Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытаню для кантролю

  1. Біяграфія пісьменніка і ягоныя творы. Як адбывалася ста-наўленне творчай індывідуальнасці Янкі Брыля?

  2. Паэзія прозы. Адметныя якасці (настраёвасць, пластыч-насць) лірычнай прозы Янкі Брыля.

  3. Уменне пісьменніка "жывапісаць" словам. Майстэрства Янкі Брыля-апавядальніка.

4. Да праблемы жанру "лірычнай мініяцюры" ў прозе. Што вы ведаеце аб гісторыі гэтага жанру?

  1. Назавіце характэрныя рысы лірычнай мініяцюры ў прозе Янкі Брыля.

  1. Ідэйны змест, эстэтычнае багацце і жыццёвая змястоўнасць рамана "Птушкі і гнёзды".

7. "Урокі творчасці" Янкі Брыля. Асоба пісьменніка. Якія вывады можна зрабіць з творчай практыкі пісьменніка?

Уладзімір караткевіч (1930-1984)

Беларусь мая, сонца,

Дарагая і родная маці!

На якіх раздарожжах згубіла

Ты шчасце сваё?

Ці ўдасца хоць дзецям

Шчаслівага дня дачакаці

Пасля мужнасці гэткай,

Пасля столькіх крывавых баёў?

...Беларусь, прачынайся!

Я цябе абуджаю!

Ты павінна прачнуцца,

Не праспі сваё шчасце ўначы,

Я гукаю цябе,

Дарагая, святая!

Адкажы ж, мая родная,

Не маўчы!..

Уладзімір Караткевіч

"Быў. Ёсць. Буду" - такая назва апошняга зборніка вершаў У. Караткевіча. Тое ж можна было б сказаць і пра самога яго стваральніка, пра зямлю беларускую і яе людзей, з упэўненасцю сцвярджаючы, што Беларусь і беларусы былі, ёсць, будуць, пакуль на гэтай зямлі будуць нараджацца такія выключныя мастакі слова. У. Караткевіч - пясняр беларускага краю, яркі выразнік нацыянальнай самабытнасці народа Беларусі, прапавед-нік сацыяльнага і нацыянальнага разняволення белару-скага народа і духоўнага ўзвышэння нацыі. "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча" - так назваў свой нарыс пра жыццёвы і творчы шлях паэта вядомы бела-русазнаўца А. Мальдзіс. Гэта - ледзь не першая спроба стварэння творчай біяграфіі вядомага паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, чалавека і творцы.

У. Караткевіч нарадзіўся ў г.Орша Віцебскай вобла-сці. Пісьменнік моцна і аддана любіў сваё Падняпроўе, беларускае Палессе і Навагрудчыну, Белавежу ды паўночны беларускі азёрны край. Тут чэрпаў ён сваё натхненне. У. Караткевічу належыць глыбокае па фак-туры і ўзнёслае па духу, але напісанае з гістарычнай дакладнасцю паэтычнае эсэ-нарыс пра Беларусь і бела-русаў "Зямля пад белымі крыламі", дзе пададзены ста-ронкі гісторыі любага краю, апісаны прырода, гарады і вёскі, мястэчкі, распавядаецца пра духоўныя карані і набыткі беларускага народа, расказваецца пра тое, як і чым жылі і жывуць беларусы, што гэта за край і зямля такая — Беларусь.

У. Караткевіч ганарыўся сваім родам, духоўнымі каранямі. Легендарны быў прадзед паэта, якога рас-стралялі ў Рагачове за ўдзел у паўстанні 1863 г. Уражан-ні дзіцячых гадоў, праведзеных у Оршы, над Дняпром, глыбока запалі ў душу пісьменніка, жывілі ягоную твор-часць.

У Караткевіч скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта. Па сведчанні сяброў, быў душой курса, яго сумленнем. Сярод студэнтаў меў рэпутацыю моцнага духам, адважнага, прынцыповага юнака. Вядомы польскі вучоны Ф. Няўважны, які ведаў У. Караткевіча ў студэнцкія гады, зазначыў: "Мяне... Валодзя здзіўляў тады яўным антысталінізмам. У дзень смерці Сталіна наладзіў у інтэрнаце дэманстрацыйнае застолле, потым, калі сталі прыпіраць да сцяны не толь-кі яго, але і сяброў, баронячы іх, выкручваўся: з гора...". Маладога студэнта на доўгі час узяў пад сваю апеку акадэмік А.І. Бялецкі. Ён нават рэкамендаваў свайго выпускніка ў аспірантуру, але той "зрэзаўся" на экзамене на пытанні пра Берыю.

