Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

1. У чым майстэрства I. ІПамякіна-раманіста?

  1. Суровая непрыфарбаваная праўда вайны ў аповесці I. Шамякіна " Агонь і снег" з пенталогіі "Трывожнае шчасце".

  2. Раскрыйце праблематыку рамана I. Шамякіна "Сэрца на далоні".

  3. Сюжэтная займальнасць і меладраматычнасць сітуацый у творы I. Шамякіна "Сэрца на далоні".

  4. У чым сэнс назвы рамана I. Шамякіна "Сэрца на далоні"?

  5. Ахарактарызуйце вобразы доктара Яраша, Кірылы Шыковіча.

  6. За якую жыццёвую праўду змагаюцца героі рамана I. Шамякіна "Сэрца на далоні"?

Васіль быкаў (1924-2003)

Сталася так, што я прызвычаіўся свае ідэі, часам агульначалавечага, мараль-нага плана, вырашаць на матэрыяле вайны. Мусіць, там'у, што мінулая вайна ўсеабдымная, і там усяму было месца.

Васіль Быкаў

Ён хацеў стаць скульптарам, а стаў салдатам, потым - пісьменні-кам. Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля скан-чэння сямігодкі паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Калі адмянілі сты-пендыі, прыйшлося перапыніць вучобу. Затым вайна адмерала будучаму пісьменніку шчодрай меркай. Спа-чатку быў інжынерны батальён і будаўніцтва абарончых; умацаванняў, потым - удзел у баях на Паўночна-Заход-нім фронце. Кароткатэрміновая вучоба ў пяхотным ву-чылішчы ў Саратаве дала невялікую перадышку. Пасля вучылішча трапіў на фронт ужо лейтэнантам. Удзельні-чаў у баях на Украіне, у Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі. Убіяграфіі пісьменніка ёсць адзін незвычайны факт. Цяжка паранены ў адным з баёў, малады лейтэнант цудам застаўся жыць, выпаўзшы з хаткі, якую пратара-ніў варожы танк. Імя Васіля Быкава было занесена на дошку на брацкай магіле, а маці атрымала пахаронку аб смерці сына. Але пісьменнік застаўся жыць, каб раска-заць горкую праўду пра вайну. Ён - адзін з нямногіх аца-лелых удзельнікаў вайны, бо, як вядома, з воінаў 1922-1924 года нараджэння дажылі да перамогі толькі тры працэнты. Пісьменнік меў права гаварыць ад імя пакалення, якое выстаяла ў вайну і перамагло. "Доўгія вёрсты вайны" потым стануць шчымлівымі радкамі тво-раў празаіка.

Найбольшая заслуга пісьменніка Васіля Быкава ў тым, што ён таленавіта і праўдзіва паказаў чалавека на мяжы чалавечых мажлівасцей. Выяўленне маральных якасцей асобы на вайне, паказ штодзённага, някідкага гераізму звычайнага чалавека, які аказаўся перад выба-рам, у экстрэмальных умовах, пры небяспецы поўнага фізічнага і духоўнага вынішчэння - новы крок у літара-туры не толькі беларускай. Тут уклад В. Быкава бяс-спрэчны, што ставіць яго імя ў шэраг лепшых пісьменні-каў свету. Што датычыцца мастацкага стылю, творчай манеры пісьменніка, то з поўным правам можна гава-рыць аб быкаўскай аповесці, аб быкаўскай сітуацыі ў творах, пра быкаўскага героя, а таксама пра бескампра-міснасць і грамадзянскую мужнасць мастака слова, псі-халагізм, маштабнасць абагульненняў, пра філасофскі змест твораў.

Аповесці В. Быкава невялікія па аб'ёму. Яны, як салдаты ў страі, стаяць адна за другой, кожная з каторых паглыбляе нашы веды пра чалавека і чалавецтва. Кожны новы твор пісьменніка - гэта новы віток у пазнанні чала-вечай прыроды, новы паварот у паглыбленні ва ўнутра-ны свет асобы. "Гаручасць", "выбуховасць" жыццёвага матэрыялу ў аповесцях надзвычай высокая. За кожнай праўдзівай гісторыяй на вайне, за кожным паказам паводзін чалавека ў хвіліны смяртэльнай небяспекі -абавязковая пастаноўка агульначалавечых маральных праблем, мастацкае завастрэнне, тыповасць характараў і лёсаў. Творы класіка беларускай прозы значна дапаўняюць наша разуменне пра чалавечае ў чалавеку.

