Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Росквіт прыгожага пісьменства на беларусі

Пачатак XX ст. быў зорным часам для Беларусі, якая перажывала новую хвалю нацыянальна-культурнага Адраджэння.

Рэвалюцыя 1905 года абудзіла народ, пад яе ўздзея-нем вырастала беларуская літаратура. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі давалі магчымасць для далейшага станаўлення мастацкага слова на Беларусі.

Так сталася, што стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. I ўсё ж беларускі народ ніко-лі не пераставаў спяваць, імкнуўся да слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць, не патануць у чорнай прор-ве бездухоўнасці, асляплення, занядбання. Літаратура рабіла людзей нацыяй, з'ядноўвала іх. На мяжы стаго-ддзяў гэты працэс даў добры плён. I першыя дзесяці-годдзі XX ст. адзначаны прыходам новых сіл у літаратуру. Выходзілі газеты "Звязда", "Дзянніца", "Савецкая Беларусь".

Літаратурныя сілы былі раскіданы. Я. Купала пэўны час жыў у Смаленску, Я. Колас - на Куршчыне. Цішка Гартны знаходзіўся ў Пецярбургу. У рэвалюцыйных падзеях і сацыяльных пераменах разабрацца было няпроста. Беларуская інтэлігенцыя добра ўсведамляла, што несла народу новая ўлада. 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Уадным з дакументаў гаварылася: "Новы грозны момант перажывае наша радзіма. Былая ў краі ўлада бясследна пайшла. Цяпер мы стаім перад магчымым заняццем краю нямецкімі арміямі. Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на поўнае самавыз-начэнне..." Актыўнымі дзеячамі грамадска-палітычнага руху былі Я. Варонка, А. Смоліч, А. Цвікевіч, К. Езавітаў, П. Крачэўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы і інш. Бела-руская Народная Рэспубліка абвясціла сябе незалежнай. Аднак у Мінску не было арганізацыі, якая б магла ўста-навіць уладу. Церамог накірунак збліжэння з бальшаві-камі. Яго падтрымалі 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), А.Чарвякоў, Я. Дыла, Ф. Шантыр і інш. 1 студзеня 1919 г. было аб'яўлена аб стварэнні БССР у складзе пяці губерняў.

Культурнае жыццё аднаўлялася. Ужо ў 1921 г. у Мін-ску пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны універсітэт, праз год, у 1922 г., адкрыты Інбелкульт (Інстытут бела-рускай культуры), на базе якога ў 1929 г. утварылася Акадэмія навук Беларусі. 3 1921 г. у Мінску працуе

Дзяржаўная публічная бібліятэка, 14 верасня 1920 г. свой першы спектакль даў першы беларускі прафесійны тэатр. Святам беларускай культуры назвала газета "Савецкая Беларусь" прыезд у Мінск Я. Коласа ў 1921 г.

Пачынаўся новы этап у развіцці Беларусі і яе культуры.

Тры зоркі першай велічыні заззялі на небасхіле бела-рускай літаратуры. Гэта - Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч.

Янка Купала на пачатку XX ст. напісаў выдатныя творы, якія ўзбагацілі беларускую літаратуру новым зместам, значна ўзнялі ўзровень яе мастацкай вартасці, засведчылі аб яе развітасці, размаітасці, жанрава-стылёвай разнастайнасці.

Лёс беларускага народа і яго дух, каларыт і непаўторнасць жыцця сялянскага роду, пакручастыя шляхі станаўлення беларускай ідэі, неабходнасці будаўніцтва нацыянальнага дому адбіліся ў ранніх паэмах Янкі Купа-лы "Курган", "Бандароўна", "Яна і я", "Сон на кургане", "Магіла льва", у п'есе "Паўлінка", у драме "Раскіданае гняздо". Багатая і яго лірыка пачатку стагоддзя, дзе галоўнымі матывамі сталі матывы маладой Беларусі, спадчыны, непакою за родную зямлю, парывання да свабоды духу.

Падымайся з нізін, сакаліна сям'я,

Над крыжамі магіл, над разорамі.

Занімай, Беларусь маладая мая,

Свой пачэсны пасад між народамі.

Матывы "Маладой Беларусі", спадзявання на моладзь, разумення, што моладзь - парасткі новай нацыі, тэмы жыццёвай навукі, праўды, справядлівасці займалі паэта.

