Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Літаратура канца XVI - першай паловы XVII ст. Ідэі рэфармацыі

Развіццё літаратуры і літаратурных жанраў у канцы XVI ст. было звязана з рэфармацыйным рухам. Пры-хільнікі Рэфармацыі (лютэране, кальвіністы, антытрыні-тарыі) патрабавалі аднаўлення раннехрысціянскіх ідэ-алаў, спрашчэння абраднасці, пазбаўлення царквы зямельнай маёмасці. На Беларусі да Рэфармацыі далучыліся многія магнаты. Пад іх апекай ствараліся пратэстанцкія суполкі, пры якіх дзейнічалі школы, шпіталі і друкарні. Выдан-не рэлігійнай літаратуры аб'ек-тыўна садзейнічала пашырэнню пісьменнасці і культуры, адукацыі народа.

Тыповым прадстаўніком Рэфармацыі, выдатным асветнікам і друкаром, вучоным, публіцыстам быў Сымон Будны (каля 1530-1593), які паходзіў з сям'і дробнага шляхціца. Ён атрымаў добрую адукацыю, скончыўшы факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта, ведаў шмат моў. Сымон Будны выступаў за духоўнае абнаўленне народа, імкнуўся наблізіць рэлігійныя ідэі да сацыяльных патрэб гарадскога мяшчанства, шляхты, шырокіх слаёў насельніцтва, што адпавядала ідэям Рэфармацыі. У 1562 г. у Нясвіжы ён выдаў "Катэхізіс", у якім выявілася мудрасць народа, глыбокая вера ў Бога, раскрываліся шматлікія сацыяльныя і маральныя пра-блемы: дабра і зла, праўды і маны, рэальнага і прывідна-га. У даступнай народу форме пытанняў і адказаў была сцісла і пераканаўча выкладзена, па словах самога аўта-ра, вынесеных ім у загаловак кнігі, "старадаўняя хрысці-янская навука для простых людзей". Кніга скіравана на маральнае ўдасканаленне чалавека.

Ідэі Сымона Буднага аб развіцці беларускай мовы і культуры аказалі значны ўплыў на працэс станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Сымон Будны пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах, быў таленаві-тым празаікам і паэтам, перакладчыкам. Вялікае зна-чэнне мелі асветніцкія ідэі, выкладзеныя ім у прадмове да "Катэхізіса", якія сведчылі аб уплыве на яго погляды філасофіі выдатнага асветніка Францыска Скарыны.

Сымон Будны ў час богаслужэнняў выкарыстоўваў жывую народную гаворку, заклікаў паноў і магнатаў звяртацца не толькі да "чужаземных моў", але і любіць мову простага народа. Ён пісаў у "Катэхізісе", у прысвячэнні Радзівілам: "Абы ся Вашы кня-жацскне мплоста не только в чужеземскпх языцех кохалп, але бы ся тежь Вапш княжацскме мплоста м того здавна славного языка словен'ьского розмяловата м оным ся бавптм рачшш".

Яшчэ адзін яркі прапаведнік ідэй Рэфармацыі на Беларусі - Васіль Цяпінскі (Васіль Мікалаевіч Амельяновіч, каля 1540-1603) Васіль Цяпінскі меў таксама універсітэцкую адукацыю. У сваім родавым маёнтку Цяпіна на Полаччыне (зараз — Чашніцкі раён) заснаваў друкарню і надрукаваў перакладзенае ім на беларускую мову "Евангелле". Прадмова да гэтай кнігі, напісаная Васілём Цяпінскім, з'яўляецца глыбока патрыятычным узорам беларускай публіцыстыкі. У яго творах агульна-дэмакратычныя сацыяльна значымыя праблемы нібы "зазямляліся". Ён канкрэтызаваў ідэі сваіх папярэдні-каў, дбаў аб родным краі і яго насельніках. У творах Васі-ля Цяпінскага пераважалі нацыянальна-патрыятычныя ідэі. Яго друкаванае слова абараняла родную мову і культуру. Ён выступаў супраць паланізацыі беларусаў, за пашырэнне асветы і кнігадрукавання ў родным краі. Пра беларускі народ Васіль Цяпінскі пісаў: "... то был зацный (высакародны, сумленны. - У.Н.), славный, острый, довстппный народ". Гэта — адна з першых вядо-мых пісьмовых ацэнак асаблівасцей характару белару-скага народа. Нацыянальная скіраванасць твораў Васіля Цяпінскага адчуваецца вельмі выразна.

