Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Які жыццёвы і творчы лёс пісьменніка Андрэя Мрыя?

  2. Якія анамаліі грамадскага жыцця раскрываюцца ў рамане "Запіскі Самсона Самасуя"?

  3. Якія тыповыя рысы кар'ерыста Самсона Самасуя?

  4. Што вы ўкладваеце ў паняцці сатыры і гумару?

  5. Якія рысы характарызуюць шапялёўскую інтэлігенцыю?

Міхась зарэцкі (1901-1937)

Чалавек - гэта вір... Мы бачым толькі паверхню, а ўглыб зазірнуць, пра-нікнуць туды... О, каб пранікнуць туды! Каб разгарнуць гэты вір і ўба-чыць усё, усё чыста, да самага дна...

Міхась Зарэцкі

Міхась Зарэцкі - адзін з самых папулярных маладых беларускіх пісьменнікаў 20-х гадоў XX ст. "М. Зарэцкага нельга не чытаць, -пісалася ў адной з рэцэнзій на зборнік апавяданняў маладога празаіка. - I калі трапляе ў рукі кніга маладога аўтара, яе перачытваеш "ад дошкі да дошкі". Гэта значыла - "ад вокладкі да вокладкі". Словы, фразы, бы крокі, у пісь-менніка - так гаварылі не аднойчы рэцэнзенты, адзнача-ючы найперш незвычайны рамантычна-напружаны стыль прозы.

Міхась Зарэцкі (Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) нара-дзіўся ў сям'і вясковага дзяка, у сяле Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай вобласці (цяпер Тала-чынскі раён Віцебскай вобласці). Дзяцінства прайшло недалёка ад Шклова на маляўнічым беразе Дняпра ў в. Зарэчча, што, відавочна, і абумовіла выбар псеўданіма будучага пісьменніка. У дзесяць гадоў Міхаська ўжо вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы, а пазней -два гады ў Магілёўскай духоўнай семінарыі, пасля заканчэння якой яму быў наканаваны лёс святара. Але падзеі разгортваліся такім чынам, што ён пакінуў вучобу, стаў царкоўным вартаўніком, потым працаваў перапісчыкам, з лютага 1919 г. настаўнічаў на Магі-лёўшчыне. Пазней быў прызначаны загадчыкам валас-нога аддзела народнай асветы, праз год выбраны паста-янным членам праўлення работнікаў асветы і культуры. У1920-1926 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Ву-чыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Па-чынаючы з 1922 г. пісьменнік актыўна выступаў у друку.

"У віры жыцця" - такую назву насіў першы зборнік апавяданняў празаіка. У 1925 г. выйшаў зборнік апавя-данняў "Пела вясна". У 1926 г. надрукаваны творы "Пад сонцам", 'Толы звер", "42 дакументы" і "Двое Жві-роўскіх". Пяру празаіка належыць цікавы раман "Сцеж-кі-дарожкі", які выйшаў у 1927 г., зборнік апавяданняў "На чыгунцы" (1928), кнігі прозы "Падарожжа на новую зямлю" (1929), "Лісты да знаёмага" (1931). У 1932 г. быў напісаны раман "Вязьмо". Ёсць сведчанні, што М. Зарэц-кі напісаў раман "Крывічы" - з гісторыі роднага краю.

Міхась Зарэцкі - арыгінальны майстар мастацкага слова. Талент празаіка не паспеў разгарнуцца ў поўную сілу, але тое, што ім напісана, дазваляе гаварыць пра аўтара як тонкага аналітыка, пісьменніка-псіхолага, рэалістычнага бытапісальніка, рамантыка па духу, твор-цы. Проза М. Зарэцкага - драматызаваная, пластычная, высокаінтэлектуальная. Пісьменнік умеў даць востры і займальны сюжэт, валодаў талентам удумлівага назі-ральніка.

Лёс аказаўся неміласэрны да пісьменніка. Яго беспад-стаўна абвінавацілі ў нацдэмаўшчыне (прыгадалі, відаць, "папоўскае" мінулае, асабістае і бацькава), ён быў арыштаваны органамі бяспекі і расстраляны. Інкры-мініравалі празаіку і нявер'е ў калгасы, якое выявілася быццам бы ў кнізе "Падарожжа на новую зямлю". У 1932 г. быў напісаны твор аб першых кроках калекты-візацыі на вёсцы - раман "Вязьмо", які па тагачасных мерках не адпавядаў афіцыйным поглядам на калек-тыўнае гаспадаранне, бо "вязаў", "апутваў", "аблы-тваў", "заручаў" селяніна з мінулым аднаасобніцкім вядзеннем гаспадаркі, паказваў пажыццёвую "прыку-тасць" і моцную змацаванасць селяніна з традыцыйным укладам.

