Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

1. Што ўдалося здзейсніць класіку беларускай прозы К. Чорнаму з задуманага цыклу раманаў аб гістарычным шляху беларускага народа?

2. Прааналізуйце майстэрства К. Чорнага-апавядальніка.

  1. Як паказвае К. Чорны чалавека-ўласніка і чалавека-пра-цаўніка ў рамане "Трэцяе пакаленне"?

  2. У чым заключаны філасофскі змест раманаў К. Чорнага ваеннага часу?

  3. Дайце характарыстыку псіхалагічна-аналітычнага стылю К. Чорнага.

Андрэй мрый (1893-1943)

Смех - вялікая справа: ён не адымае ні жыцця, ні маёмасці, але перад ім вінаваты, - як стрыножаны заяц.

М. Гогаль

У гісторыі сусветнай літарату-ры не так ужо шмат пісьменнікаў-сатырыкаў. Творчасць такіх аўта-раў адразу станавілася папуляр-най, а многае з таго, што выходзіла з-пад іх пяра, набывала другое жыццё ў форме крылатых выслоўяў. Яркі прыклад - "вясёлае шматкніжжа". Сар-кастычны знішчальны смех Франсуа Рабле ў рамане пра здзіўляючыя подзвігі вялікага Гарганцюа, бацькі, а паз-ней і сына Пантагруэля ("Гарганцюа і Пантагруэль"). Падарожжа ў "некаторыя аддаленыя краіны свету Ле-мюэла Гулівера, спачатку хірурга, а затым капітана некалькіх караблёў" у Ліліпуцію, пасля ў краіну веліка-наў. Незвычайныя прыгоды барона Мюнхгаўзена, які сам сябе выцягваў за валасы з балотнай твані.

Прыгадаем ратаборца за вялікія ідэі Дон Кіхота, зна-ходлівага і бескарыснага, якога намаляваў Мігель дэ Сервантэс Сааведра, мудрую іронію Марка Твена, леген-ду пра бессмяротнага Ціля Уліншпігеля з вясёлай і бага-тай Фландрыі Шарля дэ Костара. Перамаганосны смех Маякоўскага ("Клоп", "Лазня"), дасціпнасць, дакладнасць, трапнасць і афарыстычнасць прозы I. Ільфа і Я. Пятро-ва ў кнігах "12 крэслаў" і "Залатое цяля", якія надоўга захавалі стыхію і каларыт свайго часу (20-30-я гады XX ст.), багаты афарызмамі, што так палюбіліся чытачу, не страчваюць сваёй каштоўнасці і прыцягальнай сілы і зараз.

У паводзінах галоўнага героя "Запісак Самсона Самасуя" (часопіс "Узвышша", 1929 г.) Андрэя Мрыя шмат ад многіх сусветна прызнаных вобразаў сатырычнай прозы. А яшчэ больш ад шырока распаўсюджанай ва ўсёй літа-ратурнай класіцы тэмы самазванства. Чалавек не на сваім месцы - магістральная праблема мастацтва слова. Самсон Самасуй "улазіць у чужую скуру", бярэцца за любую справу, пачынае падладжвацца пад абставіны, імкнецца адпавядаць эпосе, новаму грамадству, якое на вачах мяняецца, а разам з ім мяняецца і аблічча перса-нажа, які імкнецца "патрапіць" у нагу з часам.

Гісторыя самазванства, пачынаючы з п'есы Сумаро-кава "Дзмітрый Самазванец", развітая ў "Барысе Гадунове" Пушкіна, атрымала сваё геніяльнае вырашэнне ў "Рэвізоры" Гогаля.

А. Мрый паспрабаваў аб'яднаць канкрэтнае і агуль-нае, спалучыць рэальную асобу і з'яву, якая раз'ядала грамадства, як іржа жалеза. Пісьменнік высмеяў новую савецкую бюракратыю, распазнаў заганнасць дзяр-жаўнай сістэмы. Мала хто ў сваім жыцці хоць на хвіліну, на пэўны момант не спрабаваў прымераць на сябе даспе-хі Дон Кіхота, не хацеў пераймаць геройства Ціля Уліншпігеля, хоць аднойчы не станавіўся Хлестаковым. Самсон Самасуй не жыве, ён спрабуе іграць тую ці іншую ролю "вінціка" ў дзяржаўнай машыне. Ён ведае, што рабіць і як існаваць у шалёным свеце, каб заўсёды выплысці на грэбень хвалі.

