Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Які лёс напаткаў пісьменніка Алеся Гаруна і яго творы?

  2. Які змест найбольш вядомага зборніка вершаў А. Гаруна "Матчын дар"?

  3. Назавіце асноўныя тэмы і вобразы паэзіі А. Гаруна.

  4. Прывядэіце на памяць радкі з верша паэта пра любоў да роднай беларускай мовы.

  1. У чьш вы бачыце арыгінальнасць вершаў А. Гаруна?

  2. У чым праявіліся самабытнасць лірычнага голасу паэта?

Максім гарэцкі

(1893-1938)

Я жыць хачу вольным жыццём, - жыццём радасці, добрага вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другімі творыць гармонію жыцця.

Максім Гарэцкі. Стогны душы

Даследчыкі яшчэ напішуць гісторыю многіх і многіх белару-скіх родаў. Род Гарэцкіх даў бела-рускай літаратуры і навуцы дзве яркія постаці, двух братоў. Адзін -Максім Іванавіч Гарэцкі - стаў пісьменнікам, класікам беларускай прозы, а таксама даследчыкам роднай літаратуры, выявіўшы талент і ў драматургіі, публіцыстыцы, крытыцы, літаратура-знаўстве, мовазнаўстве, фалькларыстыцы. Імя другога брата — акадэміка, вучонага, геолага Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага - трывала замацавалася ў беларускай навуцы. Гэта слаўны род і слаўны народ, які мае такія таленты.

Паходзіць Максім Гарэцкі з вёскі Малая Багацькаўка, што на поўначы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адсюль да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Орша не адзін дзесятак кіламетраў. Вучыўся Максім у школе, у рэпетытараў, пазней паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Рана пачаў пісаць допісы, нататкі, друкаваў іх у газеце "Наша ніва".

На старонках гэтай газеты і з'явілася 26 студзеня 1913 г. першае апавяданне пісьменніка "У лазні", якое было падпісана псеўданімам Максім Беларус. А першы зборнік апавяданняў М. Гарэцкага называўся "Рунь". Гэта былі маладыя парасткі, раннія ўсходы новай беларускай літаратуры: алегарычныя творы, апавяданні-імпрэсіі, дзе ва ўсхвалявана-рамантычнай форме, эмацыянальна і жыва выяўляліся пачуцці селяніна, яго трывога аб леп-шай долі, каханне і пошукі шчасця, сумныя развагі пра несамавітасць тагачаснага існавання - "стогны душы".

М. Гарэцкі добра перадаў жывую стыхію і каларыт жыцця вёскі. Ён - тонкі псіхолаг, які ўмеў адчуць зрухі душы чалавека, удумлівы мастак, які валодаў багатай палітрай жывапісання словам. Яму падуладны лірызм і наотраёвасць, рамантычнае завостранне і строгая рэалі-стычнасць канкрэтных дэталей побыту. Бытаапісаль-насць у творах празаіка спалучаецца з глыбокім псіха-лагізмам, з узвышанай эмацыянальнасцю, з тонкім лірызмам. На пачатку стагоддзя пісьменнік стварыў яшчэ драматызаваную аповесць "Антон" (1914), дзе ў форме дыялогаў падаў жывыя малюнкі вясковай стыхіі з яе забабонамі, верай у прымхі, з трывогамі, бедамі, крыўдамі, паказаў вёску, якая абуджаецца спакваля, дзе пад напластаваннямі гадоў і стагоддзяў дрэмле цвя-розы сялянскі розум, абуджаецца беларускі дух.

Пасля працы на каморніцкай пасадзе Максім Гарэцкі трапіў на фронт. Пачалася Першая сусветная вайна, пісьменнік удзельнічаў у баях ва Усходняй Прусіі, быў паранены, потым зноў трапіў у акопы і толькі пасля цяжкай хваробы атрымаў "белы білет" і быў звольнены з арміі. Гады ішлі. Паявіліся творы пісьменніка "Літоўскі

хутарок" (1915), "Генерал" (1916), "Уцекачы" (1918), дакументальна-мастацкая кніга запісак "На імперыялі-стычнай вайне" (1914-1919). Пяру М. Гарэцкага нале-жаць драматызаваныя "сцэнкі і размовы" пад агульнай назвай "Жартаўлівы Пісарэвіч" (1922-1927).