Папулярнасць празаіка была вялікая. Кнігі маладога аўтара перакладаліся на рускую мову ("Ракавыя жарон-цы"), на ўкраінскую мову ("Сцежкі-дарожкі"). Крытыка ў адзін голас адзначала яркі самабытны талент празаіка, неардынарнасць і навізну яго падыходу да мастацкага асэнсавання рэчаіснасці.

Міхась Зарэцкі - мастацкі летапісец свайго часу, тонкі і ўдумлівы знаўца чалавечай душы. Разнастайныя адценні чалавечай псіхалогіі хвалявалі таленавітага аўтара і ў сваёй творчасці ён імкнуўся адлюстраваць перажыванні герояў, узлёты і спады настрояў, думкі персанажаў, іх настойлівыя і пакутлівыя пошукі праўды, сэнсу жыцця, гармоніі існавання чалавека і свету ў хуткабежным і зменлівым часе. Новае ў прыро-дзе чалавечых узаемаадносін, новыя ўзаемадачыненні, уплыў сацыялістычных догмаў, камуністычных рэцэп-таў паводзін на чалавечую асобу, традыцыйнае, аснова-творнае ў характары дзеючых асоб і засілле ідэалагіч-ных штампаў, запраграмаванасць учынкаў і дзеянняў, суаднесенасць уласнага светаўспрымання з амярцвелы-мі партыйнымі схемамі, спроба застацца самім сабою альбо падпарадкавацца канонам новай маралі, імкненне супрацьстаяць нязвыкламу ўкладу жыцця, каб захаваць у сэрцах і душах жар нахлынуўшага пачуцця, праўду рэчаў вечных і жывых, ісціны не падфарбаваныя, не падсалоджаныя, не падагнаныя пад агульныя меркі, а прывычныя, адвечныя. Што ў чалавеку застаецца ад самога чалавека ў любых варунках новай ідэалогіі, а што змяняецца, нівеліруецца і чэзне, адыходзіць на задні план? Што адбываецца з самім чалавекам, які паддаецца прывідам новага, як у вір з галавою, кідаецца на новыя ідэі светабудовы, у новы быт і новы парадак? Ці ўдаецца індывідууму - чалавечай асобе - захаваць душу жывую і жывое пачуццё болю і пакут, трывогі за сябе, за сваіх дзяцей, іншых людзей?

Міхась Зарэцкі быў адным з тых пісьменнікаў у бела-рускай літаратуры, хто яшчэ на пачатку XX ст. з вялікай сілай мастацкага абагульнення паказаў усю прывіднасць фантома - новага чалавека быццам бы рэвалюцыйнай эпохі, раскрыў складанасці і супярэчлівасці ломкі псіха-логіі, светаразумення і светаўспрымання людзей, звы-клых да старога ўкладу, выявіў каштоўнасці ўяўныя і сапраўдныя, перадаў дух і атмасферу часу і ў ім людскія адчуванні.

Асноўны аб'ект даследавання пісьменніка - мараль-на-этычныя ўзаемаадносіны між людзьмі, жыццё духоўнае, перапетыі ломкі свядомасці асобы. Празаіка цікавілі людзі нязломныя, натуры валявыя і неадназнач-ныя, характары на раздарожжы думак і пачуццяў, асобы са сваім маральным стрыжнем у душы, са сваёй сістэмай паводзін, са сваімі жыццёвымі прынцыпамі і адметным поглядам на рэчы і з'явы, персанажы яркія, цэласныя, валявыя.

"Дзіўная" - такую назву носіць адно з апавяданняў пісьменніка. Хто ж такая гэтая "дзіўная"? I чаму яна "дзіўная"? Што дзіўнага ў яе паводзінах, адчуваннях? Аказваецца, нічога дзіўнага няма ў паводзінах і ду-шэўных перажываннях гераіні. Шумава - так завуць галоўную гераіню апавядання - моцна перажывае раз-луку са сваім адзіным, маленькім яшчэ сынам, ад якога яна нібыта адмовілася, паддаўшыся на ўгаворы, што дзеці ў новым грамадстве не павінны мець бацькоў, бо бацькі ў іх - усё чалавецтва. Дзеці новага часу павінны быццам бы выхоўвацца без усведамлення індывідуалі-стычнай прывязанасці да сваіх бацькоў, не павінны вырасці эгаістамі, уласнікамі, трэба, каб іх псіхалогія была вызвалена ад прыватнаўласніцкіх інстынктаў. Вось чаму адзінае дзіця Шумавай - у дзіцячым прытулку, выхоўваецца ў калектывісцкім духу. Але не-не ды загляне маладая маці ў дзіцячы дом, які "самым лепшым лічыцца", каб сціснуць у адбымках "аднаго з хлопчыкаў -беленькага, з блакітнымі вочкамі-зорачкамі". "Дык вось дзе разгадка! Вось тое "слабае месца!" - думае пра гера-іню яе паплечнік па барацьбе. Таму як тут стрымацца, не спытацца ў здзіўленай маці.