У. Караткевіч ганарыўся, што ўсе з яго родных у 1937 г. паводзілі сябе з гонарам - ніхто не запляміў сябе даносамі ды нагаворамі.

3 пачуццём вялікай чалавечай годнасці жыў і тварыў сам У. Караткевіч - нашчадак аднаго са шляхецкіх беларускіх родаў.

Спецыяльная падрыхтоўка ў пісьменніка была выключная. Мінулае свайго краю ён ведаў намнога паўней і глыбей, чым самыя дасведчаныя гісторыкі. Ён мог апантана даказваць у спрэчках пры неабходнасці, калі і якім чынам з'явіліся запалкі на Беларусі, якое адзенне насілі беларусы ў той ці іншы час, што елі, якія гатаваліся стравы, якія звычаі ў народзе панавалі. Ніводная дэталь, ніводная падрабязнасць побыту міну-лых гадоў не заставаліся па-за ўвагай пісьменніка.

Першы зборнік малавядомага яшчэ тады паэта "Мат-чына душа" (1958) адразу звярнуў на сябе ўвагу чытачоў і крытыкі непасрэднасцю, шчырасцю, вобразнасцю вер-шаў. Затым паявіліся яго паэтычныя кніжкі "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969) і інш. У. Караткевіч як паэт - з'ява фенаменальная. Паэзія У. Караткевіча -высакародная і трагічная, эмацыянальная і адухоўле-ная, узнёслая. У ёй раскрываецца гармонія чалавека і свету, неспатольная прага хараства і шчасця. Вершы перапоўнены пачуццём, хваляваннямі і клопатамі растрывожанага сэрца. Здаецца, калі паэт не выгава-рыцца, яму проста не стрываць. Паэзія маладога аўтара стала выражэннем духоўнага неспакою ў грамадстве. У вершаваных радках ён выказваў неспакой і заклапо-чанасць, якія жылі ў свядомасці многіх людзей. Гэта была ваяўнічая бунтарская паэзія, паэзія ўстрывожа-нага сэрца. Вось паэт сказаў праўду ў вершах пра заняд-банасць роднай мовы, пра здзек і глумленне над нацыя-нальнай годнасцю беларусаў, паказаў самабытнасць і непаўторнасць характару беларуса. За гэта ён быў "адлучаны" ад афіцыйна прызнанай заідэалагізаванай паэзіі свайго часу. Паэт быў нязручным для ўлады, бо меў неўтаймаваны нораў, быў далёкім ад памяркоўнасці. Доўгія гады ён падвяргаўся крытыцы, ганенням, быў надоўга "выкрэслены" з ліку хрэстаматыйных аўтараў у беларускай паэзіі, прозе, нягледзячы на тое, што прыз-нанне чытачоў прыйшло ледзь не адразу і назаўсёды. Імя У. Караткевіча замоўчвалася, крытыкі яго рэдка хвалілі, а больш лаялі, ягонымі ж творамі зачытвалася і моладзь, і людзі сталых гадоў. У. Караткевіч - глыбока інтэлектуальны пісьменнік.

У сваёй паэзіі У. Караткевіч адштурхоўваўся ад бу-дзённага, рэалістычна-канкрэтнага, звычайнага. Лірыка паэта - філасофска-канцэптуальная, змястоўная, але і публіцыстычна-завостраная, страсная, наступальная. Кожны твор - праява канфлікту асобы і часу, асобы і грамадства, асобы і ўлады. Найчасцей гэта лірыка "рас-пятага сэрца", укрыжаванай душы, якая баліць, крыва-віць. Паэт піша пра тых, хто "ў нязгодзе з рабствам, хто ратуе краіну ад краху". Праз усю паэзію праходзяць матывы "бяздоннай трывогі" за лёс Айчыны, матывы светлага кахання, матывы дарогі.

