Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Ян баршчэўскі I паэты-дэмакраты

Уплыў фальклору на развіццё беларускай літарату-ры меў асабліва вялікае значэнне. Беларускі фальклор -той грунт, на якім вырастала прафесійная мастацкая літаратура, сілкуючы сродак для станаўлення паэзіі, прозы, драмы, важнейшы інструмент для захавання каларыту і стыхіі народнага жыцця ў мастацкай практы-цы. Новая літаратура самага ранняга перыяду свайго развіцця трывалай "пупавінай" звязана з этнаграфіяй, доўгі час не выходзіла за яе межы. Захапленне вусна-па-этычнай творчасцю сялян-беларусаў насіла праявы "шляхоцкага рамантызму" (М. Гарэцкі), часам мела фанатычны характар, будучы модным заняткам, стаўшы своеасаблівым "брэндам", як бы цяпер сказалі, народнасці, застаючыся яркай і ледзь не адзінай прая-вай дэмакратызацыі жывога літаратурнага працэсу. На гэтую асаблівасць новай літаратуры звярнуў увагу яшчэ М. Гарэцкі ў "Гісторыі беларускай літаратуры". Ён пры-водзіць прыклад Зар'яна Даленгі-Хадакоўскага, які "цэлы век" жыў па вёсках нелегальна пад імем Адама Чарноцкага, хаваючыся ад праследвання ўлад за пад-бухторванне сялянства да пратэсту. Зар'ян Даленга-Ха-дакоўскі абышоў усю Беларусь і Украіну, прызнаючыся, што "ёсць яшчэ на зямлі шчасце" жыць адным жыццём са сваім народам, "жыць паэтычным жыццём сялян-ства". Ён адзначаў: "Сярод народа жыве сумленне, сярод народа жыве паэзія. Злое ж сэрца мае той, хто не любіць народа ўсёю сілаю братняй любві".

Сярод тых аўтараў, што пісалі на польскай мове, але шырока ўжывалі ў сваёй творчасці беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы, апісвалі сцэнкі з беларускага жыцця, быў Ян Баршчэўскі (1790 ці 1794 - 1851). Яго называлі "бардам беларускага краю", бо ён шмат павандраваў па Беларусі, запісаў, падслухаў у народзе мноства песень, займальных гісторый з жыцця беларускага народа, фантастычных апавядан-няў, прыпавесцей, прымавак, жартаў і анекдотаў, якімі ён "сыпаў, як з рукава". У тых творах гаварылася пра мудрасць і мужнасць беларускага народа, кемлівасць і прадпрымальнасць мужыка, яго духоўную перавагу над панам, пра цягавітасць і працавітасць, таленаві-тасць беларусаў. "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" - такую назву атрымалі чатыры кнігі празаічных твораў Яна Баршчэўскага пра Беларусь і беларусаў. Гэтыя кнігі выйшлі на працягу 1844-1846 гг. Напісаны яны былі па-польску, але ўстаўкі рабіліся на той мове, на якой размаўлялі сяля-не, беларусы. У кнігі ўвайшлі апрацаваныя аўтарам беларускія народныя паданні, сцэнкі, маналогі, дыялогі, прытчы, вершаваныя апавяданні, жарты, анекдоты, трапныя выслоўі, афарызмы. Дзяцінства пісьменніка прайшло каля Расонаў, ён рос на ўлонні прыроды, разам з сялянскімі дзецьмі, таму добра ведаў жыццё простага люду. Вось чаму творы яго былі блізкія і зра-зумелыя народу. Вучыўся Ян Баршчэўскі ў Полацкай езуіцкай калегіі.

Як фальклорныя дайшлі да нашых дзён вершы Яна Баршчэўскага "Гарэліца", "Дзеванька". У Пецярбургу пісьменнік выдаваў часопіс "Незабудка", дзе друкаваў шмат матэрыялаў з жыцця беларусаў. Пасля разгрому сялянскага паўстання, у час вобыску ў Крошыне ў хаце таленавітага паэта-самавука Паўлюка Багрыма, "беларускага Шаўчэнкі", быў знойдзены ўрывак аднаго з вершаў Яна Баршчэўскага.

