Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Ад антычнасці да сярэднявечча

Антычнасць - старажытная культура Грэцыі і Рыма. Паняцце "антычнасць" даволі шырокае, яно ўключае ў сябе цэлую эпоху, калі зара-джаліся і закладваліся асновы дзяржавы і права, прын-цыпы свабоды і дэмакратыі, выпрацоўваліся законы роўнасці паміж людзьмі, якія маглі вылучацца найперш сваімі прыроднымі якасцямі - фізічнай сілай, гнуткасцю розуму, кемлівасцю, дасціпнасцю, гумарам, мудрасцю, адкрытым характарам.

Гэта была эпоха культу Чалавека, росквіту яго разу-мовых і фізічных здольнасцей, дадзеных яму Маці-пры-родай. У названы перыяд інтэнсіўна развіваецца філасоф-ская думка (Сакрат, Платон, Арыстоцель), шмат зро-блена ў станаўленні выяўленчага мастацтва (Праксі-цель, Фідзій, Лісіп), архітэктуры, тэатра. У эпоху Антычнасці значных вяршынь дасягае літаратура, з'яўляюцца выдатныя майстры слова - Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій. Матэрыяльная і духоўная культура Антычнасці сталі падмуркам, на якім развіва-лася ўся еўрапейская навука, адукацыя, літаратура і мастацтва. Традыцыі грэчаскіх трагедыі, камедыі, саты-ры, лірыкі (байка, эпіграма, мадрыгал) ляжаць у аснове сучасных твораў. Антычны свет даў людзям Алімпійскія гульні, класічны тэатр, усталяваў выдатную сістэму адукацыі, пакінуў высокія ўзоры мастацтва. У той час узніклі брукаваныя дарогі, амфітэатры, іпадромы, з'явіўся цырк, былі пабудаваны магутныя масты, у рэлі-гійнам богаслужэнні ўкараняліся хоры, дыялогі. Антыч-ная літаратура надзвычай багатая па змесце і даскана-лая па форме.

Асаблівую цікавасць уяўляюць сабой міфы і легенды Старажытнай Грэцыі і Рыма, а таксама паэмы-эпапеі Гамера "Іліяда" і "Адысея", трагедыя Эсхіла "Прыкуты Праметэй", паэма Вергілія "Энеіда", лірыка Катула і інш. Міфы і легенды Старажытнай Грэцыі расказвалі аб нараджэнні планет, кантынентаў, частак свету, зямных цывілізацый.

Сярод міфаў самага ранняга (архаічнага) перыяду грэчаскай гісторыі - цудоўнае паданне аб нараджэнні багіні прыгажосці і кахання — Афрадзіты з марскіх хваляў. Міф пра Афрадзіту - адзін са старэйшых: 3 маленькай кро-пелькі крыві бога Урана ў марской пене з'явілася на свет гэтая багіня. Цікавы і незвычайны міф пра Зеўса. Тытан Крон, сын багоў Урана і Геі, хітрасцю скінуў свайго бацьку і заняў яго месца на Алімпе. Баючыся, што нашчадкі зро-бяць з ім тое ж, Крон глытаў усіх сваіх дзяцей. Цудам, вялікай таямніцай і загадкай стала выратаванне аднаго з апошніх сыноў - Зеўса. Яго маці Рэя (жонка Крона), каб засцерагчы сына ад смерці, схавалася ў глыбокай пячоры на востраве Крыт, дзе і нарадзіўся яе сын Зеўс. Як вядома, менавіта на гэтым востраве пазней зарадзілася цывіліза-цыя, да якой належым і мы. Ненажэрнаму Крону замест дзіцяці Рэя дала праглынуць прадаўгаваты камень, загор-нуты ў пялёнку. Крон задаволіўся ім. Зеўс - галоўны бог, само жыццё, які дае жыццё іншым, "першапатэнцыя", сіла, дух - перавез на Крыт прыгажуню Еўропу, зака-хаўшыся ў яе з першага погляду. Ад іх сына Мінаса пайшлі іншыя цывілізацыі. Дарэчы, аснова "мін" - у імёнах князёў Вялікага княства Літоўскага (Міндоўг, Гедымін), у назве галоўнага горада беларусаў - Менска, што магло азначаць узнікненне новага культурнага кола (Т. Шамякіна).

