Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

1. Якое значэнне мела паэзія Максіма Багдановіча для развіцця беларускай літаратуры?

  1. Якія тэмы і матывы вы знаходзіце ў творчасці паэта?

  1. Што з вершаў выдатнага творцы вам больш за ўсё падаба-ецца?

  1. Якія вершы паэта вы ведаеце на памяць?

  2. У чым заключаецца сусветнае значэнне творчасці выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча?

Алесь гарун (1887-1920)

3 аднэю я думкай на свеце жыву,

Настаўнікам узяўшы і лес і траву,

Крыніцы, і кветкі, і цемру, і свет,

I месяц, і зоры, і сонца прывет.

Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,

Красуйся на радасць сабе і другім.

Алесь Гарун. Ідуць гады

Ёсць пісьменнікі, да каго слава і поспех прыходзяць адразу з надрукаваннем першага верша ці празаічнага твора. Але ёсць аўта-ры, вядомасць якіх і прызнанне прыходзілі на родную зямлю, як святло далёкай зоркі, праз многа-многа гадоў. Такі лёс пісьменніка Алеся Гаруна і яго твораў. Алесь Гарун (Аляксандр Прушын-скі) доўгі час заставаўся тым беларускім пісьменнікам, пра якога калі і згадвалі ў гісторыі беларускай літарату-ры XX ст., дык толькі ў сувязі з тым, што ён быў "адзі-ны", хто не прыняў Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю і апынуўся на "другім баку барыкад", ад чаго яго творчасць была зусім невядома масаваму чыта-чу, а імя творцы выкрэслівалася з даведнікаў і энцыкла-педый, як імя ворожага сацыялістычнаму ладу контррэ-валюцыйнага элемента. Маўляў, у беларускай літарату-ры не было масавага зыходу белаэмігранцкіх паэтаў, як у рускай літаратуры (А. Белы, К. Бальмонт, Я. Замяцін і інш.), многіх з якіх балынавікі з прыходам да ўлады па-садзілі на карабель "філосафаў" і адправілі ў замежжа, але з'яўляліся асобныя адзінкі, якія супраціўляліся савецкай уладзе пасля рэвалюцыйнага перевароту ў кастрычніку 1917 г.

Хто ж ён, паэт Алесь Гарун, чыё імя вернута ў бела-рускую літаратуру толькі ў перабудову? Якім ён быў? Самае цікавае, што Аляксандр Прушынскі з'яўляўся актыўным удзельнікам рэвалюцыйнага руху на Белару-сі, шмат адпакутаваў за сваю варожую да царызму дзей-насць, пра што на радзіме замоўчвалася.

Біяграфія паэта тыповая як для свайго часу, так і для прафесійнага рэвалюцыянера. Нарадзіўся Аляксандр Прушынскі ў 1887 г. у сям'і чорнарабочага, якая жыла на ўскрайку Мінска, на Багадзельнай вуліцы. Пайшоў ву-чыцца ў гарадское прыходскае вучылішча, якое скончыў у 1897 г. 3 16 гадоў працаваў столярам у майстэрнях Мінска, меў працавітыя рукі і добры талент чырвонадрэўшчыка, які праявіўся яшчэ ў рамесніцкім вучылішчы.

У 17 гадоў уступіў у партыю эсэраў, адразу ўклю-чыўся ў актыўную рэвалюцыйную барацьбу. Якіх толькі партый не было ў той час на Беларусі, якая знаходзілася на "перакрыжаванні" Захаду і Усходу! У 1907 г. А.Прушынскі за актыўную рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны царскімі ўладамі, сядзеў у турме ў Мінску і на Лукішках у Вільні. Затым быў сасланы ў Сібір, дзе адбываў пасяленне ў Іркуцкай губерні. Там сустрэўся з другім выгнаннікам з Беларусі, мовазнаўцам Язэпам Лёсікам, под уплывам якога стаў меншавіком.

У 1917 г. вярнуўся ў Мінск. Але гады ссылкі зрабілі сваё. Цяжка хворы на сухоты паэт пражыў вельмі мала. Жыў у Мінску, які двойчы быў акупіраваны, спачатку кайзераўскімі нямецкімі войскамі ў Першую імперыялі-стычную вайну, а затым белапалякамі. А. Прушынскі з'яўляўся рэдактарам газеты "Беларускі шлях" (1918), стаў членам Беларускай вайсковай камісіі (1919). Калі белапалякі адступалі летам 1920 г., цяжкахворага паэта забралі з сабой, дзе ў Кракаве ў тым жа 1920 г. паэт памёр у адзіноце.

Талент А. Гаруна даволі адметны, хоць ён і пакінуў невялікую спадчыну - зборнік вершаў "Матчын дар" (1918), п'есы для дзяцей "Жывыя казкі" (1920), публіцы-стычныя выступленні.

