Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Працяг дэмакратычных традыцый

Напрыканцы XIX ст. беларуская літаратура развіва-лася ў розных кірунках, хоць умовы для яе развіцця былі далёка не спрыяльнымі, бо амаль зусім адсутнічаў беларускі друк. Часта, каб быць надрукаваным, белару-скі верш выдаваўся за балгарскі ці яшчэ чый-небудзь. Так у 1903 г. у Пецярбургу выйшаў у свет пасля смерці Янкі Лучыны яго зборнік "Вязанка". Па-ранейшаму з'яўляліся творы бытаапісальнага зместу (А. Пшчолкі, В. Арлоўскага), дэмакратычную традыцыю прадоўжылі Альгерд Абуховіч, Фелікс Тапчэўскі, Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, Янка Лучына, Адам Гурыновіч.

Янка Лучына (Іван Люцыянавіч Неслухоўскі, 1851-1897) нарадзіўся ў Мінску ў сям'і адваката. Пасля заканчэння Мінскай гімназіі вучыўся ў Санкт-Пецяр-бургу, спачатку на матэматычнам факультэце універсі-тэта (адзін год), пазней закончыў тэхналагічны інстытут. Служыў у якасці начальніка чыгуначных майстэрняў у Тыфлісе, там пазнаёміўся з Горкім, які пры выпадковых сустрэчах з агульнымі знаёмымі часта распытваў пра лёс паэта, неаднойчы падкрэсліваючы, што "асабіста ведаў яго".

У 1886 г. Янка Лучына, прыехаўшы ў Мінск наведаць радню, цяжка захварэў, быў паралізаваны, але пераадо-леў хваробу і "з двума кійкамі мог хадзіць". Хвароба якраз і актывізавала адчуванні, думкі паэта, абудзіла яго ўражанні ад вялікага свету.

Я. Лучына пачаў літаратурную творчасць, калі яму споўнілася 35 гадоў, пісаў, асабліва не разлічваючы на шырокую вядомасць сярод чытачоў ці на асобнае месца ў літаратуры, але стаў адным з першых прафесійных пісьменнікаў на Беларусі. Пачынаў пісаць па-руску, надрукаваўшы ў газеце "Мннскнй лмсток" верш "Не радм славы шіь расчета" (1886), пісаў на польскай і бела-рускай мовах. Паэт жыў увесь час у горадзе, але пісаў пра вёску.

Янка Лучына актыўна працаваў у літаратуры на працягу 1886-1890 гг., але ўбачыць шматлікія свае творы надрукаванымі пры жыцці яму ўдавалася не часта. Адразу пасля смерці паэта выйшаў томік яго вершаў на польскай мове ў Варшаве ("Роехуе"), аповесць "Верач-ка" выдавалася на рускай мове ў Маскве ў 1900 г. Да нас дайшоў зборнік вершаў на беларускай мове "Вязанка" пад псеўданімам Янка Лучына. Кніга выйшла ў 1903 г. у Пецярбургу. Я. Лучына вядомы і як публіцыст, пера-кладчык, грамадскі дзеяч.

Зборнік вершаў Янкі Лучыны "Вязанка" адкрываец-ца перакладам твора У. Сыракомлі "Не я пяю - народ божы". Па-сутнасці, гэта творчая пазіцыя самога маста-ка слова. Ён хацеў падслухаць і перадаць сялянскія "спевы душы". У той час увесь парэформенны Мінск нібыта павярнуўся "тварам" да народа, як бы захацеў зразумець і адчуць сялянскія боль, крыўду, горач. Я. Лучына асабіста не быў знаёмы з Ф. Багушэвічам, "мужыцкім адвакатам", але творчасць іх блізкая па духу. Я. Лучына як асоба культурная, высокаадукаваная, дбаў аб пашырэнні асветы сярод простых людзей. Рэалістычныя сцэнкі з жыцця працоўных выяўлялі трагічныя акцэнты ў светаўспрыманні жыцця беларускага люду самім паэтам і яго героямі. Паэта хваляваў лёс народа і будучае роднага краю. Вершы з кнігі "Вязанка" - гэта замалёўкі роднай прыроды, паказ гаротнай долі беднага мужыка. Туга і боль акавалі сэрца паэта пры выглядзе карцін родных ніваў і гоняў. "Усё ў табе бедна", - кажа паэт у вершы-прысвячэнні "Роднай старонцы".

А сын твой, беднаю адзет сярмягаю, 3 лыка пляцёныя лапці абуўшы, Едзе драбінамі ці калымагаю, Канём, што цягне, як бы заснуўшы.

Бязрадасныя малюнкі паўстаюць перад вачыма. Але ў канцы верша паэт выказвае спадзяванне, што "сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне", надыдзе новы дзень і будуць жыць дзеці, нашчадкі працоўнай сям'і, "добраю доляй", "доляй шчаслівай". Напоўнены псіха-лагізмам верш "Што думае Янка, везучы дровы ў горад?", у ім перададзены жорсткая рэальнасць ("бяда ў карак пагнала") і мары селяніна.

