Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Месца і роля Янкі Купалы ў стварэнні беларускай літаратуры.

  2. Назавіце найбольш значныя дасягненні Янкі Купалы ў ранні перыяд творчасці.

  3. Якія магістральныя тэмы гучаць у творчасці Янкі Купалы?

  4. Патрыятычная лірыка Янкі Купалы і яе гістарычны лёс.

  5. Назавіце і прааналізуйце творы Янкі Купалы, забароненыя ў свой час цэнзурай, якія сталі вядомымі ў наш час.

Якуб колас (1882-1956)

...Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,

Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,

I выхаду шукаў Адбітак родных з'яў

У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных.

I гэты скарб, пазычаны, адбіты,

У сэрцы перажыты

I росамі абмыты

Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых,

Для вас, душою чулых,

Як доўг, як дар,

Дае песняр.

Якуб Колас. 3 уступу да паэмы " Сымон-музыка "

Адным з тых, хто закладваў асновы нашай літарату-ры, вызначаў яе глыбокі "чалавеказнаўчы" змест, фар-міраваў трывалыя традыцыі псіхалагічнай, сацыяльнай, філасофскай, інтэлектуальнай прозы ў сваёй мастацкай практыцы, быў класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Усё творчае жыццё ён актыўна працаваў на ніве беларускай паэзіі, прозы, публіцыстыкі, драматургіі, і плён яго працы цяжка пераацаніць. Толькі ў 20-я гады XX ст. ім выдадзены зборнік вершаў "Водгулле", напісаны цэлы шэраг апавяданняў, асобнай кніжкай выйшлі але-гарычныя апавяданні "Казкі жыцця", завершаны паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка", напісана аповесць "На прасторах жыцця", надрукаваны аповесці "У палескай

глушы" і "У глыбі Палесся". Затым выйшлі аповесці "Дрыгва", "Адшчапенец", а ўжо значна пазней пісьмен-нік закончыў трэцюю частку трылогіі "На ростанях".

Я. Колас выявіў у сваёй творчасці філасофска-канцэп-туальны погляд на свет і падзеі навакольнага жыцця, на чалавека працы. Гэта погляд вельмі глыбокі і змя-стоўны. "Зашыфраваным дзённікам" назвалі алегарыч-ныя апавяданні "Казкі жыцця" Я. Коласа, у якіх нібыта дзейнічаюць сілы прыроды, жывёлы, расліны, але пад усім тым, што дзеецца на зямлі, падразумяваліся скла-даныя працэсы, якія адбываліся ў нашым паўсядзённым жыцці і ў грамадстве ("Зло - не заўсёды зло", "Купаль-скія светлячкі", "Што яны страцілі"). Гэта першая вель-мі ўдалая і арыгінальная спроба ў беларускай літарату-ры развіць філасофскі пачатак, выводзіць мараль, апеляваць да свядомасці і розуму чытача, зыходзячы з простых і даступных рэчаў, разглядаючы акаляючае жыццё свету; спроба паразважаць над гэтым жыццём і часам, заглыбіцца ў натуральныя працэсы, якія адбыва-ліся і адбываюцца ў прыродзе і грамадстве.

Апавяданні Якуба Коласа 20-х гадоў XX ст. — яскра-вы прыклад сапраўднага мастацкага летапісу часу і жыцця чалавека ў ім, руху гісторыі, руху ідэй, сведчан-не заглыблення чалавеказнаўчага пласта ў беларускай літаратуры новага часу.

Ці прадчуваў вялікі майстар тое, чым абернуцца для ўсіх нас вялікія рэвалюцыйныя змены ў грамадстве, у псіхалогіі людзей? Відаць, прадчуваў, бо перасцерагаў. Аб гэтым пісаў яшчэ ў 1960-я гады А. Адамовіч, гаво-рачы пра аповесць "На прасторах жыцця", у якой пісь-меннік запрашаў маладых паглядзець на сябе як бы з боку.

А калі ўзяць творчасць Коласа ў 20-я гады XX ст., падмацаваўшы развагі над выразнай і глыбокай жыццё-вай філасофіяй "Казак жыцця" аналізам паэм "Новая зямля", "Сымон-музыка", першых дзвюх частак трыло-гіі "На ростанях", можна сцвярджаць, што ўсё створанае народным песняром - ад першых радкоў пра "Наша сяло і што робіцца ў ім" і да апошняга радка - ліста ў ЦК КПБ у абарону беларускай мовы перад самай смерцю - гэта пісьменніцкі подзвіг глыбокага філосафа, аналітыка, псі-холага. Нельга не пагадзіцца з думкай аб прароцтве

Коласа, аб яго ўменні прадугледзець ход падзей і развіц-ця чалавецтва і чалавека, зазірнуць у корань з'явы, ба-чыць "праз гады і штормы", умець вылучыць самае істотнае ў натуры чалавека. Сваёй творчасцю Я. Колас на многае адкрыў нам вочы.

Апавяданні Я. Коласа 20-х гадоў — цікавая і самабыт-ная з'ява ва ўсёй беларускай літаратуры XX ст. Іх месца і роля ў творчай эвалюцыі мастака слова — асаблівыя, бо гэта былі творы пераходнага перыяду, у якіх адбіліся неўсталяванасць жыццёвых рэалій, роздум над перс-пектывамі развіцця грамадства і чалавека.

Асобна варта сказаць аб успрыманні твораў таго часу літаратурнай крытыкай, як тагачаснай, так і больш поз-няй. Ацэнкі былі неадназначныя. Крытыка 20-30-х гадоў амаль зусім не заўважала тых твораў з-за традыцый-насці іх зместу. Сапраўды, нічога асаблівага ў тых мастацкіх абразках з жыцця не адбывалася. Людзі жылі і жылі, перажывалі, турбаваліся, клапаціліся пра новы дзень, які надыходзіў, шукалі сваё месца ў новым часе.

Асабліва не заўважалі тых твораў крытыкі савецкага часу. А калі заўважалі, то разглядалі іх аднабакова, вылучаючы толькі выключна рэвалюцыйны змест, пад-крэсліваючы, па традыцыі, тэмы сацыяльнай няроўна-сці, падаючы многія рэчы як развенчванне капіталістыч-ных узаемаадносін. У сувязі з гэтым назіралася наўмыс-нае падкрэсліванне ў творах 20-х гадоў героікі грама-дзянскай вайны, узбуйненага паказу вобразаў змагароў за лепшую долю працоўнага люду - герояў тыпу каман-дзіра чырвонаармейцаў "з былых" Ваганава, а таксама Сяргея Карагі, нібыта цалкам новага героя новага часу, "стопрацэнтнага бальшавіка" — з рабоча-сялянскага асяроддзя. Такі падыход "затушоўваў" сапраўды глы-бінны змест твораў. Пры разглядзе твораў Я. Коласа таго часу разнастайныя па свайму духу чалавечыя тыпы, "маскі мінулага" падаваліся ў ацэнках як цалкам адмоўныя, непрывабныя, - "жывыя здані мінулага".

Апавяданні Я. Коласа 20-х гадоў недаацэньваліся не толькі па змесце, недаацэньвалася і іх мастацкая каш-тоўнасць. Не заўважалася загадкавасць тых твораў, іх глыбінны псіхалагічны падтэкст, высокі агульначала-вечы змест, які не адразу і нялёгка "даваўся" для раскрыцця. Творы Я. Коласа доўга заставаліся па-за

ўвагай прафесійнай крытыкі і як эстэтычная з'ява ў прозе. Яны напісаны рэалістычна-дакладна, з глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў, звяртаюць на сябе ўвагу шырынёй светапогляду аўтара, філасофска-канцэптуальным зместам рэчаў, агульначалавечымі праявамі маралі. Гэта апавяданні-канцэпцыі, у якіх выявіліся этычныя погляды Я. Коласа.

У апавяданні "Сяргей Карага" зусім не распрацаваны ўнутраны свет аднаго з галоўных герояў - камандзіра чырвонаармейцаў "з былых" Ваганава. Празаік зусім не кранаецца яго "біяграфіі", абмежаваўшыся толькі знеш-няй эфектнасцю падзей, падаўшы карціннасць смерці былога царскага афіцэра, штабс-капітана Ваганава, які хацеў паказаць прыклад, як павінен гінуць сапраўдны баец новай арміі. Акцэнтаванне на знешняй характары-стыцы персанажа прывяло да стварэння вобраза-схемы, героя без плоці і крыві.

I наадварот, даволі пераканаўчым і па-мастацку рас-працаваным паўстае ў апавяданні вобраз Сяргея Карагі. Гэты вобраз нясе ў сабе адпаведную сілу, успрымаецца рэальнай жыццёвай фігурай: з трывалай "уросласцю" ў зямлю, з глыбокімі каранямі ў роднай глебе - гэткі гаспа-дар на зямлі. Вобраз Карагі тоіць у сабе нямала супярэч-лівага і прыцягальнага. У многім ён раскрыты з агульна-чалавечых пазіцый. Сяргей Карага з'яўляецца героем-адзіночкай, чалавекам, вырваным са свайго звыклага ася-роддзя і кінутым на крыжавыя пуцявіны ваеннага ліха-лецця, у атмасферу супрацьстаяння ўсіх і ўсім аднача-сна. Таму, можа, зусім невыпадкова ў апавяданні бачыц-ца непрадказальнасць жыццёвых шляхоў і лёсаў пер-санажаў. Яна падкрэслівае неапраўданасць, заганнасць братазабойчай вайны.

Можа, упершыню ў беларускай прозе лейтматывам загучала тэма чалавека-работніка на фронце, якому выпала ліхая доля быць уцягнутым у ваеннае супраць-стаянне розных ідэалогій.

Невялічкая, бытавая, здавалася б, замалёўка "Хаім Рыбс" з часоў усталявання новай улады, пра галоўны персанаж якой пісьменнік любіў успамінаць "са смехам". Ды не надта смешны выйшаў з-пад пяра празаіка гэты абразок "з натуры", хоць смеху тут хапае, іранічнага, часам здзеклівага.

Сапраўдны сабатаж "развёў" Хаім Рыбс, нібы знарок не выконваючы загады высокага начальства з усіх бакоў ("і выканком, і кувырком, і кулаком..."). Не звяртаючы ўвагі на строгі мандат, ён усё не назначае рабочых для пагрузкі вагонаў ("На кожнага рабочага трэба па салда-ту: дваццаць пяць рабочых - дваццаць пяць міліцыя-нераў").

