Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

"Аповесць мінулых гадоў"

Помнікам летапіснага жанру - свецкай гістарычна-апавядальнай літаратуры - з'яўляецца "Аповесць міну-лых гадоў" (поўная арыгінальная назва "Се повестм вре-мянных лет, откуда есть пошла Русская земля, кто в Кмеве нача первые княжнта н откуду Русская земля стала есть"). Ужо сама назва тлумачыць змест і прыз-начэнне твора. У ім апавядаецца аб паходжанні, гісторыі ўсходніх славян, іх сувязях з суседнімі народамі, аб звы-чаях і традыцыях гэтых народаў.

"Аповесць мінулых гадоў" створана на пачатку XII ст., відаць, манахам-летапісцам Нестарам на аснове больш ранніх летапісных крыніц і ахоплівае перыяд з IX па XII ст. Вядома, што ў гэты час на тэрыторыі, якую займае сёння Беларусь, складваліся першыя дзяр-жаўныя ўтварэнні - княствы, якія мелі адносную сама-стойнасць, вялі сваю палітыку, хаця і былі звязаны са старажытнарускай дзяржавай з цэнтрам у Кіеве. Мена-віта на старонках "Аповесці мінулых гадоў" упершыню прыгадваюцца беларускія гарады Полацк, Тураў, Мінск, Бярэсце, Пінск, Друцк, апісваюцца падзеі, звязаныя з лёсам полацкага князя Рагвалода і яго сям'і, шлюбам дачкі Рагнеды. Два маладыя князі палюбілі дзяўчыну -прыгожую князёўну Рагнеду, дачку полацкага валадара Рагвалода. Рагнеда аддала перавагу Яраполку, кіеўска-му княжычу. Тады наўгародскі князь Уладзімір прый-шоў з войскам у Полацк, забіў бацьку, маці, братоў Рагнеды, а саму дзяўчыну забраў у палон і сілай пры-мусіў з ім жыць. Аднойчы Рагнеда вырашыла адпом-сціць вераломнаму гаспадару за смерць бацькі, за знява-гу над роднай полацкай зямлёй. Яна задумала забіць яго, калі ён спаў, але той раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Уладзімір хацеў засекчы гордую палачанку, але на абарону маці ўстаў іх малалетні сын Ізяслаў. Раззлава-ны князь Уладзімір загадаў выслаць жонку, якая так і не палюбіла яго, на Полаччыну разам з сынам-непакорай Ізяславам, пабудаваць у непралазных лясах палац. Так узнік горад Ізяслаў (Заслаўль). 3 летапісу мы даведваемся таксама пра дзейнасць князёў Ізяслава, Брачыслава і Усяслава Чарадзея.

Д' "Аповесць мінулых гадоў" тэматычна падзелена на дзве часткі. Першая, недатаваная, уключае біблейскую егенду аб рассяленні народаў пасля "сусветнага патопу". Летапісец звязвае падзеі, лёсы людзей з нябеснымі свяціламі, праяўленнем волі вышэйшых сіл. Робіць ён гэта вобразна, выкарыстоўвае паэтычныя прыёмы, характэрныя для вуснай народнай творчасці. Там, дзе аўтар хоча падкрэсліць драматызм падзей, летапісанне ла мастацкай вобразнасці набліжаецца да мастацкага апавядання. У той жа частцы, дзе падзеі падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці, мова твора стрыманая, бясстрасная. Гэтым падкрэсліваецца дакладнасць, дакументальнасць апісання.

Аўтар "Аповесці мінулых гадоў" горача адстойвае ідэю незалежнасці славянскіх зямель, у тым ліку іх рэлі-гійную незалежнасць ад Візантыі, вобразна перадае гатоўнасць княжацкіх дружын стаяць да канца, абара-няючы родную зямлю ад набегаў качэўнікаў-полаўцаў.

"Слова пра паход ігаравы"

Геніяльным літаратурным творам усіх усходніх славян з'яўляецца паэтычны помнік канца XII ст. "Слова пра паход Ігаравы". Аўтар яго невядомы, аднак няма сумнення ў тым, што гэта выключна таленавіты чалавек, патрыёт сваёй зямлі, мудрэц і філосаф, прыхільнік моц-най вялікакняжацкай улады, а па тым, як маляўніча і дэталёва апісваў ён палавецкія стэпы, можна меркаваць, што аўтар "Слова" сам удзельнічаў у паходзе на полаўцаў ці быў яго відавочцам.

Змест "Слова" просты і ў той жа час складаны. Про-сты, бо ў аснове яго сюжэта - апісанне канкрэтнага пахо-ду (старажытнарускае слова "шп>к" перакладаецца як "паход") аднаго з князёў Кіеўскай Русі, ноўгарад-север-скага князя Ігара на полаўцаў у 1185 г. і трагічнай пара-зы князевай дружыны ў гэтым паходзе. Князева войска было разгромлена, сам Ігар трапіў у палон, адкуль паз-ней уцёк і вярнуўся ў Рускую зямлю. Тут яго сустракалі з вялікімі ўшанаваннямі, як пераможцу, спявалі гераіч-ныя гімны і славілі яго пры ўездзе ў Кіеў.