У дачыненні да падзей мінулай вайны пісьменнік свя-дома паставіў перад сабою задачу гаварыць толькі праўду, якой бы суровай, жорсткай і жахлівай яна ні была. Таму многія творы В.Быкава афарбаваны ў тра-гедыйны тон, у іх шмат выключных, безвыходных сітуа-цый, шмат недарэчнасцей вайны, вострага пякучага болю за чалавека. Празаік абапіраўся на асабісты вопыт, пісаў пра тое, што зведаў і перажыў сам, пісаў сумленна, шчыра, канкрэтна, выразна, дакладна.

Адна з першых яго аповесцей - "Жураўліны крык" (1960) - тыповы быкаўскі твор, дзе даецца калектыўны партрэт салдат 1941 г. Пакінутыя на чыгуначным раз'ез-дзе байцы гінуць адзін за адным. Кожны герой у аповес-ці - са сваёй даваеннай біяграфіяй, са сваім падыходам да жыцця, характарам, са сваёй шкалой маральных каштоўнасцей, адметнасцю паводзін у грозныя хвіліны перад смерцю. Ужо тут праявілася асаблівая ўвага да трагедыйнасці сітуацый і лёсаў салдат на фронце.

В. Быкаву не ўласціва панарамна-эпахальнае адлю-страванне падзей. Пісьменнік імкнецца зведаць як мага больш пра самога чалавека. Гэта глыбока народны і ў той жа час філасофскі позірк на з'явы рэчаіснасці.

У аповесці "Трэцяя ракета" (1962) гучна і жорстка сказана пра здраду на вайне. Малую ці вялікую, але ўсё-такі здраду, з-за якой гінуць байцы. Сутнасць паводзін чалавека на вайне праяўляецца на кантрасце сітуацый, на вастрыні канфлікту.

Аповесць "Альпійская балада" (1966) - твор аб яркім, як знічка на небе, каханні, што нарадзілася ў пекле вайны, нарадзілася, каб звязаць душы італьянскай дзяўчыны Джуліі і беларускага хлопца Івана Цярэшкі. Каханне, з-за якога герой ахвяруе сабой, каб засталася жыць яна, каб потым успомніла, прыгадала і напісала пісьмо ў глухую беларускую вёсачку, у якой ён вырас і гадаваўся.

З'яўляюцца творы "Здрада" (1961) і "Пастка" (1961), персанажам якіх давялося шмат паспытаць і многае перажыць. Робіцца дэталёвая псіхалагічная распра-цоўка характару асобы ў суровых умовах ваеннага сутыкнення розных сіл.

Дзіўна, але найбольшую крытыку і папрокі ў адрас празаіка выклікалі аповесці, якія ў многім пабудаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле. "Дзе пісьменнік бачыў такую вайну? - сурова пыталіся ў аўтара пасля з'яўлен-ня, напрыклад, аповесці "Мёртвым не баліць" (1965). У адзін голас крытыка загаварыла пра лакальную прозу, пра не зусім "прннятую точку зренмя", з якой нібыта падае чытачу падзеі ў творы аўтар жорсткіх старонак праўды. Але пісьменнік тварыў, добра разумеючы сваю правату відавочцы пра незгасальныя ў памяці эпізоды страшэнных выпрабаванняў чалавечага духу. Прываблі-ваў маральна-этычны максімалізм прозы пісьменніка франтавіка.

Адзначалася ў свой час прытчападобнасць асобных твораў ці пэўных эпізодаў у мастацкіх палотнах В. Быка-ва. Многія творы пісьменніка маюць выразную філасоф-ска-канцэптуальную аснову. Сапраўды, глыбокім маральным зместам напоўнены шматлікія творы пісьменніка, тут шмат разваг, нелабавых павучанняў. Аўтару ёсць што сказаць чытачу.

