Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

1. "Легендарнасць" ці незвычайнайсць жыццёвай біяграфіі В. Быкава - франтавіка. Раскажыце падрабязней пра "вогненныя вёрсты вайны" празаіка.

2. У чым праяўляецца мяжа чалавечых мажлівасцей у аповесцях В. Быкава.

  1. "Чалавек на вайне" - асноўны лейтматыў франтавых апо-весцей В. Быкава. Якія творы гэта пацвярджаюць?

  2. У чым вы бачыце прытчападобнасць твораў В. Быкава аб вайне?

  3. Якія "знакі бяды" - прыкметы поўнага вынішчэння ўсяго жывога на зямлі - вы заўважаеце ў творах В. Быкава?

  4. Філасофска-канцэптуальны характар твораў пісьменніка В. Быкава.

  5. Як мяняўся характар адлюстравання падзей ваеннага часу ў розныя гады? Якія этапы ў асвятленні ваеннага супрацьста-яння і якія творы В. Быкава аб Вялікай Айчыннай вайне вы можаце назваць?

Андрэй макаёнак (1920-1982)

Запытай сябе сам: што ты зрабіў сёння?

А. Макаёнак

Майстрам сатыры і гумару прыйшоў у беларускую літарату-ру таленавіты камедыёграф А. Макаёнак. Заслуга яго ў тым, што ён вывеў беларускую драма-тургію да шырокага гледача. Яго п'есы ставіліся ў тэатрах Расіі, Украіны, Беларусі, рэспублік Прыбалтыкі і Закаўказзя, Сярэдняй Азіі. Бывалі гады, калі п'есы А. Макаёнка ішлі больш чым на 80 сцэнах, у тым ліку ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі.

Смех - катэгорыя эстэтычная. У мастацкім творы ён адыгрывае асаблівую ролю, дапамагае ярчэй паказаць з'яву, выявіць негатыўныя тэндэнцыі, прымушае заду-мацца. Смех у мастацтве - гэта роздум над нашымі недахопамі.

Усе беларускія пісьменнікі валодалі майстэрствам паказу змястоўнасці людскога смеху. Я. Купала, Я.Колас, Ф. Багушэвіч, К. Крапіва, М. Танк, Я. Брыль, П. Панчанка тонка выкарыстоўвалі народны жарт, усмешку ў сваёй творчасці. Новая беларуская літарату-ра, зрэшты, пачыналася з рэчаў, насычаных жартам, іроніяй, - "Энеіда навыварат", "Тарас на Парнасе". Гумар увогуле характэрны для беларуса. Часта гучаў у творах беларускіх пісьменнікаў "смех скрозь слёзы", бо жыццё не радавала.

3 надзеяй на лепшыя дні тварыў і А. Макаёнак. Нарадзіўся пісьменнік у в. Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пачынаў сваю творчасць з аднаак-тавых п'ес - "Перад сустрэчай", "Жыццё патрабуе", "Крымінальная справа", "Першае пытанне", напісаных, што называецца, "на злобу дня". Першая п'еса, "На дос-вітку" (1951), пра жыццё французскіх рабочых, хоць і была пастаўлена ў Мінску, але поспеху не мела. Як адзначаў сам аўтар, матэрыял быў яму малазнаёмы.

Першае прызнанне А. Макаёнку прынесла паста-ноўка п'есы "Выбачайце, калі ласка" (1953), якая стала значнай падзеяй.

Гэта твор пра паказныя поспехі, ашуканства, пра суцэльны падман і прайдзісвецтва, пра тое, як нялёгка прабіцца да праўды, будаваць жыццё не на хлусні, а дасягаць усяго ў жыцці сумленнай працай. Сапраўдных майстроў паказухі, "гросмайстраў" сваёй справы, спе-цыялістаў па рознага роду махінацыях, кар'ерыстаў, людзей без сумлення, злодзеяў, п'яніц, хабарнікаў вывеў у п'есе драматург. Сам існуючы лад, абставіны садзейнічалі ўзнікненню і працвітанню падобных тыпаў. Сумленнаму чалавеку, працаўніку на зямлі не было куды падацца і дзе шукаць паратунку, адзінае, на што ён адважваўся, было маўклівае супраціўленне ці нежаданне ўдзельнічаць ва ўсёй гэтай камандна-бюракратычнай вакханаліі.