У міфах Старажытнай Грэцыі ёсць шмат цікавага: архітэктурнае збудаванне - сховішча - Лабірынт, у якім жыў Мінатаўр, каб ніхто яго не знайшоў, "нітка Арыяд-ны" - пуцяводная нітка, клубок, які дала каханая суджа-наму. Смелы Тэсей забіў Мінатаўра, пачвару, напаўча-лавека-напаўжывёлу, здолеў выбрацца з заблытаных хадоў, з катакомбаў, якія сапраўды існавалі на востраве Крыт. Цывілізацыю Крыта нібыта паглынулі марскія нетры, але ў болын позніх міфах дзеянне адбываецца на сушы, дзе Зеўс і іншыя багі жылі на святой гары Алімп у Старажытнай Грэцыі. Зеўс - бацька, Гера - маці, Дыяніс - весялосць, Гефест - праца, Апалон - мастацтва, Гермес - гандаль і падарожжы... Планеты, людзі, з'явы прыроды знайшлі адбітак у захапляючых сюжэтах. Са шматлікіх міфаў узніклі крылатыя выразы, якія часта выкары-стоўваюцца ў нашым жыцці: нітка Арыядны, ахілесава пята, сізіфава праца, аўгіевы канюшні, танталавы паку-ты, скрынка Пандоры, дамоклаў меч, траянскі конь, вечны горад.

3 беларускімі вандроўнымі старцамі-лірнікамі можна параўнаць старажытнагрэчаскага сляпога паэта Гамера, які хадзіў па плошчах і рынках і спяваў пад акампане-мент кіфары. Гамера ва ўсе часы называлі бацькам паэ-зіі, царом усіх паэтаў. Яго "Іліяда" і " Адысея" — выдат-ныя паэмы старажытнагрэчаскага эпасу. У першай з іх Гамер расказваў пра Траянскую вайну. Троя, альбо Іліён (адсюль "Іліяда"), - горад у Малой Азіі, вядомы з канца IV тысячагоддзя да н. э. У паэме мы сустракаемся з Зеўсам, які скаланае зямлю, хутканогім Ахілесам, кем-лівым Адысеем, а таксама з падобным да бога, прыго-жым, як бог, маладым Парысам. 3-за прыгажуні Алены пачалася Траянская вайна, якая цягнулася дзесяць гадоў. Парыс - сын траянскага цара Прыама, а Алена -спартанская царыца, жонка цара Менелая. Пакахалі адзін аднаго траянскі царэвіч Парыс і Алена, дачка Спарты, схаваліся ў крэпасці Троі (Іліён-Троя), але пай-шлі грэчаскія цары на горад.

У паэме гаворыцца пра змаганне Патрокла за свае караблі, якія збіраўся спаліць Гектар, малюецца паяды-нак Ахілеса з Гектарам. Як вядома, Ахіл перамог героя траянцаў, прывязаў цела Гектара да калясніцы і ездзіў перад сценамі Троі. Але ўпрасіў бацька - цар Прыам аддаць яму цела забітага сына. Доўга не маглі ўзяць грэкі асадай Трою. Заваявалі Трою, дзякуючы хітрасці Адысея.

Легенду пра траянскага каня ведаюць сёння і стары, і малы. Як змайстравалі грэкі вялікага драўлянага каня, куды схавалася 30 лепшых воінаў, а з імі Менелай і Ады-сей, як цікаўныя траянцы ўцягнулі ноччу з-за брамы таго каня ў крэпасць, як выбраліся ўпоцемку грэчаскія воіны, адчынілі вароты ў горад. Не паверылі жыхары Троі прадказальніцы Касандры, дачцы траянскага цара, і заплацілі за сваю цікаўнасць смерцю. Вярнуліся грэкі, якія нібыта паплылі дадому, увайшлі ў горад, перабілі ўсіх дарослых мужчын, а жонак і дзяцей забралі ў палон.

Гнеў, о багіня, услаўляй Ахілеса, Пялейвага сына... {Пер. Б. Тарашкевіча, нов. рэд. Л. Баршчэўскага)

Гнеў Ахіла становіцца галоўнай рухаючай пружынай сюжэта. Ахейцы гінуць адзін за адным. Пяцьдзесят адзін дзень доўжылася асада Троі. Вайна прынесла шмат раз-бурэнняў, бедаў. Драматычна, трагедыйна адбываецца дзеянне. 3 траянцаў у жывых застаўся толькі Эней, што адплыў у Італію, дзе паўстала ў будучым Рымская імпе-рыя, якая хутка дасягнула сваёй магутнасці і стала пра-віць у блізкім свеце.

