Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Складзіце "рэпертуарную афішу" сённяшняга беларускага тэатра. Творы якіх беларускіх аўтараў ставяцца на сцэнах беларускіх тэатраў?

  2. Якая роля ў беларускай драматургіі п'ес Я. Купалы, К. Крапівы, М. Чарота, Я. Міровіча, У. Караткевіча?

  1. Якія заслугі драматурга А. Макаёнка ў развіцці сучаснай беларускай драмы? Як наша драматургія рыхтавала "глебу" для духоўнай і маральнай "перабудовы" асобы ў сучасным грамадстве?

  2. Каго з сучасных беларускіх драматургаў вы ведаеце? Назавіце іх і назавіце п'есы, якія яны напісалі.

5. Якія вы ведаеце тэатры ў Мінску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі? Якія спектаклі вам давялося паглядзець і ў якіх тэатрах?

6. Якое асабістае меркаванне вы вынеслі пра той ці іншы спектакль? Што вы можаце сказаць пра ігру акцёраў і саму пастаноўку п'есы?

Класікі беларускай літаратуры янка купала (1882-1942)

Ці ж людзі сонца згасіць могуць,

Згасіць, як свечку, яснасць дня?

I волі дэспаты не змогуць,

Бо воля сонейку раўня.

Душой я вольны чалавек,

I гэткім буду цэлы век!

Янка Купала. Песня вольнага чалавека

Янку Купалу называюць геніем беларускай літа-' ратуры. Талент паэта глыбока выявіўся на пачатку ста-годдзя, калі ім былі створаны леп-шыя ўзоры паэзіі і драматургіі. Як хата трымаецца на чатырох вуглах, так і паэзія выдатнага песняра нашай роднай зямлі аба-піралася на чатыры галоўныя, асноватворныя вобразы ў творча-сці — вобраз працаўніка-мужыка, вобраз народа, вобраз маладой Беларусі, а таксама на самавыяўленне думак, мар і спадзяванняў самога твор-цы - на вобраз лірычнага героя.

Я. Купала - выразнік дум народных, ён сам прызна-ваўся: амаль усё, што выходзіла з-пад яго пяра, — усё гэта векавечна і трывала замацоўвалася ў народнай памяці, а ён толькі "падслухаў" і паклаў на паперу. Вобразы мужыка ў творах паэта - гістарычна і псіха-лагічна канкрэтныя. Паэт з горкай скрухай называе селяніна "панам сахі і касы", у якім абуджаецца звычай-ны чалавечы гонар, усведамленне сябе поўнаўладным гаспадаром уласнага лёсу і гаспадаром сваёй зямлі, сапраўдным беларусам (верш "Мужык"). Ранняя твор-часць Купалы - у многім лірыка споведзі, прамоў, заклікаў, плачу, праклёну, разваг, шчымлівага болю за лёс беларускага мужыка.

Народныя вобразы ў паэзіі Купалы, як правіла, аба-гульненыя, з рамантычным арэолам, асацыятыўныя. Народ у Купалы звычайна атаясамліваецца з магутнай сілай, агромністай грамадой, якая прыйшла ў рух, з пакутлівай, але няўхільнай хадой у будучыню, у заўтрашні дзень, да людзей, у "свет цэлы". Верш "Ахто там ідзе?", у якім з вялікай сілай акумуляваны народны дух, стаў на пачатку стагоддзя гімнам белару-саў. Тут светаўспрыманне і светабачанне паэта цалкам рамантычнае, гэта лірыка ўсхваляванага пачуцця, экспрэсіўная, узнёслая і скрушная адначасна, сціша-ная, журботная, эмацыянальна настроеная на роздум, элегічная, але і трагічная, разважлівая, уся ва ўмоўнасці планаў, ва ўвасабленні ў вобразе галоўнага героя асабістых перажыванняў, у прыўзнятасці над будзённай рэальнасцю, у парываннях у новы час і на новую дарогу. Паэт рваўся ў нязведаныя вышыні, застаючыся ў творах рэалістычна-канкрэтным, даваў мазаіку напружанага духоўнага жыцця народа з яго касмізмам думак і памкненняў, завостранасцю пера-жыванняў, з пульсуючай энергіяй усхваляванага пачуцця, малюючы тым самым даволі адчувальную, рэалістычную карціну стану душы народа, смела пра-нікаючы ў глыбіні нацыянальнага духоўнага космасу. Для Купалы характэрна вера ў фізічную моц, у шыры-ню душы, у знерваванасць адчуванняў, у паэзію і прозу зямнога быцця селяніна-беларуса на абшарах роднай старонкі. Зборнікі паэзіі "Жалейка" (1908), "Гусляр" (1910), "Шляхам жыцця" (1913) сталі выдат-най з'явай у беларускай літаратуры.

"Жалейка" - лірычны зборнік, які сканцэнтраваў у высокамастацкай форме думы і перажыванні народа. Увершах зборніка - выяўленне мар, надзей, трывог, спадзяванняў простага селяніна на лепшую долю, сва-боднае жыццё ў свабодным краі. Эпіграфам да кнігі сталі наступныя радкі:

Грай, мая жалейка,

Пей, як салавейка!

Апявай нядолю,

Апявай няволю

I грымі свабодна,

Што жыве край родны!

Паэт Янук Купала (так падпісваўся тады аўтар) выступаў ад імя ціхіх і непрыкметных людзей ("хто ж ціхіх прымеце?"), знешне нехлямяжых, акіданых (" - ат! ведама з вёскі..."), але гордых і свабодалюбівых духам, якія маюць такое ж права, што і іншыя народы ў свеце, на сваю гісторыю, на прызнанне, на тое, каб мець і сваіх песняроў, якія б уславілі іхняе жыццё, працу і дух. Такі верш "Я не паэта", дзе на поўную сілу раскрываецца жаданне аўтара ўзняцца самому і ўзняць свой народ упоравень з іншымі народамі свету ("а беларусы ж ніко-га не маюць, няхай ім будзе Янка Купала"). У гэтым вершы з іранічна-паблажлівай знешняй прыніжанасцю, сарамяжлівасцю і прастатой, з нежаданнем пакрасавац-ца і звярнуць на сябе ўвагу паэт заяўляе аб праве наро-да быць выслуханым, аб імкненні замацаваць у паэтыч-ным слове магутны духоўны патэнцыял, які да часу дрэ-мле ў нетрах народнай свядомасці, "выснаваць" сваю непаўторную "песеньку-думу". У вершы выявіліся тыповыя рысы паэзіі Янкі Купалы пачатку стагоддзя: знешняя прастата, някідкасць радка, лаканічнасць, змя-стоўнасць, горкая іронія, ледзь улоўная ўсмешка. Паэт нібыта ходзіць паміж людзей і вядзе з імі размовы, звяр-таецца да іх, пытаецца, сцвярджае, адмаўляе, дае ім мажлівасць убачыць саміх сябе нібы збоку, пачуць улас-ны голас, імкнецца зведаць іх перажыванні, абудзіць іхнюю свядомасць (вершы "А ты, браце, спі!", "Люлі, люлі, мужычок!", "Эй, скажы, мужычок!..", "Кепска...", "Не рвіся к багатым", "Пашкадуй мужыка").

Але ёсць у зборніку вершы іншага плана, дзе паэт бачыць мужыка адзіным поўнаўладным гаспадаром на зямлі, сынам гэтай зямлі, бо ўсё, што ёсць навокал, ство-рана менавіта ягонымі рукамі, розумам, працай, шчыра-ваннем духу, хоць здаўна вядома, што шчырага Бог любіць, але долі не дае ("3 песень беларускага мужыка", 1905-1907). Пра што ж пяе мужык на Беларусі? Ды зноў пра тое ж - пра працу на зямлі, пра гаспадарку, пра каханне - пра паўнату жыцця і людскіх адчуванняў беларусаў на неабсталяванай яшчэ да канца лапінцы зямелькі, што Беларуссю завецца ("На старую ноту", "Ад рана да рана...", "Саха", "Мая хата", "Касьба", "Песня жней", "Дзяўчынка, галубка мая!", "Да дзяўчатак"). Ва ўсім гэтым эмацыянальна-настраёвым песнапенні паэт імкнецца быць асабліва аб'ектыўным, праўдзівым. Сам сабою, як голас салоўкі перад світаннем, ліецца голас паэта, да краёў напоўнены людскімі адчуваннямі, гучыць ціха-журботна, амаль мінорна, але так, каб быць пачутым на абшарах роднай зямлі і ў свеце.

Не ціхая і задуменная, а магутная, шчымліва-праніклівая паэзія Янкі Купалы. Гэта паэзія натуральнага гучання, як дыханне. Верш "А хто там ідзе?" па праву з'яўляецца праграмным. Ён падсумоўвае раннюю творчасць. Паэт бачыць свой народ у адзіным нястрымным паходзе за долю, за волю, за праўду ("на свет цэлы"), у адзіным жаданні, нягледзячы на крыўды, здзек, на забі-тасць і прыніжанасць, заявіць на зямлі аб сваім неспа-тольным праве "людзьмі звацца".

"Гусляр" - зборнік, дзе выявіліся ўжо не толькі і не столькі пачуцці простага люду, але і яго дух, духоўная сіла і моц народа. "Дух", "душа" - гэтыя словы ледзь не ў кожным вершы зборніка — так заўважыў вядомы літа-ратуразнаўца А. Лойка. "Не знайду і па смерці пакою", -кажа Янка Купала, і яго душа спявае пра чалавечую годнасць і гордасць, вышыню духоўнага палёту, пра імкненне падняцца над будзённай рэальнасцю - зведаць сэнс жыцця, рвацца да зор і да слаўных мэт, зразумець рух часу і рух жыцця, патаемныя пружыны гэтага руху, зведаць шчасце і перамагчы ўсе няшчасці, каб народ стаў не толькі сілай, славай сваёй зямелькі, але і стаў "сынам міра" - сынам чалавецтва. Духу людскога не зла-маць, не запалоніць. Таму і гаворыць паэт: "Як вецер свабодны мой дух", марыць пра новыя далягляды: "Сніц-ца край лепшы, далёкі". Ёсць у вершах журба-скруха праз тое, што "губяцца сілы ў расцвеце..." ("Сцюжа зблі-жаецца"), гучаць тэмы жыцця і смерці, паўстаюць вобразы магіл і крыжоў, курганоў, гучыць трывога за край, яго людзей, іх долю:

Куды ідзем?.. Куды пракляцце нас вядзе?

Якія далі здабываем?

Дзе гарт, надзея, вера ў будучыню - дзе?

Чым сэрцы, думы акрыляем?

Няшчасны край! Чым быў, чым стаў, чым будзеш ты?..

("Памяці С. Палуяна")

Купалу не ўласцівы песімістычныя ноткі, але яго паэ-зія заўсёды - роздум, аналіз. Яна ўражвае глыбінёй чалавечых перажыванняў за лёс "айчызны".

Зборнік вершаў "Шляхам жыцця" - філасофскі па сваім змесце. У ім сем раздзелаў: "Бацькаўшчына", "Па межах родных", "Для Яе", "Наша вёска", "Сваім і чужым", "Байкі і аповесці", "Пераклады з польскай мовы". Вечнае быццё ў Купалы неадцзельнае ад пошу-каў гармоніі свету, дарогі да Праўды, Дабра і Славы, памкненняў да "яснага сонца". Але ён - той свет - нераз-лучны са змаганнем з крывадушшам, з ворагамі Бела-рушчыны, з неразуменнем, з неадчуваннем, з поўнай занядбанасцю. Паэт пытаецца: "Ці мы людзі, ці скаціна, хто мы тут?" Яму часам хочацца "забыцца на свет, на людзей".