Пасля аб'яднання ў 1569 г. Вялікага княства Літоўска-га з Польскім каралеўствам у адну дзяржаву — Рэч Паспалітую паўстала задача дасягнення арганізацыйна-га адзінства каталіцкай і праваслаўнай канфесій. Патрэ-ба ў гэтым была выклікана многімі, у тым ліку ідэалагіч-нымі, прычынамі, у першую чаргу неабходнасцю аб'яд-нання сіл супраць Рэфармацыі. У 1596 г. была прынята Берасцейская унія, якая паяднала каталіцкую і права-слаўную веру ў грэка-каталіцкую рэлігію з праваслаўны мі абрадамі, але з прызнаннем

вяршэнства Папы Рымскага. Уніяцтва стала, як адзначаў пазней у газеце "Мужыцкая праўда" Кастусь Каліноўскі, нацыянальнай рэлігіяй беларусаў. Набажэн- ства ва уніяцкіх храмах вялося на беларускай мове, што рабіла літургічную службу зразумелай простаму люду.

Аднак у канцы XVI – пачатку XVII ст. факт паяднання каталіцкай і праваслаўнай канфесій успрымаўся неадназначна. Праваслаўны сабор унію не прыняў.

Мелі месца рэлігійныя канфлікты. Барацьба прыхільні-каў уніі і яе праціўнікаў адлюстроўвалася ў багацейшай грамадска-рэлігійнай палемічнай літаратуры.

Яркімі прадстаўнікамі гэтай плыні ў мастацтве слова былі браты Зізаніі, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматры-цкі, Іпацій Пацей, Афанасій Філіповіч, Язэп Вельямін Руцкі. Таленавіты прапаведнік і публіцыст Мялецій Сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімавіч, 1577-1633) выступаў у абарону праваслаўя, аднак у канцы жыцця перайшоў ва уніяцтва. Ён вядомы і як аўтар кнігі "Грам-матакм словенскмя правшіьная смнтагма", якую М.В. Ламаносаў называў "вратамм своей ученоста". Вялікі рэзананс атрымаў твор М. Сматрыцкага "Трэнас", напісаны ў форме плачу. Гэты твор нясе моцны эмацыя-нальны зарад, напісаны пранікнёна. У цэнтры яго -вобраз праваслаўнай царквы як маці-пакутніцы, ад якой адракаюцца родныя дзеці. Твор меў падзагаловак "Плач адзінай святой сусветнай усходняй царквы з тлумачэн-нем дагматаў веры".

Літаратурна-мастацкія творы таго часу адметныя своеасаблівым сінтэзам традыцый сярэднявечча і Рэне-сансу з адчувальным уплывам фальклору.

ПЫТАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

1. Чым славіцца эпоха Адраджэння?

2.Якую ролю адыграла эпоха Адраджэння ў развіцці ўсяго чалавецтва?

3. Якіх сусветнавядомых дзеячаў эпохі Адраджэння вы ведаеце?

  1. Якія галоўныя тэмы творчасці Франчэска Петраркі?

  2. Якія творы паэтычнай спадчыны Петраркі вы ведаеце?

  3. Назавіце беларускіх дзеячаў эпохі Адраджэння.

  4. У якіх умовах пачыналася станаўленне ўласнабеларускай літаратуры? Назавіце яе асноўныя жанры.

  5. Якія зводы беларуска-літоўскіх летапісаў вам вядомы?

  6. Гістарычнае значэнне дзейнасці Францыска Скарыны - пер-шадрукара і асветніка, яго роля ў пашырэнні асветы, ства-рэнні прыгожага пісьменства, кнігадрукавання на Беларусі.

  1. Ахарактарызуйце значэнне творчасці Міколы Гусоўскага ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

  2. Якім чынам рэфармацыйны рух паўплываў на тэматыку і жанры літаратурных твораў?

  3. Постаці Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага ў беларускай літаратуры.

ЛІТАРАТУРА ХVІІ-ХVIII ст. БАРОКА. КЛАСІЦЫЗМ. АСВЕТНІЦТВА

У канцы ХУІ~ХУІІІ ст. у Еўропе шырокае распаўсюджанне атрымаў стыль, названы "барока", які спачатку ахапіў архітэктуру і выяўленчае мастацтва, а пазней і іншыя віды творчасці. Барока стала своеасаблівай формай Контррэфармацыі. У мастацтве ўзнікалі новыя выяўленчыя тэндэнцыі, метады і прыёмы, своеасаблівыя падыходы да раскрыц-ця рэчаіснасці. Усё мацней заяўляла аб сабе перавага формы над зместам.