У творах народнага складу ішлі актыўныя пошукі раскрыцця адметнасцей нацыянальнага характару беларусаў. Верш Я. Баршчэўскага "Дзеванька" ("Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята") стаў папу-лярнай народнай песняй аб каханні, долі-нядолі беднай вясковай дзяўчыны, якая вымушана хаваць свае сапраўдныя глыбокія душэўныя пачуцці пад наўмыс-най весялосцю. Песню любіла спяваць беларуская шляхта ў час застолляў. Твор быў вельмі распаўсю-джаны ў народзе.

Вершаваная паэма "Рабункі хлопаў" раскрывае сты-хійнае бунтарства сялян, даведзеных да адчаю мясцо-вымі панамі і чужаземнымі заваёўнікамі (дзеянне адбы-ваецца ў маёнтку пад Полацкам ў 1812 г.). Карыстаю-чыся прыходам французскага войска, вяскоўцы занялі-ся "экспрапрыяцыяй" ("рабункі нарабаванага") панскай маёмасці, вырашылі ўстанавіць новыя парадкі, але далей намераў не пайшлі, перапіліся, пабіліся і зноўку здаліся на літасць паноў. Ад стыхійнага бунтарства да актыўнага ўдзелу ў рэвалюцыйнай барацьбе - такі шлях яшчэ не хутка пройдзе беларускае сялянства. Першым чынам, яно яшчэ моцна захоплена разважаннем, якія паны нядрэнныя і экзатычныя былі раней ("Хоць на лбе валос нет, / Ды ўжо вусы на ўвесь свет") і якія нягеглыя і злыя з'явіліся цяпер:

А гэты і нас паелі, I самі ўжо згалелі.

"Рамантычная народнасць" (М. Гарэцкі) у адносінах да беларускага сялянства выявілася і ў творах "Плачка", "Сын Буры". Паэт адным з першых паказаў, што света-бачанне жыхароў Беларусі ў мінулыя стагоддзі ў аснове сваёй складвалася з міфалагічных уяўленняў, практыч-нага вопыту, ірацыянальных, вобразна-пачуццёвых уяўленняў, настрояў. Жыццё паміж пустак, балот, сярод непраходных пушчаў сфарміравала характар беларуса, надзяліла яго багатай фантазіяй, садзейнічала развіццю ўражлівага, містычнага, міфалагічнага светабачання, светаўспрымання і светаразумення. Беларусы па прыро-дзе сваёй доўгі час яшчэ заставаліся язычнікамі, светапогляд іх фарміраваўся ў межах этнічнай традыцыі з верай у шматлікіх багоў (політэізм), у абагаўленні пры-роды (пантэізм), у яе адушаўленні (анімізм). Нашым продкам быў характэрны татэмізм - вера ў падсвядом-ную сувязь чалавека з жывёльным і раслінным светам. Усвядомасці селяніна-беларуса яркае праяўленне зна-ходзілі вербальная магія - вера ў магічную сілу слова, уплывы ўсялякага роду забабонаў, варажбы, праклё-наў, прысушак, адсушак, замоў.

"Плачка" Я. Баршчэўскага - шостае з апавяданняў, якія расказалі шляхціцу Завальні заезжыя людзі. У ім распавядаецца пра прыгожую незвычайную жанчыну, якая валодала вялікай "таямніцай сэрца", а таму, калі дзе-небудзь паяўлялася і з вачэй яе ліліся слёзы, людзі там шукалі золата. Бывала, што ў "рассыпанае на зямлі золата" ператваралася асінае гняздо, якое ўкінулі праз акно ў хату старому селяніну незадаволеныя адкапаным "кладам" золаташукальнікі. Матывы "плачу", скрухі, тугі, "таямніцы сэрца" надзвычай распаўсюджаныя ў гісторыі прыгожага пісьменства. Народныя "плачы", "кленчы", "праклёны" заўсёды мелі магічную сілу. "Плачка" таксама валодала незвычайным дарам. "Плач-ка" - гэта жанчына, якая сімвалізуе "чысцюткую крыні-цу" духоўнасці, дабрыні, спагады, творчы пачатак у народзе. Гэта папярэджанне і перасцярога "тым людзям, якія думаюць усё жыццё пра выгаду, хочуць, каб чароўны дух спяваў ім толькі пра золата і срэбра і паказ-ваў скарбы, схаваныя ў зямлі". Герой кажа: "Цуды можна разумець сэрцам..."