Чым не крытыка сістэмы, якая ўсталёўвалася на месцы старых традыцый - адміністрацыйна-каманднай сістэмы размеркавання і прымусу да працы. Як тут не прыгадаць М. Гогаля, які пісаў, што чалавека нельга абмежаваць іншым чалавекам: тады выявіцца, што да гэтага чалавека трэба прыставіць яшчэ аднаго чалавека, ды так бясконца, карацей, як у Коласа: "На дваццаць пяць рабочых дваццаць пяць міліцыянераў".

Хаім Рыбс са скрухай глядзіць на запусценне, якое ўсё больш праяўляецца пры новым парадку. "Голыя сцены крамы, пустыя паліцы, што даўней угіналіся ад цяжару наваленага тавару і на якіх цяпер дзе-нідзе стаялі парожнія і заржавелыя бляшанкі і іншая дрэнь, пазіралі тужліва. Ад іх патыхала запусценнем, непры-тульнасцю. А цяпер вынікі і пагрозы, што павіслі над галовамі местачковага жыхарства? А гэты агульны заняпад жыцця? Хіба можа ўсё гэта даваць страву для добрых думак?" Так разважаў гаспадар крамы, які ўвесь век пражыў з местачковым людам, меў сваю адмысло-вую гаспадарку і рабіў усё да толку. "Няхай мяне са-дзяць кожны дзень, я не пайду супраць свайго народа, не пашлю яго на работы..." - так кажа Хаім Рыбс, кварталь-ны, якога на гэту пасаду выбралі завочна і які адразу ўцяміў недарэчнасць свайго становішча, калі той кажа адно, другі патрабуе другое, а трэцяму падавай іншае. Іўсім трэба зрабіць у адзін момант, і ўсе пагражаюць судом.

Многія апавяданні 20-х гадоў напісаны Я. Коласам на далёкай Куршчыне.

Вядомы даследчык творчасці Я. Коласа літаратура-знаўца С.Х. Александровіч, памятаецца, расказваў пасля вандроўкі ў Курск і ў тую мясцовасць, што ледзь не ўсе вобразы і з'явы, здарэнні ўзяты пісьменнікам з жыцця. Крытык удакладняў пры гэтым, што аўтар нават не мяняў прозвішчаў людзей, пра якіх пісаў, спадзеючыся, відавочна, на геаграфічную аддаленасць мясцо-васці і на тое, што з цягам часу людзі тыя адыдуць, а тое, чым жылі яны, што перажылі, іх думкі і погляды заста-нуцца. Нам сёння цікавыя тыя лёсы і прыкметы побыту як гістарычнае сведчанне часу, калі вялікія і, здавалася, светлыя мэты прыходзілі ў сутыкненне з рэаліямі, з ака-лічнасцямі чалавечага існавання, з векавечнымі трады-цыямі. Таму нам зразумелая філасофія Хаіма Рыбса: "Слухайце, каб я быў Майсей, я б пайшоў да гары і ска-заў: "Гара, дай вады!", яна бы дала вады. Я ж чалавек просты, гара мяне не паслухае. I дарма вы злуяце. Каб гэтую падводу я мог выламаць з свайго калена, — Хаім Рыбс узяў правую нагу і пачаў згінаць калена, — я б яе выламаў і сказаў бы: "Вось вам падвода, сядайце, калі ласка, і едзьце". А пакуль?.. Пакуль, як пісаў другі вялікі паэт вялікай рэвалюцыі, "да мандату павагі няма" -"Мандат!" - прамовіў ён (Хаім Рыбс. - У.Н.), - сядзь на свой мандат і едзь куды хочаш".

Нялёгкім, няпростым было сапраўднае жыццё. Далё-ка не такім, якім грамадства, аслепленае новай рэвалю-цыйнай перспектывай усеагульнай роўнасці і братэр-ства, хацела яго бачыць.

Такім, сапраўдным, і бачыў яго Колас. Самае страш-нае, што ў гэтым жыцці галадалі дзеці. Аб гэтым казка Я. Коласа "Пад Новы год".

"Дзеці пачалі кружыцца, спяваць, а дзяўчынка выбе-гла з іх чародкі. Тут яна ўбачыла Лявонку і падышла да яго.

  • Хто ты, хлопчык? — спытала яна.

  • Лявонка.

  • Адкуль жа ты?

  • Я прыляцеў з Беларусі.

  • Гэта адтуль, дзе хлеба многа?

  • Не, хлеба ў нас мала.

  • Мала? - спытала дзяўчынка. - А я чула, што ў вас хлеба многа".

Хлопчык у канцы просіць Дзеда Мароза, абхапіўшы ногі дзядулі з сівой барадой:

"Дзядзечка, міленькі, залаценькі! Прынясі нам многа-многа хлеба, каб гэтыя бедныя дзеці вярнуліся на зямлю!"

Апавяданні Я. Коласа 20-х гадоў вылучае іх гумані-стычны змест, падыход да з'яў сучаснасці з меркамі агульначалавечымі, традыцыйнымі, глыбокавынашаны-мі і выпакутаванымі чалавецтвам. У розных варыяцыях падаюцца ў творах эстэтычныя ацэнкі дабра і зла. Мно-гія персанажы сапраўды выпакутавалі ўсведамленне, што ёсць зло, а што ёсць дабро. Прычым паняцці дабра і зла неаднамерныя. Я. Колас, вялікі знаўца чалавечай душы, пісьменнік-філосаф, усведамляе, а ўслед за ім усведамляюць ягоныя персанажы, што, напрыклад, "зло -не заўсёды зло", як у аднайменнай казцы жыцця. Ажыццяўляючы дабро, варта ўважліва прыгледзецца, азірнуцца навокал - ці не станецца ад гэтага горш каму-небудзь ці чаму-небудзь. У творах Я. Коласа паўстае пытанне: што ж лепей - "быць нешчаслівым, але відуш-чым, альбо шчаслівым ды сляпым" ("Чыя праўда?"). Стары дуб раскрывае вочы дрэвам на тое, што іх чакае ў будучым, гаворыць ім праўду, але назаўсёды атручвае ім жыццё, сказаўшы, што іх чакае на зямлі ў далейшым. Дубы анямелі. Так узнікае ў творчасці Я. Коласа матыў "маўчання дубоў", "анямення дубоў" - любімага дрэва пісьменніка. Выхад, які бачыць Я. Колас, адзіны: "Мац-ней пусціць карані ў родную глебу, у зямлю".

Творы 20-х гадоў, такім чынам, набываюць шмат-значнасць гучання, уражваюць чытача глыбінёй зместу, маюць відавочны падтэкст. Яны філасофска-канцэпту-альныя па свайму складу. У творах разглядаемага перы-яду яскрава выяўляюцца агульначалавечыя ацэнкі сэнсу жыцця, смерці, узнімаюцца праблемы адвечнага змагання дабра са злом, падаюцца суадносіны рэальнага і ірэальнага, паказваюцца праўда і няпраўда.

Адна з хвалюючых тэм агульначалавечага гучання ў творчасці гэтага часу - тэма "крывавых віроў" у сацы-яльным развіцці грамадства. Гэтыя "віры" пеняцца наўкола, асабліва ў перыяд грамадзянскай вайны, за-цягваюць у сваё сутонне пакалечаныя і дэфармаваныя, няшчасныя душы, прымушаюць людзей дзейнічаць насуперак сваёй прыродзе, рабіць учынкі, зусім не ўлас-цівыя ім самім і іх акружэнню. У "крывавыя віры" траплялі не толькі тыя, хто свядома кіраваўся рэвалюцыйнай мараллю, прыкрываючыся лозунгам аб сусветнай рэвалюцыі, а нават самыя звычайныя сяляне, людзі

працы, тыя, хто векавечна жыў пад прыгнётам, хто не ўзнімаў галавы дасюль і ад каго не чуваць было скаргаў і нараканняў на свой лёс і прыніжаны стан. А можа, про-сты чалавек не такі просты пры бліжэйшым разглядзе?

У апавяданні "Крывавы вір" дзед Патап свядома бярэ на душу грэх — не прызнае ў арыштанце маладога пані-ча, студэнта Грышку, і тым самым аддае яго на расправу чырвонаармейцам як варожага лазутчыка, шпіёна, з якім абыходзяцца па законах ваеннага часу: не доўга думаючы, адводзяць за горку - "пачуліся не то чатыры, не то пяць стрэлаў...", "салдаты вярнуліся - Грышкі з імі ўжо не было".

Што гэта? Дэфармацыя ўсіх і ўсякіх агульначалаве-чых каштоўнасцей, людской маралі, своеасаблівы пратэст супраць бесчалавечнай бойні, асуджэнне рэвалюцыі як вогненнага віхру, што праносіцца над зямлёю, руйнуючы ўсё наогул - лад, душы людскія, самога чалавека, пра-тэст супраць расчалавечвання чалавека. "Ах, бабуля, калі надыходзіць навальніца, яна не разбірае, дзе палын горкі, дзе пшаніца. Такі ўжо яе закон. Рэвалюцыя - тая ж самая навальніца. Хто вінават? Ніхто і ўсе". Гэта словы самога Грышкі. Прарочыя словы. Шсьменнік не шукае вінаватых.

Змест твора глыбокі. У ім - тупіковасць быцця, дэфармаванасць свядомасці дзеда Патапа, да якога звяртаецца паніч Грышка, умольвае, упрошвае пацвер-дзіць, што ён адсюль, тутэйшы, мясцовы, а не засланы лазутчык. Дзед Патап нібы і не чуе чалавека, які рос на ягоных вачах. У панурай зацятасці і нежаданні дапамаг-чы юнаку ён праяўляе нездаровую волю і незгаворлі-васць, маральную глухату і ўпартасць ("Не ведаю, не ведаю цябе, хто ты ёсць"), якія мяжуюць з паталагічнай нянавісцю да ўсяго старога, да сябе, да акружэння, да існага на зямлі ў, можа, яшчэ не ўсвядомленай да канца спадзеі, што з адыходам і паніча, і свету, які ён ўвасаб-ляў, усяго мінулага надыдзе збавенне і бласлаўленне новага чалавечага парадку.