Дзеянне ў п'есе разгортваецца вакол "ліпавых" накладных, гарантыйных квітанцый, якія выдаў дырэк-тар спіртзавода нібыта за здадзеную прадукцыю з палёў, калі на полі яшчэ нават не ўбіралі. Гэта раённы ўпаўнаважаны па нарыхтоўках Моцкін, хапуга і прыста-саванец, які дзе падліжа, а дзе паддакне, пасмяецца, які, як тая рыбіна, шукае, дзе глыбей, дзе лепш красці і пад-манваць, прыдумаў шматхадовую махінацыю - узяць квітанцыі, што разлічыліся з пастаўкамі дзяржаве, а хлеб здаць потым. Для Моцкіна работа, "як уласная жонка - трошкі люблю, трошкі цярплю, трошкі хачу другую". Але ў махінацыях ён - прафесіянал, вывучыў бюракратычную машыну дасканала, ведае, што яна не ржавее, працуе дакладна, трэба ўмець толькі націснуць патрэбную кнопачку ў пэўны час. Моцкін - з пароды "энергічных", "дзелавых" людзей, разумовая энергія якіх не мае "выхаду" ў добрыя справы, а скіравана на падман. Гэта чалавек, які пазбаўлены сумлення, у многім прымітыўны, слізкі, злы. 3 трайным "дном" паўстае перад гледачом і Калібераў - "птушка" буйнейшага калібру - дзеяч некалі рэспубліканскага, а цяпер раён-нага маштабу, працуе старшынёй райвыканкома. Хітры, асцярожны, але шкадлівы, "стрыечны брат Гарлахвац-кага". У яго і жонка такая ж - жорсткая, эгаістычная, "без цара ў галаве". Камічны персанаж у п'есе - стар-шыня калгаса Гарошка. Ён трапляе ў смешныя сітуацыі. Можа схавацца на гарышчы ад рэвізораў, якія прыйшлі спытаць, чаму ён не выканаў план. "Хоць верць-круць, хоць круць-верць" - яго любімы выраз, бо ўпэўнены чалавек, ш со калі цябе захочуць зрабіць вінаватым, дык зробяць, як ні выкручвайся. Усё адно працавітаму сумленнаму чалавеку ў бюракратычнай сістэме нялёгка, яна не ведае літасці. "Не па закону!" - крычыць Гарош-ка, калі ад яго патрабуюць больш, чым ён можа даць. Але крыку таго ніхто не чуе. I не пачуе. Ёсць у п'есе і гога-леўскі Сабакевіч - дырэктар спіртзавода Печкуроў -карыслівы, буйны драпежнік, з размахам, які ўсё на свеце на спірт мерае ("склеп - дзве бутэлькі, плот - тры бутэлькі").

Станоўчыя вобразы ў п'есе таксама ёсць. Іх нямала. Усе яны супрацьстаяць злу, прыпіскам, падману. Гэта і перадавая калгасніца Ганна Чыхнюк, брыгадзір, праку-рор Курбатаў, карэспандэнтка газеты Вольга Гардзіюк, настаўніца Наташа Гарошка. Асалоду ад працы атрым-лівалі хіба што звычайныя вясковыя працаўнікі, якія, аднак, жылі несамавіта, няўтульна ў агульнай атмасфе-ры хлусні і падману. Тады і прыходзяць у галовы начальству "геніяльныя" думкі - адрапартаваць, дага-дзіць, падмазаць высокіх чыноўнікаў, каб затым і самім ускараскацца на вяршыні ўлады.

У п'есе змагаюцца "дзве сілы", - падман і праўда. Аднак мастак не малюе жыццё толькі белымі і чорнымі фарбамі, а тонка і праўдзіва паказвае яго стракатасць, раскрывае глыбіню жыццёвых праблем, тое зло, што нараджала адміністрацыйна-камандная сістэма. Пісь-меннік выкрывае ўнутраную прагніласць, заганнасць усёй сістэмы, цяжкую і невылечную хваробу арганізма, якую не вылечыш толькі адміністрацыйным умяшаннем, адной хірургічнай аперацыяй.