Творчы лёс паэта неаддзельны ад лёсу, гістарычнага шляху беларускага народа. У творах паўстаюць вобразы высознага храма, пераважаюць колеры святла - сонечна-га і празрыстага. 3 акрываўленага сэрца "кропля дага-рае", а ў той кроплі, як і ў кроплі расы, адбіваецца свет, час, людзі, уся краіна любая. У вершы "Дзядзькаў кубак", прысвечаным М. Багдановічу, паэт нібы вяртаец-ца да нашых духоўных вытокаў, у вясковую хату, да свайго народа, у той край, які доўга быў "як выкляты богам", да тых зярнят, што прараслі на неўрадлівым грунце на ідэалагічным сонцапёку, ды на якія мы потым забыліся, не даглядаючы бледна-зяленыя ўсходы. "Дапі-вай", - сказаў дзядзька, падаўшы кубак, і паэт-прарок, паэт-руплівец нібыта нагбом п'е і плач, і боль, і крыўду, і трывогі за родны дом і родную зямлю.

Верш "Каложа" - пра вядомы помнік архітэктуры, узор беларускага дойлідства, які ўзнёсся ўвысь, уваб-раўшы народны дух, народны геній. "Зорка падае ў снег і ў сэрца сыну твайму", - гаворыць пісьменнік, заяўляючы, "каб ніколі перуны чужынныя не асмеліліся скасіць ні Каложу, ні дзяўчыну".

"Нявесце Каліноўскага" - верш-фантазія, верш-згадка, верш-плач, галашэнне па нязбытнаму, адпяван-не няспраўджанага кахання. Паэт гаворыць пра людское шчасце, якое не здзейснілася. Яна чакала яго, нявеста

Каліноўскага, а стала нявестай і жонкай другога. У кож-нага ёсць сваё права на шчасце, а яго пазбавілі гэтага шчасця, "бо занадта радзіму любіў". Верш гучыць пры-судам тыраніі, якая загубіла ненароджаныя яшчэ пачуцці, каханне. Верш - метафарычны, вобразны, калі "пятля на шыю ўспаўзае змяёю", а плач людскі перакрывае пошчак барабанаў, журавы не курлычуць, а з плачам пралятаюць у паднябессі. Знешне сухі, канстатацыйны, ён мае багаты рытміка-інтанацыйны малюнак, усклад-неную рыфмоўку.

Паэт у сваіх творах абагаўляе Беларусь, зямлю адзі-ную, скрываўленую і чыстую ("Беларусь мая, ты адзіная, перад кім на каленях стаю", "О, любоў мая, Бела-русь!"). Жанчына ў паэзіі У. Караткевіча ёсць праява роднай зямлі, адна з чароўных яе кветак, багіня хара-ства. Яна, як і Радзіма, заўсёды адзіная і жаданая.

О, Радзіма, мой светач, цудоўны, адзіны, Явар мой, мой агністы снягір на сасне.

Вобразы зямлі, вады, неба, дажджу - мужчынскі і жаночы пачаткі на зямлі - узыходзяць да паганскіх часоў. Каханне - гэта шлюб, альбо "злюб", пачатак усяго існага. "Мяне, здаецца, песціць і цалуе ўся зямля мая", -кажа паэт. Несмяротнасць кахання, як вечнасць існаван-ня самога чалавека, сцвярджае паэт у вершах. Без Радзі-мы няма шчасця. Паэт упэўнены:

Паміраю і веру:

Калісьці над светлымі водамі,

Над свабоднай зямлёю

I над Белаю Руссю маёй

Шчасце сонцам заззяе...

("Паўлюк Багрым")

Яшчэ болып шматаблічная проза У. Караткевіча. Пяру пісьменніка належаць раманы "Хрыстос прызям-ліўся ў Гародні" (1966), "Каласы пад сярпом тваім" (1968), "Чорны замак Альшанскі" (1979-1980), "Нельга забыць" (1982), аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" (1964), "Цыганскі кароль", "Сівая легенда" (1961), "Лісце каштанаў", "Чазенія" і іншыя, эсэ "Казкі янтарнай краіны" (пра Латвію), "Званы ў прадонні азёр" (пра Палессе), нарысы пра Ф. Скарыну, М. Багдановіча.

Апавяданні з першай кнігі прозы "Блакіт і золата дня" (1961) уражваюць сваёй паэтычнасцю, лірычнасцю і дакладнасцю жыццяпісання.

