Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Якіх пісьменнікаў-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі вы ведаце?

  2. Які змест аповесці Э. Хемінгуэя "Стары і мора"?

  3. Як змагаецца рыбак Санцьяга з марской стыхіяй?

  4. Якія рысы характару ўласцівы рыбаку Санцьяга?

  5. Які галоўны лейтматыў аповесці Э. Хемінгуэя "Стары і мора"?

Заключэнне

Мастацкую літаратуру нездарма называюць "універсітэтамі душы", а саміх пісьменнікаў - "інжынерамі чалавечых душ". У творах мастацтва слова, у мастацкіх вобразах эстэтычна асвойваецца рэчаіснасць.

3 літаратуры мы спасцігаем дух часу, чэрпаем зака-намернасці руху, з яе дапамогай раскрываем праблемы развіцця грамадства, даведваемся, чым жыў і жыве народ, заглыбляемся ў яго менталітэт. Асноўныя спружыны руху часу і грамадства так сплецены з асноўнымі спружынамі літаратурнага развіцця, што іх трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух літаратуры. Дзякуючы творам літаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым краі, адкрываем свет у сабе і сябе ў свеце.

Беларускі народ ніколі не пакідаў песні, слова праро-чага, мастацкага, каб не знікнуць бясследна ў грозным віхру ліхалецця, каб не патануць у чорнай прорве безду-хоўнасці, асляплення, занядбанасці. Літаратура рабіла народ нацыяй, як магла, адсоўвала Чарнобыль бездухоўнасці і забыцця. Уладзімір Дубоўка яшчэ ў 1925 г., задоўга да чарнобыльскай трагедыі пісаў:

О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш.

Што гэта? Прадбачанне, прадчуванне цяжкіх выпра-баванняў на гістарычным шляху беларускага народа ці незвычайнае прароцтва велічы і неўміручасці нашага духу?

Беларуская літаратура - цэлы свет, шматнаселены, багаты і шматколерны.

Геніяльны Ф.М. Дастаеўскі, родавае гняздо якога зна-ходзілася тут, на Беларусі, вызначаючы асноўную мэту мастацтва слова, гаварыў: "Калі б закончылася зямля, і спыталіся там, дзе-небудзь, людзей: "Што вы, ці зразу-мелі ваша жыццё на зямлі і што вы аб ім заключылі?': -дык чалавек мог бы моўчкі падаць Дон-Кіхота: "Вось маё заключэнне аб жыцці, ці можаце вы за яго судзіць мяне?"

Кніга пра бескарыснага ратаборца высокай ідэі ста-віцца поруч з рукатворнымі помнікамі чалавечай дзей-насці. Мастацтва слова прыраўноўваецца да плёну паўсядзённай працы людской, да лепшых здабыткаў матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Такім глыбокім і пераканаўчым "заключэннем аб жыцці" нашага народа з'яўляецца ўся беларуская літа-ратура.

Вучэбнае выданне

Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік

Рэдактар Л.М. Макейчык

Мастацкі рэдактар А.П. Пратасеня

Тэхнічны рэдактар Л.І. Счыслёнак

Карэктар А.З. Ліпень

Камп'ютэрная вёрстка Ю.Л. Шыбаевай

Падпісана ў друк 09.02.2007. Фармат 84x108/32. Папера афсетная. Гарнітура

"Журнальная". Афсетны друк. Ум. друк. арк. 25,2. Ул.- выд. арк. 25,52.

Тыраж 3500 экз. Заказ 413.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва "Вышэйшая школа"».

ЛП № 02330/0131768 ад 06.03.2006. 220048, Мінск, праспект Пераможцаў, 11.

www.vshph.com

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва "Беларускі Дом друку"». 220013, Мінск, праспект Незалежнасці, 79.

Навумовіч, У. А.

Н15 Беларуская літаратура : вучэб. дапам. / У. А. Навумовіч. - Мінск : Выш. шк, 2007. - 478 с. ISBN 978-985-06-1336-3.

Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці.

Для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэд-няй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

УДК 821.161.3.09(075.32) ББК 83.3(4Бен)я723

242