"Мэтазгодна-немэтазгодна", "добра-дрэнна", як выжыць і застацца самім сабою, не здрадзіць, не нашко-дзіць, як зберагчы душу жывую, прайсці праз усе выпрабаванні і захаваць чысціню пачуццяў, дажыць, каб перамагчы і г.д. На гэтыя пытанні спрабуе даць адказ пісьменнік. Глыбокі роздум герояў над часам і сабою, філасофскі аналіз паводзін персанажаў складаюць асноўны змест многіх твораў. "Умей памерці ў час", -пісаў Ф. Ніцшэ. Але гэта ўдаецца не ўсім. Ды важна яшчэ, каб смерцю сваёю не перакрэсліць усё папярэдняе жыццё. Паспрабаваўшы "абхітрыць" абставіны, чалавек можа "абхітрыць" толькі самога сябе і тады ўжо, як зба-вення, шукае смерці ("Сотнікаў"). Канфлікт не толькі знешні, канфлікт - унутраны, калі персанаж павінен "перамагчы" страх, прыстасавальніцтва, каб не "запля-міць" уласнае сумленне.

Вялікую ролю ў творах В. Быкава адыгрывае мадэлі-раванне абставін, у якіх выяўляецца сутнасць чалавека. Аўтар часта малюе "парогавыя" сітуацыі, ставіць герояў сваіх твораў перад маральным выбарам, калі востра паўстаюць праблемы "свабоды духу", "свабоды волі", "крызісу духу". Прытчавы пачатак у творах В. Быкава ў многім развівае традыцыі, закладзеныя яшчэ Б. Брэ-хтам, А. Камю, Ж.-П. Сартрам, Ф.М. Дастаеўскім, Л.М. Талстым, К. Чорным, Я. Коласам.

Даследаванне псіхалогіі паводзін персанажаў празаік ажыццяўляе ў пэўных абставінах, пэўнай сітуацыі. Ці любыя сродкі прыймальныя для дасягнення мэты? На такое пытанне адказвае В. Быкаў у аповесцях "Круглян-скі мост" (1969), "Воўчая зграя" (1974), "Дажыць да сві-тання" (1973), "Пайсці і не вярнуцца" (1978), "Яго баталь-ён" (1975), "Знак бяды" (1982).

Празаік піша "сваю" вайну, знаходзячыся "на бестэр-міновай перадавой" (А. Адамовіч). Ён расказвае пра радавых вайны, хто вынес на сваіх плячах увесь цяжар ваеннага ліхалецця, пра "пралетарыят" пярэдняй лініі акопаў, пра тых, хто бяжыць у атаку, або, засыпаны зямлёю, узнімаецца, каго дабіваюць мінамі, снарадамі, хто ідзе здабываць партызанскі харч, ці ўзрываць варожы эшалон на чыгунку, хто штурмуе варожыя ўмацаванні. Вось атака, яшчэ атака ў аповесці "Праклятая вышыня" (1968). Пісьменнік вырашае ў аповесці "Яго батальён", што лепш, весці людзей у бой, ці гнаць іх, як на бойню, у атаку? Як прайсці праз выпрабаванні і застацца чалавекам ("Пайсці і не вярнуцца")? Аказваец-ца, на вайне многае залежыць ад самога чалавека. Як неабходна што б там ні было дажыць да світання, не замерзнуць, не памерці, каб унесці сваю, хай невялікую, але такую неабходную лепту ў агульную перамогу ("Дажыць да світання", 1982). Кожны твор дапаўняе агульную панараму змагання з фашызмам.

Аповесць "Знак бяды" напоўнена філасофскім зме-стам. Колькі мы бачым "знакаў" - прыкмет чалавечай бяды. Запусцелы хутар - знак поўнага вынішчэння жыцця. Калі прыйшла бяда, нічым яе не спыніць, не адвесці. Дык ці не лепш, каб яе зусім не ўзнікала, бяды? Ці не дзеля гэтага можа і расстаўлены на шматпакутнай зямлі шматлікія "знакі бяды" — знакі людскіх пакут і ахвяр? У аповесці "Знак бяды" аўтар даў эстэтычную ацэнку дабра і зла, якія выступаюць на першы план менавіта пры даследаванні стыхіі народнага жыцця ў пераломныя моманты. Кожны персанаж даходзіць да разумення дабра і зла самастойна, але цяжкі гэты шлях пазнання. За яго часам даводзіцца плаціць жыццём. Часцей за ўсё пра філасофію дабра і зла персанажы раз-важаюць перад тварам смерці, у хвіліны выпрабавання, і тады гэтыя развагі набываюць большы сэнс, шчымлівае гучанне, бо яны "асвятляюць" увесь жыццёвы шлях герояў, падсумоўваюць ягонае жыццё і даюць ключ да разумення таго, як пражыў той ці іншы чалавек, чым кіраваўся ў сваіх учынках.