Менавіта тут абуджаецца той сапраўдны, уласцівы толькі яму, Янку Купалу, голас шчымліва-затоенай скрухі і болю за край родны, але і голас змагання, адра-джэння, пераўтварэння, памкнення да красы, свету.

"Шляхам жыцця" - гэта заклік ісці шляхамі белару-скага мужыка, нязведанымі, хісткімі, пакручастымі і цяжкімі, але ісці няўхільна да Зор, Славы, Чалавека, к "праўдзе ненапраснай, к шчасцю і свабодзе".

К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,

К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям

-Гэткай шукаю сцежкі на свеце,

Гэткаму Богу і душу аддам - так прызнаваўся паэт у вершы "3 кутка жаданняў".

У самым пачатку XX ст. напісаны паэмы Янкі Купалы "Нікому", "Калека", "Адплата кахання", потым "У пілі-паўку", "За што?", многія з якіх адразу не друкаваліся, а выйшлі ў свет пазней. Створаны паэмы "Адвечная песня", "Сон на кургане". Першая з іх - пра адвечную песню жыцця мужыка, жыцця чалавека-пакутніка, нявольніка, вечнага шукальніка шчасця, свабоды, спра-вядлівасці. Другая - журботная казка-сон, сон-ява, тра-гедыя селяніна, які траціць жонку, сына, бясконца зма-гаецца з чорнымі сіламі і застаецца ўсё ж няскораным.

Паэма "Курган" - адна з найболыл вядомых і любі-мых чытачом твораў Я. Купалы. Твор - аб свабодзе духу мастака, аб непадуладнасці песні тыранам ("Гуслям, княжа, не пішуць законаў"), аб неўміручасці творчасці і творцы, які жыве з народам і дзеля народа, за што народ ахутвае яго славай і пашанай.

Паэма "Бандароўна" - дума пра вольналюбівую і свабодную чалавечую натуру, пра цэласнасць і гарманічнасць характару гераіні, якая вышэй за жыццё цэніць сваю свабоду.

Паэмы "Магіла льва", "Яна і я" адносяцца да твораў, у якіх выявіўся роздум паэта пра мінулае і сучаснае, пра карані крыўд і бед людскіх і пра сілу вялікага чалавеча-га пачуцця - кахання. Гістарычная аснова першай паэмы зусім не падобна да ідылічна-пастаральнага выяўлення духоўных пачаткаў, зямной і незямной любові. Тут апяваецца пачуццё не столькі да канкрэтнай асобы, да яе, Дзяўчыны, колькі да вобраза Маладой Беларусі.

3 думай пра Маладую Беларусь пісаў Янка Купала і свае драматычныя творы. Адзін з іх - п'еса "Раскіданае гняздо" - драма сялянскага лёсу, мужыцкага роду, пака-заная ў творы на вобразах сям'і Зяблікаў - бацькі, маці, іх дзяцей - Зоські, Сымона, Данілкі.

П'еса Я. Купалы "Раскіданае гняздо" - адзін з выдат-нейшых твораў беларускай класікі. Сюжэт п'есы рас-паўсюджаны ў літаратуры: матывы змагання "за зямлю" ляглі ў аснову "Пана Тадэвуша" А. Міцкевіча, "Дуброўскага" А. Пушкіна, "Вішнёвага саду" А. Чэхава. Вядома, што сюжэт "Дуброўскага" ўзяты з жыцця беларускага памешчыка Астроўскага, які судзіўся з суседам "за зямлю", прайграў судовы працэс і, калі ў яго адабра-лі маёнтак, ад адчаю пайшоў разам з сялянамі ў лясы і на дарогі. "Уся Расія наш сад", - гаворыць "вечны студэнт" Пеця Трафімаў у п'есе Чэхава "Вішнёвы сад".

Даследчык беларускай літаратуры А. Лойка адзначаў: "Раскіданае сямейнае гняздо Зяблікаў вырастае ў драме да вобраза - сімвала ўсёй сялянскай разбуранай

парэформеннай Беларусі"1. Купала не зводзіў сутыкненне палярных сіл да звычайнай схемы, калі можна часам падумаць, што ў "Раскіданым гняздзе" адлюстравана тое, як "драпежніцкі капіталізм" прыходзіць на змену феадалізму. Гістарычны аспект, несумненна, пра-сочваецца ў творы. Але змест п'есы значна болып шыро-кі і глыбокі. "Раскіданае гняздо", такім чынам, - драма народнага лёсу, твор, які мастацкі абагульняў адну з найтыповейшых яго праяў - разарэнне беларускага працоўнага сялянства", — падкрэсліваў А. Лойка.

У "Раскіданым гняздзе" спалучаюцца адразу вельмі шмат ідэй і праблем. Усё тут мае значэнне. Цяжкі лёс сялян-беларусаў — гэта лёс самой Беларусі на скры-жалях гісторыі. Сям'я Зяблікаў - гэта Беларусь у мініяцюры. У творы выявіўся глыбокі філасофскі роздум народнага песняра над агульным становішчам сялянства, якое здаўна з'яўлялася асновай, станавым хрыбтом беларускага этнасу, нацыі, народа.

Першае дзеянне адбываецца падчас вялікага народ-нага свята Купалля, свята кахання, узлёту мар, калі беларусы шукалі ў цёмных лясах ноччу папараць-квет-ку, кветку шчасця, якая павінна прынесці ім лепшую долю. Маці Марыля наракае на лёс: "...Сягоння ўжо не ведае чалавек, дзе заўтра сонейка прыйдзецца сустрэ-нуць". Маці скараецца, ёй трэба дбаць аб дзецях, думаць, чым накарміць, дзе начаваць, як выжыць у жорсткім і несправядлівым свеце. Цярпенне, трываласць і праца, спагада людская, так думаецца маці, уратуюць сям'ю ад згубы.

Маці ўвасабляе сабой жыватворныя сілы і непа-рыўныя сувязі чалавека з роднай глебай, людзьмі, часам, родным гняздоўем. Цяпер гэтыя сувязі абры-ваюцца, але трэба жыць.

Кожны вобраз у драме нясе сваю жыццёвую філасо-фію. Лявон Зяблік не можа змірыцца, што прыйдзецца ісці ў свет, як у капейку, што ён і яго сям'я пойдуць жаб-раваць ці трэба будзе яму, патомнаму гаспадару, ісці служыць на пана, які стаў прычынай усіх іхніх бедаў.

Лявон Зяблік, як асоба законапаслухмяная, спрабаваў знайсці праўду ў судзе, але "некім падкупленыя" сведкі не дапамаглі. "Не тапаром, а розумам", - такога змаган-ня за праўду патрабуе Лявон ад сына Сымона. Ён разу-мее, чым завяршаюцца бунты, без сэнсу і без літасці. Ад няпраўды і несправядлівасці, ад адчаю стары селянін накладвае на сябе рукі. Маці турбуецца, што сын Сымон пойдзе на дарогі рабаваць і забіваць пад аховай начы -стане "цёмнікам", разбойнікам. Сымон захоплены ідэяй усенароднай рэвалюцыі. Незнаёмы хацеў бы ўзняць людзей на вялікі сход, каб перамагчы смока-ўпыра, таго, хто выпівае кроў з жылаў простага народа. Хто гэта можа быць? Капіталізм. Эксплуататары. Час. Ці трэба ў самім сабе перамагчы таго смока, пазбавіцца ад спалоху, пакорлівасці, ціхмянасці, забітасці? Нельга мірыцца з часам і абставінамі, трэба разам перамагаць, дабівацца лепшай долі. Усё ў руках народа.

Яркі і пераканаўчы вобраз Зоські, тонкай, чуллівай, прыгожай натуры. У рысах характару дзяўчыны ў мно-гім увасоблены тыповыя рысы беларускага нацыяналь-нага характару. Зоська марыць аб шчасці, аб тым часе, калі сустрэнецца ёй незвычайны чалавек - "павадыр" -і павядзе яе і ўвесь народ "па млечнай пуціне, з зоркі на зорку пераскокваючы". А там - "палац", "увесь зіхаціць, як бы з самога сонца быў зроблены". У марах Зоські ўва-сабляецца мара ўсёй Беларусі пра заўтрашні новы дзень. Але рэальнасць аказваецца зусім іншай. Зося кахае, але паніч насмяяўся з яе пачуццяў: "пакінуў" "ненагляд-ную", "адрокся свае русалачкі з васільковымі вачыма". Каханне - неабдымнае пачуццё, усёпаглынальнае, бяз-доннае. "Але я сама к яму пайду, - звар'яцела паўтарае дзяўчына, седзячы на папялішчы. - Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму, як месяц на небе плыве!"

Таленавіты сын Данілка - малады пясняр-творца. "Што стане іграць, змайстраваўшы скрыпку, Данілка?" (А. Лойка). Якой будзе песня і як складзецца далейшы лёс гэтага самабытнага таленту ў асяроддзі простых людзей, бо "беларусы ж нікога не маюць" - адзінкі іх, выразнікаў душы народа. "Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім?" - так уступае ў гаворку падлетак Данілка.

На разбуранае гняздо прыходзяць двое зусім "новых" людзей - Старац і Незнаёмы. Старац увасабляе люд-скую мудрасць і бываласць, жыццёвую практыку. Ён чуйны да змен на свеце, гатовы прыстасавацца да абста-він жыцця і заклікае да вышэйшай мудрасці людзей на зямлі - цаніць жыццё, думаць, самім вырашаць, дбаць пра будучы дзень, верыць у нябесныя сілы. Старац і павёў сям'ю Зяблікаў, пакуль яшчэ без Сымона і Зоські, старых і малых у жабрачы шлях - вандроўны шлях да лепшай долі і волі. "Старац ідзе наперад, за ім Марыля з дзецьмі па баках, а за Марыляй - Данілка. Усе пяюць "Лазара", Данілка іграе..." Незнаёмы - рупар рэвалю-цыйных ідэй, якія яшчэ слаба ўспрымаюцца сялянствам. "Годзе нацягаліся твае дзяды і прадзеды ношкі непасіль-най, - звяртаецца палымяны рэвалюцыянер да сялян-скага хлопца Сымона. - Выбіла гадзіна..." У закліках Незнаёмага шмат патэтыкі. Высокія ідэі яшчэ не ўсвядо-млены сялянствам. "Кончылася начаванне," "Ты мусіш, як арол магучы распусціць сваё крылле і ляцець..." - кажа Незнаёмы Сымону.

Мы бачым, што вобраз разбуранага гнязда ў п'есе Купалы набывае сімвалічны сэнс, спустошанае котлішча разглядаецца не толькі як арэна сутыкнення розных поглядаў на жыццё, але і як новая, расчышчаная пля-цоўка для будаўніцтва новага жыцця, адкуль пачнецца шлях беларускага народа і Беларусі ў будучыню.