"- А ён ведае сваю матку?

- Не, не ведае. Забыўся ўжо, адвык. Ён не павінен знаць, яму не трэба гэта. Нашто? Ён павінен вырасці чалавекам вольным. Нашто звязваць яго лішнімі прывязанасцямі? Не патрэбна гэта, шкодна.

- Але ж табе як? Цяжка гэта, ты ж ламаеш сябе. Яна нібы раззлавалася.

- Не, няпраўда, няцяжка мне! Часамі толькі. Гэта мінуты слабасці. Але кінем аб гэтым, не будзем гаварыць..."

Аднак жа гавораць. Гавораць такое, што і слухаць цяжка, а яна - дзіўная - пераканана, што так і трэба, так будзе лепш. Субяседнік і паплечнік па змаганню, герой не без прэтэнзій на руку і сэрца гераіні думае пры гэтым: "Што ж гэта, нарэшце? Фанатызм, вар'яцтва? А мо сапраўды так лепей? Мо гэта натуральна, мо так і павін-на быць? Мо гэта адзіны правільны шлях?"

Што такія ідэі - адмаўленне бацькоў ад дзяцей у імя нібыта іхняга будучага - мелі пад сабою рэальную глебу ў розныя эпохі рэвалюцыйных перамен, агульнавядома. I ўжо ж ніяк не падобна гераіня апавядання Шумава на легкакрылую зязюльку, якая падкідвае сваіх дзетак у чужыя гнёзды. Шумава, прывычная да цяжкай працы, прайшоўшая праз пакуты душэўных выпрабаванняў, чалавек сталёвай волі і рэвалюцыйнага гарту, ніколькі не баіцца цяжкасцей і гатова несці годна абавязкі ма-цярынства, але так яна зрабіла з ідэйных меркаванняў. Не падобна маладая маці і на сучасных маці-адзіночак, на сучасных легкадумных "адказніц" у радзільных дамах, якія гатовы на пазбаўленне радасці мацярынства, толькі б не было ў іх гэтай дакукі-дзіцяці.

Пісьменніка і нас, чытачоў, цікавяць у першую чаргу менавіта вось гэтыя хвіліны "вострай мукі", адчуванні "матчынай тугі", якія перажывае гераіня, у сэрцы якой яшчэ не вытручаны да канца засіллем рэвалюцыйных пастулатаў адчуванні мацярынскай ласкі і болю, а калі так - празаік дае мажлівасць прыйсці гераіні самастой-на да вываду аб правільнасці, чалавечнасці свайго рашэння.

Ідэя выхавання "новага чалавека" даўно стала духоўнай праграмай камуністаў, ідэяй фікс, ілюзіяй, якая валодала розумамі амаль дзвесце гадоў. Яшчэ ў 1762 г. Жан-Жак Русо выдаў кнігу "Эміль, або Аб выхаванні". За рэлігійнае вальнадумства кнігу павінны былі спаліць, такі быў вынесены ёй прысуд. Русо пакінуў Францыю, куды ён вярнуўся толькі праз пяць гадоў. Ідэі Русо былі падхоплены Максіміліянам Рабесп'ерам, гэтым "сентыментальным тыграм", як назваў яго Пушкін, "цвёрдым", "непадкупным", "непрабіваемым", як адзначаў сам Русо, чалавекам, погляд адных вачэй якога бянтэжыў многіх. Кацярына II заснавала ў свой час у Маскве выхаваўчы дом з мэтай стварэння "новай пароды" людзей. Выхаваннем новага чалавека актыўна займаліся камуністычныя ідэолагі. Павага да маці і бацькі адкідвалася як буржуазнае смецце. Платонаўская Насця цвёрда была пераканана, што трэба "дрэнных людзей усіх забіваць, бо добрых вельмі мала". Культывіраваўся вядомы тэзіс Бухарына — "стварыць новы тып людзей", які натхняў бальшавікоў ва ўсе часы. Вар'іраваўся на розныя лады тэзіс Дантона, які ўзнік яшчэ ў часы Вялі-кай французскай рэвалюцыі, аб тым, што дзеці нале-жаць перш за ўсё рэспубліцы, а потым ужо - бацькам. Усе займаліся выхаваннем новага чалавека. Як бачым, не абыйшла гэтая праблема і нашу літаратуру. М. Зарэцкі быў адным з першых аўтараў, хто звярнуў увагу на гэту праблему.