Аднак нянавісць носіць тут разбуральны характар. Гэта зброя двухбаковавострая. Знішчаючы таго, хто не да спадобы, з кім не хацеў бы знацца і каго хацеў бы выкрэсліць са сваёй памяці, дзед, аднак, нявечыць і руйнуе і сваю душу. Грамадства, заснаванае на крыві бяз-вінных ахвяр, асуджае сябе на згубу.

Скразной тэмай ледзь не ўсёй творчасці Я. Коласа стала тэма "загаварыўшага ў душы сумлення", якая бярэ пачатак яшчэ з дакастрычніцкага апавядання "Малады дубок". У ім герой прыносіць "ахвяру сумлен-ню" — адмаўляецца ад цішком спіленага ў лесе маладога дубка.

Апавяданне Я. Коласа "Малады дубок" па праву на-звана празаічным "гімнам народнай этыцы" (А. Лойка). Душэўная драма галоўнага героя Андрэя Плеха разгор-тваецца паступова. Народная прымаўка кажа: "Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар". Так здарылася, што зламаліся, "паляцелі" спіцы ў колах вазка на сялян-скім падворку. "Даўно ўжо меў на прыкмеце" той "мала-ды дубок" у казённым, не прыватным лесе вясковы гас-падар Андрэй Плех. Доўга наважваўся, перажываў, перш чым пайсці і ссекчы тое дрэўца. Можна ўявіць сабе, колькі спалоху ці неспадзяванасці перажыў увогуле сумленны селянін, калі ўходжваўся з дубовымі кавалка-мі дрэва. "Высокае, роўнае, выноснае, як точанае, яно, здавалася, сумысля тут вырасла на спакусу чалавеку". А тут якраз закончылася жніво, без вазка няўпраўка ў гаспадарцы. I ён адважыўся. Добра ўсё разлічыў. I "ква-дру месяца" прычакаў, каб цямней у лесе стала. Дамо-віўся з сынам, куды яму пад'ехаць з канём, каб забраць матэрыял на спіцы ў коле. "Аднак, чым бліжэй падыхо-дзіў ён да лесу, тым большы чуў страх". Ужо Андрэй пачынаў каяцца, што пайшоў па спажыву ў лес, "жуда", "маркота", "адзінота" агарнулі селяніна, яму ўжо нават "захацелася, каб хто перашкодзіў цяпер, каб мець законнае права вярнуцца дамоў." Як бачым, празаік перадае самыя розныя "зігзагі" душы простага чалаве-ка-працаўніка, гора і нужда якога прымусілі ісці, напе-ракор свайму сумленню, за патравай у лясны гушчар. У цемры ледзь знайшоў тое месца. Адмераў колькі кро-каў ад хвоі "направа". "Лес маўчаў. Можа ён зацікавіўся, што будзе рабіць тут гэты чалавек, чаго ён прыйшоў сюды варушыць і трывожыць яго сон". Далей аўтар перадае душэўны стан зламысніка: "I было штосьці страшнае ў гэтым нямым спакоі лесу, і гэты страх пера-даваўся Андрэю". Нездарма ў народзе кажуць, калі што-

небудзь робіш на патраву, не толькі азірніся па баках, управа і налева, але і паглядзі ўверх. Нехта вышэйшы за нас з вышыні нябёсаў назірае за нашымі ўчынкамі. Не толькі ляснік Максім Заруба "вартаваў" той лес, кажа мастак, яшчэ пільнавалі і другія стражы, што былі ў самім Андрэю — "страхі". I апраўданне: "Ну, што будзе, то будзе" не ўсцерагло Андрэя ад адказнасці. Найпер-шай і цяжэйшай за ўсё - маральнай адказнасці перад самім сабой. Галоўны персанаж выступае ў апавяданні самым строгім суддзёй самому сабе.

I гэта з'яўляецца лейтматывам твора народнага пісьменніка. Цяжкія, пякучыя дні, поўныя сораму і раскайвання, надышлі для працаўніка. "Яшчэ ніколі не зазнаваў Андрэй такога клопату, як цяпер. Недарма гавораць людзі: "Хто ўкраў парасё, таму і ў вушах пішчыць". Аўтар заглыблена, крок за крокам, перадае стан душы парубшчыка ў чужым лесе. Ён піша: "Прызнацца, Андрэй нават не рад быў, што ссек гэты дубок: мала што можа стацца!" Сталася горшае з прадчуванняў. I людзі не згледзелі, і ўправіцца ўдалося з толкам, і нават ляснік Максім Заруба "прыкрыў" тую "пакражу". "Ну і людзі! - гаварыў сам сабе Максім Заруба. - Ну, украў, ну, ссек, няхай цябе ліха ссячэ; дык не рабі так, каб кожнаму кідалася ў вочы тваё злачынства, гіцлю!" Душа лесніка таксама не на месцы.

Абодва персанажы, селянін і ляснік, пакутуюць, яшчэ не ведаючы, не падазраваючы, хто стаў і што стала прычынай для іх трывогі. Яны пазбавіліся сну. Дзённа і ноччу яны не знаходзяць сабе спакою, былыя сябры дзя-цінства, злы лёс якіх развёў іх па розныя бакі дабра і зла, калі адзін падпаў пад уплыў злога духу, а другі губляўся ў дагадках, хто мог сатварыць "пакражу".

Сумленне - маральная геніяльнасць асобы, сцвяр-джаў філосаф Гегель. Унутраны голас уласнага сумлен-ня Андрэя Плеха прымушае яго хаваць ад людскіх вачэй нажыву, перахоўваць дубовыя камлюкі з месца на месца, дрыжаць над імі, баючыся "пусціць іх у дзела". Вось ужо "проста свет здаваўся яму нямілы", сапраўды "моташна было Андрэю". Супярэчлівыя плыні думак і пачуццяў агортваюць душу змоўцы з уласным сумленнем, якое, здавалася, заснула ў тым лесе. Андрэй спавядаецца: "Здаецца, узяў бы, завязаў вочы і ішоў бы няведама куды, абы знайсці заспакаенне, абы не чуць той згры-зоты, што была на яго сэрцы". Андрэй гатовы вярнуцца назад, сам сябе дакарае, пакутуе: "I чаго яму было лезці ў гэты лес? Сядзеў бы сабе спакойна і гора не знаў бы".

Душэўныя пакуты героя, які зрабіў ганебны ўчынак, празаік перадае тонка, дакладна, ён псіхалагічна абгрун-тоўвае паварот кожнай думкі. Як толькі Андрэй Плех пачуў, што Максіма Зарубу выгналі са службы з-за "парубкі" ў лесе, за тое, што "аб'ездчыка набіў", душа яго нібы скранулася з месца. "Эх, здаецца, каб нічога гэтага не было, каб яно толькі прыснілася яму! Усё б было добра, каб не гэты дубок". Нідзе ні ў чым не знахо-дзіць спакою галоўны герой апавядання. Няма апраўдан-ня ягонаму ўчынку. Душэўная споведзь не дапамагае. Я. Колас выявіў у творы высокае майстэрства псіха-лагічнага аналізу. I вялікую ролю ў душэўным адзіна-борстве дабра і зла, віны і бяды ў душы Андрэя Плеха адыгрывае прырода - умяшчальніца настрояў персан-ажаў. "Голас сумлення" "гоніць" Андрэя Плеха "на бераг Нёмана", дзе ён прыносіць "ахвяру сумленню", апускае камлюкі "маладога дубка" на ваду, на сярэдзіну ракі. "Халодная, як жалеза, вада плюхала ў пустыя берагі і ўсхліпвала, як маці, страціўшы дзяцей сваіх..." Сумленне нібы супакоіў, але сябра на службу не вярнуў.

А душа лямантавала, прасілася, пярэчыла, "якому ж лысаму чорту гатаваў" тыя дубовыя кавалкі, гатовы быў ужо назад іх даставаць з быстрыні Нёмана. Апавяданне магло б на гэтым і завяршыцца. Але ў творы разгортва-ецца яшчэ і іншы матыў. "Хіба можна адкупіцца ад сумлення тым, што... пакідаў у ваду камлюкі?" Душэўная драма на гэтым не заканчваецца. Андрэй ідзе на спо-ведзь да Максіма Зарубы. Знаёмы з дзяцінства Заруба праяўляе душэўную шчодрасць, не вінаваціць сябра. Але і пан свайго рашэння не мяняе. Пан не можа паве-рыць, што Андрэй сам, па сваёй волі прызнае віну за сабою. А "лес стаяў спакойны... Колькі чаго давялося бачыць яму на сваім вяку". I галінкі хвой "шапталі" Андрэю, "як шэпча маці, схіліўшыся над дзіцем", "што Андрэй сапраўды не такі вінаваты, як гэта крычыць яму кожную хвіліну чулае сумленне".

Вёска, чалавек працы маюць сваю мараль, выхаваныя вякамі традыцыі, прынцыпы. Беларусы жывуць па законах продкаў, што абумовіла традыцыйнасць і кансерва-тыўнасць іх менталітэту. Абуджанае сумленне стала асновай характару беларуса. У душы селяніна-беларуса жыве "дар неба" - навіты на сэрца "клубок" вострага адчування болю ўласнага сумлення, пачуццё гонару і годнасці, адказнасці за зямлю і чалавека на зямлі.

У апавяданні "Называецца зарабіў" селянін, адмы-словы на ўсе рукі майстар і дбайны гаспадар, наймаецца працаваць ("свіран перасыпаў і паветку паставіў") і за ўсю сваю працу змог купіць толькі свістульку-казельчы-ка. "...Паднёс дзед хвосцік у рот, падзьмуў - свіснуў казельчык, аж рэха па лесе пайшло. Усміхнуўся дзед Баўтрук: вось будзе рад унучак Андрэй!" Вось што зара-біў чалавек за сваю старанную і нялёгкую працу. "ПІто цяпер мільён, - разважаў хутаранін Даўнар, "чалавек-прайдоха, спрытны і хітры", наймаючы дзеда, адмысло-вага працаўніка на работу. - Што купіш раніцаю, таго не купіш вечарам". I дадае: "Цяпер, васпане майстру, усе мільянерамі сталі. У іншых калені голыя, па карку вошы поўзаюць, а мільёнамі кідаюцца. Вось яно што!"