Найбольш буйнымі творамі пісьменніка з'яўляюцца раманы "Камароўская хроніка", (распачаты да 1939 г., застаўся незавершаным), "Віленскія камунары" (1931-1932), аповесці "Дзве душы" (1919), "Ціхая плынь" (1930).

Цікавыя творы з цыкла "Сібірскія абразкі". У сувязі са святкаваннем 100-годдзя з дня нараджэння М. Гарэц-кага паявіліся ў друку замалёўкі "Скарбы душы", "Кіпа-рысы", а таксама творы "Ашуканы палітрэдактар", "Лявоніус Задумекус" і іншыя, напісаныя пісьменнікам ўдалечыні ад роднай Беларусі.

Максім Гарэцкі - адзін з тых беларускіх пісьменні-каў, хто стаў першай ахвярай сталінізму на Беларусі. Увесь шлях яго быў ад пачатку і да канца прысвечаны служэнню ідэі нацыянальнага адраджэння, служэнню Беларусі. За Бацькаўшчыну адпакутаваў Максім Гарэц-кі і заўчасна загінуў у сталінскіх засценках. Супрацоўнічаў пісьменнік у газетах "Дзянніца", "Звязда", вучыўся ў Смаленскім археалагічным інстытуце, на пачатку 20-х гадоў XX ст. апынуўся ў Мінску, пасля пераехаў у Віль-ню. Там, у студзені 1922 г., пасля прыходу польскіх улад, трапіў у Лукішскую турму за "арганізацыю тайных бая-вых дружын з мэтаю замаху на дзяржаўную ўладу", "за друкаваную і вусную агітацыю". Яму пагражала смерць, але ён цудам ацалеў, бо суд не адбыўся і пісьменнік пераехаў у Латвію. 3 кастрычніка 1923 г. Максім Гарэцкі знаходзіўся ў Мінску. Працаваў на рабфаку Беларуска-га дзяржаўнага універсітэта, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэ-міі, супрацоўнічаў у Інстытуце беларускай культуры.

Шматгранную літаратурную і навуковую дзейнасць перарвалі сталінскія рэпрэсіі. М. Гарэцкага зняволілі ў мінскую турму 18 ліпеня 1930 г. Пісьменнік не здаваўся. Пісаў у турме, пісаў у ссылцы, пісаў у гады вольнага пасялення. Праз многія выпрабаванні давялося прайсці М. Гарэцкаму. Ён пісаў, каб дабіцца адказу, у чым ягоная віна, патрабаваў перасуду і атрымліваў адмову на прось-бы аб сустрэчы з роднымі.

"Чалавечы і пісьменніцкі воблік, шлях Максіма Гарэцкага мелі нечаканы працяг - ужо пасля смерці. Кароткі, але асляпляльны працяг працы ў жыцці-по-дзвігу яго сына, - пісаў А. Адамовіч. - Гэта такое паўта-рэнне бацькі, яго душы, розуму, таленту, сумленнасці і чалавечнасці!" А. Адамовіч працягваў: "Як бы паўта-раючы (міжволі) бацьку, які таксама на 21-м годзе жыцця рабіў свае незвычайна глыбокія і праўдзівыя запіскі аб Першай сусветнай вайне, Леанід Гарэцкі пакі-нуў нам высокую і чалавечную праўду аб Другой сусвет-най, аб Вялікай Айчыннай вайне".

Брат пісьменніка Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі ўспамінаў: "На фарміраванне асобы Максіма вялікі ўплыў мела спадчыннасць ад бацькі і маці. Знешне Максім быў падоб-ным да бацькі. Чарнявы, ладнай постаці, сярэдняга росту, з бліскучымі карымі вачыма, з прыгожым высокім ілбом, тонкімі вуснамі, цвёрдым падбародкам...". I далей: "Максім ад прыроды меў вялікія здольнасці - выключную памяць, аналітычны розум, матэматычную логіку, глыбокую пачуццёвасць, багацце эмоцый, музычнасць; ён добра іграў на скрыпцы, балалайцы, жалейках, пяяў, запамінаў мелодыі, народныя песні, дэкламаваў, апавядаў, быў імправізатарам, артыстам-аматарам, мастаком...".

