Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Якія плыні можна вылучыць у сучаснай беларускай паэзіі?

  2. У чым наватарства сённяшняй беларускай паэзіі? Што такое верлібр? Што вы ведаеце пра "філасофскую" паэзію М.Танка?

  1. Лірыка - самавыяўленне паэта. Як гэта трэба разумець? "Пропаведзь і споведзь", "лірыка і публіцыстыка". У чым заключаецца грамадзянскі пафас паэзіі?

  2. Як беларуская паэзія напаўняецца "сокамі" вусна-паэтыч-най творчасці беларускага народа? У чым адметнасць такіх твораў?

  3. Якая "ўдзельная" вага сатыры і гумару ў творах народнага складу?

  4. У чым заключаецца "традыцыйны" характар беларускай паэзіі і як вы разумееце паняцце гармоніі формы і зместу ў мастацкім творы?

Драматурпя

Асновы беларускай нацыянальнай драматургіі закладвалі В. Дунін-Марцінкевіч, затым Я. Купала, К. Каганец, у 20-я гады XX ст. у драматургіі працавалі Ул. Галубок, Ф. Аляхновіч, М. Гарэцкі, Я. Міровіч, В. Шашалевіч, М. Зарэцкі, М. Чарот. Трывалы падмурак для развіцця беларускай драмы заклаў К. Крапіва. На драматургіі К. Крапівы вырасла не адно пакаленне бела-рускіх акцёраў, п'есы драматурга не сыходзілі з пад-мосткаў сцэны.

Калі б мы захацелі скласці афішу лепшых беларускіх спектакляў, якія многія гады ішлі ў тэатрах Беларусі, дык трэба было б уключыць у яе п'есы "Паўлінка" і "Раскіданае гняздо" Я. Купалы, "Пінская шляхта", "Ідылія" В. Дуніна-Марцінкевіча, "Партызаны", "Хто смяец-ца апошнім", "Мілы чалавек", "Брама неўміручасці" К.Крапівы, а таксама п'есы А. Макаёнка "Выбачайце, калі ласка", "Лявоніха на арбіце", "Трыбунал", "Пага-рэльцы", "Зацюканы апостал", А. Дударава "Радавыя" і "Парог", А. Петрашкевіча "Напісанае застаецца", У. Бутрамеева "Страсці па Аўдзею", У. Караткевіча "Маці ўрагану", "Званы Віцебска" і інш.

Значэнне творчасці Андрэя Макаёнка ў беларускай драматургіі цяжка пераацаніць. Ён у свой час па-сутнас-ці вывеў нашу драматургію на ўсесаюзную сцэну, пад-ключыў яе да здабыткаў усёй шматнацыянальнай савецкай літаратуры.

"Спытай сябе сам" — вось асноўны лейтматыў твораў А. Макаёнка. Творы мастака набліжалі духоўнае адра-джэнне ў нашым грамадстве, рыхтавалі "новае мыслен-не", перабудову ўсяго ўкладу грамадска-палітычнага жыцця, якую кожны пачынаў з сябе. П'есы А. Макаёнка набліжалі працэсы перабудовы найперш актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі, крытыкай таго часу, у якім асоба перажывае моцныя ўплывы соцыума, ідэалагіч-ных і палітычных догм. Чалавек супраціўляецца гэтаму знешняму ціску як можа, з усіх сіл, але сілы няроўныя і ён вымушаны "замкнуцца", "загерметызавацца", каб ніхто і ніколі не ўведаў яго сапраўдны стан душы. "Не па закону", - крычыць селянін Гарошка ў адной з першых п'ес драматурга "Выбачайце, калі ласка". "Спыніце шарык (маецца на ўвазе зямны шар. - У.Н.) - я сыйду!" -усклікае герой у п'есе "Святая прастата" ("Кашмар"). Герой - усё тая ж "святая прастата", вуснамі яго драма-тург выносіць прысуд знешняму ціску на асобу, выказ-вае ісціну ўзаемаадносін чалавека і дзяржавы.

