Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. У якіх умовах стваралася беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны?

  2. Якія творы беларускай літаратуры былі напісаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны?

  3. Назавіце імёны тых пісьменнікаў, хто працаваў у беларускай літаратуры ваеннай пары.

  1. Які асноўны пафас твораў ваеннага перыяду?

  2. У чым кансерватыўнасць літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя?

6. У чым заключаецца сутнасць "тэорыі бесканфліктнасці" і як яна паўплывала на пасляваеннае літаратурнае развіццё?

7. "Спавядальныя" матывы ў літаратуры 60-х гадоў XX ст. Як вы разумееце выраз, што ў творах літаратуры "жыццё зага-варыла само"? Праблематыка твораў таго часу.

8. Чым адметна творчасць пасляваеннага пакалення літаратараў?

9. Новыя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры - вяртанне да нацыянальных вытокаў, асэнсаванне гістарычнага лёсу беларускага народа.

10. Якія этапы ваеннай тэматыкі можна вылучыць у беларускай літаратуры?

Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза

Агульнавядомыя дасягненні ўсіх жанраў беларускай літаратуры XX ст. - паэзіі, прозы, драматургіі. Але, бадай, шырокае прызнанне ў свеце беларуская літаратура заслужыла сёння, дзя-куючы найперш здабыткам нашай прозы: рамана, апо-весці, апавядання. Прозы, якая літаральна на вачах некалькіх пакаленняў, прайшоўшы паскораны шлях развіцця, стала шматжанравай і шматстылёвай, паглы-бленай, аб'ёмнай. Беларуская проза - эпас народнага жыцця на важнейшых этапах гісторыі чалавецтва. У паказе лёсавызначальных шляхоў беларускага народа на нялёгкіх дарогах гісторыі чалавечай цывілізацыі сучаснай прозе належыць асаблівае месца.

Беларуская проза моцная перш за ўсё паказам падзей мінулай вайны. Тут прыярытэтнае месца займае Васіль Быкаў.

Празаік піша "сваю" вайну, знаходзячыся "на бестэр-міновай перадавой" (А. Адамовіч). Ён апавядае пра рада-вых вайны, хто вынес на сваіх плячах увесь цяжар ваен-нага ліхалецця, пра "пралетарыят" пярэдняй лініі ако-паў, пра тых, хто бяжыць у атаку або засыпаны зямлёю, каго "дабіваюць", "дакалочваюць" мінамі, снарадамі, хто ідзе здабываць партызанскі харч ці ўзрываць варожы эшалон на чыгунку, хто штурмуе варожыя ўмацаванні. Вось атака, яшчэ атака ("Праклятая вышыня"). Пісьменнік вырашае ў сваім творы, што лепш - весці людзей ці гнаць іх, як на бойню, у атаку ("Яго батальён"). Як прайс-ці праз выпрабаванні і застацца чалавекам ("Пайсці і не вярнуцца")? Аказваецца, што на вайне многае залежыць ад самога чалавека. Як неабходна, чаго б гэта ні каштавала, дажыць да світання, не замерзнуць, не памерці, каб унесці свой, хай невялікі, але такі неабходны ўклад у агульную перамогу ("Дажыць да світання").

Аповесць "Знак бяды" напоўнена філасофскім зме-стам. Колькі тут "знакаў" - прыкмет чалавечай бяды. Запусцелы хутар - знак поўнага вынішчэння чалавец-тва. Калі прыйшла бяда, нічым яе не спыніць, не адвесці. Дык ці не лепш, каб яе, бяды, зусім не ўзнікала.

Аповесць В. Быкава "Сотнікаў" - твор аб узыходжан-ні і падзенні чалавека. Узыходжанне на п'едэстал славы, чалавечнасці, дабра, праўды. I ўзыходжанне на эшафот, падзенне ў чорную прорву здрадніцтва, калі, хочучы перахітрыць "самога сябе", чалавек пайшоў на змову з уласным сумленнем, падмануўся, каб выжыць. Але сам не выратаваўся, а душу прадаў д'яблу, стаў забойцам і ўжо, як збавення, шукае смерці.

Маральна-этычныя праблемы аўтару лягчэй было вырашыць на матэрыяле вайны. Ды і матэрыял гэты добра знаёмы пісьменніку. Ён усю вайну ваяваў у пяхо-це. Імя лейтэнанта В. Быкава было нават выбіта на абелі-ску над брацкай магілай, маці атрымала на яго пахарон-ку. А ён выжыў.

Пра падзеі на Беларусі ў першыя дні вайны, калі фронт адкаціўся на ўсход, а ў невялічкую вёсачку Вера-мейкі неўзабаве павінны прыйсці немцы, пра жыццё і барацьбу пад нямецка-фашысцкай акупацыяй расказ-вае пісьменнік Іван Чыгрынаў у пенталогіі "Плач пера-пёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяр-танне да віны", "Не ўсе мы згінем" (1996).

3 сучаснай прозы сапраўдным адкрыццём новага мацерыка чалавечага быцця сталі раманы В. Адамчыка "Чужая бацькаўшчына" (1978), "Год нулявы" (1983), "Іскажа той, хто народзіцца" (1987), "Голас крыві брата твайго" (1990).

У сваіх раманах пісьменнік нібыта раскрыў формулу існавання народа Заходняй Беларусі. Бацькаўшчына -гэта значыць бацькоўская зямля, надзел, бацькоўскі кут -хата, жытло, зямля, поле, тое, што павінна належыць чалавеку ад нараджэння, змалку, які з гэтай зямліцы і корміцца, на якой жыве. А тут бацькаўшчына становіцца чужой, не сваёй, навісае пагроза зусім яе страціць, з-за чаго гераіня ідзе на неверагодны ўчынак, хітрасцю пера-пісвае спадчыну, а сама адважваецца на смяротны грэх - зводзіць са свету свякроўку і залоўку, апаіўшы іх чэме-рам. Ноччу ў адрыне яны паміраюць у пакутах, што не застаецца таямніцай для вёскі.

Учыніўшы смяротны грэх, Алеся Мондрая - так завуць маладзіцу - наказала сама сябе яшчэ горш: яе чакае расчараванне ў каханні, зямля, такім злачынным сродкам здабытая, таксама не прыносіць доўгачаканага шчасця і спатолення душы, ад чаго гераіня ідзе на чыгунку, каб кінуцца пад цягнік.

У раманах В. Адамчыка выступае новы герой - Міця Корсак, паэт і праўдашукальнік, чысты і светлы юнак, якому на жыццёвых крыжаваных дарогах перадваенна-га ліхалецця выпадае пражыць "чужое жыццё", жыць за іншага, таго, хто аднойчы ў турме адазваўся ў цемры на яго імя і пайшоў на расправу, ахвяраваў уласным жыц-цём, каб жыў і тварыў на карысць людзям гэты настыр-ны юнак, гутаркі з якім у турэмнай камеры так моцна ўскалыхнулі душу старога вязня, які і вырашыў, што ўжо аджыў сваё і лепш будзе, калі ён сам прыме смерць, а той, якога палюбіў і з якім пасябраваў у няволі, пойдзе далей па жыцці новым шляхам.

Раманы В. Адамчыка - пра адвечныя сувязі чалавека з роднай зямлёй і яе людзьмі.

"Агульнанацыянальныя адзнакі" (В. Каваленка) даўно зацікавілі В. Адамчыка. Ён з пакалення беларускіх празаікаў, што дало літаратуры такія вядомыя імёны, як Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка, Алесь Адамовіч, Міхась Стральцоў. Гэтыя аўтары разам з непасрэднымі сваімі папярэднікамі, такімі, як Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Брыль, Васіль Быкаў, спры-ялі сваёй творчасцю буйному росту беларускай літара-туры.

Новыя жанрава-выяўленчыя мажлівасці "дэман-струе" ў інтэлектуальнай прозе Янка Сіпакоў. Творы яго не толькі пра тое, што было (гістарычная тэма), што ёсць (рэалістычна-канкрэтная, бытавая тэма), але, найперш, гэта проза пра тое, што можа быць. У апавяданнях нібы мадэліруецца жыццё герояў, распавядаецца пра тое, што можа быць, калі чалавек зробіць той ці іншы крок, ажыццявіць свой учынак. Паказваюцца ў творах не тыповыя характары ў тыповых абставінах, як таго патрабуе тэорыя рэалістычнага мастацтва, а нешта іншае. Гэта іншае якраз можна сфармуляваць так: пісь-меннік паказвае лагізіраваныя характары ў лагізірава-ных абставінах. Гэта значыць, створаныя логікай мастацкага ўяўлення характары персанажаў і ўчынкі, ім прадыктаваныя, паказваюцца ў творах у лагічна вера-годных абставінах.

Вось сюжэт такога твора. Муж так любіў жонку, так раўнаваў яе, што калі прыйшла небяспека і яму трэба было нечакана развітацца з жыццём, дык ён, разду-маўшыся ("мяне не будзе, а яна застанецца тут, з гэтымі ... супернікамі"), вырашыў і яе забраць з сабою на той свет. Выдаў яе фашыстам (падзеі адбываліся ў гады вайны). Лёс распарадзіўся такім чынам, што жонка з прыёмным сынам загінулі, а ён застаўся жыць. Па-свой-му парадаксальная сітуацыя.