I вось гэты самародны талент вымушаны быў пакута-ваць ад сталінскіх апрычнікаў. "Людзі цураюцца мяне, каб не запэцкацца аб мяне, - пісаў М. Гарэцкі ў зама-лёўках "Скарбы жыцця". - Хто ўспомніць мяне ў ганьбе і выгнанні? Хто прышле мне пару цёплых слоў? Ніхто, ніхто...".

Лёс кідаў пісьменніка па свеце. Мінск — Вільня -Горкі, потым ізноў Вільня, ізноў Мінск, ізноў Горкі, аж пакуль не закінуў у сталінскую ссылку ў 1931-1935 гг., у Вятку і Кіраўск, пазней, у 1935 - 1937 гг. - у Пясочын-ска-Кіраўск. Але "работа душы" выгнанца з роднай Беларусі не спынялася ні на адзін дзень. У сваіх запісах і мастацкіх творах думка пісьменніка лунала туды, дзе яго "дом", "дзе яго род", народ, "дзе шляхі яго мінулыя".

Гэта мы бачым у драматычным абразку "Антон". Сюжэт драмы незвычайны і нават парадаксальны. Ён узнік з газетнай заметкі аб недарэчным здарэнні. У п'я-ніцы-лесніка Аўтуха, панскага паслугача і падлізы, ёсць сын Антон, які, "гукнуўшы дзяцей сваіх, хлопчыка і дзевачку пад прыдарожны крыж, зарэзаў касою сына і страшна зраніў сябе. Дзевачка ўцякла". Чым кіраваўся гэты чалавек? Што давяло яго да такога стану? Хто ён такі, што ў яго за душой! Чаму забіў? Недахоп духоўнасці, амаральнасць, зверства, амярцвенне душы, калі ідзе расслаенне грамадства, ідзе зладзейскае накапленне грошай? Пісьменнік імкнецца дакапацца да вытокаў такога бесчалавечнага ўчынку. Герой - селянін, які жыў у забітасці, цемры, галечы, беспрасветнасці. Прычына злачынства - у бяспамяцтве, бездухоўнасці, у беспрабудным п'янстве. "А я бацьку прасіў, а я бацьку маліў, я худога слова яму не сказаў, а ён пад старасць яшчэ горш пачаў. Абы б гарэлка! I ўсе п'юць, і ўсім клопату як бы няма, яшчэ з мяне кепікі строяць...".

Тут канкрэтны ўчынак, канкрэтная праява знявечанага пачуцця, азвярэлага характару, амярцвелага розуму. Але гэта яшчэ не ўвесь народ. Яго - Антона – зрабілі такім. А людзі не ўсе такія. Трактоўка вобраза Антона пісьменнікам М. Гарэцкім намнога болыл глыбокая, чым гэта можа здацца на першы погляд. Так, абставіны і час становяцца іншы раз вышэй за самога чалавека. Не ў сілах змяніць што-небудзь, будучы незадаволеным штодзённым шэрым беспрасветным існаваннем, Антон апынуўся як бы загнаным у "пяты кут". Алкагалізм і духоўная дэградацыя асобы пануюць у свеце. Скрозь падман, здзек, гвалт, эгаізм, хцівасць. Дык ці не лепей у зародку "забраць грахоўнае" будучае ў сына, самому "самаўхіліцца ад спаўдзелу" (А. Лойка). Дзікае, неверагоднае, парадаксальнае рашэнне. Яшчэ пакуль сынок не награшыў, каб не стаў такім, як усе яны, хто поруч, разам пойдуць яны з жыцця, каб не бачыць, не чуць, не ўдзельнічаць, яшчэ бязгрэшнымі душамі паўстануць яны перад Богам. Дык хто ж ён, Антон, "ідэаліст", дзівак, рэлігійны фанатык, дэспат, непаўнацэнны вар'ят? Душа Антона патрабуе праўды і сумлення, у той час калі маральны максімалізм скіроўвае на адчай. Адзін чалавек, калі бачыць прорву пад сабой, думае пра бездань, іншы ж бачыць мост цераз цясніну. Антон – ахвяра абставін, ён спасаваў перад абставінамі і самім жыццём. Наватарства прозы М. Гарэцкага якраз у тым і заключаецца, што пісьменік адным з першых у беларускай літаратуры навейшага часу заглыбіўся ў адзінства макра свету (прыроды) і мікрасвету (чалавека), паказаўшы бяздонныя глыбіні псіхалогіі працаўніка вёскі, даведзе-нага да адчаю часам, сацыяльнымі ўмовамі існавання, абставінамі, складанасцю натуры.

