Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Кастусь каліноўскі. Газета "мужыцкая праўда"

Паролем у паўстанцаў К. Каліноўскага былі словы:

  • Каго любіш?

  • Люблю Беларусь.

  • Так узаемна.

Кастусь Каліноўскі (1838-1864) - нацыянальны герой Беларусі. Выхадзец са старадаўняга шля-хецкага роду, К. Каліноўскі ву-чыўся ў Пецярбургскім універсі-тэце, стаў кандыдатам права, але ўсё сваё свядомае жыццё прысвя-ціў рэвалюцыйнаму змаганню за Кастусь Каліноўскі вольнасць беларускага народа, за свабоду і незалежнасць. Уваходзіў у склад нелегальнай арганізацыі польскіх, літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх студэнтаў і афіцэраў, вёў актыўную падрыхтоўку да паўстання. Ён пачынаў зма-ганне ў рэчышчы польскага нацыянальна-вызваленчага руху, які дасягнуў найбольшага размаху на тэрыторыі Беларусі і Літвы, выступаў не толькі за незалежнасць Польшчы, але і за права народаў самім вызначаць свой лёс. Гэта быў апантаны ідэяй рэвалюцыйнага вызвален-ня барацьбіт за лепшую долю селяніна. К. Каліноўскі з сябрамі хадзіў ад вёскі да вёскі, ад адных дзвярэй да другіх, якія адчыняліся перад ім, агітаваў народ на барацьбу (першыя рэвалюцыйныя псеўданімы ягоныя былі Васіль Світка, Хамовіч, Чарноцкі), заклікаў сялян змагацца за зямлю і волю, тлумачыў рабаўніцкі змест зямельных рэформ 1861 г. Перад пачаткам паўстання К. Каліноўскі ўзначаліў Літоўскі правінцыяльны камітэт, які неўзабаве абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. У разгар паўстання К. Калі-ноўскі стаў урадавым камісарам Гродзенскага ваяводства, а затым урадавым камісарам Літвы і Беларусі. Але народны заступнік быў выдадзены правакатарам, арыштава-ны і пакараны смерцю праз павешанне ў Вільні.

Агітуючы народ на змаганне, К. Каліноўскі выдаваў газету "Мужыцкая праўда", сем нумароў якой выйшлі ў падпольнай друкарні ў 1862-1863 гг., і якія ўяўлялі сабою зварот гаспадара сваёй зямлі, які назваў сябе "Яська - гаспадар з-пад Вільні", да ўсіх сялян, да про-стага люду. Аўтар даверлівага звароту да ваяроў-змага-роў сцвярджаў народную праўду пра "тлум і здзерства і не-справядлівасць". К. Каліноўскі валодаў сакавітым бела-рускім словам, сам пісаў вершы, быў асобай таленавітай. "Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца да сахі, - цяпер настаў час, што мы самі можам пісаці... Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, але яшчэ і вучыць сваёй му-жыцкай праўдзе". К. Каліноўскі клікаў брацца за косы і сякеры, ісці здабываць лепшую долю. Газета давала ўяўленне пра магчымы дзяржаўны лад пасля перамогі паўстання, падымала пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, пісала аб ролі асветы, навукі, культуры, аб абуджэнні народнага духу, аб фарміраванні нацыянальнай сама-свядомасці беларусаў, кансалідацыі нацыі.

У турме, у апошнія дні перад смерцю, Каліноўскі напісаў вядомыя "Лісты з-пад шыбеніцы", прасякнутыя верай у перамогу народа, дзе былі такія радкі:

Бывай здаровы, мужыцкі народзе! Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго.

Вобраз К. Каліноўскага жывіў і жывіць творчасць многіх беларускіх пісьменнікаў.