3 таго часу Вазьміцель - так завуць галоўнага героя -кожны год - увосень, узімку, летам - едзе ў адну і тую ж вёску, усё ў адну і тую ж хату, да жончынай сястры, каб дапамагчы ёй па гаспадарцы і хоць чым "замаліць" свае былыя грахі. Яны выбіраюць з поля бульбу, звозяць сена, жанчына ўвесь час злуе, патрабуе, каб болей не ехаў, але ён усё роўна едзе. Узімку яны, мужчына і жанчына, моўчкі ўскідваюць бярозавае бервяно на козлы, моўчкі пілуюць мёрзлае палена. "Маўклівыя людзі" - так назы-ваецца гэтае апавяданне Янкі Сіпакова. Вазьміцель (можа, зусім невыпадкова так завуць галоўнага героя, які забраў "нізашто чужое жыццё") будзе ехаць і ў другі, і ў трэці раз сюды, і гэтак жа маўкліва яны разам будуць працаваць.

"Не раўнуе, значыць - не любіць!" - вырашыла для сябе галоўная гераіня другога апавядання Я. Сіпакова і пачала ўсё рабіць так, каб муж яе прыраўнаваў. У сваю чаргу муж павёў сябе адпаведным чынам, так, што жонка яго таксама прыраўнавала. У выніку на бліжэй-шым каля іх дому прыпынку гарадскога транспарту, на слупе, з'явілася аб'ява: "Маладая сям'я разменьвае двухпакаёвую кватэру..." Апавяданне хораша называец-ца: "Нехта глядзіць у гняздо жаўранка". Назвы апавя-данняў у пісьменніка цікавыя, ёмкія, інтрыгуючыя.

Умоўнасць сітуацый, неразгорнутасць характараў персанажаў, ярка выражаны павучальны змест, свое-асаблівая стылістыка, адметная інтанацыя характары-

зуюць такія творы. Гэта новыя творы ў беларускай літа-ратуры, новыя па змесце і па сваіх жанрава-стылёвых якасцях.

Хлопец прыехаў да дзяўчыны, з якой сябраваў у сту-дэнцкія гады, у тую вёску, дзе яна працавала настаўні-цай. Прыехаў нечакана. Дзяўчына ўжо замужам, у яе -маленькае дзіця, клапатлівы муж. I былы жаніх выдае сябе за далёкага родзіча настаўніцы.

"К нам прыехаў дзядзя з Глядзівастока", - тулліва паўтарае яе дачушка. А свякруха гадае, які гэта родзіч, калі ў цёткі Пелагеі ў тым далёкім Уладзівастоку ніколі дзяцей не было, а таму, калі маладыя - Ён і Яна - ідуць растрасаць сена на лугі, выпраўляе ім услед і маленькую пяцігадовую ўнучку. I хоць апранула маладая настаўні-ца на сенакос сваю колішнюю студэнцкую сукеначку, хоць і правялі яны разам паўдня, але былое каханне не вярнулася. Нязваны госць вымушаны гэтак жа цішком, нечакана, як прыехаў, так і паехаць назад. "Госць пад час сенакосу" - такую назву носіць апавяданне. Як бачым, інтэлектуальная проза патрабуе думак, супе-ражывання, саўдзелу чытача.

Гэта проза эмацыянальная, настраёвая, пластычная, суб'ектыўная. Яна мае адметную стылістыку, свое-асаблівы сінтаксіс і адметную ж лексіку, сваю выключ-ную інтанацыю, мелодыку. Гучанне твора, у залежнасці ад настрою, то гулліва-радаснае, то мінорнае, задумен-на-элегічнае, то іранічна-паблажлівае, з гумарам.

Апавяданні-канцэпцыі, аповесці-канцэпцыі, раманы-канцэпцыі - такіх твораў у беларускай літаратуры з'яўляецца ўсё больш і больш, што сведчыць аб па-шырэнні ў літаратуры канцэптуальнага (канструк-тыўнага) філасофскага мыслення. Пісьменнікі ўсё глы-бей аналізуюць кожную з'яву, дэталёва даследуюць характары персанажаў, дакопваючыся да таямніц душы сваіх герояў, прасочваючы найтанчэйшыя зрухі людской душы, змены настрою, павароты думкі.

Вядомы мастак П. Пікаса неяк заўважыў: "Адны хацелі адлюстраваць свет такім, якім яны яго бачылі. Я хачу паказаць свет такім, якім я яго мыслю". Менавіта так можна ахарактарызаваць пазіцыю аўтараў, што пішуць інтэлектуальную прозу. Яна - наватарская па свайму характару. Інтэлектуалізм у мастацтве — гэта такая форма мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, якая мае адметныя мэты, асаблівую актыўнасць (павышэнне ролі суб'ектыўнага пачатку) і асаблівую стылістыку (умоўнасць, эксперыментальнасць абставін), адметную плынь слова, незвычайны "жывапіс словам", нязвыклыя фарбы. У такіх творах думкі аўтара разыгрываюцца ў асобах. Гэта невялікія фрагменты паўсядзённай рэчаі-снасці, "абразкі жыцця". "На улмце средм другах" назы-ваецца зборнік апавяданняў Я. Сіпакова ў перакладзе на рускую мову. Сваіх герояў пісьменнік бярэ там жа, сярод іншых людзей, на вуліцы.

Сюжэты твораў - арыгінальныя, свежыя, дынаміч-ныя. Праблемы - вострыя, надзённыя, агульначалавеча-га гучання. Вывады з твораў - павучальныя. Апавяданні і аповесці нечым падобныя да прытчаў. Чытаюцца тыя творы лёгка, на адным дыханні, з захапленнем.

Складаныя маральна-этычныя праблемы, вострыя і жыццёва важныя, балючыя, узнімае празаік Я. Сіпакоў у сваіх апавяданнях. Кожны герой вырашае для сябе нібы-та нанова адвечныя пытанні чалавечага існавання. Што такое дабро і зло, як пражыць хораша, не здрадзіць блізкаму табе чалавеку, як захаваць юнацкі максімалізм, рамантыку ўзаемаадносін, у чым сэнс жыцця?

Назва твора павінна арганічна вынікаць з самой сут-насці, з сэрцавіны мастацкага твора. Такія назвы ў Я. Сіпакова: "У гарадку, які называецца Учора", "Жаночы вальс", "Знаёмыя жнівеньскія сны", "Жыві, як хочацца", "Усе мы з хат" і інш. Кожны яго твор - нераз-горнутая драма.

У творах інтэлектуальнай прозы няма той "сншбкм характеров" (В.Р. Бялінскі), што павінна рухаць сюжэт, няма хітраспляценняў дзеяння, адсутнічае часам нават сама дынаміка падзей, іх нечаканасць, абгрунтаванасць, глыбокая матываванасць паводзін, усіх дзеянняў і ўчын-каў персанажаў. Тут няма ў характарах таго "ўзрыўно-га" рэчыва, якое абавязкова дасць адчуць аб сабе дзе-не-будзь у творы, абавязкова праявіцца: пісьменнік не жадае нават "выпісваць" да драбніц дэталі, хоць і не адрываецца ад рэальных абставін быту, але яны яго цікавяць настолькі, наколькі гэта неабходна для харак-тарыстыкі персанажаў. Уражанне такое, калі чытаеш гэтыя творы, што дэталі пісьменніка ўвогуле не цікавяць.

Менш за ўсё тут знойдзем жывапісанне словам. Тут ёсць настрой, думка. Для такіх твораў яшчэ характэрна наяўнасць ярка выражанай маралі, своеасаблівага мара-лізатарства, разумовага аўтарскага заключэння, якое дапамагло б чытачу ўстрымацца ад таго ці іншага ўчын-ку, які аніяк яго не ўпрыгожыць і з-за якога яму доўга давялося б каяцца. Мараль не казачная, не павярхоўная, а незаўважная, выпакутаваная персанажам, пададзеная праз светаразуменне мастака і яго героя. Творы змяш-чаюць філасофска-канцэптуальны аналіз свету, стану рэчаў у ім, жыцця-быцця чалавека ў гэтым свеце, многа-му вучаць і прымушаюць суперажываць. Выхаваўчае ўздзеянне такіх твораў на асобу бясспрэчнае. Інтэлекту-альная проза патрабуе асаблівай чуйнасці аўтара да ўсяго, што яго атачае, асаблівай глыбіні позірку на з'яву. Несумненна, што ў гэтай прозе значна павышаецца роля суб'ектыўнага пачатку. На ўсё пісьменнік пазірае з улас-нага пункту гледжання, з суб'ектыўных пазіцый, вядзе да таго, што лічыць неабходным сказаць.

Беларуская інтэлектуальная проза карыстаецца і своеасаблівай стылістыкай, найперш у асобе такога яркага і таленавітага празаіка, якім з'яўляецца Я. Сіпа-коў. Яго проза лірычная па сваёй сутнасці, мяккая, аква-рэльная, малюнкавая, у нечым элегічная, паэтычная.