Парадаксальны лёс аднаго з першых раманаў У. Караткевіча "Нельга забыць". Упершыню твор надру-каваны ў часопісе "Полымя" (№ 5, 6 у 1962 г.). Асобнай жа кнігай ён выйшаў толькі праз дваццаць гадоў. Раман насіў яшчэ назву "Леаніды не вернуцца да зямлі". I гэта ў часы праўлення Леаніда Брэжнева! Ды не толькі назва стала перашкодай на шляху твора да масавага чытача. Галоўнай прычынай забароны рамана сталі ўслаўленне нацыянальнага інтэлектуальнага патэнцыялу, сілы розуму, праўды, адстойванне агульначалавечых этыч-ных норм і паводзін. Сваёй філасофска-канцэптуальнай асновай твор не "ўпісваўся" ў амярцвелую схему савец-кіх догмаў.

Сюжэт рамана пабудаваны на паралелях мінуўшчы-ны і сучаснасці. Завязкай служыць падзея даўніх дзён. На магілёўскай гаўптвахце чакае пакарання паўстанец Усяслаў Грынкевіч. Мураўёў-вешальнік крывадушна абяцае жонцы паўстанца, што заменіць расстрэл катар-гай. Але адначасна загадвае вайскоўцам затрымаць жанчыну на пераправе, каб на другім беразе паспелі выканаць прыгавор.

Пісьменнік малюе злавесную вераб'іную ноч на Дня-пры. Мала хто адважыцца ў такую непагадзь перабрац-ца на другі бераг ракі. Афіцэр Пора-Левановіч ведае пра загад Мураўёва і робіць усё, каб перашкодзіць перапра-ве. Яго ж саслужывец Юрый Гораў рызыкуе жыццём, перапраўляецца сам у чаўне-душагубцы цераз Дняпро і перавозіць жанчыну. Яны спазняюцца ўсяго толькі на нейкія дзесяць хвілін. "Капітан Пора-Левановіч, вы нягоднік", - кідае Гораў у твар віноўніку спазнення і выклікае таго на дуэль. Гораў, хоць і не быў лепшым стралком, смяртэльна параніў праціўніка. Балючай была сустрэча Горава з агорнутай жалобай жанчынай. Над галовамі іхнімі зазіхацеў зеленаваты зорны дождж Леа-нідаў, якія "тысячамі зялёных ніцей праляталі над зямлёю і знікалі ў цемры".

Тыя Леаніды ўжо не вернуцца да зямлі, а вось само жыццё паўтараецца. Нашчадак Грынкевіча пакахаў Ірыну Гораву, выкладчыцу гісторыі мастацтваў. I тут жа хвароба, смерць адабралі яе ў яго. Каханне патрэбна чалавеку, яно не знікае, не збядняе, а ўзвышае душу. Яго нельга забыць.

Не знікае вялікае пачуццё. Як тыя метэарыты Леані-ды, яно не мае забыцця. Не забываюцца і тыя, хто загінуў "за вашу і нашу свабоду". Раман - споведзь, паэма ў прозе, сага аб высокім каханні, якое жывіць пакаленні і не дае згаснуць святлу ў душах, ад чаго ласкавей і ляг-чэй жыць: "Вось, здаецца, і нічога не здарылася, а адра-зу неяк лягчэй стала жыць на зямлі".

Але нялёгка было "жыць на зямлі" аўтару рамана. Пасля забароны твора "Нельга забыць" У. Караткевіч напісаў і надрукаваў гістарычна-дэтэктыўную аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха", якая прынесла заслу-жаную славу свайму стваральніку. Аднак з'явілася на яе нямала рэцэнзій разносных. Гучалі папрокі ў сюжэтным падабенстве да аповесці А. Конан Дойла "Сабака Баскер-віляў". Што ж гэта за твор? Аповесць намнога глыбей-шая, чым можа здацца на першы погляд. У знешнім сюжэце выкарыстоўваецца ледзь ці не ўвесь арсенал дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру. Таямнічае "дзікае паляванне", якое наводзіць жах на наваколле, пракляц-це, якое вісіць над Балотнымі Ялінамі, таямніцы палаца -Малы Чалавек, Блакітная Жанчына, чыё аблічча вельмі падобнае да аблічча жанчыны на старым партрэце. Учыняюцца жахлівыя забойствы, адбываюцца ўцёкі і пагоні, узнікаюць загадкі і адгадкі. Ёсць у аповесці ста-рыя манускрыпты і нават начныя здані. Разгадка таям-ніцы наступае толькі ў канцы твора, калі, як і належыць "дэтэктыўнаму" жанру, станоўчы герой паўстае ў новай сваёй іпастасі. Галоўнаму герою аповесці Андрэю Бела-рэцкаму, вучонаму-фалькларысту, прыходзіцца не толькі вырашаць загадкі мінулага, але і вырашыць для сябе, як жыць, якім "багам" маліцца, якія прынцыпы адстойваць. Змест аповесці трэба разглядаць шырэй. Яе гуманістычны пафас — у філасофскім роздуме аб прыз-начэнні чалавека, лёсе беларускага народа, узаемасувя-зі розных гістарычных эпох, аб вытоках нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, аб нацыянальным характа-ры, нацыянальным духоўным космасе.

