Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. У якіх умовах нараджалася беларускае друкаванае слова?

  2. Вызначце ролю газеты "Наша ніва" ў працэсе станаўлення

новай беларускай літаратуры.

3. Якія новыя імёны з'явіліся ў беларускай літаратуры ў пачатку XX ст.?

  1. Якія літаратурныя рухі і групоўкі дзейнічалі ў 20-я гады XX ст.?

  2. Дзейнасць "Маладняка", "Полымя", "Узвышша", літаб'яд-нання "Звенья".

  3. Пакажыце жанрава-стылёвую разнастайнасць літаратуры 20-х гадоў XX ст.: прозы, паэзіі, драматургіі.

  4. Праблема асабістага і грамадскага ў беларускай прозе 20-х гадоу XX ст.

  5. Літаратура 30-х гадоў XX ст. і яе характэрныя асаблівасці: аддаленне ад рэалій жыцця, збядненне чалавеказнаўчага пласта.

9. Якія творы 30-х гадоў XX ст. мелі найболыпае значэнне для развіцця літаратуры?

  1. Якія раманы-лёсы, раманы-біяграфіі вы ведаеце?

  2. Сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы калектывізацыі і іх адлюстраванне ў мастацкай літаратуры.

  3. Хто з беларуекіх пісьменнікаў трапіў пад каток сталінскіх рэпрэсій? Як склаліся іх асабістыя лёсы і лёсы іх твораў?

Літаратура перыяду вялікай айчыннай вайны

Характэрнай асаблівасцю беларускай літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны было тое, што літара-тура стваралася ў асноўным па-за межамі Беларусі. Янка Купала слаў свае лісты-пасланні "Беларускім пар-тызанам" з-пад Масквы, на франтавых дарогах пісаў паэму "Беларусь" П. Броўка, яркая і праўдзівая франта-вая лірыка П. Панчанкі, "праз вогненны небасхіл" пранёс сваё слова М. Танк, напісаўшы многія вершы і паэму "Янук Сяліба". Лірыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова - творчы подзвіг паэта, цікавыя апа-вяданні М. Лынькова ("Астап"), драма К. Крапівы "Проба агнём", раман К. Чорнага "Пошукі будучыні". Усе гэтыя выдатныя творы сталі залатым фондам нашай літаратуры. У творах паказвалася складанасць лёсу Беларусі на "скрыжалях вайны", раскрываўся патрыя-тызм і гераізм людзей, будні партызан, байцоў, людзей на фронце і ў тыле.

Вялікая роля ў творчасці ваеннага часу адводзілася сатыры. "Раздавім фашысцкую гадзіну" - так называла-ся газета-плакат К. Крапівы. Усе тыя творы носяць ярка выражаныя рысы гістарызму, яны з'яўляюцца мастац-кім летапісам барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вобраз Бацькаўшчыны з'яўляецца скразным вобразам твораў таго часу, а ідэя вызвалення роднага краю праходзіць праз усе творы.

Тры пакаленні беларускіх паэтаў і пісьменнікаў плён-на працавалі ў суровыя ваенныя гады. Многія з паэтаў загінулі: М. Сурначоў, 3. Астапенка, А. Коршак, А. Жаўрук, Хв. Шынклер, А. Мілюць, А. Ушакоў. Але сацыяльны заказ эпохі выконваўся з гонарам, нараджа-ліся выдатныя радкі пра веру народа ў перамогу. Літара-тура расла, развівалася, мужнела.