"Назавём гэты ціхі, спакойны, зялёны - з адных толь-кі хат і садоў пры іх - невялічкі райцэнтр, куды яе даўно ўжо гэтак цягнула, назавём проста і ў той жа час крыху элегічна - гарадок Учора" - вось пачатак апавядання "Угарадку, які называецца Учора". Проза згаданага плана — глыбока эмацыянальная, пластычная ў нюансах і адценнях перадачы зрухаў душы і характару паводзін персанажаў.

Гэта якасна новы напрамак у беларускай літаратуры. Гэта проза еўрапейскага ўзору, сусветнай традыцыі белетрызаванай літаратуры. Яна лёгка чытаецца і адра-зу западае ў душу.

Выразную філасофска-канцэптуальную аснову маюць многія апавяданні, аповесці і раманы Васіля Гіге-віча, фізіка па спецыяльнасці, аднак глыбокага аналіты-ка сярод літаратараў - па спосабу заглыблення ў матэрыял сучаснасці. У творчасці яго асабліва адчувальны рацыянальны пачатак, разгортванне ў мастацкіх вобразах думак аўтара. Варта прыгадаць раманы "Доказ ад процілеглага", "Мелодыі забытых песень", аповесці "Жыціва", "Карабель", "Кентаўры", "Пабакі" і інш.

З'яўляюцца прыпавесць, сацыяльная фантастыка, антыутопія ў прозе А. Мінкіна "Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў", А. Наварыча "Дзённікі Рабунькі". Выходзяць кнігі маладых: А. Федарэнкі "Смута", А. Гло-буса "Толькі не гавары маёй маме", "Койданава", А. Казлова "Незламаная свечка".

Часта маральна-этычныя пастулаты, тэзісы, сентэн-цыі разгортваюцца ў форме своеасаблівых лозунгаў.

Пісьменнік нібы "пераўтварае" новую рэальнасць, лагічна мажлівую, якая дазваляе яму паўней спазнаць асобу і матывы яе паводзін.

Інтэлектуальная проза беларускіх пісьменнікаў даз-валяе паўней і глыбей пранікнуць у шматстайнасць нашай рэчаіснасці. Яна, несумненна, прадвеснік з'яўлен-ня філасофскага рамана, аповесці.

Своеасаблівая "плынь свядомасці" - апавяданне Вольгі Іпатавай "Дваццаць хвілін з Немезідай". Немезіда -багіня кары. За што ж карае багіня галоўную гераіню? Стэла, маладая жанчына, выбегла з тэлестудыі, дзе яна працавала, каб дачакацца таксі і імчацца ў бальніцу, куды трапіў муж, аб чым ёй толькі што паведамілі. Тыя дваццаць хвілін, якія чакае таксі гераіня, і сталі яе спат-каннем з багіняй кары. Гераіня прыгадвае першае сту-дэнцкае каханне, паездкі з каханым у Сярэднюю Азію, памятае, як прасіў яе сябра: "Стэла! Толькі не стань дра-пежніцай!" Потым каханы загінуў, яна выйшла замуж, прызвычаілася, супакоілася, жывучы за спіною мужа, як за каменнай сцяной. Можа, таму і карае яе Немезіда, што не захацела, не пажадала яна ўзляцець увысь, пад-няцца да сапраўднага кахання, як Ікар да Сонца, не баючыся абпаліць крылы.

Гераіня апавядання разважае так: "Але ёсць жа ў кожнага свая вышыня - ці ўзнімалася яна на яе? Ці спрабавала падняцца? Гэта, магчыма, і ёсць расплата, пакаранне Немезіды за атлусцеласць душы, за нежадан-не ўзляцець над будзённасцю". Твор мае філасофскі сэнс. Аўтар гаворыць: "...У жыцці кожнага, недзе далёка наперадзе, ёсць полымя, такое гарачае і зыркае, што здалёку апякае гарачыня".

Пісьменніца задае ў сваім творы нялёгкія пытанні, якія ставіць перад намі само жыццё: "Нашто дадзены агромністы, магутны свет, і кожны дзень у ім — як раскошны, казачны падарунак, якім мы не ўмеем распа-радзіцца, і баімся падарунка, і хаваемся ад яго, і не хочам апякаць сабе крылы!"

Апавяданне чытаецца на адным дыханні. Светлае і незаплямленае нічым пачуццё апяваецца ў гэтым апавя-данні.

В. Іпатава - пісьменніца яркай творчай індывідуаль-насці, мастак з тонкім адчуваннем душэўнага настрою сваіх герояў, з уменнем выявіць інтэлектуальны пачатак у свядомасці персанажаў.

"У жыцці кожнага чалавека ёсць свая Горка, якую трэба перайсці, пагорак, вышыня", — кажа бабка Ефра-сіння ў апавяданні В. Іпатавай "Позні канцэрт".

Святая любоў да роднай зямлі характэрна многім персанажам празаічных твораў пісьменніцы. "Гэта мая зямля! - захапленне працінае душу гераіні аповесці "Вузялок Святагора". — Гэта мая зямля, пра якую раней я нічога не ведала - ні пра поўнач яе, ні пра поўдзень, ні пра ўсход яе, ні пра захад! Пра ўсё хачу даведацца, пра ўсё, што было з ёй, маёй зямлёй, што будзе! Хачу ўзважыць вузельчык з сілай зямлі маёй, хачу да яго дакрануцца".

В. Іпатава - аўтар твораў гістарычнага жанру: апо-весці "За морам Хвалынскім", апавяданняў "Мара", "Давыд Гарадзенскі". Пісьменніцы падуладны лірыка, эпас, драма. Яна стварыла яркія і змястоўныя старонкі жыцця кніжніцы, асветніцы, першай кананізаванай свя-той на Беларусі Ефрасінні Полацкай у аповесці "Прады-слава": "Людзі думаюць, што я адвеку была кніжніцай. Толькі ёю! О, не! Я акрамя гэтага нарадзілася з гарачаю крывёю і палкай душой жанчыны. Я толькі змагла асі-ліць сябе, змагла схаваць у душы ўсё гэта. Змагла дзеля адзінай мэты — служэння свайму народу".

Поруч з В. Іпатавай гістарычныя творы пішуць У. Арлоў, К. Тарасаў, Л. Дайнека і інш.

Выключная роля ў развіцці гістарычнага жанру належыць Уладзіміру Караткевічу, які напісаў нямала твораў пра сІЕую мінуўшчыну.

Раманы і аповесці У. Караткевіча - лірыка-раман-тычнага зместу. Яны грунтуюцца на канкрэтных гістарычных фактах. Запамінальныя яго творы "Нельга забыць", "Каласы пад сярпом тваім", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і інш. У творах ажывае далёкая даўніна, малююцца светлыя і высокія чалавечыя пачуцці, раскрываецца ўнутранае хараство чалавека на роднай зямлі. Беларусы і Беларусь у творчасці У. Караткевіча паўстаюць народам і краем са сваёй гісторыяй, сваімі традыцыямі, звычаямі, багатымі матэрыяльна і духоўна.

У. Караткевіч "будуе" ў творах наш нацыянальны дом, паказвае яркіх і самабытных людзей Беларусі. Любоў і замілаванне да роднай Беларусі выяўляецца з вялікай сілай у творчасці гэтага таленавітага мастака, майстра мастацкага слова, арыгінальнага творцы і сама-бытнага чалавека ("Зямля пад белымі крыламі").

У творах У. Караткевіча раскрываюцца яркія і зай-мальныя старонкі нашай гісторыі, апісваюцца ўзнёслыя і высокія пачуцці герояў, якія служаць свайму народу, свабодзе і праўдзе, кахаюць, радуюцца жыццю. Белару-скую гісторыю пісьменнік у сваіх творах "выводзіць" з уласнага кораня, а не разглядае збоку. Яго творы бачац-ца менавіта беларускім мастацкім летапісам роднай зямлі.

Пра меліярацыю беларускага Палесся - раман Вікта-ра Казько "Неруш". У ім апісана невялічкая вёсачка Кнпжбор, якую трэба перасяляць, бо пачынаецца мелія-рацыя. У кнізе як бы два кругі падзей: спачатку тое, што нарабілі людзі, а потым тое, што яны пачалі перажываць на зямлі, якую асушылі. Людзі вымушаны хадзіць і пра-сіць вады, цярпець пясчаныя, тарфяныя буры, прасіць заступніцтва ў Маці-Прыроды.

Вострыя экалагічныя праблемы ўзнімае ў творы "Паляванне на Апошняга Жураўля" пісьменнік Алесь Жук.

Тужлівым крыкам, болем аддаецца ў сэрцы голас апо-шняга жураўля, які кожны вечар чуе праўдалюбец і заступнік усяго жывога на зямлі Сцяпан Дзямідчык. Але і ён, Сцяпан, гіне ў змаганні з браканьерамі і, як узнага-роду, на помніку на яго магіле сябры выб'юць абрыс жураўля.

"Сачыненне на вольную тэму" - такую назву носіць раман Анатоля Кудраўца. У цэнтры рамана - лёс чалавека, за ім - лёс народа. "Жыццё чалавека - гэта са-чыненне на вольную тэму", - кажа пісьменнік. Ніхто не прымушае выбіраць тэму, але тое, як ты пражывеш сваё жыццё, залежыць ад цябе самога.