Раман "Каласы пад сярпом тваім" - адзін з лепшых у творчай спадчыне празаіка, пра "падзеі 1863 года - гэта велічнае і трагічнае жніво, дзе серп гісторыі жне дзеля таго, каб наступныя пакаленні маглі правесці новы пасеў", - піша А. Мальдзіс. На чале паўстання стаіць князь Алесь Загорскі, карані выхавання якога ў сялян-скім асяроддзі. Ён прайшоў "дзядзькаванне" - гэта зна-чыць гадаваўся да пяцігадовага ўзросту ў вялікай і праца-вітай сям'і на вёсцы, а потым быў забраны назад у палац.

Герой народжаны творчай фантазіяй аўтара твора, але хіба маглі дараваць пісьменніку ўлады падобны факт: князь-паўстанец. У рамане іх шмат, вальнадумцаў: стары князь Вежа, Раўбічы, Клейны, Хаданскія, Кагуты, Корчак. Поруч з імі дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы -К. Каліноўскі, 3. Серакоўскі, А. Кіркор, С. Манюшка, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, Т. ІІІаўчэнка.

Раман "Каласы пад сярпом тваім" - твор лірыка-ра-мантычны, які пабудаваны на рэальнай гістарычнай аснове. Аб рамантызацыі падзей і вобразаў у творы гаво-ргць увасабленне ў вобразе галоўнага героя ідэала пісь-менніка, мнсства складаных сюжэтных хадоў, выяўлен-не хітраспляценняў у лёсах персанажаў, наяўнасць героя-адзіночкі (Чорны Война), узвышаная стылістыка, паэтызацыя рэчаіснасці.

Раман пачынаецца з апісання грушы, якая цвіла на крутым беразе Дняпра апошні год, бо вада ўжо падмыва-ла пясчаны бераг і дрэва ў квецені павінна было вось-вось знікнуць у паўнаводным віры. "I гэтая груша, -пісаў А. Мальдзіс, - успрымаецца як алегорыя, як сімвал усяго лепшага, што павінна было загінуць у хвалях паўстання".

3 косамі ды паляўнічымі стрэльбамі ішлі людзі на змаганне пад кіраўніцтвам найбольш свядомай часткі шляхты, гэтых беларускіх дзекабрыстаў, якія адчулі гніласць і заганнасць існуючага ладу. Падымаліся на змаганне за свабоду, бо, як гаворыць адзін з герояў твора, - "у рабстве гіне дух". Раман напоўнены думкамі пра лёс роднай Беларусі. Сілы паўстання былі раз'ядна-нымі. Групуюцца вакол сялянскага заступніка Корчака "лясныя людзі". Лёс Бацькаўшчыны хвалюе выхадцаў з простага асяроддзя і прадстаўнікоў шляхты. Алесь Загорскі, аддадзены "ў дзядзькаванне", змалку жыў сялянскім жыццём, зведаў народныя звычкі і традыцыі, навучыўся гаварыць на простай мужыцкай мове і рана зразумеў, што мова тая - мова народа.

Цнатліва і вельмі хораша малюе празаік узвышаныя інтымныя ўзаемаадносіны персанажаў. На старонках рамана шчырыя пачуцці Алеся і Майкі Раўбіч, ду-шэўнай шчодрасцю і замілаваннем напоўнены адносіны Алеся і Гелены, былой прыгоннай актрысы. Вобраз Гелены - паэтычны і адначасова рэальны, зямны, вобраз юначай мары. Колькі хараства, паэзіі, цеплыні ў апісанні ўзаемаадносін герояў!