П'еса "Паўлінка" - адзін з самых яркіх твораў Я. Купалы. Яе змест намнога больш складаны, чым гэта можа падацца на першы погляд. Не тое, што дзяўчына стаіць перад выбарам: за каго пайсці замуж - за пыхлівага недацёпу пана Адольфа Быкоўскага ці за настаўні-ка Якіма Сароку, які ўвесь адданы новым ідэям часу. Тут -выбар шляху Маладой Беларусі. Праз змову, забарону, недавер, неспакой, праз выпрабаванні - да зорак. Смеш-най, дасціпнай, гарэзлівай выйшла з-пад пяра п'еса ў драматурга. Але змест яе - не павярхоўна-камедыйны, ён глыбейшы, паўнейшы, бо гэта твор не толькі пра адзін вечар у хаце Сцяпана Крыніцкага, дзе ёсць усё - песні і жарты, скокі і пацвельванне, смех і іронія, здзекі і кпіны, дзе расчынаецца застолле, дзе кожны характар — навідавоку: прастадушная Альжбета, хітры Пранцысь Пустарэвіч, гарэзлівая і непаседлівая Паўлінка, набычаны пан, вясёлыя госці. Гэта твор пра стыхію жывога народнага жыцця, глыбіню нацыянальнай самасвядома-сці, п'еса пра жыццё і лёс беларусаў і Беларусі, пра іх характар, менталітэт, уменне весці гаспадарку і сустра-каць гасцей, уменне весяліцца і маркоціцца, пра дасціп-насць народа і багацце яго ўнутранага свету. Вобраз Паўлінкі - вобраз тыповай беларусачкі, якая вылучаец-ца паставай, хадой, паводзінамі, абліччам, хараством душы, душэўным багаццем, розумам, надзелена ад пры-роды невычэрпным талентам.

П'еса багатая выяўленчымі сродкамі, тут шмат па-дзей, трапныя дыялогі, тут сплаўлена ў адно "паслякір-машовае дзеянне" сатыра, гумар, шарж, буфанада, гра-тэск, песні, танцы, музыка. А над усім у п'есе вітае дух жывой і гаманкой, каларытнай і непаўторнай, філасоф-ска-задуменнай і смяшліва-гнеўнай, гарэзлівай галоўнай гераіні п'есы - Паўлінкі, у вобразе якой, дума-ецца, увасобіліся многія лепшыя рысы Маладой Белару-сі, перад якой ляжаць нязведаныя шляхі і няпэўнасць лёсу, які выбіраць ёй самой і нікому больш, нікому на свеце.

Як мы маглі пераканацца з аналізу твораў, адной з магістральных тэм у творчасці Янкі Купалы стала тэма Бацькаўшчыны, вялікага паходу за яе аднаўленне і адраджэнне, за нацыянальнае і сацыяльнае абуджэнне, адчуванне сябе нацыяй, з'яднанне ў адзін гурт і ўсведа-мленне сябе "сакалінай сям'ёю", якая паднімаецца "над крыжамі бацькоў, над нягодамі", тэма вольнай і свабод-най Беларусі, роўнай сярод роўных, якая займае свой "пачэсны пасад між народамі". Адстойваючы законнае права "людзьмі звацца" для працоўнага люду, Купала ішоў да раскрыцця гістарычнага шляху роднага краю, паказу Маладой Беларусі ў вобразе нявесты, якая сядзіць ва ўласнай хаце "сама сабе гаспадыня" (паэма "Безназоўнае").

Да месца будзе заўважыць, што ў свой час Я. Купалу папракалі, быццам заўсёды ў сваёй творчасці ён зыхо-дзіў толькі з інтарэсаў простага селяніна, цёмнага, забі-тага, які стаяў у баку ад палітыкі, не праяўляў ніякай грамадскай актыўнасці. Але справядлівей будзе сказаць, што Купала знаходзіўся на агульнадэмакратычных пазіцыях, кіруючыся агульначалавечымі прынцыпамі дабра, праўды і справядлівасці. Абвешчаныя бальшавікамі лозунгі "Свабода", "Роўнасць", "Братэрства" для яго яшчэ не мелі канкрэтнага напаўнення, ён не бачыў іх у дзеянні. Не знаходзіў ён адказу і на вострыя пытанні гісторыі. Як вядома, Я. Купала ў гэты час быў занепакоены лёсам Бацькаўшчыны, не ведаючы яшчэ, што станецца з яго роднай Беларуссю, якая перажывала адну навалу чужынцаў за другой, якую раздзіралі на часткі. Паэт адчуваў сябе нібы на раздарожжы, яму цяжка было арыентавацца ў віхурным карагодзе бурлівых падзей, ён увесь час шукаў выйсця з таго тупіка, які яму часамі бачыўся наперадзе. Вось яно, прарочае дараванне паэта! Вершы таго часу перадаюць драматызм рэчаіснасці і складанасць творчых пошукаў. Гэта найперш верш "Паязджане" (1918). Менавіта "паязджанамі" – ахвярамі сацыяльных перамен, людзьмі, зрушанымі з месца імперыялістычнай вайной, рэвалюцыяй, бежанцамі не па сваёй волі ўяўляюцца паэту людзі яго краю, якія не могуць свайго лёсу "ні знаць, ні ведаць і ўсё едуць, едуць". У дарэвалюцыйным гімне "А хто там ідзе?" беларусы адпраўляліся ў "свет цэлы", каб заявіць аб сабе і сваім існаванні. А тут свет нібы зрушыўся з месца, закружыўся ў шалёнай віхуры, "папаўзуха-завіруха" захліпаецца "сцюжным пухам", "сцюжнай марай". Ды штосьці не грэюць сэрца і душу гэтыя "сцюжныя мары". Ды штосьці не ірвуцца людзі хутчэй рынуцца ў "сцюжны пух" завеі. Як ім адшукаць адну-адзіную дарогу? Як ім, беларусам-паязджанам, вярнуцца ў пакінутыя гняздоўі?

Гэта быў першы верш, які напісаў Я. Купала пасля больш чым трох гадоў маўчання. У творы адбіліся тры-вожныя абставіны часу і адпаведны стан душы паэта. Убеларускай міфалогіі паязджане - гэта вясельная дружына, якая выпраўляецца ў дарогу да маладога ці маладой або пасля заключэння шлюбу, ды аніяк не можа патрапіць на месца, блудзіць і гойсае па палёх.

Як у моры, ў белым снегу, Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане.

Наперадзе чакае іх "музыка-дудаграй", мроіцца "пшанічны каравай". Вясельны матыў, прыманне шлюбу, як бачым, прысутнічае і ў гэтым творы, як і ў многіх, дзе закранаецца будучы лёс роднай паэту Бела-русі ("Паўлінка", "Безназоўнае").

У вершы "Паязджане" паэт выявіў няпэўнасць далейшага лёсу роднай старонкі, якая і без таго знахо-дзіцца на сямі вятрах, на раздарожжы, ляжыць на вялі-кім шляху, на шырокіх прасторах, заснежаных зімой, паміж Захадам і Усходам. Паэт выяўляў заклапочанасць далейшым лёсам Бацькаўшчыны, бо не ведаў, што чакае яго родную старонку і яе насельнікаў. Але ў дынаміцы РУХУ. У актыўнасці бачыць паэт выхад, мажлівасць выбрацца на біты шлях, да пэўнасці, да святла. Нібы магічнае заклінанне, гучыць гэты верш. Здвоеныя назоўнікі і дзеясловы, градацыя рытму, гукапіс бяруць у сваю абладу, палоняць чытача. Снежная стыхія бачыцца паэту з вехай у руцэ. Мажліва, гэта - будучыня. Галоўнае ў гэтым бездарожным кружэнні - адшукаць сваю дарогу, каб не пасмяяліся потым, трапіць у родную ўтульную хату, адкуль выбраліся ў вялікі свет.

Верш "Званы" напісаны таксама ў 1918 г. і таксама даволі трагедыйны. Званы - сімвалы надзеі, заклікі да змагання, барацьбы, галасы праўды. А тут званы маўчаць, а званар ходзіць і "косці згортвае па свеце". Акалі загудуць медзяныя званы, чуецца толькі стогн, жах - "хаўтурны гэты звон". Маўчыць званіца ў вершы. Доўгі час пасля рэвалюцыі маўчала і муза паэта.

А вось ужо ў вершы "Для Бацькаўшчыны" чуюцца ізноў матывы пошукаў шляхоў служэння музы паэта роднаму народу і Бацькаўшчыне. У новых умовах абу-джаецца ад сну жалейка паэта, ды толькі выяўляецца занепакоенасць: "Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў, ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка?"

Паэзія Я. Купалы - адзінства аб'ектыўнага і суб'ек-тыўнага, глыбокае ўсведамленне рэальнасці і жаданне яе асэнсаваць. Рэчаіснасць не заўсёды прыветная. Такі верш "Зваяваным" - твор трагедыйны, але з аптымі-стычным гучаннем. "Спіце ўсе тыя, што праўды па свеце шукалі", - са скрухай гаворыць паэт. У творы раскры-ваюцца пакручастыя і неласкавыя шляхі "пошукаў праўды", калі "граззю ў вас кідалі", "вольна дыхнуць не

давалі", з-за чаго "праўдашукальнікі" роднай зямлі "ў дамоўку без часу сышлі". Купала не быў бы Купалам, калі б песня ягоная не залунала ў паднябессі, не ўзніма-лася б над будзёнасцю, "горам", "блудам", "туманам", над часам, "запоўненым пахаронным звонам". "Вы, перамогшы ўсё, узняліся арламі", - кажа паэт. Выказ-ваючы суб'ектыўнае пачуццё смутку і жалю, аўтар усклікае: "Спіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў". Верш пазбаўлены фантастычнасці, сімволікі, з'яўляецца прачулым зваротам да мужных барацьбітоў за праўду, якія прынялі пакутніцкую смерць, але абудзілі дух нацыі, узнеслі вечны кліч да змагання: "Збуджаны вамі, мы ўваскрэслі, мы больш не заснём!" У сцвярджэнні духоўнай сілы і мужнасці народа заключаны сэнс твора. Яркі патрыятычны верш Купалы "Маладая Бела-русь" ("Вольны вецер напеў вольных песень табе"). Тэма Маладой Беларусі - магістральная ў паэзіі народнага паэта. Усе думы, пачуцці, мары творцы - аб будучым Маладой Беларусі. Як толькі ласкава ні называлі мала-дую краіну: "матка-зямля" (Ф. Багушэвіч), "родненькі край", "невясёлая старонка" (Я. Лучына). Маладая Бела-русь у творчасці Купалы паўстае ў вобразе нявесты, а таксама жняі, працавітай жанчыны ў арэоле сонечных промняў і ў золаце жыта. Узнёсла і паэтычна апявае Купала Маладую Беларусь у аднайменным вершы, дзе паэтызуецца мінулае, сучаснае і будучае краіны. Паэт замілавана апісвае зямлю ў яснаце сонца і цвіценні пры-роды: "3 свойскіх кветак - пралесак - карона твая, / Уся сама - ясната лебядзіная./ Зіхаціш і гуслярскаю песняй звініш". Сучаснасць - таксама зіхоткая, будучыня - не за сямю замкамі, жывы агняцвет, якую песціць "маці-радасць". Зарукай лепшай долі - сыноўняя любоў і адва-га "сакалінай сям'і", якая спазнала вольны налёт у пад-нябессі. Так Я. Купала становіцца песняром сонечнага шляху маладой краіны. Верш напісаны пасля рэвалюцыі 1905 г. (датуецца 1911-1912 гг.), калі царскі ўрад Расіі, якую называлі "турмой народаў", даў паслабленне нацыянальным ускраінам, дазволіў выпускаць газеты і часопісы на роднай мове. Пасля таго, як рабочы люд пад уплывам рэвалюцыйных падзей выйшаў на вуліцы і ўзяўся за каменне з брукаванкі (зброя пралетарыята), здабыў дэмакратычныя свабоды.

Падымайся э нізін, сакаліна сям'я,

Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;

Занімай, Беларусь маладая мая,

Свой пачэсны пасад між народамі!..

