Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Першае I другое пасляваенныя дзесяцігоддзі

Пасля Вялікай Айчыннай вайны беларуская літаратура "выходзіла" ў мірны час моцна абяскроўленай. 3 500 і болей маладых аўтараў, якія прыйшлі ў літаратуру ў "маладнякоўскі перыяд", у паэзіі, прозе, драматургіі, крытыцы, публіцыстыцы пасля вайны налічвалася не больш за 50. Многіх беларускіх пісьменнікаў страціла літаратура ў гады рэпрэсій, іншыя загінулі на фронце.

У верасні 1949 г. адбыўся другі з'езд пісьменнікаў Беларусі, які падвёў вынікі развіцця беларускай літара-туры пасля першага з'езда, за 15 гадоў. Некаторыя з тых пісьменнікаў, хто пачынаў у 20-я гады XX ст., адышлі ад літаратуры, бо літаратура па-ранейшаму была "гарачым цэхам", справай небяспечнай.

Што займала ў гэты перыяд майстроў слова? Мірная праца па адбудове роднага краю, які быў разбураны ў вайну, услаўленне гераізму воінаў і партызан у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, агітацыя за мір -вось асноўныя тэмы ў літаратуры таго часу. У творах апявалася дружба народаў СССР, гучалі матывы "ўся-ленскай" радасці, планетарнай урачыстасці. Аднак адчуваліся ў літаратуры ўжо і павевы "халоднай" вайны, калі жыццё народаў розных краін, якія яшчэ ўчора выступалі адзіным фронтам супраць сумеснага ворага - гітлераўскага фашызму, - падавалася ў розных фарбах, калі чорнай фарбы не шкадавалі дзеля паказу капіталістычнага свету, а сацыялістычная рэчаіснасць малявалася ў ружовых колерах. Гэта быў і час з'яўлення буйных эпічных палотнаў. Пісаліся эпапеі, раманы, аповесці, паэмы пра змаганне беларускага народа з фашызмам. Прыкладам можа быць раман-эпапея М. Лынькова "Векапомныя дні", які ставіў эпахальную задачу - пака-заць панараму барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на фронце, у тыле, у партызанах, ахапіўшы падзеі мінулай вайны як мага шырэй. Раман I. Мележа "Мінскі напрамак" таксама аб вайне, аб аперацыі "Баграціён", якая завяршылася вызваленнем Беларусі ад чужынцаў.

Аб разгортванні партызанскай барацьбы - раманы І.Гурскага ("У агні"), М. Ткачова ("Згуртаванасць"), А. Кулакоўскага ("Расстаёмся ненадоўга"), Т. Хадкевіча ("Рэха ў гарах"), аповесці У. Карпава, А. Міронава, У Шахаўца, запіскі ўдзельнікаў партызанскага руху В.І. Казлова, В.І. Лівенцава, М.П. Каралёва, п'есы КГубарэвіча ("Брэсцкая крэпасць"), А. Кучара ("Гэта было ў Мінску"). У паэзіі звярнулі на сябе ўвагу кнігі вершаў М. Танка ("На камні, жалезе і золаце", "Каб ведалі"), П. Броўкі ("Дарогай жыцця"), паэмы А. Куля-шова ("Толькі ўперад"), А. Зарыцкага ("Залатое дно").

Паступова ваенная тэматыка саступала месца мір-ным тэмам. Для дзяцей пісалі А. Якімовіч, У. Краўчанка, М. Гамолка, К. Кірэенка. Аўтары апавядалі пра асушку балот і будаўніцтва гідраэлектрастанцый, пра заможнае жыццё калгаснікаў ("Пяюць жаваранкі" К. Крапівы). Аднак у творах аб сучаснасці назіраўся відавочны пера-кос у бок ідэалізацыі. Уплыў даваеннай традыцыі ў літа-

ратуры значна аслабеў. З'явіўся шэраг твораў, у якіх жыццё пасляваеннай вёскі і горада прыхарошвалася, малявалася ружовымі фарбамі. Сяляне жылі ў зямлян-ках, у калгасах працадні не аплочваліся - ні рублём, ні хлебам. Людзі галадалі, аралі калгасны палетак, упра-гаючыся ў плуг, ці сеялі, цягнучы за сабою барану. Такой была рэчаіснасць. А літаратура выдавала жаданае за рэальнае. Нібыта даўно залечаны ўсе раны, людзі жывуць у дастатку. Так нарадзілася "тэорыя бескан-фліктнасці", паводле рэцэптаў якой паўсядзённае жыццё паказвалася нібы праз ружовае шкельца.

