Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Янка Купала і Якуб Колас: агульнае і адрознае ў творчасці.

Калі глянуць на карту Беларусі, абрысы яе нагадаюць дубовы лісток з мноствам сініх пражылак-рэк. Відаць, што праз усю Беларусь цячэ бацька-Нёман. А пачынаецца ён з Нёманца і Лошы, з двух прытокаў, якія з-пад зямных напластаванняў вырываюцца на прастору на Уздзеншчыне, нібы ўвабраўшы ў сябе сокі зямель Мікалаеўшчыны - на Стаўбцоўшчыне і Радаш-ковічаў - на Маладзечаншчыне (А. Лойка). Паўнаводным рэчышчам імкне ў будучае стагоддзе беларуская літа-ратура. Пачатак яе "русла" - у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. 3 самага прыходу ў літаратуру першы з іх узяў на свае плечы лірыку і драму, другі ж з поспехам развіваў лірыку і эпас. Гэта было абумоўлена характа-рам талентаў кожнага з іх, талентаў, вельмі падобных па магутнасці здзейсненага, па шырыні і глыбіні ахопу народнага жыцця, пранікнення ў глыбіню дум народных, па выяўленню народнага духу і свядомасці, прыкмет і асаблівасцей народнага жыцця, па раскрыццю філасофіі быту і быцця працоўнага люду на вялікім гістарычным пераломе, на мяжы дзвюх эпох.

Янку Купалу нездарма называюць "валадаром дум народных", мар і памкненняў гарапашнага люду. Ды і сам паэт не аднойчы прызнаваўся, што ён толькі падслу-хаў тое, што турбуе народ, што яго хвалюе, падслухаў думы і спадзяванні народныя, узяў ды перанёс усё гэта на паперу. Купала - паэт-прарок, паэт-вяшчун, паэт долі і нядолі, гора людскога і радасцей, паэт пакутлівага паходу сляпой і глухой працоўнай грамады да лепшай долі, за праўду, па шчасце, па волю, па роўнасць, па справядлівасць, па Бацькаўшчыну. Купала - паэт надзеі людской, мары народнай. Свет паэзіі Я.Купалы - гэта свет фантазіі творцы. Яго вершы менш за ўсё аўтабія-графічныя, яны - святло і цень, пробліск сонечных пра-мянёў, роздум і смутак над доляй мужычай. Вершы Купалы - поліфанічныя, вельмі пачуццёвыя, меладыч-ныя, у іх багата гукаў і адценняў. Шмат фарбаў і нюан-саў пераліваюцца ў іх.

Іншай бачыцца творчасць Якуба Коласа. Калі Колас -зямля, "глеба і глыба" (А. Разанаў), дык Купала - неба над роднай зямлёю, калі Колас - хлеб, дык Купала -песня. Колас - гэта завершанасць, кола, паўната прасто-ры, Купала - парыў, выйсце з кола, страла і промень, іскра ў начной цемры. Колас - цяпло роднага дому, тры-валасць і спакой, ураўнаважанасць і глыбіня, філасофскі погляд на чалавека і рэчы ў свеце, Купала - лірычны неспакой, трывога за родны край і за яго людзей, узру-шанасць у хадзе, арліным поглядзе ўвысь, імкненне вырвацца з цянётаў звыкласці быцця, спроба хоць бы ў вершах зламаць, парушыць адвечны спакой, абудзіць, паклікаць і павесці да святла.

Такімі ж рознымі застылі ў камені і бронзе, у бетоне -у помніках - Янка Купала і Якуб Колас у горадзе Мінску. Нібы зліваючыся з зямлёю, вырастаючы з зямлі, у акружэнні сваіх герояў сядзіць трывала, масіўна Якуб Колас, падпёршыся рукой, поўны дум і разваг. Наўкола растуць яго любімыя бярозы і дубы. Янка Купала - у далёкай і цяжкай хадзе, у самотным блуканні з вечным спадарожнікам - сукаватым кіем, калючым і пакутным, як нялёгкая доля паэта. Углядаецца ён у далячынь, нібы застыў перад намі, задумлівы і невясёлы, з падцятымі вуснамі, засяроджаны.

Драма купалаўскага мужыка — што ён яшчэ той самы, што не змяніўся, што не пераадолеў сябе. Драма кола-саўскага мужыка — што ён ужо не той самы, а што змя-ніўся. Як пісаў А. Разанаў, у Я. Коласа мужык - толькі калі ён найболей мужык, тады ён найболей і чалавек...

Купала і Колас - блізкія, але і розныя. Яны ў літара-туры застаюцца разам - удвух, дапаўняючы адзін адна-

го. Як пісаў той жа А. Разанаў у сваіх "нататках на дубо-вых лістах", "стыхія Коласа - не надзем'е (вышыня) і не падзем'е (глыбіня), а сфера, ураўнаважаная імі - зямля". Калі Купала парываецца ад зямлі, то Колас шукае зямлю, каб на ёй трывала стаць. Любімае дрэва ў Я. Ко-ласа дуб, які глыбока пусціў карэнні ў зямлю. Колас ніко-лі не адыходзіў ад роднага дому далёка, вяртаючыся зноў і зноў да роднай зямлі, якая ўжо бачылася яму абноўленай, новай зямлёю. Дарога для Коласа - шлях у нязведанае, абноўленае, для Купалы ж дарога — узлёт-ная паласа. Купала - паэт-рамантык, Колас - рэаліст. Купала - рэвалюцыянер народнага духу, Колас - талка-вацель народнай свядомасці, яе летапісец. Колас - пры-землены, Купала - праменісты, зіхоткі, феерычны. Купа-ла ў паэзіі - увесь у разладзе з рэчаіснасцю, наструнены, пеністы, выбуховы, Колас - у гармоніі знешняй і ўнутра-най, у адпаведнасці з настроем і ладам жыцця. Купала ірвецца ў свет ад зямлі, ад забітасці і цемры людской, Колас - вяртаецца на зямлю, у свой родны, мілы кут.

Увесь у парыванні, у марах і мроях, у летуценні, як бы ў пошуках кветкі-папараці Янка Купала. Ніхто не бачыў, не сустракаў тую кветку шчасця, кветку-легенду, кветку-мару. Такім жа спадзевам на шчасце чалавечае, на здзяй-сненне мары поўніцца і творчасць Купалы, які ўзяў сабе за псеўданім найменне свята, калі расцвітае чароўная папараць-кветка. Купала - у часе, у хадзе, Колас - у род-ных прасторах. Шлях Купалы - ад тутэйшасці ў вялікі свет, шлях Коласа - з вялікага свету — у свой асяродак, да тутэйшасці, да роднага і блізкага, да зямлі.

Купала пачынаў пісаць па-польску, Колас - па-руску. Купала абапіраўся на традыцыі польскіх рамантыкаў, а Колас - на рускую класіку. Потым прыйшлі да абодвух здабыткі іншых літаратур.

Як Купала, так і Колас - выразнікі характару беларуса, яго нацыянальнай свядомасці, глыбіні душы, паўнаты све-таўспрымання і светаразумення, народнага светабачання.