Эпоха стылю барока характарызуецца пэўнай элітар-насцю жанраў, імкненнем да знешніх эфектаў, пышнас-ці, відовішчнасці, параднасці, да таго, што абавязкова павінна ўразіць чалавека, пакінуць след у ягонай душы. У мастацтве назіралася захапленне новаўвядзен'нямі, вычварнасцю форм, праяўлялася жаданне здзівіць нагрувашчаннем розных форм і метадаў, змяшэннем фарбаў: "наварочана, накручана", "фарба фарбаю атручана".

Тэрмін "барока" паходзіць ад італьянскага слова "Ьагоссо", што азначае "вычварны, дзіўны". Неверагод-насці ў мастацтве барока хапала ва ўсім: у форме, зме-сце, стылі. У літаратуры гэта праяўлялася ў змяшэнні рэальнага з ірэальным, перапляценні свету ілюзорнага з канкрэтна рэалістычным і побытавым, у адбіцці кантра-стаў сапраўднага і ўяўнага, засіллі пачуццёвасці, выяўленні драматызму дзеяння аж да паказу трагедый-насці становішча персанажаў.

Барока на Беларусі ў літаратуры дало штуршок для развіцця школьнай драмы, інтэрмедый, парадыйна-гу-маністычнай і сатырычнай паэзіі, іранічнай і саркастыч-на-з'едлівай прозы, жартоўных пераказаў незвычайных прыгод у лесе, у панскім двары, алегорый "вандроўных сюжэтаў". Нараджаецца беларускі народны лялечны тэатр — батлейка. Шырока ўкаранялася ў свядомасць народа меладычная і эмацыянальна-пачуццёвая песен-на-інтымная лірыка, якая шырока распаўсюджвалася і ахоплівала розныя слаі насельніцтва, людзей самых роз-ных узростаў, ад юнакоў і дзяўчат да асоб сталага веку.

Гармонія чалавека і свету па-ранейшаму прыцягвала ўвагу творцаў, з'яўлялася мерай духоўных каштоўнас-цей. Але ў формах падачы матэрыялу назіралася ўжо болыная вольнасць думак і пачуццяў. У стылі барока актыўна выкарыстоўваліся алегорыя, ускладненасць метафар, адбывалася перанасычэнне эпітэтаў, параўнанняў, гіпербалізацыя падзей і вобразаў. Але не ў гэтым была адметнасць часу, а ў тым, што творы мастац-тва ставілі задачу "прабіцца" да пачуццяў чалавека, апеліравалі да эмоцый, да людскіх адчуванняў, а гэта азначала, што ўздзеянне такога мастацтва на фарміра-ванне светапогляду самой асобы ў значнай ступені павы-шалася.

Гэта быў час развіцця дыдактычна-філасофскай лірыкі, аратарскай прозы. На першы план выходзілі павучальны змест, маральны аспект. Адбывалася пра-мое ці ўскоснае адмаўленне Адраджэння і Рэфармацыі.

На Беларусі вылучаюцца "высокае" (творы якога напісаны на польскай, лацінскай, стараславянскай мовах), "сярэдняе" (разлічанае на бяднейшую шляхту і гараджан), а таксама "нізкае", ці "мужыцкае" (парадый-на-сатырычная і гумарыстычная паэзія і проза, інтэр-медыі, сцэнкі, маналогі, дыялогі) барока.

На эпоху стылю барока прыпадае росквіт народнага тэатра, актыўна развіваліся сатыра, гумар. ІПырока бытавалі эпічныя жанры, асабліва пашыраны быў эпас пра жывёл, расліны, з'явы прыроды, пра розныя паўся-дзённыя здарэнні, прыродныя і жыццёвыя анамаліі. Гэта быў час барокавай лірыкі, калі суб'ектыўнае пераважа-ла над аб'ектыўным, калі лірыка разглядалася як адна з найяскравейшых форм самавыяўлення паэта, якога перапаўнялі пачуцці. Упершыню так выразна праяўля-ліся прыкметы макаранічнага стылю, характэрнай асаблівасцю якога з'яўлялася цеснае "суседства", "пера-сыпанасць" вершаваных радкоў словамі з розных моў, блізкароднасных ці нават больш аддаленых.

