Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Старабеларуская літаратура беларуска-літоўскія летапісы

3 сярэдзіны XIII ст. на беларускіх землях пачало складвацца моцнае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у Навагрудку, якое атрымала назву Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, або ВКЛ, як коратка называюць яго ў гістарычнай літаратуры. Ядром пры ўтварэнні ВКЛ сталі землі ў верхнім і сярэднім цячэнні Нёмана, гэта значыць, летапісная Літва, і землі ў верхнім цячэнні Віліі. Прычынамі аб'яднання беларускіх, жамойц-кіх і ўкраінскіх зямель з'явіліся ўзмацненне крыжацкай агрэсіі з Захаду і пагроза татара-мангольскага нашэсця з Усходу. У 1307 г. уладу князёў ВКЛ прызнала Полацкае княства. 3 1320 г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля. Крыху пазней да новай дзяржавы былі далучаны Бера-сцейшчына, Менскае княства, Турава-Пінская зямля.

Аб'яднанне ў моцнаю дзяржаву дало магчымасць нашым продкам абараняць свае землі, забяспечваць іх росквіт, развіваючы эканоміку і культуру. Пры гэтым землі, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ, захоўвалі пэўную самастойнасць: старыя льготы і прывілеі, асновы самакі-равання, традыцыі "не рушыліся".

Паколькі культура беларускіх зямель дасягнула параўнальна высокага ўзроўню (узгадаем, напрыклад, ролю Полацка як важнейшага культурнага цэнтра), то яна, у тым ліку і старабеларуская мова, мела ў ВКЛ агульнадзяржаўнае значэнне. На беларускай мове вяло-ся справаводства і судаводства, ствараліся летапісы, хронікі, літаратурныя творы. У такіх гістарычных умо-вах узнікла і развівалася ўласнабеларуская літаратура. На раннім этапе яна была прадстаўлена мясцовымі і агульнадзяржаўнымі летапісамі, якія ствараліся з мэтай апісання гісторыі ВКЛ, княжацкіх дынастый. Да нашага часу дайшло каля 20 спісаў літаратурных помнікаў гэта-га жанру. Ад больш ранніх, традыцыйных старажытна-рускіх летапісаў, якія ствараліся працяглы час рознымі летапісцамі з захаваннем храналагічнага апісання па-дзей, яны ў значнай ступені адрозніваюцца. Беларуска-літоўскія летапісы ўяўляюць сабой у асноўным цэлас-ныя мастацкія творы.

Яркімі прыкладамі літаратурнага летапісання з'яўляюцца "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", Бела-руска-літоўскі летапіс 1430-1446 гг., "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага".

Найбольш поўным спісам беларуска-літоўскіх летапі-саў з'яўляецца "Хроніка Быхаўца", створаная на стара-беларускай мове. Гэты твор прысвечаны гісторыі Вялі-кага княства Літоўскага. У асноўнай частцы летапісу выкарыстаны тэксты ранейшых летапісных крыніц. Аўтар хронікі праявіў талент літаратара і гісторыка, выявіў выразную пазіцыю патрыёта сваёй дзяржавы.

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (каля 1490 - каля 1551)

Росквіт ВКЛ прыйшоўся на перыяд Адраджэння, калі на змену рэлігійным догмам сярэднявечча, яго ідэалізму, схаластыцы ў навуцы прыйшла цікавасць да чалавека, да асобы, яе фізічных і духоўных сіл і магчымасцей, прыродных здольнасцей і інтэлекту. У грамадстве фар-міравалася гуманістычнае светаўспрыманне і светаад-чуванне. Беларускія пісьменнікі-гуманісты эпохі Адра-джэння ў сваіх творах набліжалі мастацтва да чалавека, на першы план вылучалі яго духоўныя запатрабаванні, паказвалі хараство душы сучасніка.

Пашырэнне ідэй гуманізму змушала дзеячаў культу-ры да пошуку новых магчымасцей задавальнення эстэтычных густаў і патрэб "люду паспалітага", у асноўным гараджан і прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя.

Помнік Францыску Скарыне ў двары

студэнцкага гарадка ВДУ (скульптар С. Адашкевіч)

Літаратурныя традыцыі, якія склаліся яшчэ ў XII—XIV стст., мелі ў асноўным царкоўна-рэлігійны характар і не зусім адпавядалі новаму часу. Само жыццё беларуса ў сярэд-нявеччы, дзякуючы гандлёвым сувязям гарадоў з заход-нееўрапейскімі краінамі, адкрывала доступ да антычных крыніц культуры, знаёміла з літаратурнымі традыцыямі еўрапейскіх народаў. Яно, такім чынам, ставіла задачу творча ўзбагаціць старую спадчыну, наблізіць мастац-кую творчасць да рэальнага жыцця, развіваць у літара-туры свецкія жанры.

