Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

1. Як вы ацэньваеце ролю і месца драматурга Андрэя Макаёнка ў развіцці беларускай драматургіі?

  1. Якія п'есы Андрэя Макаёнка вы ведаеце?

  2. У чым заключаецца наватарства некаторых п'ес А. Макаёнка?

  3. Майстэрства А. Макаёнка-камедыёграфа. У чым яно?

  4. Лірычнае і трагедыйнае ў п'есе "Трыбунал".

6. Абагульненасць вобразаў і адметнасць зместу ў п'есе А. Макаёнка "Зацюканы апостал".

7. Хто такія "пагарэльцы" ў аднайменнай п'есе А. Макаёнка?

Гуманістычныя традыцыі сусветнай класікі томас ман (1875-1955)

"Дэмакратыяй духа" называў нямецкі празаік, дра-матург, літаратурны крытык, публіцыст Томас Ман новае грамадства, да якога ён імкнуўся сам і якое ўслаўляў у сваёй творчасці, ставячы яго ў процівагу сал-дафонскім парадкам кайзераўскай Германіі ў часы Пер-шай імперыялістычнай вайны.

Шсьменнік нарадзіўся ў невялікім гарадку Любеке, у сям'і багатага купца. Маці, народжаная ў Бразіліі, дачка крэолкі і немца, ведала некалькі моў, была духоўна бага-тай асобай. У сям'і панаваў умерана кансерватыўны дух. Дарэчы, старэйшы брат Томаса Генрых Ман (1871-1950) ' таксама стаў класікам нямецкай літаратуры.

Пасля гімназіі Томас вучыўся ў Дрэздэне і Берліне, затым слухаў лекцыі ў Мюнхенскім універсітэце, шмат падарожнічаў па свеце, нейкі час жыў з братам у Італіі.

Томас Ман не прымаў германскі мілітарыстычны дух, вітаў стварэнне Веймарскай рэспублікі ў 1918 г., будучы ўжо вядомым пісьменнікам, у творчым набытку якога налічвалася больш за 10 раманаў, два зборнікі навел, п'есы. Яго творы былі напоўнены пошукамі ідэальнага грамадства, але жыццё паварочвалася зусім іншым бокам. У 1929 г. Т. Ман атрымаў Нобелеўскую прэмію за раман "Будэнброкі", які меў падназву "Падзенне адной сям'і". Калі ў 1933 г. да ўлады ў Германіі прыйшоў Гітлер, пісьменнік эміграваў у Швейцарыю. Разам з А. Эйнштэйнам выступаў у друку супраць пагрозы гіт-лераўскага дэспатызму. Будучы за мяжой, яшчэ ў 1933 г. аднавіў дзейнасць Саюза нямецкіх пісьменнікаў, стаў яго старшынёй. Пазней жыў у Чэхіі, ЗША, дзе вёў актыўную антыгітлераўскую прапаганду. Памёр у 1955 г. у Цюрыху.

