Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

76. Славутасці Беларусі:сусветна вядомыя навукоўцы і вынаходнікі Беларусі.

Навуковыя эксперыменты і прапановы Казіміра Семяновіча (1600– 1651 гг.) на многія гады прадвызначылі шляхі развіцця еўрапейскай артыле-рыі і ракетабудавання. У 1650 годзе ў Амстэрдаме вышла яго фундаменталь-ная кніга «Вялікае майстэрства артылерыі. Частка першая». Яна была перак-ладзена на большасць еўрапейскіх моў. У кнізе навукова абгрунтавана за-лежнасць калібру гармат, вагі ядраў ад матэрыала, з якога яны зроблены, апісана тэхналогія вырабу розных гатункаў, пораху. Семяновіч навукова абаснаваў канструкцыі больш дзесяці тыпаў ракет, у тым ліку з хвастамі ў выглядзе дэльты. Але самае цікаўнае, што ён амаль за 300 гадоў да асваення космасу падрабязна апісаў у сваёй кнізе многаступенчатую ракету, а таксама ракеты ў звязцы з некалькіх штук. Ён вынайшоў прыцэльнае прыстасаванне для артылерыі тыпу сённяшняй бусолі. Усё гэта сведчыла аб даволі высокім узроўні артылерыйскай справы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Асабліва калі улічыць, што беларус Андрэй Чохаў (альбо Чэхаў), пераехаўшы ў Расію, стварыў там многа выдатных бронзавых гармат, у тым ліку ў 1586 годзе зна-камітую «Цар-Гармату», вагою ў 40 тон. Цяпер яна побач з «Цар-колакалам» дэманструецца ў Маскоўскім Крамлі. Мы можам ганарыцца таксама тым, што заснавальнікам школы рускіх доменшчыкаў, аўтарам сучаснага домен-нага працэсу выплаўкі чыгуну быў наш зямляк Курка Міхаіл Канстанцінавіч (1872–1920 гг.). Са смаленскіх беларусаў паходзіў Тацішчаў Васіль Нікіціч (1686–1750), якi напісаў першую фундаментальную работу «История Россий-ская с самых древнейших времён». А якія выдатныя людзі насілі прозвішчы Кавалеўскіх! Перш за ўсё, гэта матэматык сусветнага маштабу першая жан-чына член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук Соф’я Васільеўна Кавалеўская (1850–1891 гг.). Яна паходзіла са старажытнага шляхецкага роду Корвін-Крукоўскіх. Цікава, што нават вышла замуж яна фіктыўна, каб паз-бавіцца бацькоўскай апекі і прадоўжыць сваю адукацыю ў Германіі, дзе жан-чына магла вучыцца ва ўніверсітэце горада Гейдэльберга. Згадзіўся стаць фіктыўным супругам Кавалеўскі Уладзімір Ануфрыевіч (1842–1891 гг.) ро-дам з Віцебскай вобласці. Крыху пазней гэты шлюб стаў сапраўдным. За сваё кароткае жыццё (41 год) Уладзімір Ануфрыевіч паспявае прыняць удзел у паўстанні 1863 года, затым у вызваленчым паходзе Гарыбальдзі. Пасля гэтага абараняе дысертацыю па палеанталогіі і становіцца прафесарам Маскоўскага універсітэта. За важкі ўклад у навуку яго лічаць заснавальнікам эвалюцыйнай палеанталогіі. Бліскучым даследчыкам у вобласці біялогіі быў брат Уладзіміра Аляксандр Кавалеўскі (1840–1901 гг.). Прафесар Пецярбургскага універсітэта, член Расійскай Акадэміі навук, ён зрабіў важнае адкрыццё, да-казаўшы эвалюцыйнае адзінства хрыбетных і бесхрыбетных жывёлін.