Доўгачаканая мара паэта - "пачэсны пасад між народамі" роднай Беларусі. Словы сталі крылатымі. Верш напоўнены верай у шчаслівую будучыню мала-дой краіны.

Асноўныя вобразы лірыкі Я. Купалы — вобраз селяні-на-беларуса, мужыка, народа, Маладой Беларусі. Галоўныя матывы - вернасць краю, адметнасць ролі паэта і паэзіі ў змаганні за свабоду і праўду, услаўленне прыроды і чалавека. Аўтар сцвярджае высокае назна-чэнне селяніна і творцы ў жыцці народа на дарагой сэрцу зямлі.

Вострыя і надзённыя праблемы ўздымаюцца ў творах "Песня мая", "Прарок", "3 кутка жаданняў", "Мая малі-тва", "Лета", "Як я полем іду...", "Як у лесе зацвіталі...", "Роднае слова". Жыццё, паводле Купалы, адвечнае зма-ганне цёмных і светлых сіл, дабра і зла. Таму часта гучаць у паэта звароты да сонца, зорак, ветру, агню, жывой вадзіцы. "Вечнабыт" у Купалы - гатоўнасць маліцца Праўдзе, Дабру, Справядлівасці, Славе, як у вершы "Мая малітва". Ў вершы "3 кутка жаданняў" паэт выказвае запаветнае:

Песню стварыць ясну, як неба, У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём -Гэткіх толькі скарбаў мне трэба, Гэткім я толькі жыву пачуццём.

Я. Купала маляўніча "жывапісуе" прачулымі словамі пра роднае поле, луг, лес у вершы "Як я полем іду...". Народнае выслоўе гаворыць, што не той араты, хто арэ, а той, хто любуецца ўзаранай раллю. Так і паэт, высноўвае думку і карункамі слоў апісвае гутарку з жытнёвымі каласамі, з "святой дубоў грамадою", з траўкай, якая "сцелецца пад нагамі". Эфектна, спакойна і роўна выказ-вае паэт патрыятычныя пачуцці ў вершы "Я ад Вас далёка...". Твор напісаны ў 1910 г. у Пецярбургу. "Я ад Вас далёка, бацькоўскія гоні..." - тужліва скардзіцца паэт і перадае шчырыя, пранікнёныя свае перажыванні

ад ростані. Разам з тым ён выказвае глыбокія думкі аб адметнасці і непаўторнасці роднага краю, калі прыгад-вае гоман Белавежскай пушчы, душэўнасць і меладыч-насць народных песень. Сэрцам і думкамі паэт там, "дзе ляжаць загоны Беларусі роднай". Вершы "Песня мая", "Я не для вас...", "Я не паэта", "Да песень" перадаюць творчае крэда паэта, раскрываюць яго погляд на паэта і паэзію. Песню сваю паэт уяўляе, як і родную Беларусь, яе зямлю, прыроду, вольнай, як крыніца, яснай, як сонца, прасторнай, як бязмежжа. Песня павінна абу-джаць думы і ўлагоджваць пачуцці людскія, клікаць на змаганне. Таму Купала, як паэт з народа, хацеў бы ўба-чыць "Усю Беларусь - неаб'ятну, як мора, / Убачыць у ясным, як сонца, святле". Паэт гаворыць аб сіле песні, якая выяўляе народны дух, стваральны пачатак. Такі верш "Роднае слова" ("Магутнае слова, ты роднае слова!"). Паэт па-мастацку асэнсоўвае вялікую ролю і значэнне роднай мовы ў нацыянальна-культурным адраджэнні беларускага народа.

Верш Я. Купалы "Прарок" стаіць у шэрагу праграм-ных твораў, якія ёсць у культурнай спадчыне геніяў роз-ных народаў. Я. Купала раскрывае магістральныя тэмы -разняволенага духу народа, ролі творцы-сейбіта, сілы мастацкага прарочага слова, умення павесці за сабой, убачыць будучыню і прадугадаць шляхі да шчасця. У Купалы прарок - змагар, нястомны аратай, настаўнік, сейбіт непакоры, самаадданы мудрэц, які імкнецца абу-дзіць дух народа. Прарок нясе "ідэю свабоды ўсім наро-дам і ўсім прыгнечаным" (У. Конан). Гэты верш - інтэр-прэтацыя біблейскага міфа, вольнае тлумачэнне ролі слова і дзеяння па-сапраўднаму заклікальнага, прадбач-лівага, апантанага і бескарыслівага. Няма прарокаў у сваёй Айчыне. Я. Купала з глыбока схаванай іроніяй гаворыць у вершы, што часам усе намаганні людзей пра-рочых, адданых бескарысліваму служэнню свайму наро-ду натыкаюцца на неразуменне, нежаданне што-небудзь змяніць альбо проста на меркантыльнасць падыходу: "Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, / Калі мы пойдзем за табой?" Купалу, несумненна, цікавіць з'яўленне на род-ных гонях змагара за народнае шчасце. Нездарма вобра-зы духоўных правадыроў сялянскага люду так часта сустракаюцца ў шматлікіх творах паэта: фігуры гусляра, званара, дудара, паэта, сейбіта, прарока. У вершы Купала раскрывае прыгнечанасць народанага духу, трагедыю народа, які жыве без мовы, свабоды, у нявольніцкіх ланцугах. Прарок у творы заклікае: "Паўстаньце, рабскія натуры, / Пакіньце свой адвечны сон". Паэт вус-намі свайго героя пытаецца: "Дзе вашы песні жыватвор-ны?", "Дзе ў вас прарокі й дудары?" Аўтар паказвае шляхі да вызвалення, малюе карціны лепшай долі. Нібы-та пра біблейскага прарока гаворыць паэт, але словы прарочыя звернуты да простага народа: "Скідайце ёрмы, клічце сход". Матыў усеагульнага сходу - яскравы для творчасці Купалы. "I дайце знаць другім народам,/ Які вы сільны йшчэ народ!" Паэт з народа, Купала заклікае сялянства: "За мной, за мной, забраны людзе!" Паэт-пасланец "добрай долі", ён упэўнены ў перамозе, бо "знаю, што было, што будзе, / I вас у крыўды не аддам".

Варта пераадолець інертнасць, своекарыснасць, ган-длярскія адносіны да жыцця, таму паэт іранізуе, ёрні-чае, блюзнерыць. Галоўнае - Купала верыць у жыва-творны дух народа.

Яркая паэтычная замалёўка — пейзажны верш "Лета". Для яго характэрны роўны тон, спакой і лагод-насць, як у прыродзе, так і ў душы самога паэта. Але разам з тым Я. Купала радуецца ўзрушэнню ў прыродзе і ў народзе, што нараджае ўпэўненасць у лепшую долю людзей працы. Твор выяўляе захапленні сілай народна-га духу, раскрывае веру ў новую лепшую будучыню беларускага народа, у непакой і гарачлівасць натуры простых сялян-працаўнікоў. "Эх ты, лета гарачае, бур-нае!" Напісаны ў 1907 г., твор раскрывае надзею на тое, што сілы прыродныя дадуць штуршок абуджэнню народнага духу, умацуюць веру ў тое, што народ, які мае мажлівасць любавацца і песціць свой слых і зрок, такса-ма здолее зрабіць штодзённасць ярчэйшай, прыгажэй-шай, паўнавартаснай. Купала ўсклікае:

Дай жа, лета, мне веру магучую, ІПто калісь сваю долю знайду, Дай мне песні пець сілу жывучую, Дай працівіцца крыўдзе і злу!

Яшчэ адзін твор пра мары і жаданні паэта - верш "3 кутка жаданняў". "Куток жаданняў" – умяшчальнае сэрца творцы. Верш упершыню быў змешчаны ў газеце "Наша ніва" ў 1913 г., а затым перадрукаваны ў зборні-ку "Шляхам жыцця" ў раздзеле "Бацькаўшчына". Пра што марыць паэт? Як умее ён пранікнуць у "жывую душу народа", што хвалюе яго? Я. Купала ў гэтым вершы пераходзіць ад абстрактнай рамантыкі, раманты-кі містычнай да сімволікі і рамантыкі сацыяльна знач-най, грамадзянскай, ад эмацыянальных уражанняў да пафасна-патрыятычных заяў. "За лепшую долю роднага краю" паэт ахвяраваць сабой гатоў, дзеля чаго і хацеў бы "песню стварыць ясну, як неба". Самае запаветнае, на-дзённае, таемнае ў песняра - адчуць і зразумець свой народ, навучыцца жыць з ім адным жыццём. "3 кутка жаданняў" - верш лірыка-драматычнага характару. Уім вялікае значэнне маюць рамантычна намаляваныя пейзажныя гарызонты, напоўненыя шматзначнасцю і частай зменай фарбаў і гукаў. Верш не гучыць траге-дыйна, хоць аўтар і гаворыць аб тым, якой бы ён "смерці жадаў", чым бы хацеў застацца ў памяці людской. Патэ-тычна, з пранікнёным пафасам сцвярджэння высокай ідэі, сэнсу жыцця паэт, які выйшаў з народа і працаваў для народа, пераканана сцвярджае:

3 цэлым народам гутарку весці, Сэрца мільёнаў падслухаць біцця -Гэткай шукаю цэлы век чэсці, Гэта адно мне падпорай жыцця.

"Весці гутарку", адкрытую і праўдзівую, "з цэлым народам", умець "падслухаць біццё" сэрцаў многіх і мно-гіх, усіх і кожнага - "сэрца мільёнаў" - альфа і амега паэтычнай творчасці народнага паэта.

Матывы Бацькаўшчыны, спадчыннасці - духоўнай і матэрыяльнай - усёй роднай стараны для новых пака-ленняў - адны з самых галоўных, вызначальных у Я.Купалы. Жаданне асэнсаваць той багацейшы прад-метны і маральны набытак, які застаўся нам, нашаму народу "спакон вякоў", яшчэ "ад прадзедаў", гучыць у вершы "Спадчына" (1919).

