Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Ананімныя паэмы "энеіда навыварат" I "тарас на парнасе"

"Асноўная ідэйна-эстэтычная вартасць беларускай "Энеіды навыварат" заключаецца менавіта ў тым, што адмоўныя рысы характараў падаюцца не як "прырод-ныя", а як сацыяльныя, спароджаныя прыгонніцтвам, канкрэтна-гістарычнымі абставінамі жыцця"2. Што ўяўляла сабой паэма "Энеіда навыварат", якая прыпі-сваецца В. Равінскаму? Захаваўся толькі пачатак паэмы, якая, па ўсім відаць, пісалася на Смаленшчыне.

Беларуская паэма "Энеіда навыварат" - спроба "пераапрануць" у беларускую вопратку і не ў гераічнай, а ў іроікамічнай (з грэч. "іроі" перакладаецца як "не-ге-рой") форме перадаць прыгоды героя са старажытна-рымскай паэмы Вергілія "Энеіда". Багі паводзяць сябе на нябёсах як звычайныя беларускія сяляне. Замест высо-кіх, узнёслых апісанняў перад чытачом паўстаюць кала-рытныя і смешныя малюнкі штодзённага сялянскага побыту. Багі тут займаюцца звычайнымі хатнімі клопа-тамі, яны надзелены па-зямному мноствам самых неча-каных і самых экзатычных рыс характару: галоўны бог Алімпа Зеўс "гарэлку з мёдам там сцябаў" ды закусь "з паддоння пальцам калупаў". Багіня прыгажосці Венера, якая народжана з марской пены, паўстае моднай засцян-ковай шляхцянкай: "андарак з насоўкай апранула...".

У беларускай "Энеідзе..." захаваны толькі сюжэт паэмы Вергілія і асобныя імёны, назвы. Каларыт і стыхія жыцця - глыбока народныя. Сваім ідэйным зместам твор скіраваны на "антычалавечыя праявы сацыяльнага жыцця" (А. Лойка).

Багі, як кажуць, маюць хіба што "незямныя" заганы. Для нас сёння цікавым з'яўляецца рэалістычна-кан-крэтны змест, замалёўкі быту, якія падаюцца ў творы, жывыя карціны натуральнага існавання сялянства, каларыт і стыхія жыцця беларускай вёскі і яе насель-нікаў.

Твор выкрываў дзікунства побыту і ўмоў беспрасвет-нага існавання простага люду. У дапушкінскую эпоху яшчэ рана было высмейваць нешта ў айчыннай літара-туры. Гэта сатыра на існуючыя парадкі. Твор быў рас-паўсюджаны ў асяроддзі беларускай шляхты, якая ведала змест паэмы напамяць.

Больш выразны нацыянальны каларыт мае паэма "Тарас на Парнасе", якая прыпісвалася розным аўтарам (В. Равінскаму, Т. Манькоўскаму, В. Дуніну-Марцінкеві-чу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, студэнту Горы-Горацкага земляробчага інстытута Канстанціну Вераніцыну, паля-соўшчыку з-пад Клімавіч Яўхіму Крупеньку), але дай-шла да нас ананімнай.

"Тарас на Парнасе" - сапраўды народная паэма. Беларус у вялікім свеце, сярод багоў, на Алімпе, сам пачувае сябе Богам, застаючыся пры гэтым простым і мудрым, таленавітым і дасціпным. Тыя самыя Багі і маля-валіся з вобразаў сялян. Паэма нясе жыццесцвярджаль-ны пафас. Яе герой, палясоўшчык Тарас, які апынуўся ў сне аж на небе, уяўляе сабой тып простага чалавека, дас-ціпнага жартаўніка, працавітага, кемлівага, іранічна-з'едлівага, але ў той жа час і паблажлівага, памяркоўна-га. Падобных літаратурных герояў шмат: Санча Панса і Дон-Кіхот, Кала Бруньён. Такі прыём скарыстаў