"Антон" - драматызаваная аповесць. Галоўная праблематыка твора - пошукі выйсця з таго духоўнага і маральнага тупіка, у якім апынуўся народ. У Антона Жабона жывы яшчэ стваральны, а не разбуральны дух. Пра гэта сведчаць адчуванні героя. Напрыклад, калі Антон ідзе на ўласны падворак, "самі ногі бягуць", яму "весела, радасна" ад дакранання да Боскага пачатку пры наведванні праваслаўнага храма.

М. Гарэцкі зрабіў яркую і ўдалую спробу зразумець таямніцы народнай душы, паказаў складанасці і супя-рэчлівасці нацыянальнага характару селяніна-беларуса. "Сярод сялян-беларусаў не менш арыстакратаў духу, чым сярод тых людзей, з каторымі жывець пан прафе-сар", - пісаў Максім Гарэцкі ў артыкуле "Думкі і разва-гі". Там жа, у драматычным абразку "Антон", у свое-асаблівым пасляслоўі да аповесці, у раздзеле "Беларускі аўтар" пісьменнік імкнецца дакапацца да асноў нацыя-нальнага характару беларусаў. "А народ мой - народ-па-эт, народ-лірнік, каторы ў гістарычным жыцці сваім заўсёды больш схіляўся к патрэбам душы, чымся к патрэбам цела". У замалёўцы "Беларускі аўтар" пісьмен-нік палемізуе з "маскоўскім дэмакратам" і "польскім публіцыстам" прыкладна так, як гэта робіцца ў п'есе Я. Купалы "Тутэйшыя": аб прыродзе нацыянальнага характару беларуса, пра новага чалавека, чалавека-казюльку і чалавека духу. М. Гарэцкі адкрывае беларуса, чалавека простага і сціплага, але з багатай душой, паказ-вае яго ў поўнай рэальнасці побыту, адкрывае наперакор бачанаму, пачутаму, наперакор сцвярджэнням аб азвя-рэласці душы селяніна і ягоным цемрашальстве.

Веру ў жыватворныя сілы беларускага народа, у яго духоўную моц пранёс М. Гарэцкі праз усё жыццё. У далёкім выгнанні беларускі пісьменнік з настальгіяй па Радзіме гаварыў: "Судзі мяне, судзі мяне кожны і ўсякі! Судзі мяне судом сваім, і кожным, і ўсякім... Карай мяне карамі сваімі, карай... Толькі прашу цябе: не выбівай з маіх худых і кволых рук гэтага маленькага пучочка васількоў... А выб'еш - буду азірацца на іх з сумам і жалем вялікім, перавышаючым мае слабыя сілы... Як мне забыцца на іх, пакінутых там, адзаду, на дарозе, у пыле, у брудзе, на цярновай дарозе, якою народ мой ішоў...".

Яшчэ ў 1918-1919 гг. была напісана аповесць "Дзве душы" аб вечнай прыродзе душы чалавека, аб існаванні "дзвюх душ у адной душы". Што робіць чалавека духоўным? Ці наканавана чалавеку, які паходзіць з про-стага люду, вечна так і застацца мужыком?