Увогуле ж мастацтва барока мае некалькі этапаў свайго развіцця:

"ранняе" (канец XVI - першая палова XVII ст.),

"сталае" (другая палова XVII - першая палова XVIII ст.),

"позняе" барока (з сярэдзіны XVIII ст.).

Для архітэктуры былі характэрны напышлівасць і грувасткасць фасадаў, складаныя лініі ў забудовах, імкненне упрыгожваць будынкі арнаментальнай лепкай, шматкаляровай мазаікай, вітражамі, разьбой па дрэву, жаданне распісваць сцены і столь, а таксама паўсюдная ўстаноўка самых разнастайных маленькіх і вялікіх скульптур.

У жывапісе таксама панавала адлюстраванне веліч-насці планаў, падкрэслівалася значнасць падзей, палат-но павінна было ўражваць грандыёзнасцю задуманага і здзейсненага.

У гэты перыяд на Беларусі пабудаваны выдатныя храмы - Гродзенскі касцёл імя св. Францыска Ксаверыя, касцёл Гродзенскага езуіцкага калегіума.

У кнігадрукаванні майстрамі была ўведзена ва ўжытак кніжная графіка, дзе кожная літара мела сваю аздобу, значна палепшыліся пераплёты кніг, па-новаму афармляліся вокладкі і тытульныя старонкі.

На Беларусі галоўныя прынцыпы барока яскрава выявіліся ва ўсіх відах народных рамёстваў - ткацтве, вырабах са шкла, гліны (паліваная кераміка), разьбе па дрэве (беларуская рэзь), ювелірным мастацтве. У края-знаўчым музеі пры бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў паўноч-най частцы Лондана ў раёне Фінчлі, дзе знаходзіцца так званая "беларуская вёска", захоўваюцца два рарытэт-ныя слуцкія паясы і фрагменты трэцяга, у якім нават можна "пакратаць" рукамі залатую нітку, што ўткана ў шырокую і ад таго цяжкую, але прыгожую, стракатую, узорыстую тканіну.

Працу над вядомымі ўсяму свету слуцкімі паясамі ўславіў Максім Багдановіч у сваім цудоўным вершы "Слуцкія ткачыхі".

Новы стыль і кірунак у мастацтве слова, літаратуры, як і ў іншых мастацкіх формах - жывапісе, музыцы, тэа-тры - сфарміраваўся ў XVII - пачатку XIX ст. і атрымаў назву "класіцызм". Гэта было вяртанне да Антычнасці як да ідэалу і ўзору. Тэрмін "класіцызм" паходзіць ад лацінскага слова "сіаззісгіз", што азначае "ўзорны".

У мастацтве патрабавалася строгае захаванне гармо-ніі формы і зместу. У архітэктуры пераважалі геаме-трычныя формы без якіх-небудзь аздабленняў, захоўва-ліся строгасць і яснасць планіроўкі. Жывапісныя палот-ны адлюстроўвалі гістарычныя сюжэты, расла цікавасць да партрэтнага жанру. Найбольшага росквіту дасягнула музычнае мастацтва, асабліва ў творчасці прадстаўнікоў так званай "венскай класічнай школы" — Л. Бетховена, Ф.І. Гайдна, В.А. Моцарта.

На Беларусі вырасталі новыя палацы, гарады, паркі. Жылыя кварталы ў гарадах набывалі класічную строй-насць, мелі прамавугольную планіроўку. Будаўніцтва ўпершыню стала ажыццяўляцца па тыповых праектах. Былі пабудаваны Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор. Шырокую вядомасць набылі мануфактурныя вырабы слуцкіх і гродзенскіх майстроў: ткачых, чырванадрэўшчыкаў, шклодуваў, разьбяроў па дрэву, дэкаратараў. Стваралі-ся выдатныя габелены.

У літаратуры выразна праявіўся падзел на "высокія" і "нізкія" жанры. "Высокімі" жанрамі лічыліся ода, тра-гедыя, эпапея, "нізкімі" - сатыра, камедыя, байка. Пра-блематыка і змест літаратурнага твора, ідэя, тэма, мараль, павучанне, думка, якая выражалася ў творы і прымушала да развагі, набывалі асаблівае значэнне. Мастацкая літаратура станавілася ідэалагічнай сферай. За ёй трывала замацоўвалася права ўплываць на свядо-масць, фарміраваць грамадскую думку, выхоўваць і весці за сабой, быць прыкладам для пераймання. Літара-тура, як было прынята лічыць, можа і павінна даць узоры паводзін чалавека, абудзіць асобу і паказаць шляхі да яе самаўдасканалення, духоўнага росту. Уплыў твораў мастацкай літаратуры на чалавека меў асаблівае значэнне.