А. Твардоўскі, ствараючы паэму "Цёркін на тым свеце". Герой паэмы "Тарас на Парнасе" таксама нечакана апынуўся на "тым свеце", але жыве ён на гэтым, змарда-ваным, спакутаваным, вычварным свеце. I ўсе рэальныя падзеі часу паўстаюць у іншым выглядзе, трансфар-муюцца праз характары багоў, якія паводзяць сябе як людзі, а часам і горш за людзей. Праз малюнкі побыту антычных багоў пазнаецца матэрыяльна-побытавая культура і сістэма маральных паводзін, выяўляецца народны погляд на рэчы. Так ідзе адкрыццё народа, яго высокіх духоўных і маральных каштоўнасцей. Багі і людзі падобныя, значыць, і людзі могуць жыць на гэтай Богам дадзенай зямлі па-боску, займаючыся кожны сваёй справай, выяўляючы свае здольнасці. Так у літа-ратуры адбывалася "асваенне" сялянскага мацерыка. Бог мора Нептун "на лаўцы чыніць сеці", бог кахання Амур іграе на жалейцы і спявае дзяўчатам песні, у му-жыцкі танец - "Мяцеліцу" - пускаецца Венера, скача, як скачуць вясковыя кабеты. Багі ядуць звычайныя сялян-скія стравы. Багі трымаюць свіней, мыюць у начоўках кашулі і парткі, падплятаюць лапці. Вялікі і малы свет, жыццё высокае, боскае і жыццё нізкае, сялянскае. Паэма "Тарас на Парнасе" паклала пачатак гістарычнага летапі-су працоўнага сялянскага роду ў беларускай літаратуры. Паэма - скарбонка народнага гумару, фантазіі, вясё-лага гуллівага смеху. Тарас з гонарам прадстаўляе свой народ у "завоблачных высях". Ён і цярплівы, і кемлівы, і танцор спрытны:

Аж рот разінулі багі:

То ён прысвісне, то прытопне,

То шпарка пойдзе у кругі.

Тарас пры неабходнасці праяўляе высакароднасць духу, ён можа быць таксама далікатным, пачцівым, выхаваным у свецкім духу чалавекам, які прытрымліва-ецца народнага этыкету.

Роўным сярод роўных адчувае сябе просты паля-соўшчык Тарас сярод багоў. Характар галоўнага героя ўвабраў у сябе лепшыя нацыянальныя рысы - мяккасць, дабрыню, лагоднасць, уменне сыходзіцца з іншымі асо-бамі, жыць у ладзе з самім сабою і з цэлым светам, з людзьмі на зямлі і з багамі на Алімпе.

Паэма нараджалася з жывой гутарковай мовы, яна рытмічная, вясёлая, жартаўлівая. Твор напоўнены мудрасцю, гумарам, народным светаразуменнем, све-таўспрыманнем і светабачаннем. Зразумелыя і лёгкія для запамінання, дасціпныя вершаваныя радкі западалі ў душу кожнага, хто знаёміўся з тым творам. Паэма доўгі час бытавала на Беларусі як фальклорны твор.

Ідэйны змест народнай паэмы "Тарас на Парнасе" даволі глыбокі. Адзін з галоўных матываў твора -услаўленне таленавітасці, жыццястойкасці, кемлівасці і дасціпнасці, жыццёвай спрактыкаванасці народа.

У творы выведзены вобраз беларускага селякіна, які праяўляе жыццёвую мудрасць, спрактыкаванасць, у якога хітрасць і прастата, наіўны давер спалучаюцца з практычным разлікам, цвярозым аналітычным поглядам на рэчы і з'явы.