Творчасць А. Гаруна цалкам знаходзіцца ў сілавым полі першай "нашаніўскай" хвалі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння. Яго імя стаіць поруч з іменамі М. Багдановіча, Цёткі, Ядвігіна Ш. Як і М. Багдановіч, А. Гарун выдаў адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў: у М. Багдановіча - "Вянок", у А. Гаруна - "Матчын дар".

"Матчын дар" - цэласная кніга, са сваім паэтычным светам, дзе кожны верш яркі і цікавы сам па сабе, а ўзя-тыя разам і аб'яднаныя ў цыклы ("Роднаму краю", "На чужыне", "Праявы роднага") яны складаюць "Думы і песні", атрыманыя ў спадчыну як запаветны матчын дар. У народнага паэта Беларусі М. Танка ёсць выдатны верш - верлібр аб тым, як маці, закалыхваючы сына, "пэўна, стомленая, памылілася" не на верацяно, а на сэрца сына навіла сваю песню. 3 таго часу, кажа паэт, ён разматвае "клубок песень", баючыся парваць "яе нітку", Такой "ніткай матчынай песні" з'яўляецца зборнік А. Гаруна "Матчын дар".

Матчын дар - гэта, найперш, родны край, мова, да-дзеная ад маці, гордае імя Беларуса, якое паэт піша з вялікай літары. Верш "Ты, мой брат, каго зваць Белару-сам" звернуты да сэрца суродзіча, да гісторыі, да дум і памкненняў вольных людзей, якія ўздыхнулі на поўныя грудзі, мо ўпершыню на перакрыжаванні рэвалюцый-нага часу і пад уплывам эпахальных падзей адчулі і зра-зумелі гістарычную перспектыву развіцця і станаўлення свайго краю, мовы, культуры, асветы. Экскурс у мінулае пададзены ў тыповай "нашаніўскай" традыцыі ("Ад дзя-доў і ад прадзедаў, браце, гэты скарб нам адзін заха-ваўся"). Паэт заклікае не "цурацца" роднай мовы. У вершы чуюцца запытальныя ноткі, звернутыя да такіх, як сам, "братоў-беларусаў", як і водзіцца ў добрай сям'і, са спробай пачуць адказ: "А чаму? Ты няздольны, ці хворы, ці благі гаспадар, ці п'яніца?" Нягледзячы на празаізацыю радкоў, зварот выклікае на дыялог, паэт пытаецца і адказвае, услаўляе той час, калі матчына мова з'яўлялася мовай дакументаў, на ёй гаварылі людзі, калі "Беларус, не падданы, гаспадарыў, быў сам над сабою". Твор праніклівы, вялікі па аб'ёму і глыбокі па сэнсе, нагадвае баладу. Ён дапамагае зразумець глыбіню пачуццяў паэта, зазірнуць у тоўшчу вякоў, адчуць душу беларуса - селяніна, працаўніка, спазнаць сілу і моц беларускага слова, якую паэт называе "вешчая мова Баяна". Мова не дазволіла згінуць цэламу народу. Ёсць глыбокія паэтычныя ідэі, якія патрабуюць разгорнутых радкоў. Паэту важна раскрыць унутранае псіхалагічнае жыццё людзей, каб мець поўнае "выпакутаванае" права звярнуцца да братоў:

Дык шануй, Беларус, сваю мову –

Гэта скарб нам на вечныя годы;

За пашану радзімаму слову

Ушануюць нас брацця-народы!

Зусім іншага складу верш "Песня-звон", хоць і ён так-сама аб сіле і магутнасці ўплыву на чалавека роднай мовы. Верш пераклікаецца з багдановічаўскім творам "Песняру", але мае сваю гукавую і страфічную адмет-насць. Твор поўны сцвярджэння грамадзянскай ролі паэ-зіі. Аўтар звяртаецца да званара, да гусляра, да ўсіх носьбітаў роднай мовы і кожнага чалавека паасобку, каб тыя змаглі "зліцца" сваімі галасамі, "чыстымі, залаціс-тымі" з гукамі і звонамі, заклікамі, кленчамі, кляцьбой і роздумам, выказанымі роднай беларускай мовай.

Верш рытмічны, напоўнены ўнутранай энергіяй, што гаворыць аб інтанацыйным багацці паэзіі А. Гаруна.