У 1635 г. у Парыжы адкрылася Акадэмія літаратуры, прадстаўнікі якой сцвердзілі класічную школу прыгожа-га пісьменства, выпрацавалі строгія патрабаванні кла-сіцызму як асноўнага кірунку ў развіцці жанраў, стыляў. Ад твораў мастацкай літаратуры патрабавалася строгая нарміраванасць паводзін персанажаў, адпаведная дазі-роўка станоўчых і адмоўных рыс.

У мастацкай літаратуры традыцыі класіцызму знай-шлі сваё праяўленне ў абагуленасці падзей і вобразаў, перавазе рацыянальнага (думкі, філасофіі) над эмацыя-нальным і рамантычным (пачуццямі, перажываннямі, захапленнямі). Такой у многім была творчасць Я. Барш-чэўскага, Я. Чачота, Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінке-віча, Цёткі. У іх творах мы назіраем таксама некаторыя праяўленні пачуццёвасці, сентыменталізму, узвышанай патэтыкі, рамантычных настрояў.

У 1674 г. выйшла кніга "Паэтычнае мастацтва" Н. Бу-ало, у якой сфармуляваны асновы класічнага мастацтва.

У другой палове XVII - першай палове XIX ст. знач-на змяніўся грамадскі ўклад жыцця. Шырылася прага да асветы, навукі, культуры. Чалавечы розум прызнаваўся галоўным вяршыцелем людскіх лёсаў, роля адукацыі ў грамадстве значна ўзрасла. Развіваліся філасофія, літа-ратура, выяўленчае мастацтва. Па-ранейшаму за-хапленне выклікалі музычныя творы (І.С. Бах, В.А. Моцарт, Г.Ф.Гендэль, Ф.І. Гайдн), жывапісныя палотны (Ф. Бушэ, Ж.А. Вато, Ж.Л. Давід). Класіка ўносі-ла гармонію і парадак ва ўсе сферы быцця асобы.

У асяроддзе адукаваных людзей усё актыўней па-чыналі пранікаць вольналюбівыя ідэі свабоды, роўнасці, братэрства, справядлівасці, якія выказвалі ў сваіх пра-цах філосафы Ж.-Ж. Русо, Вальтэр, Д. Дзідро, Ш. Ман-тэск'ё, К. Гельвецый. У еўрапейскай літаратуры ў гэты час працавалі І.В. Гётэ, Ф. Шылер, Д. Дэфо, Дж. Свіфт, А. Радзішчаў. Перадавыя ідэі пераўтварэння жыцця завалодвалі розумам і сэрцамі людзей.

Іагана Вольфганга Гётэ (1749-1832) называлі універсальным геніем. Гэтае вызначэнне таленту было шырока распаўсюджана ў эпоху Асветніцтва. Сапраўды, творца ўмеў многае, зарэкамендаваў сябе як невычэрпны сама-бытны талент, унёсшы вялікі ўклад у самыя разнастай-ныя сферы чалавечай дзейнасці. Ён вядомы як таленаві-ты вучоны, які зрабіў шэраг навуковых адкрыццяў, выклаўшы свае знаходкі ў трактатах "Вопыт аб мета-марфозе раслін" і "Вучэнне пра колер". За свае навуко-выя дасягненні Гётэ быў абраны замежным ганаровым членам Пецярбургскай Акадэміі навук.

Гётэ ўвасабляў сабой усю паўнату культуры, асветы, навукі Германіі. Творчасць генія нямецкага народа прызнана ва ўсім свеце.

На працягу 1811-1832 гг. Гётэ ствараў аўтабіяграфічную кнігу "Паэзія і праўда". Сама назва сведчыць аб тым, што з'яўлялася галоўным у жыцці і творчасці выдатнага мысліцеля. Адразу падкрэслім, што поспех да Гётэ, можна сказаць, прыходзіў сам сабой. Паэт ніколі не жыў у нястачы, не быў занядбаным, невядомым, здавалася, не ведаў творчых крызісаў. Для доказаў хуткай славы прывядзём толькі адзін прыклад. У 1774 г. у Германіі выйшаў у свет яго раман "Пакуты маладога Вертэра". Кніга пра каханне, высокае і пакутлівае, пра радасць азарэння і горыч расчаравання, якія перажывала духоўна багатая інтэлігентная тагачасная моладзь, пры-несла сусветную славу дваццацічатырохгадоваму юнаку, ён адразу стаў класікам нямецкай літаратуры.