У Ігната Сцяпанавіча Вапшчэткі было ўсяго ў жыцці: калектывізацыя, будаўніцтва і разбурэнне драўлянай царквы, вайна, фронт, вяртанне з фронту, ды не ў род-ную хату, не да жонкі і дзяцей, а да другой жанчыны, але ўрэшце ўсё ж адбылося яго вяртанне ў родны дом, у сям'ю, да жонкі, на сваю сядзібу. Вось такое "сачыненне на вольную тэму" атрымалася ў галоўнага героя. Якую адзнаку выставіць? Нягледзячы ні на што, пражыў чала-век, селянін-працаўнік, сваё жыццё гожа, з павагай да людзей і сваёй асобы. Перад намі - натура цэласная, мэтанакіраваная, цвёрдая, сапраўды дбайны гаспадар на ўласнай зямлі.

Важкі ўклад у сучасную беларускую прозу ўнеслі Таіса Бондар (аповесці "Дзённік жанчыны", "Жывыя жывуць", "Час, калі нас любілі"), Лідзія Арабей ("Дзень мінулы, дзень наступны") і інш.

Нельга не прыгадаць раманы А. Асіпенкі "Непрыкая-ны маладзік", П. Місько "Градабой", аповесць I. Навуменкі "Інтэрнат на Нямізе", яго ж раман "Летуценнік".

Творам эпохі перабудовы можна назваць аповесць Івана Шамякіна "Драма" - аб ролі чалавечага фактару, аб тым, што трэба беражліва адносіцца да людзей. У цэнтры твора - дырэктар завода Васіль Ліхач, які і прыняў перабудову і працуе на яе, ды ягоная былая каханка, сакратар гаркома, бюракрат з бюракратаў, Ала Уладзі-славаўна Наліцкая, нізавошта не жадае саступаць новаму, перадавому. Драма пошукаў і страт завяршаецца для Ліхача трагедыяй. Аповесць напісана па гарачых падзеях часу.

3 твораў сучаснай беларускай прозы нельга абысці раманы-біяграфіі, раманы-эсэ пра жыццё выдатных лю-дзей нашай краіны. Сярод такіх кніг: "Як агонь, як вада" і "Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае" А. Лойкі -пра Янку Купалу і Ф. Скарыну, "Крыж міласэрнасці" В. Коўтун - пра вядомую беларускую паэтэсу Цётку, "Пры апазнанні - затрымаць" В. Хомчанкі - пра Ф. Багушэвіча. Цікавыя творы пра мінулае Беларусі Г. Далідовіча "Гаспадар-камень" і Э. Ялугіна "Пасля нябыту" ("Без эпітафіі", 1990) - пра Цішку Гартнага. "Агледзіны жыцця выдатных людзей, - пісаў В.Р. Бялінскі, - заўсёды выдатныя агледзіны. Яны ўзвышаюць душу і ўзбагачаюць духоўна".

3 поспехам выступаюць маладыя празаікі У. Ягоўдзік, X. Лялько, А. Глобус, А. Наварыч, У. Сцяпан, А. Федарэнка і інш. Творчая моладзь шукае новыя тэмы, стылі, падыходы да асвятлення рэчаіснасці, якая ніколі не бывае застылай. Маладыя аўтары М. Адамчык, М. Шайбак і М. Клімковіч не без поспеху спрабуюць свае сілы ў развіцці прыгодніцкага жанру.

У кнізе "Адзінота на стадыёне" Адам Глобус імкнецца адкрыць новыя стылёвыя мажлівасці беларускай прозы, ідзе ад зусім новага, часам эпатажнага, зместу, блізка да так званай "масавай культуры". Аўтары актыўна эксперыментуюць.

Акварэльная, пластычная, псіхалагічная проза Міхася Стральцова, тонкага лірыка і рамантыка, рэаліста, чые творы "На чацвёртым годзе вайны", "Сена на асфальце", "Свет Іванавіч, былы Дон Жуан" раскры-ваюць светапогляд чыстага, узнёслага пакалення, якое радуецца сонцу на роднай зямлі, росквіту прыроды і не ведае яшчэ пра пагрозу атамнай вайны, напоўнена рамантыкай першаадкрыцця свету і самых звычайных чалавечых ісцін, што складае аснову існавання. Нату-ральны чалавек у натуральных умовах паўстае ў паэзіі і прозе творцы. М. Стральцоў - выдатны крытык і літаратуразнаўца.

Звяртае на сябе ўвагу сучасная, праблемная, змя-стоўная проза Генрыха Далідовіча. Празаік стаў пра-даўжальнікам коласаўскай традыцыі ў прозе. У цыкле аповесцяў пра вясковых настаўнікаў "Усё яшчэ напера-дзе", "Міланькі", "Завуч", "Дырэктар" прасочваюцца рысы аўтабіяграфічнай прозы. Кнігі прозы "Цяпло на першацвет" (1976), "Маладыя гады" (1979), "Міланькі" (1980), "На новы парог" (1983), "Станаўленне" (1985), "Міг маладосці" (1987) адметныя лірызмам, псіхалагіз-мам. НІырокае прызнанне пісьменніку прынесла мастац-ка-гістарычная трылогія "Гаспадар-камень" (1986), "Пабуджаныя" (1988), "Свой дом" (1989), дзе на дакумен-тальнай аснове ўздымаюцца праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці на пачатку XX ст. Г. Далідовіч - пісьменнік, які добра разумее псіхалогію селяніна-працаўніка. Канцэпцыя чалавека-гаспадара на роднай зямлі яднае прозу Г. Далідовіча з творамі Я. Коласа, К. Чорна-га, К. Крапівы.

Шырокую вядомасць набылі раманы на гістарычную тэму празаіка Леаніда Дайнекі, пасля выхаду якіх аўтара па праву пачалі называць паслядоўнікам Уладзіміра Караткевіча. Нацыянальная гісторыя ажывае ў творах "Меч князя Вячкі" (1987), "След Ваўкалака" (1988), "Жалезныя жалуды" (1990). Творы напоўнены канкрэт-нымі гістарычнымі фактамі часоў ВКЛ, у іх шырока выкарыстоўваюцца прыгодніцкія элементы, яны лёгка чытаюцца. Сюжэты твораў дынамічныя, радкі мускулістыя, словы выпраменьваюць душэўную энергію аўтара.

Раман Л. Дайнекі "Футбол на замініраваным полі" -твор пра вайну і сучаснасць. Гэта фашысты прыдумалі новы від забавы - гульню вязняў на замініраваным полі: "удар - выбух", "удар - выбух". Каму пашанцуе - той заставаўся жыць. Але і ў паўсядзённым сучасным жыцці кожнаму з сыноў тых, хто ваяваў і ўдзельнічаў у футбольным матчы на замініраваным полі, прыходзіцца "размініраваць" поле нашай рэчаіснасці ад хлусні і падману, кар'ерызму, здрады, хцівасці, духоўнага кілерства, нацыянальнага нігілізму, сквапнасці.

Самыя неверагодныя з'явы сённяшняй рэчаіснасці, яркія і часам трагедыйныя сітуацыі нашых дзён намаля-ваў у апавяданнях і аповесцях Юрый Станкевіч у кнізе пад агульнай назвай "Любіць ноч - права пацукоў". Творы пазначаны сучасным падыходам да праблем новага часу: тут раскрываюцца негатыўныя моманты, якія ўварваліся ў наша жыццё - бездухоўнасць, раз'яд-нанасць, адсутнасць ідэалаў, страта чалавечнасці.

Нягледзячы на гэта, перамагаюць чалавекалюбства, духоўны пачатак, шчырасць і спробы адшукаць праўду жыцця (аповесці "Рыфма", "Збіральнік страху", "Псеўда").

Аснова для надзеі на плённае будучае нашай літара-туры ёсць. Пра гэта сведчаць здабыткі старэйшых пісьменнікаў, аўтараў сярэдняга пакалення і настойлівыя пошукі зусім яшчэ маладога пакалення сучасных бела-рускіх празаікаў.

Сучасная беларускай проза - надзвычай багатая, мастацкі змястоўная, развітая ў жанрава-стылёвых адносінах, дасканалая — асэнсоўвае вострыя і складаныя праблемы глабалізацыі свету, выступаючы на абарону агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай тра-дыцыі.

Сучасная беларуская літаратура з'яўляецца асноўнай скарбонкай, адной з галоўных захавальніц беларускай культуры, маралі, традыцый, норм, паводзін, зводам унутраных законаў, па якіх жыў ці жыве кожны чалавек і ўсё чалавецтва.

ПЫТАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

  1. Сучасная беларуская проза: жанры, стылі, праблематыка. Што такое эпас? Назавіце эпічныя жанры.

  2. "Гістарычная" проза. Якіх аўтараў і якія творы гэтага напрамку вы ведаеце?

  3. Духоўнае аблічча сучасніка ў беларускай прозе.

4. Як адлюстраваны ў сучаснай беларускай прозе вострыя маральна-этычныя праблемы: кахання, шлюбу, сям'і, асабістага і грамадскага, узаемаадносін паміж людзьмі?

