Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Калі сфарміраваўся рэалізм як асноўны напрамак у літара-туры?

  2. Што ўваходзіць у паняцці "рэалізм", "рамантызм"?

  3. Назавіце творы рэалістычнага кірунку ў беларускай літаратуры.

4. Чаму Ф. Багушэвіча можна назваць заснавальнікам крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры?

  1. У чым вы бачыце адметнасць біяграфіі пісьменніцы Элаізы Ажэшкі?

  2. Якія асноўныя рысы беларускага нацыянальнага характару знайшлі адлюстраванне ў аповесці Э. Ажэшкі "Хам"?

  1. Асоба К. Каліноўскага ў беларускай гісторыі.

  2. Якія асноўныя тэмы, ідэі, вобразы паэзіі Я. Лучыны?

ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XX ст.

БЕЛАРУСКАЕ ДРУКАВАНАЕ СЛОВА: "НАША ДОЛЯ" I "НАША НІВА"

Пачатак новага стагоддзя для развіцця белару-скай літаратуры быў у многім спрыяльным. Дзякуючы творчасці пісьменнікаў-дэмакра-таў у беларускай літаратуры набірала сілу грамадзян-ская лірыка. Паступова выкрышталізоўваліся характэр-ныя рысы беларускай літаратуры: дэмакратызм і рэалі-стычны змест, крытычны пафас, імкненне да філасоф-скага паглыблення. Беларускі народ адкрываўся свету, выяўляліся адметныя рысы нацыянальнага характару. XX ст. несла беларускай літаратуры новыя падзеі і новыя расчараванні. На рэвалюцыйнай хвалі ажыўляла-ся нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў.

У Мінску пачала выходзіць газета "Северо-западный край" (1902-1905), у якой дэбютаваў сваім першым вер-шам на беларускай мове Янка Купала. Пад уплывам рэвалюцыйнага абуджэння 1905-1907 гг. была знята забарона з друкаванага беларускага слова. Беларуская літаратура станавілася грамадскай трыбунай цэлага народа. 3 восені 1906 г. пачалі выдавацца легальныя газеты "Наша доля" і "Наша ніва". Газета "Наша доля" -першае перыядычнае выданне на беларускай мове -была забаронена ў студзені 1907 г. Гэта былі сапраўды народныя газеты. Выдаўцамі іх сталі вядомыя дзеячы нацыянальнага Адраджэння А. Уласаў, В. Ластоўскі, браты Луцкевічы. Вакол гэтых перыядычных выданняў гуртаваліся амаль усе тагачасныя літаратурныя і наву-ковыя сілы, якія працавалі на адбудову Бацькаўшчыны. У розныя часы ў газетах "Наша доля" і "Наша ніва" пра-цавалі А. Пашкевіч (Цётка), Я. Колас, Я. Купала, Ядвігін

Ш., 3. Бядуля, С. Палуян. У 1914-1915 гг. Я. Купала з'яўляўся рэдактарам-выдаўцом "Нашай нівы". Для Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага шлях у літара-ТУРУ адкрылі менавіта названыя выданні. М. Багдановіч падлічыў, што за 1910 г. у "Нашай ніве" надрукавалі свае творы 24 паэты і 30 празаікаў.

Значэнне газет "Наша доля" і асабліва "Наша ніва" ў пашырэнні сярод працоўнага люду беларускага мастац-кага слова нельга пераацаніць. 3 усіх куткоў Беларусі ў рэдакцыі ішлі карэспандэнцыі, допісы, мастацкія творы, газеты вялі шчыры дыялог з сялянамі аб самым набале-лым, надзённым, усялялі веру ў росквіт Айчыны.

Пачалі выходзіць таксама газеты "Гоман", "Дзянні-ца", альманах "Маладая Беларусь", часопіс для моладзі "Лучынка", працавала выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца".

Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны

Мастацкая спецыфіка новай літаратуры заключалася ў паскоранасці яе развіцця: яна хутка засвоіла здабыткі сусветнай культуры, стала ўпоравень з развітымі літа-ратурамі свету. Сапраўднай класікай стала беларуская лірыка (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун), з'явіліся выдатныя ўзоры нацыянальнага паэтычнага эпасу (рамантычныя паэмы Я. Купалы "Курган", "Бан-дароўна", "Магіла льва", "Яна і я", паэма М. Багдановіча "Максім і Магдалена"). Менавіта ў гэты час Я. Колас пачаў працу над паэмамі "Новая зямля" і "Сымон-музы-ка". Пры адсутнасці трывалых традыцый нацыянальнай прозы якраз тады фактычна закладваліся яе асновы, выпрацоўваліся мастацкія стылі. Беларуская проза развівалася на пачатку XX ст. пераважна ў малых жанра-вых формах: алегарычнае, лірычнае, сацыяльна-быта-вое, псіхалагічнае апавяданне.