У паэме выяўляліся народныя патрабаванні да пры-гожага пісьменства. Сапраўдны твор мастацтва павінен не цурацца раскрываць народную аснову суіснавання людзей на зямлі. Таму ў розных варыянтах паэмы назы-валіся сапраўдныя творцы - Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі, Міцкевіч, Гогаль, якія "шпарка каля нас // Прайшлі, як павы, на Парнас". Называліся і рэакцыйныя аўтары - Булгарын і Грэч. Паэма выступала супраць прыніжанага паказу сялянства, высмейвання простай мовы, якую ўжываюць толькі для блюзнэрства, ёрнічан-ня, каб ажывіць апісанне, для экзотыкі. Твор адстойваў высокае права народа на сваю мову, літаратуру, культу-ру. Народ, які стварыў такую паэму, як "Тарас на Парна-се", здольны вылучыць са свайго асяроддзя "белару-скіх Пушкіных, Лермантавых, Жукоўскіх, Міцкевічаў" (А. Лойка). Беларуская літаратура зойме сваё ганаровае месца на Парнасе - такі галоўны пафас і асноўны ідэйны змест паэмы "Тарас на Парнасе".

Заўважым, што нараджэнне новай, па-мастацку раз-настайнай беларускай літаратуры звязана з адкрыццём новага героя, якім стаў таленавіты і працавіты чалавек з народа, звычайны беларускі селянін.. Многае з паэмы "Тарас на Парнасе" адпавядала памкненням душы само-га селяніна, увайшло ў яго плоць і кроў, стала неад'ем-най часткай ягонай свядомасці. Твор вучыў быць сумленным, любіць родны край. Паэма ўслаўляла духоўную сілу і магутнасць беларускага народа ў свеце. Так узнікала новая, эстэтычна багатая, сапраўды нацыянальная літаратура.

ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ (1808-1884)

Жыццёвы і творчы шлях Вінцэн-та Дуніна-Марцінкевіча з'яўляецца яркім прыкладам таго, як няпро-ста было пачынаць пісаць па-бела-руску, як нялёгка адраджалася і сцвярджала сябе новая белару-ская літаратура.

Для В. Дуніна-Марцінкевіча мастацкая творчасць была спра-вай усяго жыцця, ён без рэшты аддаваў сябе стварэнню тэатра, напісанню драм, камедый, лібрэта опер, выявіў сябе ў паэзіі і прозе. Тэатральныя калектывы, якія ствараў Дунін-Марцін-кевіч, былі аматарскімі, у іх удзельнічаў сам аўтар і яго сям'я. Уся сям'я пісьменніка мела дачыненне да паўстан-ня 1863-1864 гг., сам В. Дунін-Марцінкевіч апынуўся пад хатнім арыштам. Яму забаранілі пісаць па-беларуску, але ён працаваў. "Беларускі Мальер" - В. Дунін-Мар-цінкевіч - клапаціўся пра развіццё нацыянальнай дра-матургіі. Яшчэ на пачатку 40-х гадоў XIX ст. Мінску ста-вілася адна з трох створаных ім опер - "Рэкруцкі яўрэй-скі набор". Яна мела вялікі поспех. Тэксты лібрэта не захаваліся. Затое нам вядома пра поспех оперы "Ідылія", якая была пастаўлена ў 1852 г. і музыку да якой на лібрэ-та В. Дуніна-Марцінкевіча напісаў вядомы кампазітар С. Манюшка. "Ідылія" - самастойны драматургічны твор (лібрэта оперы было надрукавана асобным выданнем у 1846 г.), сюжэт якога просценькі, сапраўды ідылічны, аднак даволі жывучы, можна сказаць, вандроўны ў беларускай літаратуры канца XIX - пачатку і сярэдзіны XX ст. Ён не траціць сваёй актуальнасці, на жаль, і зараз. Сюжэт аб тым, калі расхвальваецца ўсё чужое і ганіцца ўласнае, тое, што бытуе на Бацькаўшчыне, на чым чала-век узгадаваны.

