Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст. Рамантызм

Адным з найцікавейшых і захапляючых кірун-каў у літаратурным развіцці з'яўляецца эстэтыка рамантызму.

Адну і тую ж з'яву можна з большым ці меньшым уплывам на чалавека перадаць каларытна, з усімі фар-бамі і адценнямі, рэалістычна-канкрэтна, па-майстэрску дэталёва апісваючы ўсё да драбніц. А можна адлюстра-ваць узнёсла, велічна, натхнённа, умоўна рамантызава-на. Падкрэслім, што рамантызм, як спосаб выяўлення рэчаіснасці, нельга "выводзіць" з рамантыкі све-таўспрымання, што само па сабе можа стаць прадметам рэалістычнага паказу. Рамантызм у літаратуры, такім чынам, гэта не толькі эмоцыі, духоўнае парыванне, уздым асобы, якая імкнецца да дасканаласці, не толькі своеасаблівая пабудова вобразна-выяўленчай структу-ры твора. Лічыцца, што калі ў творы ёсць умоўнасць -гэта рамантызм, жыццяпадобнасць — рэалізм.

Рамантызм — своеасаблівае светабачанне, све-таўспрыманне, светаразуменне аўтара і яго персанажаў ў творы, ён вызначаецца не аб'ектам адлюстравання, а спецыфікай асэнсавання жывой рэальнасці ў мастацкай палітры, асаблівасцямі формы і зместу.

Рамантызм, як літаратурная плынь, заключаецца, такім чынам, у шматлікіх стылёвых адзінках, ва ўваса-бленні ў вобразе галоўнага героя ідэалу, у набліжэнні да ідэалу. У рамантызацыі падзей і вобразаў праз свое-асаблівую вобразна-выяўленчую структуру, якая пра-дугледжвае наяўнасць героя-адзіночкі, прысутнасць сімволікі, гіпербалізацыю падзей і вобразаў, палярыза-цыю сіл дабра і зла і рэзкае іх размежаванне; індывідуа-лізацыю вобразаў з унутранай формай пратэсту, які ўсе нарастае; трапчнасць лесу; вастрыню супярэчнасцей паміж марай і рэальнасцю; гістарызм мыслення.

Такія асноўныя рысы метаду рамантызму. Яны грун-туюцца на ідэалістычнай аснове, але даюць рэалістычна-канкрэтны выхад у жывую паўсядзённую рэчаіснасць, у жывое жыццё. Мастак не імкнецца да адцягненасці, умоўнасці, мыслення ўскладненымі філасофскімі сіла-гізмамі. Рамантык, як і рэаліст, паказвае жыццё ва ўсёй яго паўнаце і разнастайнасці, толькі ацэньвае факты і падзеі з пазіцыі цудоўнага, высокага ці пачварнага, ніз-кага, у залежнасці ад таго, што яны значаць у жыцці герояў, якую ролю адыграваюць у іх лёсе, лёсе народа, краіны ўвогуле.

Можна сказаць, што пісьменнік-рамантык становіцца на абарону, каб адстаяць і ўзняць на п'едэстал усё пры-гожае, духоўнае, багатае, "чалавечае ў чалавеку", адкі-нуўшы прэч і адмежаваўшыся ад пачварнага, антыгу-маннага, бесчалавечнага, што даўно ўжо адыходзіць у нябыт. Вось чаму без рамантычнага ўспрымання рэаль-насці няма і не можа быць мастацкай творчасці: раман-тычнае бачанне свету з'яўляецца першаасновай мастац-тва любога творцы.

Рамантызм як ідэйны і мастацкі кірунак склаўся ў Германіі (нямецкі рамантызм Гётэ, Гейнэ, Шылера) і Францыі (В. Гюго). Яркім прадстаўніком рамантызму з'яўляўся англійскі паэт Дж.Г. Байран.

Тэрмін "рамантызм" увёў у літаратурную крытыку нямецкі пісьменнік Э.Т. Гофман. Рамантызм найвышэй-шай каштоўнасцю аб'яўляў духоўнае жыццё, унутраны свет чалавека, які жыве не пад уздзеяннем рацыяналь-нага погляду на жыццё, кіруецца ў сваіх учынках не розумам, а пачуццямі, праяўляе глыбокія страсці, здоль-ны да фантазій, валодае тонкай інтуіцыяй. Не "прырод-ны чалавек" з яго лёгка распазнанымі ўчынкамі цікавіў рамантыкаў, іх вабілі таямніцы чалавечай душы, "зігза-гі" псіхікі, містыцызм і ўнутраны "бунт пачуццяў" асобы.

Такі "бунт пачуццяў" у межах рэалістычнага апісан-ня ўмеў перадаваць у беларускай літаратуры К. Чорны, які падкрэсліваў, што калі чалавек "маўчыць - значыц-ца, у яго многа важкага ў душы: у яго многа слоў" (апа-вяданне "Хвоі гавораць").

Рамантызмам напоўнена творчасць М. Зарэцкага -аднаго з самых папулярных празаікаў у беларускай літаратуры 20-30-х гадоў XX ст. Рамантычныя матывы шырока выкарыстоўваліся ў творах Я. Купалы "Кур-ган", "Бандароўна", "Раскіданае гняздо", "Сон на курга-не", "Магіла льва" і інш. Прыёмы рамантызацыі знайшлі праяўленне ў паэме Я. Коласа "Сымон-музыка", у алега-рычных апавяданнях цыкла "Казкі жыцця", у творах М. Багдановіча "Страцім-лебедзь", Цёткі "Мора", 3. Бядулі "Салавей". Раманы, аповесці, апавяданні У. Караткевіча - гэта лірыка-рамантычная проза, ство-раная на рэальнай гістарычнай глебе. Рамантычныя матывы адчуваюцца ў творах В. Быкава, Я. Брыля, I. Навуменкі. Аповесць А. Карпюка "Данута" пра кахан-не маладых герояў цалкам пабудавана на светаценях рамантычнага ўспрымання: там, дзе каханая - там свят-ло, там, дзе яе няма, — апускаецца цемра.