Тэма духоўнага перараджэння, прыстасаванства, занядбання агульнапрынятых норм і прынцыпаў, калі "грамадства" перастае лічыцца з "душою" асобнага чалавека, загучала ў апавяданні "Курская анамалія". Выбраў сход настаўніка за папа, а заадно пастанавіў: выбраць новаму папу яшчэ і жонку - Настассю Гулькіну. А як жа іначай: "Вобчаство любіць, вобчаство чэсць аказвае". I з'явіўся на вёсцы новы прапаведнік Рыгор Угоднік, бо "трэба было так ці іначай выходзіць з гэтага застою". Вось, аказваецца, дзе ён пачаўся, той першы застой у нашым грамадскім побыце, адкуль цягнуцца "застойныя гады". Яшчэ з таго часу, калі "адзін школьны інструктар чытаў на павятовым з'ездзе настаўнікаў даклад на тэму "Ці можна навучыць дзяцей грамаце без кніг, паперы і алоўка або пяра?" 3 даклада выходзіла, што можна, як прыгадвае настаўнік, будучы кандыдат у "народныя абраннікі" на высокую духоўную пасаду.

"I якіх толькі анамалій не бывае на свеце!" - са скру-хай і іроніяй усклікае аўтар. У новых стасунках грамад-скага развіцця ідзе дэградацыя маральных каштоўнас-цей, ніхто не лічыцца з лёсам і душой асобнага чалавека. "У двары пана Тарбецкага" - апавяданне, дзе самых розных людзей "назбіралася" асабліва многа: санітар, прачка Грындзя, свінабой з жонкай, прачка Варакса і яе "напалавіну" замужняя дачка Анэта, поп Лагода, кравец Самабыль, швачка Самабыліха, шавец Сякач, дацэнт, электрыфікатар, тэхнік, хлебапёк і іншыя - тут даецца ледзь ці не поўны "сацыяльны зрэз" грамадства на рубяжы двух светаў — людзей з мінулага, у якіх адабра-лі будучае. Думаецца, што зусім невыпадкова Грындзя, адна з тых жанчын, пра якіх пісьменнік зазначаў: "хітрая і прабеглая", нечакана ўспамінае, што і яна з роду графаў, хоць і баіцца, каб яе не выслалі адсюль, бо поруч жа мяжа, а на тым баку - зусім іншы лад і склад мыслення. Пра многае ў агульначалавечым плане - пра тое, што траціцца беззваротна, і што набываецца і ці намнога яно лепшае, тое, што прыходзіць, - могуць засведчыць лёсы абяздоленых раптоўна людзей з растаптанымі душамі і з раструшчанымі пачуццямі, з якімі ўжо мала хто лічыцца, але якія ўсё яшчэ пра-даўжалі з'яўляцца носьбітамі ўстойлівага і звыклага існавання. "Хістаўся стары лад у самых асновах сваіх, у муках болю нараджаўся другі, новы парадак, а Яхім Суднік жыў сваім жыццём", - піша аўтар.

"Сваім жыццём" жылі многія персанажы ў апавядан-нях Я. Коласа 20-х гадоў XX ст. Гэтае жыццё было поўным сэнсу і зместу, жыццём каларытным і непаўтор-ным, жыццём людзей на сваёй зямлі.

Сёння, з вышыні часу, зусім па-новаму "бачацца" і многія іншыя творы народнага пісьменніка. У прыват-насці, тыя, у якіх Я. Колас узнімаў эстэтычныя праблемы часу, гаварыў аб ролі мастака і мастацтва ў грамадскім прагрэсе. Вырашэнне праблем станаўлення творчай індывідуальнасці мастака слова ў новых умовах рэвалю-цыйнай явы мы бачым у апавяданнях "Трагізм" і "Трыумф". У іх аўтар адстойваў абранасць, выключнасць творчай асобы, паказваў таямніцы творчага працэсу. Калі ваяўніча і грозна праяўляўся гвалт над паэтам, які ажыццяўляўся часам звонку, або гвалт самога творцы "над сабою", каб патрапіць на новы лад думак, гэта аднолькава прыводзіла да творчага заняпаду асобы, нярэдка і да самагубства паэтаў, спараджала нівелі-роўку талентаў, садзейнічала "пастаноўцы" творчага працэсу на паток, на "вытворчыя" рэйкі. Я. Колас падкрэслівае асабістую неабароненасць і крохкасць душы чалавека-творцы ў новым, паслярэвалюцыйным грамадстве.

Асновай людскіх узаемаадносін у экстрэмальных умовах, бясспрэчна, можа быць толькі кампраміс, духоўная гармонія, уменне аднаго чалавека лічыцца з жаданнямі і імкненнямі другога. Так сцвярджаў пісьмен-нік, які сам шмат перажыў, у апавяданні "Адукацыя". Пісьменнік быў абачлівым у сваіх творах, пазбягаў просталінейнасці меркаванняў і хуткасці прысуду над індывідам.

Феномен Я. Коласа-празаіка, што праявіўся ў апавя-даннях, напісаных на рубяжы дзвюх эпох, заключаўся ў глыбіні позірку на чалавека, у веры ў невычэрпнасць людскіх сіл, у глыбокай перакананасці, што сапраўднае, адвечнае, асноватворнае, стрыжнявое праб'е сабе дарогу і прарасце ў душах і сэрцах людскіх, а ўсё наноснае, пач-варнае, гіпертрафіраванае, несумненна, адыдзе на задні план, саступіць месца здаровым і новым сілам.

Праўдзівасць характараў і тыпаў, прастата і даклад-насць апісанняў, зоркасць мастака да дэталяў, выразная рэалістычная манера пісьма, мудрасць і нетаропкасць у развагах - усё гэта характэрна для твораў Я. Коласа. Амаль кожнае апавяданне яго асветлена іроніяй, якая не-не ды і пераходзіць у з'едлівасць. У многіх радках таксама выразна праступае мудрая ўсмешка, прагляд-ваюць павучальнасць, памяркоўнасць, глыбіня агульна-чалавечых разваг аб прыродзе чалавечай душы.

Аўтарская ўвага акцэнтавана выключна на ўнутра-ных адчуваннях персанажаў, што значна ўздымала ўзровень тагачаснай псіхалагічнай прозы. Раскрываўся багаты змест духоўнага жыцця розных людзей, сярод якіх не было, не магло быць нецікавых. Кожным сваім творам пісьменнік нібыта сцвярджае, што свет чалавека невымерны, невычэрпныя скарбы яго душы, шматслой-ная гама чалавечых перажыванняў. Усё здолее асіліць чалавек, калі час і абставіны будуць садзейнічаць най-паўнейшаму раскрыццю ягонай духоўнасці.

Мастацкія творы малой формы, напісаныя Я. Коласам на пачатку стагоддзя, вызначаліся несумненным багац-цем агульначалавечага зместу. Я.Колас-пісьменнік успрымаў чалавека цэласна, у паўнаце яго духоўнага і фізічнага існавання, ва ўзаемадзеянні і супрацьдзеянні розных маральных пачаткаў, у суровай наканаванасці лёсу. Не да нейкай абстрактнай "гармоніі" чалавека і прыроды, асобы і грамадства, духу і цела імкнуўся мастак слова. Ён паказваў непаўторную і каларытную постаць, намагаўся паўней выявіць тое, чым жыў чала-век, які ён, што ў яго за душой і на якія ўчынкі ён здоль-ны і зможа настроіць сябе.

Вытокі такой увагі літаратуры да духоўнага свету чалавека знаходзім мы яшчэ ў старабеларускай літара-туры. У пазнейшы час у творах мастацтва воляю іх ства-ральнікаў адбівалася ўся глыбіня складанага, супярэчлі-вага ўнутранага жыцця чалавека, жыцця, якое пастаян-на абнаўлялася, бо перайначваўся і сам зменлівы і неўсталяваны час. Народны пісьменнік Я. Колас праяўляў такую ж велічнасць адухоўленасці, развагі, мудрасці ў сваёй мастацкай практыцы, ствараючы непаўторныя вобразы.

Аповесць "На прасторах жыцця" - твор, у якім Я. Колас паказаў моладзь новых дзён "як бы збоку" (А. Адамовіч). Мы бачым цягу маладых да навукі, асабістае і грамадскае жыццё герояў, іх юначы максімалізм, актыўную пазіцыю ў адносінах да грамадскіх перамен.

Зборнік вершаў "Песні-жальбы" (1910) - першы паэтычны зборнік Я. Коласа. Менавіта "зборнік", хоць самі вершы складаюць адно цэлае. Паэт знаходзіўся ў няволі, адбываў турэмнае заключэнне ў Мінску пасля нелегальнага настаўніцкага з'езду, а песні яго "луналі" на волі. Сябры сабралі вершы, якія друкаваліся, у асоб-ную кнігу і выдалі яе. "Песні-жальбы" - гэта песні аб долі-нядолі людской. Была ў тых песнях нейкая свая тужлівая, але і аптымістычная нота, якая дыхала цяплом, чалавечнасцю, зваротам да ўсіх і кожнага, хоць і пісаў паэт пра нястачу, голад і здзек. Нібыта пра "хмаркі", "сонца", "ветрык", пра "восень" і "снег халодны" напісаны верш "Не бядуй!". А колькі ў радках цеплыні, аптымізму! Тут няма і кроплі адчаю, трагедыйнасці. Паэт з упэўненасцю сцвярджае, нават не абяцае, не це-шыць надзеяй, а цвёрда заяўляе:

Дымам пойдзе ўсё ліхое, Ўсё, што душыць нас і гне. Вер, брат, - жыцце залатое Будзе ў нашай старане.

Адсюль і яшчэ адзін верш "Будзь цвёрды", звернуты ізноў жа да селяніна-мужыка з заклікам мацаваць дух, "не гнуцца" нідзе і "ніколі траўкаю пахілай". Вершы Я. Коласа ў зборніку "Песні-жальбы" напісаны ў "наша-ніўскай" традыцыі, але іх вылучае метафарычнасць, глыбіня падтэксту, жыццёвая недагаворанасць, што стварае даволі адчувальную філасофска-канцэпту-альную аснову твораў. Нібыта мудрыя запаведзі жыцця, галосна і пранікнёна гучаць звароты да тых, хто жыве на волі, у той час калі сам паэт у няволі, за кратамі, заклікі да тых, хто мае мажлівасць заявіць аб сабе і не сагнуцца, хто нізашто не хацеў бы страціць звычайнае чалавечае аблічча. "Не гніся", "не зважай", "не прасі", "не лісціся к сільным, дружа", - гаворыць аўтар. Галоўнае -захоўваць чалавечае ў чалавеку, "быць цвёрдым" у сваіх перакананнях і не ганьбіць сябе дрэннымі ўчынкамі, не падлажвацца ні пад які іншы манер, заставацца самім сабой. Бо інакш:

I ў людзей ты гонар страціш -I цябе зракуцца: Лепш змагацца вольным, браце, Чым цярпець ды гнуцца!

