Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
204
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Дзейнасць літаратурных аб'яднанняў на беларусі

Маладосцю беларускай савецкай літаратуры стала літаратурнае аб'яднанне "Маладняк". Яно праіснавала даволі доўга, дало жыццё іншым літаратурным групам, яго ўплыў на развіццё літаратуры быў адчувальны. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова.

Арганізацыйнае афармленне "Маладняка" адбылося ў Мінску 28 лістапада 1923 г., калі ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі Андрэй Александровіч, Міхась Чарот, Адам Бабарэка, Алесь Дудар, Анатоль Вольны і Язэп Пушча, заявіла аб заснаванні згуртавання літаратурнай моладзі на адным з пасяджэнняў у клубе "КіМ". Стар-шынёй літаб'яднання стаў Міхась Чарот.

У дзейнасці "Маладняка" (1923-1928) Максім Гарэцкі вылучаў тры асноўныя перыяды.

Першы перыяд (1923-1925) - найболып масавы і ажыўлены, калі творчасць маладых мела самы шырокі грамадскі рэзананс. Менавіта ў гэты час арганізоўваліся вечары, дыспуты, літаратурныя "суды", шматлікія паездкі па гарадах і раёнах. Утвараліся філіі ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Мазыры, Бабруйску, Оршы, Слуцку, Клімавічах, Полацку, Барысаве, у Маскве, Ленінградзе, Смаленску і нават у Празе. Выходзілі выданні бібліятэчкі "Маладняка", зборнікі, альманахі, літаратурныя дадаткі, такія, як "Дняпроўскія ўсплескі", "Росквіт", "Уздым", "Пачатак", "Наддзвінне" і інш.

25-27 лістапада 1925 г. адбыўся I Усебеларускі з'езд "Маладняка", які падвёў вынікі дзейнасці літаб'яднання за першыя два гады.

Другг перыяд (на рубяжы 1925-1926 гг.) быў для "Маладняка" самым цяжкім, крызісным. Якраз тады ад "Маладняка" адгалінаваліся новыя літаратурныя аб'яд-нанні.

Трэцг перыяд (1928) прыпадае на час кардынальных перамен. У дні свайго 5-гадовага юбілею літаб'яднанне "Маладняк" было рэарганізавана ў Беларускую Асацы-яцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП) (1928-1932).

Маладнякоўцы вялі шырокую прапаганду мастацкай творчасці ў масах ("Мастацкае слова - масам" - пад такім дэвізам выходзілі многія кнігі), клапаціліся аб выяўленні маладых літаратурных сіл, аб іх выхаванні і прафесійным росце, распрацоўвалі новыя тэмы, праца-валі напорыста, актыўна. Вяліся пошукі новых форм у мастацтве для адлюстравання дынамікі жыцця.

Лічыцца маладнякоўскім аўтарам было гонарам у той час. "Мы зарунелі на беларускіх загонах", "мы - маладняк гэтых новых усходаў" - гаварылася ў дэкларацыях літаб'яднання. "Маладнякоўскія шэрагі папаўняюцца такімі паэтамі, якія з глухіх куткоў Беларусі ідуць у лап-цях і нясуць у торбачках свае творы. Але пяюць гэтыя песняры-лапцюжнікі весела, бадзёра!" - пісаў Міхась Чарот у артыкуле "Маладнякоўскімі крокамі". Літаб'яд-нанне налічвала ў актыве больш за 500 маладых аўтараў. Не ўсе яны сталі прафесійнымі паэтамі, але любоў да літаратуры захавалі на ўсё жыццё.

Не пазбеглі маладыя аўтары і недахопаў у сваёй творчасці. Найпершым з іх была недаацэнка класічнай спадчыны. Хоць традыцыі прама і не адмаўляліся, існа-вала пазіцыя непрымання ці "разноснай" крытыкі твор-часці старэйшых пісьменнікаў, канфрантацыя з Я. Купа-лам, Я. Коласам. Праяўлялася ў творчасці маладня-коўцаў рытарычнасць, павярхоўнасць, траскучасць, празмерная захопленасць фармальнымі пошукамі, касмічна-планетарнымі матывамі, самазахапленне, самарэклама, слоўная эквілібрыстыка і трукацтва. Быў і просты "задзёр" са старэйшымі аўтарамі:

Эй, дзядзя са стажам,

Твая справа дрэнна:

Мы зараз пакажам,

Што значыць змена.

...Удаль без клопату,

Глядзім мы бадзёра:

Не хопіць вопыту,

Дык возьмем задзёрам

- так малады сатырык К. Крапіва высмейваў сабратоў на пяру ў вершы Лягчэй на паваротах". Патрэбна было шмат вучыцца.