У апавяданні "Кветка пажоўклая" перад намі - неса-мавіты лёс ужо другой гераіні — Гарновай, якой ад ня-збыўнасці мар і расчаравання ў перакананнях, за якія змагалася яна сама, змагаліся і гінулі многія яе тава-рышы па рэвалюцыйнай барацьбе, нічога іншага не заставалася, як толькі кінуцца пад колы цягніка.

Аўтар паглыбляецца ў свет пачуццяў, унутраных перажыванняў сваёй гераіні, намаляваўшы безвыход-насць і тупіковасць быцця актыўнай у мінулым рэвалю-цыянеркі, паказваючы яе няздольнасць супрацьстаяць нахрапістаму злу, камчванству, нежаданне жыць двай-ной мараллю, няўменне прыстасавацца да нязвыклых абставін.

Апавяданне "Бель" - пра свабоду кахання, у якім стары рабочы рэвалюцыйнага гарту закахаўся ў юную работніцу, якая вучыць яго глядзець на свет шырэй: "тут дрэнна, дык там добра, тут пуста, дык там поўна". Бель -густая павалока — нібы асляпіла вочы Данілы, які зака-хаўся ў Ганну. У выніку - разбураная сям'я, дэградацыя асобы, падзенне нораваў, разбэшчанасць паводзін. Нова-га шчасця герой не набыў, але і даўняе, трывалае, загу-біў, назусім, як і само жыццё.

У апавяданнях "Гануля", "На маладое" малююцца пакутлівыя перажыванні жанчын у пошуках уласнага асабістага жыцця.

Цікавае апавяданне "Паэма пра чорныя вочы" М. Зарэцкага. Гэта твор аб нязбыўных марах, аб асабі-стым шчасці і суровай жыццёвай рэальнасці, аб прозе і паэзіі жыцця, аб знявечаных рэвалюцыйнай барацьбой чалавечых лёсах. Персанажы твора - ён і яна — калісьці кахалі адзін другога, былі шчаслівыя ў маладосці, бо там, "на сцюдзёных берагах Дзвіны", ён упершыню сустрэў яе, рухавую, рашучую, з чорнымі вачыма, у салдацкім шыняльку, пад якім хаваліся прываблівыя формы гнут-кага дзявочага стану, сустрэў і пакахаў. Здавалася б, на ўсё жыццё. Але сустрэча з каханай з юначых мар у больш позні час не прынесла нічога, апроч расчараван-няў, бо перад ім паўстаў "агідны ўзор дабрабыту", дзяўчына - мяшчаначка, якая задаволена сваім што-дзённым шэрым існаваннем. Казкі не адбылося. Песня-паэма не склалася ў душы героя і гераіні. Юначыя пары-ванні засталіся толькі пустой мрояй, прывідам, які растаў у тумане замутнёнага пачуцця, адурманенай свя-домасці. А ці было яно, каханне? Ці былі яны тады, яна і ён, па-сапраўднаму шчаслівымі? Ці магчыма шчасце ў вялікім супрацьстаянні адных людзей другім, часткі народа ўсяму народу, адных сацыяльных слаёў другім? М. Зарэцкі - пісьменнік востраканфліктных тэм, пра-блем. Адным з першых у беларускай літаратуры празаік убачыў неправату новай улады, яе недаўгавечнасць і супярэчлівасць, калі ўсё трымалася толькі на прымусе, на сіле. Калі не хапала аргументаў для доказу, у ход ішлі гвалт і зброя. Апавяданне "Адна партыя ў шашкі" - маленькі эпізод з часоў грамадзянскай вайны, але як шмат ён гаворыць чытачу. Пасля ўдала праведзенай аперацыі, пад час якой чырвонаармейцы захапілі бандытаў на хутары, вайскоўцы з палоннымі засталіся на хутары, каб перачакаць ноч. Бавячы час, камандзір чырвонаармейцаў Аснач і белы афіцэр селі гуляць у самаробныя шашкі, якія былі тут жа зроблены з мякішу хлеба і паперак. Аснач прайграў партыю ў шашкі, але калі ён убачыў, як

святкуе перамогу яго сапернік, не вытрымаў і стрэліў з нагана проста ў гэты смяшліва-іранічны яхідны твар багацея. Пісьменнік паказвае надлом у душах пераможцаў, тыя сцёртасці ў характары і паводзінах новых гаспадароў, якія і прывядуць да злому маральнага, да заняпаду нораваў, да духоўнага спусташэння. Сілай потым не аднойчы будуць сцвярджаць сваю ўладу прагныя да славы будаўнікі новага грамадства. Маральныя ўнутраныя законы будуць таптацца, духоўныя каштоўнасці змізарнеюць, а чалавек як асоба страціць галоўнае - разуменне маральнасці і амаральнасці сваіх учынкаў.