Бацькаўшчына для паэта — не абстрактнае паняцце. Гэта і "лесу шэлест верасны", і "вясеннія праталіны", і ў "полі дуб абпалены". Аб самым блізкім, родным і дарагім -аб Радзіме - напамінаюць паэту "стары амшалы тын", што "покатам" ляжыць ля вёсак, клёкат буслоў на ліпе, нуднае бляянне - зоў ягнят "на пасьбішчы", рамантыч-на-злавесны крык варання над вясковымі могілкамі. Бацькаўшчына жыве штодня ў сэрцы героя, ён не можа наглядзецца на яе, налюбавацца, сцеражэ яе як найбага-цейшы скарб, каб не знікла, не расцягнулі, каб не запа-ланілі, каб яе не пазбыцца. Герой гатовы "і ў белы дзень, і ў чорну ноч" рабіць "агледзіны". Адчуванне Радзімы месціцца ў "жывой душы, як вечны светач-полымя", і як тая чарадзейная паходня, вобраз мілай роднай старонкі свеціць паэту "сярод цемры і глушы", з ёй звязваюцца ўсе думы, мары, спадзяванні паэта, аб ёй сніць ён "сны нязводныя". Паэт гаворыць: "мая" спадчына, падкрэслі-ваючы тым самым, што ў кожнага чалавека месціцца ў душы сваё ўяўленне аб родным краі, родным гняздоўі і роднай зямлі, што ён не прэтэндуе на адзінае і уніфіка-ванае акрэсленне прыкмет роднай зямлі. Няхай кожны ўспомніць свой куточак, прыгадае любыя і дарагія з дзя-цінства мясціны. У канцы твора паэт аспрэчвае шматлі-кіх апанентаў, якія не маглі глянуць цэласна на родны край, на сваю старонку, не бачылі ў ёй таго высокага духоўнага багацця, якое не заўсёды ўражвае кідкай прыгажосцю, але якое навечна пасялілася ў сэрцы і ад таго яно табе — самае найпрыгажэйшае і найдаражэй-шае. Прыгажосць роднага краю цешыць сэрца паэта. За знешне не зусім прывабнымі і не такімі ўжо яркімі дэта-лямі вяскова-сялянскага побыту перад паэтам паўстае непаўторнае аблічча любай і дарагой сэрцу Старонкі Роднай. "Ласкай матчынай" саграе душу і сэрца паэта, ратуе ад згубы паміж "сваіх і чужакоў" напамінак аб Роднай Старонцы. Як самы дарагі талісман беражэ ён у душы ўспамін пра скарбы, што засталіся ад мінулых пакаленняў. Верш напісаны пасля адыходу чужынцаў, кайзераўскіх войск, калі на змену ім на беларускія землі прыходзілі, каб заняць іх, палякі. Гэты твор даў назву зборніку вершаў. Паэт балюча адчуваў трагедыю Баць-каўшчыны, таму верш "Спадчына" гучыць тужліва-за-думенна, мінорна, з глыбока прыхаванай скрухай ад патаемнай думкі: каму ж можа дастацца ўся гэтая цудоўная спадчына, непаўторная краса. Адначасна адчуваецца любоў і замілаванне, разуменне таго, як неабходна цаніць і шанаваць усё тое, што завецца проста і ясна - Старонкай Роднаю, што дорага кожнаму і за чым стаіць высокае разуменне вечнасці краю і спадчыны, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. У вершы -адказнасць самога паэта і наступных пакаленняў за лёс Бацькаўшчыны.

Верш "Час!" напісаны раней за "Спадчыну". Ён пада-гульняе роздум паэта аб далейшых шляхах беларускага народа ў рэвалюцыю і ў новы дзень. Паэт верыць у калектыўны розум народа, хоча пачуць менавіта народ-ную думку, бо ён, народ - самы справядлівы і найстра-жэйшы суддзя, няхай ён "рассудзіць", "хай разважа", "слова цвёрдае хай скажа, скажа сам народ!". Народ павінен сказаць, які патрэбна заводзіць лад "у родным краю, у роднай хаце". Ці жыць, як жылі раней, у няволі, ці "разжыцца" новай доляй, узнесціся на новую пры-ступку, заняць "новы пасад". Бо хапіла беднаму гара-пашнаму люду за доўгі час у пошуках лепшай долі, "усё не ўмелі жыць", і таму цяпер, калі захадзіў "ходырам свет цэлы", народ не памыліцца ў сваім выбары. У вершы гучаць свабодалюбівыя матывы, заклікі самім пастаяць за сябе, паўстаць, узброіўшыся цапамі і косамі і пад гу-дзенне званоў, у змаганні здабыць лепшую долю, пастаяць "за Бацькаўшчыну-маці". 3 гэтай мэтай паэт склікае народ на сход, заклікае грамаду на "вялікую нараду", "на вялікі сход". Калі верш "Спадчына" гучыць як лірычны маналог, лірычны ўспамін, як споведзь душы паэта, бо гэта філасофска-патрыятычны твор, дык верш "Час!" - прамоўніцка-заклікальны, публіцыстычна-па-фасны, трыбунны. Гэта верш-заклік, верш-зварот да ўсёй грамады, да цэлага народа. "Час!" - клічная інтана-цыя назвы верша надае яму мускулістасць і перадае ўсведамленне паэта, што час роздуму і ідэйных пошукаў прайшоў, народу і самому паэту пара рабіць канчатковы выбар, самім уключацца ў барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае разняволенне роднага краю.

У творы ўпершыню загучаў напамінак аб тым, што на "Усходзе сонца залатое / Роўна ўсім свеціць". Паэт яшчэ не ўпэўнены, што будзе менавіта так — што сонца з Усхо-ду ўстане, але ён з надзеяй успрымае тое, што займаец-ца новы дзень. Нібы руплівы і дбайны гаспадар, паэт хоча паклікаць усіх у сваю хату і параіцца, як жыць далей, выказваючы думку, што пара ўжо самім выра шаць свой лёс. "Ідзі, народ, на сход!" - звяртаецца паэт да народа, заклікаючы да кансалідацыі драмаўшыя і блукаючыя дасюль у цемры магутныя стваральныя сілы народных мас. "Час!" - верш, які звернуты да ўсяго беларускага народа і да кожнага чалавека.

Думкі пра Бацькаўшчыну міжволі зноў і зноў вяр-таюць паэта да спасціжэння глыбінь нацыянальнай спадчыны, да разумення сваіх каранёў, усведамлення сваёй асабістай далучанасці да лёсу Радзімы, да нашых вытокаў.

Блізкім па свайму духу да верша "Спадчына" з'яўляецца верш "Мая навука" (1919), у якім паэт такса-ма спрабуе акінуць позіркам усё, што даў яму родны край, чаму навучыў, якім узгадаваў, што ўвабраў у сябе герой, змалку жывучы на гэтай горкай і панылай, але і прыгожа-песеннай зямлі з "бурлівай рэчкай", "гутарлі-вым" млыном, з зялёным полем рунеючага збожжа, з "цвітучай у сонечны цвет сенажаццю". Верш гэты вельмі значны ў творчай спадчыне паэта, бо ў ім аўтар імкнец-ца вытлумачыць вытокі сваёй песеннай творчасці, яе змест, мелодыку, напоўненасць дыханнем роднай стара-ны, насычанасць фарбамі і пахамі зямлі, хоча даць нам зразумець, адкуль сіла і моц у створанай песні, што робіць творцу сапраўдным выразнікам народнага духу і што напаўняе яго творы гартам, робіць песню нязломнай, магутнай, "як звон", "як пярун". Верш аб прызначэнні паэта і паэзіі, аб сіле і вытоках хараства народнага гола-су, выразнікам якога павінен стаць кожны творца. Паэт нібы з гонарам адказвае, што патрэбна мастаку, каб з душы ягонай выліліся творы, вартыя свайго народа, якую навуку трэба прайсці песняру, каб смела ў канцы можна было сказаць: "Цяпер беларускай я песні ўла-дар". Быць выразнікам душы народа, уладаром белару-скай песні - вялікі гонар для паэта. А дасягнуць гэтага можна толькі спасцігаючы адну няхітрую навуку -жыць адзіным жыццём са сваім народам, разумець і адчуваць прыроду роднай зямлі, пускаць у сэрца ўсе гукі і зыкі яе, напаўняючы імі сваю песню, спакваля спажываючы і ўбіраючы ў сябе той "божы дар", якім адорвае кожнага родны край. "Настаўнікам быў белару-скі абшар", - прызнаецца творца, зазначаючы, што "мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці". Прырода і праца

былі лепшай школай паэта, які, як вядома, скончыў толькі Бяларуцкае 2-класнае вучылішча і больш не меў магчымасці доўга нідзе вучыцца. Гэтым вершам Купала браў на сябе вялікую адказнасць быць выразнікам мар і спадзяванняў беларускага народа. У вершы "Мая наву-ка" гучыць сцвярджэнне непарыўнасці лёсу паэта, які не ведаў іншай навукі, як толькі навука яго народа, і лёсу ягонай зямлі.

Верш "Мая навука" сведчыць, што Купала стаў сапраўдным майстрам паэтычнага слова. Паэт з выключным майстэрствам перадае тое, што яго хвалява-ла, дае новыя рытмы, уводзіць свежыя фарбы, дабіваец-ца ў творы гармоніі і суладдзя. Верш гэты надзвычай меладычны, з мноствам інтанацыйных адценняў. Твор эмацыянальны, напісаны задушэўна. Толькі на роднай глебе можа ўзнікнуць сапраўдная паэзія, сцвярджае паэт, родная зямля і духоўныя каштоўнасці народа -асноўная крыніца мастацкай творчасці. Пра гэта неаднойчы напішуць яшчэ беларускія паэты - М. Танк у вершах "Роднае слова" і "Прачытай і перадай другому", П. Панчанка ў вершы "Творчасць", П. Броўка ў лірычнай споведзі "Паэзія".

Ідэя верша "Мая навука" - вернасць паэта свайму народу, паглыбленне сувязей з народным жыццём — рэа-лізавалася і ў вершы "За ўсё". У 1925 г. Купалу - перша-му з беларускіх паэтаў - было нададзена ганаровае званне народнага. Купала ў вершы "За ўсё..." падсу-моўвае зробленае ім дагэтуль у паэзіі, яшчэ раз азіраец-ца на пройдзены шлях, прыгадвае сваю дарэвалюцый-ную творчасць, ярка, ёміста і лаканічна вызначае асноўны напрамак сваёй творчасці, бачачы галоўную задачу як мастака слова ў тым, што народ свой "зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла". Але верш "За ўсё..." не такі аптымістычны, як яго могуць часта прад-стаўляць, тут няма і намёку на шматслоўе, на ўра-чыстую пасляюбілейную траскучасць, а ёсць цвярозая ацэнка зробленага, дасягнутага. I невыпадкова ў канцы твора ледзь-ледзь прабіваецца горкая скруха ад усведа-млення надыходу новых часоў і новых патрабаванняў да паэта, які павінен быў па рэцэптах літаратурнай крыты-кі і ў сувязі з патрабаваннямі грамадскай думкі станавіц-ца рупарам новых ідэй рэвалюцыйнага абнаўлення свету. ' А болей, што там болей жадаць ад песняра", -з горкай, далёка прыхаванай іроніяй, гледзячы на самога сябе як бы з боку, з усмешкай заўважае паэт, відаць, у глыбіні душы не ва ўсім пагаджаючыся з тым, што тва-рылася ў свеце, і з тымі патрабаваннямі, якія прад'яўля-ліся да творцы. Паэт увесь час нібы стрымлівае сябе, эка-номячы выяўленчыя сродкі, выступаючы змястоўна і лаканічна, патрабавальна да сябе, вельмі і вельмі глыбо-ка па самой сутнасці:

За ўсё, што сёння маю,

Што даў мне мой народ:

За кут у родным краю,

За хлеб-соль без клапот,

-Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла...

Паэт адплаціў народу сваёй творчасцю.

Верш "На смерць Сцяпана Булата" (1921) - эпітафія, надмагільная песня на смерць вядомага рэвалюцыйнага і партыйнага дзеяча, журналіста Сцяпана Булата. Утворы выкарыстаны вобразы, узятыя з быліннага "Слова...", - буй-ветра, сонца, перуна, буйной славы. Тыя вобразы нібыта ажываюць у новым часе, каб падкрэсліць жыццёвую вартасць здзейсненага людзьмі на зямлі, раскрыць гераічны пачатак подзвігу канкрэтнага чала-века, народжанага новым часам і новымі ідэямі. Таму герой з народа не памёр, паказвае аўтар, а толькі задра-маў, прылёг адпачыць, і яму сняцца слаўныя светлыя сны аб будучыні, за якую ён аддаў сваё жыццё. Верш — сплаў жыццёвай канкрэтыкі і рамантычнага арэолу, якім паэт агортвае вобраз героя. Гэта сапраўды рэальны, зямны чалавек, і зямныя прылады працы акружаюць яго. "Як сіроты, забытымі" вісяць у пуні "цэп з касой", якія б былі болын прыдатны для героя ў тым звычайным зямным жыцці. Але вялікая мара і вялікая ідэя агарнулі чалавека-волата, які схапіўся не на жарт у бойцы з самім сонцам, выношваў думку аб спапяляючым перуне, выхоўваючы новы дух для ўсёй старонкі, каб убачыць "родны край адной Камунай...". Смерць спыніла намаган-ні, дзень будзе змяняцца новым днём, жыццё прадаўжа-ецца і застаецца толькі адно гаркатлівае даўкае суця-шэнне: "Сні, таварыш, аб Камуне!".