Яшчэ ў далёкай старажытнасці нарадзіўся літара-турны жанр сатыры. 3 дапамогай смеху адмаўляліся негатыўныя бакі рэчаіснасці, падвяргалася асмяянню пачварнае, непраўдзівае, наноснае.

Сатыра А. Мрыя выкрывала не проста ганебныя з'явы сярод людзей і ва ўстановах улады. Пісьменнік "замах-нуўся" на асновы жыцця новага грамадства, на святую святых любой цывілізаванай дзяржавы - на яе бюракра-тычна-камандную сістэму, апарат кіравання. Празаік абсмяяў і збэсціў стыль, формы і метады арганізацыі не толькі культурна-асветніцкай, але і ўсёй гаспадарчай, сацыяльнай, маральнай, этычнай сфер. Раман стаў сатырай на палітычны лад у краіне Саветаў. Камуністычная фанабэрыя, чванства, катэгарычнасць, зазнайства, самалюбства, безапеляцыйнасць сталі нормай жыцця савецкай і партыйнай адміністрацыі. У лісце .'. "Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну" Андрэй Антонавіч Шашалевіч (сапраўднае прозвішча А. Мрыя) расказаў пра гісторыю ўзнікнення і эстэтыч-ную сутнасць свайго сатырычнага рамана. Андрэй Мрый меркаваў напісаць "вясёлую, жыццярадасную кнігу" , пра рознага роду "прайдзісветаў, жулікаў, дармаедаў і паскуднікаў", а з-пад пяра творцы з'явілася на свет "зласлівая насмешка з савецкай культурнай рэвалю-цыі". Пісьменніка называлі "рэакцыйным пісакам", які "руйнуе асновы", а раман - "пасквілем на савецкае жыццё". Аўтар хацеў паказаць "тыповага выскачку Самсона Самасуя, што прабіраецца з мяшчанскіх нізоў да вяршыні савецкай улады", а надрукаваў раман, у якім дыскрэдытавалася савецкая ўлада і раскрывалася маральная дэградацыя прадстаўнікоў кіруючых орга-наў, ад радавога работніка раённага, абласнога звяна, якіх нямала ёсць у кожнай установе, да "дурылы ва ўсе-саюзным маштабе". Пасля такіх ацэнак твора пісьменні-ку цяжка было выжыць у складаных умовах тагачаснага палітычнага жыцця.

Літаратура заўсёды заставалася гарачым цэхам, шкодным для здароўя ў любым грамадстве, але тут, ва ўмовах падазронасці, паклёпаў, "навухаданосарства" (тэрмін з рамана) выстаяць і выратавацца не было мажлівасці, нягледзячы на "пакаяльныя" лісты да Ста-ліна, на шчырыя прызнанні "заўсёды сціплага, забітага, прыціснутага жыццём і хваробамі чалавека". Лёс Творцы трагічны.

Напачатку жыццё Андрэя Мрыя складвалася даволі спрыяльна. У беларускім народзе ёсць нямала прыкла-даў, калі адна толькі сям'я дала роднай літаратуры, навуцы, культуры адразу некалькіх выдатных дзеячаў: такі род Гарэцкіх, Шашалевічаў. Два браты з роду Шашалевічаў магутна і ўпэўнена заявілі аб сабе ў літа-ратуры: старэйшы - Васіль - у драматургіі, малодшы -Андрэй - у прозе. I абодвух іх напаткаў трагічны лёс. Браты-пісьменнікі рэпрэсіраваны і загінулі: Васіля зада-віла незнарок спушчаная бяроза, уціснуўшы цела ў палаючы касцёр. Андрэй, двойчы асуджаны, памёр па дарозе з высылкі ў цягніку, вяртаючыся дахаты ў 1943 г. пасля ГУЛага.

Браты мелі "папоўскае" мінулае, вучыліся ў духоўным вучылішчы, затым - у семінарыі. Яны рана захапіліся музыкай. Першы выдатна іграў на віаланчэлі, а другі з'яўляўся выключна адораным скрыпачом, усё сяло збіралася пад вокнамі хаты, каб паслухаць чароўныя і заклікальныя гукі скрыпкі, якая спявала і, здавалася, выгаворвала, наракаючы на далейшы лёс.