Паэма Гамера "Адысея" - апавяданне пра небяспечную вандроўку хітрага і кемлівага Адысея на родную Ітаку. Дзеянне адбываецца на сушы, на моры, на нябёсах і ў падземным царстве, сярод разбойнікаў і людаедаў, на сонечных фантастычных астравах, сярод прыгожых і духоўна багатых людзей. Буры перашка-джаюць вяртанню, яны пагражаюць загубіць карабель. А ў гэты час на радзіме шматлікія і зламысныя жаніхі рабуюць дом Адысея, кожны з іх хоча ўзяць сабе за жонку Пенелопу, якая ўвесь гэты час чакае Адысея. Нарэшце Адысей распраўляецца з ворагамі, дома сустракаецца з сынам, вернай жонкай, заступаецца за старога бацьку і зноў усталёўвае сваё царства.

Паэмы Гамера "Іліяда" і "Адысея" сталі першымі літаратурнымі помнікамі, створанымі ў Старажытнай Грэцыі. Гэта творы, якія прынеслі сусветную славу і вядомасць усёй заходнееўрапейскай літаратуры.

Змест і кампазіцыя паэмы Вергілія "Энеіда" даволі разнастайныя. Паэма складаецца з 12 песень, кожная з якіх успрымаецца з цікавасцю. У першай песні апавяда-ецца пра тое, як траянец Эней са сваімі спадарожнікамі сёмы год вандруе па моры, пра тое, як Няптун ратуе караблі, што могуць загінуць у час шторма. У іншых песнях расказваецца пра самыя розныя прыгоды Энея, якому з усіх бакоў пагражае небяспека: цыклопы, пявунні, астравы-прывіды Сцыла і Харыбда, птушкі-гарпінні. Эней трапляе ў Карфаген. У пятай песні ван-дроўкі па моры працягваюцца. У ёй Эней прызнаецца ў любві да бацькі. У шостай песні караблі прыбываюць у Італію, вандроўнікі спускаюцца ў падземнае царства, дзе Эней сустракаецца з бацькам. Гэтая песня вельмі важная, бо ў ёй гучыць матыў звароту да рымлян, якія павінны навучыцца "народамі правіць" — "у гэтым мастацтва". Затым герой вяртаецца на паверхню зямлі, трымае шлях да італійцаў, каб "спяваць аб вайне". Войны, пакуты, смерць, гатоўнасць ахвяраваць сабой, неймаверная храбрасць паклалі пачатак вялікай Рым-скай імперыі.

"Энеіда" - паэма аб будаўніцтве новай дзяржавы. Уёй апяваецца вялікі цуд адраджэння славы і велічы асобы, надзеі моладзі на будучае, парыванні маладых. Змаганне ішло за самога чалавека, за тое, каб не толькі надышоў мір, але і каб будучае Італіі і ўсяго свету стала бязвоблачным, радасным, шчаслівым, каб на зямлі пана-ваў спакой. Дзеля гэтага ўзводзілася моцная і квітнею-чая дзяржава, дзе кожны чалавек змог бы найлепшым чынам праявіць сябе, жыць шчасліва.

Вергілій стаў класікам пры жыцці, яго вершы і радкі з паэм завучвалі на памяць цары і просталюдзіны, па яго вершах спрабавалі варажыць, іх выкарыстоўвалі ў эпі-тафіях і эпіграфах, яны давалі штуршок нараджэнню новых твораў.

Вергілій - апошні паэт Антычнасці, які ўслаўляў "залаты век" літаратуры Старажытнага Рыма. Яго прызнавалі за найвялікшага рымскага генія, хрысціян-ская царква лічыла святым.

Дантэ звяртаўся да Вергілія: "О гонар і светач усіх песняроў на зямлі!", "Мудрэц, які ўсё ведае!", "Вышэй-шы розум!", "Настаўнік таямніц запаветных!"

ПІырокавядомы ў народзе міф, які пакладзены ў аснову сюжэта трагедыі Эсосіла "Прыкуты Праметэй". Праметэй выкраў на Алімпе агонь, якім распараджаліся багі, аддаў тое жыватворнае полымя людзям, за што Зеўс загадаў прыкаваць віноўніка да скалы. Да прыкута-га героя кожны дзень прылятае арол, каб дзяўбці яго печань. У фінале твора Праметэй правальваецца пад зямлю разам з кавалкам скалы, да якой ён быў прыкуты.