Нядзіўна, што апавяданне "Адна партыя ў шашкі" ніколі не перавыдавалася.

У прозе М. Зарэцкага маюцца два надзвычай цікава распрацаваныя псіхалагічныя эцюды "Радасць" і "Смерць", у адным з якіх аўтар зрабіў спробу матываваць праяўленне радасці ў чалавеку, якой яна бывае і чым выклікана, вялікім ці малым рэчам можа радавацца чалавек і дзе ж сапраўдныя вытокі высокага пачуцця, а ў другім паспрабаваў падсумаваць жыццё чалавека, які стаіць на парозе смерці.

Чалавек бывае розным. I ніякія сацыяльныя пераўтварэнні не здольны істотна паўплываць на ягоны характар, які ўсё роўна праяўляецца ў пэўных варунках і стасунках. Вось перад чытачом паўстае жывы чалавек са сваімі слабасцямі, недахопамі, з разгулам страсцей. Ды не проста чалавек, а "голы звер" (такую назву носіць адна з аповесцей аўтара), у характары і паводзінах якога напаверх выходзяць лагічная сутнасць, праяўляюцца сапраўды звярыныя паталагічныя інстынкты. Жыве Яроцкі (так завуць галоўнага героя твора), помсцячы ўсяму свету, патанаючы ў дзікіх любоўных оргіях, нібы-та выстаўляючы на паказ сваю звярыную сутнасць. "Мне дужа лёгка загубіць чалавека", - спавядаецца ён, аддаючы ўсяго сябе на волю ірацыянальным пачуццям.

"Чалавек - звер", "чалавек - нажыва", "чалавек -грошы", "чалавек - улада", "чалавек - сіла", "чалавек -праўда", "чалавек - вораг" - шматлікія аспекты праяўлення чалавечага характару маляваў празаік М. Зарэцкі ў сваіх апавяданнях і аповесцях. I ўсюды малады аўтар смела паглыбляўся ў супярэчлівасці жыцця і часу. "Чалавек - гэта вір... - пісаў празаік. - Мы бачым толькі паверхню, а ўглыб зазірнуць, пранікнуць туды... О, каб пранікнуць туды! Каб разгарнуць гэты вір і ўбачыць усё, усё чыста, да самага дна". Праніклівы позірк пісьменніка гаворыць пра самабытнасць таленту мастака. М. Зарэцкі паказаў чалавека ў віры рэвалю-цыйных падзей ва ўсёй складанасці яго псіхалогіі, паўнаце праяўлення чалавечых пачуццяў.

Гімнам высокаму і святому пачуццю кахання стала апавяданне М. Зарэцкага "На чыгунцы". Каханне, якое нарадзілася на крыжавых пуцявінах разрухі ў краіне, у асяроддзі ачмурэлых за вайну салдат, і якое так жа нечакана абарвалася, як і пачалося. Бязногі салдат Яўмен Грак, што вяртаўся з франтоў грамадзянскай вайны дадому, абараніў вясковую дзяўчыну ад грубых заляцанняў чырвонаармейцаў. Ён пакахаў яе і стаў клапаціцца як аб роднай і самай блізкай ("Ат! Нічаво, жонка... Пражывём!"), аднак у апошні момант не здолеў ускочыць на падножку цягніка, на якім паехала далей яго каханая. На крык, як завуць дзяўчыну, з цягніка неслася ледзь чутнае: "Надзея-я-я-я". Так звалі выпад-ковую спадарожніцу. Змест апавядання — светлы, паэтычны, яно напісана эмацыянальна, лаканічна, напружана. Гэта цудоўны твор пра каханне ў ранняй беларускай прозе.