Час, у які жыў і працаваў Гётэ, незвычайны. Германія была раздроблена на маленькія княствы, з балкона адна-го вяльможы лёгка можна было ўвачыць межы суседняй дзяржавы. Германія марыла аб адзінстве. Гэта была самая адсталая краіна Еўропы, яе народ быў прывучаны да маўклівай пакоры.

Гётэ ніколі не здабываў сабе сродкаў для існавання. Сям'я багатых нямецкіх бюргераў, у якой нарадзіўся будучы геній, жыла ў вольным горадзе Франкфурце-на-Майне. Бацькі здолелі даць падлетку выдатную адука-цыю. Хлопчык вывучыў пяць замежных моў, займаўся музыкай, фехтаваннем, конным спортам. Бацька з'яўляўся доктарам юрыспрудэнцыі, і хутка сын стано-віцца студэнтам юрыдычнага факультэта Лейпцыгскага універсітэта. Пазней у Страсбургу Гётэ вывучаў літара-туру, медыцыну, філасофію, якой у тыя часы захаплялі-ся ўсе маладыя і дапытлівыя юнакі і дзяўчаты. Менавіта перадавыя філасофскія ідэі Вальтэра, Русо, Дзідро аб перабудове ўзаемаадносін у грамадстве, аб самаўдаска-нальванні асобы, аб пераўтварэннях у светабудове выклікалі да жыцця літаратурны рух у Германіі пад наз-вай "Бура і націск", да якога далучыўся і Гётэ, што з'яўляўся правафланговым у шэрагах літаратурнай моладзі. Хутка Гётэ стаў тайным саветнікам, членам Кіруючай рады, першым міністрам Веймарскай рэспу-

блікі - невялічкай дзяржавы з насельніцтвам 100 тысяч чалавек. Двойчы ажыццяўляў падарожжы ў Італію. Сябраваў з Ф. Шылерам, быў знаёмы з Напалеонам, падзяляючы імкненне апошняга аб'яднаць заходнія краіны кантынента ў адзіныя "Злучаныя штаты Еўропы" - пра-вобраз сучаснага Еўрапейскага саюза. Сюды, у Веймар, прыязджалі Адам Міцкевіч, Людвіг ван Бетховен, Генрых Гейнэ, Вільгельм фон Гумбальт.

У Гётэ была багатая жыццёвая біяграфія. Творца любіў жыццё ў шматлікіх праяўленнях. У юным узросце Гётэ ўпершыню перажыў моцнае каханне да Фрэдэрыкі Брыём, дачкі пастара, у яго былі захапленні Максімілье-най Ларош і Лілі Шонеман. У маляўнічым Кохбергу жыла "адна з песень яго душы" Шарлота фон Штайн. Жонкай паэта стала дзяўчына з майстэрні кветак -Хрысціяна Вульпіюс. У 74-гадовым узросце паэт закахаўся ў 19-гадовую Ульрыку фон Леветцаў.

Гётэ не аддзяляў сябе ад канфліктаў эпохі, жыў праблемамі нямецкага народа, разумеў жыццё ва ўсёй яго глыбіні, маштабнасці і непаўторнасці.

Шырыня погляду на свет і чалавека ў свеце дапамаглі стварыць буйнейшую ва ўсёй сусветнай літаратуры дра-матычную паэму "Фауст". Гэтай трагедыі ў вершах адведзена асобная роля ў гісторыі магутнай еўрапейскай літаратуры, у тым ліку і беларускай. I не толькі таму, што ў вобразна-выяўленчай тканіне твора сканцэнтра-ваны дасягненні папярэдніх эпох - ад Антычнасці, сярэднявечча, Рэнесанса да Асветніцтва, у межах якога твор і з'явіўся. Па сцверджанні Ф. Шэлінга, "паэма гэта ёсць чысцейшая квінтэсенцыя ўнутранага свету нашага веку, створаная з таго, што заключаў у сабе той час і нават з таго, што ад яго можна было чакаць у бліжэйшым ці болып аддаленым будучым". Найвялікшы твор свайго часу, ён аказаўся яшчэ больш значным для новай эпохі, ажыццявіўшы пераварот не толькі ў свядо-масці многіх пакаленняў, але і ў сістэме мастацка-твор-чай інтэрпрэтацыі жывой рэчаіснасці. "Тэорыя, мой сябра, сухая, але дрэву жыцця вечна зелянець", -сцвярджаў герой, бо ніколі не спыніцца чалавецтва ў пазнанні самога сябе. Гётэ паслядоўна адстойваў вызва-ленке натуральнай глыбіннай прыроды чалавека ад уся-лякага роду памылковых думак, збочванняў, прымхаў, забабонаў, усяго наноснага, чым грамадства аблытала асобу, паказваючы чалавека свабодным, роўным сярод роўных, вяршыцелем свайго лёсу. Гэта гісторыя пра вядомага доктара Фауста, які на момант "прадаў" душу д'яблу, каб спазнаць ісціну духу і дзеяння, назіраць і рабіць самому цуды, каб у канцы спасцігнуць справядлі-вую расплату за ўсё здзейсненае.