5. Якія эстэтычныя аспекты дабра і зла, праўды і справядлівасці, гуманнасці знайшлі адбітак у сучаснай прозе?

6. У чым праяўляюцца наватарскія жанрава-стылёвыя магчымасці сучаснай беларускай прозы?

ПАЭЗІЯ

Сучасная беларуская паэзія - шматаблічная, шматфарбная, разнастайная па жанрах. Цікавы і багаты свет паэзіі, у якім раскрываецца тое галоўнае, чым жыве народ, унутранае жыццё нашага сучасніка.

Можна вылучыць асноўныя чатыры класічныя плыні, тэндэнцыі ў развіцці сённяшняй беларускай паэзіі. Чаму чатыры? Безумоўна, іх намнога больш, і яны, тыя плыні, значна багацейшыя, але хацелася б акрэсліць галоўныя кірункі, па якіх ішло развіццё паэзіі ў апошнія некалькі дзесяткаў гадоў. Гэта асноўныя кірункі развіцця белару-скай паэтычнай класікі.

П-ршы кірунак звязаны з класічнай традыцыяй, калі слова і форма знаходзяцца ў гармоніі, суладдзі, напоўне-ны дасканаласцю выяўлення, яснасцю і прастатой настрою, дыхаюць свежасцю, вызначаюцца выразнасцю пазіцыі, заглыбленасцю думкі. Такі класічны верш у беларускай паэзіі трывала звязаны з імем Аркадзя Куляшова. Нездарма паэт так часта і даволі ўдала пера-кладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Лер-мантава з іх класічнай прастатой і дасканаласцю.

Другг кірунакпесенна-народны, характарызуецца трывалымі сувязямі з беларускім фальклорам. Ён жывіцца здабыткамі народнага духу, выкарыстоўвае багаты арсенал прыёмаў і сродкаў вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, зарыентаваны на народ-ныя вытокі, нацыянальныя карані, вылучаецца адкры-тасцю мастацкай сістэмы, даходлівасцю зместу, лаканіч-насцю і прастатой.

Трэці кірунак - паэзія грамадзянскага пафасу, болю і смутку, радасці і перажывання, паэзія непрымірымасці з будзённым існаваннем, баявая, наступальная, спавя-дальна-прамоўніцкая, калі лінія разлому ў момант раз-бурэння ўстойлівага свету праходзіць праз сэрца паэта. Паэты гэтай плыні адстойваюць адвечнае і зменлівае, старое і новае, прычым робяць гэта нібы спавядаючыся, да донца вычэрпваючы сябе, свае перажыванні і трывогі, боль і пакуты. Яркім прадстаўніком такой паэзіі з'яўляецца Пімен Панчанка, паэзія якога не старэе. П. Панчанка "ваюе" з бездухоўнасцю, кар'ерызмам, чэр-ствасцю, эгаізмам, бюракратыяй, падманам. Паэзія Пан-чанкі ўзбуджана-задзірыстая, драматычна-наступаль-ная, яна не перастае прыцягваць шматлікіх прыхільні-каў паэтычнага слова. Аўтар здзіўляе сваім майстэр-ствам, разнастайнасцю "тэхналагічных" прыёмаў пісь-ма. У кожным разе паэт дабіваецца поліфанічнага гучан-ня слова. Адзінага ў сваім родзе, трапнага.

Чацвёртпы кірунакразвіццё філасофскай лірыкі, якую дасканала асвойваў Максім Танк, асабліва ў жанры свабоднага верша, або верлібра. Творы гэтага кірунку - аналітычныя, з заглыбленай думкай, са спа-койнай інтанацыяй, трывалыя, важкія. Спакваля разгор-тваецца ў вершы думка-аповяд, уражваючы чытача сваёй абгрунтаванасцю, філасофскім зместам.

Няма ў прыродзе з'явы ў чыстым выглядзе. Таму можна было б і не вылучаць падобных трывалых кірункаў і ў сучаснай паэзіі, але такія плыні лёгка заўважыць, хоць гэта крыху і звужае палітру сучаснай беларускай паэзіі, у поўным аб'ёме сваім шматгранную. Мы, сапраўды, маем шмат паэтаў, "добрых і розных", якія ў творчасці сваёй працягваюць лепшыя традыцыі белару-скай класікі, актыўна распрацоўваюць новыя паэтычныя пласты.

У беларускай паэзіі шмат слаўных паэтэс з самых далёкіх часоў. Назавём сённяшніх: Раіса Баравікова, Ніна Мацяш, Вольга Іпатава, Галіна Каржанеўская, Таіса Бондар, Валянціна Коўтун, Людміла Паўлікава, Валянціна Аколава. На фоне ўсёй беларускай вершава-най творчасці найярчэйшай бачыцца бліскавічна-свет-лая паэзія Яўгеніі Янішчыц.

Бачыцца сваёй зіхоткасцю, бліскавічнай яркасцю і вясёлкавай рознакаляровасцю, непаўторнасцю мелодыі душы і сэрца, гарманічнасцю пачуцця і думкі, сплавам моцных душэўных перажыванняў з глыбокай філасафічнасцю, якая ўключае ў сябе настаўніцтва і прароцтва. У паэме "Сказ пра Лысую гару", дзе сярод іншых заган савецкага часу адзначалася нясцерпнае жаданне многіх чыноўнікаў "ліквідаваць дашчэнту мову, якой Купала гаварыў", сказана:

Але назло іх крыку "знішчыць!" 3 глыбінь народнага жыцця Увысь ірвалася Янішчыц -Палесся мілае дзіця.

"Мілая дзіця" беларускага Палесся шмат зрабіла ў беларускай літаратуры, пакінула яркі след пасля сябе сваёй творчасцю, хоць і пражыла нядоўга. Паэтычная творчасць развівалася ў межах універсітэцкага паэтыч-нага асяроддзя нават і тады, калі паэтэса ўжо была не звязана з родным БДУ ні вучобай, ні творчай працай у студэнцкім універсітэцкім літаб'яднанні "Узлёт". Паэзія яе - строга акадэмічная, класічная.

Паэтэса выдала шэраг зборнікаў паэзіі: "Снежныя грамніцы" (1970), "Дзень вечаровы" (1974), "Ясельда" (1978), "На беразе пляча" (1980), "Пара любові і жалю" (1983), "Каліна зімы" (1978), кнігу вершаў і паэм "У шуме жытняга святла" (1988). Прызнанне прыйшло хутка. Я. Янішчыц стала лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамо-ла Беларусі, яе творчасць адзначана Дзяржаўнай прэ-міяй БССР імя Янкі Купалы.

Паэзія Яўгеніі Янішчыц - поліфанічная, гарманічная, узнёслая, але і зямная. Гэта - паэзія ведаў, паэзія адкрыцця, дзе простыя радкі і ясныя думкі, дзе гучыць музыка сэрца, высноўваецца жыццё...

Пражыць з каханнем! Гэта не проста, але гэта і так лёгка. Як у Я. Янішчыц, радкі якой аб каханні памятаюць і вучні і людзі сталых гадоў, хоць ніколі не завучвалі іх па-школьнаму. Класічныя радкі!

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Сто дарог за маімі плячыма.

Пачынаецца ўсё з любві.

А інакш і жыць немагчыма.

("Ты пакліч мяне. Пазаві")

Яна грэбла на чоўне па хуткай хвалі, ведаючы, што плынню ўсё роўна "знясе". Яна бачыла далей. Ведала больш. Адчувала танчэй. Яна перасякала раку часу, кіруючыся заўсёды ў сваіх маральных пошуках "вышэй плыні". Чытаем далей радкі з верша таленаві-тай паэтэсы:

I тады душой не крыві На дарозе жыцця шырокай. Пачынаецца ўсё з любві -Першы поспех і першыя крокі.

Выдатныя вершы. А напісаны яны яшчэ зусім юнай студэнткай, на пачатку вучобы ва універсітэце.

Так званая жаночая паэзія - гэта драматычная ліры-ка чалавечых страт і пакут, болю, трывог, спадзяванняў і расчараванняў, разладу з рэчаіснасцю, лірыка глыбокіх чалавечых адчуванняў, часам гэта лірыка "плачу без слёз", паэзія спагады, спатолення душы, лірыка пратэс-ту супраць марнатраўства жыцця, супраць безду-хоўнасці існавання. Найчасцей - гэта паэзія даверу, шчырасці, любові, ласкі людской, душэўнай цеплыні.

На Ваша "ты" сказаць Вам "ты" не смею,

I калі позірк позіркам злаўлю,

Як птушанё, спалохана нямею.

Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Святла, што падарылі, не растрачу,

I шчырых слоў ніколі не згублю.

...Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?..

Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

("Люблю")

Так спавядаецца лірычная гераіня паэзіі Ніны Мацяш. У іншым вершы яна шчыра прызнаецца ў незгасальнай любові да Радзімы, да Беларусі:

Кім бы я была, Чым бы я была Без твайго крыла, Мая Радзіма?

Вершы ўражваюць ёмістасцю радка, дакладнасцю псіхалагізму, выверанасцю інтанацый.