Раман гэты - аб пошуках і адкрыцці Бацькаўшчыны, аб выспяленні непераможнай ідэі змагання за вольнасць роднага краю. Гэта твор аб прыгожых душой людзях са светлымі марамі, з прагай духоўнасці, новых, празры-ста-звонкіх дзён жыцця роднай Беларусі.

Раман "Чорны замак Альшанскі" - псіхалагічны дэтэктыў, пабудаваны на навуковай, інтэлектуальнай, філасофскай аснове. Галоўны герой рамана гісторык Антон Космач, сапраўдны эрудыт і інтэлектуал, вядзе сваё расследаванне не горш, чым знакаміты Шэрлак Холмс. Хто на пачатку XVII ст. забіў Ганну Альшанскую і яе каханага Валюжыніча? Куды зніклі багацейшыя палацавыя скарбы роду Альшанскіх? Як перажыў палац апошнюю вайну? Чаму бясследна знікалі адзін за другім многія насельнікі палаца, маўклівага сведкі жахлівых і таямнічых здарэнняў?

Нягледзячы на ўсе апісваемыя аўтарам жахі, ад твора вее жыццялюбствам, захапленнем гісторыяй і нацыянальнымі вытокамі. Раман створаны па ўсіх зако-нах дэтэктыўнага жанру. Тут вялікая свабода "самавы-яўлення" творцы. Ліха на свеце не вечнае і праклёны трацяць сілу, калі людзі супрацьстаяць ім, калі пануе праўда. Таму ў рамане цікавая не столькі знешняя фабу-ла - хто куды пайшоў, хто каго любіў, - але найболып гістарычная, сацыяльна-філасофская аснова твора, шматлікія аўтарскія развагі пра мінулае і сучаснае, пра-тэст супраць войнаў, здзекаў над чалавекам, супраць здрады, прымусу, гвалту, супраць "абмялення" людскіх душ, супраць нянавісці чалавека да чалавека. Людзі моцныя праўдай. Памкненні герояў твора чыстыя і ўзнё-слыя: "Людзям вельмі патрэбна чыстае паветра. Трэба, каб лёгка дыхаць, вельмі трэба чыстае паветра". Гэта гучыць як заклінанне. Глытком такога чыстага паветра стаў раман "Чорны замак Алыпанскі". Поспех яго незвы-чайны. Твор экранізаваны, ім зачытваюцца маладыя і дарослыя. Мастацкае палатно ўзнімае пытанні аб чалаве-чай годнасці, аб імкненні заўсёды быць самім сабою, "рас-параджацца сабою", аб высокай місіі чалавека на зямлі.

Пісьменнік актыўна развіваў лірыка-рамантычную плынь прозы. Проза яго эмацыянальная, пластычная, дынамічная. Мова твораў - сакавітая, свежая, з мно-ствам незацяганых, яркіх узораў лексікі. Вобразна-вы-яўленчы арсенал прозы таксама багаты: тут і ўнутраны маналог, і партрэт, і яркая мастацкая дэталь як сродкі рэалістычнага жывапісу, а разам з імі і ўзвышана-па-этычнае апісанне. Пісьменнік актыўна карыстаўся ўмоўнасцю, сімволікай, абагульненнем. Проза У. Карат-кевіча захоплівае, бярэ ў палон чытача.

Пісьменнік стварыў цэлую галерэю выдатных вобра-заў, якія ратавалі, нават і "лячылі" грамадства ад немачы нацыянальнага нігілізму, ад праяў антыграма-дзянскасці. "Сівая мінуўшчына" празаіка дапамагала ярчэй выявіць дух сучаснасці.

У. Караткевіч "выводзіў" нашы нацыянальныя зда-быткі ад самых каранёў, ад асноў матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларусаў. Ён стварыў свой уласны свет, раскрыў светабачанне і светаўспрыманне народа. Яго творчасць - мастацкі летапіс беларускай гісторыі. Ён рыхтаваў сённяшні час, прымушаў задумацца - хто мы, адкуль мы, куды ідзем? Беларусам трэба будаваць улас-ны дом, ён павінен быць агульным для ўсіх жыхароў Беларусі і ў ім утульна павінна быць кожнаму, хто да нас завітае. Ён глядзеў на свет праз павелічальнае шкло рамантычнай узнёсласці, паэтычнасці, духоўнасці. Творчы подзвіг пісьменніка неацэнны.