Паэма "Паляўнічыя акварэлькі", па-сутнасці, стала ў беларускай літаратуры папярэдніцай "Новай зямлі" Я. Коласа. Паэт раскрывае нараджэнне ў грудзях блізкіх яму простых людзей палкага пачуцця ўсведамлення свайго гаротнага становішча, разам са сваімі героямі пакутуе, марыць. Я. Лучына, будучы рэалістам, не хаваў праяў дзікунскага побыту і поўнай галечы простага люду. Разам з тым ён вычарпальна і яскрава малюе кар-цшы роднай прыроды. Мала хто так дэталёва, з заміла-ваннем апісваў прыроду. Я. Лучына перадае здаровы дух беларускай зямліцы, маляўніча і адухоўлена раскрывае багацці навакольнага свету. Селянін - беларус чэрпае свае маральныя і фізічныя сілы з роднай шматгалоснай і шматфарбнай беларускай прыроды, якая з'яўляецца крыніцай ягонага духоўнага здароўя. Я. Лучына адкрыў яркія характары людзей з народа. Грышка, стары ляснік, мае спрактыкаваны розум, упарты характар, шмат пражыў і шмат зведаў. Лясное жыццё вучыць' Грышку рашучасці, смеласці, кемлівасці. Прырода абу-джае ў ім чулую паэтычную душу, раскрывае шырыню натуры. "Дзіця прыроды вольнага Палесся" надзелены багатымі маральнымі якасцямі, праяўляе сябе як выдат-ны паляўнічы, нястомны працаўнік, але разам з тым як сапраўдны творца, філосаф, паэт.

Штодзённае сутыкненне з прыродай абуджае ў само-га паэта і яго героя цікавыя думкі пра будучае роднага краю:

Плуг прагрэсу пройдзе, усё ўзарэ і скрасіць, Знікнуць, як сон марны, пушчы і імшары, Звычаі старыя і старыя чары... Веру, - шчасце з часам сюды завітае, Будзе не балота - ніва залатая!

Малюнкі, створаныя Я.Лучынам, яркія, запаміналь-ныя, паэт верыць у жыватворныя стваральныя сілы народа, знаходзіць у іх сэрцах мудрасць, гуманнасць, дабрачыннасць і вялікі творчы набытак. Ен раскрываё "філасофію душы" прыроднага чалавека, паказвае кем-лівасць, лоўкасць і майстэрства паляўнічага ў час паля-вання на ласёў ("Першае маё паляванне на ласёў"), перамогу над нямогласцю, надышоўшай старасцю, калі на дзіва вясковым людзям дзед Грышка забівае мядзведзя.

Паэт-лірык дае яскравы малюнак "маці-зямлі":

Ты параскінулась лесам, балотамі,

Выдмай пясчанай, неураджайнаю,

Маці-зямліца...

("Роднай старонцы")

Як і "Запіскі паляўнічага" I. Тургенева, паэзія Я. Лу-чыны высвеціла найперш душу працоўнага селяніна, якая фарміравалася і вырастала на ўлонні роднай пры-роды. Паэт-інтэлігент як бы падагульняў усё сказанае паэтамі-папярэднікамі пра бяду і нядолю мужыка, але і адкрываў новую старонку ў паказе беларускага народа.

Паэт някрасаўскай традыцыі, Я.Лучына даў у сваіх творах яркія малюнкі жыцця беларускага сялянства на заканчэнні XIX ст., зазірнуўшы ў самыя глыбіні народ-нага побыту. Разам з паэтам можна бачыць, як селянін цягнецца ўслед за возам, везучы дровы ў горад, як арэ поле, як жнуць жнейкі пад летнім сонцам у спёку.

Вершы Я. Лучыны вылучаюцца асобым песенна-на-родным ладам, сваёй рытмікай, выбарам слоў. Яны ство-раны на адным дыханні, лёгка запамінаюцца.

Прытрымліваючыся традыцыі "натуральнай школы", Я. Лучына ў сваіх творах заглыбляўся ў жыватворныя адухоўленыя сілы народа, якія той чэрпаў з паўсядзён-нага яднання з роднай прыродай, каб скіраваць іх на пераўтваральную дзейнасць.

Адам Гурыновіч (1869-1894) рана, яшчэ ў студэнцкія гады, у час вучобы ў Пецярбургу, далучыўся да беларуш-чыны, пачаў збіраць фальклор, складаць вершы па-бела-руску. Пісаў на трох мовах: рускай, беларускай, польскай. Спачатку пісаў на беларускай мове пракламацыйныя вершы ярка выражанага агітацыйнага зместу, а потым з-пад яго пяра з'явіліся творы філасофскія, лірычныя, песенна-народнага складу, самабытныя і змястоўныя ("Што ты спіш, мужычок...", "Перш душылі паны...", "Што за звук ды так громка раздаўся...", "Сцямнела на дворы і ціха кругом...", "Да жніва", "Раз у Зольках, у дзя-рэўні..." і інш.).

Глянь! Іны мужыкі

Уставаць пачалі.

Што я? хто за такі? -

Раздумываць сталі:

Ці я звер? Ці я птах?..

Ці я скаціна?

Ці ж здаецца ж мне так,

Што людска дзяціна?

Адам Гурыновіч раскрываў нялёгкія шляхі белару-скага народа да самапазнання, марыў аб сацыяльнай і духоўнай незалежнасці беларусаў.

3 марай пра лепшую долю народа, з надзеяй на свет-•лую будучыню заканчвалася XIX ст.