Творам, у якім выявіўся далейшы клопат аб унасле-даванні моладдзю духоўных набыткаў народа, з'яўляец-ца верш "Арлянятам". Верш напісаны з нагоды ўтварэн-ня літаратурнага аб'яднання паэтаў і празаікаў "Малад-няк". Гэтым вершам і адкрываўся першы нумар аднай-меннага часопіса. Праз год была напісана другая частка верша. Верш пачынаецца вядомым зваротам "Гэй, узвейце сваім крыллем, арляняты буйна-бурна", а дру-гая частка пачынаецца са слоў "Вам на памяць...". 3 вер-ша-закліка, верша-зварота, верша-вітання гэты твор станавіўся вершам-роздумам, развагай, асэнсаваннем незвычайнай ролі моладзі абуджанага краю. Вітаючы напорыстую і бурлівую маладую змену, паэт хоча пера-сцерагчы, каб яна не забывалася на тыя каштоўнасці, што засталіся "ад продкаў". Загучалі важнейшыя маты-вы ў творчасці Я. Купалы - служэння Бацькаўшчыне, скіраванасці ў заўтрашні дзень, спадчыны ад дзядоў і прадзедаў - спадчыны багатай і ў працы, і ў барацьбе, і ў песні - "ад роду", каб прадоўжыць славу свайго праца-вітага і таленавітага народа, а "людзей, яшчэ скаваных", заклікаць "на волю". Шмат паўсюль на свеце заставала-ся "скаваных" несвабодай людзей. Пакутаваў народ Заходняй Беларусі. Думкі аб сусветнай рэвалюцыі не пакідалі многія маладыя гарачыя галовы. Ды не толькі таму загаварыў пра волю паэт. Раскаваная воля нара-джала новую несвабоду, унутраную, рабіла маладых паэтаў напорыстымі, але без належнай глыбіні адна-стайнымі, і таму паэт палічыў неабходным "дабавіць" да сваіх папярэдніх слоў словы аб тым, каб "здабытую сва-боду зналі, шанавалі", каб не "праспалі ў пасцелі" "волі агняцветнай". Паэт упэўнены, што менавіта маладым творцам наканавана здзейсніць вялікія запаветы новага часу. Паэт верыць у моладзь. У вершы гучаць матывы пераемнасці пакаленняў. Першая частка верша напісана ў "бадзёрым", "віхурным" настроі, вельмі блізкім да тво-раў саміх маладых паэтаў. Пераклікаюцца вобразы "завірухі", "буры-завірухі" як рэвалюцыі. Паэзія Купа-лы афарбоўвалася новымі колерамі, яму былі блізкія рамантычныя настроі маладых. Верш прасякнуты энту-зіязмам, разуменнем гістарычнасці моманту, калі народ здзяйсняе свае спрадвечныя мары і надзеі ("Ужо выбіла часіна / На вялікую прыгоду /Выйсці з мутнай каляіны /Беларускаму народу"). Прамоўніцкі, заклікальны мана-лог паэта звернуты да арлянят новай эпохі, акрыленых рэвалюцыяй. Радасна вітаючы новае, паэт гаворыць пра адказную і пачэсную місію моладзі абноўленага краю. У другой частцы верша гаворыцца пра тое, што менавіта павінна берагчы і адстойваць моладзь, якія заваёвы па-мнажаць. Найперш гэта заваёвы свабоднай працы на сва-боднай зямлі, непрымірымасці да "пустацвета і зелля", пастаянны клопат аб абнаўленні духу, клопат пра песню, пра волю, пра долю, пра свабоду ўсіх працоўных людзей.

Верш "Арлянятам" — паэтычная ода, прысвечаная моладзі роднага краю на парозе новага гістарычнага павароту. Зварот паэта да моладзі - "арлянят" - стаў крылатым выразам, з'явіўся абагульненым азначэннем маладых пакаленняў маладой Краіны.

Лета 1935 г. для Я. Купалы было плённым перыядам у творчасці. Паэт напісаў 18 твораў, вядомых пад назвай Ляўкоўскага цыкла. У Ляўках пад Оршай, на беразе Дняпра, была дача Купалы, падораная яму дзяржавай да трыццацігадовага юбілею творчай дзейнасці. На гэтай дачы паэт жыў кожнае лета ад прылёту птушак і да іх адлёту ад вясны да восені. Тут цудоўныя мясціны. Круты бераг Дняпра выгінаецца шабляю, ззаду падступае магутны лес, а навокал шмат арэшніку, кустоўя.

Купала быў чалавекам хлебасольным, часта прымаў гасцей у сваёй хаце. У яго бывалі не толькі слынныя пісьменнікі з Масквы і Мінска, але і мясцовыя, і калгаснікі. Паэт любіў сялян, часта і сам бываў сярод іх. Як вынік такіх частых сустрэч, паявіліся вядомыя вершы Ляўкоўскага цыкла. Гэта былі вершы пра новае калгас-нае жыццё. Купалу папракалі крытыкі, што ён мала піша пра новую рэчаіснасць. Творамі Ляўкоўскага цыкла Я. Купала адкрываў новую старонку не толькі ў белару-скай, але і ва ўсёй савецкай паэзіі. На доўгі час лірыка Я. Купалы пра новае шчаслівае жыццё на вёсцы з яе асаблівай рытмікай, інтанацыяй стала ледзь не эталонам таго, як трэба пісаць пра рэчаіснасць. "Уся беларуская паэзія 30-х гадоў выйшла з "Ляўкоўскага цыкла" Я. Купалы", - пісаў крытык М. Стральцоў. Вершы гэтага цыкла - вельмі характэрныя для свайго часу. Але ці з такім ужо захапленнем хваліць паэт новую рэчаіснасць? Паэт славіў сучаснасць там, дзе было за што славіць і дзе было пра што расказаць. Думаецца, ён ніколькі не пера-большваў у паказе рэчаіснасці, а толькі глядзеў на яе ва ўласцівай яму манеры, з рамантычнай прыўзнятасцю, абагульненасцю вобразаў, з пэўнай доляй умоўнасці, адцягненасці, але шчыра, зацікаўлена. За кожным кан-крэтным фактам, за чалавечай працай паэт бачыў высо-кую паэзію (вершы "Лён", "Вечарынка", "Госці", "Як у госці сын прыехаў", "Хлопчык і лётчык").

"Лён" - паэтычны маналог дзяўчыны-працаўніцы, якая адчувае паўнату шчасця чалавечага існавання, бо яе праца - сяўба, догляд ільну - неаддзельная ад пам-кненняў да асабістага шчасця, да кахання. У творы праца калгаснай ільнаводкі паказваецца паралельна з душэўным азарэннем, асветленая каханнем. У вершы мы бачым увесь гадавы цыкл сялянскай працы - сяўбу, праполку, апрацоўку лёну, выраб з яго валакна. Пада-дзена ледзь не поўная тэхналогія вырошчвання лёну, але зроблена гэта надзвычай узнёсла, апаэтызавана. У канцы верша малады брыгадзір ставіць новую хату -для сваёй каханай. Для паэта той новы, светлы будынак -гэта навакольны свет, у якім шмат мажлівасцей для выяўлення ўласных сіл і здольнасцей, дзе асабістыя за-хапленні цесна пераплятаюцца з грамадскімі інтарэсамі.

Верш "Алеся" - мацярынская песня аб незвычайнай долі дачкі. Купалаўская Алеся ўвасобіла ў сабе лепшыя рысы новага пакалення моладзі, падняўшыся да абло-каў, стаўшы лётчыцай-парашутысткай. За вобразам звычайнай вясковай дзяўчыны ўгадваецца вобраз авеянага рамантыкай парывання цэлага пакалення юнакоў і дзяўчат. "Гадавала матуля дачушку Алесю", але нават дзякуючы самай багатай фантазіі нельга было ўявіць, якая доля чакала вясковую дзяўчыну ("Не згада-ла матуля, што выйдзе з Алесі"). Крылом самалёта калыша воблакі дзяўчына, і з прытоеным жалем, ледзь згаданай іроніяй паэт зазначае, што ўжо з-пад сонца дзяўчына не зляціць да прасніцы, за якой ля ваконца ў сялянскай хаце дзень і ноч марыць аб дачцы яе старэнь-кая маці. Верш напісаны проста, задушэўна, немудраге-ліста, з выкарыстаннем паэтыкі народных песень.

Незвычайна гнуткая інтанацыя твораў Ляўкоўскага цыкла. У многіх радках вершаў чуюцца даверлівыя, інтымныя ноткі. Вершы гэтыя надзвычай меладычныя.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, калі ўжо бамбілі Мінск, адсюль, з Ляўкоў, правёўшы апошніх хлопцаў з навакольных вёсак у войска, Я. Купала выехаў у эвакуацыю. Жывучы ў Падмаскоўі, у Чарнарэцкім лясніцтве, у верасні 1941 г. Купала напісаў патрыятычны верш-пасланне "Беларускім партызанам". Гэта верш-адозва, заклік да змагання, палымяная мітынговая пра-мова паэта, звернутая да патрыётаў маці-Беларусі. Ад заклікаў паэт пераходзіць да праклёну, да просьбы і заклінання, выказвае абурэнне, гнеў у сувязі з тым, што творыць вораг на акупаванай зямлі. Ён то выказвае нянавісць да чужынцаў, то звяртаецца да землякоў-пар-тызан пяшчотна, па-бацькоўску, з верай, з вялікай упэўненасцю ў святую справу вызвалення роднай стара-ны. Твор гэты надзвычай эмацыянальны, у ім перададзе-ны амаль фізічны боль, душэўныя перажыванні аўтара ад думак пра тое, што чакае беларускі народ у няволі. Увершы гучаць прамыя экспрэсіўныя ацэнкі і ўзмац-няльныя словы ("гітлерцаў паганых", "звер звяроў"), часта ўжываюцца аднакаранёвыя словы ("вырывайце з жывых жылы"). Заключныя радкі вылучаюцца інтана-цыйна, сэнсава. Верш узрушвае суровасцю, лаканічнас-цю, напорыстасцю, гучыць як наказ сынам беларускай зямлі:

Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!

За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых,

Каб не ўскрэслі век яны.

Рэфрэнам гучыць у гэтым вершы палымяны зварот, які нібы нарастае, узмацняецца ("Партызаны, партыза-ны, /Беларускія сыны"), як магічны заклік, множыць шэрагі для змагання. У вершы гучыць упэўненасць у перамозе, вера ў тое, што закалосяцца яшчэ свабодныя беларускія нівы, схінуцца ў пашаноце і славе, як у дзяр-жаўным гербе, "да нас нашы каласы". Паэт прадбачыць светлыя дні адваяванай свабоды ("Ваша чыстая дарога / Да свабоды давядзе...). Ён нібы не задавольваецца словам, адразу шукае другое, нагнятае экспрэсію, пачуццё, апелюе да слыху, да сэрца, да розуму, да нерваў кожнага, каб нікога не пакінуць раўнадушным, каб дастукацца да свядомасці чытача.