Рост патрабаванняў да мастацкай творчасці, неабход-насць развіцця розных жанраў, стыляў, імкненне пад-няць эстэтычны ўзровень мастацкіх твораў сталі пры-чынамі расколу "Маладняка" і ўтварэння літаратурнага аб'яднання "Узвышша" (1926), куды ўвайшлі К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, А. Бабарэка і інш. Многія ўзвы-шэнцы адкрыта не згаджаліся з пазіцыяй маладня-коўцаў, не маглі задаволіцца агульным станам белару-скай літаратуры. "Узвышша" займалася пераважна творчымі пытаннямі, члены гэтай арганізацыі паставілі на мэце даць сапраўды "каштоўнае ў беларускай літара-туры", клапаціліся пра высокі эстэтычны ўзровень сваіх твораў, пра нацыянальнае аблічча літаратуры, пра культуру творчасці. Хоць і абвінавачвалі ўзвышэнцаў у каставай замкнёнасці, адасобленасці, эстэцтве, акадэ-мізме, але настроенасць на вырашэнне сур'ёзных задач у літаратуры не магла не выклікаць павагі.

Характар самастойнага аб'яднання насіла "Полымя" (1927), у якое ўваходзілі Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны і якое існавала пры аднайменным часопісе. Аб'яднанне не вылучала ніякай эстэтычнай праграмы і лічылася паза-статутным.

Пралетарска-сялянская беларуская суполка "Пройліск" (1926) праіснавала мала, у яе складзе былі Я. Бобрык, А. Гурло, Т. Кляшторны, А. Звонак. "Белару-ская літаратурна-мастацкая камуна" (1926-1927) мела лефаўскі ўхіл, у яе ўваходзілі Я. Скрыган, М. Ша-лаеў, П. Шукайла, яны намагаліся пісаць "пад Маякоўскага", пераймалі канструктывістаў, спрабавалі даць новыя вершаваныя ўзоры рэвалюцыйнага гатунку.

Былі яшчэ літаратурныя гуртоўкі "Мінскі перавал", "Звенья" (1925). Яны аб'ядноўвалі паэтаў і празаікаў, якія пісалі на рускай мове. Вакол іх гуртаваліся рабочыя паэты гарбарнага завода "Бальшавік" С. Пілітовіч, Р. Кобец.

Маладыя беларускія пісьменнікі ў сваім шчырым жаданні стварыць новую літаратуру і ажывіць літара-турны рух на Беларусі не былі арыгінальнымі, а ў многім ішлі ўслед за тымі працэсамі, якія адбываліся ў гэтыя гады ў рускай савецкай літаратуры. "Маладняк" у мно-гім ставіў перад сабою тыя задачы, што і руская літара-турная група "Пралеткульты", якая імкнулася выха-ваць новае пакаленне літаратараў, выконваючы ролю цяплічкі, дзе створаны адпаведныя ўмовы для развіцця таленту, - ізалявана, "у прабірцы", ледзь не штучным шляхам. "Пралеткульты" прысвойвалі сабе ролю партыі ў літаратуры. Адсюль і "перакосы", "перагібы" ў шэра-гах Усебеларускага аб'яднання паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк".

Многае маладыя паэты Беларусі ўзялі і ад "канструктывістаў", у якіх тэхніка верша рашала ўсё. "Літаратурна-мастацкая камуна" на Беларусі — гэта разнавід-насць "камфутаў" ("камуністаў-футурыстаў"), амаль поўнае перанясенне задач і ідэй "футурыстаў". "Камуністы-футурысты" рыхтавалі духоўную базу камунізму. Яны заклікалі адмовіцца "ад старых галёшаў", прапа-ноўвалі "разарваць", "разбурыць", "сцерці з зямлі" ста-рыя формы. Яны былі больш рэвалюцыйныя, чым сама партыя.

Класіку ў ранняй беларускай савецкай літаратуры адмаўлялі найперш тыя, хто лічыў за спадчыну паэтыку "імажыністаў", тварыў "пад Ясеніна", пісаў, як А. Марыенгоф: "...Мне нравится стахами чваниться..."

На літаратурную моладзь Беларусі мелі ўплыў і іншыя расійскія літаратурныя групоўкі: "экспрэсіяні-сты", "біякасмісты", "нічавокі", а таксама "Перавал", "Кузніца", "Серапіёнавы браты".