Твор стаў беларускай класікай. П'еса "Выбачайце, калі ласка" мела выключны поспех, яе паказвалі на партыйна-гаспадарчых актывах, на сходах працаўнікоў у гарадах і вёсках.

У выкананні таленавітых акцёраў Беларускага дзяр-жаўнага тэатра імя Я. Купалы У. Дзядзюшкі, Б. Улада-мірскага, Г. Глебава, Л. Ржэцкай, В. Пола, Л. Рахленкі п'еса доўгі час не сыходзіла са сцэны. Хоць і насіла яна, несумненна, у многім кан'юнктурны, агітацыйна-прапа-гандысцкі характар, павінна была выкрываць асобныя адмоўныя з'явы ў грамадстве - падхалімства, махляр-ства, што перашкаджалі нібыта сумленна весці гаспа-дарку на зямлі. Але нават пры гэтым п'еса біла, як кажуць, не ў брыво, а ў вока.

Выразную ідэалагічную скіраванасць мелі многія творы аўтара. Але ў іх прыцягваюць перш за ўсё канкрэ-тыка падзей, жывыя рэаліі часу.

П'еса "Каб людзі не журыліся" (1959) - пра развале-ны дашчэнту калгас, дзе ўжо і людзі не хочуць праца-ваць, туляюцца, а старшыня - п'яніца і злодзей. Бярэ, адкуль можна ўзяць, - ад людзей, ад дзяржавы, дае хабар раённаму начальству, якое яго падтрымлівае. Такое становішча было тыповым для пасляваеннай вёскі.

У свой час вялікі поспех выпаў на долю п'есы А. Макаёнка "Лявоніха на арбіце" (1961). Крытыкі яе лаялі, але гледачы прымалі п'есу прыязна. Сапраўднымі непрыступнымі "бастыёнамі" сталі прыватныя гаспа-даркі на шляху тых, хто хацеў бы як найхутчэй уступіць у "зямны рай камунізму". Дом у дбайнага гаспадара -цацачка, райскі куточак, не кулацкая крэпасць, а звычайная сялянская хата. Такая гаспадарка ў Лявона Чмыха.

У п'есе мяккі лірычны гумар сплаўляецца з едкай іро-ніяй, якая мяжуе з сарказмам. Выразна адчуваецца сатырычны струмень. Жонка Лявона "выходзіць" на "арбіту" перадавога грамадскага жыцця.

Пасля з'яўлення п'есы "Лявоніха на арбіце" амаль дзесяцігоддзе ніводнага твора не з'явілася з-пад пяра драматурга. Што гэта было? Творчы крызіс? Роздум над часам і сабой, сваім месцам у літаратуры? Ці ўжо вычар-паны былі да донца прывычныя тэмы, канфлікты? Мажліва, што новы час павінен быў нарадзіць новыя падыходы да жыцця. Але няма сумнення, што гэта быў час настойлівых пошукаў адказу на пякучыя пытанні, спроба разабрацца ў тым, што робіцца наўкол і куды ідзе грамадства, як дабіцца паляпшэння становішча чалаве-ка ў свеце, гаспадара, работніка на зямлі, чалавека ў сям'і. Трывога і роздум над будучым дадуць у далейшым свае вынікі ў мастацкай практыцы. Так заканчваўся ранні этап творчасці камедыёграфа.

Драматург даваў выхад свайму абурэнню праз гумар, насмешку, заклікаючы да глыбокага роздуму над часам і сабой. I той, хто ўмеў бачыць і чытаць, той гэта разумеў, адчуваў недагаворанае, пранікаў у падтэкст твораў. Ці не таму так нялёгка даводзілася аўтару літаральна "прабіваць" пастаўноўкі сваіх п'ес.