Спецыфіка тагачаснай літаратурнай творчасці заключалася ў тым, што кожны твор мастацтва ўтрым-ліваў у пэўнай раўнавазе розныя стылі, напрыклад рэа-лізм і рамантызм (Я. Купала, А. Гарун, 3. Бядуля). Шля-хам узаемапранікнення і перапляцення розных стылё-вых дамінантаў (сімвалізму, неарамантызму) ішло інтэнсіўнае жанрава-стылёвае ўзбагачэнне літаратуры, паглыбляўся яе агульначалавечы змест. Сваім глыбокім абноўленым зместам беларуская літаратура ўключала-ся ў агульнаеўрапейскі літаратурны працэс, набывала вагу і займала сваё месца ў кантэксце агульначалавечай культуры. Як пісаў М. Багдановіч, "за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год".

У галіне драматургіі выступілі М. Гарэцкі, Я. Купала, К. Каганец. Выходзілі першыя беларускія лемантары (буквары), чытанкі для дзетак-беларусаў.

Зараджалася беларуская літаратурная крытыка, найперш у асобе М. Багдановіча, да якога далучыліся С. Палуян, В. Ластоўскі, Л. Гмырак, М. Гарэцкі.

Адным з пачынальнікаў беларускай прозы па праву лічыцца пісьменнік Ядвіггн Ш. (А. Лявіцкі, 1868-1922). Выйшлі зборнікі яго апавяданняў "Бярозка" (1912) і "Васількі" (1914), у якіх раскрыты каларыт і жывая сты-хія народнага жыцця, паказаны яркія малюнкі штодзён-насці. Боль, гнеў, абурэнне, спагада, захапленне - такія пачуцці пераважаюць у творах, дзе высмейваюцца люд-ская хцівасць і намаганні ўзвысіцца над усім родным, бацькоўскім ("Дачэсныя", "Падласенькі"), раскрываецца кемлівасць у характары і несамавітасць існавання гара-пашнага люду ("Гаротная", "Цырк"). Ядвігін Ш. з'яўляец-ца аўтарам першага беларускага рамана "Золата".

Ужо не адзінокай лучынкай свяціліся ў цемры для беларускага народа сапраўдныя таленты, паэты-самавукі, новыя інтэлігенты, духоўныя пастыры беларусаў, хто ўзяў на свае плечы развіццё многіх літаратурных жанраў. Сапраўдным "каганцом" (каганец - свяцільнік, асвятляль-ная прылада ў хаце беларускага селяніна), асветнікам, настаўні-кам, мастаком быў Карусь Кага-нец (Казімір Кастравіцкі, 1868-1918). Выхадзец са стара-даўняга беларускага шляхецкага роду, Каганец марыў стаць мастаком, вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, а стаў вядомым беларускім драматургам. Будучы мастак афармляў "Другое чытан-не для дзяцей беларусаў" (1909) Я. Коласа. У той жа час сам К. Каганец выдаў "Беларускі лемантар" (1906), а таксама "Беларускую граматыку". Напісаў драму "Сын Даніла", камедыю "Модны шляхцюк" (1910), у якой фа-набэрысты, пыхлівы герой, які пагарджае духоўнымі асновамі народнага жыцця, ізноў выходзіць на авансцэ-ну ў беларускай літаратуры.

АльбертПаўловіч (1875-1951)выдаўуВільніў 1910 г. зборнік паэзіі пад назвай "Снапок" з лірычнымі і гумарыстычнымі вершамі. Апошнія карысталіся асаблі-вай папулярнасцю ў народзе.

Гальяш Леўчык (Ілля Ляўковіч, 1888-1944) - аўтар зборніка вершаў "Чыжык беларускі" (1912), у якім выка-заны глыбокі смутак, боль і трагізм беларуса, што паку-туе ад неразумення, ад нядолі, галечы, крыўды:

Каб усю так крыўду беднай Беларусі, Стогны, боль, загубу (зносіць што ў прымусе), Жальбы ўсе і гора сонцу паказаць, То ад грому неба стала бы дрыжаць, 3 перуноў-маланак хутка бы аглухла, Ад пракляцця ж сонца б яснае патухла!..