М. Зарэцкі з'яўляецца аўтарам некалькіх раманаў. Адзін з яго раманаў - "Сцежкі-дарожкі" - лепшы ў даваеннай літаратуры. Дарэчы, ёсць пэўная пераклічка талентаў на працягу шматлікіх гадоў развіцця белару-скай літаратуры. Самой атмасферай, інтэлектуальным патэнцыялам, рамантычнай завостранасцю твор М. За-рэцкага нібы пераклікаецца з творамі У. Караткевіча ("Нельга забыць", "Каласы пад сярпом тваім"), які прый-шоў у літаратуру хоць і намнога пазней, але прынёс, як і М. Зарэцкі, адметнае светабачанне і сваю эстэтыку. Эстэтычная канцэпцыя М. Зарэцкага - ускладняць там, дзе і так усё складана, згушчаць фарбы там, дзе і так пануе цэлая гама колераў, драматызаваць дзеянне, "закручваць" сюжэт, ахутваць сваіх герояў і гераінь рамантычным арэолам, пастаянна паглыбляцца ў свет вострых перажыванняў.

"Сцежкі-дарожкі" - гэта шляхі-дарогі трох сяброў-семінарыстаў на пераломе эпох, калі адбывалася ломка традыцыйнага ўкладу жыцця. Васіль Лясніцкі — стыхій-ны бунтар; анархіст Шаліма і дамарошчаны філосаф Мікодзім Славін атаясамлівалі розныя падыходы да рэчаіснасці, раскрывалі шматлікія шляхі вырашэння складаных сацыяльна-палітычных канфліктаў эпохі. Нялёгкімі былі і лёсы гераінь - Ніны, Макрыны, Раісы Янавай. Першая з іх страціла дзіця, але не скарылася, нялёгкае каханне выпала на долю Макрыны, а вось вобраз Раісы Янавай — вобраз "ракавой" жанчыны, лёс і жыццё якой напоўнены драматызмам пачуццяў, памыл-камі, налётам незвычайнасці, таямнічасці, чароўнасці і згубнасці адначасна, рамантычнай тугой, болем, пакута-мі і стратамі. Ёсць у рамане і "злы геній" — дэман-разбу-ральнік, увасоблены ў вобразе камуніста-рабочага Андрэя, які мог спакойна глядзець на тое, як гараць палацы, нішчыцца ўсё жывое, як ідзе вялікае руйнаван-не - не толькі зямлі, але і душ людскіх. М. Зарэцкі адлю-строўваў у сваіх творах разбурэнне верхніх, культур-ных слаёў грамадства, разбурэнне душ, якое адбывалася знутры, а гэта было самым страшным разбурэннем. Парушалася духоўная аўра чалавека. Адмаўляліся нормы агульначалавечай маралі. Цікава, што нягле-дзячы на рамантычную зададзенасць і выразна рэвалю-цыйную скіраванасць рамана, вобразы ў творы як бы выходзілі з-пад улады пісьменніка, паўставалі звычай-нымі людзьмі са сваімі характарамі. Логіку іх далейшых паводзін вызначалі створаныя самім аўтарам характары. Раман М. Зарэцкага толькі выйграў ад такога "непа-слушэнства" персанажаў. 3-пад пяра празаіка з'явілася мастацкае палатно аб лёсах маладых людзей на разда-рожжы дзвюх эпох. Твор - рэалістычны, але рамантыч-ны па духу.

Раман "Вязьмо" М. Зарэцкага прысвечаны "вялікаму пералому" - працэсу калектывізацыі беларускай вёскі. Глыбокай баразной прайшла калектывізацыя па белару-скай зямлі, па лёсах і душах сялянства. Падыходы да адлюстравання калектыўнага ладу жыцця, пераходу вёскі на новыя рэйкі гаспадарання на зямлі заўважаліся яшчэ ў ранняй прозе пачатку 20-х гадоў XX ст.: "Як красназорцы зямлі сцураліся" А. Бабарэкі, "Як вясну гукалі", "Поле без межаў", "Сіла зямлі" В. Каваля, "Па дарогах" М. Нікановіча, аповесць С. Хурсіка "Чорны мост" і інш.

М. Зарэцкі ў шэрагу сваіх ранніх твораў таксама аддаў даніну раскрыццю нястрыманага жадання бядней-шага сялянства гаспадарыць на зямлі калектыўна, агу-лам. "Зямля ўсіхняя, усё роўна не прысвоіш яе назаўсё-ды", - разважаў Міхалка, герой апавядання Зарэцкага "Цішка Бабыль". Першыя камуны, "калякцівы" павінны былі стаць зародкам калгасаў. Але так не адбылося. Калектывізацыя нараджала шмат праблем. Героем-ад-крыццём стаў для беларускай літаратуры 60-х гадоў XX ст. вобраз Васіля Дзятла ў "Палескай хроніцы" I. Мележа - вяршыні беларускай прозы XX ст., аб лёсе сялянства. Паказ калектывізацыі ў рамане I. Мележа атрымаўся рэалістычным, глыбокім, з мноствам сацы-яльных і маральных праблем.