Нездарма ў варыянтах газеты "Дзянніца" радок "не лісціся к сільным", гучаў "не масціся к сільным, дружа, змейкаю-бярозай". Беларусу, селяніну-бедняку, не выпадала шукаць заступніцтва ў "магутных гэтага свету" ці ў сваіх багацееў альбо чакаць ласкі ад болып моцных краін-суседзяў. У беларуса свой шлях, свая доля, якая асабліва выразна бачылася паэту з турмы. Твор датуецца 1912 г. Паэтычны зварот "Будзь цвёрды" выпакутаваны аўтарам, у ім рэалізаваўся ўласны жыц-цёвы вопыт паэта з народа.

Верш "Асадзі назад!" напісаны ў той жа алегарычна-скрушнай манеры, але ў ім ужо значна болыная ўдзель-ная вага сатыры і гумару, з дапамогай якіх паэт са сме-хам скрозь слёзы абагульнена малюе гаротнае і бяспраўнае існаванне бедняка. Верш - разгорнутая, але бязрадасная карціна жыцця-быцця селяніна на сваёй зямліцы. "Асадзі назад!", паводле сялянскай завядзёнкі, кажуць гаспадару каня з возам, калі яны выб'юцца напе-рад з агульнай шарэнгі ці конь уздыбіцца ў аглоблях. Паэт такі выраз зрабіў рэфрэнам у творы, ад чаго словы гэтыя ўспрымаюцца як трапны афарызм, сведчанне духоўнай несвабоды, прыніжанасці і занядбанасці пра-цаўніка ў грамадстве. Верш мае сацыяльную скірава-насць, ён заахвочвае і паэтызуе сялянскія бунты. Але напачатку кожны радок у вершы выклікае ўсмешку, нараджае суперажыванне, тоіць у сабе спагаду і пратэст.

Дрэнна маё жыцце, Ўсё ідзе не ў лад, I крычаць мне ўсюды: "Асадзі назад!"

Паэт не проста ўсклікае, ён пераконвае, што такі вокліч-вокрык гучыць над вухам не сам па сабе, а таму, што селянін бедны, хоць і сцвяржае: "Божа ты мой мілы!/ Б'юся я, як гад,/ Толькі ж дзе ні ткнуся - / "Асадзі назад!" Далей пісьменнік разгортвае смешныя і неверагодныя часам здарэнні, якія адбываюцца з героем у штодзённым жыцці. Кожны раз пры жаданні што-не-будзь змяніць у сваёй паўсядзённасці ён церпіць няўда-чу. Ні ў пошуках асабістага шчасця, ні ў імкненні адвая-ваць месца ў грамадзе, ні ў спробах дабіцца адпаведнага статуса ў дзяржаве, ні ў жаданні дачакацца сацыяльнай справядлівасці, роўнасці сярод роўных, ні ў памкненнях у будучыню ні для сябе, ні для сваіх дзяцей яму не шан-цуе. Усмешку выклікаюць прызнанні "помню я жаніўся", "трапіў раз ў горад", "я з капейкі збіўся", але за ўсім гэтым ідзе абавязковае, як прысуд, бязрадаснае і неаба-рачальнае - "Асадзі назад!":

Хлеб прыслалі ў вёску, Там галодных шмат. Пруся я з мяшэчкам -"Асадзі назад!"

Несумненна, паэт не адказвае свайму герою ў пры-родным розуме, кемлівасці, мудрасці, калі кажа: "Гала-ву я маю:/ Быў бы дэпутат". Аднак жа адказ адзін:

"Цэнзу ты не маеш,/ "Асадзі назад!" "Цэнзу" - права не маеш, табе не належыць быць у грамадзе, дзе ствараюць законы. Два разы толькі ўдалося бедняку выйсці напе-рад, аднойчы гэта было, калі ўзбунтаваў ён вёску, пад-бухторыў народ, заклікаў не скарыцца, выступіць за свае правы, вылучыць справядлівыя патрабаванні. Тады прыстаў выклікаў яго наперад і загадаў яшчэ даць яму розгаў "упярод", каб не быў ахвочы вылучацца іншым часам, каб і надалей запомніў сваё месца.

Гэта ты, мярзавец, Ўзбунтаваў народ? Гэй, гарадавыя! Даць яму ўпярод!

Сама праўда жыцця, час, абставіны, "гісторыя вылу-чае мужыка-працаўніка на авансцэну, робіць героем дня", - пісаў даследчык творчасці Я. Коласа А. Лойка.

Я. Колас — паэт-пейзажыст. У вершах ён можа пера-даць і срэбразвонныя гукі ручая, і посвіст салоўкі, і шум дубравы і ціхую плынь рачной хвалі, што цалуе пры-брэжны пясок. Такі верш "Нёман". Пачатак верша эле-гічны, павольны, лагодны: "Льецца Нёман паміж гораў,/ Поўны сілы і красы". Затым рытміка твора змяняецца, гучаць воклічы, услаўленні, словы падзякі за штодзён-ную працу бацькі Нёмана:

Гой ты, Нёман, наша рэка! Поіш ты і корміш нас.

Працавітая рака давала рыбу сялянам, па ёй сплаўляліся плыты з бярвенняў, якія мясцовыя жыхары ганялі аж у Балтыйскае мора.

Разліваўся па ракітах I займаў і лес, і гай... Даўгавязы плыт за плытам У далёкі нёс ты край.

Звінелі песні і гучалі дудкі на яго берагах, не аднойчы стомленыя касцы "абмывалі" свае твары ў яго водах, рыбак "спаў... на беразе пад дубам". Пралёг шлях Нёма-на праз увесь беларускі край, праз лёс і шчасце мужыка. Колас шчымліва-радасна, велічна і ўзнёсла ўсклікае:

О, наш чысты, наш свабодны Нёман, быстрая рака!

Шматлікія выразы, азначэнні ў паэзіі Я. Коласа сталі крылатымі выслоўямі. Інтанацыйна багатыя, напоўне-ныя жыццярадаснай энергіяй раскаванага пачуцця, уну-транай сілай уздзеяння, яркімі малюнкамі жывой пры-роды вершы паэта "Першы гром" і "Усход сонца".

Асобна варта падкрэсліць верш "Песняру". Датуецца ён 1910 г., годам зняволення ў астрозе ў Мінску. Упер-шыню надрукаваны ў 1918 г., калі Беларусь перажывала першыя ўзлёты і падзенні, адваёўваючы і страчваючы сваю дзяржаўнасць. У такіх умовах роля песняра, мастака і мастацтва, на думку аўтара, значна паглы-бляецца, разглядаецца шырэй і ацэньваецца вышэй. Колас звяртаецца да сабрата па пяру:

Заспявай ты мне песню такую, Каб душу мне паліла яна, Каб у ёй ты нядолю людскую I ўсё вычарпаў гора да дна.

У дыялогавай форме аўтар называе асноўныя тэмы творчасці паэтаў з народа, раскрывае змест рэчаіснасці, паказвае шляхі да вызвалення, падагульняе ролю і месца ў агульным змаганні песняра і яго слова: каб песня "паліла нядолю", "каб маланкай жахала яна", "каб гры-мела, як гнеў перуна". Родны край - Беларусь, яго суча-снае і будучае, вёска, лёс сялянства, якое складае стана-вы хрыбет беларускай нацыі, беларуская прырода, што жыве ў кожным, напаўняе сэрца і душу мясцовага насельніцтва, роля творцы, песняра-вешчуна ў грама-дзе, вялікая сіла ўздзеяння роднага слова на фарміраванне светапогляду народа - вось асноўныя матывы ў вершах "Не бядуй!", "Будзь цвёрды", "Асадзі назад!", "Песняру", "Нёман", "Першы гром".

Паэзія Я. Коласа шматжанравая і тэматычна багатая. Лірыка - самавыражэнне паэта, які ўкладвае ў вершы гнеў і помсту, заклік і боль, смех і слёзы. У лірыцы Кола-са адбіліся вольналюбівыя імкненні і спадзяванні бела-рускага народа, шлях да свабоды і незалежнасці, развіццё грамадзянскіх праў, дэмактарычных асноў быцця. Асаблівае месца ў паэзіі займае вобраз Радзімы, якую

паэт любіць усім сэрцам, паэтызуючы прыроду роднага краю. Паэт улюблёны ў чалавека працы, праўдзіва і захоплена апявае мілыя прасторы і чалавека на родных гонях.

Паэзія Я. Коласа 20-х XX ст. гадоў напоўнена роздумам, глыбокая па сваёй думцы. У вершах заўсёды заключа-на філасофія жыцця, вывад аб значнасці, велічы ці змя-стоўнасці таго, пра што гаворыцца ў творы, прысутні-чае абагульненае заключэнне. За асобным, самым звы-чайным і дробязным, здавалася б, на першы погляд фактам бачны магутны і жыццёва важны сэнс. Такім з'яўляецца, напрыклад, верш "Наперад", у якім раскрываецца глыбокая філасофская думка аб неаб-ходнасці заўсёды імкнуцца да новага, ісці наперад, верыць у чалавечы розум. Малююцца, здавалася б, няхітрыя карціны прыроды: ззянне сонца, зіхаценне расы, а ва ўсім гэтым - незвычайны сэнс і змест. Вечны-мі будуць рух і абнаўленне ў прыродзе, вечна будзе імкнуцца наперад, адкрываць і спасцігаць патаемнае чалавек, які сам - вечная загадка і найбольшая таямні-ца прыроды. У пазнанні непазнанага - вечны рух пры-роды і чалавека.

