Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. 3 якога асяродку паходзіць пісьменнік Міхась Зарэцкі?

  2. Што сфарміравала светапогляд будучага мастака слова, якія падзеі?

3. Якія праблемы маральна-этычнага характару вы можаце вылучыць у творах М. Зарэцкага?

  1. Пра што раман М. Зарэцкага "Вязьмо"?

  2. Як вы патлумачыце саму назву рамана "Вязьмо"?

  3. Якія адметнасці прозы М. Зарэцкага зрабілі пісьменніка адным з самых папулярных аўтараў у 20-30 гадах XX ст.?

  4. Якімі "сцежкамі-дарожкамі" ішла моладзь у новы дзень у пачатку XX ст.?

Пятрусь броўка (1905-1980)

Высокая ў Айчыны крона, Бязмежжа - не ахопіць зрок. Народ, што акіян зялёны, А я - адзіны ў ім лісток.

Пятрусь Броўка

Асобу паэта нельга аддзяліць ад ягонай творчасці. Вядомы белару-скі паэт і грамадскі дзеяч Пятрусь Броўка заняў у беларускай літара-туры надзвычай прыкметнае месца. Паэт доўгі час знаходзіўся ў эпіцэн-тры ўсяго літаратурнага жыцця і актыўна ўплываў на развіццё літаратуры, усіх яе жанраў, і не толькі як творца, але і як кіраўнік рэспубліканскай пісьменніцкай арганізацыі на працягу доўгіх гадоў.

Пётр Усцінавіч Броўка нарадзіўся ў в. Пуцілкавічы на Полаччыне (цяпер Ушацкі раён). У 1923 г. працаваў у Маладолецкім ваенным камісарыяце, потым у валвы-канкоме, рахункаводам саўгаса ў в. Малыя Дольцы, арганізаваў там камсамольскую ячэйку, стаў яе сакра-таром. Быў селькорам, вёў актыўную грамадскую работу па ўстанаўленню Савецкай улады ў родных мясцінах. У 1924 г. стаў старшынёй Маладолецкага сельскага саве-та, потым перайшоў працаваць у Полацкі акруговы камі-тэт камсамола. У 1928-1931 гг. вучыўся ў БДУ, добра разумеючы, што трэба папоўніць запас ведаў.

Першы верш "Ой, не шапчы, мая бярозка..." быў змешчаны 16 жніўня 1926 г. у газеце "Чырвоная Полач-чына". Свае вершы паэт падпісваў псеўданімам Юрка Баравы. Раннія яго творы насілі ярка выяўлены грама-дзянскі пафас ("Не буду я стаяць на раздарожжы, Ва-чыма сумнымі глядзець удалячынь..."). Паэт пісаў пра гераізм працоўных будняў, пра энтузіязм мас, рабочы рытм першых гадоў Савецкай улады ("Прамова факта-мі", "Гады, як шторм"), адразу выявіўшы даволі акрэ-слена творчую пазіцыю і паставіўшы свой талент на службу сацыялістычнаму ладу. Па гэтай прычыне многія яго творы маюць кан'юнктурны характар. "У гады пер-шых пяцігодак, - прыгадваў паэт, - мы пісалі пра ўсё. Хадзілі на заводы, бічавалі прагульшчыкаў, гультаёў, рвачоў. Часта выходзіла рытарычна, але я ніколі не шка-даваў працы, аддадзенай лозунгам і агіткам. Працуючы над імі, даводзілася быць у віры жыцця і многае па-знаць".

Паэтычная натура П. Броўкі - натура чалавека няўрымслівага, творча актыўнага. Яго паэзія вельмі часта перадавала агульную чалавечую занепакоенасць станам рэчаў, выяўляла ледзь усвядомленую яшчэ трывогу за тое, што дзеецца ў нашым жыцці, хоць знешне ўсё і выглядала зусім прыстойна:

I першай думка, устаўшы ўранні, Нястачу знойдзе дзе-нідзе. Ці то на працы, ці ў каханні, Ці то ў адзенні, ці ў ядзе.