У Першую сусветную вайну Андрэй Антонавіч вая-ваў з кайзераўскімі захопнікамі, хутка стаў прапаршчы-кам, не проста ўжо мог пастаяць "за веру, цара і Айчы-ну", але і вёў за сабой іншых салдат вялікай Расіі.

Калі перамагла савецкая ўлада, пайшоў у Чырвоную Армію, стаў кулямётчыкам. Хварэў на тыф. Па загаду М. Крыленкі як настаўнік быў дэмабілізаваны з фронту, з 1921 па 1926 г. настаўнічаў у Краснаполлі. Непасрэдна ў бурлівых, літаратурных падзеях 1925-1926 гг. у Мінску А. Марый не ўдзельнічаў. У гэты час ішлі вострыя літаратурныя дыскусіі паміж "маладнякоўцамі" і "ўзвышэнцамі", вёўся "штурм" на творчасць старэйшых пісьменнікаў ("мы ад Коласа не пакінем і воласа"), арганізоўваліся вечары "ў рожкі са старымі", "літаратурныя суды" над творамі старэйшых майстроў, гучалі крытычныя выступленні ў адрас іншых груповак. "Пішыце публіцы-стыку!" - папракалі "маладнякоўцаў" "узвышэнцы", дадаючы, што ва ўсякім разе яны на гэтай дарозе спадарожнікамі ў іх не будуць. А. Мрый уваходзіў у літараурнае аб'яднанне "Узвышша", якое паставіла на мэце зрабіць беларускую літаратуру шматжанравай, шмат-аблічнай, маштабнай, псіхалагічна заглыбленай, узняўшы на ўзровень класічнай еўрапейскай і сусветнай традыцыі.

Раман "Запіскі Сымона Самасуя" стаў значнай з'явай у беларускай літаратуры 20-30-х гадоў XX ст., дапоўніў палітру жывога літаратурнага працэсу, які хутка разві-ваўся, расквечваўся новымі незвычайнымі фарбамі.

Пра што ж напісаны твор? Што так напалохала чыноўнікаў ад культуры, уладныя структуры? У рамане "Запіскі Сымона Самасуя " новая савецкая бюракратыя, якая сфарміравалася з сялянскага асяроддзя, і пазнала сама сябе. Смех заўсёды трапляе ў шэльму. Сатыра — вострая зброя праўды ў барацьбе з недахопамі, з пачвар-нымі з'явамі ў грамадстве, з загноенасцю сістэмы.

У Андрэя Мрыя адлюстраваны перыяд станаўлення новай улады, што захацела ўзвысіцца над сэрцамі і душамі людзей, якія паверылі ў рэвалюцыйныя пераўтварэнні і пацягнуліся да перамен.

Народ у А. Мрыя, як і ў Пушкіна ў "Барысе Гадуно-ве", маўчыць. Яго волі не адчуваецца. Новыя бюракраты, як павукі ў банцы, жывуць сваім ізаляваным жыццём: узбіраюцца наверх па іерархічнай лесвіцы, падаюць, зноў плішчацца ў дзверы, лезуць ва ўсе шчыліны, паядаюць адзін аднаго. Празаік не проста імкнуўся выклі-каць агіду да кар'ерызму, ён пранікаў у сутнасць з'явы, спрабаваў дакапацца да каранёў. Жаданне выслужыцца, узняцца над іншымі людзьмі стала самамэтай, асновай існавання ў асяроддзі, дзе спрадвеку панавалі цемра, галеча, голад. Так у рамане паўстаў сімвал магутнага пазней, а спачатку кволага самаўпраўнага дзяржаўнага арганізма, закасцянеласць, заскарузласць, бесчалавеч-насць палітычнай сістэмы, якая вызначыла службовыя, чалавечыя адносіны - усю шкалу маральна-этычных каштоўнасцей.