Вялікія духоўныя багацці адкрыюцца тады, калі людзі сэрцам пацягнуцца да асветы, навукі, літаратуры, раскрыюць душу і змогуць узысці на тую гару, якая хоць яшчэ і не названа ў творы Парнасам, але з якой выразна бачыцца і "крыніца" і "смутная сіраціна" - край, народ, літаратура, творчы дух.

"Сын Буры" - твор, у якім нашчадак бацькоў, "гна-ных Бураю і Неспакоем", чалавек, які прызвычаіўся да грознай буры, не баіцца маланак, дажджу, навальніц, марыць аб сустрэчы з Плачкаю, з вялікай духоўнай сілай, з той, хто абудзіць народ. Абуджанасць народа, духоўны і творчы пачатак, які жыве ў народзе, складае асноўны лейтматыў твора. У багатым палацы жыве "Сын

Шчасця", халодны і недаступны. "У хаце, пад саламянай страхою, жыве сын Цярпення". Цярплівы народ абуджа-ецца і ў бурах знаходзіць шчасце, ён хутка сустрэне тых, што "апяваюць", злучыцца з Богам, таму што "божая заступніца ўваскрашае надзеі". Смутак абыйдзе і састу-піць месца звычайнаму чалавечаму шчасцю — шчасцю пазнання дабра, прыгажосці, праўды.

Паэтычная эстафета рупліўцаў на ніве роднага слова ніколі не перарывалася. Адны паэтычныя геніі прыходзі-лі на змену другім, што сведчыла аб вялікай духоўнай сіле беларускага народа. Не перасыхалі ручаінкі народ-най творчасці. У гэтым рэчышчы характэрны лёс паэта з сялян Паўлюка Багрыма (1812 - каля 1891). Не віна, а бяда беларускай літаратуры, што многія творы толькі цудам захаваліся. Адзіны верш, адзіны прыжыццёвы зборнік, адзіны раман... Якуб Колас у паэме "Сымон-музыка" пісаў:

Колькі талентаў звялося, Колькі іх і дзе ляжыць Невядомых, непрызнаных, Неаплаканых нікім, Толькі ў полі адспяваных Ветру посвістам пустым!

Усяго адзін верш Паўлюка Багрыма - "Зайграй, зай-грай, хлопча малы" — дайшоў да нас. Усяго 15 гадоў было паэту, калі ён стварыў гэты шэдэўр. Лірычны, поўны тугі і драматызму, верш уражвае паэтычнай свабодай, глыбі-нёй зместу, прастатой і лаканічнасцю. Гэта — жальба сялянскага сына, пазбаўленага дому і радзімы, гатовага "ў ваўкалака абярнуцца" і тады ўжо ў новым абліччы, з "шчасцем" і "слёзна" азірнуцца на родны край. Выгнан-нікамі, паязджанамі, пілігрымамі здаўна маляваліся браты-беларусы, бо не чакала іх добрая доля на родных гонях.

Зайграй, зайграй, хлопча малы,

I ў скрыпачку, і ў цымбалы,

А я зайграю ў дуду,

Бо ў Крошыне жыць не буду.

Верш пра тое, што сялянскага хлопца чакае адна доля - ісці на 25 гадоў у салдаты альбо паншчына на ўсё жыццё.

Бо ў Крошыне пан сярдзіты,

Бацька кіямі забіты,

Маці тужыць, сястра плача:

"Дзе ж ты пойдзеш, небарача?.."

Але не хочацца ісці ў салдаты хлапчыне з вёскі. Верш поліфанічны, з глыбокім падтэкстам, з выкарыстаннем фальклорных матываў.