Назва Грэцыі не грэчаскай мове - Элада, а грэкі назы-валі сябе элінамі. Час росквіту старажытнагрэчаскай літаратуры прынята называць перыядам класікі або элінскім перыядам.

У эпоху элінізма паспяхова развівалася лірыка рым-скіх паэтаў Катула, Авідзія, Гарацыя. Арыстоцель рас-працаваў "Паэтыку" вершаскладання, сістэму жанраў, стыляў, вобразаў, смела пранікаў у законы мастацкай творчасці, не толькі імкнуўся данесці да чытача прыга-жосць мастацкага твора, але і раскрываў адметнасці мастацкай формы, г.зн. паглыбляўся ў самую сутнасць твора, раскрываў тэхналогію, па якой ён створаны.

Падагульняючы, можна зрабіць вывад, што ў часы Антычнасці на першы план выходзіў культ грамадства, поліса, грамадзянскасці, калі кожны грамадзянін адчу-ваў сваю еднасць з грамадой, далучанасць да дзяржавы, прымаў удзел у яе жыцці, прыкладаў намаганні дзеля ўзмацнення яе магутнасці. Услаўляўся герой гарманічны (Афіны), аскетычны (Спарта), адкуль і пайшоў выраз -"спартанства", калі герой у імя высокіх мэт і велічы дзяржавы, дзеля высокай ідэі ахвяроўваў зямнымі радасцямі і ўцехамі, вёў спартанскі лад жыцця, абмя-жоўваў сябе. Развіваліся гуманітарныя і прырода-знаўчыя навукі, значна ўзрос у грамадстве аўтарытэт вучонага, вынаходніка, чалавека таленавітага, узмацня-лася павага да філосафаў, аратараў, мудрых асоб, якія ўмелі запаліць словам людскія душы, павесці за сабой. Шырока развівалася ў часы Антычнасці выяўленчае мастацтва. На першым плане часоў Антычнасці - культ фізічнай прыгажосці (багі, героі Гамера, удзельнікі Алімпіяды). Тэатр "забірае" ў палон грамадзян, якія прагнуць прыгожага - "хлеба и зрелищ", у грамадстве пануюць земляробчы культ, услаўленне ўсіх зямных уцех і радасцей жыцця, міфы, вера ў лёс.

Сярэднявечча - перыяд ад V ст. н.э., з часоў падзення Рымскай імперыі, да XV ст., калі пачалася эпоха Адра-джэння. Гэта быў час, калі ў цэнтры светапогляду, люд-ской увагі былі нябесныя сілы, калі надзвычайнае пакла-ненне Богу і рэлігійны (хрысціянскі) культ панавалі ва ўсім жыцці. У гэты час узрос аўтарытэт Бібліі, шырока распаўсюцжваліся шматлікія рэлігійныя вучэнні, вылучаліся пропаведзі святых айцоў, немагчыма было не прыслухоўвацца да настаўленняў царквы і касцёла. Аскетызм і рыгарызм сталі нормай чалавечага існаван-ня. Узнікла манаства. Служэнне Богу станавілася самым распаўсюджаным заняткам. Панавалі культ рэлігійнага падзвіжніцтва, захавання рэлігійных канонаў, догмаў. Шырока бытаваў у сярэднявеччы культ рыцара, які змагаўся на ратным полі, ажыццяўляў свае подзвігі ў імя росквіту і магутнасці краіны. Воінскі гонар, доблесць і адвага цаніліся ў грамадстве вышэй за ўсё. Сярэдневяко-вая культура грунтавалася на жанравым сінкрэтызме (злітнасці) форм: царкоўнай і свецкай, першая з якіх, болып афіцыйная, часам прыходзіла ў сутыкненне з простанароднай, "смехавай", карнавальнай, агульнада-ступнай.

У эпоху сярэднявечча распаўсюджвалася рэлігійнае асветніцтва, у светапоглядзе пераважаў хрысціянскі гуманізм. Аднак усё прыкметней станавілася панаванне схаластыкі, традыцыяналізм змяняўся кананічнасцю, дагматызмам, а нярэдка і нецярпімасцю да іншадумства і свабоды выбару. У свецкай літаратуры вельмі мала ўвагі ўдзялялася пакутам і нягодам простага народа. У процівагу царкоўнай і саслоўнай літаратуры для духа-венства і дваранства ў асяроддзі простага люду ўзнікла народная літаратура, як аўтарская, так і ананімная.

