Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. "Юнацкі свет" вершаў А. Куляшова.

  2. У чым гармонія формы і зместу, класічная яснасць і строй-насць, традыцыйнасць паэзіі А. Куляшова?

3. Раскажыце пра лірыку А. Куляшова перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

  1. Якія галоўныя вобразы лірычнай паэзіі А. Куляшова?

  2. Каму прысвечана паэма А. Куляшова "Варшаўскі шлях" і што вы можаце расказаць пра яе ідэйна-мастацкі змест?

  3. Якое значэнне мае творчасць А. Куляшова для гісторыі беларускай літаратуры XX ст.?

Пімен панчанка (1917-1995)

Не здамся!

Бяссоннаю працай спалю

Сябе, ды ад праўды я не адступлюся.

I словам я сцверджу усё, што люблю

Ў народзе сваім і ў сваёй Беларусі.

Пімен Панчанка. Творчасць

Сапраўдная паэзія - пакутлівая споведзь. Незвычайны сплаў "про-паведзі і споведзі", глыбокай узрушанай лірыкі і палымянай трыбуннай публіцыстыкі ўяўляе сабою паэзія народнага паэта Бела-русі Пімена Панчанкі. Вынік творчасці П. Панчанкі - сапраўды глыбокая грамадзянская лірыка самай высокай пробы.

П. Панчанка пражыў вялікае і няпростае жыццё, насычанае рознымі, у тым ліку і драматычнымі падзеямі. Ён прайшоў нялёгкімі франтавымі дарогамі ваеннага часу, заўжды падзяляў лёс і трывогі свайго народа. П. Панчанка - паэт з абвостраным пачуццём праўды, справядлівасці, шчырасці, дабрыні. Яго заўжды вылуча-ла актыўная жыццёвая пазіцыя. Гэта творца бескампра-місны, які не баяўся пайсці насуперак традыцыйным поглядам і ідэалагічным догмам.

Жыццё паэта - яго вершы. П. Панчанка прыйшоў у літаратуру яшчэ ў даваенны час, але росквіт ранняй яго паэзіі прыпаў на перыяд ваенных гадоў. Тады і была напісана шчымлівая і баявая лірыка маладога яшчэ паэта. Франтавая лірыка П. Панчанкі - яркая старонка не толькі ў ягонай творчасці, але і ва ўсёй беларускай паэзіі ваеннай пары. Яна цесна змыкаецца з вершамі і баладамі ваеннай пары А. Твардоўскага, К. Сіманава, А. Суркова, А. Куляшова.

Вайну паэт сустрэў у вайсковым страі, пад Беласто-кам, дзе ён служыў у радах Чырвонай Арміі. Яму давя-лося зведаць горыч адступлення, калі байцы пакідалі родны край, калі сэрца заходзілася ад жалю і смутку, ад усведамлення сваёй віны, што не можаш спыніць ворага, і разумення велізарнай бяды, ЯКсІЯ абрынулася на родны край.

Увесь шлях байца-паэта праз страты і пакуты вайны, горкія хвіліны адступлення і цяжкі час наступлення можна прасачыць па паэтычных зборніках франтавой лірыкі П. Панчанкі ("Дарога вайны", 1943; "Далёкія стан-цыі", 1945). У творах выявіліся асабістыя, глыбокавыпа-кутаваныя пачуцці паэта. Адказнасць за лёс Радзімы адчувае паэт разам з героем лірычных вершаў-спове-дзяў. Для кожнай з'явы ён знаходзіць характэрныя вобразы, прыкметы, як напрыклад, тая ачалавечаная хата, што ў час бамбёжкі "вочы закрыла дашчатымі пальцамі", каб не бачыць гора гаспадароў. У вершы "Сінія касачы" любімыя кветкі ля бацькоўскай хаты нібы ўсміхаюцца здалёк, а цяпер іх топчуць боты чужынцаў. Боль за свой край і заклік да ўсенароднай помсты гучаць у вершы "У мяне не забілі нікога". Франтавая лірыка паэта - паэтычны дзённік суровай барацьбы і выпрабаванняў.

У П. Панчанкі надзвычай мала чыста пейзажных вершаў. I родная прырода, і ўсё наваколле ў вершах паэта "ачалавечваюцца", ажываюць, кожная сцяблінка і кож-ная кветачка, як жывыя істоты, перажываюць боль і трывогі роднай зямлі.