Вычарпальна і ўсебакова паказаў гістарычны шлях беларускага народа П. Броўка ў паэме-араторыі "Бела-русь". Кожны новы раздзел пачынаўся зваротам: "Зямля Беларусі! Ты помніш нямала...". Услед за паэтам чытач праходзіў нялёгкімі шляхамі мінулага, сучаснага, робячы акцэнт на няскоранасці, гераізме і творчым уздыме беларускага народа. Паэт славіў продкаў, культуру, асвету, мастацтва, звяртаўся да новых дзён, калі краіне і людзям выпалі новыя суровыя выпрабаванні. Талент П. Броўкі раскрываецца з новай сілай: творца актыўна выкарыстоўвае прыёмы вусна-паэтычнай твор-часці беларускага народа, вершы насычаны стыхіяй жывога народнага жыцця, напоўнены трапяткім пачуц-цём, пакідаюць незабыўнае ўражанне. У творы "Надзя-Надзейка" выяўляецца трагізм ваенных дзён. Гэта верш-плач па гвалтоўна загубленым жыцці дзяўчыны. Ужо не жаці жыта яе рукам, са скрухай гаворыць паэт, "снапоў не вязаці". Звяртаючыся да бярозы, пытаецца: "Што ж ты, бярозанька, не ўратавала?" Вершы П. Броўкі ваеннага часу - гэта народныя песні аб славе і надзеі. "Будзем сеяць, беларусы", - сцвярджае паэт у аднай-менным вершы, перадае адчуванне байца-беларуса ад сустрэчы з роднай зямлёй у вершы баладнага складу "Спатканне":

Як спяшаў я да Вас,

Засмучоныя хаты,

Здратаваныя нівы,

Лугі-мурагі!..

Я вярнуўся да Вас

Цвёрдым крокам салдата,

Хоць нямала пранёс

За дарогу тугі.

Пранікнёная лірыка А. Куляшова перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Творы не страцілі сваёй эстэтычнай каштоўнасці і зараз, праз многія гады і дзесяцігодцзі пасля іх напісання.

Поўная драматызму балада "Над брацкай магілай".

Ёсць пад Стараю

Русай Руская вёска Лажыны.

Там, нібы ў Беларусі,

I вербы растуць, і рабіны.

Светацені змяняюцца, калі паэт з горыччу гаворыць аб ахвярах вайны: "Там магіла ёсць брацкая ў лузе, / За вёскай Лажыны, / Там хлапцы беларускія / Чэсна галовы злажылі". Балада мае развітальны змест.

Паэт гаворыць ад імя тых, хто паклаў сваё жыццё, каб вечна свяціла над нашай зямлёй зіхатлівае сонца свабо ды, каб ніколі на свеце жыццё не ўмірала. Свае жыцці беларусы на фронце аддавалі за родную Бацькаўшчыну, думкі пра якую агортваюць лірычнага героя верша. Герой спадзяецца на новую сустрэчу з радзімай. Твор не падобны на народныя плачы над труной нябожчыка, ён напоўнены мужнасцю, глыбінёй патрыятычнага духу аўтара. Увага аўтара скіравана на родныя гоні, якія жывілі сэрца і душу, давалі надзею на мірны час.

Наглытацца хачу туманоў, Твайго ветру і пылу; Наглытацца хачу за сябе і за тых, Што не ўстануць з нябыту. Вочы просяць нябёсаў тваіх; Ім твайго не хапае блакіту.

Яркая і пераканаўчая франтавая лірыка П. Панчанкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Паэт прайшоў даро-гамі вайны з Захаду на Усход, адступаючы ад Беластока разам з савецкімі войскамі.

Душэўным смуткам, жывым болем насычаны верш П. Панчанкі "У мяне не забілі нікога". Сапраўды, кажа паэт, не асабістым горам кіруецца наш салдат, калі гоніць чужынцаў на Захад, але кіруецца патрыятычным жаданнем хутчэй убачыць родныя гоні і палеткі вольны-мі і шчаслівымі. Гэта верш-балада. У спакойнай разва-жлівай танальнасці пачынае свой твор аўтар, спра-буючы асэнсаваць вытокі нашага гераізму, помсты, адплаты, бо, калі сапраўды "ў мяне не забілі нікога - ні маці, ні жонкі, ні брата. Я не плакаў бяссоннаю ноччу ад горкае страты," дык чаму ж, пытаецца лірычны герой, "Ад чаго ж тады сэрца так хоча, так прагне расплаты?"

