Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

Пытанні да экзаменацыйных білетаў

па гісторыі і культуры Беларусі на 2011/2012 навучальны год

1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.

Увогуле, гісторыя – гэта расказ аб мінулых падзеях. Вылучаюць некалькі значэнняў гісторыі:

  1. усякі працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве;

  2. гісторыя як навука, якая вывучае мінулае грамадства, з мэтай разумення сучаснасці і перспектыў на будучыню.

Гісторыя – гэта інтэгратыўная навука, якая ўключае веды пра:

  • народ;

  • яго паходжанне;

  • этнічных рысах;

  • матэрыяльнай і духоўнай культуры;

  • яго дзяржаўнасці;

  • выдатных асобах.

Што дае вывучэнне гісторыі?

  1. Яно дазваляе па-новаму зразумець сябе як самастойны этнас, які адрозніваецца мовай, культурай. Вывучэнне аб'ектыўнай гісторыі вядзе да развіцця патрыятызму, годнасці, гонару, дазваляе зразумець месца ў сусветнай цывілізацыі.

  2. Гісторыя – гэта памяць народа, бо народ, які не ведае сваёй гісторыі, у якога няма гістарычнай памяці, страчвае чалавечую годнасць.

  3. Гісторыя – гэта не толькі памяць народа, але і фундамент, на якім народ будуе сваё жыццё.

  4. На працягу 18,19,20 стст. гісторыя Беларусі асвятлялася скажона, з улікам інтарэсаў Польшчы, Расіі, СССР. Многае замоўчвалася, перапісвалася на выгоду іншых дзяржаў.

  5. Гісторыя – гэта настаўніца жыцця.

У навуцы ёсць вызначэнні прадмета і аб'екта даследавання. Прадмет – гэта то, што непасрэдна вывучаецца. Аб'ект – больш шырокае паняцце, гэта то, на што накіравана ўвага даследчыка. Такім чынам, прадмет Гісторыі Беларусі - падзеі, пацэсы, з'явы, што адбываліся на Беларусі, а таксама заканамернасці развіцця грамадства. Аб'ект – гэта беларускі народ, яго паходжанне, яго характар, антрапалагічны склад, нацыянальныя сімвалы (герб, сцяг, гімн), дзяржаўнасць народа, матэрыяльная і духоўная культура, рэлігія (канфесіі), сувязі з іншымі народамі і краінамі.

Задачы курса гісторыі Беларусі:

  1. асэнсаваць непаўторнасць пройдзенага беларусамі шляху развіцця, усвядоміць нац. адметнасць, каштоўнасць, а таксама далучыцца да агульначалавечых каштоўнасцей (славянскіх, еўрапейскіх, сусветных);

  2. вывучэнне гістарычнай спадчыны, палітычных традыцый, арганізацыі ўлады ў мінулым дазволіць нам сёння стварыць грамадзянскую супольнасць і прававую дзяржаву;

  3. дапамагчы моладзі засвоіць гістарычны вопыт продкаў, навучыць крытычна думаць, аналізаваць мінулае і рабіць правільныя вывады ў жыцці.

Якая мэта (працяг задачы) пастаўлена перад намі? Абудзіць гістарычную памяць і гонар за свой народ, адмовіцца ад беларускага нігілізму.

Метады вывучэння:

агульнанавуковыя (індукцыя, дэдукцыя, аналіз, сінтэз).

Індукцыя – від абагульнення ад прыватнага да агульнага;

Дэдукцыя – пераход ад агульнага да прыватнага;

Аналіз – метад раскладвання на часткі;

Сінтэз – аб'яднанне.

Спецыфічна навуковыя (дыялектычны, гістарычны, параўнальны, сістэмны, сацыялагічны).

Дыялектычны – ўсе працэсы і з'явы разглядаюцца ў развіцці;

Гістарычны – прадугледжвае храналогію падзей;

Параўнальны – параўнанне тыпова аднолькавых з'яў ці падзеі;

Сістэмны – ўсе з'явы і падзеі разглядаюцца ў сістэме;

Сацыялагічны – ўлік сацыяльнай сферы.

Новыя метады вывучэння: біхевіярысцкі – з пункту гледжання масавых паводзін людзей.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]