Сатырычны смех - смех сур'ёзны, глыбокі, праніклі-вы. У п'есах А. Макаёнка ён даваў мажлівасць зразумець тое, што ёсць, што адбывалася наўкола, паказваў перс-пектыву, вызваляючы людское светаўспрыманне ад хлуслівых, аджыўшых аўтарытэтаў. Гэта быў смех ачышчальны і выкрывальны. Мастак слова быў разам са сваім народам, падзяляў і ягоныя памылкі і ягонае прасвятленне, уменне бачыць навылёт усё, што адбываецца навокал. Творы А. Макаёнка з іх роздумам над недахопа-мі ў грамадстве не толькі высмейвалі, але і ўзмацнялі стваральны дух у грамадстве. Выяўленне камічнага суседнічала ў многіх п'есах з выяўленнем трагічнага, тупіковага.

Такімі творамі сталі п'есы "Зацюканы апостал" (1969) і "Трыбунал" (1970), якія давалі права крытыцы гава-рыць пра "новага Макаёнка", адзначаючы яго ўменне здзіўляць і рабіць агульначалавечыя ідэйна-мастацкія абагульненні.

У п'есе "Зацюканы апостал" - перад намі не проста вучань. Ён - вундэркінд! Пра ўсё ён хоча ведаць, да ўсяго дакапацца, аб усім мяркуе самастойна, незалежна. Ён рана засвоіў няхітрыя жыццёвыя ісціны, накшталт: "У чалавечых джунглях выжывае мацнейшы, сіла, брат, ёсць сіла", "Самы вялікі абман - абман маленькага чала-века". Дзіця патрабуе праўды. Але гэты вундэркінд -асаблівы, бо ён - палітык. "Пакуль, па маладосці, няво-пытны: што думае, тое і кажа". Дзед, паслухаўшы ўнука, не разумее — камуніст гэта ці анархіст. Маці пераканана, што ён - ні тое, ні другое. Звычайны хуліган. Але паво-дзіны сына - не хуліганскія. Яны выяўляюць толькі прэ-тэнзіі героя на сваю неардынарнасць, на выключнасць. У доме, дзе жыве Малыш, няма парадку? А ў свеце? Усё прагніло, трымаецца на падмане. Хто ж уносіць неспа-кой? Малыш? А мо яму самому нялёгка жывецца ў такім свеце, і ён пачынае паступаць у адпаведнасці з тымі законамі, па якіх жывуць дарослыя людзі? Малыш слу-хае тэлекаментатара, шпіёніць за бацькамі. Мілы чала-век, герой часу, Хлестакоў сучаснасці. Дзіця чалавецтва, святы і нягоднік адначасна. Праўдалюбца і кар'ерыст. Зрабілі яго такім хітрым і вынаходлівым найперш абста-віны, умовы жыцця, калі трэба імкнуцца наверх любымі сродкамі, умець пераканаць іншых, каб узвысіцца і стаць такім, якім яшчэ ніхто не быў. Мноства цікавых і разна-стайных праблем узнімае твор: праблемы ўзвышэння над людзьмі, праўды і хлусні, падману, дасягнення мэты любымі сродкамі, умення падладжвацца і выжыць у бяз-літасных умовах чалавечых джунгляў. Хлапчук пера-конваецца, што тайна ўлады над людзьмі - тайна інфар-мацыі. Хто валодае інфармацыяй, той валодае вялікай сілай уздзеяння на іншых. "Дзіця ў палітыцы", - гэта вельмі небяспечна, нібы папярэджвае пісьменнік. Але развагі аб палітыцы ў галоўнага персанажа далёка не наіўныя: "Пачаўшы вайну, трэба ўмець пераканаць лю-дзей, што яна вядзецца ў інтарэсах міру, што гарады бам-бяць дзеля іх абароны. Для тых, хто верыць, я павінен быць апосталам, а атэісты няхай бачаць ва мне багахуль-ніка. Я павінен умець пераканаць людзей зрабіць тое, што мне неабходна, але каб ім здавалася, што яны ажыц-цяўляюць свае пажаданні, а я толькі разумею іх патрэ-бы. Я павінен быць гатовым бязлітасна, не раздумваючы, прыбіраць з дарогі сваіх супернікаў". Усё сплялося ў характары і светапоглядзе гэтага падлетка. Гэта "не дзіця, а камок аголеных нерваў". Сын зразумеў абсурд-насць і хісткасць зацягнутага балотнай цвіллю застойна-га існавання бацькоў. Ён хоча спасцігнуць сэнс жыцця. Не аднойчы чуе ён галоўныя жыццёвыя пастулаты: "Калі Бог не дае, трэба ўзяць самому". Малыш хоча вырасці прэзідэнтам. "Дабрацца б мне да ўлады", -усклікае юнак-палітык. Ён пачынае разумець механізм улады, механізм адурманьвання і кіравання людзьмі. Так фарміруецца дыктатар. А можа гэта пакутнік, новаяўлены Ісус Хрыстос на грэшнай зямлі? Ён увабраў у сябе ўсе беды і трывогі планеты. У паводзінах і харак-тары маладога героя ўвасоблена ўся глыбіня трагедыі чалавечага лёсу ў гэтым свеце. Трагедыя чалавека, які расце, развіваецца, пачынае адкрываць свет для сябе і сябе ў гэтым жорсткім свеце. Расце Малыш, ды не можа вырасці. Падымаецца, ды не можа падняцца. Ёсць сэнс пайсці на эшафот за вялікія ідэі пераўтварэння свету. Малыш гатовы пайсці на выпрабаванні. Але стыхійны бунт адзіночкі ў свеце хлусні і падману завяршаецца трагічна. Пад націскам сваіх жа блізкіх - Таты, Мамы, Дзеда - ён кідаецца з акна трэцяга паверха і ў выніку траўмы становіцца мірным, ціхмяным і паслухмяным. Становіцца такім, як усе навокал. Адным з многіх. Сястра Малыша падхоплівае і прадаўжае эстафету пратэсту супраць несправядлівасці, супраць маны, дэмагогіі, бяс-праўя. Ну, а што Малыш? Ён жа хацеў стаць прэзідэн-там? "Во, цяпер ён, напэўна, стане, толькі такія і стано-вяцца...", - падбадзёрвае Дзед. Шансы стаць прэзідэнтам узраслі, магчымасці стаць такім, якім яшчэ ніхто дагэтуль не быў - стаць выключнай асобай - у яго звяліся да нуля. Кім ці якім ён вырасце - "зацюканы апостал"? Якім будзе?