"Я ўвайду ў Беларусь, як байцы ўвайшлі ў Сталін-гРаД," - сцвярджае ад імя воіна-пераможцы П. Пан-чанка.

"Вока снайпера" - верш П. Панчанкі аб неспатольнай празе простага салдата - працаўніка на фронце ачыш-чаць родную зямлю ад набрыдзі, заразнай пошасці, выполваючы іх, як пустазелле, з нашых палёў і ніваў, знішчаць, выглядаючы ў снайперскі прыцэл, як нейкіх дзікунскіх казюрак, мошак, жучкоў-караедаў, калі глядзець на іх здалёку, як ненавісных пачвар.

"Дзеля жыцця на зямлі" беларусіуя паэты, сучаснікі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны імкнуліся па-ма-стацку асэнсаваць бессмяротны подзвіг народа, які стаў на абарону сваёй Радзімы, гераічны пачатак у характа-ры народа, што меў глыбокія карані.

Апошнюю кулю ў сваім парабелуме, кажа аўтар, тры-мае ротны палітрук не для сябе, але каб "загнаць у зямлю" яшчэ хоць аднаго ворага ("Апошняя куля").

Маляўнічыя прасторы беларускага палесскага краю ажываюць у памяці байцоў у вершы "Палескі напрамак". Роднае Палессе стала асноўным напрамкам наступлення савецкіх войск, ішло доўгачаканае вызваленне ад нямец-ка-фашысцкіх захопнікаў роднай Беларусі. Верш пабу-даваны на асацыяцыях, на паралелях. Лірычны герой успамінае мірнае жыццё, сутыкае краявіды найбагацейшай палескай прыроды з карцінамі ваеннага спусташэн-ня. Калісьці тымі шляхамі аўтар ездзіў і хадзіў па леген-ды і казкі, "па новыя песні" ў самабытны палескі край, і сустракалі там яго чароўныя мясціны "ягаднымі лясамі, чырвонымі паясамі", "дзявочымі галасамі". Але ўсё змя-нілася за вайну: "Дзе людзі? Дзе хаты? Дзе гнуткія вербы ў лузе?" Паэт разгневаны, душа яго пратэстуе супраць таго, што нарабіла вайна на любай зямлі, пера-тварыўшы яе ў пустыню: "Ці ж мёртвая гэта пустэля -маё залатое Палессе?" А таму, гаворыць франтавік П. Панчанка, "страляй, маё гора, без стомы па катах з гарматаў і стрэльбаў." Гулкім рэхам аддаюцца тыя стрэ-лы ў сэрцы паэта і ў сэрцах беларусаў.

Пяру Панчанкі належыць цыкл выдатных вершаў, якія аб'яднаныя ў "Іранскі дзённік": "У Тэгеране", «Слухаючы "Перапёлку"», "Сустрэча з бярозай", "Што я думаў, гледзечы на Каспійскае мора", "Апяваў Адам Міцкевіч", "Рамантыка", "Малярыя", "Караван", "Мы першы раз за межамі Радзімы...". Лірычны герой у вер-шах "Іранскага дзённіка" паўстае палымяным патрыё-там роднай краіны, верным сынам Беларусі, франтаві-ком, які думамі і справамі гатоў набліжаць доўгачаканую перамогу. 3 "прыільменскіх балот" трапіў паэт у сонеч-ную краіну, прайшоў упершыню па зямлі нейтральнай дзяржавы, не губляючы форсу салдата-пераможца: "Тужэй падцягваем франтавыя дзягі, глянцуем боты, чысцім шынялі".

Сцвярджаецца, што калі беларускі паэт Пімен Пан-чанка чытаў у зацемненай ад бамбёжак Маскве вершы аб адступленні сваім калегам - рускім паэтам, ні адзін з іх не мог утрымацца, каб не скінуць цішком здрадлівую слязу з вейкаў. Факт, што менавіта пад уплывам вершаў П. Панчанкі ў А.Твардоўскага нарадзілася задума напі-саць "Кнігу пра байца", паэму "Васілій Цёркін" - пра вясёлага, знаходлівага, непераможнага і смелага воіна, "цёртага калача" на фронце, без якога ніводзін бой - не бой, перамога — не перамога, у вобразе якога ўяўляў сябе кожны радавы на перадавой.

