Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Вершаскладанне I драматургія

3 XVI ст. на Беларусі пашырылася вершаскладанне.

Спачатку ў гэтым жанры пераважала царкоўна-рэлігійная тэматыка, затым паступова паэтычныя творы набывалі свецкую накіраванасць. Піса- ліся эпіграмы, прысвячэнні, літаратурныя "ляманты" і паэтычныя "плачы", палемічныя, павучальна-дыдактычныя і сатырычныя вершы. Працавалі ў паэтычных жанрах Андрэй Рымша, Стафан і Лаўрэнцій Зізаніі, Сімяон Полацкі. Калі гаварыць пра паэзію ХУІ-ХУП стст., дык варта прыгадаць, што самыя першыя ўзоры беларускага вершаскладання знаходзім мы ў прадмовах і пасля Сімяон Полацкі слоўях да кніг Францыска Скарыны. Прыкладна на той жа час - на пачатак XVI ст. - прыпадае росквіт новалацінскай паэ-зіі, у якой вылучаліся Мікола Гусоўскі, што стварыў сла-вутую "Песню пра зубра", а таксама Ян Вісліцкі, які напісаў паэму "Пруская вайна" (1516), прысвечаную Грунвальдскай бітве. У першай рэдакцыі "Статута Вялі-кага княства Літоўскага" (1529) быў змешчаны верш Яна Казіміра Пашкевіча "Польска квітнет лаціною..." (1621), які раскрываў асноўныя тэндэнцыі часу ў грамадскім жыцці, а таксама ў вершаскладанні.

"...Пясах в начале по языку тому. Мже свойственный бьл моему дому", - адзначаў царкоўны дзеяч, пісьмен-нік і публіцыст Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі-Сіт-ніяновіч, 1629-1680), які стаў найболып значнай фігу-рай у паэзіі XVII ст., распрацаваў паэтыку (асновы, тэх-ніку) вершаскладання. Пасля сканчэння Кіева-Магілян-скага калегіума Сімяон Полацкі служыў у Богаяўленскім манастыры ў Полацку, а потым - у Маскве, вучыў дзя-цей цара, сярод яго вучняў быў маленькі Пётр I. Сімяон Полацкі распрацаваў новы паэтычны жанр - дэклама-цыю, выдаў некалькі паэтычных зборнікаў. У сваіх вер-шах шырока выкарыстоўваў біблейскія сюжэты. У тво-рах узнімаў вострыя філасофскія праблемы. 3 імем Сімяона Полацкага звязана зараджэнне ўсходнеславян-скага барока, якому ўласцівы драматызм, патэтыка, складанасць формы. У далейшым на працягу ста гадоў развіцця беларускай літаратуры складвалася цэлая галіна паэтычнай творчасці, якая вызначаецца эстэтыкай барока. Гэта былі павучальныя духоўныя вершы і канты (харавыя песні-гімны) і шматлікія творы свецкай паэзіі - грамадска-філасофская, песенна-інтымная лірыка, а таксама гумарыстычныя і парадыйна-саты-рычныя вершы. Побач з "высокім" барока, якое адпавя-дала эстэтычным густам арыстакратаў, заможнай шляхты, у беларускай літаратуры развівалася "сярэд-няе" і "нізкае" барока, у такім стылі ствараліся ўзоры парадыйна-сатырычнай, панегірычнай і песенна-інтым-най лірыкі. Але, мажліва, менавіта яны станавіліся най-больш распаўсюджанымі ў народзе, іх асабліва любілі простыя людзі, перадаючы ад пакалення да пакалення. Увуснай паэтычнай форме творы Сімяона Полацкага доўга бытавалі на Беларусі.

Многія з тых першых вершаваных спроб арганічна ўвайшлі ў скарбонку вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, сталі неад'емнай часткай беларускага фальклору, заклаўшы трывалыя традыцыі народнай песеннай творчасці.

