Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

45. Беларусізацыя 20-30-х гг., яе сутнасць і змест. Моўная палітыка.

Асаблівасцю развіцця культуры ў 20–30-я гады была беларусізацыя. Беларусізацыя — гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 20-я – пачатку 30-х гадоў. Яна характарызавалася ростам нацыянальнай самасвядомасці народа, яго імкненнем да развіцця беларускай культуры, мовы. Падчас правядзення беларусізацыі на працягу больш дзесяці гадоў наш народ меў магчымасць адрадзіць нацыянальную культуру, родную мову, якія пад час паланізацыі, потым русіфікацыі амаль зніклі. У ліку ініцыятараў і аўтараў беларусізацыі былі знакамітыя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху.

Многія ідэі беларусізацыі пачалі ажыццяўляцца ўжо ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Гэта знайшло адлюстраванне ў наданні беларускай мове дзяржаўнага характару ўладамі Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэнні нацыянальных школ, адкрыцці шэрагу курсаў беларусазнаўства.

У снежні 1920 года з′езд Саветаў Беларусі таксама абвясціў неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. Для вывучэння гісторыі, культуры беларускага народа, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі роднай мовы ў 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, які потым ператвораны ў акадэмію навук БССР.

Цэласны, канцэптуальны комплексны характар беларусізацыя набыла пасля таго, як 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі». Гэтай пастановай прадугледжвалася: 1) развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, пашырэнне выдання на ёй кніг, на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; 2) вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады; 3) перавод справаводства на працягу трох гадоў на беларускую мову. Пастановай зацвярджаўся дзяржаўны характар беларускай мовы, а ўсім іншым мовам народаў Беларусі надаваліся роўныя правы. Мовай міжнацыянальных зносін аб′яўлялася руская.

Выключная ўвага падчас беларусізацыі звярталася на навуковае даследванне праблем беларускай мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы тэрміналогіі. Іменна ў гэтыя гады беларуская мова набыла ўсе галоўныя прыкметы, ўласцівыя ёй. Упарадкаванню беларускай мовы спрыялі граматыкі, выдадзеныя Б. Пачобкам, А. Смолічам, А. Луцкевічам, А. Станке-вічам, Я. Лёсікам. Найбольш дасканалая яе распрацоўка была зроблена Б. Тарашкевічам. У яго граматыцы распрацавана фанетыка, часціны мовы, правапіс, сінтаксіс, г. зн. увесь узровень напісання слоў.

Неабходнасць гэтага вызначалася значнай нераўнамернасцю напісання, адсутнасцю адзінага алфавіта. Напрыклад, кірыліца выкарыстоўвалася ў старажытнабеларускім пісьменстве ад XIV да XVIII стагоддзяў. У XVIII –пачатку ХХ стагоддзяў ужываўся лацінскі алфавіт. Лацініцай былі надрукаваны творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, зборнік Я. Купалы «Гусляр» і іншыя творы. З узнікненнем легальнай беларускай прэсы пачаў выкарыстоўвацца і шрыфт, які распрацаваў І. Капіевіч, г. зн. удасканаленая кірыліца. Нават і пасля 1917 г. беларускія падручнікі друкаваліся лацініцай і кірыліцай. Толькі ў лістападзе 1926 г. напісанне афіцыйна было пераведзена на кірыліцу.

З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапісу, графікі і граматычных рыс беларускай мовы ў 1926 г. у Мінску была складзена Канферэнцыя па яе ўдасканальванню, а ў 1933 годзе прынята Пастанова Урада БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Выдадзеным у 1933 г. і ўдасканаленым у 1934 годзе, правапісам мы карыстаемся і зараз.

У ходзе беларусізацыі зыходным прынцыпам яе ажыццяўлення стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. Здзяйсненне гэтага курсу прывяло да таго, што ўжо ў 1925/26 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, з 4-х гадовых — 94%, а ў 1932 г. з агульнай колькасці школ — звыш 90% былі беларускамоўнымі. У гэтыя гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў таксама перайшлі на беларускую мову.

Пры правядзенні палітыкі беларусізацыі ні ў якім разе не прыніжаліся правы і годнасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. У 1924 г. у якасці дзяржаўных прызнаваліся беларуская, руская, яўрэйская, польская мовы.

Справаводства таксама пераводзілася на родную мову. Асноўныя ўнутрырэспубліканскія дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння — на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя дакументы (пасведчанні і інш.) — на беларускай і адной з трох іншых раўнапраўных моў. Пры гэтым за кожным грамадзянінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй атрымаць адказ.

Праводзілася беларусізацыя ў партыйных і камсамольскіх арганізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзровень ведання мовы быў нізкім, пры многіх адміністрацыйных і іншых органах ствараліся спецыяльныя курсы па яе вывучэнню. У выніку гэтай вялікай працы ўжо ў 1927 годзе каля 75% кіруючых работнікаў валодалі беларускай мовай.

Адначасова важным накірункам беларусізацыі стала вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва — служачых і рабочых. Так, паводле перапісу 1926 г. беларусы сярод сельскага насельніцтва складалі 89,1%, гарадскога — 40%, а сярод служачых — беларусаў было 58,9%, рускіх — 13,1%; яўрэяў — 19,1%; палякаў — 3,4%. Рабочыя беларусы складалі — 45,1%; яўрэі — 42,6%; рускія — 5,5%; палякі — 45% (гл. «Беларуская мова. Энцыклапедыя».– Мн., 1994.– С. 80).

Пашыралася выданне газет, часопісаў, літаратуры на беларускай мове, праца радыё, тэатраў.

Палітыка беларусізацыі аказвала выключны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, яго светапогляд. Вялікі ўплыў яна мела на насельніцтва Заходняй Беларусі, узмацняла іх імкненне да ўз’яднання ў адзіны народ. Уздзейнічала яна і на беларускую эміграцыю.

Аднак палітыка беларусізацыі сустракала і перашкоды. Да яе варожа адносілася значная частка кіраўнікоў рэспублікі, частка вучоных. Не падтрымлівалі яе і першыя сакратары ЦК КПБ В. Кнорын і К. Гай. У 30-я гады падчас барацьбы з так званымі нацдэмамі беларусізацыя была звернута. Разам з гэтым значэнне беларусізацыі вялікае. Яна спрыяла адраджэнню нацыянальнай культуры, гісторыі беларускага народа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]