Усё перадавое, таленавітае, новае, незвычайнае знішчаецца гвалтам, цынізмам, дэмагогіяй, хлуснёй. У гэтым заключаны сатырычны выкрывальны пафас п'есы А. Макаёнка. "Зацюканы апостал" - драма-прытча з філасофскім зместам. Твор надзвычай інтэлектуальны, глыбокай думкі.

Што робіць чалавека сапраўдным чалавекам? Ні па-сада, ні званні, ні веды, ні валоданне інфармацыяй не робяць яго такім. Чалавек мусіць заставацца самім сабою ў любых умовах. Адказнасць сям'і, грамадства за тое, якім вырасце маладое пакаленне - "зацюканымі апосталамі" ці творцамі, свабоднымі і незалежнымі людзьмі, са сваім поглядам на свет, са сваім маральным законам унутры кожнага, ці прыстасаванцамі, пакорлівымі, згодлі-вымі, ціхмянымі марыянеткамі.

Малыш заключае: "Вы ад мяне заўсёды патрабавалі праўды. А мне ад вас? Нельга? Мне таксама патрэбна праўда. Мне яна больш патрэбна. Больш чым вам ад мяне. Я - маленькі, і мана мая маленькая. А вы вялікія. I ваша хлусня - вялікая. Запомніце. Самы вялікі абман -абман маленькага чалавека!"

У мастацтве пісьменнік застаецца найперш сваімі адкрыццямі ў сферы чалавечага духу, маралі. Даўгавечнасць створанага пісьменнікам вызначаецца глыбінёй маральных пошукаў, этычнымі ўрокамі жыцця, нават не асобнымі павучаннямі, сугучнымі нашаму часу, а маральнай канцэпцыяй у цэлым.