Выразная філасофская скіраванасць вылучае і верш "Голас зямлі". Жывучы ў Ташкенце, за тысячы кіламет-раў ад Беларусі, калі народ, наша родная зямля пакута-валі ў фашысцкай няволі, паэт нібы фізічна адчуваў боль і раны сваёй старонкі, чуў голас Беларусі. Родная зямля, як жывая істота, клікала свайго сына, наракала на свой лёс, паказвала невылечныя раны. Голас роднай зямлі быў напоўнены стогнам і скаргай, горкімі ўсхліпамі, у ім чуўся плач. 3 сыноўскай любоўю ўспрымае гэтыя галасы паэт. Яму баляць раны роднай зямлі, няма яму спакою, пакуль па беларускай зямлі ступае нага чужынца. Верш Я. Коласа "Голас зямлі" ў нечым істотным, галоўнай думкай пра родны край у няволі, набліжаецца да паслан-ня Я. Купалы "Беларускім партызанам". Купала адрасуе свой верш народным мсціўцам. Колас звяртаецца да зямлі, якая ўзгадавала і дала сілу не аднаму пакаленню мужных барацьбітоў, таму паэт выказвае спадзяванне, што ёсць магутныя сілы ("багатыры"), верыць у няскора-насць народа, у хуткае вызваленне.

Шумяць гняўліва твае пушчы, Трасуцца помстаю бары, I дзень твой хмурны зрок расплюшчыць -Ёсць у цябе багатыры!

Як і Купала, Колас звяртаецца да багатырскай сілы народа, да яе сыноў, якіх узрасціла, узгадавала белару-ская зямля, якім дала сілу і якія прынясуць вызваленне і шчасце. Верш прасякнуты глыбокім патрыятычным пачуццём.

Думкі паэта былі на Радзіме, а перад вачыма ўзвыша-лася гара Чымган, адна з найбольшых прыгожых горных вяршынь ва Узбекістане. Асабліва прыгожы горны хры-бет увечары, калі "хмары звісаюць над ім і, здаецца, вышыню гары павялічваюць", - прыгадваў сам паэт, прызнаючыся, што верш напісаў хутка, за два дні, падоўгу гледзячы на вяршыню. Роздум пра Радзіму не пакідаў паэта. Верш па форме адносіцца да пейзажнай лірыкі. Напісаны ён маляўніча, рознымі фарбамі і адцен-нямі, вельмі багаты на параўнанні, асацыяцыі.

Пасля вяртання паэта ў разбураны вайной Мінск напісаны верш "У родных мясцінах". Ляжаў у руінах родны горад, і дом, у якім жыў паэт да вайны, быў зруй-наваны з зямлёю. Не стала і многіх людзей, каго ведаў паэт, з кім ён сустракаўся да вайны: хто загінуў, "хто выселіўся сам к апошнім тым на свеце рубяжам, дзе крыж стаіць журботна-нерухома", "...другіх вайна ў далёкі свет пагнала, і многа іх не вернецца назад". Паэт не нагнятае адчуванні. Ён піша праўдзіва, дакладна і змястоўна пра ўсё тое, што перажыў, што ўбачыў на свае вочы. Верш мае дакументальную аснову, у ім -факты біяграфіі паэта: перажытае гора ад смерці жонкі, з якой пройдзена нямала жыццёвых дарог, ад гібелі на фронце яго сына Юркі. Шмат гора перажыў край паэта, многа гора выпала і на долю кожнага яго жыхара. Але ў родных мясцінах пачыналася мірнае будаўніцтва, людзі актыўна браліся за працу. I ў вершы гучыць думка, што "з пажарышч край паўстане, расцвіце", што народ і край стаіць на верным шляху, "павянчаным з праўдай".

"Новая зямля" (1923). Паэму Якуба Коласа "Новая зямля" нездарма называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства. Сапраўды, з якога мастацкага

твора мы можам так поўна і ўсебакова даведацца пра жыццё і быт беларускага селяніна, дзе так вычарпальна і змястоўна расказана пра яго працу, пра розныя прылады працы, якімі селянін карыстаецца, пра прыроду, якая яго акружае, пра будні і святы, якія ён перажывае, пра тое, як беларус частуе гасцей, як і чаму вучыць дзяцей, як адносіцца да сям'і і сваякоў, да сваіх абавязкаў на службе, як апранаецца, як гаворыць, як адносіцца да людзей - пра ўсё хараство і непаўторнасць мілага сэрцу кутка і пра асаблівасці нацыянальнага побыту і характа-ру беларуса. Я. Колас выступіў у паэме як сапраўдны летапісец жыцця беларускага народа. Мы называем паэму энцыклапедыяй яшчэ і таму, што ў ёй глыбока і ўсебакова пастаўлены праблемы нацыянальнага і сацы-яльнага вызвалення, сцвярджаецца высокая чалавечая годнасць селяніна-беларуса, адлюстравана рэальнае паўсядзённае сялянскае жыццё. Прычым быт і быццё, матэрыяльны і духоўны свет, клопат пра хлеб надзённы раскрываюцца ў спалучэнні з клопатам аб хлебе духоўным, у пошуках "кавалка зямлі" селянін не забы-ваецца пра душу, пра чалавечую мараль, годнасць, пра свядомасць.

Змястоўна і ўсебакова раскрыты ў творы вострыя і складаныя палітычныя праблемы часу: спрадвечнае імкненне беларускага сялянства да зямлі і волі, трагізм сялянскага лёсу. Прысутнічае тут і паэтызацыя сялянскай працы, побыту, узнімаюцца праблемы сацыяльныя і маральныя. Праз увесь твор праходзіць тэма ўзаемаад-носін чалавека і прыроды.

"Новая зямля" - твор аб пошуках селянінам уласнага надзелу, кавалка зямлі, з якім ён звязваў свой дабрабыт, вольнае і незалежнае, заможнае жыццё. Ідэя зямлі ў творы выказана глыбей. Тут не толькі паказаны трагізм сялянскага лёсу, крах ілюзій, тупіковы шлях адзіночкі, немагчымасць дабіцца чаго-небудзь на гэтай зямлі, не змяніўшы свет да лепшага, а раскрываецца паўната чалавечых адчуванняў на роднай яму зямлі.

Я. Колас у паэме значна наблізіўся да стварэння нацыянальнага характару беларуса, зрабіўшы відавоч-ны крок у яго спасціжэнні, усебаковай абмалёўцы, у заглыбленым разуменні яго сутнасці і адметных рыс. Гэта Міхал, галоўны герой паэмы, яго брат Антось, маці, дзеці. Міхал - працавіты, старанны, справядлівы, шчо-дры, дбайны гаспадар, чалавек не сухі, з паэтычнай душой. Настойліва і цярпліва нясе ён "ярэмца" хлебаро-ба, працуючы на нялёгкай пасадзе лесніком. У яднанні з прыродай і светам праходзіць жыццё гэтага чалавека.

Антось — майстар на ўсе рукі і штукар, любімец дзя-твы. Ён можа на поўным сур'ёзе, не лянуючыся і не шка-дуючы часу, з цікаўнай дзятвой варыць клёцкі ў бяроза-вым соку, каб тыя былі смачнейшыя, увабраўшы вясно-выя сокі зямлі. Што з гэтага выйшла, мы ведаем ("Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся? - Паскудства, брат, і не пытайся!"). Няўдачы не бянтэжаць жыццелюбівага героя, весялуна (калектыўнае паляванне на зайцоў, выпрабаванне чоўна). Паэтычная душа дзядзькі Антося багата рознымі фантазіямі, таму яго любяць дзеці. Антось - паэт і працаўнік. Успомнім, з якой любасцю дзядзька выбірае касу. Гэта шчодрая і добрая душа, багатая і яркая натура. Міхал і Антось паказаны праўдзіва, без ідэалізацыі.

У паэме аўтар раскрыў шматгалоссе жыцця, багацце жыццёвых праяў. Усе поры года мы прасочым на яе ста-ронках, убачым сумнае і смешнае ў быце селяніна, даведваемся пра яго захапленні (рыбалка, збор бараві-коў). Паэт можа расказаць, як звіваюцца пчолы ў рой і як яго трэба здымаць. Ведае, як трэба малаціць, жаць, касіць, укладваць воз сена. У паэме мы чуем гоман кры-нічкі, шум лесу, посвіст ветру ў полі.

Я. Колас паказвае ў паэме "Новая зямля" жыццё, дзе пануе "дух волі", дзе чалавек жыве паўнакроўным і ўну-трана багатым жыццём. Гэта свет герояў Я. Коласа. "Не! духу волі плынь жывая / Такога ладу не прымае / I не прыхіліцца ніколі / Да гэтай лішне простай долі..." Паэма Я. Коласа шматгранная, аб'ёмная, змястоўная.

Жыццё чалавека ў сям'і, уклад жыцця гэтай сям'і, прынцыпы і норавы, характар узаемаадносін людзей рознага ўзросту, становішча і лёс сям'і ў народзе, выпрацоўка асноў народнай маралі, прынцыпы сацыяльнага ўладкавання, месца і роля народа ў свеце - такі лейтма-тыў паэмы "Новая зямля", абагульняльная думка гэтага твора - аднаго з самых грунтоўных твораў у беларускай літаратуры.

Чалавек у сям'і, сям'я ў народзе, народ у свеце - пра гэта паэма Я. Коласа "Новая зямля".

"На ростанях". Тры аповесці Я. Коласа - "У палескай глушы" (1922), "У глыбі Палесся" (1927), "На ростанях" (1954), аб'яднаныя ў адну кнігу, сталі першым белару-скім раманам-трылогіяй. Ён названы па апошняй част-цы, хаця паміж выхадам першай і апошняй частак прай-шло больш за трыццаць гадоў.

Трылогія "На ростанях" - твор аб жыцці беларускага народа на пераломе дзвюх эпох, на рубяжы XIX-ХХстст. Ідэю трылогіі можна вызначыць як пошукі шляхоў служэння інтэлігенцыі свайму народу. Твор носіць ярка выражаны аўтабіяграфічны характар. Сёння ўсе ведаюць біяграфію пісьменніка, шматлікія факты з якой ляглі ў аснову палескіх аповесцей. У трылогіі пака-зана абуджэнне свядомасці народных мас, працэс пераўтварэння забітага патрыярхальнага сялянства ў рэвалюцыянізаваную масу, абуджэнне беларускага народа і ўсведамленне яго адзінай магутнай сілай. Лёс героя становіцца лёсам народа. Аўтар паказаў, што Беларусь на рубяжы ХІХ-ХХ стст. перажывала перыяд вострых сацыяльна-эканамічных узрушэнняў. Плынь жыцця, супярэчнасці часу, шматлікія праблемы рэвалю-цыйнага абнаўлення пададзены пісьменнікам у трылогіі.

Настаўнік Андрэй Пятровіч Лабановіч - таленавіты сын беларускага народа. Ён жыве якраз на гістарычным павароце, на зломе старога ўкладу жыцця і ў час нара-джэння новага ладу.