Сутнасць "тэорыі бесканфліктнасці" зводзілася ў творы да барацьбы добрага і яшчэ лепшага. Сапраўдныя канфлікты часу, эпохі адсоўваліся ў творах мастацтва на задні план або наогул зводзіліся на нішто. Сапраўдныя страсці саступалі месца штучным, уяўным, паказваліся эмоцыі бяскрылыя, узаемаадносіны трывіяльныя, пры-мітыўныя. Жыццё малявалася дзвюма фарбамі - белай і чорнай. Нараджаліся творы апісальніцкія, аблегчаныя. Дэкларацыі і лозунгі гучалі з вуснаў персанажаў і аўта-ра, абагульненні, калі яны нават і рабіліся ў творы, былі прымітыўнымі, палітызаванымі, павярхоўнымі.

Нават лепшыя творы не былі пазбаўлены ўплываў названай тэорыі. Асудзіўшы яе на словах, беларуская літаратура, па сутнасці, яшчэ доўга не магла пераадо-лець яе разнастайных праяўленняў. Несумненна, што "тэорыя бесканфліктнасці" была спараджэннем атма-сферы пасляваеннага часу, новым "вітком" культу асобы, калі падганялася пад ідэалагічныя догмы рэаль-нае жыццё. Часта мастакі апісвалі не тое, што хацелі, што бачылі, а вымушаны былі на ўсе лады расхвальваць сацыялістычную рэчаіснасць.

Прыкладам таго, як жывая рэчаіснасць "не ўкладва-лася" ў схемы, з'яўляецца раман I. Шамякіна "Глыбокая плынь".

Асобна стаяць у літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя апошняя частка трылогіі Я. Коласа "На ростанях", раман П. Пестрака "Сустрэнемся на барыка-дах", аповесць у вершах А. Куляшова "Граніца". Гэтыя творы непадуладныя часу.

У сярэдзіне 50-х гадоў XX ст. адбыліся якасныя змены ў грамадскім жыцці. Прайшоў XX з'езд Камуністычнай партыі, ён асудзіў культ асобы Сталіна. Нады-шоў час "хрушчоўскай" адлігі. У гэты перыяд літарату-ра наблізілася да непасрэднага жыцця, выявіла шмат праблем, новых тэм, вобразаў. У творах нібы "жыццё загаварыла само". На першы план выйшлі апавяданне і нарыс. Многія праблемы часу ўзнімала аповесць Я. Брыля "На Быстранцы". Аўтар удумліва і глыбока даследуе праблемы сучаснасці. "Хораша ты, хлопча, гаворыш, але мы ўжо тое чулі", - гаворыць стары селя-нін у адказ на палкія максімалісцкія настроі маладога студэнта - будучага журналіста Толі. Пра зварот да крыніц народнай ініцыятывы, пра ачышчэнне грамад-ства пасля XX з'езда КПСС - раман I. Шамякіна "Кры-ніцы". Ён - адзін з лепшых у творчай практыцы рамані-ста. У творы сапраўды пададзена мэтазгодная сістэма вобразаў, у якім кожная сюжэтная лінія даведзена да свайго лагічнага завяршэння, у полі зроку аўтара — людзі самых розных прафесій, розных узростаў, даецца своеасаблівы "зрэз" тагачаснага грамадства.

Яркая і цікавая аповесць А. Кулакоўскага "Нявестка". Тут мы бачым жыццё без прыхарошвання - п'яніцу-брыгадзіра, які паступова дэградуе, апускаецца, нялёг-кае жыццё жыхароў вёскі ў пасляваенную пару, разбу-раныя сем'і, нястачу. У аповесці "Дабрасельцы" А. Кула-коўскі таксама заглыбляецца ў складаныя праблемы часу. Яна выдавалася за мяжой як самая вострая сатыра на савецкія калгасы.

Новыя падыходы намеціліся ў асвятленні душы, пачуццяў чалавека.

Каханне - свет, які падзелены на святло і яго, кахан-ня, цені. Там, дзе яно ёсць, свеціць сонца, там, дзе яго няма, - цемра, бездань. Герой жыве ў гэтым цудоўным свеце, у перапляценні святла і цемры. Гераіня ў творах паўставала носьбітам святла, духоўнасці, маралі, цноты і праўды. Герой імкнуўся да высокага пачуцця, адчуваў прыліў сіл і энергіі, перажываў узлёт духу. Каханне нібыта "вярнулася" ў мастацкія творы. У гэты час напі-сана аповесць А. Карпюка "Данута" (1960) - адзін з леп-шых твораў у пасляваеннай беларускай літаратуры аб юначым каханні.