Утварэнне груповак, аб'яднанняў, а таксама іх рэар-ганізацыя, самаліквідацыя і паяўленне новых плыняў доўжылася да 1932 г., пакуль не была прынята пастано-ва ЦК ВКП (б) "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый", пасля чаго ўсе літаб'яднанні былі распу-шчаны, утвораны аргкамітэт і пачалася непасрэдная падрыхтоўка да першага з'езда беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1934). Бурнае літаратурнае жыццё 20-х гадоў павольна ўваходзіла ў свае берагі. Але адгалоскі тых "вірлівых" дзён чуліся яшчэ доўга ў літаратуры і грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. Маладая беларуская літаратура шукала новыя формы мастацка-га спасціжэня жывой, хутказменлівай рэчаіснасці.

* * *

У 20-я гады імкліва развіваліся ўсе літаратурныя жанры. Асаблівы росквіт атрымала паэзія, найперш беларуская паэма. З'явіліся першыя беларускія раманы, з поспехам развіваліся драматургія і крытыка. Выйшлі з друку зборнікі паэзіі: "Завіруха" М. Чарота, "Па бела-рускім бруку" А. Александровіча, "Сонечнымі сцежкамі" А. Дудара і інш.

Маладыя аўтары эксперыментавалі, шукалі новыя формы ("Раніца рыкае" Я. Пушчы, "Гвалт над фор-май" М. Грамыкі), пісалі пра рэвалюцыйнае абнаўленне ("Ветры буйныя" П. Труса, "Чарнакудрая радасць' А. Вольнага, "Песні працы і змагання" Ц. Гартнага).

Жанр паэмы развіваўся з сапраўдным размахам. З'я-віліся фундаментальныя творы "Новая зямля", "Сымон-музыка" Я. Коласа, "Безназоўнае" Я. Купалы, паэмы, тэмай і зместам якіх сталі падзеі рэвалюцыі і грамадзян-скай вайны, - "Босыя на вогнішчы" М. Чарота, "Юны змаганец", "Дзесяты падмурак" П. Труса. У буйных тво-рах паэзіі і прозы ажывалі старонкі далёкай гісторыі -"Крычаўская спакуса" У. Дубоўкі, "Францыск Скарына" С. Хурсіка.

Сапраўднага росквіту дасягнула ў 20-я гады белару-скае апавяданне. Асабліва актыўна выступалі ў гэтым жанры Я. Колас ("Сяргей Карага", "Крывавы вір"), М. Зарэцкі ("Кветка пажоўклая", "Дзіўная", "На чыгун-цы"), П. Галавач ("Кнак", "Дзве сцежкі"), М. Лынькоў ("Над Бугам"), М. Нікановіч ("Крык працы"), В. Каваль ("На загонах").

У беларускай літаратуры ствараліся першыя раманы. Яны ўзніклі як эпас народнага жыцця падчас рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ("Сцежкі-дарожкі" М. Зарэцкага, "Сын" Р. Мурашкі). Убачылі свет высокамастацкія апо-весці Я. Коласа "У палескай глушы" і "У глыбі Палесся", якія разам з аповесцю "На ростанях" склалі трылогію -першае эпічнае палатно ў нашай літаратуры, а таксама раманы К. Чорнага "Зямля", "Вясна", "Ідзі, ідзі", "Баць-каўшчына".

Гэта быў час феерычнай успышкі твораў для моладзі і аб моладзі ў рэвалюцыйным змаганні. Паявіліся шмат-лікія героіка-прыгодніцкія аповесці - "Свінапас" М. Чарота, "Два" А. Вольнага, "Рыгор Галота" I. Барашкі, "Мяцеліца" М. Нікановіча, "Затока ў бурах" Я. Скрыгана. Да іх прымыкае і аповесць 3. Бядулі "Салавей". Напіса-ны займальныя прыгодніцкія аповесці Я. Маўра "Пале-скія рабінзоны", "ТВТ", "Амок", "Сын вады". Гэтымі тво-рамі зачытвалася моладзь. Яны мелі поспех. У іх быў заключаны новы, рэвалюцы.йны змест эпохі. Ад "чалаве-ка ў рэвалюцыі" да "чалавека рэвалюцыі" - такі шлях беларускай літаратуры 20-х гадоў, якая імкнулася пака-заць героя ў "віры жыцця", а ў пазнейшы час - на памежжы 20-30-х гадоў - паказаць, як тыя прынцыпы, нормы, ідэі, за якія працоўныя ішлі на бой і гінулі ў гады грамадзянскай вайны, увасабляліся ў жыццё. Але сапраўднага адкрыцця новага героя не адбылося.