Прадчуваннем велізарнейшага гора, якое абрынулася на такі крохкі і нетрывалы свет, усведамленнем бездані гора, куды можа быць уцягнута і ягоная родная старон-ка, напоўнены верш "Журавы" ("Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы / Над зарывам асенніх журавін?"). Думаецца, што не толькі ўдала знойдзеныя выдатная рыфмоўка ("Журавы - журавін") і цудоўны гукапіс, якія перадаюць каларыт, хараство і непаўторнасць белару-скага краю, прымусіў паэта ўзяцца за пяро.

1 верасня 1939 г. пачалася Другая сусветная вайна, гітлераўскі фашызм рынуўся на ўсход і на поўдзень, захапіў Полынчу, затым вогненным смерчам пранёсся па многіх краінах усяго Еўрапейскага кантынента.

У нашых краях надыходзіла сцюдзёная зіма, яе пры-ход зрушваў з прывычных месц птушак, якія "ад родных ніў", "ад ціхае ракі", "з цёплых хатак" ляцяць у вырай "праз вір вятроў", "праз лютасць хваль касматых", пад-парадкоўваючыся прыроднаму інстынкту. Што іх чакае наперадзе? Там, за гарамі, за марамі, куды скіраваны "іх шлях, далёкі і цяжкі", лютуе ненажэрны і "крывавы" вогненны віхор, на "жураўлінай радзіме" ідзе вайна.

Там гнёзды спалены,

Там птушаняты знішчаны,

Смяротны дым плыве над папялішчамі.

Двойчы паўторанае "там" разам з унутранай рыф-моўкай апошніх слоў у вершаваных радках ("знішчаны -папялішчамі") ствараюць своеасаблівы настрой, які далёкі ад бязвыхаднасці, хутчэй, нараджае ўнутраны пратэст і асуджэнне развязанай крывавай бойні, бо "пад залатымі сонечнымі промнямі / Не хочацца і птушкам паміраць".

Багдановічаўскае "ад родных ніў" ("Слуцкія тка-чыхі") і купалаўскае двухкратнае "там" з ягонага верша-закліка "Там" (1906), якія рэхам адазваліся ў вершы паэта, сведчылі аб сувязях маладой паэзіі перадваенна-

га часу з беларускім класічным вершам, умацоўвалі глы-бокую ўпэўненасць у жывучасці, плённым наследаванні традыцый беларускай паэзіі.

Жураўліны крык - крык развітальны. А тут журавы "плачуць". Плач нясецца з-пад аблокаў. Бо не проста сабраліся ў далёкую дарогу мілыя сэрцу паэта птушкі роднай зямлі, ляцець ім няма куды, і ляцяць яны, ляцяць і, магчыма, будуць лятаць, як выгнаннікі, вечныя вы-гнаннікі. Праз трагічнае прадчуванне расстання з род-нымі гняздоўямі ідзе паэт да ўсведамлення неабходнасці трываласці пачуцця глыбінных сувязей з Радзімай. Гэта скразная тэма паэзіі П. Панчанкі.

I будуць доўга галасамі сумнымі

Радзіму жураўліную гукаць.

Журавы ў вершы ляцяць насустрач бядзе. Але пад-тэкст мае аптымістычнае гучанне. Пакуль будзе жыць у сэрцы вобраз Радзімы, будзе жыць вера і надзея на хут-кае яе вызваленне ад злыдняў-чужынцаў, усё мацней будзе ўсталёўвацца ўсведамленне адказнасці за лёс род-нага дому.

У вершы "Журавы" гучаць матывы агульначалаве-чыя ("шкада мне іх"), матывы еднасці паэта з усім жывым перад пагрозай вайны, перад усеагульным вынішчэннем, не дапусціць якога можа толькі чалавек з высокімі гума-ністычнымі ідэямі, адказны за лёс усяго чалавецтва.

I ўсё-такі вайна - усеагульная бяда - не абмінула родны дом, як ні хацелася б паэту адвесці навалу ліха-лецця. 3 фронту П. Панчанка "пасылае" ўжо верш-зва-рот "Краіна мая", напоўнены замілаваннем, любоўю, шчы-рым сыноўскім прызнаннем у вечнай адданасці роднай зямлі, гатоўнасцю ахвяраваць сабой дзеля таго, каб ба-чыць сваю Радзіму вольнай ад чужынцаў-рабаўнікоў. Звяртае ўвагу глыбокі патрыятычны пафас ваенных вершаў П. Панчанкі. Гераічнае і трагічнае ў вершах аб Радзіме сплаўлена ў адзінае цэлае. Пры гэтым паэт зыходзіць з народнага ўяўлення пра віну і бяду, гаво-рачы пра агульначалавечае гора, пра людскую бяду, якую нельга адвесці, але здавалася б, можна аблегчыць хоць крыху, ахвяруючы сабой, будучы гатовым на по-дзвіг, абы толькі "залячыць" раны, адвесці пакуты ад роднай старонкі.