Літаратурнае жыццё 1956-1960 гг. характарызуецца шматлікімі дыскусіямі: што такое сучаснасць, наш сучаснік у жыцці і ў літаратуры, аб розных стылях у літара-туры, аб спецыфіцы літаратуры і інш. Вярнуліся да чытача творы і імёны многіх рэпрэсіраваных пісьменні-каў: М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, М. Чарота, П. Галавача, Б. Мікуліча, У. Дубоўкі, Ц. Гартнага, В. Каваля, С. Бара-навых, А. Бабарэкі і інш. Незвычайны лёс гэтых аўтараў і іх кніг не мог не паўплываць на абуджэнне творчага пачатку іх маладых паслядоўнікаў, не мог не абудзіць цікавасць да беларускай літаратуры. На змену адкрыта публіцыстычнаму характару твору прыходзіць большая праўдзівасць, канкрэтыка, спакой, даверлівасць, спавя-дальнасць, шчырасць.

Абнаўлялася паэзія. У ёй стала больш жыццёвай змя-стоўнасці, шчырасці, даверу. Упершыню за многія гады паэты загаварылі пра самае набалелае, пра духоўнасць у чалавеку, пра нацыянальныя карані, родную мову, пра гісторыю роднага краю.

У літаратуру прыходзілі новыя пакаленні паэтаў і празаікаў, нарысістаў і публіцыстаў, драматургаў. Тако-га "прызыву" ў літаратуру даўно не назіралася. Гэта былі надзвычай "ураджайныя" гады ў беларускай літаратуры.

На літаратурную арэну ў другой палове 50-х -пачатку 60-х гадоў прыйшло пакаленне паэтаў і пісь-меннікаў, чыё дзяцінства было "абпалена" вайной, пака-ленне бязбацькавічаў, як яны самі сябе ахрысцілі ў мастацкай творчасці. Літаратурная крытыка называла яго яшчэ "філалагічным" пакаленнем, бо ўсе яны ў асноўным прайшлі праз універсітэцкія і інстытуцкія аўдыторыі. Гэтыя паэты і празаікі заявілі аб сабе гучна, таленавіта, засведчыўшы высокую культуру творчасці, выявіўшы адметны погляд на рэчы, прафесійнае ўмель-ства. Яны выдатна валодалі пластыкай пісьма, прагнулі духоўнасці і ідэалу, рамантыкі і філасафічнасці, глыбіні пазнання жыцця, часу і асобы. Гэта найперш празаікі У Караткевіч, М. Стральцоў, I. Пташнікаў, I. Чыгрынаў, I. Навуменка, В. Адамчык, Б. Сачанка, А. Кудравец, У. Дамашэвіч, вядомыя сёння паэты Р. Барадулін, Н.Гілевіч, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, В. Зуёнак, П. Макаль, А. Лойка, Ю. Свірка, А. Грачанікаў, Е. Лось.

Яркія і цікавыя творы з'яўляліся адзін за другім. Пра вайну пісьменнікі пісалі ўжо з большым роздумам, аналітычна, імкнучыся асэнсаваць тое, што значылі падзеі ваенных гадоў для чалавека, канкрэтнай асобы ("Ішоў чацвёрты год вайны" М. Стральцова). Надрукаваны дылогія А. Адамовіча "Партызаны" ("Вайна пад стрэха-мі" і "Сыны ідуць у бой"), раманы I. Навуменкі "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах".

Звяртае на сябе ўвагу глыбока лірычная, праўдзівая проза М. Стральцова ("Сена на асфальце"), I. Навуменкі ("Хлопцы-равеснікі", "Верасы на выжарынах"), Б. Сачанкі ("Зямля маіх продкаў"), I. Чыгрынава ("Птушкі ляцяць на волю"), I. Пташнікава ("Чакай у далёкіх Грынях") і інш. Гэтыя творы называлі яшчэ спа-вядальнай прозай. Паэтызацыя прозы і празаізацыя паэзіі - такімі былі тэндэнцыі ў мастацкай творчасці пазначанага перыяду. Іншымі словамі, у прозе назірала-ся імкненне да выяўлення ўнутраных пачуццяў, а ў паэ-зіі ўсё большае месца займала думка, аналіз, імкненне да высновы. Як у прозе, так і ў паэзіі выяўлялася неадоль-нае жаданне дайсці да глыбінных вытокаў нашага грама-дзянскага існавання, зведаць і адказаць самім сабе на пытанне: хто мы, што мы, што ў нас за душой, чым жывём і чым цікавыя мы сярод іншых людзей? Невыпад-кова асаблівы поспех выпаў на долю твораў У. Каратке-віча, менавіта дзякуючы таму, што на гістарычнай асно-ве, адметнай, нацыянальнай, вырасталі яго сюжэты, рамантычныя па духу, багатыя, змястоўныя, вострыя. Творы У. Караткевіча - філасофска-інтэлектуальныя па сваім змесце. Аўтар гаварыў пра мінулае, а меў на ўвазе светлы нацыянальны дом. Дойлідам нашага беларускага нацыянальнага дому з'яўляўся ў сваіх творах гэты пісь-меннік. Ён пісаў:

Усе шляхі прыводзяць не да Рыма, А да родных вербаў і бяроз...