Верш у вайну шмат разоў перадрукоўваўся, стаў палымянай лістоўкай і плакатам, неаднаразова чытаўся па радыё, распаўсюджваўся сярод беларускіх партызан, загартоўваючы волю ў барацьбе, напаўняючы сэрцы нянавісцю да ворага, уздымаючы да помсты і клічучы да вызвалення зямлі беларускай.

"Рэпрэсіраваныя" творы Я. Купалы. Жыццёвыя шляхі паэта не заўсёды былі лёгкімі. Яшчэ больш скла-данымі часам з'яўляліся шляхі да чытача твораў паэта. У творчай спадчыне Янкі Купалы ёсць цэлыя нізкі вер-шаў, якія доўгі час замоўчваліся альбо з іх "вымаліся" цэлыя абзацы, перайначваліся радкі, апускаліся стро-фы. Паасобныя творы пры жыцці паэта ніколі не друка-валіся.

Зусім не друкаваліся ў пасляваенную пару вершы Янкі Купалы нашаніўскага перыяду: "Забраны край", "Казка аб песні", "Беларушчына". Не друкаваліся най-перш з цэнзурных меркаванняў, бо не маглі ідэолагі новага часу і чуць пра цяжкае беспрасветнае жыццё края "за расейцамі", калі народ "мальбішчам чужым б'е пакора паклоны", а "наведзены струны ў скрыпках па-свойску чужая зрывае рука", у якіх выразна чуўся заклік устаць "забранаму краю":

Выходзяць, ідуць ад парога к парогу,

На стогн жывых грозна глядзяць.

I з ветрамі, з бурамі б'юць на трывогу:

"Забраны край" клічуць устаць.

("Забраны край")

У спадчынных матывах вырашаны верш "Беларуш-чына". Тут гаворыцца пра нялёгкую гісторыю народа і края, пра ідэю нацыянальнага адраджэння, якая сотні гадоў займала галовы беларусаў, і тыя ўмовы, якія неаб-ходны, каб ёй прарасці ў будучыню і даць добрыя ўсхо-ды ("I круцілі цябе, як каму падабалася, / Кожны строіў, наводзіў цябе на свой строй, на свой лад..."; "...пад права тваё падрываецца шмат хто, як крот..."). Але паэт сцвяр-джае:

Як жыла і жывеш, будзеш жыць Беларушчына:

Зразумеў і успомніў цябе твой мільённы народ.

Не магла прапусціць тагачасная цэнзура вершы, у якіх выразна паўставала ідэя нацыянальна-культурнага адраджэння, дзе ішла гутарка пра ратаванне цэлага народа. Купала быў аб'ектыўным у сваіх творах; ён выказваўся ў вершах пачатку новага стагоддзя і супраць засілля расейшчыны і супраць прыцяснення польскіх улад, супраць спроб "падгарнуць" да сябе Беларусь (верш "Папросту"). Пра гэта ж — сатырычны верш "Сваякі":

Раз абселі Беларуса Маскалі ды ляхі, I давай яму сваяцтва Тыцкаці з-пад пахі.

Можа, больш, чым у іншых творах, у вершах, што трапілі пад забарону, выяўляліся настрой і перакананні паэта, яго скруха і смех, разуменне наканаванасці лёсу беларуса выпіць свой "келіх жыцця" да дна, каб усвядо-міць несамавітую долю "абыймацца з анёлам і гадам" (верш "Да дна..."), каб спасцігнуць неласкавасць лёсу да беларусаў. Тут Купала застаецца нібыта сам-на-сам, на адзіноце, а душу яго рве гаркатліва-даўкае "смейся!" -над доляй-нядоляй, над лёсам быдлячым, над самім сабой. "Смейся, смейся, смейся" — як заклінанне-вараж-бу паўтарае паэт, жадаючы адвесці бяду ад народа (верш "Смейся!..").

Гэтыя творы доўгі час былі невядомымі масаваму чытачу. А разам з тым у іх - гістарычны вопыт народа, багатае ўнутранае жыццё людзей, горкае расчараванне лёсам свайго народа, які вымушаны выпіць "да дна" ўсе людскія беды і пакуты.

Апынуліся ў забыцці ў новы час, калі ў купалаўскую творчасць з цікавасцю паглыбляліся і даследчыкі, і кры-тыкі, і аматары гірыгожага пісьменства, вершы "Над Нёманам", "3 мінулых дзён", "Брату-Беларусу", паэма "На куццю". Ці варта гаварыць, што без гэтых твораў уяўленне чытачоў пра творчасць паэта ў многім няпоўнае, аднабокае, а то і зусім дэфармаванае. Асаблі-ва не пашанцавала тым творам Купалы, дзе згадвалася роля беларускага слова, гаварылася з папрокам "змар-неламу чалавеку", што "сваю пушчаеш песню ў здзек, чужою славіш нават Бога!" ("Брату-Беларусу"). Глыбі-нёй філасофскага асэнсавання прасякнуты гэты верш паэта. У ім бачыцца менш вядомы нам Купала. Верш напоўнены роздумам і любоўю да чалавека, да роднай зямлі, асэнсаваннем шляхоў людскіх і хады гісторыі.

У вершы "Брату-Беларусу" (упершыню надрукаваны ў 1922 г. у зборніку "Спадчына") паэт звяртаецца да чытача:

Ляж, прытуліся да зямлі, Паслухай шчыра, што гавора Табе, сям'і, усёй радні Калі запаліць неба зоры.

... I запытаецца зямліца Тваёй душы і тваіх дум: Чаго ты блукаеш начніцай? Чаму свой край аддаў на глум?

У савецкі час чытач быў пазбаўлены магчымасці па-знаёміцца з многімі творамі паэта, ці знаёміўся з імі "абгабляванымі": "Свайму народу", "Крыўда", "Наша гаспадарка", "Паўстань з народу нашага...", "Жыды", "Перад будучыняй", "А ў бары, бары", "Ёсць жа, ёсць яшчэ...", "Каб...", "Акоў паломаных жандар", "На вайско-выя матывы", трагікамедыя "Тутэйшыя" і інш.

Гэта творы вельмі значныя па сваіх ідэйна-мастацкіх якасцях, таму без іх паэт паўставаў у сваёй творчасці не такім глыбокім, аналітычным, філасофска-разважлі-вым, трагедыйным, якім ён быў на самай справе. Забара-няліся творы найбольш з ідэйных меркаванняў - тыя, дзе былі заклікі паўстаць "з цьмы", "уваскрэснуць", "устаць", "выпрастаць душы".

Там чутна: Беларусь! Там - Незалежнасць! А там - "Паўстань пракляццем..." Ну, а мы? Мы ў страху... дум крутня... разбежнасць... Бяз толку крыллем лопаем, як цьмы. О, так як цьмы, як спуджаны вароны!.. I слухаем, і нюхаем тут, там:

Які павеяў вецер на загоны –

Заходні, ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?

...Няўжо кліч вечны будзе ў нас напрасны —

Кліч бураломны: вызваленне з пут!?

{"Перад будучыняй")

Купала — паэт бескампрамісны, ён не падладжваўся і не мяняў сваіх поглядаў, ён жыў бедамі і трывогамі бела-рускага народа. Пра гэта яскрава сведчаць забароненыя ці "рэпрэсіраваныя" творы пісьменніка, якія ў значнай ступені даюць нам уяўленне пра шматграннасць творча-сці паэта, пра яе шматмернасць і глыбіню, пра яго неспа-кой і трывогу за лёс беларускага народа, нашай мовы і будучыні Беларусі як незалежнай краіны.

Сутнасць твораў Я. Купалы, якія найбольш падпадалі пад забарону цэнзуры, якраз і выяўлялася ў тым, што паэт не толькі выказваў, сцвярджаў, дакляраваў чытачу аб нечым, даводзіў свае думкі, але і падаваў у тых вер-шах новы малюнак будучыні, тварыў на вачах чытачоў адухоўленае быццё вольнага душой чалавека, якому балюча за Беларусь. Вось гэтага не маглі ўлады дараваць паэту. Куды больш карыснымі, на іх погляд, былі вершы-агіткі, вершы выразна прапагандысцкага гучання, якія, дарэчы, калі і з'яўляліся ў Купалы з-пад пяра, то выхо-дзілі намнога слабейшымі, павярхоўнымі (паэма-рэпар-таж "Над ракою Арэсай", 1933) альбо не такімі траге-дыйнымі, не такімі філасофска-разважлівымі, якой была паэзія Я. Купалы пачатку стагоддзя. Такая паэзія не кранала душы, не пранікала ў глыбіню свядомасці чыта-чоў, ды і сам аўтар іранічна ставіўся да творчасці падоб-нага роду. Паэт з народа жыў і тварыў з думкамі пра народ. Таму тыя творы, у якіх найбольш яскрава выяві-ліся трывогі, надзеі, нараканні беларусаў, менш за ўсё і трапляліся "на вочы" самім беларусам, вершы трымалі наводдаль альбо зусім не паказвалі чытачу.

Змест і форма ў такіх творах зліваліся ў адзінае цэлае. Кожнае слова тут да месца, мае свой сэнс, нясе ўнутраны энергетычны зарад. Тут няма нязначных дэта-лей, выпадковых слоў, літаратурных штампаў. Ёсць жывая інтанацыя, глыбінная думка. Рыфмоўка, як пра-віла, ускладненая, перакрыжаваная. Вершы трывала "закальцаваны", "запаяны", адмыслова адточаны.

Усхваляваныя пачуцці ў іх самі знаходзілі форму, адэк-ватную настрою. Адзіная сістэма метра, інтанацыя, рыфмоўка, будова фразы, суаднесенасць рытмікі і сін-таксісу, узаемадзеянне рытму і мовы, размяшчэнне паасобных "апорных" слоў, - усё гэта сведчыла аб сапраўды глыбокім выяўленні рэчаіснасці і аб вялікай сіле таленту паэта.

"Рэпрэсіраваныя" творы Я. Купалы, - як і ўся яго паэ-зія, - глыбокае сведчанне неўміручасці слова выдатнага майстра, неспатольнай любові паэта да беларускага народа і да "забранага краю" - роднай, шматпакутнай, але гордай і духоўна багатай Беларусі.

"Тарасова доля". Паэма Я. Купалы "Тарасова доля" прысвечана памяці вялікага сына ўкраінскага народа Тараса Шаўчэнкі і напісана была да 125-годдзя з дня нараджэння Кабзара, якое адзначалася ўвесну 1939 г.