Я кроў да апошняе кроплі пралью, Каб толькі табе палягчэла - так піша паэт з франтавых дарог. А перад усім ён спа-вядаецца, прыгадвае краявіды роднай зямлі, "мілыя вобразы роднага краю" (Я. Колас), апісвае самыя яркія ўспаміны пра родныя гоні, тыя хмаркі, птушкі, даж-джынкі, якія часта сняцца яму ("I сняцца сны аб Бела-русі..." - Я. Купала) тут, на фронце, у далечыні ад Радзі-мы, куды ляцяць яго словы- прызнанні. У тым, што нічо-га няма смачней за скібу "матчынага хлеба", "харашэй за агонь зарніц", які "на дне азёр дагарае", мілей таго, як "жыта шуміць", "ярчэй за сонца на родным небе". Гэта тыя вечныя агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці жыцця, якія павінен і можа зберагчы ў сваім сэрцы кожны чалавек, каб горда глядзець у вочы наступным пакаленням. I сэнс жыцця - у самім жыцці, у тым, каб радавацца і цешыцца старонкай, дзе жывуць твае маці і бацька. Сэрца сына баліць, крывавіць таму, што "топча, катуе тваю зямлю вылюдак ашалелы". Паэт называе сваю краіну "Маці мая!". Ён не хацеў бы "ні славы, ні скарбаў", адно "зямлю сваю пад нагамі адчуць", "нады-хацца родным паветрам". Зразумелы тады становіцца і задорны, радасна-ўзнёслы патрыятычны пафас паэта-франтавіка, які эмацыянальна ўсклікае напачатку вер-ша-зварота, верша-споведзі:

Краіна мая, радасць мая, Песня мая маладая! Па нівах тваіх, па тваіх гаях Сьгаава сэрца рыдае.

Абагульняльным вершам пра родны дом, які заўжды жыве ў сэрцы чалавека, каб чалавек мог "да старасці чэрпаць адтуль успаміны", з'яўляецца верш "Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...". Тут развіваюцца матывы глыбінных сувязей з роднай зямлёй, як і ў вершах "Журавы", "Краіна мая". Верш навеяны пачуццямі, перажытымі пры адступленні, калі паэт адчуваў горыч расстання з роднай вёскай, са "слядамі" ног, якія заўжды прыводзілі да роднай хаты. Паэт перадае шчым-лівае пачуццё невыноснай страты ("Я схаваў твар у травы"), гневу за "растаптаны кут", за тое, што родны край пакутуе ад нашэсця ворагаў-чужынцаў. Разам з тым паэт адчувае сваю еднасць з усёй зямлёю, якая, безабаронная, нібы дзіця, да яго "прытулілася целам магутным". Адчуванне сябе сынам Радзімы дае паэту сілы. Ён хоча "запомніць усё", убачыць усё, каб думаць штохвілінна пра помсту і пра хутчэйшае вызваленне роднага кута. Верш напісаны ў 1942 г. Паэт нібыта баро-ніць усю зямлю, усё чалавецтва ад навалы і глуму, і гэты гуманістычны пафас выходзіць на першае месца ў вер-шах ваеннай пары.

Вершы П. Панчанкі прасякнуты глыбокім рэалістыч-ным зместам. У іх няма адцягненай рыторыкі, умоўных вобразаў, агульных планаў. Ад канкрэтнага, рэалістыч-на-праўдзівага паэт ідзе да агульначалавечага, сцвяр-джаючы каштоўнасці чалавечай цывілізацыі, дзе зямля -агульны дом.

Пімен Панчанка - майстар рыфмаванага верша. Рыфма ў паэта - нечаканая, звонкая, гэта - цэлы вобраз: "гарадоў - гора ўдоў", "хат - хальт", "труну - турну". Радкі вершаў - часам маральныя тэзісы: "Хто ўлада-рыць, той і ўдарыць", "А цяпер - біць дык біць!", "Ёсць тытунь - будзем жыць", "Я іду, я прыйду...", "Без чала-вечнасці не будзе вечнасці".