Паэту падуладны таксама тонкія лірычныя пера-жыванні, філасофскія сентэнцыі.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфіма-віч Плаўнік, 1886-1941) - прыкмет-ная постаць у беларускай літарату-ры: паэт у прозе, раманіст, эсэіст, публіцыст, крытык. Пісьменнік ра-мантычнага складу, ён, аднак, бу-даваў свае творы на жорсткай рэальнасці бядотнага жыцця-быцця абяздоленага люду. Просценькае, здавалася б, апавяданне "Пяць лы-жак заціркі", але які глыбокі ў ім змест! Вось яно, простае шчасце людское, мера радасці і трагізму чалавека, даведзенага да крайняй мяжы беднасці. Калі няма фарбы, хлапчук малюе яйкі ўласнай крывёю (апавяданне "Велікодныя яйкі"); адна спажыва, адна надзея, каб выжыць, выкарміць кабанчыка (апавяданне "Гора ўдавы Сымоніхі").

У 1913 г. выйшла з друку цікавая і наватарская кніга прозы 3. Бядулі "Абразкі" - апавяданні-імпрэсіі, лірыка ў прозе, замалёўкі, сцэнкі, маналогі, дыялогі, абразкі. Фрагментарнасць і мазаічнасць тых твораў, невялікіх па памеры, але яркіх, запамінальных, ніколькі не замінаюць стварэнню карціны каларытнага і багатага жыцця народа. Творы маленькія - лірычныя мініяцюры, - а плён з іх багаты. Зборнік выйшаў пад псеўданімам Ясакар. Беларуская проза пяром Бядулі насычалася новымі інтанацыямі, жыццёвымі фарбамі, станавілася разгалінаванай у жанравых і стылёвых адносінах. Традыцыі лірычнай, суб'ектыўнай прозы - лірычнай мініяцюры - з поспехам прадоўжылі ў беларускай літаратуры ў далейшым Я. Колас ("Казкі жыцця"), Я. Брыль ("Жменя сонечных промняў", "Вітражы"), Ф. Янкоўскі ("I за гарою пакланюся") і многія іншыя. Першым старшынёй Часовага ўрада Савецкай Беларусі з'яўляўся відны грамадскі дзеяч і беларускі пісьменнік Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч, 1887-1937), які ў шматлікіх сваіх вершах (зборнік "Песні"), апавяданнях (зборнікі "Трэскі на хвалях", "Прысады"), аповесцях, раманах ("Сокі цаліны") адлюстроўваў духоўнае выспяванне рэвалюцыйных павеваў на Беларусі, дзе галоўнай фігурай быў рабочы - "рыцар працы цяжкой", носьбіт новай маралі і новых узаемаадносін у грамадстве. Цішка Гартны выдаваў у Петраградзе газету "Дзянніца". Плённа працаваў як крытык і літаратуразнавец, публі-цыст.

Песенна-ўзнёслай была творчасць адной з першых беларускіх паэтэс Канстанцыі Буйло (Канстанцыя Антонаўна Калечыц, 1893-1986). Яна ўзбагаціла белару-скую паэзію лірыкай тонкіх душэўных перажыванняў, меладраматызмам, пачуццёвасцю. Кожны яе верш не можа не выклікаць суперажыван-не ў чытача. Патрыятызм і пафас-насць у вершах паэтэсы прапуш-чаны праз яе ўласнае сэрца, аце-плены, заземлепы і гучаць як шчырая задушэўная споведзь. Такі верш "Люблю" ("Люблю наш край, старонку гэту, / Дзе я радзі-лася, расла, / Дзе першы раз па-знала шчасце, / Слязу нядолі пра-ліла..."). У творах Канстанцыі Буйло шчасліва "ўжываюцца" Канстанцыя Буйло шчымлівасць настрояў і сімваліч-насць, квяцістасць радка і рубле-насць фразы, узнёсласць апісанняў і рэалістычнасць планаў, маштабнасць вобразаў, панарамнасць карцін, бытавая канкрэтыка. У 1914 г. у Вільні выйшаў зборнік К. Буйло "Курганная кветка".

Прадаўжальніцай традыцый Ф. Багушэвіча ў беларускай паэзіі і арыгінальным майстрам слова з'явілася Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, 1876-1916). Яна пражыла ўсяго сорак гадоў, але шмат зрабіла для абуджэння нацыянальна-вызваленчага руху, фарміравання рэвалюцыйнай свя-домасці народа, унёсшы значны ўклад у развіццё публіцыстыкі, паэзіі, прозы.