Як заўжды ў беларускім прыгожым пісьменстве, дзе-янне ў рамане пачынаецца "ад печы", ад "роднага кута". "Ты ж глядзі, глядзі, мой сынок! - наказвае маці, калі пасля доўгага беспрацоўя вясковы невук і гультай Самсон Самасуй атрымаў пасаду ў Шапялёўскім выка-наўчым камітэце. Ушчучвае: "Глядзі ж, сынок, хоць цяперака трымайся, каб зноў не ўкарацілі!" У гнаі, "у пясочку" сялянскі сын не жадае "калупацца", не бачачы "сэнсу" ў гэтай "крацінай працы", а таму падаецца ў кіраўнікі ("кіраваць - не працаваць"), шчыруючы на культурна-асветніцкай ніве, не "прыкладваючы" рук. Ахто вучыў Самсона? Ніхто. Самавук. Што вядзе па жыцці? Нішто. Прозвішча Самасуй гаворыць само за сябе, бо ўсюды Самсон улазіць, дзе трэба і дзе не трэба, але тое "самасуйства" яму ж бокам і вылазіць. Набівае шышкі, эксплуатуе вядомыя прыёмы і сродкі кіравання, намагаецца зноў "улезці" ў любую дзірку. Жыццёвая практыка нічому не вучыць Самсона, але прымушае болып актыўна шукаць прыстасавальніцтва, каб знайсці сваё цёплае месцейка ў дзяржапараце, "гняздзечка", каб не быць раструшчаным паміж бюракратычнымі жорна-мі, каб ацалець. Тры персанажы зрабілі найболыпы ўплыў на фарміраванне свядомасці галоўнага героя: суддзя Торба, "дамарослы філосаф", загадчык нардома пясняр Гарачы (ён жа Пушкінзон) і настаўнік Мармон. Суддзя Торба "мае два абліччы", з аднаго боку, ён ува-сабляе справядлівасць, такі разважлівы, сталы, сур'ёз-ны, што міжволі робіш выснову: гэты прыродны чалавек не здольны на ганебны ўчынак ці легкадумныя паводзі-ны. Але, з другога боку, ён вясёлы сабутыльнік і можа выкінуць які-небудзь "фартэль", не прапускае, зачэплі-вае кожную жанчыну, якіх ён называе "баядэркамі". Не пераносіць "адзіноцтва як хваробы", але ў самы адказны момант заўсёды здольны "накрыцца хвастом", ухіліцца ад адказнасці. Сям'і не мае, як ніколі не меў ні маёмасці, ні аўтарытэту, ні заробку. Як птушка нябесная, не сее, ні жне, а толькі песні спявае. Суддзі больш за ўсіх і даста-лося ў рамане: па заданню райкома Самсон Самасуй гнеўна выкрыў ідэалагічныя хістанні свайго ўплывовага таварыша "на грамадска-паказальным таварыскім судзе".

Нізкарослы, крываногі ліліпут паэт Ягор Гарачы, па мянушцы Пушкінзон, мае "калматую, альковага колеру галаву", "мышыныя вочы", "жарабячы голас". У стар-шыні райкома таварыша Сома "ні кроплі адукцыі не бачна". "Маскоўцы" Курыца і Курапата, адзін - "высокі шкілетны", другі - з "пульхнымі зашчочынамі, што наступалі на вочы" - бездухоўныя асобы.

Вобразы рамана - парад масак. Аўтар не зрывае пач-варнай абалонкі, што "прыклеілася" да твару, але знахо-дзіць усё новыя і новыя праявы "самасуйства": нахаб-ства, цынізм, "шальмаватыя вочы" (вось той смех, які цэліць у шэльму!). "Цяжкія, ад таго, што ўсё мацаюць", рукі ў настаўнікаў Юрліка і Гылі, якія даўно ўжо забы-ліся на асвету і навуку. Распусны бібліятэкар Свердзе-люк, што дэманструе "дзіўныя рухі" ў сямнаццаці кале-нах буржуазнага танца факстрота з дзяўчынай Сашай-Дашай, "здаровай вясковай жанчынай пад 30 год". Мяш-чанка, начальніцкая жонка Соміха з чырвонай хусткай на галаве. Таксама сустракаецца без імя і імя па бацьку, хутчэй з мянушкай-біркай, чым з сапраўдным прозвіш-чам, моцны гаспадар Трагладыт, які жыве ізалявана, ваўком, сярод лесу, у Ваўчыцкім сельскім савеце, за 5 км ад вёскі Галадранка. Усе яны з'яўляюцца прадстаўніка-мі простага люду. Калейдаскоп масак змяняецца, склад-ваючыся ў стракаты несамавіты малюнак тагачаснага існавання. Празаік не робіць "сацыяльны зрэз" грамад-ства, яго прываблівае партыйна-гаспадарчы савецкі "бамонд".