Гэта сапраўдны плач параненай душы, народная прытча аб загубленай долі, гімн усяму, што дорага і блізка, най-перш - роднаму краю. Тым мацней кранае верш сваім зместам, што гэтыя словы вырываюцца з грудзей хлап-чука, які і "расці баіцца", бо ў вялікім свеце яго чакаюць толькі прыніжэнні, здзекі і муштра. Матыў сіроцтва героя верша Паўлюка Багрыма падкрэслівае трагіч-насць лёсу цэлага пакалення маладых беларусаў. Душа паэта, нібы чуйны камертон, адазвалася на падзеі, што адбыліся ў мястэчку Крошын, калі ў 1828 г. мясцовыя сяляне ўзнялі бунт і былі жорстка пакараны за гэта. Таму не хоча расці маленькі хлапчук, уваходзіць у дарослы свет.

Ой, кажане, кажане!

Чаму ж не сеў ты на мяне?

Каб я большы не падрос

Ды ад бацькавых калёс.

Адзіны верш сялянскага паэта-самавука дайшоў да нас дзякуючы таму, што навагрудскі адвакат Ігнат Яцкоўскі запомніў тыя радкі і ўключыў іх у сваю кнігу "Аповесць майго часу, або Літоўскія прыгоды", якая выйшла ў Лондане ў 1854 г. Паўлюка Багрыма назы-ваюць "беларускім Шаўчэнкам". Гэты верш і сама асоба маладога творцы-паэта сталі легендай.

Звесткі з жыцця беларускага паэта Паўлюка Багры-ма вельмі скупыя. Вядома, што сын селяніна з м. Крошын з-пад Баранавіч у 1828 г. вучыўся ў парафіяльнай школе для вясковых дзетак у ксяндза Магнушэўскага. Павел не толькі ахвотна засвойваў матэрыял, але і праявіў твор-чыя здольнасці. Першыя вершы самародка ўразілі сена-тара Віленскай акругі М. Навасільцава і рэктара Віленскага універсітэта В. Пелікана, і яны нават абяцалі дапамогу хлопцу, якой ён аднак так і не дачакаўся. Баючыся распаўсюджання вальнадумства, прывіцця вучням непакорнасці духу, улады закрылі школу. П. Багрыма за распаўсюджанне антыпрыгонніцкіх вершаў "паставілі пад чырвоную шапку", адправілі на 25-гадовую салдац-кую службу, загубіўшы выдатны талент, роўны таленту многіх творцаў, хто ўслаўляў чалавека "ад зямлі" -М. Някрасава, А. Кальцова, I. Нікіціна, А. Пляшчэева, А. Трэфалева, якіх называлі песнярамі "помсты і смутку".

Паўлюк Багрым, нягледзячы на адзіны надрукаваны верш, застаецца ў шэрагах лепшых паэтаў XIX ст. з пле-яды народных заступнікаў, змагароў за сялянскую воль-насць, песняроў свабоды і праўды.

Пра жыццё ўжо ў сталым веку каваля Паўлюка Багрыма з вёскі Крошына вядома вельмі мала. Сваімі рукамі ён выкаваў жырандоль з жалеза для мясцовага касцёла, каваў надмагільныя агароджы, розны сялянскі рыштунак, каб зарабіць сабе на хлеб.

Памёр Паўлюк Багрым у родным Крошыне.

Характэрнай асаблівасцю развіцця новай беларускай літаратуры стала тое, што першыя арыгінальныя мастацкія творы на беларускай мове распаўсюджваліся ў асноўным сярод сялянства, а змаганне за беларускую мову і літаратуру было неаддзельнае ад абароны правоў простага люду, ад яго змагання за волю і лепшую долю. Пачынаць даводзілася з арганізацыі паасобных гурткоў: фальклорных, краязнаўчых, драматычных.