У трагікамедыі "Трыбунал" драматург зрабіў спробу глянуць на падзеі вайны праз прызму камедыйнага, намаляваўшы сітуацыю незвычайную, парадаксальную. Галоўны герой Калабок - святая прастата, добрая сялянская душа - раптоўна вырашыў стаць самазваным падпольшчыкам. Добраахвотна, а, па-сутнасці, па заданні партызан, аб чым ведаў толькі ён сам і аб чым баяўся прызнацца нават сямейнікам, каб хто незнарок не пра-гаварыўся, пайшоў на службу старастам да немцаў, чым выклікаў востры недавер да сябе, трапіў у няміласць да жонкі і дзяцей, якія, аб'яднаўшыся, наладзілі самасуд -сямейны трыбунал, які і выносіць хуткі і адзіны прысуд.

Як ні ўмольваў, ні спавядаўся бацька перад дзецьмі, яму не паверылі. Вось дачка Галя - багіня кары, Немезіда ваеннага ліхалецця — "галінка-калінка". Як кленчыць перад ёй заціснуты ў мяшок па горла бацька! Яна ж кажа: "Ды яго... павесіць мала". Вось "Зінка-слязінка", якую так любіў, гатова памерці, а развязаць не можа. Сын Валодзя сам нарываецца на смерць, каб адплаціць за здраду бацькі. Дзеці не вераць бацьку. Гэты "нетыпо-вы падпольшчык" поўзае ў іх у нагах, прыніжаецца, ледзь не плача, просіць і ўлагоджвае, шукае паратунку ў сваіх жа дзецях, а яны не вераць.

П'еса мае выразныя рысы сатырычнага завастрэння, калі нягеглы муж, недацёпа, пастух, якога жонка магла вяроўкай павучаць, як трэба жыць, раптам адчуў, па-спытаў уладу над людзьмі. Пры новай уладзе, пры нем-цах, марыць ён аб тым, як пасядзець у прэзідыумах, як было "пры Саветах", пакрасавацца, папіць гарэлачкі, выяўляе рысы дзелавога чалавека ("перахапіў уладу... няхай будзе ў сваёй хаце").

Трагічнае і камічнае тут сплаўлена. Камічныя сітуа-цыі - становішча героя, пасаджанага ў мяшок, дыялогі, характары, выразы, гульня слоў, выкарыстанне прын-цыпу макаранізму ў выразах нямецкага каменданта, самі прыёмы раскрыцця дзеяння. Трагічнае - у недаве-ры, за ўсеагульным бязвер'і, добраахвотным накліканні пракляццяў на сябе і сям'ю, у двухсэнсоўным становіш-чы змагара-аматара, у тупіковым памылковым рашэнні сямейнага "трыбунала". Выкананне прысуду адцягваец-ца на пэўны час, але п'еса заканчваецца нечаканай смер-цю сына, выбухам крохкага юначага сэрца. Сын не змог перажыць "здрады" бацькі і пажадаў уласнай крывёю "змыць" ганебную пляму з рэпутацыі ўсёй сям'і. Ён праяўляе высокі гераізм і самаахвярнасць, як і нале-жыць сыну-патрыёту.

Значная праблематыка, яркасць сатырычнага зава-стрэння характэрны п'есе "Святая прастата" ("Кашмар"). Незвычайная кампазіцыя твора, які дзеліцца на тры часткі: "Ява", "Сон", "Узнясенне", незвычайны жанр ("небяспечная камедыя"), незвычайны фантасма-гарычны сюжэт: у сне - як на яве, ява - як сон. Глабальны пафас твора, у якім пісьменнік задумваецца над будучым планеты, чалавецтва. Стары селянін з юначым максімалізмам абураны жыццёвай канкрэтыкай і недас-каналасцю чалавека, ідзе і кладзецца спаць, а прачына-ецца прэзідэнтам не якой-небудзь занядбанай краіны, а самай развітай, цывілізаванай. Жадаючы што-небудзь змяніць у гэтым свеце, хоча спыніць войны, навесці парадак, але прыходзіць да высновы, што тут мяняць трэба ўсё - лад, уклад, адносіны да справы, характары людскія, узаемаадносіны між людзьмі на планеце. "Спы-ніце шарык - я сыйду", - гаворыць ён на завяршэнне.