На рубяжы 30-х гадоў выразна акрэслілася тэндэн-цыя да паказу ў творах літаратуры самых розных пера-петый чалавечых лёсаў, шляхоў у рэвалюцыю, паказу жыцця тых, "хто быў нікім", а стаў усім. З'явіліся апо-весці-лёсы, раманы-біяграфіі, раманы-хронікі, якія малявалі жыццё сялянства ("Праз гады" П. Галавача, "Камароўская хроніка" М. Гарэцкага).

Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літа-ратуры да жыцця. У 30-я гады ўлады патрабавалі ад літаратуры паўней раскрываць штурмавы пафас пер-шых пяцігодак. Для паэта таго часу мала быць уважлі-вым сведкам, рэгістратарам падзей, ён - актыўны і непасрэдны ўдзельнік сацыялістычнага будаўніцтва. У сувязі з гэтым можна прыгадаць першыя вершы П. Броўкі "Ой, не шапчы, мая бярозка" ці "Не буду я стаяць на раздарожжы".

Менавіта такой бачылася роля паэта ў тыя гады. Фар-міравалася так званая "вытворчая проза", "вытворчая паэзія": героі твораў варылі сталь, узводзілі новабу-доўлі, будавалі саўгасы ("Над ракою Арэсай" Я. Купалы). Мастакі слова ехалі на будоўлі, каб быць бліжэй да нова-га жыцця: М. Лынькоў - на Беламорканал, Я. Купала -на Любаншчыну ў саўгас імя ЧБВА, П. Броўка - на Доб-рушскую папяровую фабрыку "Герой працы", П. Гала-вач - у калгасы Барысаўшчыны. Ад мастацкага слова ўлады патрабавалі канкрэтнай аддачы: каб яно нат-хняла на павышэнне прадукцыйнасці працы. "Мне трэба, каб слова падносіла цэглу, а вершы ў альбом і другія напішуць", - прызнаваўся П. Броўка. "Нам трэба змагацца, змагацца, змагацца, як след, у класа-вых бойках, на фронце - за вугаль, за нафту, за свежы хлеб, за кожны гектар на балоце", - заклікаў С. Дарож-ны. "I кожны паэт - гэта стрэл і паходня, і кожны радок, што бікфордаў шнур", - выказваўся Ю. Лявонны. Але акцэнтацыя творчай увагі толькі на прыкладных зада-чах літаратурнага развіцця збядняла літаратуру. Чала-веказнаўчы пласт заставаўся некранутым, духоўнае аблічча герояў спрашчалася, дэфармавалася само паняцце шчасця, якое малявалася як плакатнае, рэклам-нае, знікалі нацыянальныя рысы ў характарыстыцы

персанажаў. У творах маляваліся скульптурныя, ману-ментальныя вобразы, вобразы-сімвалы. У літаратуры назіралася занядбанне агульначалавечых пачаткаў, норм і прынцыпаў агульначалавечай цывілізацыі, што яскрава можна бачыць на ўвасабленні ў творах асабіста-га шчасця і агульных інтарэсаў, кахання, шлюбу, сям'і. Паказваўся герой аскетычны. Не можа быць асабістага шчасця, калі яшчэ не распалены пажар сусветнай рэва-люцыі, калі яшчэ людзі пакутуюць на зямлі. Увага да асабістага, інтымнага разглядалася як здрада агульным інтарэсам, як "адрыў", "адкол" ад мас, а значыць, як адмова ад вялікіх ідэй часу, здрада агульным ідэалам рэвалюцыі. Таму героі наступалі на горла ўласнай песні. Гэта быў першы, самы ранні "застой" у маладой белару-скай савецкай літаратуры. За борт жыцця, па сутнасці, выкідвалася ўсё жывое, творы абяскроўліваліся, жыццё збяднялася, а непаўторнае і складанае пачуццё кахання ігнаравалася. Замест пачуццяў - канстатацыя факта, сухая рэгістрацыя падзей, адмаўленне ад радасцей жыцця, аскетызм ("Ворагі", "Бель", "Сцежкі-дарожкі" М. Зарэцкага). Гмахі, домны, новабудоўлі надоўга ў нашай літаратуры засланілі жывога чалавека.