Усё больш перадавой разначыннай інтэлігенцыі гар-нулася да беларускага слова, імкнучыся даць народу асвету, літаратуру на роднай мове. Сярод пачынальнікаў новай беларускай літаратуры варта ўпамянуць імёны Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Францішка Багушэвіча, Адама Кіркора, Адэлі з Устроні, Элегі Карафа-Корбута (Я. Вуля), Вінцэся Каратынскага, Франца Савіча, Вікен-ція Равінскага, Кастуся Каліноўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Каруся Каган-ца. Вядучае ж месца ў стварэнні новай беларускай літаратуры належыць тром зоркам першай велічыні — Максіму Багдановічу, Янку Купалу і Якубу Коласу.

Калі пра класікаў беларускага мастацкага слова мы ведаем многае, дык пра тых, хто пачынаў пісаць свае творы і па-польску і па-беларуску, хто ствараў іх на беларускім матэрыяле, вядома няшмат. Часта аўтары не называлі сябе беларускімі пісьменнікамі У сваіх творах яны ўзгадвалі, як і А. Міцкевіч, старадаўнюю назву бела-рускіх зямель - "Літва", а самі называліся літвінамі.

Нялёгкі лёс выпаў на долю Франца Савіча (1815 -каля 1845). "Беларускі дзекабрыст" Ф. Савіч, сын свята-ра з-пад Мінска, утварыў "Дэмакратычнае таварыства" ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе ён ву-чыўся. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць, як у свой час М.Ю. Лермантаў, А.І. Паляжаеў, А.А. Бястужаў-Мар-лінскі, Ф. Савіч быў сасланы ў дзеючую армію на Каўказ, адтуль уцёк, праз Маздок, Стаўрапаль, Таганрог дабраўся да Малдавіі, каб пераправіцца ў Румынію, але быў затрыманы як беглы салдат. Зноў яго чакала салдат-чына. Пазней Ф. Савіч заняўся медычнай практыкай, ратаваў людзей ад халеры і сам не ўсцярогся, памёр ад гэтай хваробы. Пахаваны ў Астрожску на Украіне.

Франц Савіч - аўтар шэрага вершаў, якія ён напісаў яшчэ студэнтам. Сярод яго твораў вылучаецца верш "Дзе ж тое шчасце падзелася?.."

Паэт заклікаў:

Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі,

Так прысягаем на госпада-бога!

У Вільні, дзе ён вучыўся, адшукалі ягоную лістоўку-пракламацыю "Заўвагі аб маральнай вайне з дэспатыз-мам, або Якое наша становішча і што ў цяперашні час трэба рабіць людзям дабрамыслячым". У пракламацыі паэт абагульніў вопыт "маральнай барацьбы, якую вядзе Еўропа" за духоўнае і маральнае ўзвышэнне асобы. Ф. Савіч пісаў: "Будзем загартоўваць стойкасць духу, працаваць да канца жыцця! Хто ведае, дзе і як суджана нам памерці! Магчыма, не адзін з нас сканае пад рукой ката! Але няхай і смерць будзе працягам барацьбы за свабоду! I з вышыні шыбеніцы, як з высокага трона, паві-нен заклікаць: паўстаньце, народы! Паўстаньце ў імя растаптаных правоў чалавека!"

У паэме Адэлі з Устроні "Мачыха" родная зямля ў неспрыяльных умовах уціску і несправядлівасці стала мачыхай для дзяўчыны, лёс якой склаўся нешчасліва, бо яна рана засталася сіратой. Злая мачыха забараняе ёй сустракацца з любым. Паэма напісана ў форме плачу-га-лашэння спакутаванай душы, якая трывожыцца за лёс каханага, яна нагадвае плач Яраслаўны на гарадской сцяне ў Пуціўлі. Гэта сведчыць аб несумненным таленце стваральніцы і трываласці мастацкіх традыцый "Слова пра паход Ігаравы" ў беларускай літаратуры. Устронь -прыток Нёмана каля Ліды. Яна і стала псеўданімам. Сапраўднае імя аўтаркі і гады яе нараджэння і смерці невядомы.

3 глыбінь народнага жыцця нараджаліся творы, аўта-ры якіх пад сваімі імёнамі, пад псеўданімамі распавяда-лі пра лёс і ўнутраны лад думак беларуса.