Гэту задачу бліскуча выканаў беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар і асветнік Францыск Скарына. Цікавым, драматычным, насычаным падзеямі было яго жыццё. Нямала ў ім і загадак для сучаснага даследчыка.

Ф. Скарына нарадзіўся ў сям'і полацкага купца. Год паяўлення на свет будучага генія беларускага народа дакладна невядомы. Рана, яшчэ ў дзяцінстве, ён далу-чыўся да навукі, засвоіў латынь. Незвычайныя здоль-насці да вучэння дапамаглі Францыску трапіць у вядомы на той час Кракаўскі універсітэт, дзе ён атрымаў высо-кую ступень бакалаўра філасофіі. Пазней, у Падуанскім універсітэце, ён бліскуча абараніў вучоную ступень док-тара лекарскіх навук. Год 1551-ы, магчыма, быў апошнім годам яго жыцця, за якое ён зрабіў невымерна многа.

Першыя свае кнігі Ф. Скарына друкаваў у Празе. Дакладна вядома, што 6 жніўня 1517 г. ён выпусціў пер-шую кнігу - "Псалтыр": "Повелел ... таснута рускымм словамм, а словенскмм языком". Гэта былі псалмы, рэлі-гійныя песнапенні лірычна-драматычнага характару, павучальнага зместу па біблейскіх матывах, чытанне для душы, кранальнае, займальнае, якое надоўга западала ў сэрца. "Псалтыр", або зборнік духоўных песень, традыцыйна з даўніх часоў выкарыстоўваўся для наву-чання грамаце. 3 гэтай мэтай ажыццяўляў сваё выданне і Ф. Скарына. Яго кніга з тлумачэннямі, каментарыямі на палях станавілася для сучаснікаў вялікага асветніка асновай светаразумення, светабачання. Да кнігі была падрыхтавана і прадмова, якая тлумачыла прызначэнне выдання. Ф. Скарына падкрэсліваў свецкае прызначэнне свайго выдання. Напісанне прадмовы ў беларускай літаратуры было новым прыёмам. Гэта давала магчымасць уздзейнічаць на чытача, накіроўваць яго ўвагу. Даслед-чыкі мяркуюць, што Ф. Скарына сам рабіў набор, адліваў шрыфты, выконваў ілюстрацыі і выразаў па іх гравюры, сам перакладаў тэксты. Амаль тытанічную працу здзей-сніў вялікі першадрукар, асветнік, вучоны-гуманіст эпохі Адраджэння Ф. Скарына, слаўны сын беларускага народа. У беларускай бібліятэцы-музеі імя Ф. Скарыны ў Лондане захоўваецца фрагмент "Бібліі" - адна старонка, ціснутая самім Скарынай. Той рарытэт беларусы замеж-жа купілі на аўкцыёне ў Мантэвідэо, калі распрадавала-ся парыжская бібліятэка С Дзягілева.

3 1517 г. да 1519 г. Ф. Скарына выдаў 23 кнігі Бібліі, якія былі разлічаны хутчэй на свецкага чытача, чым на выкарыстанне ў літургічнай службе. У прадмовах і пасляслоўях да гэтых кніг ён раскрываў свае погляды на свет, прызначэнне чалавека і яго патрыятычны абавя-зак, выявіў шырыню маральна-філасофскіх, эстэтычных і сацыяльна-прававых поглядаў.

Беларускі першадрукар выдаў яшчэ ў свет "Малую падарожную кніжку" і "Апостал" у Вільні. Ён жа адным з першых даў узоры беларускага і ўсходнеславянскага вершадрукавання. "Не капай, Мардахею, другому яму, сам увалпшся в ню", — перадаваў у адным са сваіх вер-шаў Ф. Скарына вядомую біблейскую прытчу.

Філасофскія і маральна-этычныя погляды Ф. Скары-ны закладвалі асновы светаўспрымання беларускага народа. Кнігі яго садзейнічалі набыццю канкрэтных ведаў, вучылі мудрасці. "Понеже от прмрожденпя зверм, ходяшме в пустыне, знают ямы своя, птацы, летаюшме по воздуху, ведают гнезды своя, рыбы, плаваюшме по морю п в реках, чуют вмры своя; пчелы м тым подобные боронят ульев свомх — тако же м людм, где зародшгася тл ускормлены суть по бозе, к тому месту велмкую ласку пмают", - пісаў Ф. Скарына ў прадмове да кнігі "Юдзоф". У кнігах асветніка знаходзім мы тлумачэнне яго поглядаў на роўнасць усіх людзей на зямлі, на спра-вядлівае светаўладкаванне, на захаванне агульначала-вечых маральна-этычных прынцыпаў у паводзінах лю-дзей, на адвечнае імкненне людзей да свабоды і праўды. Уласныя сачыненні Ф. Скарына пісаў на мове, блізкай да народнай і зразумелай кожнаму.