Складаны ж гэты твор для нашага разумення тым, што змест яго выходзіць за рамкі звычайнага апісання няўдалага паходу. Галоўны герой вяртаецца на Радзіму і поўны рашучасці даць адпор ворагам-чужынцам. Глыбока патрыятычны змест "Слова", якое стала гераічным пралогам усёй літаратуры ўсходніх славян. У творы гу-чыць упэўненасць у магутнасці рускіх воінаў, заклік да яднання ўсіх усходнеславянскіх зямель. Той заклік і тая вера ў светлую будучыню славянскіх народаў напоўне-ны самай моцнай і самай пяшчотнай любоўю да роднай старонкі, малюнкі прыроды якой цесна пераплятаюцца з людскімі адчуваннямі і настроямі.

У такіх вяршынных творах мастацтва, якім з'яўляец-ца "Слова пра паход Ігаравы", адлюстраваны нераз-рыўная сувязь часоў, сувязь пакаленняў, шматвекавы вопыт народа, які ўвесь час імкнуўся быць самастойным, жыць у згодзе і ладзе з суседзямі, намагаўся захаваць і ўпрыгожыць свой край, зрабіць жыццё кожнага насель-ніка гэтага краю багацейшым і шчаслівейшым. "Слова" захапляе нас сваім эмацыянальным напалам, выклікае суперажыванне, служыць вечнай крыніцай наталення прагі прыгожага.

Нібыта з пазіцый сённяшніх дзён, канца XX - пачат-ку XXI ст., гучаць маналогі-заклікі аўтара паэмы да ўдзельных князёў з просьбай аб'яднацца, каб разам супрацьстаяць навалам, ліхалеццю, набегам чужынцаў. Здавалася, піша аўтар "Слова", што яшчэ зусім нядаўна кіеўскі князь Святаслаў аб'яднанымі сіламі рускіх кня-зёў упэўнена перамагаў полаўцаў, няўдачу ў бітве з якімі цяпер перажывае князь Ігар. Ці так даўно гэта было? А што стала цяпер?

Здабытая былая слава забыта, князі перасварыліся адзін з адным, ніхто нікога не слухае. Кожны імкнецца атрымаць перамогу ў адзіночку. Ці ж не пра гэта свед-чыць паход князя Ігара і яго брата Усевалада на полаўцаў?

Вось і звяртаецца старэйшы з князёў да ўсіх валада-роў славянскіх зямель, пералічвае аднаго за другім муж-ных ваяроў. Ён, харобры і мудры Святаслаў, бацька слаўных перамог, прамаўляе сваё "залатое слова", якое наводзіць на роздум пра славу рускіх зямель. Тут жа нагадвае аўтар князям іх былыя перамогі. Вялікі князь просіць ваяроў "паставіць нагу ў стрэмя", каб выступіць за зямлю Рускую, за раны Ігаравы.

Хіба ж можа што-небудзь параўнацца з іх сілай, з воі-намі, калі яны выступяць у абарону роднай зямлі ўсе разам? Воіны толькі аднаго з гэтых князёў могуць лёгка -"шаломамі" - вычарпаць Дон ці "расплюхаць" па бяз-водных стэпах усю ваду магутнай ракі Волгі, а дружыны другога князя моцна "падперлі" перадгор'е Балканскае, загарадзілі шлях угорскаму каралю, наглуха замкнулі вароты сіняга Дуная. Дзе яшчэ знойдзецца такая сіліш-ча? Хто мае столькі перамог? Чые воіны надзейна тры-маюць ключы ад усіх напрамкаў свету - на Поўнач, на Поўдзень, на Захад, на Усход?

А цяпер даводзіцца звяртацца да кожнага з удзель-ных князёў, апелюючы да іх розуму, славы, традыцый, каб сабралі яны сілы і баранілі родную зямлю ад ворагаў.

Як бачым, ідэі твора надзвычай глыбокія. Абарона родных зямель стала галоўнай задачай для славянскіх народаў на многія стагоддзі. Аўтар "Слова пра паход Іга-равы" абараняў не інтарэсы асобных зямель - чарні-гаўскіх, кіеўскіх, галіцкіх, суздальскіх, не інтарэсы асоб-ных князёў - ольгавічаў, манамахавічаў, а выступаў за адзінства ўсёй Рускай зямлі.