Пісьменнік, які бясконца любіў сваю краіну, але мусіў доўга жыць за яе межамі, увасобіў у сваёй творчасці багацце інтэлектуальнага набытку нямецкага народа, што даў вялікіх філосафаў I. Канта, Г. Гегеля, Я. Шапен-гаўэра, Ф. Ніцшэ. Разам з гэтым Т. Ман раскрыў траге-дыю і сорам Германіі, паказаўшы, як радзіма многіх геніяў стала ахвярай карычневай чумы. Адзін з такіх твораў - навела "Марыо і штукар" (пераклад В. Сёмухі). Чаму навела, а не апавяданне? I навела, і апавяданне -жанравыя вызначэнні, якія мала чым адрозніваюцца адно ад аднаго, хіба што першае слова - французскае, а другое - беларускае. Але ў характарыстыцы "навела" (поідуеііе) чуецца нешта новае, незвычайнае, звяртае ўвагу навізна падачы матэрыялу, нейкая нечаканасць. Унавеле "Марыо і штукар" сапраўды незвычайны і вельмі інтрыгоўны сюжэт. Адразу чытач нават не зда-гадваецца, дзеля чаго вядзецца настолькі падрабязнае, дэталёвае апісанне ўсіх перапетый дзеянняў і пера-жыванняў персанажаў. Зрэшты, і падзей няшмат: сям'я прыехала на адпачынак у Італію, пасялілася ў атэлі, але з-за хваробы дзяцей вымушана была перасяліцца ў новае месца. Саступаючы жаданню дзяцей, сям'я аднойчы тра-пляе на вячэрні канцэрт штукара, гіпнатызёра, цырка-ча-ілюзіяніста, дзе і адбываецца кульмінацыя твора. Навела заканчваецца смерцю Чыполы-штукара. Яго застрэліў Марыо, афіцыянт. Той самы ціхі Марыо, які падаваў дзецям шакалад на абед. I толькі ў такі момант чытач пачынае разумець, што ўсё, што адбывалася наўко-ла, чым жылі прыезджыя людзі і мясцовыя італьянцы, не магло не прывесці да трагедыі. 3 самага пачатку зна-ходжання на ўзбярэжжы Тырэнскага мора на курорце Тора-дэ-Венера, дзе звычайна адпачывала рымская знаць, не стала "душэўнага спакою": з-за кашлю дзетак і іх нявінных паводзін сям'я церпіць знявагу ад гаспада-роў, натыкаецца на фанабэрыю і пыху італьянскіх бага-цеяў. Адкідваюцца прэч прастата і абыходлівасць, дабрачыннасць, усмешлівасць, звычайныя чалавечыя радасці, а на паверхню "выпаўзаюць" грубасць, культ сілы, усведамленне сваёй перавагі над іншымі людзьмі, насілле над асобай. Змянілася мараль той часткі грамадства Італіі, якая раптоўна засвоіла "ідэю нацыі", уявіла сябе ў хаўрусе з Гітлерам.

Такія "настроі" літаральна насіліся ў паветры, напаўнялі страхам і небяспекай існаванне людзей на адпачынку: у атэлі, на пляжы, у глядзельнай зале. "Сонца Гамера", "клімат, які садзейнічаў росквіту чала-вечай культуры" нечакана сталі задушлівымі, тупымі, непрадказальнымі, небяспечнымі - "лютая тыранія сонца". Навела мае сімвалічны сэнс.

"Прымітыўнае злоўжыванне ўладай", несправядлі-васць, "халуйская разбэшчанасць", ганебнае адчуванне сябе звышчалавекам, маніпуляцыі чалавечай псіхікай, знявечанне свядомасці, здзек, глум над асобай абавязко-ва павінны былі дрэнна закончыцца.

Бесчалавечнае абыходжанне з людзьмі і закончылася трагедыяй. Марыо забівае Чыполу. Здавалася б, ва ўсім свеце вобразы клоуна, які смешыць людзей, штукара, ілюзіяніста, нават гіпнатызёра выклікаюць і ў простага народа павагу, захапленне, цікавасць і добразычлівае стаўленне да іх "чарадзейства".

Чаму ж тут дваццацігадовы хлопец Марыо з атэля застрэліў штукара? Справа ў тым, што ў паводзінах італьянскага штукара лёгка ўбачыць шмат наноснага, грубага, здзеклівага самазванства, "фіглярства", у вобразе Чыполы праглядваецца, як адзначае апавя-дальнік, "тып шарлатана", крыкуна, "кірмашовага зазы-валы". Са сцэны так і вее дух мяшчанскай тупой самаза-даволенасці ад часовой улады над людзьмі, ад адчування сябе звышчалавекам, які можа лёгка растаптаць і разбу-рыць чужыя лёсы і самыя інтымныя пачуцці, агульнача-лавечыя прынцыпы. Небяспечны "дух" "абуджанай Іта-ліі". Штукар, напрыклад, прымушае танцаваць тады, калі чалавек не хоча гэтага рабіць. I таму, калі Чыпола наздзекаваўся з кахання Марыо, абсмяяў, кінуў пад ногі натоўпу і растаптаў чыстыя пачуцці юнака да дзяўчыны Сільвестры, той не вытрымаў. Сын дробнага пісара і прачкі, замкнёны і недаверлівы, ціхі і спакойны хлопец са слядамі меланхоліі на твары аказаўся здольным на супраціўленне, змог пастаяць за сябе, каб не даць атруціць душу.