"Герой" - верш з пярэдняй лініі фронту - з акопаў, дзе часам прыходзіцца самааддана, на першы погляд, спакойна і лёгка, ахвяраваць жыццём, каб іншыя маглі наступаць. Гэты гераізм - непаказны, але ён так патрэб-ны на фронце. Гераізм, які падрыхтаваны ўсім папярэд-нім жыццём чалавека. Вось чарговая атака захлынулася каля самых варожых пазіцый, калі кінжальны сустрэч-ны агонь і нечакана ўзнікшая драцяная агароджа не даюць магчымасці прарывацца наперад. I тады першым падняўся ён, безыменны герой, і з глыбока прыхаванай іроніяй, крыху грубавата і з выклікам звярнуўся да аднапалчан:

Злосна сказаў: "Уставай, пяхота!

Мы не на пляжы, а на вайне".

I лёг на змяіныя скруткі дроту.

I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў

Прайшлі па яго спіне.

Верш "Герой" - адзін з лепшых узораў франтавой паэзіі. Ён сціслы, лаканічны, эканомны ў мастацкіх срод-ках. Верш кранае сваёй стрыманай праўдзівасцю, ідэй-най глыбінёй, перакананасцю. Паэзія подзвігу тут пада-дзена без знешніх эфектаў, без экзальтацыі, залішняй траскучасці і пампезнасці. Аўтар знарок "прызямляе" перажыванні героя, падае іх нібыта на будзённым узроўні. Высокае, абагульненае, пафаснае, узнёслае суседнічае ў вершы з канкрэтным, рэалістычным, пры-земленым. Гэта верш трагедыйнага гучання, але з аптымі-стычнай канцоўкай. Пайшлі ў атаку, "калолі фрыцаў", "палілі танкі" сябры, узнялі "сцяг перамогі" на "заваёва-ным рубяжы". А ён, ён застаўся тут, - "зваліўся на травы", - невыносны боль, невыноснае гора, самаахвяр-насць, унутранае парыванне не абрываюцца на гэтай трагічнай ноце, а, як і ў "Журавах", нібыта абагульняюц-ца. У вершы перадаецца не толькі стан чалавека, які свя-дома пайшоў на смерць, але раскрыты пакуты зямлі і неба: "стала балюча і травам, і росам, і ветрам гаючым, што прыляцелі з валдайскіх азёр". Верш - рэквіем геройскаму ўчынку салдата на вайне. Аўтар не дапускае рыторыкі, псеўдапаэтычнага фальшу. Верш мае свой сюжэтны пачатак, сваю "інтрыгу", заяўленую адразу і без падрыхтоўкі ("Злосна сказаў..."). На цяжкім уздыху, на душэўным шкадаванні абрываецца верш. Мы не веда-ем, ці застаўся жыць салдат, ці залячыў ягоныя раны "гаючы вецер". Песняй-жальбай, дзе трагічнае злучаец-ца з гераічным, песняй-гімнам подзвігу стаў гэты твор.

Лёс франтавіка, - сцвярджае паэт, - не трагічны лёс героя-адзіночкі. Салдату лягчэй паміраць ці старацца выжыць з адчуваннем сваёй далучанасці да лёсу ўсе-агульнага, салдацкага, лёсу, які не выбіраюць. Такая абагульненасць лёсу чалавека, прыроды, зямлі - харак-тэрная рыса паэзіі П. Панчанкі як ваеннай, так і паслява-еннай пары.

У 1944 г. П. Панчанка як франтавы журналіст разам з вайсковымі часцямі трапіў у Іран. Вынікам двухгадовага знаходжання за межамі Радзімы з'явіўся вядомы цыкл вершаў "Іранскі дзённік" - адзін з першых вершаваных зборнікаў "аб заграніцы" ў пасляваеннай беларускай паэзіі. У ім паэт перадаў экзотыку прыроды паўдзённай краіны - сапраўднага "раю" на зямлі. Аднак ён з палемічнай завостранасцю піша пра трывогі і беды "горнага краю". Нібы парушаючы афіцыйны дыпламатычны ней-тралітэт, па праву паэта, аўтар праяўляе зацікаўленасць жыццём гэтай зямлі, дзе "на пяску згарае нават цень", а "назвы дрэў мудроныя такія, што цяжка нават рыфму падабраць" ("Мы першы раз за межамі Радзімы"). Паэт імкнецца напісаць праўдзівы дзённік "пра заморскія прасторы, пра чужыя гарады, пра зямлю, дзе мы слу-жылі ў неспакойныя гады" ("Апяваў Адам Міцкевіч").