Беларуская літаратура "вялікага пералому" даволі значная. Аповесці С. Баранавых "Межы", П. Галавача "Спалох на загонах", Я. Коласа "Адшчапенец", раманы К. Крапівы "Мядзведзічы", Р. Мурашкі "Салаўі святога Палікара". Раман "Вязьмо" займае асобнае месца сярод твораў пра змены на вёсцы, якія называлі "пераваротам, які мае сусветнае значэнне". Ён стаў адным з першых твораў, дзе зрухі ў сацыяльным жыцці вяскоўцаў пера-даваліся праз раскрыццё змен у псіхалогіі, свядомасці, паводзінах чалавека працы. Сюжэт рамана разгортваец-ца паступова. Сяляне спачатку з недаверам паставіліся да калектывізацыі. Першыя чуткі "разнеслі" па вёсцы жанчыны, якія толькі і прыйшлі на вясковы сход. "Жаночыя" бунты і "жаночыя" ініцыятывы пры будаўніцтве калгасаў часта станавіліся аб'ектам паказу ў літаратуры.

М. Зарэцкі выяўляе розныя погляды сваіх герояў на калектывізацыю і раскрывае шматлікія падыходы да яе ажыццяўлення. Адзін з цэнтральных вобразаў рамана, як пазней гэта мы ўбачым і ў раманах I. Мележа, настаўнік, сакратар партячэйкі Сымон Карызна. Карыз-на, у адрозненне ад Апейкі ў Мележа, максімаліст, не пазбаўлены рамантыкі, для якога "рэвалюцыя" пра-цягваецца з яшчэ большай сілай, набіраючы размах і пад-мінаючы пад сябе ўсё жывое. Карызна гаворыць: "Дзе той запал, энтузіязм, захапленне, з якім мы ўвайшлі ў рэвалюцыю, га? Дзе адвага тая, геройства, што было ў кожнага, хто ішоў на фронт за рэвалюцыю? Няма ўжо -сатлела, загасла. Трэба яго аднавіць, распаліць, а на гэта трэба вялікая і блізкая мэта. Яна - ёсць цяпер. Рэвалю-цыя не загасла, яна ўзнімаецца з новай сілай. Мы яшчэ паваюем!" Яго цікавяць тэмпы, размах, маштабы. Але ў словах героя ёсць недагаворанасць, у душы жыве таям-ніца, ён сам калісьці даваў зямлю, рассяляў на хутары, пасёлкі, а цяпер сілком забірае, зганяе людзей у калгас, калісьці агітаваў працаўнікоў, каб тыя сталі заможнымі, прапагандаваў "культурныя гаспадаркі", у яго і бацькі сталі моцна "на ногі" ў вёсцы, а зараз усе тыя "заможні-кі" аб'яўлены ворагамі калектывізацыі, кулак ліквідуец-ца як клас, багацейшых высяляюць і вывозяць у далёкая мясціны, каб "не перашкаджалі", каб не блыталіся пад нагамі і не супраціўляліся. Герой перажывае душэўную драму, бо ў сталым веку ён закахаўся ў жанчыну з суча-снымі поглядамі - Веру Засуліч, але і з ёй не знаходзіць асабістага шчасця. Марына Паўлаўна, жонка галоўнага героя, вымушана пайсці ад мужа. Сымон Карызна ўзне-навідзеў сялян, "гэтыя чырвоныя бліскучыя твары за ўсё: за няўдачы з калектывізацыяй, за свае страхі, сум-ненне, за свае старыя грахі, за бацькоў сваіх, за свае пачуцці, якія ён мусіў бязлітасна ламаць у сабе, якія яго так жорстка мучылі, за жонку, за Зеленюка, за ўсё, што давала яму непрыемнасць, што атручвала яму жыццё". 3 нянавісцю шчасця для людзей не пабудуеш. Нянавісць -зброя атрутная, абаюдавострая, яна нявечыць душу.

Зелянюк - рабочы, адзін з тых, каго пасылаў горад у ліку "дваццаціпяцітысячнікаў", "пяцідзесяцітысячнікаў" на падмогу вясковаму актыву для перабудовы на вёсцы. Ён пераконвае, запэўнівае, імкнецца пака-заць перавагу калектыўнай працы, угаворвае сялян, заахвочвае іх, арганізоўвае бяднейшых, перацягвае на свой бок серадняка, ізалюе кулака. Зелянюк пакахаў дачку Карызны студэнтку Стасю, але таксама не стаў шчаслівым.