Тут ёсць спрэчкі д'ябла Мефістофеля з Госпадам аб сутнасці чалавека, яго прызначэнні і сэнсе жыцця. Фауста аддаюць на волю д'ябла, але ў творы жыве вера ў чалавека, у ягоны розум, сілу духу. Перамог Мефісто-фель, але ён не здольны ўзвысіцца над чалавечым духам. "Фаустаўскі" чалавек знайшоў сваё праяўленне ў шмат-лікіх творах беларускай літаратуры пазнейшага часу.

У аснову сюжэта паэмы пакладзена нямецкая народ-ная легенда пра мага і чарнакніжніка. Герою нямецкага фальклору захацелася ўзвысіцца над светам, самому тварыць цуды, дабро ці зло, стаць вяршыцелем людскіх лёсаў. Д'ябал Мефістофель не прызнае добрых пачаткаў у чалавеку, звяртае ўвагу толькі на адмоўныя, самыя нізкія якасці характару. Але Гасподзь, архангелы Рафа-іл, Гаўрыіл і Міхаіл аспрэчваюць сцвярджэнні Мефісто-феля.

Д'ябальскае не заўсёды з'яўляецца галоўным у самім чалавеку. Душа асобы напоўнена творчымі задаткамі. Гасподзь, каб вырашыць спрэчку, згаджаецца, што док-тар Фауст павінен прайсці выпрабаванне ў д'ябла. Ён аддае чалавека ў рукі злога духу — злых сіл. Першая сцэна "Ноч". Фауст незадаволены сабой, яму не адкры-ваюцца шматлікія таямніцы творчасці і вялікія загадкі свету, усё траціць свой сэнс. Ні вучань Вагнер, ні пера-клад евангелічнага верша не прыносяць яму суцяшэння, не даюць спакою душы. Нават пераклад фразы "Спачат-ку было слова!" выклікала ўнутраны пратэст, маўляў: "Дзеяннем Сусвет пачаты быў!". Сапраўды, пазнанне даецца толькі праз дзеянне, праз жыццёвую практыку, а слова, гук, тэорыя — мёртвыя. Мефістофель ужо тут як тут: спакушае, заклікае, зводзіць, агітуе, падманвае. Фауст кахае Маргарыту, наіўную і простую дзяўчыну, але каханне не прыносіць ім шчасця, толькі пакуты. Маргарыта, перажыўшы памутненне розуму, у роспачы, з адчаю забівае ўласнае дзіця, затым гіне сама. I Мефі-

стофель святкуе перамогу. Але гэта не так. Маргарыта і Фауст узвысіліся над злом, бо яны шукалі ідэал, гармо-нію, святло, іх пакуты развейваюць цемру. У другой частцы паэмы супастаўляюцца зямное і незямное жыццё: рэальнасць і вымысел, людзі і час, праўда і гісто-рыя. Дзейнічаюць героі Грэцыі гамераўскай эпохі.

