Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

14. Грамадска-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Федэратыўная структура вкл.

Дзяржаўны лад ВКЛ з пачатку свайго ўзнікнення характарызаваўся наяўнасцю шырокай аўтаноміі асобных земляў-княстваў, якія ўваходзілі ў яго склад. Гэта была федэрацыя. Тэрытарыяльная структура ВКЛ паводле ўласных паўнамоцтваў падзялялася на 2 часткі:

  • удзельныя княствы, цэнтральныя землі (на Беларусі іх было больш за 20)

Яны мелі сваіх уласных князёў, якія самастойна кіравалі (без удзелу вялікакняскай адміністрацыі), мелі аўтаномію:

а) удзельныя князі прызнавалі васальную залежнасць ад вялікага князя, адмаўляліся ад самастойнай знешняй палітыкі і абавязаліся гаспадару плаціць падаткі і несці ваенную службу (з 16 ст. нават прадугледжвалася пакаранне смерцю, калі шляхціч без прычыны адмаўляўся ехаць на вайну).

б) Вялікі князь абавязваўся не парушаць прыняты тут уклад жыцця, не ўводзіць нічога новага па двубаковай дамове.

З гэтых цэнтральных земляў найбольш развітымі былі т.зв. гаспадарскія вотчыны – палітычны цэнтр, што непасрэдна залежалі ад вялікага князя. Гэта радавыя ўладанні вялікіх князёў літоўскіх. Землі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні ВКЛ. Буйнейшымі цэнтрамі гаспадарскай вотчыны былі Наваградак, Вільня, Трокі, Мінск, Пінск, Гомель, Магілёў.

47 знакамітых родаў Беларусі арыстакратычныя, самыя багатыя мелі тут свае вотчыны.

  • землі "прыслухоўваючыя" (анексы), далучаныя да ВКЛ

На Беларусі гэта былі Полацкая, Віцебская і Смаленскія землі. На Украіне – Валынь, Падолія, Кіеўшчына, Чарнігава-Северская зямля. Падляшша – Драгічын, Бельск, Мельнік – Польша. Жмудзь – этнічная Літва.

Пасля далучэння да ВКЛ яны не мелі свайго князя, а вялікі князь адначасова быў і Кіеўскім. На месцах інтарэсы вялікага князя прадстаўляў яго намеснік, пазней названы ваяводам (з пач. 16 ст. уся дзяржава будзе падзелена на ваяводствы).

Пасля адміністрацыйнай рэформы 16 ст. усе землі ВКЛ (і ўдзельныя княствы, і землі-анексы) былі падзелены на 13 ваяводстваў, а тыя ў сваю чаргу на паветы (усяго 30). У ваяводстве было ад 1 да 5 паветаў.

Гэтыя рэформы не змянілі аўтаномію зямель, а толькі павялічылі правы заможнай шляхты. Прадстаўнікамі вялікага князя ў ваяводстве былі ваявода і кашталян – кіраваў войскам (лац. кастэль – замак). У павеце інтарэсы вялікага князя прадстаўляў стараста.

Палітычны лад ВКЛ.

ВКЛ была феадальнай манархіяй, на чале якой быў гасудар, які называўся гаспадаром, ачольнікам, вялікім князем (часта быў і польскім каралём). Ён з'яўляўся выканаўчай уладай.

Першым тытул караля атрымаў Міндоўг (каранаваўся ў 1253 годзе).

Тытул караля літоўцаў і многіх рускіх насіў Гедымін.

Неабмежаваная княжацкая ўлада, якая была ў Гедыміна, Альгерда, Вітаўта на пачатку 15 ст. скончылася. З часоў Гарадзельскай уніі (1413 г.) усталяваўся прынцып выбарнасці манарха: польскага караля не выбіраць без згоды Вялікага князя і наадварот.

& Выбарнасць караля стала надзейным інструментам абмежавання яго ўлады. ВКЛ стала парламенцкай манархіяй.

Кожны з гаспадароў, каб узысці на прастол, вымушаны быў абмяжоўваць сваю ўладу на карысць шляхты.

Паўнамоцтвы князя:

  1. абарона ўласнасці і тэрыторыі дзяржавы

  2. права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір

  3. прызначаў на дзяржаўныя пасады, распараджаўся дзяржаўнымі маёнткамі і маёмасцю

  4. права заканадаўчай ініцыятывы, усе важнейшыя заканадаўчыя акты выдаваліся за яго подпісам.

Вялікі князь выбіраўся з дынастыі Гедымінавічаў, а потым Ягайлавічаў. Спачатку князь выбіраўся вузкім колам найважнейшых саноўнікаў, а з канца 15 ст. – на вальным (Агульным) сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель.