Уявім сабе даволі ўдачлівага маладога пана Караля Лятальскага, які, вярнуўшыся з-за мяжы, смуткуе, што рэшту сваіх дзён яму наканавана правесці ў такой глы-бінцы, дзе "ўсё так панура, так глуха", "паміж гэтых мядзведзяў", далёкім ад "тае цывілізацыі, якою адзна-чаецца Францыя". Герой увогуле занадта часта летуцен-на паўтарае: "О, Францыя!" Прызнаецца: "Няма нідзе, як у Францыі!.. Там кожная хоць бы найпрасцейшая сялянка далёка асвячнейшая за тутэйшую паненку. О, Францыя!" Прыгадаем цяпер, што толькі пасля Фран-цузскай рэвалюцыі, калі зрушыліся каштоўнасці і паўстала пагроза знікнення нацыі, менавіта французскія паэты першымі загаварылі "аб Францыі мілай", звярну-ліся да вытокаў, каранёў, нанова адкрываючы для сябе і тую зямлю, на якой яны жылі, і свой народ. Так упершы-ню загучала нацыянальная тэма ў французскай, ды і ва ўсёй еўрапейскай літаратуры. Нешта падобнае адбылося і з героем В. Дуніна-Марцінкевіча. Але сапраўдным узрушэннем, што прынесла азарэнне і прасвятленне для душы і розуму нашага героя, стала не рэвалюцыя, а справы больш жыццёвыя, агульначалавечыя - каханне. Пан Караль Лятальскі, "налятаўшыся" па свеце, нечака-на знайшоў сваё каханне дома, на радзіме, у вобразе пераапранутай у сялянскую вопратку панны Юліі. Яна вырашыла правучыць бедалагу, што забыўся на тое, адкуль ён і хто ён, занядбаў свае карані, марыць пра заграніцу і лае тутэйшых людзей. I правучыла. Яшчэ як! "Дзякуй ... дарагая мая жонка!.. Я пераканаўся, што нашы сяляне маюць добрыя сэрцы; што мы іх не ведаем, што ані жыць з імі, ані ўжыць не ўмеем. Цяпер болып ніколі іхняга лёсу не паверу на чужыя рукі, але і свой уласны з імі злучу. Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі; а мне з імі і ім са мной, за благаславенствам найвышэй-шага, шчасліва і добра, спадзяюся, паводзіцца будзе".

Вось такое цудоўнае пераўтварэнне героя, вуснамі якога гаворыць сам аўтар. В. Дунін-Марцінкевіч як мастак слова фарміраваўся пад уплывам перадавых ідэй часу, польскага рамантызму 40-60-х гадоў XIX ст. А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Э. Ажэшкі, М. Канапніц-кай, а таксама філасофіі Ж.-Ж. Русо, Вальтэра, Д. Дзідро, сусветнай класікі. Менавіта ён узняў беларускую п'есу на ўзровень сусветнай класікі. Твор, які не старэе і пра-чытваецца ў кожным часе па-новаму, сапраўды класічны. Ён узнімае адвечныя праблемы неадпаведнасці знешніх прэтэнзій і ўнутранай сутнасці чалавека, як, напрыклад, фарс-вадэвіль В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шлях-та" (1866). Гэта першая беларуская камедыя. Шмат камедыйнага ў п'есе, але смех у ёй намнога глыбейшы, чым гэта можа надацца на першы погляд. Сварацца дзве сям'і, дзве галіны аднаго сялянскага роду, толькі з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі абазваў Ціхона Пратасавіц-кага мужыком. Рассудзіць іх прыязджае такі ж абмежа-ваны ў поглядах чалавек, чынадрал і судовы бюракрат суддзя Кручкоў, які нічым не адрозніваецца ад тутэйша-га люду, любіць выпіць "кубак крупніку", а "на прашчан-не" просіць: "...заспяваем нашу родную песню ды паска-чам на заручынах". Раз'яднанасць, "рассяляньванне" сялянства, падзел на касты і групы, эгаізм і фанабэрыя, затурканасць, адвечнае самаедства, калі кожны гатовы выступіць супраць кожнага ў грамадстве, дазваляюць круціць мясцовым людам, хто як захоча, крыўдзіць іх і абражаць, трымаць у невуцтве, выкарыстоўваць іх абмежаванасць, пасіўнасць і апатыю, каб зняць новае "жніво".