А "кавальера" Чыпола, як высвятляецца, - звычайны карлік, гарбун, душэўны калека, "кукарэкаючы певень", які пазайздросціў прыгожаму і спакойнаму, упэўненаму ў сабе юнаку. Змест твора глыбокі. Чалавек не павінен адмаўляцца ад уласнага "я". Паслухмянасць і ўладар-ства далёка не тоесныя паняцці, маўляў, "хто ўмее пад-парадкоўвацца, той умее і ўладарыць". Няпраўда. Нель-га, каб чалавечая асоба станавілася раптоўна смяртэль-най паслухмянай зброяй у чужых руках. I якія б "штукары" ні ставілі эксперыменты над нашай свядома-сцю, трэба заставацца самімі сабой.

Твор Т. Мана "Марыо і штукар" - аб сіле чалавечай душы, якую не запаланіць, не зламаць, не скалечыць. Аб высокай годнасці звычайнага і простага чалавека, які не жадае страціць сваю адметнасць.

У навеле пісьменнік раскрыў механізм фашысцкага прыгнёту чалавечай асобы. Невыпадкова з усіх гледа-чоў, якія прысутнічаюць у зале, Чыпола выбірае не па-слухмяных, ціхіх і безабаронных людзей, але тых, хто здольны супраціўляцца. На іх абрушваецца штукар з усёй сілай свайго гіпнатычнага ўздзеяння, каб зламаць волю, растаптаць пачуцці, завалодаць дух, каб людзі знямелі, адчулі сваю мізэрнасць і ператварыліся ў пакорлівы натоўп. Натоўп, які гатовы растаптаць самыя светлыя духоўныя каштоўнасці. Сума індывідуальнас-цей, "адзінак", дае ўнушальную лічбу, сума нулёў дае нуль. Спачатку ў глядзельнай зале можна адрозніць многіх людзей. Асобныя з тых, хто прыйшоў на канцэрт, выклікаюць цікавасць і павагу. Але вось штукар Чыпо-ла незаўважна падмяняе паняцці, умела маніпулюючы чалавечай псіхікай, прымушае падпарадкоўвацца яму ўсё болыную і большую колькасць людзей. Натоўп на-электрызаваны. Чалавеку пагражае небяспека ператва-рыцца ў жывёлу. Жывёльныя інстынкты бяруць верх. Людзі ў зале ўжо інстынктыўна гатовы ісці ўслед за штукаром, яны смяюцца з тых, хто падпаў пад гіпна-тычнае ўздзеянне фігляра на сцэне. I мала хто ў зале можа ўжо смела адазвацца на выклік Чыполы: "Хто?" і горда заявіць: "Гэта я". Такіх Чыпола асабліва любіць перамагаць: цвёрдых, упартых, моцных. Страшнейшы ўдар па псіхіцы адзіночак наносіць штукар Чыпола. Наступае "сумяціца ў мазгах", на вачах ва ўсіх у глядзельнай зале адбываецца "распад волі", надыходзіць здранцвенне і ачмурэнне. Агідны духоўны карлік са сцэны творыць з людзьмі, што захоча, чыніць свой бес-чалавечны гвалт. Ужо ніхто і не супраціўляецца. Тады і прагучаў стрэл. Што самае галоўнае хацеў сказаць Томас Ман у сваім творы "Марыо і штукар"?

Пісьменнік на старонках твора заўважаў, што "адным нежаданнем зрабіць тое ці іншае - гэтым жыццё не запоўніш...". Недастаткова проста не рабіць зла, мала не жадаць зла іншаму чалавеку, няправільна ў змаганні з крыўдай, з насіллем, з прымусам і падаўленнем волі заста-вацца ўбаку. У беларускага паэта П. Панчанкі на гэту тэму ёсць верш "Мала сказаць: ненавіджу...". Неабходна супрацьстаяць злу і насіллю над асобай. Толькі той, хто ведае, чаго ён хоча, дабіваецца сцвярджэння свайго ідэа-ла, такі чалавек валодае найбольшай унутранай энергіяй і духоўнай сілай у змаганні са злом, у змаганні за самога чалавека. Чалавек і чалавецтва могуць і павінны аказ-ваць актыўнае супраціўленне маральнаму ўнутранаму распаду, спыніць дэградацыю асобы.

У навеле Т. Мана "Марыо і штукар" паказана змаган-не за чысціню і цэльнасць чалавечай натуры.