Нездарма адной з галоўных праблем трылогіі з'яўляецца праблема сэнсу жыцця. Народ на гэтую пра-блему глядзіць проста - жывеш, як трава расце, бо "жывым у зямлю не палезеш", а "прыйдзе час - паха-ваюць". Аб гэтым часта вядзе спрэчкі Лабановіч са сваім сябрам і калегам Турсевічам.

Турсевіч даказвае, што чалавек жыве "дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным іншым". На што Лабановіч пярэчыць: "Гэта ён так паві-і-і-нен жыць. Але мы бачым, што жывуць людзі зусім не па гэтаму правілу і пляваць яны хочуць на дабро або на нейкую там карыснасць. Асправа тут стаіць зусім проста і ў гэтым сэнсе ёсць толькі адна мерка, якая падыдзе для кожнага: "Жыве чалавек для таго, каб у жыцці як мага болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе". Турсевіч прыводзіць у прыклад хрысціянскіх аскетаў, якія адракліся ад зямлі з усімі яе дабротамі, людзей, якія жывуць ідэямі ўсеагуль-нага дабра і дзеля іх ідуць на пакуты. Лабановіч заклю-чае: "Справа толькі ў тым, якія ўжываць спосабы, якімі дарогамі ісці і як разумець гэтыя прынцыпы". Падобныя пытанні стаялі перад рознымі людзьмі ў розныя эпохі. У рамане, такім чынам, раскрываюцца не толькі прыват-ныя, але і глабальныя праблемы цывілізацыі. Лабановіч -яркі нацыянальны герой, выразнік душы беларускага народа, філосаф і творца.

Тры кнігі - тры этапы станаўлення самасвядомасці героя, яго шляхі ў глыб душы народа, нялёгкая дарога да праўды. Паспрабуем тут патлумачыць сэнс назвы пер-шай часткі трылогіі. "На ростанях" - гэта значыць на скрыжаванні, на перакрыжаванні розных дарог. Ростань -слова, якое часта ўжываецца ў беларускай мове і якое так любяць беларускія паэты (свой першы зборнік вершаў, які выйшаў у Вільні ў 1924 г., малады паэт У. Жылка назваў "На ростані"). Ростань - расставанні і сустрэчы, выпраўленне ў дарогу і вяртанне назад.

На ростанях - гэта значыць на шляхах жыцця, пры расстаннях і сустрэчах з домам, з родным, блізкім. Пасля ростані бывае вяртанне. Вяртанне да саміх сябе, да асноў жыцця, вечных каштоўнасцей. Вяртанне да Беларусі.

"У палескай глушы" перад намі паўстае "глуш", "глухамань" не толькі як паняцце геаграфічнае, у сэнсе аддаленасці ад цэнтра, але і ў сэнсе цёмнасці, забітасці, бес-прасветнасці існавання людзей вёскі, заскарузласці і адсталасці іх свядомасці.

У аддаленую вёску прыязджае малады настаўнік з сур'ёзнымі намерамі аддаць усяго сябе служэнню сваёй справе і гэтым людзям. 3 першых крокаў Лабановіч энергічна бярэцца за справу, спадзеючыся ўнесці пасіль-ны ўклад у абуджэнне тут жыцця. Настаўнік хоча перайначыць гэта жыццё, "развеяць" цемру ў сэрцах і душах людскіх, імкнецца сеяць "разумнае, добрае, веч-нае". Але добрыя намеры яго натыкаюцца на кансерва-тызм целыпынцаў - яны не хочуць ні слухаць настаўні-ка, ні вучыцца, ні раздумваць над жыццём. Усюды пануе застой, маральная глухата, спустошанасць, "ідыятызм вясковага жыцця". Гэта быў "застой", характэрны не толькі для сялян, але і для інтэлігенцыі, у асяроддзі якой панавалі эгаізм, карыслівасць і занядбанне інтарэсаў народа.

Якімі дарогамі ісці да шчасця? У чым яно, асабістае шчасце? Як зразумець людзей і як знайсці сваё месца ў агульных шэрагах? Якія твае прынцыпы, чалавек? Перад Лабановічам з першых крокаў паўстае задача: ці ісці па сцежцы, якую да яго пратапталі саханюкі, дубей-кі, узвысіцца над народам, ці ісці з ім, быць як усе, ці весці людзей за сабой, адкрываць ім вочы. У нашай літа-ратуры паявіўся герой не просты, не статычны, а герой, які думаў, шукаў, сумняваўся. Нездарма ў хвіліну цяж-кіх расчараванняў прыходзіць да героя нечаканая думка аб самагубстве, аб мэтазгоднасці ці немэтазгоднасці далейшага існавання. Ці варта далей жыць, калі нельга нічога змяніць, калі ўсё, што цябе чакае, ужо вядома, гэта перажывалі да цябе сотні і мільёны людзей. Не адчай ахоплівае Лабановіча ў той момант, калі ён гля-дзіць на пісталет і думае аб сэнсе жыцця. Гэта роздум аб мэтах у жыцці, аб сіле і слабасці чалавечага існавання ў грамадстве, аб вялікім прызначэнні чалавека. Бабка Мар'я, Сцяпан Рылка, стараста Раман Круглы - людзі непісьменныя, цёмныя і па-свойму звыклыя з жыццём, з штодзённым існаваннем. Настаўнік Саханюк хутка "вылечыўся" ад ідэалізму і здолеў прыстасавацца да тутэйшага жыцця, мець нават выгоду для сябе ад таго, што яго акружаюць непісьменныя людзі. Усе намаганні Лабановіча ўнесці новы, свежы струмень у іх жыццё (лек-цыі, школа) прападаюць марна. Ён разумее, што ў Цель-шыне не разгорне крылаў. Вось чаму на старонках аповес-ці не аднойчы паяўляюцца малюнкі дарогі, гасцінцу.

У аповесці гучаць матывы адстойвання волі, долі для мужыка, патрабаванне нават самой магчымасці назы-вацца беларусамі. "Кожны народ мае свой гонар, - гаво-рыць Лабановіч сябру Турсевічу. - Англічанін перад усім светам горда зазначае: я - англічанін. Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прад-стаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы - беларусы. Бо на галаву бела-рускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, год-насць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлі-гент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх". Лабановіч шукае шляхоў, як дапамагчы свайму народу, выправіць становішча. "Лабановіч - мой двайнік. Выдуманага ў яго характары і паводзінах няма", -прызнаваўся Я. Колас.

У другой кнізе трылогіі "У глыбіні Палесся" герой робіць свой канчатковы выбар. Перад ім стаіць дылема -або павярнуць назад і пазбыцца ўсіх надакучлівых юначых мар, на якія мала надзеі, што яны спраўдзяцца і прынясуць задавальненне душы, або кінуцца, як у вір, галавою ў "віры" жыцця, бурлівыя і зменлівыя, не выгадваючы, не ведаючы, што цябе чакае. Лабановіч не толькі едзе ў глыб Палесся, ён заглыбляецца ў душу народа, пачынае разумець яе. Ён сыходзіцца з людзьмі, іх клопаты становяцца ягонымі турботамі. Разам з людзьмі герой пачынае даходзіць розумам да ісціны, адрозніваць сэрцам "хто - вораг, а хто - прыяцель". Паварот у свядомасці яго зрабіла нелегальная літарату-ра. Вочы на свет яму адкрывае "тургенеўская нігілістка", сябра і паплечнік па барацьбе Вольга Віктараўна Андро-сава. Сустрэча з праўдашукальнікам Аксёнам Калем, сяброўства з ім канчаткова вызначылі палітычную ары-ентацыю маладога настаўніка. Ён усведамляе сябе часцінкай свайго народа, свядома бярэ ўдзел ва ўсім, што адбываецца навОкал. А ў роднай старане ідуць няпро-стыя працэсы актывізацыі народных мас.

У трылогіі мы назіраем рост свядомасці народа, яго шлях да актыўнай барацьбы — ад стыхійных і неўсвядо-мленых да канца аднаразовых выступленняў да свядо-мага ўдзелу ў арганізаванай барацьбе. Лабановіч з радасцю аддаецца рэвалюцыйнаму абуджэнню мас. Згэтага часу ў яго ўжо не будзе лёгкага і спакойнага жыцця. Такі вынік "заглыблення" героя ў штодзённае існаванне палешукоў, у глыбіню душы народнай. Так заканчваецца другая кніга і завяршаецца жыццё героя ў Выганах.

У Верхані, куды пераязджае працаваць настаўнік, чакалі яго новыя выпрабаванні. Гэтыя падзеі апісаны ў трэцяй частцы трылогіі. Настаўнік ужо глыбей глядзіць на з'явы, якія адбываюцца ў грамадстве. Значна змя-ніўся і яго светапогляд, які стаў болып шырокім, глыбо-

кім. Ён задумваецца над зменамі ў краіне напярэдадні 1905 г. Змены адбыліся ва ўсім. Лабановіч ужо не наіўны і рамантычна настроены юнак, які хацеў змяніць свет. Рубікон пяройдзены. Назад дарогі няма. Лабановіч ста-новіцца ўдзельнікам з'езда настаўнікаў. Астрог, у які ён трапляе за ўдзел у з'ездзе, стаў школай палітычнай барацьбы, універсітэтам сацыяльных ведаў. Тут канчат-кова сфарміраваўся светапогляд героя. Збліжэнне з піцерскім рабочым Аляксандрам Галубовічам не завяр-шыла духоўных пошукаў героя. Адно зразумела, што дарога да шчасця народнага і да справядлівасці стала цяпер ягонай дарогай. "На ростанях" - значыць "на скрыжаванні", "на раздарожжы", "на перасячэнні" роз-ных дарог. Але мы разумеем, што сваю дарогу Лабановіч выбраў цвёрда - хоць і Беларусь і ён сам, часцінка наро-да свайго, на ростанях. 3 гэтага часу ён упэўнена пойдзе разам са сваім народам у заўтрашні дзень. Шлях народа -яго шлях. Мара і дзеянне сплаўлены ў адно цэлае. Героя вабяць жыццёвыя далягляды, яго чакаюць новыя выпра-баванні. Над усімі пачуццямі паўней і выразней за іншыя дамінуе адказнасць за лёс народа, за ідэалы заўтрашня-га дня, за лёс роднай Бацькаўшчыны, якая выходзіць на новыя прасторы жыцця.

