Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
204
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза

Фактычна новым жанрам у беларускай літаратуры стала палітынная сатыра. Прадметам яе адлюстраван-ня з'яўляліся грамадска-палітычныя падзеі і духоўны свет чалавека незалежна ад яго сацыяльнага і маёмасна-га становішча. Папулярнымі героямі былі мужык і пан, рамеснік, старац-лірнік, на арэну выходзіў хітры, вясё-лы, дасціпны і прадпрыймальны персанаж з народа.

У творах палітычнай сатыры ўзнімаліся важнейшыя праблемы, якія хвалявалі тагачаснае грамадства - "пас-польства". У "Прамове Мялешкі" (напісана ў пачатку XVII ст.) выкрываецца палітыка паланізацыі на белару-скіх землях, няздольнасць мясцовай шляхты і магнатаў, усіх "р[а]дных баламутаў" супрацьстаяць іншаземнаму засіллю, абараніць духоўна-маральныя і культурна-бы-тавыя традыцыі бацькоў. Пафас твора быў агульназра-зумелы. Але герой твора, адстойваючы сваё шляхецтва і старадаўнія звычаі, часам паўстае абмежаваным, смеш-ным і старамодным, калі, напрыклад, адмаўляе кары-станне гадзіннікамі, іх зручнасць, аддаючы перавагу пеўням. I ўсё ж у творы падкрэсліваецца патрыятызм, сцвярджаецца ўнутраная незалежнасць героя і яго чала-вечая годнасць. Па форме "Прамова Мялешкі" - не што іншае, як пададзенае гутарковай мовай соймавае высту-пленне. Невядомы аўтар гэтага твора выкарыстаў нават імя рэальнай гістарычнай асобы — Івана Мялешкі. Гэта ўзмацніла сатырычна-камедыйны характар твора, яго парадыйнасць.

Не менш яркім узорам палітычнай сатыры з'яўляец-ца "Ліст да Абуховіча" (1655), накіраваны, як і "Прамова Мялешкі", супраць паланізацыі насельніцтва ВКЛ. Аўтар твора, навагрудскі шляхціц Цыпрыян Камуняка, высмейвае прадажнасць службовых асоб, бяздарнасць военачальнікаў, якія атрымлівалі свае пасады, выслу-гоўваючыся перад каралеўскім дваром. Такім амаральным і бяздарным чалавекам паказаны ў творы ваявода Піліп Абуховіч, які здаў Смаленск рускаму войску.

"Прамова Мялешкі" і "Ліст да Абуховіча" напісаны яркай вобразнай мовай, па-народнаму каларытнай, дас-ціпнай, трапнай.

Развівалася ў гэты час гісторыка-мемуарная проза. Мемуары, допісы, дыярыушы (дзённікі) пісаліся дзяр-жаўнымі дзеячамі і прыватнымі асобамі. Вядомы "Допісы" Філона Кміты-Чарнабыльскага, дыярыушы Фёдара Еўлашоўскага, Афанасія Філіповіча, Самуіла і Багусла-ва Маскевічаў, "Баркулабаўскі летапіс" і іншыя творы такога жанру.

Магчыма, упершыню іх аўтары паказвалі ўнутраны, духоўны свет асобы, норавы і звычаі беларускай шляхты ХУІ-ХУН стст. Узмацняўся індывідуальна-асабовы пачатак, ствараўся сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучасніка, даваліся маляўнічыя бытавыя замалёўкі, выкарыстоўваліся элементы палітычнага пісьма, шарж, іронія, сарказм, рабіліся спробы мастацкага абагульнен-ня. Мастацкі ўзровень той прозы больш высокі, чым тво-раў класічнага летапіснага жанру.

Фёдар Еўлагчоўскі (1546-1619), юрыст па адукацыі, які меў адказныя пасады пры каралеўскім двары і слу-жыў многім вядомым магнатам, выпусціў у свет свае ўспаміны, якія сёння вядомы як "Успаміны Еўлашоўска-га". Гэта быў дзённік тыповага беларускага шляхціца. Ва "Ўспамінах" шмат яркіх і трапных назіранняў над мінулым, сучасным і будучым роднага краю, выказвалі-ся цікавыя думкі, звернутыя да будучых пакаленняў. Аўтар нібыта імкнецца зазірнуць у новы час, у раманты-заванай і фантастычнай форме выказваючы заклапоча-насць лёсам роднай зямлі і яе нашчадкаў. Ён задаваў сабе і іншым пытанне, якім будзе жыццё простых лю-дзей праз многія дзесяцігоддзі і стагоддзі.

Афанасій Філіповіч (каля 1595-1648), ігумен Брэсцкі, нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і. Шырока вядомы яго "Дыярыуш". Гэтаму чалавеку, прызнанаму святым пра-васлаўнай царквой, было пра што напісаць і пра што расказаць. Афанасій Філіповіч пражыў цяжкае, поўнае пакут і суровых выпрабаванняў жыццё. У маладосці ён працаваў настаўнікам пры двары канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Аднак Афанасій усё больш і больш аддаляўся ад свецкага жыцця, пазней поўнасцю прысвяціў сябе служэнню царкве, прыняўшы пострыг. У Сімяонавым манастыры ў Брэсце, ігуменам якога ён быў, Афанасій Філіповіч знайшоў граматы, дзе адмаўлялася унія (саюз) праваслаўнай і каталіцкай веры. 3 гэтага часу ён прысвяціў усё сваё далейшае жыццё ўмацаванню праваслаўнай веры. У сваім "Дыярыушы" А.Філіповіч адкрыта выступаў супраць паланізацыі роднай зямлі, не баючыся, асуджаў засілле каталіцызму, адмаўляў унію. Афанасій Філіповіч сцвярджаў неабходнасць усталявання праваслаўя і дабіваўся поўнай адмены уніі. Цвёрда і глыбока перакананага служыцеля праваслаўнай веры не спынялі ні праклёны, ні забароны, ні ўгаворы, ні нават суровыя праследаванні, здзекі, насмешкі, турэмнае зняволенне, а пазней катаванні і смяротны прысуд. "Што я сказаў, тое і сказаў, і з гэтым паміраю", - мужна адказаў святар сваім катам.

"Дыярыуш" Афанасія Філіповіча — яркі і праўдзівы дакумент часу, куды ўвайшлі яго пісьмовыя пратэсты супраць распаўсюджвання каталіцкай веры, лісты ў падтрымку праваслаўя, прамовы на соймах, выступленні перад дзяржаўнымі мужамі, трактаты аб ісціне, дабры, веры, аб сіле духоўных перакананняў. Змешчаны ў дзённіку і шматлікія вершы

Беларуская літаратура ў ХУІ-ХУП стст. папоўнілася перакладамі многіх гістарычных еўрапейскіх твораў, у тым ліку на беларускую мову былі перакладзены "Хро-ніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" М.Стрыйкоўскага, "Хроніка ўсяго свету" М. Бельскага.