Паняцці дабра і зла з асаблівай сілай палярызуюцца і рэзка размяжоўваюцца, канцэнтруючыся на двух супрацьлеглых полюсах у гады вайны. Гераіня аповесці "Знак бяды" Сцепаніда Багацька імкнецца асэнсаваць тое, што адбываецца наўкол яе. "Многае што ў жыцці, асабліва гора і бяда, пераканалі яе, што з людзьмі трэба абыходзіцца па-добраму, калі хочаш, каб і да цябе адно-сіліся па-чалавечы. Напэўна, чалавек ужо такі ад пры-роды, што адказвае дабром на дабро і не можа адказваць дабром на зло. Зло не можа выклікаць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрата перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адной толькі расплаты. Толькі неадступнасць расплаты можа спыніць яго хцівы нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі ўсталюецца пекла"...

Ход думак Сцепаніды просты, лагічны. Ён адпавядае яе жыццёваму вопыту, практычнаму ўзроўню разумен-ня пытання. Але прастата гэтая дасягаецца нялёгка. Ніхто яшчэ да В. Быкава так пераканаўча не раскрываў увесь складанейшы механізм чалавечых узаемаадносін на вайне, а па сутнасці, простую формулу самай стра-шэннай чалавеканенавісніцкай вайны XX ст.

"У каго праўда, таму не патрэбна зброя" - так думае простая сялянка, чалавек на роднай ёй зямлі.

"Зноў жа даволі паглядзець, хто з імі ў хаўрусе, каб зразумець, хто яны самі".

"Яна ведала, што добрыя людзі не чыняць подласць ні па сваёй волі, ні па прымусу. Подласць - справа нягодні-каў".

Зыходзячы з вечнага, глыбока выпакутаванага народнага разумення дабра і зла, Сцепаніда ўпэўнена прымае на сябе пакуты, якія выпалі на яе долю. Яна чакае расплаты і гэта надае ёй сілы. Яна адчувае сябе мацнейшай, вышэйшай за гэтых прышлых людзей з він-тоўкамі. "А той, хто аднойчы адчуў сябе чалавекам, ужо скацінай не стане" - так думае Сцепаніда. "Да апошняй сваёй хвіліны яна не скорыцца ім, бо яна чалавек, а яны звяры. Хай сабе і дужыя".

Сцепаніда - чалавек з народа, працаўніца, святая пакутніца, гаротніца ўсё жыццё, пры ўсіх уладах. Яна ўзяла на свае плечы клопат пра іншых - адна, як можа, супраціўляецца злу і прымусу. Сцепаніда - маральны цэнтр усяго твора. У гэтым вобразе акумулюецца адвеч-нае разуменне дабра і зла на зямлі, маральнае і амараль-нае ў чалавечай асобе.

Зло - разбуральнае. Яно нявечыць душу, дэфармуе свядомасць. Пераступіць цераз дабро і стаць на бок зла азначае страту чалавечага ў чалавеку, разбурэнне асобы. Гэта вядзе да паражэння і гібелі. Злы ў аповесці былы савецкі актывіст Патап Каландзёнак, злы і Гуж. Злосць амаль "закіпае" ў іхніх душах. Адзін з іх доўгі час хаваўся пад маскай дабрачыннасці, і спатрэбіліся спе-цыфічныя ўмовы, каб ён раскрыў сваё сапраўднае аблічча, выявіў сваю злосць да канца, каб узвысіцца над вяс-коўцамі. Гуж перажыў несправядлівасць да сябе і род-ных пры савецкай уладзе і зараз помсціць за ўсе свае пакуты аднавяскоўцам. Тады, калі разбураюцца сувязі чалавечай асобы з грамадствам, надыходзіць яе мараль-нае разбурэнне. Толькі тады, калі чалавек паступае маральна, ён "творыць сябе". Усё чалавечае ратуе яго ад этычнага разбурэння, вядзе да канчатковай згоды з усе-агульнай этыкай. Прайсці праз усе выпрабаванні, якія пасылае час, і застацца чалавекам. Вынесці на сваіх пля-чах найцяжэйшую ношу вайны і захаваць душу жывую. Пра гэта піша мастак. Творы - агульны праўдзівы лета-піс ваенных дзён, выпрабаванняў на выжыванне.