Таленавітым драматургам зарэкамендаваў сябе ў беларускай літаратуры Аляксей Дудараў. Сам з'яўляючыся прафесійным акцёрам (скончыў акцёрскі факультэт тэатральна-мастацкага інстытута), пісьмен-нік тонка адчувае сцэну, умее ў сваіх п'есах "бачыць" дзеянне на сцэнічных падмостках, уяўляе ігру акцёраў, таму п'есы гэтага драматурга дасканала "прапісаныя", і ў адносінах да характараў персанажаў, і што датычыць сімпатый і антыпатый герояў, "закручанасці" сюжэтных вузлоў. Іншымі словамі, драматург умее бачыць "чала-века на сцэне", бо ў жыцці той чалавек закрыты ад ста-ронняга вока, уважлівага разгляду. Яго рэдка хто ба-чыць, старонні не адчувае, не ведае, што ён думае, аб чым трывожыцца, асабліва, калі ён знаходзіцца ў адзіно-це, сам-насам (п'есы "Вечар", "Выбар").

Ён грувасткі, моцна скроены і ладна сшыты, тыповы герой А. Дударава, ён не паддаецца знешняму ўплыву, усе ўнутраныя сілы ягоныя нібыта сыходзяцца ў цэнтры цяжару. Суровы ў такія моманты становіцца яшчэ мар-котнейшым, маўклівы — замкнутым, буркатлівы — невы-носным, а злы - яшчэ злейшым. Аднак ёсць на свеце сумленне, якое жыве ў чалавеку і якое філосаф Гегель назваў маральнай геніяльнасцю. Яно не дае спакою геро-ям дудараўскіх п'ес ("Радавыя", "Парог") і прымушае іх дзейнічаць, так ці іначай.

I вось такі чалавек аказваецца на сцэне - навідавоку ва ўсіх. Вось ён стаіць у святле юпітэраў, "прасвечвае-мы" адусюль, і ад яго не адводзяць вачэй гледачы. Па волі аўтара герой пачынае ўсведамляць, што ён не адзін у гэтым свеце, што яму ўжо не схавацца, не стаіцца, душа сотнямі ледзь бачных ніцей злучае яго са знешнім светам, з іншымі людзьмі, і ён, падуладны волі драма-турга, пачынае сваё дзеянне на сцэне.

У драме "Радавыя" драматург паказвае падзеі апо-шніх дзён вайны, калі ўжо бачыцца хуткая перамога. Таму з яшчэ страшнейшым болем адгукаецца страта чалавечага жыцця - самага каштоўнага дару на гэтай, палітай крывёй і потам, але дарагой і мілай чалавеку зямельцы. Ды, зрэшты, дзеянне ў п'есе адбываецца ўжо нават і не на сваёй зямлі, а дзесьці там, у мурах чужых гарадоў, у гітлераўскай цытадэлі. Рушыцца фашызм, якому ўсе доўгія чатыры гады вайны просты салдат "капаў магілу", расхістваў і разбураў той каменны мур, бетонную глыбу.

У цэнтры п'есы - радавыя байцы, непасрэдныя ўдзельнікі ўсіх ваенных дзеянняў, выканаўцы загадаў і складаных шматхадовых ваенных аперацый. У кожнага салдата свой лёс, свае ўдачы і няўдачы на вайне, свае

страты і асабістыя рахункі з ворагам, сваё разуменне абавязку і пачуццё геройства, патрыятызму.

Адзін з іх - Дзерваед — прыгадвае родную старонку, сад каля спаленай фашыстамі хаты, жахлівую смерць жонкі і сына. Пісьменнік сам не мог быць на фронце, бо нарадзіўся пасля вайны, у 1950 г. Аднак атрымалася сцэна амаль біблейская, з падтэкстам. Справа ў тым, што ва ўяўленні нашых продкаў Смерць разглядалася як ланцуг шматлікіх вандровак душы, калі душу "насілі" то анёлы, то чэрці, валэндаючыся з ёй - куды ж яе змясціць -у рай ці ў пекла. Душа праходзіла дваццаць своеасаблі-вых "мытняў", дзе ёй прыпаміналі ўсе смяротныя і не-смяротныя, зямныя і незямныя грахі, перш чым даць "дабро" на тое ці іншае прыстанішча. Дык вось у пекле душы нябожчыка паказвалі якраз адзін з падобных жахаў.