Жаночыя вобразы трылогіі "На ростанях". Змя-стоўным паўстае ў трылогіі асабістае і грамадскае жыццё галоўных персанажаў. Лабановіч сустракаецца з рознымі людзьмі, выяўляе сімпатыі і антыпатыі да іх. Глыбокай і ўсебаковай паўстае рэчаіснасць.

Жаночых вобразаў у трылогіі "На ростанях" нямала. Найперш гэта вобразы жанчын з народа, з дапамогай якіх аўтар раскрывае непарыўныя сувязі героя з наро-дам, адносіны да простага люду, яго ўдзел у людскіх лёсах. Гэта дапамагае яскравей уявіць характар і ду-шэўныя якасці галоўнага героя трылогіі. Лабановіч імкнецца ўслед за гэтымі людзьмі спазнаць сэнс жыцця, яго філасофію. Карэнні фарміравання характару героя -у народнай стыхіі. Лабановіч лёгка сыходзіцца з людзь-мі, добра разумее іх. Яго спагада да простага люду выяўляе шырыню ягонага характару, гуманнасць. Сустрэчы з людзьмі даюць багаты матэрыял для розду-му над жыццём і часам, над лёсам чалавека. Вось бабка Мар'я, старожка ў Цельшынскай школе, дыялогам з якой пачынаецца трылогія. Бабка - сама прастата, цём-ная, забітая, але шчырая і душэўная натура, спагадлівая да людзей. Яна варажбітка, верыць у прыкметы, забабо-ны. Бабка спрыяе каханню Ядвісі і Лабановіча, ад душы жадае ім шчасця. Яна любіць людзей. Дрымотныя да пары нетры духоўнай свядомасці народа ўвасабляе гэты вобраз, праз які раскрываюцца векавечныя погляды на мараль, на сэнс жыцця, на акаляючую рэчаіснасць.

Старожка Выганаўскай школы Ганна - нязграбная, бязносая істота з малым дзіцём Юстай, што ваўчком гля-дзіць на дзядзьку-настаўніка, які можа прагнаць яе з гэтага месца, з утульнага тапчанчыка, прагнаць з бакоўкі. Ганна чакае дзіця ад былога настаўніка Мітра-фана Васільевіча. Яна тут жа, у школе, і абрадзінілася. Адсталасць і цемру, духоўную спустошанасць душ люд-скіх, іх выродлівасць паказвае тут аўтар.

Старожка Верханьскай школы бабка Параска ўвасаб-ляе сабою прыродны розум, рост свядомасці народа. Калі бабка Мар'я - душа народа, то бабка Параска - яго розум. Пісьменнік праз гэты вобраз нібы імкнецца дакра-нуцца да вытокаў народнага духу, паказвае здольнасць народа да самаўдасканальвання, да развіцця духоўнага пачатку. Бабка Параска - вясковы філосаф, мае свой пункт гледжання на розныя рэчы, з'явы, вучыцца сама і вучыць іншых шырэй глядзець на свет. Яна - натура ўзнёслая і багатая духам.

Цікавым паўстае ў трылогіі свет кахання. Найярчэй-шыя і найпаэтычнейшыя старонкі трылогіі прысвечаны каханню Лабановіча і Ядвісі. Ядвіся - "дзікая кветка Палесся", калючая, палахлівая, але прывабная і таямні-чая, узнёслая. "Слаўная дзяўчынка" - так называе яе бабка Мар'я. Характар Ядвісі пластычны, падатлівы. Мяккая, але гордая натура, яна імкнецца да шчасця і баіцца яго, бяжыць ад яго. Ядвіся, як і Лабановіч, хоча вырвацца "на прастор". Героі разлучаюцца. Яшчэ не прыйшоў іх час. Яны абодва нібы баяцца нешта страціць, скаваць сябе, баяцца страціць сваю самастойнасць, сваё "Я". 3 грушай-дзічкай параўноўвае сябе Ядвіся. "...Гэта апошні вечар яе тут: яна сама так захацела. Чаму? Яна проста спыніла сваё шчасце і сказала: "Даволі!" Але хто ж вырве з яе сэрца гэтае шчасце цяпер? Ніхто!" Шчасце -нязбытнае, няздзейсненае? Жыць і несці ў сабе, у сваім

сэрцы шчасце ад усведамлення таго, што недзе жыве чалавек, які табе любы і дарагі і які любіць цябе. Мы шмат ведалі трактовак кахання. Ці не прымусіць нас задумацца над простымі чалавечымі пачуццямі кола-саўскі падыход да асабістага жыцця чалавека?

Было ўжо сказана, што каханне ёсць выхад з будзён-насці існавання, для многіх людзей, можа быць, адзіны. Але гэта толькі пачатак кахання. Спакваля, але імкліва разгараецца каханне Ядвісі і Лабановіча. Нельга сказаць, хто з гэтых маладых людзей кахае больш, хто першым паддаўся салодкім чарам хмельнага пачуцця. Ядвіся першай адчула ў сабе прагу да змен у сваім асабістым жыцці, гатова выйсці замуж за каханага чалавека, нават адно дзеля таго, каб памяняць прозвішча, каб развітацца са сваім бязрадасным мінулым, каб пазбегнуць лёсу соцен такіх, як яна сама, жанчын, якія ніколі не былі шчаслівымі ў замужжы. Ядвіся баіцца паўтарыць лёс маці, бо на яе вачах маці цярпела пабоі айчыма і заўча-сна пайшла ў магілу.

Для Ядвісі каханне з'явілася той незвычайнай пера-могай над жыццёвай убогасцю, духоўным калецтвам, над выродлівасцю, падманам, пачварнасцю існавання, якое панавала ў запусцелым, здзічэлым і занядбаным свеце наўкола. Але Ядвіся першай жа і адмаўляецца ад сваіх парыванняў, заглушае іх у сабе, самым розным чынам імкнецца затушыць у сабе нечакана ўзніклае пачуццё. Яна не можа прыняць каханне-шкадаванне. Укаханні ёсць бясконцасць, сцвярджаюць філосафы. Такой бясконцасці, якая пераходзіць у новую якасць у іх пачуццях, героі яшчэ не ўбачылі і не адчулі.

Панна Людміла - "завітанская красуня" - жыве ў Завітанцы. Усе мясцовыя кавалеры закаханы ў панну Людмілу. Лабановіч доўга пазбягае знаёмства з ёю. Пер-шая сустрэча, якая адбылася ў краме ў Абрама, абярну-лася ледзь не ўцёкамі для яго. Новая сустрэча на веча-рынцы дала магчымасць Лабановічу зрабіць вывад, што панна Людміла не толькі прыгожая, але і разумная дзяўчына. Менавіта з ёю герой вядзе дыскусіі і спрэчкі аб каханні, цнатлівасці, вернасці, распусце, уседазволе-насці. Панна Людміла ўражвае багаццем свайго жыццё-вага вопыту, сталасцю і глыбінёй разваг. Яна, шмат перажыўшы, нібы збоку глядзіць на ўсё. Як многа і як мала трэба чалавеку для шчасця - нібыта кажа гэтым вобразам аўтар. У дзяўчыны, здавалася, ёсць усё для асабістага шчасця, а шчасце як быццам заблукала. Пісь-меннік узнімае праблему адказнасці чалавека за свае пачуцці, за сябе, раскрывае прыгажосць, хараство жан-чыны, яе прывабнасць і прагу высокай духоўнасці.

Яшчэ адзін вобраз "дзявочай красы" - панны Мары-ны - увасабленне дабрыні, чысціні і прыгажосці, неза-плямленай духоўнасці малюе пісьменнік у творы. Лаба-новіч любуецца яе прыгажосцю: "Такой слаўнай дзяўчыны ён яшчэ ні разу не бачыў". I толькі аднойчы сустрэча з паннай Марынай у даволі п'янай кампаніі яе сваякоў як бы абразіла героя. "Яму было брыдка за сябе і за яе". Прыгожае суседнічае ў жыцці поруч з пачвар-ным. Марына - кветка, ружа, якая вырасла сярод дзіка-га поля, запусцення і друзу. Нялёгка ў такіх умовах штодзённага існавання захаваць сваю індывідуальнасць, чалавечы гонар і красу.

Апісана ў трылогіі яшчэ і выпадковая жанчына-спа-кушальніца, маладзіца, якая здзіўляла героя сваімі гру-бымі паводзінамі. Лабановіч лаецца, крычыць на жанчы-ну, тым самым нібыта адразае шляхі да маральнага па-дзення сабе і ёй, хоча прымусіць яе і сябе глянуць на свет зусім іншымі вачыма. Нялёгка атрымаць перамогу над уласнымі слабасцямі, узняцца над самім сабою.

Бясхітрасную і шчырую казку-легенду аб тым, адкуль пайшлі прыгожыя дзяўчаты на Палессі, расказ-вае сястра Ядвісі Габрынька. Ад пакут і нягод стала дзяўчына хмаркай, і там, дзе праліваліся яе кроплі-слё-зы, там вырасталі дзяўчаты-красуні.

Шмат пралілося кропелек дажджу, слязінак на шчо-друю палескую зямлю. Шмат на Палессі прыгожых жан-чын. Аб іх долі і шчасці - нямала старонак у творы Я. Коласа.

* * *

Якуб Колас пражыў багатае на падзеі, доўгае жыццё. Больш як паўстагоддзя плённай працы аддаў ён бела-рускай літаратуры. Пісьменнік унёс вялікі ўклад у раз-віццё розных жанраў. Ён перакладаў з рускай мовы

на беларускую творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча.

Коласаўскія традыцыі ў прозе, паэзіі, драматургіі, публіцыстыцы з поспехам развіваюцца і сёння.

Калісьці Я. Колас, выступаючы перад студэнтамі БДУ, вылучаў "тры бясцэнныя дары", якімі валодае моладзь. "Першы дар - ... маладосць, сіла, жыццярадас-насць". "Другі дар - прасторныя, шырокія дарогі ў жыццё". А "Трэці дар... - трэці дар" моладзь павінна зда-быць сама ў працы, навуцы, грамадскай дзейнасці. Гэта быў мудры і праўдзівы настаўнік. Пісьменнік памёр ІЗжніўня 1956 г.

Вялікі ўклад унёс народны пясняр Беларусі Якуб Колас у скарбонку духоўнай культуры беларускага народа.