Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах

Старабеларуская літаратура паступова набывала выразныя дэмакратычныя рысы, агульначалавечы змест, насычалася народна-сказавымі, гутарковымі элементамі. Паўставала патрэба ў літаратуры разгаліна-ванай, якая выявіла б шматграннасць нацыянальнага свету беларусаў, у літаратуры глыбокай, разнажанра-вай. Але ўмовы для развіцця беларускай літаратуры заставаліся неспрыяльнымі.

Калі мы заглыбімся ў тоўшчу стагоддзяў, прасочым развіццё еўрапейскай культуры, і на гэтым фоне разгле-дзім шляхі станаўлення беларускай літаратуры, дык убачым напачатку захапленне лацінскай мовай, якую ведаў кожны адукаваны еўрапеец. Затым прыйшла чарга народных еўрапейскіх моў, "грубых, неапрацава-ных, але жывых" (М. Багдановіч), на якіх ствараліся сапраўдныя духоўныя каштоўнасці многіх народаў. Так сталася, што беларусы, застаўшыся ў складзе ВКЛ, захавалі можа ці не больш за іншых глыбокія, стара-даўнія славянскія карані. "Пмсарь земскм (дзяржаўны служачы. - У.Н.) маеть по-руску (па-беларуску. - У.Н.) лмтерамм н словы рускммм всп выпмсы, лмсты м позвы пнсата, а не мншпм'ь езыкоміз м словы", — так патраба-ваў Статут ВКЛ 1588 г., паводле прадпісанняў якога дзяржаўны ўклад атрымліваў беларускія нацыяналь-ныя формы. Адбывалася інтэнсіўнае збліжэнне з Заход-няй Еўропай. Агульны ўздым еўрапейскай культурц ў эпоху Адраджэння не мог не паўплываць і на рост куль-туры Беларусі, у развіцці якой прымалі ўдзел гарады, асабліва тыя, што мелі магдэбургскае права. У паасоб-ных школах на Беларусі ўжо ў той час выкладанне вяло-ся на пяці сусветна вядомых мовах, засноўваліся дру-карні, адкрываліся вышэйшыя навучальныя ўстановы (напрыклад, Полацкая езуіцкая акадэмія з правамі уні-версітэта). "Усё гэта, разам сабранае, — паводле выказ-вання М. Багдановіча, - вылучала Беларусь на адно з першых месц сярод культурнага славянства".

"Залаты век" у гісторыі беларускай культуры закон-чыўся пасля аб'яднання ВКЛ з Рэччу Паспалітай. Нады-шлі іншыя часы і іншыя парадкі. Найперш істотныя змены адбыліся з адменай выкарыстання беларускай мовы, паступовым выцясненнем яе з ужытку мовай польскай.

Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) паміж больш моцнымі Германіяй, Аўстрыяй і Расіяй прывялі да таго, што беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Паланізацыя спынілася, але распачалася не менш пагражальная для беларускай культуры актыўная русіфікацыя. Адмаўлялася культурна-этнічная сама-бытнасць беларускага народа, скажалася яго гісторыя. У 1840 г. цар Мікалай I забараніў ужыванне назваў "Беларусь" і "беларусы". Было ўведзена штучна ўтвора-нае паняцце "Северо-Западный край". Беларусь, такім чынам, стала правінцыяй, ускраінай Расіі. Ды немагчыма было спыніць духоўнае жыццё народа. Падымаліся з народных нізоў паэты-самавукі, пакідалі ўлонне поль-скай культуры і цягнуліся да беларускага слова лепшыя прадстаўнікі шляхты, якія праявілі сапраўдную грама-дзянскую мужнасць у сваёй вернасці нацыянальным караням.

Прыкладам такой вернасці быў паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч, 1823-1862), які праца-ваў на паграніччы дзвюх культур. Як правіла, тыя пісь-меннікі, што выступалі ў сваіх творах на баку бяднейшага сялянства, абавязкова прыхо-

дзілі да беларускага слова. У. Сыракомля адным з першых адчуў неабходнасць нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў. Тэматыка большасці яго твораў - антыпрыгонная, беларуская, хаця пісаў ён пераважна на польскай мове. Першы надрукава-

ны верш У. Сыракомлі "Паштальён" (змешчаны ў часопісе "Атэнэум") у перакладзе Л. Трэфалевана рускую мову лёг у аснову рускай народнай песні "Калі я на пошце служыў ямшчыком...".

