Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Назавіце характэрныя рысы антычнасці.

  2. Якія творы мастацтва створаны ў антычную эпоху?

  3. Дайце характарыстыку эпосе сярэднявечча.

  4. Пра што расказваецца ў "кнізе кніг" Бібліі?

  5. Аб чым гаворыцца ў Старым Запавеце?

  6. Якімі асноўнымі ідэямі насычаны Новы Запавет?

  7. Значэнне Бібліі для чалавецтва.

  8. Ахарактарызуйце час, у якім жыў Дантэ Аліг'еры.

  9. Чаму твор Дантэ носіць назву "Боская камедыя"?

  1. У чым вы бачыце алегарычнасць вобразаў "камедыі"?

  2. Раскажыце пра змест і кампазіцыю сусветнавядомага твора Дантэ.

Літаратура старажытнай русі

Літаратурныя творы на землях усходніх славян -Кіеўскай Русі, Полацкага, Тураўскага княстваў узніклі пад уплывам візантыйскай культуры з прыняццем хрысціянства. Сярод твораў былі распаўсюджаны "жыціі" і "хаджэнні". Агіяграфічная (агіяграфія - жыц-цяпіс святых) літаратура расказвала пра жыццёвыя зямныя шляхі хрысціянскіх падвіжнікаў, нялёгкія дарогі да пазнання ісціны сейбітаў дабра і праўды, люд-скіх заступнікаў.

Першыя аповесці пра лёс пакутнікаў за веру наблі-жаны да рэальнасці. Яны былі падобныя да антычных твораў, мелі прыгодніцкія сюжэты. Вобразы ідэалізава-ліся, пазбаўляліся індывідуалізацыі. Творы набывалі агульны характар. Сюжэты і кампазіцыйныя знаходкі паўтараліся, станавіліся традыцыйнымі. Як правіла, жыццяпісы святых падаваліся ў адпаведным і зразуме-лым для ўсіх кірунку. Прыродны розум, кемлівасць, любоў да кніжнай мудрасці вылучалі гэтыя персанажы. Маляваліся дабрачыннасць бацькоў, адмаўленне ад зям-ных уцех і радасцей, раздача "ўдовам і жабракам" маё-масці і прысвячэнне жыцця служэнню Богу. Творы заканчваліся пахвалой святому.

У старажытнасці рэдка адпраўляліся ў чужыя землі, і кожнае такое падарожжа станавілася падзеяй, вартай апісання. Так узніклі "хаджэнні". У час вандроўкі пада-рожнік нічога не прапускаў, у яго была магчымасць азір-нуцца наўкола, каб распавядаць дэталёва. Так людзі даведваліся пра новыя землі, норавы суседніх і далёкіх народаў. "Хаджэнні" часта мелі эпічна-апавядальны характар, з'яўляліся падарожнымі нарысамі. Дакладна апісваліся час, прырода, падзеі. Адны з тых твораў мелі рэлігійны змест, асабліва творы паломніцкай літарату-ры, іншыя ўтрымлівалі рысы свецкага прыгожага пісь-менства. З'яўляліся летапісы, апокрыфы, словы, жыціі.

Для літаратуры Старажытнай Русі ў дамангольскі перыяд характэрны абагульненасць падзей і вобразаў, перадача з'явы ў прасторы і часе. На любыя падзеі аўта-ры імкнуліся глядзець у аддаленай перспектыве. У лета-пісах апісанне лёгка пераносілася з аднаго княства ў другое, у поле зроку трапляла ўсё, што характарызавала асобу: гераічныя паходы, гісторыя сем'яў, магутныя роды. Паўставалі велізарныя прасторы сваіх і чужых зямель. Напрыклад, у летапісе жыцця Уладзіміра Мана-маха дзеянні пераносіліся з Захаду на Усход, у пры-волжскія стэпы.

У творах Старажытнай Русі маляваліся яркія натуры. Аўтары не шукалі разнастайных мастацкіх прыёмаў, але гэта былі цэласныя, эмацыянальныя, праўдзівыя хранікальна-дакументальныя творы. У літаратуры гэта-га перыяду бытавалі перакладзеныя гістарычныя апо-весці, хронікі, "хаджэнні", духоўныя вершы. Адбывала-ся перапісванне рэлігійных кніг у манастырах.

Высокае паэтычнае майстэрства выявіў манах Кіры-ла Тураўскі, які звяртаўся да людзей з пропаведзямі маральнага самаўдасканалення чалавека і грамадства ў сваіх паэтычных "Словах", "Казаннях", у мудрых "Прытчах", "Павучаннях". Неабдымнасць родных пра-стораў меў на ўвазе Кірыла Тураўскі, калі пісаў аб невы-меранасці нябеснай вышыні і аб нявычэрпнасці зямной глыбіні ў "Слове аб рассяленні". Літаратура Старажыт-най Русі напоўнена жыццясцвярджальнай сілай, у тво-рах шмат святла, чысціні, узнёсласці.

Вядома няшмат аўтараў: летапісец Нестар, прапа-веднікі Іларыён, Кірыла Тураўскі. 3 прыняццем хрысці-янства кнігі сталі шырока распаўсюджвацца па Русі. У заходніх каталіцкіх краінах кнігі друкаваліся на латыні. Славянскія землі аб'ядноўвала царкоўнаславянская мова - маляўнічая, гнуткая, мілагучная. 3 яе дапамогай выказваліся самыя складаныя пачуцці. У тканіну твораў перапісчыкі ўпляталі лірычныя песні, народныя плачы, праслаўленні. Цікавасць шматлікіх пакаленняў выкліка-лі гераічныя песні — быліны, у якіх услаўляліся багатыр-ская сіла і магутнасць воінаў рускай зямлі ("Ілья Мура-мец і Салавей-разбойнік"). Быліны спявалі старцы-лірні-кі. У гераічных песнях гучаў народны погляд на праўду, справядлівасць, дабро і зло (быліны "Дабрыня і Змей", "Алёша Паповіч і Тугарын", "Садко", "Васілій Буслае-віч"). Летапісы, аповесці, легенды, паданні Старажытнай Русі з'явіліся трывалым падмуркам для развіцця рускай мастацкай літаратуры, паўплывалі на росквіт прыгожага пісьменства на Беларусі.