Адзін з ключавых матываў зборніка - адчуванне гор-дасці за родны край, пасланцом якога ўвесь час не пера-стае ўсведамляць сябе П. Панчанка. Таму заканамер-нымі ў вершах з'яўляюцца частыя ўспаміны пра Радзі-му, пра родную старонку. Адзін з такіх успамінаў пра Беларусь, што к таму часу была ўжо вызвалена ад зава-ёўнікаў, ляжыць у аснове верша "Сустрэча з бярозай", якая, здаецца паэту, ажно з магілёўскага бору прыйшла ў далёкі Іран. Бяроза, нібы старая знаёмая, кліча паэта на Радзіму, дзе ўсё яму роднае і блізкае. Сустрэча з бярозай наводзіць аўтара на прыемны і радасны ўспамін пра родны дом. Паэту ўяўляецца, як шумліва ўздыхаюць травы, як радасна пушчы гамоняць. Яму здаецца, што "адгэтуль да нас і буслы прыляцелі". Думкі паэта імкнуцца з далёкага Ірана ў родныя мясціны.

Дарэчы, пра майстэрства вершаскладання П. Панчан-кі можна гаварыць многае. Сустрэча з бярозай у паўдзённай старане хораша адгукнулася ў сэрцы паэта і нарадзіўся верш, багаты інтанацыямі, шматлікімі пава-ротамі думкі. Паэт лёгка і свабодна адчувае сябе ў струк-туры верша, калі піша пра родны край. Верш багаты рытмікай, свежымі вобразамі. Твор - дыялог паэта з бярозай. У ім гучаць размоўныя інтанацыі, па рытму ён набліжаецца да свабоднага верша. Пранізаны светлым настроем, эмацыянальны, верш перадае душэўнае ўзрушэнне паэта, у якога ўсе думкі, мары і ўсе спадзя-ванні тут, у далёкім краі, пераносяць яго на родную зямлю, на Беларусь. У вершы выяўляецца сыноўняя любоў паэта да зямлі, якая яго ўзгадавала і адкуль ён выправіўся ў свет, каб адкрываць для сябе нязведаныя далі.

Адкрыццём незнаёмай дагэтуль далёкай зямлі стаў у беларускай літаратуры цыкл вершаў "Іранскі дзённік".

Інтэрнацыянальныя матывы гучаць і ў вершы П. Пан-чанкі "Шапка эстонца". Паэт нарадзіўся ў Таліне ("Ні шторму, ні буры тады не было, калі нарадзіўся я ў Талі-не"). Гэта верш-успамін, з тых самых успамінаў, якія становяцца сямейнай легендай і перадаюцца ад пакален-ня да пакалення. Хату, у якой нарадзіўся хлопчык, наве-далі эстонскія рабочыя і пакінулі ў шапцы паўнютка ска-мечаных грошай, каб маці магла падгадаваць немаўля, пакуль бацька знаходзіўся на вайне. Паэт славіць чала-вечую дабрыню, рабочую салідарнасць. Спагада і неспа-кой за новыя пакаленні і за жыццё простай сям'і - у характары народа. У рабочым бараку, дзе жыла сям'я з Беларусі, усе ведалі пра радасць і гора адзін аднаго, дзя-ліліся ўсім, што мелі самі, падтрымлівалі адзін другога, як маглі. I расчулены паэт ужо ў сталым веку, шмат перажыўшы і зведаўшы, не аднойчы ўславіўшы ў сваіх вершах "каханне, паходы, баі", зараз хацеў бы ўславіць простыя чалавечыя пачуцці - спагаду і добразычлівасць, шчодрасць душы і багацце духу, прыгадваючы сямейны ўспамін пра тую "шапку эстонца".

Узнёслы і праніклівы верш П. Панчанкі "Белыя яблы-ні". Здаўна на нашай зямлі хараство і прываблівасць чалавека атаясамліваюцца з прыгажосцю дрэва. 3 белы-мі яблынямі параўноўвае паэт дзяўчат ("і з яблынь рас-цвіўшых тады нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі").