Сюжэт аповесці даволі просты. У сям'і багатага пана Абдзіраловіча нарадзіўся хлопчык, які рана застаўся без маці. Карміцелька, якая была ўзята для малога, падмяні-ла дзяцей. Васілька, сялянскі сын, стаў панскім сыноч-кам, а паніч Ігнацік рос у мужыцкім асяроддзі. Рознымі шляхамі-дарогамі пайшлі ў жыцці тыя два чалавекі, па-рознаму склаліся іхнія лёсы. Смелым, шчырым, сумлен-ным, свабодалюбівым вырас былы панскі сын Ігнацік, цяпер рабочы Васілька. Поўны антыпод свайму старэй-шаму духоўнаму настаўніку балылавіку Карпавічу, які паступова страчвае ўсё, што было закладзена ў ім ад працоўнага чалавека, які раптам "адурэў" ад высокай пасады і ўлады над жыццём і смерцю іншых. Не мае гэты стопрацэнтны бальшавік і трывалых палітычных погля-даў. "Нікомуменьку не прызнаюся, - сам сабе думаў інагды Карпавіч. - Але чую, што абы ў якой партыі мог бы знаходзіцца з поўнай шчырасцю".

Чалавек тады застаецца самім сабой, калі не страчвае "родных каранёў", не парывае сувязей з народам, жыве адным жыццём з краінай і людзьмі. Тэма патрыятызму, глыбіннай повязі з роднай глебай — адна з самых рас-паўсюджаных і распрацаваных у беларускай літарату-ры. Адным з першых матывы вернасці беларускай інтэ-лігенцыі роднай зямлі развіваў М. Гарэцкі. Такі зборнік "Рунь". Рунь - маладая зеляніна на палях, раннія ўсхо-ды восенню і вясной жыта, пшаніцы, ячменю. "Рунь" пісьменніка М. Гарэцкага - гэта наша маладая інтэліген-цыя, выхадцы з вёскі, усе яны беражліва ставяцца да нацыянальных каранёў, заклапочаны, каб не разарвала-ся "сувязь часу", "сувязь вякоў", каб не абмялела народ-ная памяць, не згас дух народа. Такі Клім Шамоўскі (апавяданне "У лазні"), Касцюк Зарэмба (аповесць у пісьмах "У чым яго крыўда?)" і Архіп Лінкевіч - галоўны герой апавядання "Роднае карэнне".

Найбольш ярка матыў Бацькаўшчыны, тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу раскры-ваюцца ў апавяданні "Роднае карэнне", назва якога гаворыць сама за сябе. Змест твора, аднак, не абмя-жоўваецца толькі матывамі адвечнай сувязі чалавека з роднай глебай. Светапоглядныя і філасофскія асновы твора відавочныя. Ідучы ад жадання заглыбіцца ў "пер-шапрычыну ўсякае істоты", гэта значыць адчуць і зра-зумець матывы паводзін, рысы характару, змест жыцця любога чалавека, галоўны герой апавядання "Роднае карэнне" малады вясковы інтэлігент Архіп Лінкевіч гля-дзіць на свет глыбей і шырэй, задумваецца над пытаннем "Што за народ наш, беларусы?". Хто такія? Чым яны вылучаюцца сярод людзей у моры іншых этнасаў на планеце? Абуджанае сумленне прыводзіць Архіпа Лін-кевіча ў родную вёску, дзе ўсё яму блізка і знаёма, дзе цешыць вока кожная драбніца, дзе і дожджык, і сонейка, і гонейкі свае, асаблівыя, дзе "песню родную" пачуеш. Самапазнанне цесна звязана з самавыжываннем, спалу-чаецца з самавызначэннем сваёй ролі і месца сярод іншых народаў свету. Народ - самая значная сіла ў кра-іне, у ім жывуць сумленне, спагада, любоў і мудрасць.

Мудры ад прыроды ў творы дзед Яхім, у якім увасо-біліся рысы нацыянальнага характару: талерантнасць, або цярплівасць да тых, хто думае іначай, імкненне да згоды і ладу ў сям'і, вёсцы і свеце, здаровы практыцызм, жыццёвы вопыт, клопат аб будучых пакаленнях. Развагі дзеда Яхіма заслугоўваюць асаблівай увагі: "Нядбалас-ці, звярынства, гразі многа", - канстатуе стары і тут жа пытаецца: "Але дзе ж гэтага няма?"