Беларускі паэт імкнецца ў паэме асэнсаваць жыццё-вы шлях вялікага Тараса Шаўчэнкі, яго долю. У аснове паэмы - рэальныя факты біяграфіі Шаўчэнкі. Купала расказвае пра змрочнае дзяцінства паэта, пра яго ван-дроўкі па свеце, смуткуе аб нешчаслівым каханні юнага Тараса, піша пра ссылку апошняга ў Орскую крэпасць, пра забарону пісаць і маляваць, пра цяжкую хваробу вялікага майстра слова і яго заўчасную смерць. Глыбока задумваецца беларускі народны паэт над гэтымі старон-камі біяграфіі вялікага Кабзара. Амаль зрокава ўяўля-еш, эмацыянальна адчуваеш тое, што давялося пера-жыць аўтару паэмы, які паглыбіўся ў чужы трагічны лёс паэта-творцы, такі дарагі яму і ў многім такі ж нялёгкі, як і жыццё самога Купалы. Лірычныя і эпічныя пачаткі ў паэме спалучаюцца. Эпічная строгасць і храналагічная паслядоўнасць апісання жыццёвых нягод Кабзара пера-мяжоўваюцца з лірычнымі развагамі ўвогуле аб долі паэта, аб долі народа. Адштурхоўваючыся ад біяграфіч-ных фактаў, паэт раздумвае над многімі з'явамі жыцця. Кампазіцыя паэмы складзена так, што трагічнае, поўнае суровых нягод жыццё паэта-змагара пачынаецца і заканчваецца расказам пра рэаліі жыцця савецкай Украіны, што можна ўмоўна назваць пралогам і эпілогам паэмы. Супастаўленне сённяшняга дня з мінуўшчынай дазваляе дасягнуць большага кантрасту. Больш адчу-вальным становіцца трагізм лёсу Шаўчэнкі ў атмасферы суцэльнага ўціску, беспрасветнай цемры, здзеку над яго народам, гвалту над асобай. Яскравей выяўляецца сіла духу, волі і таленту вялікага творцы, які прайшоў праз усе здзекі і выпрабаванні і застаўся верным свайму народу, здолеў выказаць запаветныя думы, мары і спа-дзяванні. У паэме выразна гучыць тэма Кабзара, які пра-рочыць будучыню народу. Тут раскрыты погляды Я. Ку-палы на ролю песняра як выразніка народных уяўлен-няў аб гістарычным лёсе народа. "Не танула песня ў моры, у агні не гарэла, закаваць не мог у путы сатрап азвярэлы", - піша беларускі паэт, разумеючы сілу і моц праўдзівага паэтычнага слова, сказанага аб долі і нядолі людской. Вобраз Тараса падаецца ў паэме ва ўмоўным, абагульнена-манументальным плане, ён у нечым істот-ным пераклікаецца з вобразам гусляра ў паэме "Курган". Паэма даволі багатая сваім зместам, народная па духу, з ярка выражаным ідэйным зместам, які заключаецца ў сцверджанні таго, што мастаку неабходна заўсёды служыць свайму народу, па якіх бы цярністых шляхах ні вяла яго доля.

У паэме нямала згадак пра Беларусь, ёсць шмат рад-коў, якія прысвечаны мінуламу беларускага народа, дзе малюецца беларуская прырода, гасцінцы, бярозы пааба-пал дарог, па якіх даводзілася вандраваць вялікаму ўкраінскаму паэту. Пра агульнасць лёсаў беларускага і ўкраінскага народаў беларускі паэт піша так:

Бо йшла доля беларуса

3 доляй украінца Адналькова

- у поце, у слёзах, Церневым гасцінцам.

Для паэмы характэрны ўмоўны план, рамантычнае завастрэнне^ шматлікія ўвасабленні і адухаўленні ("I заплакала Ўкраіна", "Гаманіць Дняпро са стэпам", "Зубы скаліла няволя"). Паэма рытмічна пабудавана, у яе радках адчуваюцца асаблівасці ўкраінскага каламый-кавага верша, што збліжае "Тарасову долю" з паэмай "Бандароўна". Народны паэт Беларусі стварыў праўдзі-вы, яркі і эмацыянальны мастацкі помнік вялікаму Каб-зару ўкраінскага народа, сцвердзіўшы, што доля паэта -гэта доля народа, які яго ўзгадаваў, а шчасце творцы -гэта шчасце народа, да якога ён належыць.

"Тутэйшыя". П'еса Я. Купалы "Тутэйшыя" доўгі час не толькі не ставілася на сцэнах беларускіх тэатраў ці іншых тэатраў былога СССР, але і не друкавалася. Яна наогул не ўключалася ў зборы твораў пісьменніка. Напі-саная яшчэ ў 1922 г., п'еса была ўпершыню надрукавана ў 1924 г. і з'явілася зноўку ў друку толькі ў 1987 г.

Хто ж такія "тутэйшыя"? Гэта — мясцовыя жыхары, карэннае насельніцтва, людзі, якія здаўна жывуць на сваёй зямлі. I вось звыклы і трывалы, здавалася б, свет нібы расколваецца на дзве палавіны. Адпаведна гэтаму падзяляюцца і людзі. Адны з іх з'яўляюцца прыхільніка-мі старых парадкаў, а іншыя шукаюць свайго месца ў жыцці, імкнуцца асэнсаваць тое, што адбываецца, задумваюцца над падзеямі і часам. Стары свет у п'есе прадстаўлены такімі фігурамі, як Пан, Спраўнік, Поп, Дама, прайдзісвет Спічыні, былы калежскі асэсар Мікіта Зносак. Прадстаўнікамі народа ў п'есе выступаюць настаўнік Янка Здольнік, селянін Лявон Гарошка, яго дачка Аленка, маці Мікіты Зносака Гануля.

Канфлікт п'есы пабудаваны на супрацьпастаўленні двух ключавых персанажаў - Янкі Здольніка і Мікіты Зносака. Дзея адбываецца на фоне нямецкай, польскай акупацыі і ўстанаўлення Савецкай улады. Мікіта Зносак мяняе палітычную арыентацыю, пераафарбоўваецца ў залежнасці ад таго, што паказвае палітычны барометр, як складваецца палітычная сітуацыя. Які акупант ні сту-паў на беларускую зямлю, Зносак заўсёды "мяняў скуру", імкнучыся падладзіцца пад новую ўладу. Ён мяняе не толькі перакананні, але і вопратку, мову, думкі і нават сваё імя. Пры паляках ён быў Нікіціуш Знасі-лоўскі, пры Саветах становіцца Нікіціем Знасілавым. Гэта беларус з "пароды рэнегатаў і дэгенератаў" (Купа-ла). "Хто мне болей плаціць, таму і служу", — цынічна заяўляе ён, дабаўляючы пры гэтым, што ў яго "душа рэальная" і што ён "кіхаць" хацеў на ўсялякія ідэі". Адна з гераінь п'есы Наста Пабягунская гаворыць: "Я з пэўных крыніц ведаю, што беларусы падатлівы народ". Мяняюцца рэжымы - мяняюцца і людзі. Вось Генрых Мотавіч Спічыні. Па сутнасці, Генрых Мотавіч - патаем-ная спружына ўсіх пераўтварэнняў і пераўвасабленняў Зносака, гэткі ідэолаг, што "накіроўвае" тутэйшых. Толькі "лінію" асабістае выгоды ён трымае нязменна. Настаўнік Янка Здольнік, наадварот, адмаўляе старыя парадкі, збіраецца ехаць у вёску, верыць у народ і праўду. Купала крыху пасміхаецца з максімалісцкіх планаў настаўніка, але іронія яго не злосная, а мяккая, паблажлівая. Так ставіцца бацька да свайго сына, што не набыў яшчэ жыццёвай мудрасці. Зазначым: у п'есе менавіта так ставяцца да ідэі Здольніка стары селянін Гарошка і маці Мікіты Зносака Гануля. "Гэты настаўнік добры і дужа разумны чалавек, але трохі галава яго нечым заведзена, бо... носіцца, як кот з салам, з усялякімі мудрымі думкамі..." - гаворыць Гарошка Ганулі, а тая заступаецца за Янку: "Маладое піва заўсёды шуміць". Ды і сам Здольнік у Купалы - жывы чалавек, не паз-баўлены гумару і весялосці. У п'есе Янка спраўна грае на балалайцы "вальца", ён часам патэтычны, часам - іра-нічны. Вось хоць бы адзін прыклад. Сваёй былой вучані-цы Аленцы ён раіць ехаць на вёску, і тая згаджаецца: "Нават хоць у пекла, калі вы параіце..." Дарэчы, Купала, звернем увагу, ставіць не клічнік, а шматкроп'е: дзяўчы-на ўсё ж крыху разгубленая ад гэтай прапановы. I Янка прымушае яе ўсміхнуцца, жартуе наконт "пекла": "О, там вельмі горача!" Падобных прыкладаў дакладна выпісанага псіхалагізму можна прывесці багата.

Янка Здольнік гаворыць аб самабытнасці народа і яго культуры. Гэта адукаваны, здольны і дасведчаны ў гісто-рыі культуры чалавек. Ён заклікае "паўставаць супраць той паганай маны, што мы не ёсць мы".

У п'есе выявіліся шырокія дэмакратычныя настроі народных мас, імкненне шчыра і настойліва змагацца за інтарэсы народа, за будучае сваёй Бацькаўшчыны.

Папярэдняя крытыка трактавала п'есу з вульгарна-сацыялагічных пазіцый, называючы твор заганным у ідэйных адносінах, нацыяналістычным. Але час паказаў памылковасць такіх поглядаў. П'еса ў пастаноўцы рэ-жысёра М. Пінігіна ўвайшла ў рэпертуар Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Усім сваім зместам, характарам пастаноўкі п'еса як бы скіравана ў нашы дні. Уся бяда ў тым, што зносакаў у нас занадта многа, што не разумеюць яны і не хочуць разумець трагікамічнасці сваёй пазіцыі, а здольнікаў - занадта мала. Між тым, вяшчуе нам Купала, толькі здольнікі ў стане "зрабіць самі сябе гаспадарамі"; не будзе іх, мудрых настаўнікаў-рупліўцаў, адціснуць іх - і не будзе ў нас свайго "я".

Але не толькі ў гістарычных паралелях магутнасць п'есы. Змест яе глыбокі. Тут вырашаюцца глабальныя пытанні: існаванне незалежнай Беларусі, лёс Баць-каўшчыны. Гэта п'еса аб тутэйшым насельніцтве, аб вытоках беларускага нацыянальнага характару, аб супя-рэчнасцях паводзін і складанасцях душы звычайнага чалавека, аднаго з многіх сярод тутэйшых жыхароў, аб нашых шляхах "ад тутэйшасці" да народнасці, калі людзі пераадольваюць абмежаванасць, местачковасць, замкну-тасць і, кансалідуючыся, становяцца нарэшце народам.

У гэтай п'есе Я. Купалы найважнейшы, шэкспіраўскі матыў адвечнага трагізму чалавечага існавакня абрыва-ецца глабальным пытаннем: "Людцы, што гэта будзе з намі, з народам, з нашым краем? Што?"

Дзе б ні быў Купала, усюды яму "сніліся сны аб Бела-русі". Пра Бацькаўшчыну і родны дом, пра народ свой -усе думы і спадзяванні паэта. Ды нялёгка было белару-сам здабываць лепшую долю, шмат бед і выпрабаванняў давялося перажыць нашаму народу. Я. Купала пісаў аб гэтым 24 студзеня 1922 г.:

Стаім мы перад будучыняй нашай

I ўсё варожым, сочым ейны ход...

Ці ўскрэснем мы, душою упаўшы, звяўшы,

Каб выйсці ў свет, як нейкі здольны род...

("Перад будучыняй")

Перад беларускім народам з асаблівай сілай паўстаюць праблемы нацыянальнага адраджэння, фар-міравання нацыянальнай самасвядомасці, адмаўлення ад нацыянальнага нігілізму, усведамлення сябе нацыяй з векавымі гістарычнымі каранямі і адметнымі культур-нымі традыцыямі. У паходзе за будучыню беларускай мовы, за нацыянальнае і культурнае адраджэнне най-лепшым арыенцірам можа служыць неўміручая твор-часць народнага паэта Беларусі.

Янка Купала трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 г. Абставіны яго смерці да канца не высветлены.

Купалу праводзіла ў апошнюю дарогу ўся літаратур-ная Масква, многія культурныя і дзяржаўныя дзеячы краіны. Паэта не стала, але зробленае ім у літаратуры немагчыма пераацаніць.