Здаецца, проста і няхітра, а часам рытарычна і павяр-хоўна гучаць многія радкі паэта, ды раптам прыходзіць усведамленне, што і прастата гэтая, і захлёб рэчаісна-сцю, узнёсласць інтанацый маюць пад сабою рэальную глебу. Мы ведаем, як часамі нялёгка бывае дасягнуць такой прастаты, даходлівасці слоў і слоўных выразаў. Паэзія П. Броўкі вылучаецца перш за ўсё грамадзянскім пафасам, занепакоенасцю, прамоўніцка-заклікальнымі, адкрыта публіцыстычнымі інтанацыямі. Пераадоль-ваючы схематызм і пэўную рытарычнасць, паэт наблі-жаў сваю творчасць да народнай высновы, песеннай фальклорнай традыцыі. П. Броўка выкарыстоўваў ледзь ці не ўвесь багаты арсенал прыёмаў, сродкаў, якія існуюць у вусна-паэтычнай творчасці беларускага наро-да: рэфрэны, градацыі, клаўзулы, гіпербалізацыю вобразаў, метафарычнасць бачання, антытэзу, услаўленне ідэала ў вобразе лірычнага героя, рамантыч-ны наіў, частае ўжыванне эпітэтаў, своеасаблівую мело-дыку і рытмічную арганізацыю верша, умоўнасць вобра-заў і адцягненасць характарыстык. У паэзіі П. Броўкі, можна сказаць, выявіўся народны позірк на рэчы, душа простага люду, яе шчырасць.

У творчасці П. Броўкі публіцыстычнасць вельмі цесна пераплецена з фальклорным пачаткам. Вось, напры-клад, як хораша ў вершы выяўляецца сутнасць двух узятых з фальклору вобразаў - арла і галубкі - як сім-валаў адвагі, смеласці, рашучасці і вышыні палёту, а таксама ласкі, пяшчоты, даверлівасці, вернасці дому, душэўнай падатлівасці:

Калі надыдзе час спачыну, Адна ёсць просьба да зямлі: Накрый мяне крылом арліным, Крыло галубкі пасцялі. Абодвум з дзён маленства босых Зайздросціў я, як ні кажы, -Глядзеў услед арлу ў нябёсах, Ды галубінай быў душы. А ўсё ж калісьці, у нейкім ранні, 3 праменнем першым на расе Не клёкат грозны - вуркаванне Няхай мне вецер прынясе.

("Калі надыдзе час спачыну")

Пры чытанні гэтага і іншых вершаў ствараецца ўра-жанне, што паэту вершаваныя радкі лёгка даюцца, што для паэта праблемы майстэрства не існуе.

Паэзіі П. Броўкі не бракуе сардэчнасці, лірычнага неспакою, праўдзівасці пачуцця.

Зусім мяняецца характар паэзіі П. Броўкі ў гады вайны. Голас яго набывае адметнае гучанне, насычаецца новымі фарбамі, у вершах з'яўляюцца новыя інтанацыі. Напоўнены роздумам і болем верш "Рана", напісаны ў 1943 г.:

Знаю, сціхнуў бы боль, Каб напіўся жывіцы 3 той крыніцы, Што смагу таліла не раз, Каб чабору таго, Каб тае медуніцы, Каб паветра з бароў, Што пад Мінскам у нас.

Узбагаціліся форма і змест вершаў паэта. Загучалі інтанацыі плачаў, галашэнняў, праклёну ("Надзя-На-дзейка, плача жалейка. Болей рукам тваім жыта не жаці, снапоў не вязаці"). Многія вершы напісаны паэтам у стылі народных паданняў. Адну з партызанскіх быляў выкарыстаў паэт у вершы "Кастусь Каліноўскі". Каліна -так звалі вясковага трактарыста - стаў у вайну парты-занам. А народ назваў яго прозвішчам вядомага змагара за волю беларусаў - Кастуся Каліноўскага. Верш напіса-ны як народнае паданне. У многіх радках чуюцца сказа-выя інтанацыі, песенныя формы ("Дзяўчаты з усёй Беларусі збіралі яму васількі на кашулю..."). У вершы пераплятаецца далёкае гістарычнае мінулае роднага краю і гераічны пафас народнай барацьбы з ворагам. Менавіта ў грозны і суровы час вялікіх выпрабаванняў, страт, пакут паэт стварыў паэму "Беларусь" — адзін з лепшых сваіх твораў, дзе ўзгадваецца ўвесь гістарычны шлях роднай старонкі, расказваецца пра лёс яе лепшых сыноў (К. Каліноўскага, В. Вашчылы), пра развіццё кні-гадрукавання, асветы, культуры на Беларусі. "Зямля Беларусі! Ты помніш нямала" - такім зваротам-рэфрэ-нам пачынаецца амаль кожны новы раздзел паэмы, на яе старонках разгортваецца багатая і змястоўная духоўная біяграфія Радзімы.