У паэме "Фауст" Гётэ выказаў ідэальнае імкненне чалавека ўвайсці ў прыроду і цэласна, у суладдзі існа-ваць разам. Чалавек і прырода, кажа Гётэ, складаюць адзінае цэлае. Чалавек - часцінка прыроды. Душа асобы напоўнена праблемамі зямнота існавання. Чалавечы розум з'яўляецца вяршыняй светабудовы, святлом свету, а само дзеянне, асаблівасці праяўлення людскога духу характарызуюць генія чалавецтва. Змест заўсёды "пераплаўляецца" ў нейкія формы, "форма ніколі не бывае без зместу", сцвярджае творца, а дзеля таго, каб прымірыць непрымірымае, пазнаць сутнасць, нутро з'явы, трэба "зрабіць іх яшчэ болын рэзкімі". Так Гётэ выказвае асноўныя ідэі паэмы. Творчасць прыносіць аса-лоду, хоць і аддае асобу на пакуты, бо нават "халоднае навуковае імкненне", права пазнання не даюць спато-лення душы. Але і без творчага ўзлёту жыццё немагчы-ма. Прагай творчасці, імкненнем да актыўнай дзейнасці, верай у пераўтваральныя сілы розуму напоўнена галоўная думка паэмы-драмы. Чалавек ніколі не спыніц-ца на дарозе пазнання, не адмовіцца ад радасцей жыцця і магчымасці тварыць дабро, праўду, высокую паэзію. Злу можна супрацьстаяць толькі калі ўзвысішся над ім. Талент Гётэ на вачах чытачоў ператвараў звычайную з'яву ў вялікую жыццясцвярджальную паэзію.

Прашу!

Калі імгненню я скажу:

"Цудоўнае, спыніся! - панясу

3 сабой у вечнасць я тваю красу!"

Хай гэта будзе мой апошні кліч!

Тады я твой!

Так гаворыць Мефістофелю доктар Фауст, вуснамі якога засведчыў шчасце і неўміручасць адкрыцця чала-векам свету вялікі сын Германіі Гётэ. Багацце і невычэрп-насць чалавечай душы сцвярджае твор Гётэ "Фауст". Пасля міфічнай перамогі Мефістофеля дзеянне пераносіцца на неба. Усё толькі пачынаецца. Пачынае сцвяр-джаць сябе і ў жыцці і ў літаратуры просты і мудры, зямны і незямны, з дабром і злом у душы, жывы і рэаль-ны "фаустаўскі" чалавек, асветлены геніем Гётэ.

Надыходзіла эпоха Асветніцтва. Яе назвалі "цар-ствам розуму", зыходзячы з таго меркавання, што кожны чалавек мае "натуральнае права" на асабістую свабоду, роўнасць, братэрства, а значыць, можа і павінен далучацца да высокіх ідэалаў мастацтва, да асветы, навукі, культуры, павінен мець мажлівасць найяскравей праявіць свае патэнцыяльныя разумовыя здольнасці, творчыя задаткі, маральна-этычныя погляды. Гэта быў час актыўнага звароту ў выхаванні і адукацыі да знач-ных навуковых адкрыццяў у галіне прыродазнаўства, да філасофскіх ідэй часу - Свабоды, Роўнасці, Братэрства, да маральных асноў грамадства, да агульначалавечых духоўных каштоўнасцей.

Стылі мастацкай культуры заставаліся тыя ж самыя, але ў эпоху Асветніцтва набывала асаблівае значэнне імкненне да геданізму (ад грэч. Ьесіопе - асалода, вясел-ле, задавальненне), пачуццёвага задавальнення ад судакранання з мастацтвам, ад яго ўплыву на душы і сэрцы людзей.

У 1773 г. на Беларусі ствараецца Адукацыйная камі-сія — першае, па-сутнасці, Міністэрства народнай асветы на тэрыторыі тагачаснай Еўропы. Аднак на нашых землях асветніцтва ахоплівала ў асноўным шляхту і маг-натаў, мела элітарны характар, амаль зусім не закрана-ла сялянства, гарадскіх рамеснікаў, панскую чэлядзь. Ганаровую асветніцкую місію для простага люду на Беларусі на доўгія гады наперад узяла на сябе белару-ская літаратура. Мастацкае слова смела пранікала ў народ. Беларуская літаратура, якая была прадстаўлена тады яшчэ бытавымі замалёўкамі, апавяданнямі, ана-німнымі творамі, анекдотамі, вершаванымі пераказамі біблейскіх сюжэтаў, з гонарам выконвала сваю пачэсную асветніцкую задачу — уздымала агульную культуру народа, далучала да мастацтва слова гаротны люд, зама-цоўвала ў свядомасці народа перавагу навукі, розуму ў жыцці асобы і грамадства.

Адначасна з павышэннем высокіх еўрапейскіх мастацкіх стыляў, з перайманнем і трансфармацыяй іх

на беларускамоўную глебу, актыўна развіваліся мясцо-выя стылі і адметныя выяўленчыя традыцыі беларускага мастацтва слова.