Пісьменнік паказаў заганнасць, тупіковасць сацыяль-ных схем і мадэляў кіравання ў краіне, раскрыў абмежа-ванасць унутранага свету кіраўнікоў новай фармацыі. "Толькі злачынная фантазія можа прыдумаць такую нуду, глупства, дзікунства" - так ахарактарызаваў "адзін таварыш з Мінска", які рэвізаваў РВК, дзейнасць Самсона Самасуя.

Самсон Самасуй - абагульнены вобраз. Вобраз-сфінкс, шарж, гратэск. Самадур і невук, бесхрыбетны і беспрынцыповы таварыш, які гатовы выйсці сухім з вады, калі ўжо надышоў поўны маральны крах.

Перад чытачом паўставае амбіцыёзны, адыёзны і самаздаволены тып, з вострай пакутнай хваробай на "чынаманію", які "паверыў" ва ўласную бязгрэшнасць і ўнутраную дасканаласць. Драма Самсона Самасуя ў неадпаведнасці знешніх прэтэнзій і ўнутранай абмежа-ванасці, пустэчы, дробнасці душы.

Празаік часта звяртаўся да скарбонкі народнай мудрасці, да беларускага фальклору, прымавак, якія сталі жыццёвым крэда асобных персанажаў: "Свет вялік, а дзецца нейдзе!", "Ад вады п'яным не будзеш", "Тады круці лазу, як маладая яна!". Шматлікія афарыз-мы характарызуюць эпоху: "Пры нас свет настаў, што і поп засвістаў", "Што пішы, а што ў галаве насі!", "Чала-век думае, а райком кіруе!". Асобныя з іх засталіся патрабаваннямі да "саўчына" (савецкага чыноўніка): "Увесь век вывучай наменклатуру!", "Не давай ёлупу агонь у рукі!", "Кусайся, хоць зубоў не маеш", "Стары вол псуе баразёнку", "Каровы, якія дужа равуць, мала малака даюць", "Жні там, дзе не сееш". Над традыцый-най, жыцейскай і найноўшай рэалістычнай "філасофіяй" "акаянных" дзён гучыць абагульняючы вывад: "Сук не дрэва, балота не золата, Самасуй не працаўнік!".

Старонкі, якія прысвечаны развіццю асабістых пачуццяў героя, даволі невыразныя, бедныя, сухія, пратакольныя. На вачах адбывалася рэдукцыя агульнача-лавечага. Сярмяжная праўда "праслізвае" ў лісце кам-бата на просьбу Самасуя паступіць у партыю. Погляд як бы "з боку" на галоўнага героя вельмі істотны: "Ты, бачу, зусім не змяніўся і добраму не навучыўся. У людзей дурні здыхаюць, а ў нас як з вады вылазяць!"

У рамане шмат рэалій часу: месячнікі барацьбы з бес-культурнасцю, агіткі, сходы, лозунгі ("Айда да старога!", "Прэч карлікавую гаспадарку!", "Пі ваду свежую, чыстую, вараную!"), перайменаванне вуліц ("Хадор-каўскую вуліцу перайменаваць у вуліцу вызвалення жанчын ад пялюшак"), устанаўленне рэвалюцыйных назваў, якія сталі прыкметай "саматужнага сацыялізму".

Мова персанажаў афарыстычная: "Рэж праўду-мат-ку, пакуль не зарэжаш, халеру!" Шмат канцылярызмаў: "Лілі ваду на млын майго гонару", "замарыць грамад-скай чыннасцю", "ледзь не заціснуў Крэйну вяроўкаю свайго кахання", "зламаць лёд яе сэрца".

Адзін эпізод. Вось галоўны герой зазірнуў на тэ-лефонную станцыю. "Дзверы былі зачынены знутры", -піша аўтар. Андрэй Мрый быў адным з першых белару-скіх пісьменнікаў, які намагаўся "дастукацца" да кожна-га, каб людскія сэрцы адчыніліся "знутры", увабралі ў сябе дабро, праўду, справядлівасць, інтэлект, спагаду, добразычлівасць.