Перачытваючы твор А. Дударава "Радавыя", міжволі задаеш сабе пытанне: за якія ж грахі бацькоў сваіх, продкаў і тых, хто жыў яшчэ зусім нядаўна, за якія справы людскія на нашай зямлі вымушаны пакутаваць у самым пекле ваенных падзей радавыя вайны ды іх дзеці, а можа, яшчэ і дзеці дзяцей? Выключную мастац-кую сілу ўздзеяння мае ў п'есе такое сюжэтнае адгалі-наванне.

Салдаты, радавыя, сцяўшы зубы, робяць сваю работу на вайне. Нехта праяўляе больш гарачлівасці і напору, нехта спакойна-дзелавіты, іншы - па-гаспадарску руплівы, а той - па-сталаму абачлівы. А вось і баец Саля-нік, якому рэлігійныя перакананні не дазваляюць браць у рукі зброю. Усе яны праходзяць перад намі, нават не на-званыя, як калектыўны партрэт байцоў 1945 г. - і разжа-лаваны ў радавыя Герой з Залатой Зоркай на грудзях, і радавыя, акопная сіла, на чые плечы лёг увесь асноўны цяжар мінулай вайны.

Своеасаблівым помнікам-абеліскам радавым удзель-нікам Вялікай Айчыннай вайны стала п'еса А. Дударава "Радавыя", і спектакль па ёй, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР, які ставілі і ставяць многія тэатры ад Брэста да Уладзівастока.

П'еса А. Дударава "Вечар" пра "вечар" чалавечага жыцця, дасвецце старасці, калі ўжо асноўнае ў жыцці зроблена, здзейснена, пражыта, гожа ці не зусім, добра ці са скрухай, са стратамі і пакутамі, калі набыты нейкі вопыт і прыйшло разуменне значымасці на гэтай зямлі, але прыходзіцца развітвацца са светам. I людзі "праяўляюцца" ў нечым іншым, з дна душы ўсплывае самае дарагое і каштоўнае — дабрыня, спагада, усёдара-вальнасць, любоў, святло і міласэрнасць. Тады найбольш і цэняцца звычайныя чалавечыя каштоўнасці.

Так і жывуць вяскоўцы - на схіле жыцця, пад "вечар" свайго зямнога існавання, з улагоджаным сэрцам і праўдай адносін.

П'еса А. Дударава "Парог" - пра шкоду і згубнасць п'янства. Пакуль ты не ўцягнешся ў тое зелле, ты яшчэ чалавек, можаш жыць і адчуваць усё на свеце, але пасля таго, як утапіў сваю душу ў гэтай атруце, ты ўжо і "жыў — не жыў".

3 кацельні, дзе атабарыліся п'яніцы, выбег адзін з іх, ухапіўшы паліто сабутэльніка з пашпартам у кішэні, пабег за бутэлькай і... замерз у снезе. Яго пахавалі, як і належыць, па пашпарту. А сапраўдны ўладальнік даку-мента сядзеў-сядзеў у кацельні - і дзень, і два, і тры -паліў кацёл, даваў цяпло людзям, усё чакаў таго — з бутэлькай. Калі канчаткова працвярэзеў, выйшаў на святло, трапіў у кватэру, у звычайны, а не перавёрнуты п'янствам свет, дык і не ведаў, што рабіць. Ёсць ён ці яго ўжо няма? "Мы ж цябе ўчора пахавалі..." — жаласліва гаворыць яму сынок, якога ён падняў са сну сярод начы. Вось ён, той парог, за якім чалавек перастае быць чала-векам, самім сабою, а становіцца быдлам.

П'еса — пра ўсеагульную бяду. А. Дударава папрака-лі, што п'еса "Парог" не мае нацыянальных адмецін. Можа, меў рацыю мастак, паказаўшы ўсяленскі харак-тар трагедыі п'янства. Не ўратоўваецца ніводзін, хто надзяе на сябе маску нечалавека, хто "ў свінню, казла ператварыўся, ваўкалакам абярнуўся".

Мог пісьменнік знайсці процьму хлёсткіх прыказак і прымавак, народных жартаў, анекдотаў пра п'янства, але якраз яны б і ўказвалі на канкрэтную нацыю, этнас, народ, ды наўрад бы п'еса ад гэтага выйграла. Аўтар гэтага не стаў рабіць. Куды важней было адкрыць лю-дзям вочы на самую пагібельную звычку.

Драматург А. Дудараў - аўтар п'ес "Выбар", "Апошні ўзлёт", "Злом", "Купала", "Чорная панна Нясвіжа" і інш.

Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкія фільмы "Кола", "Белыя росы", "Восеньскія сны","Купальская ноч", "Суседзі".

На сцэне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы ў Мін-ску з поспехам ішлі п'есы Алеся Петрашкевіча "Напі-санае застаецца" (пра Ф. Скарыну), "Адкуль грэх?", "Укралі кодэкс" і інш.

"Амністыя" - адна з п'ес драматурга Мікалая Мату-коўскага. Амністыяй стала рашэнне таварыскага суда над гультаём і прагульшчыкам на фабрыцы цацак Салавейчыкам. Пасля такога разгляду парушальнік спакою і грамадзянскага парадку так разышоўся, што пачаў патрабаваць пуцёўку за мяжу, усвядоміў сябе героем дня, якому ўсе яшчэ павінны дзякаваць за тое, што ён з'яўляецца на працы. "Траянскім канём", які разбурае маральны падмурак грамадства, называе аўтар свой персанаж вуснамі адной з гераінь. Па п'есе "Амністыя" быў пастаўлены мастацкі фільм, які насіў такую ж назву, а таксама тэлефільм пад назвай "Траянскі конь".

Цікавасць у гледачоў выклікалі спектаклі ў сталічных тэатрах па п'есах М. Матукоўскага. "Апошняя інстан-цыя" - такую назву носіць адна з п'ес драматурга - гэта наша чалавечае сумленне. Менавіта сумленне можа нас утрымаць ад ганебных учынкаў, за якія мы будзем потым увесь век каяцца. Адсутнасць сумлення можа зламаць чалавеку ўсё яго жыццё, зрабіць маральным калекам. Нам усім трэба часцей звяртацца да гэтай "апо-шняй інстанцыі".

Ёсць, безумоўна, межы чалавечай мудрасці, глыбіні духу, але, мусіць, няма меры людской дурасці, тупасці асобнай істоты, чалавечага індывідума. П'еса М. Мату-коўскага "Мудрамер" высмейвае абмежаванасць, зашо-ранасць поглядаў на свет, тупасць і адсутнасць усякага разумення гумару ў паасобнай часткі людзей. Вынаходнік з народа - новаспечаны Кулібін - змайстраваў пры-бор, які вымяраў інтэлектуальны патэнцыял асобы. "Мудрасць" заставалася "недаступнай" для многіх. Герой востра рэагуе на чалавечую беспрынцыпнасць, недалёкасць, на душэўную глухату, бюракратызм, дэс-патызм, адсутнасць нармальных умоў для развіцця патэнцыяльных здольнасцей асобы-творцы. Прыбор той чуйна адгукаецца на грамадска-палітычную атмасферу ў таталітарнай краіне. Гэта своеасаблівы сейсмограф чалавечай душы, душы творцы.

М. Матукоўскі арыентуецца ў сваёй творчасці на сацыяльна значныя праблемы часу, на ўзаемаадносіны слова і справы, духу і асобы, дзяржавы і грамадства.

У свой час адметнай з'явай тэатральнага жыцця стаў спектакль Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы па п'есе Уладзіміра Бутрамеева "Крык на хутары, альбо Страсці па Аўдзею". Спектакль пра рассяляньванне беларускай вёскі, пра знішчэнне моцных гаспадарак, аб'яднанне ў калгасы, знішчэнне хутароў. Крыкам кры-чыць селянін-працаўнік Аўдзей, хутаранскі гаспадар, моліцца, просіць заступніцтва ў Бога, звяртаецца да людзей, да дзяцей, бо на яго вачах рушыцца векавечны ўклад жыцця. Бывала, дзень пачынаўся божай ранічкай, калі бацька, гаспадар на сваім хутары, даваў заданні сямейнікам: каму — касіць, каму — зграбаць, каму — зво-зіць сена ў гумно. Цяпер жа гаспадарка прыходзіць у заняпад, калгас душыць, зямлі ўсё меней. Купіш мала-тарню - прайграеш, бо адразу ж станеш эксплуатата-рам, крывапіўцам, кулаком-захрыбетнікам. А з такімі размова ў новай улады кароткая. Уласнік - чужак, уласнік - бандыт, злодзей, уласнік - дармаед, які стаіць на шляху да калектыўных форм гаспадарання на зямлі. Уласнік не мае права на існаванне. А таму і раздаюцца стрэлы ўначы - адзін, другі, трэці, чацвёрты, пяты -столькі, колькі ў сям'і людзей, што жылі на хутары, уключаючы і дзяцей. 3 кволым агеньчыкам лямпы-газні-цы ідзе са сцэны чалавек у форме да людзей, у залу, пра-ходзіць праз глядацкія шэрагі і знікае ў цемры. Што нясе людзям той агонь? Надзею, веру, пакуты, здзекі? Рушацца на сцэне дэкарацыі хутара: абрынулася столь, пахіліліся сценкі, паплыў уніз і накрыў людзей і ўсё жытло цяжкі вялізны крыж. Той крыж, які ўсё жыццё нёс на сабе селянін-працаўнік, гаспадар на сваёй зямлі.