Пафас твора гераічны. "Слова" напісана цікава, зай-мальна. Драматычна і напружана развіваюцца падзеі. Ярка і маляўніча апісаны сцэны баёў з полаўцамі. Тра-гічна завяршаецца грозная бітва. Захісталіся флангі вой-ска Ігарава, памкнуліся адступіць, і ён паскакаў, каб іх спыніць, але на зваротным шляху, там, куды ўжо не маглі даляцець стрэлы яго дружыны, ён быў узяты ў палон.

Усё, што адбываецца з героямі твора, знаходзіць свой адбітак у прыродзе. Нядобрымі знакамі сталі зацьменне сонца, выццё ваўкоў, скавытанне лісіц, калі князь Ігар толькі збіраўся ў паход. Такія прыкметы не абяцалі перамогі ў новых бітвах, сімвалізавалі трывожны пача-так самога паходу. Не паслухаўся князь Ігар блізкіх, не паверыў прыкметам-перасцярогам і прайграў тую бітву. Эпічным палатном разгортваюцца малюнкі прыроды ў творы.

Аўтар "Слова" напачатку нібы разважае, задумваец-ца: якімі словамі яму расказаць пра паход князевай дружыны? Ці рамантычна-ўзнёсла ці трагічна-спачу-вальна? Але ўрэшце выбірае прынцып хранікальна-дакументальны, апісваючы падзеі ў той паслядоўнасш, як яны адбываліся, даючы пры гэтым шырокую гістарыч-ную перспектыву, заглядваючы ў будучае родных зямель.

Настраёва, пранікнёна, з жальбай гаворыць стваральнік "Слова" пра страты, пра воінаў, якія склалі галовы за гонар і славу зямлі рускай, але не скарыліся. "Нікне трава ад жаласці, а дзерава пад тугою к зямлі прыхіліліся" - так піша аўтар.

Народны плач-пратэст, плач-галашэнне, стогн гучаць разам з услаўленнем велічы подзвігу воінаў у бітве з полаўцамі. У адным з эпізодаў твора жонка Ігара Ярас-лаўна плача на гарадской сцяне ў Пуціўлі па мужу і па загінуўшых воінах з яго дружыны. Яна кліча на дапамо-гу вецер, сонца, раку Дняпро, каб тыя вярнулі ёй мужа. I злітавалася мора, завіхурыліся хвалі. Гэта Ігар ноччу ўцякае з палону. Бадай што самыя ўзнёслыя і паэтыч-ныя, самыя светлыя старонкі ва ўсім творы - апісанні таго моманту, калі князь Ігар вяртаецца з паходу. Яго прымаюць як самага дарагога чалавека, гаспадара, пера-можцу, бо ён кінуў выклік чужынцам, схапіўся з імі ў смяротнай бойцы і сілай свайго духу выстаяў, вырата-ваўся, вярнуўся, каб выправіць сваю памылку, сабраць новае войска і выступіць ужо аб'яднанымі сіламі супраць няпрошаных гасцей у абарону роднай зямлі. Аўтар пры-гадвае гераічную славу былых князёў і сваіх сучаснікаў, мужнасць простых ваяроў.

Прырода ў творы неаддзельная ад перажыванняў пер-санажаў. Бачым мы там міфічныя вобразы язычніцкіх багоў Дажбога, Карны, Кадука, Жыжаля, Сварога. Гэтыя вобразы, як і многае ў творы, маюць сімвалічны сэнс.

Ярка і каларытна выпісаны вобразы князёў Ігара, Усевалада, Святаслава, а таксама полацкага князя Уся-слава Чарадзея. Падзеі раскрываюцца маляўніча, пера-канаўча. Пра гістарычную бітву, што адбылася на бела-рускіх землях, на берагах ракі Нямігі ў 1067 г., аўтар "Слова" піша паэтычна і вобразна, суперажывальна: "На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталё-вымі, жыццё кладуць на таку, душу веюць ад цела". Не ў адной такой бітве душы воінаў развітваліся з белым све-там. Поўніцца зямля беларуская і славай, і стогнам, і рос-паччу,і надзеяй.

Дзівосны паэтычны свет "Слова" імкнуліся перадаць у сваіх перакладах на беларускую мову Максім Багдано-віч (урывак пра полацкага князя Ізяслава), Янка Кўііала, спачатку ў празаічным перакладзе (1919), затым - у вершаваным (1921), Максім Гарэцкі (1922), Рыгор Бара-дулін (1984), Іван Чыгрынаў (1991). "Слова" перакладзе-на таксама на многія мовы народаў свету. На сюжэты з паэмы створаны цудоўныя ўзоры музычнага і выяўлен-чага мастацтва.

"Слова пра паход Ігаравы" - каштоўны агульны мастацкі помнік культуры ўсходніх славян - мае непас-рэднае дачыненне да гісторыі Беларусі, да нашага далё-кага мінулага, слаўнага і гераічнага.

"Слова пра паход Ігаравы" належыць да лепшых зда-быткаў усёй сусветнай культуры.