Праблема самавызначэння беларускага народа -адна з магістральных тэм у беларускай літаратуры. В. Дунін-Марцінкевіч ствараў народную літаратуру, адкрываючы народ і паказваючы народу шляхі духоўна-га станаўлення.

В. Дунін-Марцінкевіч напісаў камедыю "Залёты" (1870), вершаваныя аповесці "Гапон", "Вечарніцы" (абедзве ў 1855), "Халімон на каранацыі", "Купала" (1856), "Травіца брат-сястрыца", "Шчароўскія дажын-кі", "Быліцы. Расказы Навума" (1857), пераклаў на бела-рускую мову раздзелы паэмы А. Міцкевіча "Пан Тадэ-вуш" і інш.

Навум Прыгаворка - такім псеўданімам Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч падпісваў некаторыя творы. Жыцця-радасны і вясёлы пачатак маюць многія вершы, камедыі, паэмы пісьменніка.

Паэма "Гапон" — яе яшчэ называюць вершаванай аповесцю - мае займальны, яркі і цікавы сюжэт, напісана жартаўліва, весела, эмацыянальна. Змест твора вельмі

просты, але і да пераканаўчасці павучальны, па-народ-наму заглыблены, мудры. У многіх беларускіх пры-маўках заключана мудрасць. "Як пасцелешся, так і выспішся", "Не ў свае сані не садзіся", "На чужы кара-вай рот не разяўляй", "Бог не цяля, скруціць круцяля" і інш. Але ў дачыненні да вершаванай гісторыі Дуніна-Марцінкевіча "Гапон" больш падыходзіць біблейская прытча, пераказаная ў вершы Ф. Скарынай у адной з прадмоў да сваіх кніг: "Не капай, Мардахею, другому яму, сам увалішся в ню".

Гапон - так завуць панскага падданага, вясёлага і прыгожага сялянскага хлопца, які кахае Кацярыну, так-сама падданую пані, простую сялянку. Але панскі ака-ном даўно і неадступна чапляецца да Кацярыны, не дае ёй праходу і гатоў завалодаць ёю ў што б там ні стала. Наваспечаны "пан аканом" сплятае такія хітрыя сеткі, што беднага хлопца аддаюць у салдаты. Вось тут дама-ганні аканома пераходзяць усялякія межы, злосць бярэ верх, крыўды сыплюцца на галаву дзяўчыны. Пані заступаецца за Кацярыну, а панскага аканома выга-няюць са двара, аддаюць у рэкруты. У Магілёве Гапон, які за гэты час даслужыўся да афіцэра, якраз набірае навабранцаў у войска. Сярод рэкрутаў аказаўся і яго былы сапернік, крыўдзіцель Кацярыны. Здаўшы ў армію аканома, Гапон едзе ў маёнтак пані і вянчаецца з Каця-рынаю. "I няма такога ліха, каб не выйшла на добрае", -піша пра паэму "Гапон" В. Дуніна-Марцінкевіча адзін з першых даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры М. Гарэцкі. - Для добрых усё канчаецца дабром". У наро-дзе нездарма кажуць: "Каб добрыя людзі на каменні і пад каменнем разжываліся, а ліхія і на добрай раллі не раслі!" "Каб ніколі рукавок не быў за ручнічок!" - з такім спагадлівым пажаданнем ствараў паэму аўтар. Сімпатыі пісьменніка на баку сялян. Паэма праўдзівая, нават жарты герояў і гумарыстычныя сітуацыі, у якія тра-пляюць персанажы, не прыкрываюць "жорсткую нагату самае праўды" (У. Сыракомля).

Паэмы "Гапон" - першае з буйных вершаваных палотнаў Дуніна-Марцінкевіча. Гапон становіцца двара-нінам, афіцэрам, сялянскі розум і здаровы практыцызм сталі асновай ягонага росту, але ён не помслівы. Гапон застаецца верным народным традыцыям, сваім сялянскім караням.