О, белыя яблыні, белыя яблыні, Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах! Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя, I хмель веснавы на гарачых губах!

Краса прыроды - "дзявочыя яблыні" - у чым упэўне-ны паэт, хутка будуць расці і цвісці нават у Космасе. Касмічнае хараство роднай прыроды і яе найярчэйшае ўвасабленне - дзявочае хараство - услаўляе паэт у раз-горнутым вершы-баладзе, у якім расказваецца пра ўсё, што даводзілася перажыць сынам і дочкам на роднай зямлі: тужлівую ростань, цяжкую працу, радасць і гора. Будуць заўжды імкнуцца ўвысь людзі, але без "ласкі вялікай жаночай" свет можа ачарсцвець і патануць у нябыце.

У вершы "Белыя яблыні" П. Панчанкі выявіўся культ жаноцкасці, вядомы нам яшчэ па творах Дантэ, Гётэ,

А. Блока. Адзіны культ, які гатоў прызнаць паэт - і гэта выразна праявілася ў вершы "Белыя яблыні" - культ жаночага пачатку ва ўсім. Пра гэты пачатак гаварылі не аднойчы філосафы і паэты, мастакі і музыканты. Як пісаў філосаф М. Бярдзяеў, "жаночая стыхія ёсць стыхія касмічная, аснова тварэння, толькі праз жаноцкасць чалавек далучаецца да жыцця Космасу. Чалавек у паўнаце сваёй ёсць Космас і асоба".

"Касмічны" пачатак чалавека ў вершы беларускага паэта адчуваецца даволі выпукла, праступае спаўна. Пакуль будуць нараджацца на зямлі прыгожыя людзі, чароўныя дзяўчаты, падобныя на "белыя яблыні", датуль бясконцым будзе шлях удасканалення чалавец-тва, шлях пазнання. Пра касмічную глыбіню і бяскон-цасць чалавецтва як самога праяўлення Космасу напіса-ны верш П. Панчанкі "Белыя яблыні".

"Святочныя салюты" - верш зусім не юбілейны, бо за выбухамі святочнага феерверку бачацца паэту смяр-тэльныя выбухі вайны, устаюць "прывіды мінулага", калі "б'юць гарматы ў маладосць".

Сябры мае, Прашу цішэй паліць: Зямлі яшчэ баліць. I мне баліць.

Святло святочнага салюту разгараецца святлом тры-вожнай памяці чалавецтва, які шмат перажыў і паспы-таў на дарогах вайны, які трывожыцца за лёс чалавека, за мір на планеце.

Паэт праяўляе грамадзянскі клопат аб усім на зямлі, "за зерне і за дзіця". Для яго не існуе асобных паэтычных тэм па-за клопатамі звычайнага чалавечага існавання. Крыніца ягонай паэзіі - жыццё. Паэт заўсёды імкнуўся да ідэалу. П. Панчанка - паэт эмацыянальны. Усё, пра што ён піша, прапушчана праз яго ўласнае сэрца, быта-вое - узаемадзейнічае з узнёслым, адухоўленым. Гэта паэт душэўна актыўны, адкрыты, праўдзівы, шчыры. "Яверу словам простым і надзейным: зямля і хлеб, і праца, і любоў", - кажа паэт.

Многія радкі вершаў П. Панчанкі - маральны кодэкс чалавека, далёкага ад раўнадушша. Вечнасць паэт звяз-вае з чалавечнасцю ("Без чалавечнасці не будзе вечнасці"). Ён імкнецца данесці да чытача вычарпальную праўду пра наш час, пра клопаты людскія на планеце. Пра гэта сведчаць зборнікі паэзіі апошняга часу: "Пры святле маланак" (1966), "Крык сойкі" (1976), "Вячэрні цягнік" (1977), "Маўклівая малітва" (1981), "I вера, і вер-насць, і вечнасць" (1986), "Высокі бераг" (1993), "Зямля ў мяне адна" (1996).

Паэзія П. Панчанкі насычана абвостраным пачуццём грамадзянскасці. Заўсёды ўражвае ў творах бескам-прамісная пазіцыя аўтара, які асуджае бездухоўнасць, раўнадушша, чэрствасць, лічыць сябе вінаватым ва ўсіх бедах і трывогах людскіх, за няпраўду і няшчырасць на зямлі, але верыць у заўтрашні светлы дзень. Такім тво-рам з'яўляецца верш "Жыццё маё...". У ім разгорнута мастацкая праграма паэта. Аўтар спавядаецца. Усё тое, пра што ён гаворыць, прапушчана праз сэрца, таму кож-наму радку верыш, пранікаешся заклапочанасцю твор-цы аб нашым жыцці, поўным працоўнага энтузіязму, бязвер'я, хлусні і маны, бед і нястач, але і прасякнутае глыбокай веры ў праўду, дабро і шчасце людское.

