Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Першакрыніцы мастацкай творчасці

Беларуская літаратура - гэта народная трыбуна. Разам з беларускім народам наша літаратура прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Беларускае слова выяўляла духоўны стан нацыі, звілістымі сцежкамі вяло просты народ да свабо-ды і праўды, выводзячы селяніна-беларуса на шырокую дарогу будаўніцтва роднай гаспадаркі, краю, фармі-руючы і ўмацоўваючы калектыўны дух, услаўляючы самастойны выбар. Устанаўленню незалежнасці Бела-русі ў многім садзейнічала тое, што беларускае слова -вуснае і друкаванае - захоўвалася на працягу многіх і многіх стагоддзяў.

Вольнае беларускае слова дапамагала выжыць у цяж-кіх умовах прыгнёту асобы, заклікала на бой, як набат, у грозныя, суровыя часы, дзякуючы чаму беларусы не зні-клі, не растварыліся ў велізарным моры шматлікіх народ-насцей на планеце. Роднае слова яднала, кансалідавала беларускі этнас, робячы яго адметнай нацыяй, фарміра-вала духоўную моц народа, мабілізоўвала на стваральную працу вялікую супольнасць беларусаў. Лёс чалавека, лёс народа, лёс краіны ў беларускай літаратуры цесна звяза-ны між сабой. У творах мастацтва слова адлюстраваны асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў, мен-тальнасць, правасвядомасць, адносіны ў грамадстве, тра-дыцыі, светабачанне і светаўспрыманне, светаразуменне народа ў мінулым і сучасным.

Мастацтва слова ўсхваляла дасягненні беларускага народа ў культуры, асвеце, навуцы, эканоміцы, грамад-скім жыцці. Беларуская літаратура - літаратура агуль-началавечых духоўных каштоўнасцей.

Беларускай літаратуры наканавана адлюстраваць актыўныя намаганні народа і краіны па будаўніцтву суверэннай дзяржавы, уславіць моцную і квітнеючую Беларусь.

Падобна да таго, як у старажытнасці лічылася, што Зямля трымаецца на трох кітах, так і беларуская літара-тура, можна сказаць, заснавана на трох асноўных куль-турных падмурках-першакрыніцах.

Першы з іх бярэ свой пачатак у агульнаславянскай літаратуры з яе рэалістычным падыходам да жыцця, стылявой эмацыянальнасцю. Агульнаславянская скіра-ванасць праяўлялася ва ўсім: у выбары сюжэта, у харак-тарыстыцы персанажаў, у пачуццёвай насычанасці слова, якое перадавала самыя розныя душэўныя станы.

У беларускай літаратуры хутка і інтэнсіўна развіва-ліся разнастайныя стылявыя плыні: рэалістычна-кан-крэтная, лірычная, рамантычная, фантастычная, пры-годніцкая, натуралістычная, філасофска-канцэпту-альная.

Другі падмурак, на якім заснавана беларуская літа-ратура, - элементы візантыйскай, найперш духоўнай, культуры, пранікненне якіх узмацнілася пасля прыняц-ця хрысціянства на землях Кіеўскай Русі ў канцы X ст. Разам з верай у свядомасць уваходзілі паняцці размежа-вання дабра і зла, пошукі ісціны, сэнсу жыцця. 3 Візан-тыі ехалі вазы з кнігамі ў манастыры Навагрудка, Полацка, Турава.

Візантыйская дзяржава была шматэтнічнай. Яе нася-лялі многія народы, у тым ліку і славянскія, у прыват-насці балгары. У фарміраванні і развіцці літаратуры і мастацтва Візантыі славяне адыгралі вялікую ролю. I менавіта праз "усходнехрысціянскае культурнае кола" пашыралася хрысціянства на беларускія землі, што абу-мовіла ўзнікненне пісьменнасці на Беларусі ў X ст.

Візантыйская літаратура развівалася на грэчаскай мове. Большасць літаратурных помнікаў Візантыі загі-нула, але тое, што захавалася, сведчыць аб блізкасці да антычнай культурнай спадчыны. Візантыйская культу-ра сінтэзавала мастацтва шматлікіх народаў і ўплывала на культуру тых этнасаў, якія былі звязаны з Візантый-скай дзяржавай палітычнымі, гандлёвымі і іншымі сувязямі.

Ад старажытнасці і да сённяшняга часу жывілі і жывяць беларускую літаратуру каларыт і стыхія народнага жыцця. Таму трэці падмурак, бадай, самы важны пласт беларускай культуры - фальклор. Фальклорная плынь у беларускай літаратуры надзвычай моцная. Беларуская проза, паэзія, драматургія пачыналіся з невялікіх вусных апавяданняў, сцэнак, маналогаў, дыя-логаў, жартаў, анекдотаў, бытавых ці лірычных замалё-вак, абразкоў, біблейскіх прытчаў, вершаў, якія здаўна жылі ў народзе. Існуе думка, што фальклорная трады-цыя дамінуе ў нашай літаратуры. Але ці можа быць за-шмат народнага духу, каларыту ўвогуле ў любым творы мастацтва?

Вусная паэтычная творчасць беларуекага народа -тая глеба, на якой развіваецца прафесійная літаратура, яе асноўныя і найбольш жыватворныя пласты.

Фальклор - жывая творчасць народных мас, узлёт чалавечага духу. У казках, легендах, паданнях праявілі-ся векавая мудрасць народа, яго прыродны розум. А як вядома, мудрасцю засноўваецца дом, а розумам сцвяр-джаецца. Дом беларускай мастацкай літаратуры засна-ваны на трывалым падмурку.

3 трох названых першакрыніц пайшло станаўленне самых старажытных жанраў літаратуры - летапісна-апавядальных твораў. Шмат у іх было павучальнага і мудрага, багата жывога і трапяткога чалавечага пачуц-ця, урокаў жыцця і канкрэтных настаўленняў часу. У старажытных летапісах мы знаходзім і ўласна літара-турныя творы, якія сталі пачаткам многіх гістарычных жанраў, бо расказвалі пра важнейшыя падзеі, што былі звязаны з ваеннымі паходамі, з барацьбой супраць знешніх ворагаў. Летапісцы апавядалі пра свой час, падавалі гісторыю знатных родаў, апісвалі прыродныя з'явы.