Янка Купала ішоў да людзей і чалавецтва з думкай пра маладую Беларусь, якая "з сакалінай сям'і", што павінна заняць "свой пачэсны пасад між народамі". "А хто там ідзе?" — "Беларусы", тыя людзі, якія вякі века-валі, але аб іх нічога не чулі, хто перажыў бяду і гора, скруху і забыццё, але хто "на свет цэлы" нясе не толькі свае крыўды, але "нясе" да людзей найперш душу чала-вечую.

Слова Я. Купалы "пераплаўлялася", гучала і прахо-дзіла праз творчасць многіх наступных пакаленняў беларускіх паэтаў і празаікаў.

У Я. Коласа да пачатку першага дзесяцігоддзя XX ст. было напісана багата глыбокіх па думцы і высокамастац-кіх твораў. Вядомы ягоныя філасофска-інтэлектуаль-ныя, алегарычныя творы - "Казкі жыцця", а таксама класічныя па сваім змесце і форме апавяданні "Соцкі падвёў", "Нёманаў дар", "Малады дубок" і інш., шчымлі-вая лірыка - "песні-жальбы", вершы-звароты, з лёгкай іроніяй і гумарам, з глыбока захаванай у сэрцы скрухай -"смех скрозь слёзы" (А. Лойка), а таксама вершы-споведзі, вершы-гімны роднаму краю, яго прыродзе, таленавітаму і шматпакутнаму працоўнаму люду, мужыку.

3 самага пачатку ў аснове мастацкага спасціжэння паэтам чалавека і свету ў беларускай літаратуры ляжа-лі агульначалавечыя матывы.

Менавіта гэтым характарызуецца творчасць і М. Багдановіча - аднаго з вяршынных паэтаў XX ст., чыя паэ-зія, вырастаючы на нацыянальнай глебе, была скіравана да вяршынь чалавечага духу. Дастаткова прыгадаць, што ў паэтычнай спадчыне гэтага выдатнага беларуска-га паэта своеасабліва знайшлі працяг, "пераплаўлены" і незвычайным чынам "уплецены" ў тканіну твораў мно-гія матывы найвядомейшых паэтаў свету, чые радкі браў беларускі аўтар у якасці эпіграфаў да сваіх вер-шаў: П. Верлена, Авідзія, Г. Гейнэ, Ф. Шылера, І.В. Гётэ, А. Пушкіна, А. Майкава і інш., аўтарам чыіх перакладаў ён з'яўляўся. Пры гэтым М. Багдановіч цалкам знахо-дзіўся ў нацыянальнай стыхіі: у звароце да роднай зямлі, да краю, да гісторыі, узнаўляючы дух, быт і быццё беларусаў. 3-пад яго пяра выходзілі вядомыя радкі пра стары і новы горад, пра вясковыя пейзажы, пра беларускіх мадоннаў з узнёслымі тварамі - спрацава-ных жанчын-сялянак, святых па сутнасці, - схіляючыся перад іх светлай прыгажосцю, адухоўленасцю. У паэзіі гэтага творцы выяўляюцца адзіныя цуды на зямлі — па словах філосафа I. Канта, зорнае неба над галавою і маральны закон унутры чалавека. У зямным паэт ба-чыць незямное, схіляючыся ў пашане перад гэтым, бачачы ў зорках і дрэвах, у сняжынках і завірусе, у вершніку на кані, у зернях, якія праляжалі шмат стагоддзяў у егіпецкіх пірамідах, у маладых парываннях, у творчым узлёце, у народнай свядомасці, у барацьбе святла і ценю вялікі сэнс вечнасці духоўнага быцця чалавека на зямлі. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі М. Багдановіча "Вянок" стаў класічным.

У залаты фонд чалавечай культуры можна занесці ўсю творчасць гэтага паэта, рэалістычнага і касмічна-планетарнага, узнёслага, адухоўленага, у паэзіі якога чалавек, зямля, зоркі, Сусвет паядноўваюцца.

...Хто мы такія?

Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?..

Такім чынам, у XX ст. беларуская літаратура ўвай-шла ўзмужнелай, распрацаванай у жанравых і стылё-вых адносінах, псіхалагічна заглыбленай, папаўняючы агульныя здабыткі еўрапейскай і сусветнай культуры.