Паэтычны талент П. Броўкі шматгранны. Яму ўдава-ліся не толькі творы з ярка выяўленым грамадзянскім напалам пачуцця, але і вершы інтымнага гучання. П. Броўка-лірык адчувальны да чужых клопатаў і тры-вог, пяшчотна-роздумны. Яго вядомы верш "Пахне чабор..." - пра каханне, верш-успамін аб далёкім пачуц-ці з далёкіх гадоў, пачуцці, якое рэхам адгукаецца ў сэрцы штораз, ледзь паэт прыгадае маладую пару, пах чабору. Светлай згадкай жыло тое далёкае пачуццё ў сэрцы паэта. Пяшчота і сум адчуваюцца ў творы:

Час той схаваўся за дальняй гарою,

Здасца хвілінай - яна прада мною...

Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор.

Пахне чабор, Пахне чабор...

("Пахне чйбор")

Ціхая, ласкавая, ясная і шчырая лірыка кахання ў паэта. Паэту верыш, разам з ім перажываеш і страту, і радасць дасюль жывога ў душы трапяткога юначага кахання. Душэўныя пачуцці сталага чалавека, які абця-жараны жыццёвым вопытам, але не растраціў пяшчоты, замілавання, высокай павагі да жанчыны, самаахвярна-га пачуцця да любімага і блізкага чалавека, гучаць у вер-шах "Ты - мая пчолка", "Памылка". 3 руплівай пчолкай параўноўвае паэт каханую жанчыну, з патаемнай скру-хай шкадуючы аб тым часе, калі лічыў памылкаю свае пачуцці да яе. Лірычная палітра мастака з гадамі стана-вілася шматфарбнай, інтанацыі - багацейшымі, эмоцыі -больш даверлівымі.

Паэзія П. Броўкі - з'ява няпростая. Думаецца, паэт бачыў недахопы як сваёй, так і ўсёй беларускай паэзіі савецкага часу, адчуваў незадаволенасць - ад павяр-хоўнага слізгання па праблемах сацыялістычнай рэча-існасці, ад немагчымасці зачэрпнуць глыбока і сказаць болын праўдзіва. У вершы "Паэзія" П. Броўка так гаворыць аб таемнасці загадкі паэтычнага светаўспры-мання:

Паэзія, твой крок чуваць, Твой стан, здаецца, бачу!..

А як цябе мне адшукаць -Нялёгкая задача!

3 імем П. Броўкі звязана ўзбагачэнне паэзіі савецкага часу традыцыямі беларускага фальклору, насычэнне яе фарбамі народнай песеннай творчасці з выкарыстаннем сказавых інтанацый, фальклорнай вобразнасцю, шчы-расцю, задушэўнасцю, прастатой, даходлівасцю, умоўнасцю, абагульненасцю вобразаў і лірычнай усхва-ляванасцю.

У пасляваенныя гады П. Броўка звярнуўся да жанру паэмы: "Хлеб" (1946), "Бацькаў дом" (1947), "Родныя берагі" (1948), "Добры друг" (1949), "Лясы наддзвінскія" (1953). У другой палове 50-х гадоў XX ст. ім напісаны раман "Калі зліваюцца рэкі".

Вяршыняй мастацкай творчасці П. Броўкі з'яўляюц-ца зборнікі паэзіі "Пахне чабор" (1959), "Далёка ад дому" (1960), "А дні ідуць..." (1961), "Высокія хвалі" (1962). У іх увайшлі лепшыя вершы, у якіх адбіліся інтымныя пачуцці, асабістыя ўражанні паэта ад знаёмства з новы-мі краінамі, а таксама подых новага часу, новыя павевы ў духоўным жыцці і клімаце грамадства.