Адным вершам вядомы пісар Віцебскай палаты дзяр-жаўных маёмасцей Я. Карафа-Корбут, які запісаў у аль-бом свайму паплечніку А. Вярыга-Дарэўскаму наступныя радкі ("К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка"):

Грудзяй цэлай гудзі смела

На увесь мужыцкі свет, -

Што пасееш, будзе цэла;

Будзе некалі і цвет...

За ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага Э. Карафа-Корбут быў сасланы ў Сібір.

Яшчэ больш трагічны лёс самога "наддзвінскага дудара". Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816-1884) быў кіраўніком атрада паўстанцаў на Віцебшчыне ў 1863 г., наладзіў кантакты з арганізацыяй "Зямля і воля". За гэта быў сасланы ў Сібір, куды адправілася разам з ім яго дачка Габрыеля. У ссылцы, якая доўжылася больш за 20 гадоў, паэт і памёр. Захаваўся "Альбом Арцёма Вярыгі-Дарэўскага", куды запісваліся беларускія вершы: "Бяседа над Нёманам", "Дзіця дзвюх матак", "Скромны ў бяседзе не страціць", "Яшка і Цімошка" і інш.

У альбоме-альманаху пакінулі свае запісы В. Дунін-Марцінкевіч, яго дачка Каміла, А. Кіркор, згада-ны ўжо Э. Карафа-Корбут, У. Сыракомля.

Адам Ганоры Карлавіч Кіркор (1818-1886) быўвыдатнымлітара-турным крытыкам, выдаўцом, літаратуразнаўцам, фальклары-стам, публіцыстам, заснаваў у Вільні салон, вакол якога групава-ліся літаратурныя сілы. Усё шырэй станавілася кола белару

скіх пісьменнікаў. А. Кіркор стаў членам-карэспандэн-там імператарскага археалагічнага таварыства, напісаў нарысы па гісторыі беларускай літаратуры ў кантэксце славянскіх літаратур - кнігу "Пра літаратуру братніх славянскіх народаў", ён жа адзін з аўтараў "Жпвопмс-ной Росспп".

Вінцэсь Каратынскі (1831-1891) - паэт з мужыкоў, нара-дзіўся ў в. Селішча Карэліцкага раёна. Працаваў хатнім настаўні-кам, быў сябрам і сакратаром У. Сыракомлі. Выдаў кнігу вершаў на польскай мове "Чым хата бага-та, тым і рада" з відавочным бела-рускім каларытам і скіраванасцю да стыхіі народнага жыцця. Бела-рускія вершы паэта мелі выраз-ную песенна-народную аснову. Вось адзін з іх - "Туга на чужой старане". У ім чуецца боль па род-най старонцы:

Ой, саколка, ой, галубка!

Не пытайся, не, -

што мне тошна, мая любка,

Ў гэтай старане...

Я ж зямліцу меў радную,

Быў свабодзен сам.

Ох, ці днюю, ці начую, -

Я ўсё там ды там.

Яшчэ адзін верш на беларускай мове "Уставайма, братцы!.." В. Каратынскага з'яўляецца яркім фактам вобразнага і каларытнага прыгожага пісьменства.

Незвычайны лёс Вікенція Равінскага (1786 - каля 1855), верагоднага аўтара паэмы "Энеіда навыварат". Ён адносіўся да перадавых людзей свайго часу. Удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 г., прайшоў з рускім войскам праз усю Еўропу, да Парыжа. Быў ад'ютантам генерала Дз.С. Дохтурава, за бітву пад Барадзіно ўзнагароджаны залатой шпагай. "Вярнуўшыся на радзіму, - пісаў унук Равінскага, - Вікенцій Паўлавіч смела мог назваць сябе перадавым чалавекам, так рэзка адрозніваўся ад большасці памешчыкаў таго часу". В. Равінскі стварыў камедыйна-сатырычныя творы "Шлюб паняво-лі", "Вялікі муж субардынацыі", вершы, якія распаўсю-джваліся ў спісах. На жаль, яго творчая спадчына страчана.