Вялікі князь ажыццяўляў свае паўнамоцтвы не аднаасобна, а з удзелам Рады (верхняе) і Сойма (як 2-палатны парламент).

Спачатку Рада назначалася князем уласна і была дарадчым органам – Паны-рада. Але паступова яе моц і значэнне ўзрасталі – і з дарадчага органа яна ператварылася ў кіруючы орган, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу князя. Яна стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам.

З канца 15-да сяр. 16 ст. устанавіўся пастаянны склад Паноў-Рады:

    • кіраўнікі дзяржаўнай адміністрацыі (канцлер)

      • маршалак земскі – роля спікера

      • гетман найвышэйшы – кіраваў войскам, на чале якога быў князь

      • падскарб'і земскі – даглядчык казны (міністр фінансаў)

    • кіраўнікі адміністрацыйных адзінак (ваяводы, кашталяны, біскупы каталіцкія, старасты)

    • буйныя феадалы па асабістых запрашэннях (як губернатары ў Расіі)

    • цэнтральныя земскія і дворныя ўраднікі (гетман, падскарб'і).

З агульнага складу вылучылася: пярэдняя (старшая рада) – вузкае кола, якое праводзіла закрытыя паседжанні. Так, на першай лавіцы сядзелі 5 асобаў: біскуп; Віленскія ваявода і кашталян; Троцкія ваявода і кашталян.

Спачатку ў склад Рады ўваходзілі католікі, а пазней – праваслаўныя. Поўны склад Паноў-Рады – 45 чалавек, а пасля рэформы 1565 года – 65 чалавек.

Паўнамоцтвы Паноў Радных былі такія ж шырокія, як і ў князя. Калі князь быў адначасова і каралём польскім, знаходзіўся ў Кракаве, то Рада выконвала функцыі вярхоўнай улады. З сярэдзіны 15 ст. яе паўнамоцтвы значна пашырыліся пры Казіміры ІV Ягайлавічы:

  1. абарона дзяржавы

  2. міжнародныя адносіны

  3. фінансавая дзейнасць (бягучае кіраванне)

  4. прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады

  5. прыманне новых заканадаўчых актаў, грамат і прывілей

  6. кантралявала раздачу земляў

  7. шэраг судовых функцый

& Князь не мог адмяніць рашэнні, прынятыя з удзелам Рады

Асобным прывілеем князь Казімір ІV у 1447 годзе пацвердзіў права Рады на абранне пасля яго смерці чарговага вялікага князя. Склад Рады фарміраваўся з прадстаўнікоў зямельнай арыстакратыі.

У 15 ст. паралельна з Радай узнікае Сойм – прадстаўнічы саслоўны орган, які абараняў інтарэсы шляхты – гэта заканадаўчы орган. Палітычная роля Паноў Радных пачала змяншацца з сярэдзіны 16 ст., калі ўтварыўся шляхецкі сойм. У кожным суб'екце федэрацыі здаўна існаваў уласны (абласны) сход-веча (з 11 ст.), а ў 15 ст. назіраецца працэс іх аб'яднання ў Вальны (агульнадзяржаўны) сойм ВКЛ – парламент (але былі і мясцовыя, павятовыя соймікі).

Каб заручыцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты, Рада вымушана была склікаць Сойм. Удзельнічаць у пасяджэннях Сойма мелі права не толькі члены Рады, але і ўся шляхта. Але паколькі часта шляхта ўхілялася ад яўкі, у 1512 годзе былі прыняты закон аб прадстаўніцтве на сойме па 2 паслы ад кожнага павета ці зямлі. Іншыя слаі насельніцтва свайго прадстаўніцтва не мелі. Уся работа Сойма рыхтавалася загадзя Радай (праекты пастаноў). Кампетэнцыя Сойма не была дакладна вызначана. Да паўнамоцтваў Сойма адносіліся:

  1. абранне вялікага князя (з 1413 г., з 1492 г. – аб выбарнасці князя Аляксандра)

  2. абвяшчэнне вайны, заключэнне міру

  3. устанаўленне падаткаў на правядзенне вайны і вызначэнне памераў войск, службы з феадальных маёнткаў

  4. заключэнне ваенных саюзаў, дынастычных уній з Польшчай

  5. прымаліся новыя заканадаўчыя акты (прывілеі, судзебнікі, статуты)

  6. крымінальныя справы па абвінавачванню феадалаў у дзяржаўнай здрадзе.

Усе пытанні на Сойме фактычна вырашаліся Панамі Рады і гасударом, павятовая шляхта ў асноўным толькі галасавала.

Роля Паноў Рады і Сойма па тым часе была вельмі важнай, бо абмяжоўвалася самавольства манарха (ён не мог стаць тыранам).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]