Многія нашы няшчасці ідуць ад беднасці, упэўнены дзед Яхім. "Бяднота нас адольвае", - скрушна сведчыць вясковы мудрэц. I тут жа ўдакладняе: "Няхай сабе мы на погляд шэры, а, браце, душа можа быць і пад шэрым жупаном не шэрая". Пісьменнік у творы раскрывае ўну-транае жаданне старэйшага пакалення перадаць свой вопыт і вернасць "родным карэнням" маладзейшым. Ігалоўная роля ў выхаванні належыць сям'і, бацьку і маці, роду, з магутных аб'яднанняў якіх і складаецца народ. Дзед павучае: "Перша-наперша трэба, каб бацькі ўкладалі ў галаву гэтым хлопцам-вучням тое, што няхай яны не саромяцца нашых мужыцкіх меркаванняў пра божы свет слухаць". Архіпа Лінкевіча дзед Яхім хваліць:

"Бачу я, крэпка ў табе роднае карэнне наша". Вуснамі дзеда Яхіма гаворыць народная мудрасць, сцвяр-джаючы, што калі чалавек "выйшаў з народа", дык паві-нен і разумець яго, не адрывацца ад "родных каранёў", працаваць на карысць народа. Пісьменнік дбае аб духоўных каранях народнай інтэлігенцыі.

Сюжэт апавядання "Роднае карэнне" напоўнены дра-матызмам унутраным і знешнім. Атрымаўшы ліст з дому, студэнт-медык Архіп Лінкевіч адкладвае ўсе свае справы, імчыцца ў вёску. Многа незразумелага ў родным гняздоўі. Цемра і забабоны, зламысныя дзеянні не даюць вольна дыхаць людзям. Ноччу нейкія злыя людзі паляць у полі драўляныя бароны, маланка ў час навальніцы запальвае хату, сын і бацька ледзьве выратоўваюцца праз акно. Архіп, чым можа, дапамагае бацьку, збліжа-ецца з людзьмі на вёсцы, стараецца пранікнуць у "незра-зумелае, таемнае, страшнае, незямное". Яму баліць, калі бачыць бяспраўе, галечу, цемру, ён не аддзяляе сябе ад сялян вёскі, хоць даўно ўжо жыве ў горадзе і вучыцца лячыць людзей. "Лячыць" жа людскія душы намнога цяжэй. Чалавек углядаецца ў неба, хоча спасцігнуць вялікія таямніцы прыроды, космасу, але рэдка задумва-ецца над чалавечай прыродай, слаба ведае яе. М. Гарэц-кі ўслед за сваім героем імкнецца пранікнуць у таямніцу народнай душы.

Творчасць М. Гарэцкага ацэньваецца па маштабах каштоўнасцей чалавечага жыцця на зямлі, якія закла-дзены ў яго творах, па тым, як чалавек бачыць свет у сабе і сябе ў свеце.

Асаблівую каштоўнасць чалавечае жыццё набывае, але і абясцэньваецца, у гады ваеннага супрацьстаяння. "Літоўскі хутарок" - такую назву носіць адно з апавя-данняў М. Гарэцкага. Яно сведчыць аб несумненным росце псіхалагічнага майстэрства пісьменніка ў мастац-кай практыцы. Не хутар, а свет паўстае перад намі. Такое бачыцца і ў творы В. Быкава "Знак бяды". Філасоф-ска-канцэптуальная аснова апавядання "Літоўскі хута-рок" М. Гарэцкага відавочная. Вайна прыносіць разбу-рэнні. Людзі на вайне становяцца горшымі.