Духоўны свет і цяпло "Матчынага дару" даволі раз-настайныя і арыгінальныя. Максім Багдановіч, які адным з першых ацаніў хараство, непаўторнасць, самабыт-насць твораў паэта, сказаў пра А. Гаруна, што ён заўсёды заставаўся самім сабой, выбіраў нялёгкія пакручастыя шляхі ў паэзіі і ніколі "не з'яўляўся нічыім падгалоскам". Сведчанне таму - верш "Паэту", дзе большая філасоф-ска-канцэптуальная аснова ("ідуць да праўды людзі"), завостраны паэтычны зрок, паглыблены аналітычны характар радкоў ("Марудна, братачка! I пакуль сонца ўзыйдзе, дык вочы выесць нам салёная раса"). А. Гарун, як Я. Купала ў творы "Курган", заклікае паэта заставац-ца верным праўдзе жыцця, складаць песні не тыя, якія цешаць розум і душу, а тыя, што абуджаюць дух, пры-мушаюць "парваць ... путы", напісаны крывёю сэрца "аб нашым горы, аб тым, што ёсць цяпер, і што даўней было", аб тым, што глыбокай баразной - "разорай" у "мільёнах душ разоры правяло". Абагульняючы характар мае верш філасофскага складу "Жыццё", у якім паэт "суты-кае" жывёльнае "быдлячае" жыццё з існасцю духу асобы ("Сляпому добра ў цьме", "... Ці ж ты жывеш іна-чай?!.").

Прафесар А. Барычэўскі ў прадмове да кнігі "Матчын дар" вылучаў асноўныя матывы творчасці А. Гаруна: любоў да радзімы, аб ролі паэта і паэзіі ў жыцці грамад-ства, аб непарыўнасці сувязей паэта са сваім народам, інтымныя, пейзажныя творы. Сапраўды, кніга мае свае "Іігігасіідсіюп", "Сопітагшкі;" і "Сосіа" (уступ, зачын, момант найвышэйшага духоўнага напружання, яркае завяршэнне). "Паэт сумеў знайсці адпаведныя сваім думкам і пачуццям мастацкія сродкі", - зазначае А. Барычэўскі, падкрэсліваючы, што яны радуюць упер-шыню "дасканаласцю". Адзін з найбагацейшых ў мастацкіх адносінах верш пейзажнага зместу "У пры-пар". У творы незвычайныя гукапіс, інтанацыя, якія перадаюць настрой перад навальніцай, нечаканасць дажджу. Услухаемся:

Прыпарыла, Нахмурыла, I ударыла! - Святы Ілля... Маланка ўраз з'явілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля.

Выдатныя радкі! Яны сведчаць аб высокім псіха-лагізме паэзіі, аб наватарстве ў выкарыстанні мастацкіх сродкаў і прыёмаў раскрыцця жывых малюнкаў зямлі і неба. Прастата толькі вонкавая, філасофскі змест верша намнога глыбейшы:

Кроплі разам, згодна, жвава, Пояць усё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы...

Верш хрэстаматыйны, дасканалы ў мастацкіх адносі-нах, у ім удала знойдзеная форма адпавядае зместу, ёсць тонкія, ледзь улоўныя тыя якасці, што ўплываюць на кожнага, хто ўмее слухаць, рысы, якія і адрозніваюць сапраўдную паэзію.

Верш "Праводзіны" напісаны ў характэрнай для паэта размоўнай, дыялогавай інтанацыі, аб "праводзі-нах" на вайну брата, які мае сям'ю, бацьку, аб праводзі-нах блізкага чалавека, якога аўтар называе "Брат мой любы!" Наказ гучыць цвяроза, праўдзіва і пераканаўча, каб баец напісаў вестку, не забыўся, каб не быў у баі баязлівым ("Смелага сэрца не раняць штыкі, / Кулі яго не праб'юць"), каб заставаўся літасным да пераможана-га ворага, ведаў, што "помста ці хцівасць" - зброя абаю-давострая, бо яна нявечыць душу і выпальвае сэрца, каб не запляміў уласнага сумлення ("Быў чалавекам ты, браце, у нас, будзь чалавекам і там").

Абагульняючым творам з'яўляецца верш А. Гаруна "Брацця, к агульнаму шчасцю...", у якім паэт заклікае гак скіраваць сваё жыццё, каб усім жылося лепей, паказвае шлях "напрасткі к агульнаму шчасцю".

Не з'яўляючыся "нічыім падгалоскам" (М. Багдано-віч), А. Гарун у той жа час заклаў такія асновы ў белару-скай паэзіі, якія пазней развівалі многія паэты, што не былі і не маглі быць асабіста знаёмымі з творчасцю паэта. Падобныя інтанацыі мы знаходзім у У. Жылкі, У. Хады-кі. Паэзія А. Гаруна прадыктавана ўласным унутраным, вельмі драматычным жыццём і тое жыццё і паэзія абу-мовілі імкненне чалавека ў бяссмяротнасць.