Найбольшыя здабыткі літаратуры 30-х гадоў -з'яўленне твораў "вялікага пералому" - аб калектывіза-цыі, сярод якіх аповесць П. Галавача "Спалох на заго-нах", раман М. Зарэцкага "Вязьмо", аповесць Я. Коласа "Адшчапенец", раман К. Крапівы "Мядзведзічы", апо-весці С. Баранавых "Межы" і "Новая дарога", раман Р.Мурашкі "Салаўі святога Палікара". У кожным з гэтых твораў маляваліся вострыя драматычныя сітуацыі ў вясковых сем'ях, ломка векавых традыцый, гвалт над псіхалогіяй селяніна, складаныя сацыяльныя працэсы, якія адбываліся ў вёсцы ў гады калектывізацыі.

Вульгарны сацыялагізм, які панаваў у крытыцы, абві-навачванні ў нацыял-дэмакратызме, нападкі на пісьмен-нікаў за нібыта нерэвалюцыйны змест іх твораў, за іх "ціхія" галасы ў творах, за ўслаўленне селяніна-кулака, за дробнасць канфлікту ў творах скоўвалі творчыя намаганні мастакоў слова.

Тэорыя сацыялістычнага рэалізму на справе ўвасаб-лялася ў "спецрэалізм", своеасаблівае абслугоўванне грамадска-палітычных з'яў у краіне, у іх апраўданне, услаўленне. Любое адхіленне ўбок не даравалася. Пача-ліся рэпрэсіі. Першымі ахвярамі ў беларускай літарату-ры сталі Уладзімір Дубоўка, Алесь Дудар, Язэп Пушча. Адзін за другім знікалі ў засценках НКУС паэты і праза-ікі: Лукаш Калюга, Андрэй Мрый, Тодар Кляшторны, Сымон Баранавых, Міхась Чарот. Літаратура абяс-кроўлівалася, таленты гінулі ў невядомасці. Міколу Нікановіча арыштавалі за апавяданне "Журавіны", надрукаванае ў часопісе "Беларусь калгасная". Сяргей Дарожны збіраўся пісаць нарыс пра сакратара ЦК КПБ М.Ф. Гікалу. Арыштавалі Гікалу, і паэт таксама быў зня-волены, адпраўлены ў лагер Камсамольска-на-Амуры. Арыштавана была амаль цалкам трупа вандроўнага тэа-тра на чале з вядомым драматургам і рэжысёрам Уладзі-славам Галубком. Рэпрэсіраваны акадэмік, празаік Янка Нёманскі. Было і такое: паэт Алесь Дудар пісаў: "Пасе-клі наш край папалам", а крытык Тодар Глыбоцкі (псеўданім А. Дудара) граміў у друку нацдэмаў. Ён жа адным з першых і трапіў у рэпрэсіўную машыну. 29 кастрычніка 1937 г. расстралялі П. Галавача, А. Воль-нага, М. Зарэцкага, С. Маракова, В. Каваля.

Доўгі час у літаратуры вяршыў прысуд творам і вызначаў лёс творцаў малапісьменны Л. Бэндэ, які выда-ваў сябе за літаратурнага крытыка і тэарэтыка літара-туры, хоць не ўмеў гаварыць па-беларуску. Вырваны былі з літаратурных колаў М. Гарэцкі, Б. Мікуліч, Ц. Гартны, У. Жылка, У. Хадыка і інш. Сярод названых нямала сапраўдных зорак беларускай літаратуры, талентаў першай велічыні.

Пры ўсёй трагічнасці сітуацыі рух беларускай літарату-ры ў 20-30-я гады XX ст. - гэта рух жыцця, рух самога часу.

У 20-я гады "распалавіненая" на заходнюю і ўсход-нюю часткі Беларусь жыла розным жыццём. Чуўся голас надзеі і чакання дэмакратычных змен у паэтаў "з-пад саламяных стрэх" Заходняй Беларусі. Выяўлялі настроі працоўных мас У. Жылка, I. Абдзіраловіч, Н. Арсеннева, К. Сваяк, Ф. Аляхновіч, Хв. Ільяшэвіч, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васілёк. Іх лёсы - і творчыя, і асабістыя - склаліся па-рознаму.

На хвалі шырока абвешчанай "першай беларусіза-цыі" актыўна ішлі новыя сілы ў літаратуру ва Усходняй Беларусі.

У 30-я гады наша літаратура становіцца нібы вуліцай з аднабаковым рухам. Зніклі ў сутарэннях сталінскіх турмаў многія беларускія пісьменнікі, адны з іх загінулі, іншыя ж былі амаль на тры дзесяцігоддзі выключаны з літаратурнага працэсу, а некаторыя абралі зусім іншы занятак.

Такімі былі асноўныя шляхі беларускага прыгожага пісьменства ў даваенны перыяд, у такіх умовах увахо-дзіла беларуская літаратура ў суровы час Вялікай Айчыннай вайны.