Паэзія напаўнялася жыццёвай канкрэтыкай. Тут выявіўся і роздум паэта над жыццём і часам. Паэт больш стаў давяраць уласнаму вопыту, часцей гаварыў "ад сябе" - пра тое, што хвалюе, пра набалелае, прыгад-ваў сваё маленства (вершы "Жорны", "Сляды" і інш.). Каб накарміць малога ў галодны год, бабуля вымушана лушчыць яшчэ зялёны боб. I здаецца яе ўражліваму ўнуку, што "ці то слёзы, ці то боб" перабірае ў кошыку спрацаванымі рукамі старая вясковая кабета (верш "Слёзы").

У 1955 г. П. Броўка разам з групай беларускіх пісь-меннікаў выязджаў у Польшчу і там пабываў у былым нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Асвенціме - адным з самых вялікіх у гады Другой сусветнай вайны на аку-піраваных землях. Як вядома, у Асвенціме загінула маці паэта, якую фашысты вывезлі з роднай вёскі. Паэт хадзіў па зямлі, дзе пакутавалі вязні, і нібыта вёў раз-мову з маці, шукаў яе слядоў, са смуткам і гневам, абу-рэннем думаў пра жудасны час усеагульнага вынішчэн-ня, пра крывавую машыну вайны. Боль і адчай ахопліва-лі паэта, паўставалі ў сэрцы трывога і клопат за буду-чае, з глыбіні душы ўзнімаўся пратэст супраць пад-пальшчыкаў новых войнаў, супраць здзеку і гвалту над чалавекам. Так нараджалася паэма П. Броўкі "Голас сэрца" (1960). Гэта голас сына, маці якога загінула ў пакутах, стаўшы адной са шматлікіх бязвінных ахвяр вайны, голас сына сваёй шматнацыянальнай краіны, якая шмат вынесла ў мінулую вайну, голас сына бела-рускай зямлі, патрыёта. У паэме аўтар ідзе да абагуль-нення, імкнецца гаварыць ад імя многіх людзей на пла-неце, перадаючы пакуты не толькі сваёй маці, але слёзы і беды жыхароў многіх краін, смуткуе аб чалавечых стратах, гатовы абараніць жыццё на зямлі, верыць у тое, што мір пераможа вайну, што будзе мір ва ўсім свеце.

Паэзія П. Броўкі здольная да абнаўлення, да насычэн-ня новымі матывамі і інтанацыямі. У апошніх прыжыц-цёвых зборніках вершаў - "Калі ласка" (1972), "I ўдзень, і ўночы" (1974), а таксама ў кнігах прозы "Донька-Дані-эль" і "Разам з камісарам" (1974) пісьменнік вяртаўся да тэм і вобразаў, якія хвалявалі яго ў 20-30-я гады XX ст. Угэтых творах гучаць спавядальныя матывы. Паэт з новай сілай і з новым успрыманнем глядзіць на прой-дзены шлях. Кожны твор - жывы ўспамін маленства і юнацтва, эпізод з жыцця тых, каго добра ведаў паэт, ланцуг падзей вялікага грамадскага значэння (вершы "Валрэўкомаўскі кур'ер", "Першы камісар", "Ячэйка", "3 юначых дзён...", "Першыя спектаклі", "Быў юнаком...", "Гады адышлі...").

Калі будуецца краіна,

Калі на ўздыме ўвесь народ,

Працуй упарта і няспынна

I набліжай ягоны ўзлёт.

("Калі будуецца крагна")

Паэзія П. Броўкі - глыбока народная. У ёй у многім выяўляецца народны позірк на многія рэчы і з'явы, раскрываецца багацце і хараство народнай душы:

Яны даспадобы мне, хай і старыя, Не толькі ў гучанні хвалюючы змест. Як многа гавораць мне назвы такія — Мінск, Пінск, Брэст. Калі паразважыш, няцяжка дазнацца, Бо сведчыць на ўсю неабсяжную шыр, Што продкі любілі спакойную працу -Шклоў, Клецк, Мір.

("Родныя словы")

Прастата паэзіі П. Броўкі далёкая ад спрошчанасці, ад прымітывізму. Паэт жыў, працаваў і тварыў, шукаў і памыляўся разам са сваім народам, і ў ягонай творчасці адбіўся ледзь не ўвесь гістарычны шлях беларускага народа на працягу доўгіх гадоў: першыя пяцігодкі, вайна, пасляваеннае будаўніцтва, развенчванне культу асобы, пошукі новых ідэалаў.