Дзеянне ў апавяданні адбываецца ў Першую імперы-ялістычную вайну. Салдаты заляцаюцца да дачок гаспа-дара хутара Шымкунаса. Усё нібыта прыстойна. А ноччу ўжо іншыя ваякі ламаюць вароты, здымаюць дзверы, каб пабудаваць бліндаж. Затым хутарок пераходзіць у рукі немцаў, потым ізноў з'яўляюцца рускія. Некалькі разоў сядзіба Яна Шымкунаса становіцца арэнай зма-гання розных сіл. То гаспадарам абяцаюць вярнуць маё-масць ці выплаціць за яе грошы, то прымушаюць выся-ляцца з хаты. Сын Шымкунаса адступае з рускім вой-скам. Монцю, дачку, немцы забралі капаць акопы. Дачка Ядвіська захварэла. Калі ўсё заціхла, вярнулася Монця са слядамі пакут на твары ад "перажытага сораму і гвал-ту". Але рускае войска ізноў адступае. У страсе прабіта дзірка, частка забудовы згарэла. Ні кала, ні двара. Кана-нада не суціхае. Вось так адлюстраваў беларускі пісь-меннік антынародную, антычалавечую сутнасць вайны. Суровая праўда ваеннага супрацьстаяння перака-наўча паказвае, каму патрэбна вайна. Ваююць з-за багацця, тэрыторый, але больш за ўсё, каб узвысіцца над іншымі. Гаспадар Ян Шымкунас - асоба працавітая, бес-карыслівая, гуманная. Яму не патрэбны ні чужая тэры-торыя, ні чужыя людскія жыцці, адзін клопат - урата-ваць дзяцей ды захаваць маёмасць. Але і гэты "лапік" зямлі ўцягнуты ў крывавую бойню. Высакароднасць Яна Шымкунаса выяўляецца ў адданасці роднаму куту, у імкненні выстаяць, не зламацца, не дазволіць, каб у душы перамагло зло. Вайна руйнуе не толькі забудовы, хутары, вёскі. Яна нявечыць людскія сэрцы, калечыць душы. М. Гарэцкі ў даследаванні псіхалогіі паводзін чалавека працы ішоў ад паказу "таемнага", глыбінь люд-скіх адчуванняў, да раскрыцця бесчалавечнасці, звяры-нага аблічча вайны. У чалавечай душы ў выніку войн, супрацьстаяння, утвараюцца своеасаблівыя "зоны пустаты", адбываецца ўнутранае разбурэнне асобы. Вайна адкрывае самыя "цёмныя" пласты чалавека, дае выхад заўсёды напружанай агрэсіі чалавечай натуры. Усё "прапітваецца" злом - страшэнная ўлада над людзь-мі прыводзіць да маральнай дэградацыі і "чужых", і "сваіх", і тых, хто "наступае", і тых, хто "адступае". Асамае галоўнае, вайна разбурае адзінства сям'і, наро-да, разрывае прывычныя сувязі ў гэтым устойлівым свеце. Кожны застаецца адзін на адзін з бядой. Ідзе бес-сэнсоўнае і дзікунскае падаўленне асобы. Адбываецца знішчэнне аднаго са шматлікіх, хоць і адасобленых (усё ж "хутарок"), маральна-этычных цэнтраў народнага жыцця, услед за гэтым прыходзіць спусташэнне.

Сваімі лепшымі творамі аб наступствах вайны проза М. Гарэцкага цесна прымыкае да еўрапейскай традыцыі. Старонкі паказу вайны ў нечым істотным пераклікаюцца з раманам А. Барбюса "Агонь", іншымі класічнымі тво-рамі замежнай літаратуры.

Пісьменнік-псіхолаг, аналітык, філосаф М. Гарэцкі паказаў, што чалавек мяняецца ў побыце, у адносінах да самога сябе, змяняюцца і развіваюцца фактары яго быцця, свядомасці.

Прырода, сутнасць, асноўныя рысы, уласцівыя чала-веку, ніколі не застаюцца канчатковымі і завершанымі.

Чалавек застаецца стваральнікам свайго ўласнага быцця, ён сутыкаецца з іншымі людзьмі, імкнецца змя-ніцца сам і змяніць свет, але ў аснове сваёй чалавечая асоба і ўзаемаадносіны з акаляючым асяроддзем застаюцца непаўторнымі. У гэтым заключаны асноўны змест філасофскай прозы М. Гарэцкага.