Жыццё маё, ты - як цягнік бясконцы:

Святло і цень,

То змрок, то светласць рос.

I людзі з-за мільгаючых аконцаў

Не бачаць ні пакут маіх, ні слёз.

Сваё жыццё паэт навекі звязаў з усім тым, чым закла-почаны людзі, з "шорахам зерня" і са "смехам дзяцей", з людскімі клопатамі чалавека зямлі.

Мой белы свет,

Мой свет цяжкі ды мілы

Я ведаю, як трэба шмат рабіць,

Каб нам было бліжэй, чым да магілы,

Да шчасця і да сонечных арбіт.

У вершы разгорнуты своеасаблівыя дэкларацыі зям-ной любові і нянавісці паэта, яго неспакою за зямлю. Паэт нібы бярэ на сябе ўсе грахі людскія, хоча павініцца "перад калекамі", птушкамі, "перад рэкамі", "перад памяццю мужных" - за "кніжак убогасць", "за хлусню дэмагогаў", за "чыёсьці нявер'е". 3 глыбіні растрыво-жанай душы нараджаецца вера ў народ, у моладзь, у вялікую праўду чалавечых ідэалаў. Вера тая не абстрактная, а зусім канкрэтная. Асновай для такой веры служыць родная зямля (верш "Зямля бацькоў").

Здольнасць да абнаўлення - прыкмета яркага і сама бытнага таленту. На гэтую якасць паэзіі П. Панчанкі звярнуў увагу М. Стральцоў. У 70-80-я гады значна ўзбагачаецца змястоўнасць вершаў паэта, у іх больш філасофска-канцэптуальнага гучання, разгортваюцца маральныя праграмы тагачаснага жыцця грамадства, маральна-этычныя праблемы ставяцца абвострана, прэтэнцыёзна, часам нават эпатажна, з жаданнем дастукацца да сэрца кожнага. Адзін з такіх твораў – верш "Мала сказаць: ненавіджу." Ранейшыя ўласцівыя паэту рысы творчасці застаюцца нязменнымі: шчырасць, адкрытасць, прамата, даверлівасць, жаданне выклікаць на дыялог субяседніка. Гучаць ноткі грамадзянскага пафасу, матывы закліку, раздаецца трыбунны голас паэта. Але разам з тым у творы чуецца мудрасць чалавека бывалага, салдата-франтавіка, які наступаючы і абараняючыся, прайшоў суровымі дарогамі вайны, не скараўся ворагу-чужынцу, выжыў, выстаяў у суровых перапетыях ваеннага часу. Паэт разгортвае маральна- этычную праграму сучасніка, звяртаючыся да розуму і волі, да трапяткога пачуцця свайго субяседніка, падкрэсліваючы, што "мала сказаць: ненавіджу, мала сказаць: прызнаю". Якія ж каштоўнасці свайго часу вылучае паэт? "Дрэннаму - не пакарацца", "добрае - не празяваць", - гучыць наказ маладому чалавеку. Нельга ў сваім жыцці мірыцца нават з самай дробнай хлуснёй, але трэба ваяваць і з "буйной хлуснёй", як бы тыя ні маскіраваліся. Клятвай сталі заключныя радкі верша: "3 ворагам біцца - і выжыць, нібы салдат у баю". Паэту верыш, бо гаворыць чалавек, які сам прайшоў такімі шляхамі. «"Балявы парог" паэтычнай натуры Пімена Панчанкі надзывычай нізкі», - адзначаў В. Быкаў.