У рамане ў вершах "Родныя дзеці" Ніл Гілевіч, нібы абагульняючы ўсё сказанае ім самім і іншымі паэтамі пра чалавека і ягонае жыццё, пра лёс краіны і спадчыны, пра душу кожнай нацыі, сцвярджае ў сваім творы, што кожны з нас і ўсе мы - дзеці сваіх бацькоў, дзеці роднай зямлі, дзеці краю, а па-сутнасці, насельнікі планеты Зямля, дзеці Сусвету. Колькі паэтычных і ўзнёслых рад-коў тут пра адметнасці нацыянальнага характару бела-руса, пра прыгажосць і непаўторнасць беларускай зямлі!

Для нас - прыроды болей мілай,

Чым беларуская, няма.

Яна ж усіх нас надзяліла

Душой такою, як сама!

То у яе натуры - чуласць, Гасціннасць, мяккасць, дабрыня, Гатоўнасць даць табе прытулак -Ці ты чужы, ці ты - радня...

Н. Гілевіч - чуйны да жывога трапнага народнага слова, якое, узятае з вуснаў народа, паэт прымушае свя-ціцца новымі фарбамі і вяртае ў народ ужо пераўтвораным, абноўленым і ў новым кантэксце, ад чаго тое слова фасфарысцыруе новым святлом.

Калісь, ад нэндзы ўсохлы - дохлы, У пяцьдзесят гадоў мужык Старым лічыўся і, нямоглы, Не браўся бабамі ў разлік.

Паэт займаецца актыўнай словатворчасцю, прычым робіць ён гэта тонка, умела.

Павыдаюць або пажэняць Дарослых дочак і сыноў, Старыя мошчы паджэньшэняць I самі жэняцца наноў.

Н. Гілевіч у рамане ўзнімае самыя розныя праблемы нашага часу - многае, калі не ўсё, чым жыве сённяшні чалавек, наш сучаснік, і малады, і ў сталым веку. Вядзе гаворку і пра згубу меліярацыі, якую праводзіць бяздум-на нейкі Гламазда, якому ўсё роўна што рабіць, абы было на апахмелку, і які прайшоў усе "турмы і суды", пра навучанне ў школе, захаванне нацыянальнага духу і адметных нацыянальных рыс у народзе, адносіны да беларускай мовы, праблемы пенсійнага ўзросту, адносі-ны кожнага да працы, пра сённяшні побыт, праблемы кахання, сучаснай сям'і, узаемаадносіны людзей паміж сабою, стаўленне сучасніка да прыроды, жывёл, пра вос-трыя праблемы духоўнасці і сэнсу чалавечага быцця.

Талент Н. Гілевіча моцны сатырычным пафасам, гумарыстычнымі інтанацыямі, і калі паэт "зачэрпвае" са сваёй душы, што называецца "з дна", абурэнне з'явай, свой гнеў, узнімаецца да іроніі, сарказму і абрушвае ўсё гэта на носьбітаў зла, нараджаюцца цудоўныя радкі, у якіх сплаўлена лірыка, публіцыстыка, сатыра, гумар. Усё гэта стварае глыбокі падтэкст, абагульненне.

Н. Гілевіч у сваёй творчасці арыентуецца на паэтыку беларускіх народных песень, на эмацыянальнасць і пачуццёвасць твораў (зборнікі "А дзе ж тая крынічань-ка?", "Перазовы", "Нядзеленя").

Блізкі да народнай традыцыі ў вершаскладанні паэт Алег Лойка, хоць у яго творчасці звяртае на сябе ўвагу інтэлектуальны пачатак, філасофская заглыбленасць, большы напал моцных пачуццяў, павышаная эмацыя-нальная энергія слова, драматызм і напружанасць радка:

Палюбіў я светлы свет, А любіць - балюча...

("Вішні, вішні - белы цвет...")

Гэта радкі высокай пробы сапраўднага паэта філасоф-скага складу. Такім унутраным свячэннем напоўнены вершы са зборнікаў "Каб не плакалі кані", "Пачуцці", "Лінія жыцця", "Скрыжалі". Аднак найперш А. Лойка -паэт-лірык, які імкнецца адгукацца на найтанчэйшыя зрухі чалавечай душы, спазнаваць сутнасць рэчаў і з'яў, ісці да чалавека праз чалавечае, праз яго заклапочанасць справамі, думкамі, пачуццямі. Звяртаючыся да каханай, якую ён сустрэў у маладыя гады і якая стала для яго спа-дарожніцай на ўсё жыццё, праз многія гады паэт гаворыць:

Заўсёды трошкі таямніцай

Была ты для мяне і ёсць:

Чагосьці светлага крыніцай,

Перад якім я - толькі госць.

("Заўсёды трошкі таямніцай")

А. Лойка ўмее знайсці ў паэзіі слова жывое, адзінае, трапнае, напоўненае высокім сэнсам. 3 поспехам паэт выступае ў жанры верлібра, перакладае на беларускую мову з іншых моў народаў свету (нямецкай, француз-скай). Трапяткое пачуццё паэта пастаянна прымушае пульсаваць думку, абуджае свядомасць.

3 плеяды паэтаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў 60-х гадах XX ст., вылучаецца Рыгор Барадулін. Запаміналь-ныя яго радкі, напісаныя яшчэ на пачатку паэтычнага шляху, у студэнцкія гады.

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

("Трэба дома бываць часцей")

Гэтыя радкі сталі ледзь не заклінаннем многіх мала-дых, маўклівай малітвай у сэрцы, своеасаблівым арыен-цірам жыцця і творчасці. Сапраўды, хто не памятае

гэтых прачулых слоў са студэнцкай пары, пасля таго, як з бацькоўскай хаты выпраўляюцца ў свет сыны і дочкі. Р. Барадуліну, відаць, наканавана ў беларускай паэзіі быць "заканадаўцам" у многіх адносінах: у выбары тэм, вобразаў, стылю, вынаходцам новых тэхналогій у скла-данні паэтычнага радка, у гучанні слова.

Р. Барадулін - паэт грамадзянскага напалу, актыўны, наступальны, паэт шырокага творчага дыяпазону, якому аднолькава добра ўдаюцца вершы многіх жанраў, які ўмее карыстацца шматлікімі паэтычнымі формамі. Вострая паэзія Р. Барадуліна - па-грамадзянску муж-ная, смелая, дасканалая ў мастацкіх адносінах, у ёй бачна прага адкрываць паўнату жыцця, яго хараство і выключнасць ("Нагбом", "Свята пчалы").

Актыўна асвойваюць многія тэмы сучаснасці ў бела-рускай паэзіі В. Зуёнак, Г. Бураўкін, Ул. Скарынкін. У сваіх творчых пошуках паэты ідуць ад народнага све-таўспрымання.

Слова маё! Я ў цябе не прашу

Ні славы, ні ўзнагароды.

Ціха і проста зайдзі ў душу

I застанься там ... назаўсёды ...

так пісаў Г. Бураўкін у вершы "Слова маё", выяўляючы настроі і светаадчуванне многіх сваіх аднагодкаў.

Старэйшая плеяда паэтаў - адна з самых шматлікіх і ўнутрана цэласных у гісторыі паэтычных "прызываў": А. Вярцінскі, Р. Барадулін, П. Макаль, Н. Гілевіч, С. Гаўрусёў, А. Лойка, У. Караткевіч, Я. Сіпакоў, Г. Бураўкін, Ю. Свірка, В. Зуёнак, А. Грачанікаў і інш. Усіх іх аб'ядноўвае тое, што яны прыйшлі ў літаратуру ў часы так званай "хрушчоўскай адлігі", паэты трыцца-тых гадоў нараджэння, злучаныя агульнай памяццю перажытага.

"Высокае неба" паэтычнага ідэалу імкнецца захаваць у філасофска-інтэлектуальнай паэзіі А. Вярцінскі. Ён закранае шматлікія аспекты чалавечага існавання -сацыяльны, маральны, агульначалавечы (зборнікі "Чалавечы знак", "Час першых зорак", "Ветрана").

Са "злачынствам нематы" імкнецца "ваяваць" сваёй паэзіяй П. Макаль, выяўляючы глыбінны дотык да зямлі і неба, далучэнне да ўсяго існага, адвечнага. Паэт аб сваім пакаленні гаворыць наступнымі радкамі:

  • Вы адкуль?

  • Мы - ад куль. Мы - з вайны. Мы - званы.

("Вы адкуль?")

Нібы раскалыханы звон, магутна і велічна "гучыць" паэзія Я. Сіпакова. У зборніку "Веча славянскіх балад" нібыта ажывае гістарычная памяць славянскіх народаў, іх векавечны вопыт, нагадваюцца шматлікія эпізоды жыцця гэтых народаў, якія быццам сышліся на сваё веча.

Каштоўнасць адчування роднай зямлі, жыцця пра-цаўніка на ёй, плёну гэтага жыцця характэрна для паэзіі В. Зуёнка ("Сяліба", "Маўчанне травы").