Найбольш грунтоўнае мастацкае палатно ў творчай спадчыне Максіма Гарэцкага - "Камароўская хроніка". Твор пра вёску, пра стыхію сялянскага жыцця. Нібыта так, як і належыць усім хронікам, твор застаўся недапі-саным. Час завяршае напісанае. Пісьменнік перадаў багатае духоўнае жыццё і своеасаблівасці побыту лю-дзей адной вёскі - Камароўкі. Беларускі "вясковы лета-пісец" у мноствах сшыткаў падае гісторыю вёскі, яе радаводы, дае каларытныя партрэты вяскоўцаў. Жыццё і смерць, праца і адпачынак, унутраны свет чалавека, святы і будні. Вёска Камароўка пачалася з гісторыі двух родаў, двух братоў. Імя першага брата забылася, род гэты так і не прадоўжыўся, бо сыноў у сям'і не было, адны дочкі. Гісторыя вёскі пачалася з роду другога брата. Пісьменнік-летапісец прасочвае род камароўскіх жыха-роў, ад аднаго калена да другога, з падрабязнасцямі: хто з кім ажаніўся, хто ў іх нарадзіўся, якія лёсы напаткалі дзяцей. Разрастаўся мацярык сялянства, багацела гісто-рыя Камароўкі, "богам выбранага народу". Не менш цікавае, чым радавод, духоўнае жыццё вёскі. Міналіся войны, адбываліся рэвалюцыі, прыязджалі і ад'язджалі вяскоўцы, нараджаліся і паміралі, мяняўся іх побыт, браўся разгон для пашырэння сялянскага роду ў нікім

невядомай закінутай вёсачцы Камароўка. Пусцее вёска, а за кошт гэтага растуць гарады. У вёсцы з'яўляецца свая інтэлігенцыя. "...Самыя старыя камароўскія дзяды не ведаюць, калі Камароўка пачалася. Але апавядаюць, што п'янаўскі пан, каб болей мець засеву, выганяў лю-дзей з даўніх вёсак на новыя месцы, глыбей у лес, на ляды і расцяробы", - так пачынаў сваю "Камароўскую хроні-ку" пісьменнік М. Гарэцкі. Кніга гэта - пра народ, яго гісторыю і духоўныя карані, пра пачатак і разгалінаван-не сялянскага роду. "Вобраз вёскі ў творы напісаны жыва, запамінальна, з мноствам падрабязнасцей. Мы ўвайшлі праз "браму", - пісаў А. Адамовіч у артыкуле "Браму скарбаў сваіх адчыняю...", аналізуючы твор за творам таленавітага пісьменніка, - мы глядзім на выдат-нейшыя скарбы нашай літаратуры - скарбы сэрца, таленту Максіма Гарэцкага... I адчуваем, усведамляем, што... гэта толькі пачатак! Вывучэнне багатай спадчыны мастака слова яшчэ толькі пачынаецца".

Максім Гарэцкі быў адным з тых дзеячаў першай хвалі нацыянальна-культурнага адраджэння XX ст., хто шчыра дапамагаў "адмыкаць" людскія душы знутры, каб туды "ўпусціць" асноватворнае, глыбіннае пачуццё, якое робіць беларуса беларусам, што ў многім дапамага-ла раскрыццю самабытнасці і непаўторнасці нацыяналь-нага характару, духоўнага багацця беларускага народа. Пісьменнік яркай творчай індывідуальнасці М. Гарэцкі стаў класікам беларускай літаратуры, яго імя стаіць упоравень з імёнамі Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багданові-ча. М. Гарэцкі мысліў маштабнымі катэгорыямі, бачыў у беларускім народзе багаты духоўна, шматаблічны і гар-манічны этнас са сваім нацыянальным космасам.

ПЫТАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

1. Ахарактарызуйце ўклад Максіма Гарэцкага ў развіццё новай беларускай літаратуры.

2. Спалучэнне псіхалагізму і лірызму ў творах Максіма Гарэцкага.

3. У чым глыбіня паказу Максімам Гарэцкім беларускага нацыянальнага характару?