Дарэчы будзе падкрэсліць, што для музычнага супра-ваджэння многіх твораў вершаванай формы, якія быта-валі ў народзе, часта тады і пазней выкарыстоўвалася царкоўная і касцельная музыка. На матывы вядомых святых песнапенняў — кантаў, харалаў — складаліся прымітыўна-просценькія сялянскія песенькі, якія шырока распаўсюджваліся сярод людзей. Селянін ішоў у царкву ці касцёл, слухаў там гімны, рэчытатывы, хара-выя спевы, а вярнуўшыся дамоў, на знаёмыя матывы, якія асабліва запалі ў душу, складаў рыфмаваныя радкі. Песенная народная творчасць мае глыбокія духоўныя карані. Француз па паходжанні, аматар беларускай народнай песеннай творчасці і былы рэгент (кіраўнік) хору Гай дэ Пікардо, які цяпер пастаянна пражывае ў Лондане і працуе пры беларускай бібліятэцы-музеі імя Ф. Скарыны, даказаў, што многія песенькі, якія былі рас-паўсюджаны ў народзе, напрыклад, тая ж "Як пагнала бабуленька куранятак пасвіць", складзены на матыў царкоўных песнапенняў, кантаў, культавых харалаў.

Усё гэта сведчыць аб трывалых традыцыях вершава-най і песеннай творчасці на Беларусі, традыцыях, якія бяруць свой пачатак у глыбіні далёкіх стагоддзяў, у духоўным вопыце беларускага народа.

У канцы XVI ст. і асабліва ў XVIII ст. развіваліся дра-матургічныя жанры. Шырока бытавала ў Беларусі школьная драма. Творы, якія ставіліся ў брацкіх шко-лах, езуіцкіх калегіумах, ствараліся на лацінскай і поль-скай мовах, таму што сам школьны тэатр узнік як сродак удасканальвання лацінскай мовы, выхавання пэўных эстэтычных густаў, і толькі пазней выкарыстоўваўся для пашырэння рэлігійных ідэй. У межах школьнай драмы развіваўся жанр інтэрмедыі - камедыйных сцэ-нак на бытавыя тэмы. Інтэрмедыі выконваліся ў асноўным на беларускай мове. Персанажамі, якія дзейні-чалі ў сцэнках, былі селянін, казак, салдат, карчмар, чорт, шкаляр, пан. Яны паўставалі ў творах у смешным, карыкатурным выглядзе. Менавіта драматургія "нізкіх" жанраў стала ў далейшым вытокам новай беларускай літаратуры.

Школьны тэатр і адпаведна драматычныя жанры на Беларусі развіваліся ва ўлонні розных рэлігійных кан-фесій. Езуіцкія школьныя тэатры існавалі ў Полацку, Пінску, Гародні, Віцебску, Брэсце, Оршы і іншых гара-дах і мястэчках Беларусі. У Полацку ж вучні права-слаўнай брацкай школы пры Богаяўленскім манастыры выконвалі дэкламацыі, напісаныя спецыяльна для гэтай мэты Сімяонам Полацкім. У Слуцку пратэстанты нала-джвалі школьныя тэатральныя паказы.

Сюжэты школьных драм чэрпаліся з біблейскіх кры-ніц, агіяграфічнай і гістарычнай літаратуры, антычнай міфалогіі. 3 развіццём асветніцкіх ідэй школьная драма-тургія набывала ўсё больш свецкі характар, спектаклі рыхтаваліся пераважна на польскай мове. Паказальным у гэтым сэнсе быў школьны тэатр Забельскага даміні-канскага калегіума (зараз в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна), які дзейнічаў у канцы XVIII ст. Менавіта там працавалі прафесарамі рыторыкі і паэзіі К. Марашэўскі, аўтар арыгінальнага драматычнага твора "Камедыя", і аўтар камедыі "Доктар па прымусу" М. Цяцерскі. Вядо-ма камедыя "Пышнагольскі" I. Юрэвіча.

П'есы для школьных тэатраў звычайна мелі 3—5 актаў, пісаліся сілабічным вершам.

