Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
205
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

1. У чым вы бачыце сімвалічны сэнс навелы Т. Мана "Марыо і штукар"?

  1. Падзеі якога часу адлюстраваны ў творы Т. Мана?

  2. Як паводзіць сябе італьянскі штукар Чыпола?

  3. Чым тлумачыцца ўчынак Марыо ў навеле Т. Мана?

  4. Які асноўны маральны ўрок нясе ў сабе твор Т. Мана?

Эрнэст хемінгуэй (1899-1961)

Амерыканскі празаік, драматург Эрнэст Хемінгуэй нарадзіўся ў гарадку Оўк-Парк непадалёку ад Чыкага, неафіцыйнай сталіцы рабочага руху ЗПІА (штат Ілі-нойс), у сям'і доктара і салісткі оперы. Займаўся журна-лістыкай, шмат падарожнічаў, удзельнічаў у многіх вой-нах, якія адбываліся ў свеце. Змагаўся ў Іспаніі супраць рэжыму Франка, як ваенны рэпарцёр прымаў удзел у высадцы англа-амерыканскага дэсанта саюзнікаў анты-гітлераўскай кааліцыі ў Нармандыі ў час Другой сусвет-най вайны, вызваляў Парыж ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падарожнічаў па Афрыцы. Жыў на Кубе. Захапляўся паляваннем, рыбнай лоўляй, спортам, любіў вострыя экстрэмальныя жыццёвыя сітуацыі, што, на думку Хемінгуэя, можа загубіць творцу, але без чаго пісьменнік можа і не адбыцца. Хемінгуэй стаў чэмпіёнам "сусветнай рыбалкі", яму ўдалося аднойчы злавіць на спінінг акулу, якая важыла больш за сто кілаграм, і тым самым устана-віць сусветны рэкорд.

Аўтар кніг "Бывай, зброя", "Па кім звоніць звон". За "навелу века" - аповесць "Стары і мора" ў 1954 г. удас-тоены Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Аповесць "Стары і мора" (пераклад В. Небышынца) -аповесць пра адну "рыбалку". Зусім ужо стары чалавек, якога ўсе звалі Санцьяга, аднойчы выйшаў далёка ў мора. Яму апошнім часам зусім не шанцавала, не было за што паесці і папіць, а тут раптам выпаў незвычайны ўлоў. На леску з моцнага дроту з кручком і нажыўкай трапіла велізарная рыба-меч. Змаганне чалавека, які шмат перажыў і многа пабачыў на вяку, амаль нямогла-га, спакутаванага і параненага, з магутнай рыбай ("Ох, і рыба!.. Проста такі небывалая рыба") склала змест твора. Падрабязна, з веданнем усіх тонкасцей рыбацкай справы, малюе пісьменнік выхад старога ў мора, можа ці не ўпершыню аднаго, без хлопчыка, яго памочніка і вучня, якога не пускаюць бацькі, бо не шанцуе старому апошнім часам злавіць сур'ёзную рыбу, а на другіх лод-ках хлапчук болып шчаслівы. I раптам — багатая здабыча. Дзень і ноч і яшчэ нейкі час працаўнік вядзе няроўны бой са здабычай. Змаганне ідзе з пераменным поспехам, на роўных. Хітрасцю, падманам, веданнем паводзін рыбіны на кручку ў нетрах акіяна імкнецца стары пры-мусіць праціўніка ўсплыць наверх, каб рыбіна-махіна набрала паветра і тады ўжо не змагла заглыбляцца ў дно мора. Па сутнасці, ідзе бой з самім сабой, з ненажэрнай стыхіяй прыроды. Такі сімвалічны сэнс твора.

Стары рыбак вядзе дыялог з сабой, з хлапчуком-памочнікам, ён шкадуе, што яго зараз няма побач, з рыбай, птушкамі, нарэшце, з самім Богам, небам, хмарамі, морам. Ён страціў арыенціры ў начы, у яго закончыліся вада і ежа, у памяці пачаліся галюцынацыі, але ён не губ-ляе надзеі перамагчы, прывезці ў порт здабычу, рыбу, смачнага мяса якой хапіла б, каб аднаму чалавеку пракарміцца "ўсю зіму".

Аповесць напоўнена філасофскім роздумам аб адзінстве ўсяго жывога на свеце ("Варта было б мне пакарміць і вялікую рыбу, - падумаў ён. - Яна ж мая радня"), аб еднасці чалавека і прыроды ("чалавек у моры ніколі не бывае адзін"). Перадаюцца думкі аб сэнсе жыцця, ісціне: "Але нічога на свеце не даецца лёгка". Ідзе велізарней-шае змаганне ("Яны плылі і плылі") не на жыццё, а на смерць старога рыбака і яго здабычы. Вось ужо, здавала-ся, рыба перамагае, яна цягне лодку ў акіян, далёка ад вострава, назад "дарогі" няма, ноч, голад, раны не адпу-скаюць калісьці моцнага сілача рыбака, руку якога ніхто не мог сагнуць калісьці на паядынку, які "пачаўся ў нядзелю раніцай і закончыўся ранкам панядзелка", руку, якая часамі цяпер падводзіць ("Ты губіш мяне, рыба"). У галаве чалавека блытаюцца ўспаміны. Але надзея выжыць і перамагчы жыве да канца. Стары вырашыў памерці, але не здавацца. Звычайныя чалаве-чыя радасці праяўляюцца ў свядомасці як далёкія і неда-сягальныя. I вецер, і мора, і хмары ўжо не на баку рыба-ка. "Ты стаміўся, стары... Душа ў цябе стамілася". I вось калі рыбак выходзіць пераможцам, гарпуном забівае рыбу-меч, прывязвае яе да лодкі і накіроўваецца, зня-можаны, на бераг, вялікая чарада акул даганяе, накідваецца на яго ўлоў і паядае мяса.

Пафас твора аптымістычны. Героем аповесці Э. Хемінгуэя стаў чалавек-працаўнік, які адчувае сваю магутнасць і можа зраўняцца сілаю з сіламі прыроды. Пра акіян Э. Хемінгуэй піша як аб жывой істоце. Кубінскі рыбак Санцьяга не здаецца перад цяжкасцямі, мужна выносіць суровыя жыццёвыя выпрабаванні, што выпалі на яго долю. "Чалавека можна знішчыць, але яго нельга перамагчы", - такі лейтматыў аповесці, які паўторыць пісьменнік у сваёй Нобелеўскай прамове.

"Наверсе, у сваёй хібарцы, стары зноў спаў. Ён зноў спаў тварам уніз, і яго ахоўваў хлапчук. Старому сніліся львы". - Так заканчваецца аповесць. Твор аб магутнасці чалавечага духу, твор, які атрымаў сусветнае прызнан-не і стаў здабыткам культуры ўсяго чалавецтва.