Актыўна ў беларускай паэзіі распрацоўваецца тэма еднасці і злітасці чалавека і прыроды, калі паэты сцвяр-джаюць "раўнапраўе дрэў і людзей" (П. Панчанка). Паэты шчыра здзіўляюцца цудам жыцця, імкнуцца да паўнаты адчування хараства ў свеце. "Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змену года і не адгукаюцца рэхам... Чалавек — калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём", - пісаў М. Танк. Ад тэмы "прыча-сця" да ўсяго існага на зямлі да ўвасаблення паўнаты чалавечага шчасця ідзе сучасная беларуская паэзія.

Удалымі былі дэбюты ў паэзіі Р. Семашкевіча, К. Камейшы, М. Дуксы, Ю. Голуба. Іх паэтычныя пошукі накіраваны на тое, каб адкрыць час і сябе ў сваім часе. Тэмы іх твораў - мары аб будучым, родны дом, вёска, Радзіма, лёсы людскія, прырода бацькоўскай зямлі.

Чарнобыльская тэма стала адной з тых, што не даюць супакоіцца паэтам, абуджаюць трывогу (вершы М. Мятліцкага, I. Карэнды).

Музыкай кахання напоўнены вершы маладых бела-рускіх паэтэс Ірыны Багдановіч, Галіны Булыкі, Любові Турбіной, Вольгі Куртаніч, Людмілы Паўлікавай, Тацця-ны Сопач, Любові Філімонавай і інш. Мелодыка іх твораў гучыць то сцвярджальна-пафасна, узнёсла: "глядзіць каханне вінавата і ціха шэпча ўсім: "Я ёсць..." (I. Багдановіч), то скрушна-бяссільна, стомлена ад свайго пастаян-нага змагання з побытам, ад няспраўджанасці кахання, бо яно ці ў недалёкім мінулым ці ў прадчуванні будучага шчасця: "сустрэча прагнецца датуль / Пакуль здаецца немагчымай" (I. Багдановіч). Лепшыя творы маладых -узоры любоўнай лірыкі. Дарэчы, наяўнасць высокай любоўнай лірыкі ва ўсе часы - выразная адметнасць беларускай літаратуры. Бог кахання Эрас - будаўнік мастоў. "Будуюць масты" ад аднаго берага да другога, ад чалавека - да чалавека, ад сэрца - да сэрца маладыя паэтэсы, адкрываючы каханне для сябе бы найвялікшы ўзлёт пачуцця і думкі, "павеў нетутэйшай радасці", боскі дар, "парыў у бессмяротнасць". Прыгадаем радкі пра такое шчымлівае пачуццё паэтэсы Ніны Мацяш:

Крылялі галубы як свята, як нядзеля.

...Але твая сляза ў маю слязу глядзела.

("Але тоая сляза")

Маладыя паэты ідуць у літаратуру настойліва, актыўна шукаюць, эксперыментуюць. У розныя гады гучна заявілі аб сабе Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Адам Глобус, Леанід Галубовіч, Анатоль Сыс. Яны - роз-ныя па сваіх поглядах на жыццё, па творчай манеры, па спосабу адлюстравання паўсядзённай рэчаіснасці. Маладыя аўтары "будуюць масты" паміж днём сённяш-нім і будучым. Гэта пра іх напісаў А. Вярцінскі:

Ты ў такім шчаслівым узросце,

калі сэрца не знае злосці,

калі ўсё яшчэ наперадзе -

і дарогі, і масты,

калі ўсё - на тым беразе,

а на гэтым - толькі ты.

("Ты ў такім шчаслівым узросце")

Сярод сучасных паэтаў вылучаецца Алесь Разанаў, творчасць якога вось ужо на працягу доўгіх гадоў па-са-праўднаму хвалюе шматлікіх прыхільнікаў таленту паэта. А. Разанаў - творца незвычайны. Ён працуе ў шматлікіх паэтычных жанрах, шмат эксперыментуе, "прывівае" на дрэва беларускай паэзіі новыя паэтычныя формы - версе-ты, квантэмы, хоку, паэтычныя мініяцюры і інш.

А. Разанаў - паэт філасофскага мыслення, аналітыч-нага зроку, які на любы стан рэчаў і ход падзей глядзіць глыбокадумна, з пэўнай доляй умоўнасці, асацыятыўна, па-мастакоўскі вобразна. Так робіць А. Разанаў і тады нават, калі малюе беларускую прыроду. Як трава выра-стае з зямлі, так натуральна вырастаюць, без паэтычных аздоб і прыкрас радкі А. Разанава. "Лепет сэрца і шэпт фантазіі" - вось што такое многія радкі гэтага паэта. Паэзія вырастае з хаосу, з цемры, з рытму сэрца, з гар-моніі, суладдзя. У А. Разанава многія вершы менавіта такія. Паэзія яго - гэта фотаздымак нябачнага ў душы паэта, хвіліна роздуму, трымценне душы, яшчэ не абу-джанае пачуццё. Ледзь акрэсленае светаадчуванне, ледзь згаданае пачуццё пад пяром паэта набываюць паэтычную сілу і моц.

За зборнік "Вастрыё стралы" А. Разанаву прысуджа-на Дзяржаўная прэмія БССР у 1990 г. Паэт пастаянна знаходзіцца ў адкрыцці новага, нязведанага яшчэ свету, у жаданні выказаць самае запаветнае, таямніча-няўлоўнае, найтанчэйшыя зрухі чалавечай душы.

Адразу пасля выхаду ў свет першых зборнікаў вер-шаў звярнуў на сябе ўвагу Леанід Галубовіч. Ён пазбягае гучных інтанацый, яго вабіць найперш шчырасць, давер, рэчы простыя і вечныя, людзі з роднай яму зямлі. У зборніку "Таемнасць агню" паэт кажа:

...Пакуль не скажа дзед які

3 развагай аналітыка:

Хлеб трэба сеяць, мужыкі,

Без хлеба - дрэнь палітыка.

("Палітыка")

Паэтам нялёгка ў сённяшнім неўсталяваным свеце, іх прыгнятаюць многія праблемы часу, няпэўнасць, боль і трывога нашых дзён. Ажываюць даўнішнія вобразы паэ-зіі маладых: Сонца, Дом, Маці, Чалавек, Пагост... Л. Галу-бовіч разумее, што:

Ты - боль, паэзія. Ты - бой.

Ты - праўды непрыступнай вежа.

Я — праведнік і грэшнік твой,

Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..

("Ты ~ боль, паэзія")

Даўно, відаць, пасля 20-х гадоў XX ст., не было ў нашай паэзіі падзелу паэтаў на "гарадскіх" і "вясковых". Кумі-рам вясковай моладзі ў свой час з'яўляўся М. Чарот. "Паэтам прамысловага гораду" лічыўся А. Александро-віч ("Па беларускім бруку"). Але вось з прыходам у паэ-зію Адама Глобуса крытыка загаварыла пра урбаністыч-нае паэтычнае мысленне аўтара, які ўмее пісаць маляўні-ча, умее перадаваць мастакоўскі погляд на рэчы і з'явы:

...Хлапечае жыццё мікрараёнаў

Заблыталася ў бітумнай смале.

Будзільнікам зялёным, электронным

Мільгае вока часу на стале...

("Горад")

У беларускую паэзію прыйшло новае пакаленне паэтаў - дзяцей сучаснага горада.

У Анатоля Сыса ў вершах вельмі ўзмоцнены асабісты погляд на жыццё. Творы яго нязвыклыя, разлічаныя на знешні эфект. Кожнае слова б'е ў сэрца, каб здзівіць, аглушыць, каб ускалыхнуць душу чытача, апелюючы да асноватворнага, да гістарычнага мінулага, да нашых каранёў і традыцый, да выдатных асоб зямлі беларускай. Гісторыя пераплятаецца ў вершах з сучаснасцю, біблей-скія матывы перамяжоўваюцца з сённяшнімі сімваламі (зборнікі вершаў "Агмень", "Пан Лес").

Замілавана, хвалююча і хораша гаворыць пра сваё захапленне высокім святлом беларускай прыроды, пра сваё адчуванне, пра саборнасць прыроды і народа паэт А. Вялюгін:

3 усіх сабораў ёсць сабор, дзе згодзен я маліцца:

У спелым леце, спелы бор, звіняць твае званіцы.

("Спелы бор")

А. Вялюгін натуральна і вельмі пранікліва малюе тую незвычайную пару года на Беларусі, калі зацві-таюць дрэвы, расквечваюцца белымі пялёсткамі, стаяць, як смятанай аблітыя, яблыні, грушы, слівы, а тут раптам "на цвет" надыходзяць халады - гэта зацвітае чаромха.

Іх так і называюць у народзе - "чаромхавыя халады". Чытаем у кнізе "Адрас любві":

Па ярах суметамі - белая чаромха,

Салаўі шаленыя б'юць на ўсе лады.

Заінела пер'е майскага чарота:

Выветрыўшы неба, Ходзяць халады.