Але менавіта ў эпоху сярэдніх вякоў назіраўся рост буйных гарадоў, заяўлялі аб сваёй самастойнасці новыя дзяржавы, ішло інтэнсіўнае станаўленне і фарміраванне з жывых народных гаворак нацыянальных моў. У Еўропе ўзнікла кнігадрукаванне. Ажыццяўляліся вялікія падарожжы, у выніку якіх былі адкрыты новыя землі.

Антычная і сярэдневяковая культуры аказалі вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры, у якой знай-шлі сваё яскравае ўвасабленне шматлікія тэмы, вобра-зы, сюжэты сівой даўніны чалавечай цывілізацыі.

БІБЛІЯ

Біблія — Святое пісанне, кніга кніг.

Слова "біблія" ў грэкаў азначала "кнігі", і сама Біблія сапраўды ўключае ў сябе два зборнікі, якія носяць назву Ветхі (Стары) Запавет і Новы Запавет. Само слова "запавет" першапачаткова азначала "дамова", "пагадненне" (Бог абавязваўся заступацца і бласлаўляць абраны ім народ). Пазней слова "запавет" набыло іншае значэнне - неабходнасць захоўваць святую веру і несці яе ў народ.

Стары Запавет напісаны ў дахрысціянскі час на старажытнаяўрэйскай мове і паслужыў асновай іудаізму. Удруку Стары Запавет з'явіўся ў XV ст., Новы Запавет надрукаваны ў XVI ст. Тэксты Бібліі зацверджаны хрысціянскай царквою. Новы Запавет кананізаваны царквою і стаў асноваю хрысціянскай веры.

Святое пісанне Ветхага (Старога) Запавету распавядала аб вялікіх Боскіх дзеяннях, у ім раскрываліся надзеі на Боскае бласлаўленне чалавека і чалавецтва. Кнігі Святога пісання першай часткі напоўнены чаканнем Выратавальніка (Месіі), якога Бог пашле для ажыццяўлення сваіх высокіх задум.

У Новы Запавет увайшлі чатыры Евангеллі (ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі, ад Іаана), зборнік з 22 твораў пад назвай "Апостал" ("Справы апосталаў"), 21 пасланне (большасць з іх належыць апосталу Паўлу) і кніга "Апакаліпсіс" — своеасаблівы трактат пра рашаючае змаганне сіл Дабра і Зла.

У 39 кнігах Ветхага (Старога) Запавету расказваецца аб стварэнні Богам свету за шэсць дзён, аб першых насельніках раю (Эдэма) - мужчыне і жанчыне, аб іх першым граху перад Богам. Тут распавядаецца пра вялікі Патоп, пра Ноеў каўчэг і сям'ю Ноя, якая выратавалася ад патопу, дзякуючы вялікай веры ў Бога. У першай частцы Бібліі расказваецца пра Прарокаў, прыводзяцца Саламонавы прытчы, гаворыцца пра тое, як Майсей сорак гадоў выводзіў свой народ з няволі, назнарок блукаючы па пустыні, каб не стала ўжо тых, хто памятаў прыгнёт.

У другой кнізе - Новым Запавеце - гаворыцца, як Божую дамову з людзьмі ажыццяўляў Ісус, Боскі пасланнік на зямлі, як трэба жыць з верай у сэрцы. Дзеля гэтага абраны ім народ павінен пранікнуцца Боскай ласкай, зразумець і ўславіць Бога ў душы і на небе, жыць з Богам, ад чаго яму будзе ўгатавана напоўненае сэнсам жыццё на зямлі і царства нябеснае пасля смерці. На старонках 27 кніг, напісаных вучнямі Ісуса Хрыста, святымі апосталамі Мацвеем, Іаанам, Пятром — 3 з 12 самых верных паслядоўнікаў вучэння Хрыстова (чацвёрты з вучняў - Павел стаў прапаведнікам; праз яго Ісус звяртаўся да людзей), расказана пра жыццё, смерць і ўваскрэсенне Выратавальніка, Заступніка, Збавіцеля людскога.

Кнігі Евангелля — добрай весці — распавядаюць пра з'яўленне Хрыста, значнасць яго для людзей, пра пакуты Хрыста, распятага на крыжы за любоў да чалавецтва, гаворыцца аб вялікай ролі яго вучэння. Наступныя кнігі прысвечаны дзеянням чалавечым, існаванню, думкам і ўчынкам чалавека ў Хрысце, таго, хто заўсёды прытрымліваўся слова Божага. У Бібліі сабраны лісты да асобных людзей і абшчын, сярод іх вылучаюцца пасланні Пятра і Паўла, у якіх яны дапамагаюць людзям разабрацца ў складаных пытаннях святой веры, дзе робіцца спроба накіраваць дух кожнага з людзей на шлях праведны.