Усваёй творчасці паэт выкарыстоўваў фальклорныя сюжэты і вобразы, апрацоўваў беларускія народныя песні. Вядомы і беларускія вершы У. Сыракомлі "Ужо птушкі пяюць усюды", "Добрыя весці".

Твор "Добрыя весці" датаваны 1862 г., напярэдадні нацыянальна-вызваленчага паўстання на Беларусі пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Вядомы польскі паэт называе "добрымі" весці аб рэвалюцыйных настроях сялян, аб павевах да перамен, якія ідуць разам з ветрам з-пад "заходніх нябёс".

"Заходзіць сонца пагоднага лета", - кажа паэт, вітаючы: "Здароў будзь, вецер! 3 далёкага свету / Добрыя весці да нас ты прынёс!"

Ды не толькі "добрыя весці" радуюць паэта. Ён жыве прадчуваннем хуткіх змен, верыць, што нездарма пры-ходзяць "добрыя весці", нездарма праліваецца кроў там, дзе «б'юцца для славы, свабоды і чэсці / I робяць воль-ных людзей з мужыкоў..." Вецер разносіць "добрыя весці" па свеце між людзьмі.

"Добрыя весці" - верш-водгук на рэвалюцыйнае абу-джэнне сялян на Беларусі. Ён напоўнены верай у роўнасць правоў мужыкоў з усімі, хто жыве ў нашым краі, услаўляе свабоду, братэрства, чалавечы гонар. У вершы-вітанні знайшлі адбітак асабістыя настроі, погляды аўтара. Паэт выступае за вольнае шчаслівае жыццё працоўнага люду на такой жа вольнай і мілай сэрцу роднай беларускай зямлі.

У. Сыракомля даследаваў народную паэзію, пісаў рэцэнзіі на кнігі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, таму яго можна лічыць першым крытыкам новай беларускай літаратуры. Паэт памёр, знаходзячыся пад следствам за сваю вольналюбівую паэзію.

Літаратура была ў той час бадай што адзінай трыбу-най для выяўлення настрояў і думак народа. Шматлікія творы дайшлі да нас ананімнымі, мы не ведаем іх аўта-раў, бо занадта моцным быў царскі ўціск і ганенні. Нялёг-кі лёс спасціг пачынальнікаў новай беларускай літарату-ры. Займацца літаратурнай дзейнасцю многія перадавыя людзі таго часу не мелі мажлівасці. Для іх гэта было справай вельмі рызыкоўнай, небяспечнай. Архівы сасла-ных і закатаваных пісьменнікаў бясследна знікалі. Далё-ка не ўсе творы, напісаныя тымі, хто пачынаў новую беларускую літаратуру, убачылі свет, нямногія з іх зна-ходзілі чытача, і толькі паасобнае з творчай спадчыны дайшло да нашых дзён.

Ананімнай засталася "Песня беларускіх жаўнераў", прысвечаная паўстанцам 1794 г., якія выступалі пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. "Гэй жа, хлопцы!..", "Паўстанцкая песня" - песні-гімны, песні-рэквіемы, у іх выявіўся вольналюбівы характар беларускага народа, аптымізм і заклік да змагання ў час паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У "Паўстанцкай песні" гучаў матыў здабытай волі:

Мужык вольна стаў спяваці, Годзе, годзе прападаці.

У песні "Вясна гола перапала" гэты матыў з'яўляецца вызначальным:

Хоць холадна, хоць голадна, Холад, голад ніпачом! Эх, каб толькі нам свабодна! На свабодзе аджывём.

У ананімнай "Гутарцы Данілы са Сцяпанам" расказ-валася пра гаротнае становішча сялянства, бяспраўе, прыгнёт, гаварылася пра рост пратэсту, памкненні про-стага люду да волі і лепшай долі.

Гісторыя беларускай літаратуры ў XIX ст. цесна звя-зана з абуджэннем грамадска-палітычных ідэй, з народ-

ным лёсам. Свядомыя беларускія сілы аб'ядноўваліся ў нелегальныя арганізацыі, куды ўваходзілі і мясцовая шляхта, і разначынцы. З'яўляліся нарадавольцы. УВільні ў 20-30-я гады XIX ст. утварылася "Дэмакра-тычнае таварыства", дзейнічалі народніцкія гурткі, таварыства філаматаў ва універсітэце. У пачатку 60-х гадоў XIX ст. на Беларусі па сутнасці разгортвалася сялянская вайна за зямлю і волю, нарастаў шляхецкі рух. У гэты ж час дзеячы літаратуры настойліва шукалі праўду гістарычнага быцця народа, які прымусова быў пазбаўлены свабоды і нават уласнага імя.