Ф. Скарына заклаў традыцыі, на якіх заснавана бела-рускае, рускае і ўкраінскае кнігадрукаванне. Яго філа-софскія і літаратурна-эстэтычныя погляды развівалі іншыя пісьменнікі-гуманісты.

МІКОЛА ГУСОЎСКІ (каля 1470 - пасля 1553)

У Італіі, у Рыме, напісаў сваю выдатную паэму "Песня пра зубра" беларускі паэт-лацініст эпохі Адра-джэння Мікола Гусоўскі. У Рыме ён служыў у складзе дыпламатычнай польска-літоўскай місіі да папы Льва X, якую ўзначальваў плоцкі біскуп Эразм Вітэліус.

У сваёй славутай паэме "Песня пра зубра" беларускі паэт, які пісаў на лацінскай мове, упершыню шырока і ўсебакова ўславіў Беларусь і яе прыроду, апеў веліч, мудрасць, духоўнасць беларускага народа, свабодных духам людзей. Так быў "адкрыты" для ўсёй Еўропы край беларускіх пушчаў і палёў, азёр і рэк, сапраўдны архіпелаг зямнога хараства і незлічоных багаццяў.

Сын паляўнічага, М. Гусоўскі добра ведаў таямніцы лесу, паводзіны зубра-волата беларускіх лясных нетраў, "пушчанскага рыцара", не аднойчы сам удзель-нічаў у паляванні. I калі ён упершыню ўбачыў карыду, калі пачуў, як расхвальваюць "бой з быком", паабяцаў расказаць цывілізаванаму свету пра паляванне на зубра ў глухіх беларускіх лясах.

Па заказу Папы Рымскага паэт у 1522 г. стварыў вядомую нам сёння паэму, якая мела першапачатковую назву "Паляванне на зубра". Пазней гэтая паэма ўвай-шла ў зборнік "Песня пра выгляд, лютасць зубра і паля-ванне на яго", дзе змяшчаліся яшчэ і адзінаццаць вер-шаў (напісаных у Рыме) пад назвай "Песня пра зубра". Гэты мастацкі твор і дайшоў да нас упершыню ў 1969 г. у перакладзе Я. Семяжона з лацінскай мовы. Асноўным зместам твора па сутнасці стала паляванне на зубра ў Белавежскай пушчы. Падрабязна і дэталёва аўтар апіс-ваў тое, як спачатку заганяюць зубра ў загон, як затым раз'юшаны стрэламі звер гатовы крушыць і ламаць, зна-сіць усё на сваім шляху, "як лавіна з гары". Пераклічка з апісаннем іспанскай карыды тут відавочная. "Пушчаў жыхар", магутны зубр, паводзіць сябе ваяўніча, нястрымна, дзіка. Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан. Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды.

Але, як і ва ўсякім выдатным мастацкім творы, змест паэмы выходзіць далёка за межы толькі апісання паля-вання на ляснога звера. У паэме перадаецца абагульнены лёс краіны, лёс народа. Для Міколы Гусоўскага зубр ува-сабляў сілу, моц і прыгажосць роднай зямлі. "Пушчанскі рыцар" паказаны магутным, велічным, неўтаймаваным, высакародным, у паэме ён выступае нібыта абаронцам усіх пакрыўджаных, занядбаных, абаронцам, які гатовы прынесці сябе ў ахвяру, загінуць у няроўнай барацьбе дзеля таго, каб жыў дух беларускіх лясоў. Гэта вобраз-алегорыя. Аднак паэт не апісвае самой смерці волата беларускай пушчы. Усім ходам свайго паэтычнага апо-вяду аўтар імкнецца сцвердзіць жыватворную сілу бела-рускай зямлі, яе неўміручы дух, нязломнасць, веліч і духоўнасць народа, пра які паэт кажа, што духоўныя "скарбы свае людзі гэтай зямлі на золата нават не пра-мяняюць".

Паэма сведчыць, што ў беларускай паэзіі таксама шырока выкарыстоўвалася лацінская мова, якая была найбольш распаўсюджанай у Еўропе ў сярэднія вякі, з'яўлялася і ў ВКЛ мовай навукі і культуры. На лацін-скай мове Мікола Гусоўскі напісаў яшчэ гістарычную паэму "Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы" (1524), з-пад пяра паэта выйшаў таксама твор у вершаванай форме "Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта" (1525).