Звычайнымі, "прахаднымі" творамі ў драматурга сталі п'есы "Верачка", "Дыхайце эканомна", "Таблетку пад язык". Мабыць, з большай сілай майстэрства сатыры-ка ў выкрыцці заган чалавечага духу праявілася ў п'есе "Пагарэльцы". Пісьменнік узнімае праблемы адказнасці чалавека за свае ўчынкі, за ўсё, да чаго той меў дачынен-не на зямлі. Ён і зводзіць "канцы з канцамі", пачатак і завяршэнне жыцця людзей, якія воляю акалічнасцей і абставін апынуліся на вяршыні ўлады. П'еса мае выраз-ную антысталінскую накіраванасць.

"Пагарэльцы" - службовыя асобы, якія "пагарэлі" на службе, ды не проста "пагарэлі", а знікалі бясследна, па начах. Але тут, у п'есе, асаблівы выпадак. Ці то пажар, ці то землятрус, ці то паводка знеслі са звыклых і насе-джаных месц усіх гэтых чыноўнікаў-бюракратаў, гаспа-дароў горада, яго выканаўчую ўладу. А на іх месца прыйшлі не лепшыя, а намнога горшыя, выпадковыя людзі, прыйшлі кожны са сваімі мэтамі, кожны са сваімі "дзівацтвамі", са сваімі рысамі характару, схільнасцямі, звычкамі, кожны са сваёй біяграфіяй і сваім стылем работы. Новыя людзі і ствараюць бюракратычна-адміні-страцыйную сістэму-карусель, арбіты для розных пла-нет, на адной з якіх і гіне потым галоўны герой.

П'еса апелюе да чалавечай свядомасці, да сумлення кожнага чалавека: "Ідучы на спачын, запытай сябе сам: што ты зрабіў сёння? Падвядзі вынікі справам тваім. Можа чужое проса вытаптаў? Пакрыўдзіў каго? Аблаяў? Пакараў? Звольніў з работы? Ці асудзіў? Каго? За што? Ці справядліва? Чым гэта павернецца для цябе і для людзей заўтра? Праз год? Праз дзесяць гадоў? А праз дваццаць гадоў? Успомніць аб гэтым не сорамна будзе табе?

Пісьменнік у п'есе выступіў нібыта прарокам будуча-га жыцця. Яго голас гучаў патрабавальна і строга: "Той, хто папіхаў слабага, дагаджаў дужаму, падлізваўся, хлусіў, крывадушнічаў, выгадваў, пагарджаючы інтарэ-самі другіх дзеля ўласнай сытасці, каго адольвала фана-бэрыя і славалюбства, той сам сабе праграміраваў няўхільную кару - ганьбу і ўніжэнне пад канец жыцця альбо брыдкую памяць пасля смерці. Сорам і боязь пад-няць вочы - вось што выпадае на долю ўнуку за брыдкія справы свайго продка. I горка яму будзе ад бяссілля паз-бавіцца такой славы і памяці".

Пісьменнік выступаў у п'есе як філосаф, псіхолаг, аналітык. Адказнасць перад часам і сабой, узаемазвяза-насць усіх жыццёвых з'яў, - такія праблемы вырашаюц-ца ў п'есе.

У творах А. Макаёнка выявілася маральна-этычная канцэпцыя паводзін чалавека ва ўмовах рашучага і ваяўні-чага ціску ідэалогіі на самога чалавека як асобу, індывідума. Макаёнак імкнуўся "дакапацца" да асноў характару пер-санажа, вылучыць маральны стрыжань паводзін, сцвер-дзіць права чалавека на вернасць самому сабе.

А. Макаёнак - адзін з яркіх прадстаўнікоў таго пісь-менніцкага пакалення, якое падрыхтоўвала перабудову ў грамадстве, перабудову самога чалавека.