Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

70. Дахрысціянскія вераванні нашых продкаў. Язычніцтва на Беларусі.

Задоўга да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў, прынесеных сюды індаеўрапейцамі на рубяжы ІІІ–ІІ тысячагоддзяў да н. э., а ў тубыльцаў, існаваўшых яшчэ раней.

Язычніцтва (паганства) паходзіць ад стараславянскага «языцы», што азначае «іншаземцы». Для яго характэрна шматбожжа. Язычніцкія багі ўвасаблялі розныя з’явы прыроды, стыхіі, магічнае ўздзеянне на іх. Адсюль ішло пакланенне небу і сонцу, грому і маланцы, рэкам і азёрам, дрэвам і камяням, а таксама родапачынальнікам (татэмам).

Першапачатковыя вераваннi людзей былі наступныя.

Фетышызм (ад франц. fetisch — амулет) — вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) альбо зробленых чалавекам неадушаўлёных прадметаў (фетышаў), пакланенне ім. Фетышызм з’яўляецца састаўным элементам усіх язычніцкіх вераванняў, а таксама ўсіх монатэістычных сусветных рэлігій (крыж, абразы ў хрысціян, чорны камень у мусульман і інш.).

Татэмізм (татэм — у паўночна-амерыканскіх індзейцаў літаральна азначае «яго род») — прыродны аб’ект у першабытных вераваннях: жывёлы, расліны, неадушаўлёныя прадметы, якія з’яўляюцца суродзічамі і абаронцамі якойсьці групы людзей: роду, племені.

Татэмізм — комплекс вераванняў, міфаў, абрадаў і звычаяў, звязаных з уяўленнямі аб звышнатуральнай роднасці паміж асобнымі групамі людзей і так званымі татэмамі, абагаўленне іх, пакланенне ім (вуж у балцкіх плямёнаў, карова ў індусаў, кошка ў егіпцян і інш.).

Фетышызм і татэмізм папярэднічалі анімізму.

Анімізм (ад лац. аnimus — душа, дух) — вера ў існаванне душ і духаў — фантастычных істот, надзеленых свядомасцю, воляй і іншымі ўласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць ва ўсёй жывой і нежывой прыродзе (духі прыроды, хатнія духі і інш.). Анімістычныя ўяўленні з’яўляюцца прыкметнымі элементамі хрысціянства, але аб гэтым размова пойдзе ніжэй.

Язычніцтва таксама звязана з пакланеннем людзей прыродзе і яе розным з’явам, родапачынальнікам.

Якім язычніцкім багам пакланяліся нашы далёкія продкі?

1. Вярхоўным бажаством славян, у тым ліку і беларусаў, быў Род — бог Неба, прабацька ўсяго: і свету, і багоў, і людзей. Яго пануючая роля засталася і ў беларускай лексіцы: родны, парода, радзіма, ураджай, радзіць, прырода. Бог Род першапачаткова называўся Дзіў, Дый.

Такімі ж якасцямі, што і Род, надзяляліся Сварог (ад санскрыцкага svarga — неба), Стрыбог, Святавіт. Гэта таксма назвы вобраза бога Неба, толькі ва ўяўленнях розных славянскіх плямёнаў, розных прафесій (так, кавалі пакланяліся Сварогу, мараходы — Стрыбогу).

2. Далей ідуць пад рознымі назвамі багі Сонца, народжаныя вярхоўным бажаством Родам — Дажбог, Каляда, Сотвар, Сура, Ярыла, Вялес. Так, Ярыла быў богам вясновай урадлівасці і плоднасці. Нашы продкі ўяўлялі яго прыгожым юнаком у белым адзенні, на белым кані, з пучком каласоў у руцэ. Вясной Ярыла адчыняў вароты ад неба, спускаўся на зямлю, аб’язджаў палеткі, нівы, апладняў зямлю. Яго клопат — даваць жыццё не толькі хлебу, ураджаю, але і чалавеку — прыносіць дзяцей. У беларускіх міфах Ярыла згадваецца як апякун пачуццёвага кахання, распаляе цялесны запал (таму не лічылася злачынствам пад яго покрывам і саграшыць у каханні). Легенды згадваюць, што вершнік на старажытным беларускім гербе «Пагоня» — гэта язычніцкі бог Ярыла.Бажаством сонца ў беларусаў выступала таксама Каляда. Гэтае свята прыходзілася на зімні сонцаварот. Святкуюць яго і сёння: з цікавымі абрадамі, каляднымі песнямі.