Аповесць В. Быкава "Сотнікаў" (1970) - твор аб узы-ходжанні і падзенні чалавека. Узыходжанні на п'едэстал славы, чалавечнасці, дабра, праўды. I падзенні ў чорную прорву здрадніцтва, калі, хочучы перахітрыць самога сябе, чалавек пайшоў на змову з уласным сумленнем, каб выжыць. Сам не выратаваўся, а душу прадаў д'яблу, стаў забойцам і ўжо, як збавення, шукае смерці і не зна-ходзіць яе. Перад намі праходзіць складаны працэс маральнага ўзвышэння аднаго чалавека і маральнага спусташэння - другога. Два полюсы чалавечай вартасці. Паміж імі - бяздонне. Трэцяга не дадзена. А напачатку разгортвання дзеяння нішто не паказвала на гэта. Хут-чэй наадварот. Але экстрэмальная сітуацыя высвеціла нутро кожнага героя.

Аповесць В. Быкава "Сотнікаў" - адзін з псіхалагічна заглыбленых яго твораў. Нельга сказаць адразу, хто з герояў на што здольны. Абодва партызаны ідуць на заданне - дастаць харч для народных мсціўцаў. Адзін з іх - моцны і рухавы Рыбак, а другі - хворы, знядужаны Сотнікаў. Сотнікаў у мінулым вайсковец. Рыбак - з мяс-цовых, дзелавіты, прадпрыймальны, рашучы. Прыгада-ем тое, якая адбываецца ў іх размова пра шапку. Рыбак папракае Сотнікава, што той не змог здабыць сабе доб-рай шапкі-аблавушкі, каб не мерзлі вушы на марозе, на што той адказвае: "Шапкі ж не на дрэве растуць". Роз-ныя падыходы гэтых людзей да жыцця больш выразна выявяцца пазней, калі яны трапяць у сітуацыю, з якой няма простага выйсця. Вось тыя першыя "сцёртасці" ў характары Рыбака, "тонкія мясціны", у якіх потым якраз і адбудзецца "злом", дзе павінен адбыцца "разрыў". Іяшчэ такіх "сцёртасцей", месц, "дзе тонка" і "дзе рвец-ца", нямала мы заўважаем у характары Рыбака. Хоць знешне ён моцны фізічна і цвёрды па характару. Праза-ік у аповесці, нібы на фотаплёнцы, "праяўляе" характар персанажа, і чытачу застаецца ўжо толькі назіраць тое, як жа ідзе "самаразвіццё" псіхалогіі героя, як "нара-джаюцца" ягоныя душэўныя зрухі. Рыбака нельга адра-зу асудзіць, калі не пройдзеш услед за ім увесь унутра-ны шлях падзення. А ўнутры чалавек аказаўся "трухля-вы", з заганнай псіхікай, неўраўнаважаны, падаўлены і запалоханы. Сімпатыі чытача, якія былі напачатку на баку Рыбака, саступаюць месца іншым адносінам да яго. Хутка гэты персанаж ступіць туды, куды ступаць нель-га, убачыць бяздонне пад нагамі, жахнецца, але назад ужо дарогі яму няма і застанецца толькі ляцець на злом галавы ўніз. Нельга здрадзіць напалавіну, здрадзіць, каб застацца жывым, здрадзіць, каб адкупіцца потым, каб "перахітрыць" ворага. Рыбак у цяжкую хвіліну "пера-бег" да ворагаў і тут жа яму далі заданне - павесіць Сот-нікава. Добра яшчэ, што Сотнікаў, каб "апярэдзіць", сам адштурхнуў нагою ад сябе цурбан. I тут ён усё ўзяў на сябе. "Я - сам!" - гэта быў дэвіз ягонага жыцця. Рыбак раптам зразумеў ганебнасць свайго становішча: "I яго нібы абухом па галаве аглушыла нечаканае разуменне, што ўцякаць яму няма куды... Цяпер ён скрозь вораг. Усім. I, пэўна, самому сабе таксама". Рыбак, як збавення, шукае ўжо сам смерці, але і яе ў яго адабралі, пазбавілі апошняга выбару, - яму няма нават на чым павесіцца. "Хоць кідайся ўніз галавой!"

