Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Літаратурны рух на беларусі ў 20-30-я гады XX ст.

Вялікім ажыўленнем літаратурнага жыцця і актыўнымі ідэйна-мастацкімі пошукамі характэрныя 20-я гады XX ст. Гэта быў бурлівы час, час перамен, намаганняў адразу вырашыць усе праблемы мастацкага спасціжэння рэчаіснасці, "адкрыць" неадкрытае раней. Аднак пісьменніцкія сілы панеслі страты: 25 мая 1917 г. у Ялце памёр М. Багдановіч.

Я. Купала пэўны час жыў у Смаленску. У 1919 г. ён пераехаў у Мінск, дзе яму давялося перажыць не адну змену ўлад, не адну акупацыю. Прыходзілі і адыходзілі з беларускай зямлі кайзераўскія захопнікі, пэўны час тут панавалі белапольскія акупанты, а затым на доўгія гады ўсталяваліся на нашай зямлі бальшавіцкія і савецкія парадкі. Янку Купалу было нялёгка прыстасоўвацца да новых улад і да новых абставін. Глыбока перажываў паэт за лёс беларускага народа, трывожыўся за будучае

Бацькаўшчыны. Шмат давялося перажыць пакут і страт народнаму паэту і ў асабістым плане на яшчэ даволі працяглай жыццёвай дарозе свайго шчымліва-балючага лёсу. Былі, несумненна, і светлыя хвіліны жыцця, але скруха і трывога не пакідалі паэта праз многія гады ў апошнія перыяды жыцця і творчасці.

Калі заканчвалася Першая імперыялістычная вайна, Якуб Колас знаходзіўся на Румынскім фронце, цяжка хварэў, дэмабілізаваўся, жыў пад Курскам, на радзіме жонкі, Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, дзе працаваў настаўнікам, інспектарам школьных вучылішч. У Мінск Я. Колас пераехаў толькі ў 1921 г., адразу пасля таго, як Мінск быў канчаткова вызвалены ад інтэрвентаў.

Цішка Гартны ў Петраградзе выдаваў газету "Дзян-ніца", затым быў сакратаром Белнацкома пры Наркама-це РСФСР, прымаў актыўны ўдзел у станаўленні савец-кай улады на Беларусі. Максім Гарэцкі стала супра-цоўнічаў у газетах "Звязда" і "Лзвестая Смоленского Совета". Вядомы паэт Алесь Гурло жыў у Петраградзе. У 1921 г. з Сімбірскай губерніі на Беларусь вярнуўся ста-рэйшы паэт Янка Журба. Там, далёка ад радзімы, ён працаваў настаўнікам. Малады паэт Міхась Чарот, які неўзабаве стане кумірам літаратурнай моладзі і права-фланговым у яе магутных шэрагах, яшчэ толькі выхо-дзіў на арэну літаратурнага жыцця. К. Чорны - выха-дзец з самых нізоў беларускага сялянства — вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, якую скончыў у 1917 г. М. Лынькоў, які пабывае пазней на розных войнах, што наканавана было перажыць яго роднаму краю, не абмінуўшы нівод-най з іх, знаходзіўся на фронце. На франтах грамадзян-скай вайны ваявалі будучы пісьменнік Мікола Нікановіч, крытык Адам Бабарэка.

Масавы літаратурны рух на Беларусі пачаўся ў 1923-1925 гг., калі былі ўтвораны літаратурныя аб'яд-нанні, групоўкі, калі пачала выходзіць вялікая коль-касць літаратурных часопісаў, газет, альманахаў, збор-нікаў, кніг, літаратурных дадаткаў да газет і часопісаў.

У гады пасля Кастрычніка 1917 г., замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны Янка Купала і Якуб Колас, Змітрок Будуля востра перажывалі час склада-ных ідэйных пошукаў. Яны да канца заставаліся са сваім народам, захоўваючы светлую веру ў ідэалы свабоды, роўнасці, шчасця, імкнучыся спазнаць ісціну, кіруючыся з самага пачатку пачуццём уласнага сумлення, выяўляючы ў творчасці глыбінны народны дух, што, як і цвярозы розум і здаровы сялянскі практыцызм, дапама-гала арыентавацца ў палітычных падзеях таго часу. Пісьменнікі перадавалі ў творах усю складанасць жыцця грамадства пераломнай эпохі.

Творы беларускіх пісьменнікаў друкаваліся ў 20-я гады ў выдавецтве "Адраджэнне" (пазней "Савецкая Беларусь"). "Органам новага пісьменніцтва" называў Я. Колас газету "Савецкая Беларусь", якая адыграла выключную ролю ў фарміраванні новага атрада белару-скіх пісьменнікаў. У "Савецкай Беларусі" працавалі Я. Купала, Ц. Гартны, М. Кудзелька (М. Чарот), А. Гурло, Я. Журба, 3. Бядуля, К. Крапіва і інш.

У лістападзе 1923 г. пачаў выходзіць часопіс "Малад-няк", спачатку як орган ЦК ЛКСМБ, пазней стаў орга-нам Усебеларускага аб'яднання паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк". Менавіта з утварэннем гэтага масавага літаратурнага аб'яднання, фактычна з канца 1923 г., абу-джаецца актыўнае літаратурнае жыццё рэспублікі.

Варта сказаць, што літаратурны рух на Беларусі ў 20-я гады ў многім выяўляў асаблівасці тых літаратурных працэсаў, якія адбываліся ва ўсёй савецкай літаратуры. Каб зразумець усю складанасць узаемаадносін пісьмен-нікаў і літаратурных груповак у гэты перыяд, варта мець на ўвазе, што ўсе пісьменнікі ўваходзілі ў тую ці іншую арганізацыю. Разыходжанні часцей за ўсё меліся ў эстэ-тычных праграмах. Парыванні былі шчырымі, непасрэд-нымі - знайсці новыя формы для выяўлення рэчаіснасці, для раскрыцця новага, як тады бачылася, рэвалюцыйна-га зместу жыцця, выявіць нетрадыцыйны, наватарскі падыход, сказаць новае, свежае слова ў літаратуры.