Вялікае свяціла Сонца з’яўлялася пад рознымі імёнамі, што адлюстроўвалі яго разнастайныя функцыі ў розную пару года: узімку — Каляда, вясной — Ярыла, у летні сонцаварот — Купала, бог дастатку і ўраджаю.

Цанілі на Беларусі і ўшаноўвалі бога Вялеса — апякуна абрадавай паэзіі і язычніцкіх святароў — вяшчуноў (волхвов), бога жывёлагадоўлі і багацця, а таксама мастацтва і паэзіі. «Слова пра паход Ігаравы» называе паэта Баяна ўнукам Вялеса.

Багіняй летняй і асенняй урадлівасці з’яўлялася Цёця, ці Цётка. Па ўяўленню беларусаў, гэта мажная, поўная, пажылая жанчына, якая з’яўлялася на палетках, прыбраная ў спелыя каласы, з вянком на галаве і спелымі пладамі ў руках (з тых даўніх часоў захавалася прымаўка, звязаная з гэтай «багіняй»: Голад — не цётка: піражок не падсуне», «Голад — не Цётка: падапрэ — і лыка з’ясі»).

Адным з галоўных багоў пад час хрышчэння усходніх славян, у тым ліку і беларусаў, лічыўся Пярун. Гэта не хлебны бог: хлеб, жывёла — не яго клопат. Пярун — грозны бог грому і маланкі (бліскавіцы), караючы бог агню і мячу, апякун ваеннага майстэрства. Звесткі пра яго найлепш захаваліся ў народнай памяці: у беларускай вёсцы састарэлыя людзі дагэтуль маланку называюць Перуном. Яго ўяўлялі сівавалосым волатам, які панаваў над зямлёй з вясны да восені, усё падпарадкоўваючы сваёй магутнай сіле.

Продкі лічылі, што пад час навальніцы Пярун на сваёй вогненнай калясніцы раз’язджаў па небу, удараў камянямі жорнаў адзін аб другі, тым самым выклікаў бліскавіцу і гром. Знойдзеныя на Беларусі каменныя сякеры называлі перуновымі стрэламі. Нацёртым з іх парашком лячыліся ад розных хвароб, жадаючы набыць моц і сілу Перуна.

Людзі не маглі зразумець прычыны навальніцы, грому, удараў маланкі, лічылі, што гэта злуецца бог Пярун — і таму стараліся яго ўлагодзіць, прыносілі ахвяры да капішчаў, пабудаваных у яго гонар, стваралі ідалаў.

3. Шмат іншых багоў, менш значных, чым багі Неба і Сонца, шанавалі нашы першабытныя продкі: Вярба — багіня вясны і абуджэння прыроды; Лёля (Ляля) — багіня вясны, дзявочай прыгажосці і кахання; Пераплут — бог весялосці; Тур — бажаство дзікіх звяроў; Жыжаль — бог агню і апякун кавальскай справы і інш.

4. Бліжэй да рэальнага жыцця чалавека існавала мноства духаў ніжэйшага рангу, духаў дабра і зла: дамавікі, хлеўнікі, гуменнікі, лесавікі, вадзянікі, свіцязянкі, ваўкалакі і іншыя істоты. Іх таксама трэба было ўлагоджваць, шанаваць, каб дапамагалі ў гаспадарцы, спрыялі яе дабрабыту, а не шкодзілі ва ўсім.

5. Апошнімі значыліся духі (бажаствы) смерці і замагільнага існавання: Баба-Яга — багіня смерці; Зніч — бог пахавальнага агню ў беларусаў; Велямос (Велес) — бог замагільнага свету і інш. Чаму нашы продкі шанавалі гэтых шматлікіх багоў?

Узровень жыцця старажытнага чалавека, яго ведаў аб навакольным асяроддзі быў вельмі нізкі: ён не мог растлумачыць тыя ці іншыя з’явы прыроды і таму прыпісваў іх волі багоў. А значыць — ім пакланяліся, стараліся задобрыць запрашэннем на трапезу, ахвярапрынашэннямі, схіліць да сябе малітвай, заклінаннямі. У гонар багоў рабілі ідалаў-куміраў: спачатку з дрэва, потым з камянёў, будавалі ідальскія свяцілішчы (капішчы). Часта іх акружалі валам ці рвом, запальвалі рытуальны агонь. Культы звычайна адпраўлялі жрацы, але маглі гэта рабіць і старэйшыны радоў і плямёнаў, князі. Пасля прыняцця хрысціянства ўсе язычніцкія культы пачалі знішчаць, ганьбіць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]