Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

15. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Вялікага княства Літоўскага. Аграрная рэформа хvі ст. І яе наступствы.

З сярэдзіны 14 –да сяр. 15 ст. на тэрыторыі Беларусі назіраецца пагаршэннне дэмаграфічнай сітуацыі. Пагаршэнне клімату вяло да няўродаў, набегі татар на ВКЛ (паўднёвую частку), у Еўропе ў 1340-я гады – эпідэмія чумы. Чорная смерць закранула і беларускія землі, ¼ насельніцтва скарацілася. Усё гэта адмоўна сказалася на сацыяльна-эканамічным становішчы дзяржавы.

Асноўны сродак вытворчасці пры феадалізме – зямля. Вядомы 4 формы феадальных павіннасцей:

  • даніна (мёд, пушніна, воск) (у 9-11 стст.)

  • прадуктовы аброк (у 12-14 стст.) ∫ часта існавалі ўсе разам

  • грашовы (15 –перш.пал. 16 ст.)

  • паншчына (з сяр. 16 ст.)

Асноўны прынцып феадалізму такі: "Карыстацца селянінам так, каб яго хапіла назаўтра". На працягу 15-16 стст. у сацыяльна-эканамічным развіцці ВКЛ назіраліся 2 асноўныя тэндэнцыі:

  1. фарміраванне саслоўнай сістэмы з замацаваннем шляхецкага саслоўя ў якасці манапольнага носьбіта палітычнай і эканамічнай улады.

  2. аграрная спецыялізацыя эканомікі як вынік агульнаеўрапейскага падзелу працы.

У гэты час адбыўся падзел Еўропы на 2 эканамічныя зоны:

- прамысловы Захад

- аграрны Усход (ВКЛ).

Калі на Захадзе Еўропы галоўнай крыніцай эканамічнага прыбытку становіцца прамысловая прадукцыя і асноўны сацыяльны слой – мяшчанства (гараджане), то ва Ўсходняй Еўропе – асноўным багаццем засталася зямля, сельская гаспадарка, а эканамічную і палітычную ўладу манапалізавала шляхта – землеўладальнікі. Заходняя прамысловая Еўропа патрабавала збожжа, харчу, там хутчэй развіваліся гарады,таму там збожжа каштавала ў 3-4 разы больш, чым у ВКЛ.

У 15-17 стст. аснову грамадтва складалі 2 асноўныя класы: феадалы-землеўладальнікі і феадальна-залежныя сяляне.

Былі яшчэ халопы, чэлядзь нявольная, а з 1588 года – чэлядзь дворная. Значную частку насельніцтва складалі вольныя людзі, якія не былі феадаламі і не залежалі ад іх.

Вольнымі людзьмі лічыліся сяляне-даннікі, мяшчане (жыхары горада), ніжэйшае духавенства, яўрэі, татары, беззямельная служылая шляхта + шляхта, якая мела зямлю, але апрацоўвала яе сама і не мела залежных ад сябе сялян.

Феадальнае грамадства падзялялася на саслоўі па свайму прававому становішчу:

  • шляхта

  • мяшчане

  • духавенства

  • сяляне.

Асноўнымі заняткамі насельніцтва па-ранейшаму былі земляробства, жывёлагадоўля+промыслы і рамёствы. У гарадах – рамёствы, гандаль, ліхвярства.

2 асноўныя вытворчыя адзінкі:

  • сялянская гаспадарка – "дым" (абшчына)

  • маёнтак феадала – (з др. паловы 15 ст. фальварак).

Прадукцыя фальварка цалкам насіла таварны характар (зерне), накіроўвалася на экспарт (у партовыя гарады Балтыкі, у Еўропу, будаваліся паабапал рэк Буг, Зах. Дзвіна, Нёман).

Феадальная аграрная рэформа 1557 г. – "Устава на валокі"

Прадугледжвала стварэнне новых і павышэнне даходнасці старых дзяржаўных і вялікакняскіх маёнткаў, двароў, фальваркаў. Новыя фальваркі ствараліся на землях, адабраных у сялян і дробнай шляхты. Новай формай закабалення стала паншчына, праца на панскім фальварку, замест ранейшага аброку часткай прадуктаў, атрыманых на сваім надзеле. Гэта вяло да запрыгоньвання.

Адмоўныя вынікі аграрнай рэформы:

  1. Рэгрэс гарадской эканомікі. Прыгоннае права не давала магчымасці прытоку насельніцтва ў гарады. Шляхта атрымлівала права на бяспошлінны вываз і ўвоз імпартных тавараў, што падрывала буйны гарадскі гандаль.

  2. Збожжавая кан'юнктура ў Еўропе давала магчымасць дорага прадаваць збажыну, не спрыяла развіццю сельскай гаспадаркі, заснаванай на бясплатнай працы. У 17 ст. на збожжавым рынку Еўропы для РП з'явіцца моцны канкурэнт – Расія.

  3. Прыгоннае права. Праца не была эфектыўнай: запрыгоньванне ішло паступова (2 дні паншчына – 5 дзён на сябе).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]