Мала хто ведае, што народным героем у далёкім Чылі названы беларус Ігнат Іпалітавіч Дамейка (1802–1889 гг.). Яго імем названы партовы горад (Пуэрта-Дамейка), вулканічны ланцуг гор у Андах, аткрыты ім мінерал (да-мейкіт), фіялкавая кветка (віёлка дамейкона), у Сант’яга пастаўлены помнік «Грэндэ Эдукатору» (вялікаму асветніку), самая высокая ў Чылі пенсія носіць таксама яго імя. За што такія вялікія пашаны чалавеку, ды яшчэ чу-жынцу з далёкай Беларусі? А ёсць за што, чаго нават пералічыць сёння не-магчыма. Калі вельмі коратка, то гэта была вымушаная эміграцыя пасля па-ражэння паўстання 1830–1831 гг.: з 1838 жыццё ў Чылі, дзе ён арганізаваў у Сант’яга універсітэт і стаў яго рэктарам аж на 16 гадоў. Акрамя гэтага ства-рыў вышэйшую горную школу, якая стала сапраўднаю кузняю нацыянальных кадраў у горнай справе; увёў метрычную сістэму мер, па яго праекту быў па-будаваны першы ў Чылі вадаправод; распрацаваў асновы прамысловага по-шуку і эксплуатацыі карысных выкапняў серы, срэбра, золата і медзі; апублікаваў больш за 130 навуковых работ, у тым ліку падручнік «Мінералогія», якім многа дзесяцігоддзяў карысталіся ва ўсіх лацінаамерыканскіх краінах. Яго з вялікай павагай называлі «Дон Ігнаціо», і яго добра ведаюць сучасныя чылійцы.

Чалавекам-легендай можна назваць Судзілоўскага Яўгена Канстанціна-віча (1850–1930 гг.), ураджэнца Магілёва. Як рэвалюцыянер-народнік, ён «хадзіў у народ», удзельнічаў у грамадскім руху Швейцарыі, Англіі, ЗША, Францыі, Румыніі, Балгарыі, Японіі і Кітая. Нават выбіраўся сенатарам на амерыканскіх Гавайскіх астравах і каля двух гадоў быў прэзідэнтам гавайска-га сената, у Японіі выдаваў штотыднёвік « Японія і Расія». Па прафесіі ён быў медык, з яго іменем звязаны навуковыя дасягненні ў галіне хірургіі і тэо-рыі туберкулёзу. За выратаванне сотняў параненых быў узнагароджаны ў Румыніі залатым медалём. «Доктар Русель», так яго звычайна называлі, ва-лодаў 10 мовамі, у тым ліку японскай і кітайскай. За дасягненні ў галіне этна-графіі, энтамалогіі, хіміі, біялогіі і аграноміі яму былі прысвоены ганаровыя званні члена Амерыканскага таварыства генетыкаў, навуковых таварыстваў Японіі і Кітая.

Адным з першых іншаземцаў, якім было дазволена наведаць унутраную Японію быў Іосіф Антонавіч Гашкевіч (1814–1872 гг.). Ён скончыў Мінскую духоўную семінарыю, затым духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Працаваў першым консулам у Японіі, выдаў першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік». Імя яго ўшаноўваюць у Японіі.

За выдатныя навуковыя работы імёны многіх нашых землякоў замаца-ваны ў назвах іх адкрыццяў. Гэта «конь Пржавальскага» ў гонар Мікалая Міхайлавіча Пржавальскага (Прывальскага) (1839–1888 гг.); горныя храбты Чэрскага ў Забайкаллі, Якуціі і Магаданскай вобласці як дань той заслугі, якую набыў віцебскі жыхар Іван Дзяменцьевіч Чэрскі (1845–1892 гг.). У тэо-рыі адноснасці існуе паняцце «прастора» Мінкоўскага». Гэта паняцце ўвайш-ло ў навуковы абарот, дзякуючы працам нямецкага матэматыка і фізіка бела-рускага паходжання Германа Мінкоўскага (1826–1909 гг.)

Стварыў навуку аб глебе, як спецыфічным прыродна-гістарычным фе-номене, распрацаваў методыку павышэння яе ўрадлівасці, прапанаваў план абароны ад засухі і іншыя агранамічныя меры Васіль Васільевіч Дакучаеў (1846–1903 гг.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]