Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

53. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

У свядомасці старшага пакалення 22 чэрвеня 1941 года адлюстраваўся як раптоўны прыход бяды. Аб непазбежнасці вайны з Германіяй гаварылі амаль усе, але прыйшла яна нечакана. Вялікім шокам было імклівае паражэнне "моцнай і непераможнай" Чырвонай Арміі. 28 чэрвеня нямецкая армія захапіла Мінск, а праз тыдзень была акупавана амаль уся тэрыторыя Беларусі. З 1941 года ў палон трапіла 3 млн 900 тысяч чалавек. Чаму так атрымалася?

Страшэнныя паражэнні Савецкіх узброеных сіл у пачатку вайны маюць комплексны характар, прычым аб'ектыўная карціна гэтай вайны, асабліва яе першага перыяду, была вельмі заблытана і фальсіфікавана ідэалагічнай службай СССР. Справа ў тым, што доўгі час існавала жорсткая манаполія вышэйшых органаў КДБ на адбор фактаў, на змест і адзнаку матэрыялаў аб падзеях Айчыннай вайны.

Мэта ўсебаковай фальсіфікацыі ў пачатку вайны – даказаць, што прычыны паражэння Чырвонай Арміі – неверагоднае сцячэнне абставінаў, усе прычыны нібыта насілі аб'ектыўны характар. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва СССР не нясе віны за катастрофу 1941-1942 гг. нават пасля развянчання культу асобы, калі частку віны ўсклалі персанальна на Сталіна. Ілжывая версія аб аб'ектыўных прычынах трагедыі таго часу доўга заставалася афіцыйнай і абавязковай для ўсіх (раптоўнасць нападу і перавага ворага ў колькасці войск і ўзбраенні).

А рэальнасць таго часу была зусім іншай. Ваенны патэнцыял СССР да вайны быў даволі магутным. СССР як таталітарная дзяржава рыхтавала сваю эканоміку да будучых войн з імперыялізмам. Чырвоная Армія "збіралася ваяваць толькі на чужой тэрыторыі і малай крывёю". Таму яна прызнавала толькі наступленне. Мела на ўзбраенні выдатныя танкі, неблагую авіацыю, лепшую ў свеце артылерыю. На 22 ліпеня 1941 года суадносіны сухапутных і паветраных сіл ваюючых бакоў былі такія:

У СССР армія складалася з 303 дывізіі, у Германіі – 214; у СССР 109 тыс. гранат і мінамётаў, у Германіі – 61 тыс.; у СССР 22,6 тыс. баявых самалётаў, у Германіі – 10 тыс.

Палова ўзброеных сіл знаходзілася ў заходніх акругах. Танкавы парк войск заходніх акругоў быў большы, чым нямецкі. Насычанасць баявой тэхнікай у разліку на 10 тыс. салдат і афіцэраў савецкія войскі мелі перавагу.

Але сёння вылучаюць ужо зусім іншыя прычыны паражэння Чырвонай Арміі:

  1. Нізкая баяздольнасць Чырвонай Арміі на той час

(Савецка-фінская вайна зімой 1939-1941 гг., у якой савецкія войскі страцілі 127 тысяч чалавек, фінскія – 48 тысяч. Такое становішча тлумачыцца вынікам масавых рэпрэсій 1936-1938 гг., калі Сталін вынішчыў з арміі больш за 40 тыс. камандзіраў. Такога разгрому камандных кадраў не ведала ні адна армія ў свеце. Маладыя афіцэры ва ўмовах хуткага колькаснага росту арміі сталі займаць вышэйшыя пасады, калі лейтэнанты пачалі камандаваць палкамі, а капітаны і маёры займаць генеральскія пасады. Армія была скавана страхам перад арыштамі, адсутнасцю практычных навыкаў у справе арганізацыі боя. Фармалізм і паказуха ў войску – вынік страху перад адказнасцю за памылкі. Нізкая прафесійнасць ад салдата да генерала. У выніку Чырвоная Армія характарызавалася нізкім прафесіяналізмам у вайсковай справе ад салдата да генерала).

  1. Нечаканасць удару нямецкіх армій магутнымі сіламі

(Ваенная тэхніка ўтрымлівалася па стандартах мірнага часу, не мела боепрыпысаў і паліва. Гэта не быў прэвентыўны, спецыяльна апяраджальны ўдар, як стала гаварыць гебельсаўсская прапаганда. Удар гэты быў распрацаваны па плану "Барбароса" задоўга да 22 чэрвеня і ніколькі не залежаў ад памераў, мэт і стану ўзброеных сіл СССР. Трагедыя для СССР была ў тым, што яго армія не закончыла сваёй падрыхтоўкі наступаць, а абараняцца спецыяльна не вучылася і не ўмела).

  1. Непадрыхтаванасць камандзіраў Чырвонай Арміі да вядзення абарончых дзеянняў

(Камандаванне заходніх акругоў паралізаванае страхам "не паддавацца на правакацыю" не праяўляла ініцыятывы ў прывядзенні сваіх войск у баявую гатоўнасць, нягледзячы на тое, што побач за мяжой ішла падрыхтоўка арміі да нападу).

Нямецкія войскі былі максімальна сканцантраваны і поўнасцю забяспечаны ўсім неабходным для вядзення напружаных баёў. Кожны нямецкі камандзір меў падрабязны маршрут наступлення, план дзеянняў. Ваенаслужачыя Вермахта ў асноўнай масе былі высокапрафесійнымі ваярамі. Нямецкае камандаванне, дзякуючы аператыўнай разведцы, выдатна ведала колькасць і дыслакацыю войск заходніх акругоў. У выніку першыя ўдары былі нанесены па безабароным савецкім войскам. Толькі да поўдня 22 чэрвеня 1941 года авіацыя СССР страціла больш 1200 самалётаў, у асноўным навейшых тыпаў.

Заваяваўшы поўнае паветранае панаванне, нямецкая армія пачала тэрытарыяльны захоп: у авангардзе вайсковых групіровак былі група арміі "Поўнач", якая ў жніўні дасягнула Ленінграда; група арміі "Цэнтр" у кастрычніку падышла да Масквы (праз Смаленск); група "Поўдзень" акупавала Украіну. СССР аказаўся перад крахам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]