Хоць Гапон чыноў дажыўся, Ды ведаў, з каго радзіўся, Не хацеў прынараўляць Паном, - а простым звычаем, Ён мужыцкім абычаем Задумаў вяселле сыграць!

Гапон - "зух-дзяціна", "за сваіх умеў стаяць", калі трэба было адстойваць свае правы, клікаў: "Усе сабя-ромся, хто з калом, хто з абухом, і за нішто не дадземся", панскаму аканому цвёрда заяўляе: "сцеражыся ж ты... сабака! Помні, што і мы з зубамі". Аканом-паслугач, людскія беды часцей бываюць з-за такіх недобразыч-ліўцаў. Вобраз намаляваны выразна, каларытна, яркімі фарбамі. Многія адмоўныя рысы панскіх служакоў ува-собіў пісьменнік у характарыстыцы аканома.

Калі возьмець драць і біць, То і з зямлі не ўстаць.

Жорсткасць, бесчалавечнасць, хцівасць і хітрасць уласцівы дваравому служаку. "Кнут у жмені аж траш-чыць", любімы яго занятак - "бразнуць аплявуху", "задаць нагаём". Хоць і прыкінуўся аканом хворым на сухоты, падкупіў доктара, каб не ісці ў салдаты, але праўда бярэ верх.

У вобразе Кацярыны намаляваны тып простай вяско-вай дзяўчыны, красуні, танцоркі, пявунні, якая зача-роўвае ўсіх сялян сваёй прыгажосцю. Ёй характэрны цвёрдасць, рашучасць, яна трывала зносіць беды, якія зваліліся на яе галаву. Кацярына кахае Гапона, і ў сваім каханні яна вельмі прыгожая. Вобраз дзяўчыны крыху сентыментальны. У яе лёсе адбіўся лёс прыгоннага сялянства, лёс, які не заўсёды быў літасцівы да выхад-цаў з мужыцкага роду. Кацярына гаворыць па-белару-ску, бяжыць туды, дзе збіраюцца сяляне, каб пачуць іх разумную гутарку. Паэма "Гапон" вылучаецца сваімі мастацкімі якасцямі: сцэнкі, дыялогі, маналогі напісаны сакавітай афарыстычнай мовай. Вось сцэна побыту:

Шум, крык, гоман у карчме,

Кіпіць сялянская дружына,

Піва, мёд, гарэлку п'е,

Ажно курыцца чупрына.

Хараство і спрыт Кацярынкі раскрыты маляўніча, ярка. "Кацярынка ж успляснула,/ На міленькага зіркну-ла,/ Хваць! Спаднічку распусціла,/ Трэйчы запяткам падбіла". Для маршалка, пракурора, доктара і пані аўтар знаходзіць трапныя характарыстыкі. У паэме захаваны беларускі нацыянальны каларыт, перадаецца стыхія народнага жыцця.

Паэма "Гапон" паказвала, што ўсё на свеце ўраўнава-жана: чалавек, які тварыў дабро, застанецца шчаслівым, а хто сеяў зло, той зло і пажне. Маральны пафас твора -у сцвярджэнні дабра, праўды, весялосці, шчасця.

Незвычайны лёс народнага творцы. Буркатлівым, змужычэлым гарбуном насмешліва называлі яго бацькі будучай жонкі, якія не хацелі выдаваць дачку замуж за беднага кансісторскага чыноўніка. Але яна, закахаўшы-ся, пайшла насуперак волі бацькоў. Пажаніўшыся, яны разам ладзілі спектаклі, разам спявалі, а пазней у хатніх спектаклях разам з імі прымалі ўдзел і іхнія дзеці -дочкі Каміла і Мальвіна, сын Міраслаў. Толькі падмурак захаваўся на шляху з Івянца ў Мінск ад таго дома ў Люцінцы, дзе жыў Дунін-Марцінкевіч з сям'ёй. Падмур-кам новай прафесійнай літаратуры на Беларусі была і творчасць гэтага выдатнага пісьменніка.