Падзенне Рыбака пачалося з таго моманту, калі на гарышчы ў вёсцы, ён, "напаследак жахнуўшыся, рэзка адкінуў ад сябе пакулле" - спалохаўся смерці. Падняўся і падняў рукі. А вось для Сотнікава менавіта адсюль пачалося ўзыходжанне на Галгофу, у вечнасць. Гэта ўзыходжанне падрыхтавана было ўсім яго жыццём. Сот-нікаў ніколі не спадзяваўся на выпадак, на нейкага інша-га чалавека. Ён усё рабіў сам. Не перакладваў сваю "ношу", свае цяжкасці на плечы іншага, не хацеў, каб нехта меў турботы з-за яго, бо саромеўся абцяжарыць іншага чалавека. Але і ў Сотнікава ёсць упартасць, бязлітаснасць, а часам прарываецца і жорсткасць, неспра-вядлівасць. Напрыклад, як у хаце старасты.

Як бачым, героі В. Быкава не аднамерныя, не тое, што адзін - чорны, а другі белы. У творы няма рэзкага раз-межавання святла і ценю, такім чынам, няма аднастай-насці, шэрасці. Гэта суровы рэалізм прозы.

Сотнікаў — максімаліст у адносінах да самога сябе і да іншых людзей. Рыбак - наадварот, можа быць усялякім, ён быццам бы свойскі і кампанейскі чалавек. Але аказа-лася, што ў гэтым чалавеку ўсё складана.

Усім сваім пафасам аповесць В. Быкава "Сотнікаў" сцвярджае, што чалавек не можа быць да канца сфарміраваны абставінамі, і часам ён мае ўласцівасць мяняцца ў залежнасці ад таго, у якія абставіны ён трапляе. Сапраўдная чалавечая годнасць вымяраецца толькі здольнасцю да самаачышчэння, адмаўленнем ад сама-падману, уменнем пазбаўляцца ад "шлакаў" эгаізму ў душы, ад "іржы" ў крыві, ад пагоні за довадамі і апраўданнямі, на першы погляд разумнымі, нарэшце, ад баязлівасці, крывадушша, чэрствасці. Без такой "уну-транай" работы, без самаўдасканалення і самаарганіза-цыі, без маральнага стрыжня ў характары чалавек не стане тым, хто выклікае павагу. Пра гэта - аповесць В. Быкава "Сотнікаў".

На іншым жыццёвым матэрыяле створаны аповесці "Аблава" і "Сцюжа". У аповесці "Аблава" расказваецца пра гаротны лёс сялянства, гаспадароў на роднай зямлі, якія воляй лёсу, абставін і палітычнай сітуацыяй былі "вырваны", выкарчаваны са сваіх прывычных месц, выве-зены, закінуты недзе ў далёкі край па-над Енісеем. Стра-ціўшы там дарагіх людзей, застаўшыся на адзіноце, калі і вярнуўся з іх каторы ў родны кут, як галоўны герой аповес-ці, дык, як ваўкалак, як злыдзень, хоць на самай справе ніколі такім не быў. Вымушаны туляцца і таіцца, хадзіць наўкол свайго котлішча, бо вярнуўся насуперак волі ўлад, аж пакуль на яго, зацкаванага і занядбанага, не наладзілі аблаву і вяскоўцы, і ўлады, і нават уласны сын. Востры, бес-кампрамісны твор атрымаўся ў пісьменніка пра пакутлівы лёс беларускага сялянства на крутых паваротах гісторыі.

У 90-я гады XX ст. выходзяць аповесці В. Быкава "Пакахай мяне, салдацік", "Ваўчыная яма", "Балота", зборнікі апавяданняў "Сцяна" ("На Чорных лядах", "Жоўты пясочак", "Сцяна"), апавяданні "Труба", "Народныя мсціўцы" і інш.

З'яўляюцца прытчы і прыпавесці агульначалавечага зместу, філасофска-канцэптуальнага плану, з маральнымі ўрокамі жыцця.

Лакальнасць дзеяння ў творах празаіка спалучаецца з маштабнасцю і глыбінёй мастацтва слова, з абагуль-неннямі, маральным максімалізмам персанажаў.