Пацяроб, старшыня сельскага савета, з якім зблізіўся Карызна, не любіць з сялянамі "малімоніцца", ён пры-хільнік жорсткіх метадаў, гатовы пугаўём заганяць лю-дзей у калгасы. "Смаркачы! Я вам за тры дні ўвесь сель-савет у калгас увапхну. Прасіцца будуць, маліцца, каб прынялі... А не то, што... слізнюкі, а не людзі! Цьфу!" Ён нервуецца, злуецца, сапраўдны "дэман-разбуральнік" да саміх асноў.

"Пацяробшчына" церпіць крах. Карызна страціў партбілет на бюро райкома, Зелянюк таксама не пера-мог, ад яго адвярнулася Стася. Але фінал гучыць апты-містычна. Малады рабочы кліча настаўніка ў "пралета-рыі", запрашае ісці працаваць на завод. Паказаны ў рамане і кулакі (Гвардыян і інш.), якія сабатуюць працэс калектывізацыі, сераднякі - недаверлівыя вяскоўцы, тайныя і відавочныя ворагі новых форм гаспадарання на зямлі. Раман М. Зарэцкага трымае ў напружанні, дзеян-не разгортваецца дынамічна.

Чаму раман так названы - "Вязьмо"? "Вязьмо" -"вузел супярэчнасцей, што паступова сціскае і прыво-дзіць да краху Сымона Карызну" (А. Адамовіч) -

галоўнага героя рамана. "Вязьмо" — перавясла, якое трымае жытнёвы сноп, каб той не рассыпаўся. "Вязьмо" -повязь чалавека з зямлёю, "самая кроўная сувязь" (Ф. Кузняцоў). Лес вёскі хваляваў беларускіх пісьменні-каў заўсёды. "Памяць зямлі" надзвычай трывалая. Бела-руская літаратура вырастала, даследуючы таямнічую "ўладу зямлі над чалавекам" і адвечнае жаданне самога чалавека атрымаць уладу над зямлёю. Таму назва рама-на "Вязьмо" сімвалізуе цесную повязь усяго жывога на зямлі з самой зямлёю.

Раман "Вязьмо" крыху адрозніваецца ад папярэдніх твораў пісьменніка сваім стылем. Тут менш рамантычна-га зместу, болын рацыянальнай пабудовы сюжэта па чорна-белым, шахматна-шашачным, "добры-злы" -прынцыпе, іншы раз на першы план выступае сухая кан-статацыя факта, менш жывых народных каларытных гаворак, трапных афарызмаў. Але галоўнае, што ў творы прасвечваецца любоў да народа, павага да нялёг-кага лёсу сялянства на крутых віражах гісторыі.

Толькі той, хто любіць чалавека, спагадае яму, заслу-гоўвае павагі. Чэрствасць, эгаізм, кар'ерызм ніколі не былі ў пашане ў чалавека-працаўніка. Нялёгкімі і пакру-частымі шляхамі ішло беларускае сялянства да таго, каб адчуць сябе гаспадаром на зямлі. Адвечная повязь чала-века з зямлёю жывіла дух, давала сілы. Новае стаўленне да зямлі азначала глыбокую псіхалагічную перабудову ў свядомасці чалавека-працаўніка. Сацыяльныя катакліз-мы, змены ў адносінах селяніна да зямлі адзываліся гул-кім рэхам ва ўсіх сферах чалавечага духу, мянялі псіха-логію, побыт, мараль і самасвядомасць народа. Змяняўся сам чалавек - гаспадар на зямлі.

Пра такія драмы чалавечай душы і напісаны раман "Вязьмо" М. Зарэцкага.

Шсьменнік-гуманіст М. Зарэцкі заклаў трывалы пад-мурак псіхалагічнай, эмацыянальнай лірычнай прозы. Апавяданні празаіка - гэта апавяданні-канцэпцыі, тво-ры-роздумы, яны значна ўзнімалі ўзровень інтэлекту-альнай, філасофска-канцэптуальнай літаратуры. Проза М. Зарэцкага пластычная, адчувальная да зрухаў і адценняў, да перажыванняў чалавечай душы. Разам з творамі гэтага самабытнага аўтара моцна развівалася лірычная і рамантычная тэндэнцыі ў беларускай літаратуры, чаго відавочна ёй не хапала дагэтуль, асабліва ў прозе.

М. Зарэцкі - пісьменнік адметны, талент непаўторны і арыгінальны. Створанае пісьменнікам стала прыкмет-най з'явай ва ўсёй беларускай літаратуры пачатку XX ст.