Біблія пачынаецца "Кнігай Быцця" (пачатак стварэння свету), а заканчваецца кнігай "Апакаліпсіс" (у перакладзе азначае адкрыццё), дзе метафарычна гаворыцца пра канец свету, які бачыцца апосталу Іаану, прыводзяцца звесткі пра Страшны Суд, адлюстроўваюцца карціны вялікага змагання паміж праўдай і крыўдай, нарэшце, паказваюцца святасць і непарушнасць Законаў Божых.

Спрадвечная барацьба паміж Богам і д'яблам, дабром і злом, ісцінай і падманам адбываецца штохвілінна і паўсюдна: на небе і на зямлі, у душах людскіх. Да грэхападзення Адам свабодна бачыўся і гаварыў са сваім Стваральнікам, зараз жа чалавеку трэба зноў наблізіцца да Бога, спасцігнуць святое вучэнне, зазнаць няўтольную прагу любові да Бога, вывучыць яго запаведзі, зразумець настаўленні, жыць па законах Боскага існавання, тады Боская літасць і заступніцтва будуць весці па жыцці людзей, перасцерагаць іх, суцяшаць у горы, уздымаць у радасці, дапамогуць узвысіцца да нябесных вышынь чалавечага Духу.

Дзесяць запаведзяў былі прамоўлены самім Богам і напісаны яго рукой. Іх стварыў Гасподзь, а не чалавек. Але Біблія, якая ўяўляе сабой Боскія ісціны, выказаныя на мове людзей, сведчыць аб упадабненні Бога і Чалавека. Падобны саюз існаваў у асобе Хрыста, Сына Божага і Сына Чалавечага. Біблейскі тэкст пра тое, што слова станавілася духоўнай сілай і прадаўжала жыць разам з намі, таксама абсалютна справядлівы. Бог літасцівы і праведны пажадаў з дапамогай слова паведаміць людзям ісціны свету. Божыя ісціны дайші да нас.

У Бібліі малюецца праведнае чалавечае існаванне ў Бозе, у святой веры. 3 верай чалавек набывае бессмяротнасць. У адным са старэйшых універсітэтаў свету ў царкве горада Оксфарда ў Велікабрытаніі ёсць незвычайныя вітражы на вокнах. На знешнім баку - выявы Старога Запавету, на ўнутраным - Новага. Зіхоткае сонца прасвечвае вокны, і на вітражах можна ўбачыць адлю-страванні пяцідзесяці двух сюжэтаў, падзей, аб якіх гаворыць Біблія не толькі ў мінулым, але і ў будучым часе. Ветхазапаветныя карціны і малюнкі новазапаветных гісторый як бы "накладваюцца" адна на другую, перамяжоўваюцца. Мінулае і будучае "сутыкаюцца". На адным малюнку - дзіда працінае меднага змея, а на знешнім плане - Галгофскі крыж і Хрыстос, распяты за дабро і людзей. Усё, пра што гаворыцца ў Ветхім (Старым) Запавеце, знаходзіць свой адбітак у Новым Запавеце. Правобразы падзей новага часу бачны ў далёкім мінулым. Усё на свеце паўтараецца, мае свой працяг. Людзі павінны паверыць у Ісціну, у існаванне Хрыста, каб жыць з верай у душы. У Бібліі сказана ўсё неабходнае для жыцця, для выратавання і ўзнясення душы чалавечай. Усё пісанне богаадухоўлена і карысна для навучэння і праведнасці, скіравана на тое, каб чалавек Божы стаў дасканалым і да ўсялякай добрай справы быў падрыхтаваны. Гэта кніга жыцця чалавечага ў мінулым, сучасным і будучым. Кніга лёсаў людскіх, духу зямнога і царства вечнага. Па сутнасці, у Бібліі сваё адлюстраванне знайшоў найбагацейшы духоўны вопыт чалавецтва. Біблія - аснова нашых ведаў пра Свет і Чалавека, пра Чалавека ў Свеце, адзін з найвялікшых здабыткаў духоўнай культуры, выдатнейшы помнік літаратуры.