Не абмінае беларуская драматургі'я і сучаснай тэматыкі, уздымае так званыя перабудовачныя праблемы, якія захапілі наша жыццё цалкам. У камедыях Уладзімі-ра Сауліча "Халімон камандуе парадам", "Адзін Гаўры-ла ў Полацку", "Сабака з залатым зубам" на авансцэну выходзяць прадпрыймальныя людзі, якія падаліся ў біз-нес, імкнуцца браць ад жыцця як мага болей. Камедый- насць сітуацый у п'есе "Сабака з залатым зубам" амаль парадаксальная. Былы маёр міліцыі Козлікаў, начальнік медвыцвярэзніка, які ўсё жыццё змагаўся з самагоншчыкамі, ненавідзеў іх, зараз сам гоніць гарэлку ва ўласнай кватэры. Маці моліцца за сына, просіць для яго шчасця, а ў хаце ніводнай іконы.

Новаспечанаму багацею здаецца, што сапраўднае жыццё - у багацці, але ён і сам таго не заўважае, як жыццё становіцца залежным ад набытых рэчаў. Вось і сабаку яму захацелася набыць незвычайнага, пародзістага, з добрай радаслоўнай, які б сведчыў аб "каставасці", "абранасці", выключнасці гаспадара.

У сучаснай беларускай драматургіі з'явілася нямала новых імёнаў, узніклі новыя драматургічныя жанры. Меладрама Галіны Каржанеўскай "Мора, аддай пярсцёнак" прысвечана праблемам асабістых узаемаадносін немаладых ужо людзей, у якіх і ў сталым веку "не склей-ваецца" той посуд, што трэснуў, - даўняе каханне юначай пары. П'есы Алены Паповай "Аб'ява ў вячэрняй газеце", "Улюблёнцы лёсу" напісаны на матэрыяле гарадскога жыцця.

Эксперыментуе Андрэй Федарэнка ў п'есе "Жаніх па перапісцы". П'еса, якая носіць адзнакі фарсу, вясёлая і лёгкая гісторыя стварэння сям'і адзінокай жанчынай, апантанай сляпым імкненнем да асабістага шчасця.

У фальклорным духу створана п'еса "Збавіцель" Ігара Сідарука — пра нараджэнне Хрыста, зладзейства цара Ірада, пра вандроўкі сям'і на зямлю Святую.

Сучасная тэматыка складае аснову п'ес Георгія Марчука, Андрэя Федарэнкі, Анатоля Дзялендзіка, Уладзіміра Сауліча, Лявона Вашко. У іх творах выкрываюцца негатыўныя з'явы - бездухоўнасць, амаральнасць паводзін, дэвальвацыя пачуццяў.

Драматургічны "цэх" у беларускай літаратуры нешматлікі. Аднак яго творчыя здабыткі значныя. Пішуць п'есы маладыя аўтары Сяргей Кавалёў, Пятро Васючэнка, Андрэй Курэйчык і інш.

Драма — дзеянне. У гэтым дзеянні адбываецца канфлікт ці раскрываецца суладдзе чалавека і акаляю-чага асяроддзя, жыцця і духу. Адбываюцца сутык-ненні характараў самых адметных жаданняў, памкненняў, барацьба волі і абставін, характараў разнастай-ных узроўняў і маштабаў.

Грамадства - лёс чалавека - адказнасць перад часам і самім сабой. Вось галоўныя стыхіі чалавечай дзейнасці ў драматычных творах беларускіх пісьменнікаў.