Тэатральная культура развівалася і ў магнацкіх рэзі-дэнцыях. Драматычныя, оперныя і балетныя спектаклі ставіліся ў прыдворных тэатрах Радзівілаў у Нясвіжы і

Слуцку, Агінскіх - у Слоніме, Тызенгаўзаў - у Гародні, Зорыча - у Шклове. Акцёрамі магнацкіх тэатраў, музы-кантамі былі, як правіла, прыгонныя, таленавітыя сама-родкі з народа.

Высокі эстэтычны ўзровень пастановак забяспечвала многае, у тым ліку і тэхнічныя магчымасці сцэны. I сёння здзіўляе і ўражвае апісанне тэатра Агінскіх у Слоніме. Глядзельная зала мела 2 тысячы месц. Пры неабходнас-ці сцэна рассоўвалася і ўтвараўся вадаём, запаўняемы вадой, дзе выканаўцы роляў плавалі на лодках. Дэкара-цыі тэатральных пастановак былі максімальна набліжа-ны да натуральных карцін прыроды.

Пры тэатральных трупах існавалі музычныя капэлы з прыгонных музыкантаў, якія выконвалі не толькі творы прыдворных і вядомых на той час замежных кам-пазітараў, але і народныя песні, беларускія канты.

Развіццё новых жанраў і літаратурнай мовы, удаска-наленне апошняй, заглыбленне аўтараў ва ўнутраны свет чалавека надавала літаратуры новыя якасці, больш дэмакратычнае гучанне.

Тэатр на Беларусі быў шматмоўны, як і ўся культура таго часу. Паасобныя спектаклі ішлі на 8 мовах свету. Часцей са сцэны гучала польская мова, бо паводле сей-мавых пастаноў 1696-1697 гг. Рэчы Паспалітай белару-ская мова страціла статус афіцыйнай.

Нацыянальная драматургія ў такіх умовах не магла развівацца. Аднак нельга было стрымаць імкненне бела-руса да самавыяўлення. Тэатральная культура мела высокі ўзровень, бо вытокі гэтага мастацтва - у невы-чэрпных фальклорных крыніцах.

Менавіта з фальклорнай творчасці паходзіць мастацтва беларускай батлейкі,якая бытавала з XVI ст. да пачатку XX ст. Кананічны тэкст драмы "Цар Ірад" перамяжоўваўся інтэрмедыямі больш свецкай тэматыкі, напісанымі ў сатырычным плане.

Вышэйшым дасягненнем народнай драматургіі з'яўляецца п'еса "Цар Максіміліян", паказы якой такса-ма чаргаваліся з інтэрмедыямі бытавога характару.

Менавіта на аснове гэтых драматычных твораў узнік у далейшым прафесійны беларускі тэатр, асновай якога стала драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча.

ПЫТАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

  1. Што характэрна для стылю барока?

  2. Што ўключаюць у сябе паняцці "высокае", "сярэдняе", "нізкае", ці "мужыцкае", барока?

3. Якое значэнне меў стыль барока для развіцця мастацтва слова?

4. Дайце кароткае тлумачэнне - формулу - класічнага мастацтва.

5. Асветніцтва - "царства розуму". Што ўваходзіць у гэтае азначэнне?

  1. Назавіце "высокія" і "нізкія" жанры ў літаратуры.

  2. Якія пісьменнікі працавалі ў еўрапейскай літаратуры ў стылі класіцызму?

8. Асоба класіка нямецкай літаратуры I. Гётэ і яго роля і месца ў сусветнай літаратуры.

9. Як адлюстраваны пошукі чалавекам сэнсу жыцця ў паэме Гётэ "Фауст"?

  1. Ахарактарызуйце новыя жанры, якія з'явіліся на мяжы ХУІ-ХУП стст. у беларускай літаратуры.

  2. Якія паэтычныя жанры характэрны для літаратуры назва-нага перыяду?

  3. Чым адметны пачатак развіцця драматургіі ў беларускай літаратуры?