Франтавая лірыка П. Панчанкі разам з вершамі А. Суркова, К. Сіманава ("Темная ночь", "Землянка", "Ждм меня", "Ты помнншь, Алёша, дорога Смоленшм-ны" і інш.) і песеннай лірыкай М. Ісакоўскага, М. Бланта-ра і іншымі выдатнымі творамі той пары стала яркай і незабыўнай, надзвычай уражлівай старонкай мастацкай творчасці ў галіне слова гадоў ваеннага супрацьстаяння. Уклад беларускіх паэтаў у асвятленне гераізму і непера-можнасці народа на дарагой і любай сэрцу роднай Бела-русі асабліва важкі.

У празаічных мастацкіх палотнах подзвіг народа ў гады вайны ўвекавечылі "па жывых слядах" часу праза-ікі М. Лынькоў і К. Чорны. У зборніку "Астап" М. Лынь-коў расказаў пра гераічны ўчынак простага селяніна, які паўтарыў подзвіг кастрамскога мужыка Івана Сусаніна, што аддаў жыццё за Радзіму, завёў палякаў-ляхаў у балоты. Беларускі селянін Астап таксама не пашкадаваў уласнага жыцця дзеля таго, каб адвесці бяду ад родных яму людзей, завёў фашысцкіх прышэльцаў у непралаз-ную лясную чашчу, дзе яны ўсе разам і загінулі.

Кузьма Чорны за гады вайны стварыў шэраг мастацкіх палотнаў - раманы і аповесці "Пошукі будучыні", "Скіп'еўскі лес", "Млечны шлях", "Вялікі дзень". Раманы філасофскага напаўнення малявалі выбар і лёс беларускага народа на краі абрыву - у час ваеннага ліхалецця, змагання з чужынцамі. Чарговы раз беларуская зямля стала арэнай бітваў. Ад народнага лубка, анекдота, звычайнай бытавой сцэнкі, якая адбы-валася ў праслаўленай сваімі наверагоднымі здарэннямі вёсцы Галаскі, адштурхоўваецца празаік К.Чорны ў апа-вяданні "Вялікае сэрца", каб раскрыць самабытнасць,

арыгінальнасць, мужнасць беларускага нацыянальнага характару. "Вёска Галаскі выславілася тым, што ў ёй чалавек малога росту і сярэдніх год, Пархвен Катлубо-віч, біўся з п'яным пеўнем". Але той селянін праявіў сапраўдны гераізм у гады вайны. Вобраз вяскоўца аба-гульнены, што і дало мажлівасць камандзіру партызан заявіць: "От бо чалавек, гэты Пархвен! У Галасках, му-сіць, некалькі Пархвенаў ёсць!"

Незалежнасць сённяшняй Беларусі асветлена Вялі-кай Перамогай. Менавіта за вялікі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў і значныя страты, якія панесла наша краіна ў гады вайны 1941-1945 гг., Бела-русь была надзелена правам суверэннага голасу ў Арга-нізацыі Аб'яднаных Нацый, якая ўтварылася на канфе-рэнцыі ў Сан-Францыска. Адным з удзельнікаў канфе-рэнцыі быў беларускі пісьменнік Міхась Ціханавіч Лынькоў, подпіс якога стаіць пад устаноўчым дакумен-там гэтай уплывовай арганізацыі свету.

Беларусь шмат вынесла на сваіх плячах. Значны ўклад у асвятленне бессмяротнага подзвігу народа ўне-сла беларуская мастацкая літаратура, якая ўжо ў суро-выя дні вайны раскрывала вызваленчы характар народ-най вайны, паказвала непераможнасць духу беларусаў, прагу Беларусі да незалежнасці.