Нарадзілася паэтэса 15 ліпеня 1876 г. на хутары Пяшчына непа-далёку ад вёскі Бакшты Шчучын-скага раёна. Паходзіла з сям'і заможных шляхціцаў, але свой лёс звязала з лёсам простага народа, прысвя-ціўшы свой талент служэнню краю, пашырэнню асве-ты, навукі, культуры і літаратуры сярод сялян, боль-шасць з якіх доўгі час заставалася непісьменнай. Лізанька, як яе называлі ў сям'і, расла цікаўнай, дапытлівай, мела неўгамонны, няўрымслівы характар, цягнулася да ўсяго новага, перадавога. Хатняй настаўніцай будучай паэтэсы стала Вера Тацішчава са

маленска, былая курсістка. Хутка Алаіза паступіла Лучыцца ў прыватную гімназію Прозаравай у Вільні, у !25 гадоў яна ўжо настаўнічала на сяле. У 1902 г. паеха-ла ў Пецярбург, дзе паступіла на вядомыя курсы фізіч-най культуры П.Ф. Лесгафта.

Стала членам рэвалюцыйнай грамады, дзе працавала разам з Я. Дылам, Ц. Гартным ("барабаншчыкам рэвалю-' цыі"), А.Р. Чарвяковым, якія ўваходзілі ў левае крыло, а ў 1917 г. склалі аснову Камуністычнай партыі Беларусі. Пазней працавала фельчаркай на радзіме, з'яўлялася актыўным прапагандыстам рэвалюцыйнага руху. На сходах і мітынгах выступала выключна па-беларуску, чытала свае вершы "Мора" ("Не такое цяпер мора, мора з дна цяпер гарыць"), "Хрэст на свабоду". Удзельнічала ў паўстаннях, хавалася ад царскіх жандармаў, жыла ў эміграцыі ў Львове, Кракаве, Закапанэ, Германіі, Італіі. У 1906 г. выдала два зборнікі вершаў "Скрыпка белару-ская" і "Хрэст на свабоду". У Вільні ў газеце "Наша доля" надрукавала апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі", у Пецярбургу выйшла яе "Першае чытанне для дзетак беларусаў".

Біяграфія Цёткі напоўнена легендамі, таямніцамі, цікавымі паваротамі лёсу. Каб вярнуцца з эміграцыі на радзіму, яна выйшла фіктыўна замуж за літоўскага інжынера С. Кейрыса, змяніла прозвішча. Неўзабаве Цётка стала студэнткай V курса Ягелонскага (Кра-каўскага) універсітэта. Увесь час імкнулася ў родныя прасторы, выдавала ў Мінску першы дзіцячы часопіс "Лучынка". Пешшу прайшла па Швецыі, збіралася прайсці і па Нарвегіі. Верш "3 чужыны" выявіў насталь-гічныя настроі паэтэсы, якой і цесна, і вузка, і мала тут, "на чужыне". Паэтэса прагне актыўнай дзейнасці, кан-крэтнай справы:

У душна, і цесна, і сэрца самлела

Мне тут, на чужыне, здалёк ад сваіх...

Разам з тым паэтычны голас Цёткі гучыць і лірычна, па-сапраўднаму пранікнёна:

Хацела б быць зярном пшаніцы,

Упасць на ніўкі вёскі,

Зазалаціцца, без мятліцы Даць хлеб смачнейшы трошкі, Хацела б быць я рэчкай быстрай, Аббегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай...

("Мае думкг")

Паэтычны свет Цёткі даволі разнастайны: фальклор-ныя матывы і вобразы, сімволіка, рамантыка, шчымлівая лірыка, някідкасць фразы і спакой, а побач - узбунтава-насць радка і палёт фантазіі, узбуйненасць карцін, рыт-мічныя інтанацыі, маршавыя заклікі ды песенна-народ-ны напеў, споведзь, роздум пра час і асобу ў тым часе. Шмат асабістага, цяжка вынашанага ў творах Цёткі. Паэтэса нібыта хоча дастукацца да сэрца кожнага, імкнецца разварушыць, завабіць у вір новых адчуван-няў. Яна была і асветніцай, выхавацелькай дзяцей, для якіх шмат пісала, навукоўцам - даследавала народную песню, аўтарам гутарак і замалёвак, нарысаў пра пту-шак і звяроў, прац па краязнаўству.

Шматграннасць таленту паэтэсы дасягнула найвы-шэйшай рысы, яна была на ўзлёце, калі хвароба падкасі-ла яе, спыніла яе акрылены творчы палёт.

У 1915 г. Цётка працавала медыцынскай сястрой ў Вільні.

Атрымаўшы вестку аб хваробе бацькі, паехала ў род-ныя мясціны, але паспела толькі на пахаванне. Яна рата-вала сялян Старога Двара ад тыфу ў час эпідэміі, але сама не ўратавалася, у ноч з 4 на 5 лютага 1916 г. памер-ла. Цётка - натура дзейная, яркая, прыгожая, ўсё жыццё шукала "папараць-кветку", якая з'яўляецца сім-валам шчасця для беларускага народа.