У зборніку "I вера, і вернасць, і вечнасць" (1986) паэт успамінае аб перажытым. У вялікім і малым паэт заста-ваўся верным праўдзе жыцця. Гуманізм, чалавечнасць, абвостранае пачуццё адказнасці за лёс Радзімы, міру, шчасце людзей у паэзіі П. Панчанкі праяўляюцца з асаблівай сілай ледзь ці не ў кожным вершы. Творца застаецца бязлітасным да фальшу, падману, хабарніцтва, прыстасавальніцтва, востра адчувае "двайныя стан-дарты" часу, калі "кожны быццам б'е старое грозна роз-гамі, / А сам дабро грабе, схаваўшыся за лозунгі". Паэт крытычна ставіцца да ідэалізацыі грамадскага жыцця, праяўляе выключна высокую патрабавальнасць да сябе (можа, у першую чаргу да сябе) і да іншых сваіх сучасні-каў, да грамадства ў цэлым. Паэзія - гэта амаль заўсёды -самааналіз, самаацэнка здзейсненага. Вершы "Твор-часць", "I вера, і вернасць, і вечнасць" - глыбінны і пакутлівы роздум над часам і сабой, што прыводзіць да пэўных высноў, да маральнага максімалізму, уратоўвае ад верхаглядства, пустаты і празмернай шуміхі вакол зробленага. «"Пісаць - як жыць" - такім было аііег е§о», -адзначаў У. Гніламідаў.

Асабліва паэт выступаў супраць марнатраўства жыцця, пустой траты часу. "Не трацьце дарма часу, з яго саткана чалавечае жыццё", - сцвярджалі мудрыя. Такі верш П. Панчанкі "Той дзень прапаў...". Чым жа павінен быць напоўнены дзень чалавека? Аўтар не ўшчучвае суразмоўцу, а раскрывае шматгалоссе і шматаблічча акаляючага свету, падказвае шляхі да напоўненага жыцця, вядзе чытача ці слухача па нялёгкіх і самотных дарогах часу. Пісьменнік знаходзіць тут адзіна справяд-лівыя ў такіх выпадках дзеясловы-выказнікі, што дзень точ "сканаў", "попелам пасыпаны", "зліняў на сотню радуг", "збяднеў", "завянуў пустацветам", "закрэслены табою", калі чалавек нічога не зрабіў з таго, што мог бы зрабіць. Якія ж каштоўнасці выбірае паэт? Падзяліцца з суседам радасцю, не пашкадаваць дзецям паказаць "куточак свету, і хараство людзей, і дрэў, і траў", асаблі-ва "не абмінуць" раўнадушна чужую бяду, не пабаяцца душэўнага болю, не праглынуць абразу хама, не "пля-ваць" на дружбу і на працу, не хавацца ад трывог свайго часу, каб зберагчы ўласны спакой. Маральная праграма паэта ўспрымаецца як глыбокавыпакутаваная, вына-шаная, не траскуча-рытарычная, а грамадска значымая, як жаданне-заклік да суграмадзян хвалявацца "за ўсіх і ўсё на белым свеце, што ў нас саміх і што вакол нас", трывожыцца "за зерне і дзіця...". Аўтар і сам гатоў пакаяцца за нейкія свае "грахі", калі, можа, пакрыўдзіў іншых грубасцю, да чалавечага болю быў глухі. "Грахі мае, бясконцыя грахі" - так заключае паэт. Вершы

П. Панчанкі - вершы-субяседнікі. Паэт вядзе несупынны дыялог з чытачом аб самым набалелым, дарагім, агульна значымым. Ён задае пытанне, звернутае да ўсіх і кожна-га: "Якім ты станеш, чалавек?" Гэта яго трывожыць. Паэт гатовы многае ўзяць на сябе ("Паэма сораму і гневу"), выступае прарокам і праўдашукальнікам, смелым зма-гаром з вялікімі і малымі заганамі суіснавання свету і чалавека, верыць у светласць душы асобы-творцы.

П. Панчанка - паэт метафарычны, філасофска-пу-бліцыстычны. Ён - майстар паэтычнага радка, у яго тво-рах часта сустракаюцца напеўныя інтанацыі, цудоўны гукапіс. Паэт знаходзіцца ў пастаянным пошуку. "Той дзень прапаў і страчаны навекі, калі ты не зрабіў таго, што мог; калі не паспрыяў ты чалавеку, няшчыры быў, зманіў, не дапамог", - гаворыць паэт (верш "Той дзень прапаў...").

Ведаючы, што "без трывог не зберагчы жыцця", паэт заклікае не маўчаць, не абмінаць раўнадушша. Дзяліцца з людзьмі і горам і радасцю, менш браць, а больш адда-ваць людзям - паэтычнае і грамадзянскае крэда П. Пан-чанкі. Свой талент паэт шчодра аддаваў беларускаму народу.