("Чаромхаоыя халады")

Беларусы здаўна належалі да цывілізацыі лесу. Яшчэ ў мінулым стагоддзі 80% тэрыторыі нашай краіны заста-валася пакрытай лясамі. Выпростваючы рэкі і асуш-ваючы балоты, людзі "выпроствалі" ўласныя душы. "Азону, - просім мы, - азону!" - пісаў П. Панчанка. Пры-рода Беларусі - гэта частая змена краявідаў: балотца, лясок, рачулка, азярцо. Тут няма аднастайнасці пейза-жаў, нават песень у народзе не існуе пра бяскрайнія стэпы, моры, горы. Затое ёсць шмат вершаў пра дарогі, сосны, валуны, матчын хлеб, вятры, жыта, сонца. Паэт Васіль Зуёнак у зборніку "Сяліба" выказвае трывогу за ўсё жывое на зямлі:

Паміж сэрцам маім і трывогай -

Як сцяна - два крутыя парогі...

Пыл на крылах вятроў развею,

Ля дарогі жыта пасею...

Я прыйду,

Я прыйду да вас, людзі,

Хай трывога мне сэрцам будзе!

("Сяліба")

"Неспадзяванкі чакаеш, забываеш - проста жыць," -кажа паэт М. Стральцоў у зборніку "Ядлоўцавы куст". М. Стральцоў - акварэльны, меладраматычны, назі-ральны майстар, тонкі стыліст, марыць ад тым, аб чым марыў "паэт аднаго радка" - сучаснік Пушкіна Іван Пятровіч Мятлеў:

Я хачу напісаць радок,

толькі адзін радок,

які наіўны паэт

з галавой, кучаравай, як воблака,

мог бы ўзняць за эпіграф.

("Эпіграф")

Вершы шматлікіх паэтаў жывуць у часе і прасторы, жывяць душу і сэрца чалавека. Як верш, што стаў народнай песняй, — "Ручнікі" паэтэсы Веры Вярбы.

У суботу Янка Ехаў ля ракі, Пад вярбой Алена Мыла ручнікі. - Ой, Алена - сэрца, Дай тваю руку! Дзе тут пераехаць Мне уброд раку?

Дыялог сарамлівага закаханага юнака з працавітай і непрыступнай дзяўчынай завяршыўся нараджэннем высокага пачуцця кахання.

Беларускія саматканыя вышываныя ручнікі на рач-ной гладзі, якія плывуць удалячынь па вірлівай плыні вады, у вершы з'яўляюцца сімвалам вернасці, чысціні пачуццяў. Ручнікі рассцілалі маладым пад ногі ў час прымання шлюбу - "злюбу". Тут перад маладымі, усёй. краінай і прыродай ляжыць вечнасць - прастор, сонца, рака часу. "Хай ім пасвеціць і маё каханне", - кажа В. Вярба.

Душэўным надрывам, сардэчнай трывогай напоўнена паэзія адной з самых яркіх беларускіх паэтэс сучаснасці Раісы Баравіковай, у творах якой чуецца і "голас, падоб-ны на ўсхліп пакрыўджанай дзяўчынкі", і скрушны сум, што "вось і стала я разлучніцай", хоць была "цярплі-вай", "не дарма ў гонары чакала твой званок". Паэзія кахання Раісы Баравіковай - яркая, высокая, узнёслая -паэзія страт, пакут, расчараванняў, вернасці і вышыні, калі закаханая ідзе да любімага, "быццам на смерць", не патрабуючы нічога ўзамен. "Я сама табе ў рукі прыйду," -кажа паэтэса. "Ты якога, дзяўчына роду? Я - баць-коўская дачка". А той дзень, сапраўды "высокі і шчаслі-вы", калі пакахала паэтэса, яна хоча, як сонца, "над зямлёй падняць".

Гляджу на ўсё вачамі маладымі, і гнеўнымі, і добрымі ўдвая... Каханне і прынізіць, і... уздыме, пакуль у ім жыве душа мая.

Так сведчыць паэтэса. I ёй верыш, бо паэзія - гэта сапраўдны ўзлёт душы.

Паэзія для Р. Баравіковай заўсёды была і застаецца нязменна высокай і святой. Яе вершы саграваюць душу цеплынёй пяшчоты, закаханасці, выпакутаванасцю пачуццяў. Яны выклікаюць душэўнае суперажыванне. Гэта гісторыя ўсяго свету, знайшоўшая адбітак у душы. Яе паэзія, як неба, узвышае і палоніць, кліча да сябе. Зборнікі паэзіі Р. Баравіковай "Рамонкавы бераг"(1974), "Слухаю сэрца" (1978), "Такое кароткае лета"(1981), "Адгукнуся голасам жалейкі" (1984), "Каханне"(1987), "Пад небам першага спаткання"(1990), "Люстэрка для самотнай" (1992).

Нестандартнасцю мыслення, вастрынёй праблематы-кі, парадаксальнасцю вобразаў, глыбінёй аналітычнай думкі, незвычайнасцю зместу і яркасцю выяўленага пачуцця, экспрэсіяй, эмацыянальнасцю, метафарычнас-цю характарызуецца паэзія Л. Дранько-Майсюка. У паэта багатая біяграфія. Нарадзіўся ў 1957 г. у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям'і. Вучыўся. Працаваў слесарам, упакоўшчыкам, чарнарабочым на заводзе. Служыў у арміі. Вучыўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута імя М. Горка-га ў Маскве, спачатку завочна, а пазней на дзённай форме навучання. Любіць падарожнічаць, сваю Гарынь-раку і летапісны горад князя Давыда. Працаваў рэдакта-рам выдавецтва "Мастацкая літаратура" ў Мінску. Аўтар зборнікаў паэзіі "Вандроўнік" (1983), "Над пля-цам" (1986), "Тут" (1990), "Акропаль" (1994), "Стомле-насць Парыжам" (1995). Ёсць магія слова, гэтым дарам валодае А. Дранько-Майсюк. Паэты здаўна заставаліся жрацамі, а вершы мелі магутную сілу ўздзеяння на чытача і асабліва, што яшчэ даражэй, на слухача. Вершы паэта Л. Дранько-Майсюка - гімн Чалавеку, Прыродзе, Сусвету. Ад песень маці над калыскай немаўляці да без-дані сусвету і прадоння неба, ад зямельных камлыжын, зацвярдзелых камякоў, перацёртых у руплівых паль-цах, да выпрамененых увысь рук і позірку на зорны небасхіл - за імі вершаваны гімн ці мужнае прароцтва. I рытмы часу, сэрца стук, як змена дзён і начэй, зімы і лета, як сонца рух і неба глыбіня.

Прысвечаны каханню і поўны жывога трапяткога пачуцця замілаванасці да жанчыны паэтычны цыкл Л. Дранько-Майсюка "Вершы для А".

Паэта пазнаеш па радках дзякуючы душэўнаму напаўненню, гранічнай шчырасці, сапраўднасці любві, адметнасці інтанацыі:

У Вашым голасе квітнеюць астры,

Якіх не бачыў я раней.

Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна...

У Вашым голасе квітнеюць астры,

I кожнай кветцы Бог сказаў: квітней. ...

Запамінаю голас Ваш прыязны...

Пакінь, пакінь, глыбокая струна,

Шум глыбіні і неспакой рамансны,

Каб у крыві маёй квітнелі астры...

Кроў - гэта ваза, што не мае дна.

("У Вашым голасе каітнеюць астры")

Паэты і самі ўяўляюць сабою Сусвет. Зорным небам мы заўсёды любуемся. На небасхіле беларускай паэзіі паэтычная зорка Л. Дранько-Майсюка даволі высокая і яркая.

У Пантэоне, створаным натхненнем выдатнага лірыч-нага паэта Л. Дранько-Майсюка, - беларускія мадонны, алімпійскія багі, небажыхары-сяляне, рабочыя, інтэлі-генты, апосталы нацыянальнага духу. Паэзія яго - не-спатольная прага любві да Беларусі і творчасці.

Паэзія неабходна чалавеку. Ёсць паэзія ведаў. Ёсць паэзія пачуццяў. Захапляе патрыятычная лірыка. Ура-жваюць пейзажныя радкі, чароўная інтымная лірыка. Ёсць вершы-субяседнікі, вершы-песні. Ёсць проста вершы, якія выказваюць простыя пачуцці. 3-пад пяра паэта выходзяць звычайныя радкі і незвычайныя вершы. Вершы становяцца высокай паэзіяй, калі яны народжаны ўзлётам душы і гармоніяй сэрца. Свет паэзіі чароўны, непаўторны, шматаблічны. Нельга прапусціць ніводнага зруху душы.

Кожны радок, напоўнены душэўным парываннем, не загіне, не знікне без следу, абавязкова захаваецца і адгукнецца ў сэрцах новых пакаленняў. Паэты паз-наюць бязмежжа, спасцігаюць вечнасць. Таму паэзія - гэта найвялікшае апраўданне сэнсу і зместу чалавечага жыцця, паэтычны радок можа і павінен засведчыць аб шматлікіх адметнасцях чалавечага існавання, зрабіць бессмяротнымі творцаў.

Сучасная беларускай паэзія - багаты і шматфарбны свет. Свет душы сучасніка, дзе адбіліся радасці і трывогі за дзень сённяшні і заўтрашні. У нашай паэзіі даволі плённа развіваюцца многія стылёвыя плыні, тэндэнцыі, ідзе заклапочаны дыялог з часам і чалавекам аб самым галоўным, асноватворным, лёсавызначальным.