Мова пісьменніка пластычная, чыстая, сакавітая. Жывапіс словам у яго вельмі каларытны. У паэта У. Караткевіча ёсць верш "Дзяўчына пад дажджом". Тут даецца пластычны малюнак летняга дня, лірычна-нат-хнёны аповяд пра дзяўчынку-падлетка, якая выбегла на дождж. У творы выказана захапленне маладосцю, хара-ством. Дзяўчына нібы злілася з сонцам, з дажджом, вырастае пад небам, расце з зямлёй, усё тут з'ядналася - і водар бэзу, і пахі зямлі, і фарбы неба. Дзяўчына - вер-насць, вечнасць - дзяўчына, калі так хочацца жыць і жыць. Але... "...Стронцый быў у дажджы". Нечаканае, як стрэл, заключэнне змушае задумацца пра лёс чалавека, які толькі сабраўся жыць і выбег пад струмені цёплага дажджу. Нязвыклая канцоўка твора. Радок, як выбух, як нараканне на лёс, як адкрыццё неадступнага. Верш напісаны задоўга да аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Заўсёды цікавыя чытачу раманы У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", "Нельга забыць", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чазенія", "Цыганскі кароль", зборнік апавяданняў "Блакіт і золата дня". Далёкая па часе і ўсё ж такая блізкая нам сівая мінуўшчына ўспрымаецца ў творах выдатнага мастака слова, як наш сённяшні дзень.

3 нязменным пастаянствам пісаў на тэму вайны народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Але творы яго не столькі пра вайну, колькі пра чалавечае ў чалаве-ку, пра мяжу чалавечых мажлівасцей, пра вернасць чалавека самому сабе, пра здольнасць ці няздольнасць заставацца чалавекам у любых сітуацыях, нават на мяжы жыцця і смерці. 3 твора ў твор пераходзяць свое-асаблівыя маральныя высновы, заключэнні пра жыццё чалавека, этычныя канцэпцыі паводзін персанажаў, адметныя "законы" чалавечага быцця тыпу: "прайсці праз усе выпрабаванні і застацца чалавекам", "не загубі чалавечае ў чалавеку", "не здрадзь", "не спрабуй выра-тавацца сам за кошт чужога жыцця", "не падманвай самога сябе", "не хавайся", "жыві жыццём сваіх падна-чаленых", "лепш весці ў атаку, чым гнаць на вышыню", "перамога любой цаной - ганебная перамога", "не забы-вайся ніколі раскопваць кар'ер сваёй памяці", "не ўсё няясна ў тумане..." і г.д.

"У дачыненні да праблем мінулай вайны, - пісаў В. Быкаў, - літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць. Толькі праўдзівыя і да канца асэнсаваныя сведчанні мінулай вайны могуць саслу-жыць чалавецтву патрэбную службу... Абавязак кожна-га сведкі і ўдзельніка мінулай вайны - гаварыць толькі праўду, якой бы горкай яна ні здалася, будучы пры гэтым бязлітасным у сваёй шчырасці".

Сярод твораў таго часу звяртаюць на сябе ўвагу апо-весці I. Шамякіна "Драма", Э. Ялугіна "Пасля нябыту" (пра Цішку Гартнага).

Выпадаюць са звыклага раду традыцыйнасці філасоф-ска-інтэлектуальная проза (цыкл апавяданняў Я. Сіпа-кова "Жанчына сярод мужчын", твор А. Карпюка "Суча-сны канфлікт"), у якіх ажываюць шчырыя чалавечыя пачуцці, дзе гаворыцца пра вернасць і здраду, калі для кожнага персанажа "ўчарашняга не вернеш", таго тра-пяткога, першаснага, самага моцнага пачуцця кахання, якое героі хацелі б захаваць у душы назаўсёды. Раман А. Карпюка "Карані" вяртае чытача да нацыянальных духоўных вытокаў.

Вяртанне да каранёў і асэнсаванне сучаснасці - гэта якраз тыя дзве тэндэнцыі, якія і з'яўляюцца галоўнымі ў сённяшняй беларускай літаратуры. Творцы мастацкага слова знаходзяцца на шляхах асэнсавання гістарычнага і сучаснага быцця беларускага народа.