Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

69. Фарміраванне беларускай дыяспары за мяжой і асноўныя этапы яе фарміравання.

Фарміраванне беларускага замежжа мае багатую гісторыю. Беларусы выязджалі за мяжу ўжо ў далёкім мінулым. Напрыклад, вядома, што дачка Рагнеды Прадслава выйшла замуж за чэшскага князя Балеслава. Унучкі Рагнеды таксама сталі жонкамі аўрапейскіх манархаў: Анастасія – венгерскага караля Андрыя І, Лізавета – караля нарвежскага Гаральда ІІІ. Найменшая Ганна стала каралевай Францыі.

З утварэннем ВКЛ паездкі беларусаў за мяжу былі шматлікімі, але яны не былі звязаны з эміграцыяй. Тлумачыцца гэта тым, што ВКЛ належыла да ліку прававых дзяржаў і яе грамадзянам была адкрыта дарога за мяжу і назад. Права на свабодны выезд было зафіксавана прывілеем Вялікага князя Казіміра ў 1457 годзе і запісана ў Статуце 1529 года. Гэта была не проста дэкларацыя. Сотні беларусаў, асабліва студэнцкай моладзі, хадзілі і ездзілі ў Нямеччыну, Італію, Швейцарыю, Францыю, Галандыю, Чэхію і іншыя землі і свабодна вярталіся дамоў. Праўда, былі і такія, якія засталіся за мяжой або ехалі туды працаваць. Сярод такіх мы можам назваць: Францыска Скарыну, які пераехаўз сям'ёй у Чэхію ў 1534 годзе, дзе і памёр у 1540 годзе; Казіміра Семяновіча з Віцебшчыны, які ў 1650 годзе выдаў у Амстэрдаме першую ў свеце кнігу па атылерыі "Вялікае майстэрства артылерыі"; Ілля Капіевіч – вучоны, пісьменнік. друкар, які выдаваў у Галандыі і Пецярбургу кнігі, рэфармаваў кірыліцу, распрацаваў такі правапіс літар, якім мы карыстаемся і зараз.

Масавыя палітычныя і эканамічныя эміграцыі беларусаў пачаліся з часоў заваявання і далучэння Беларусі да Расіі, а таксама ўзмацнення паланізацыі і акаталічвання праваслаўных. Адны беглі ад каланізацыі і акаталічвання ў Запарожскую Сеч, у Масковію. Іншыя пападалі за мяжу як палонныя (расійскімі войскамі было ўзята 300 тысяч палонных "мужескага полу" з сем'ямі пасля вайны 1654-1667 гадоў. Гэта больш чым мільён жыхароў. Яшчэ 208,5 тысяч беларусаў "мужескага полу" Кацярынай ІІ і Паўлам І раздадзена расійскім памешчыкам пасля падзелу РП. У Расію беларусы пападалі і ў выніку рэкруцкіх набораў. У ВКЛ існавала невялікае прафесійнае войска, а ў Расіі былі пагалоўныя рэкруцкія наборы. Да 1799 года там служылі ўсё жыццё, а з 1793 – 25 гадоў, 1834 – 20 гадоў. Палонных выкарыстоўвалі ў якасці майстроў, прыгонных, прадавалі на нявольніцкім рынку ў Астрахані па 3 рублі. У выніку гэтага ўжо ў 1685 годзе толькі ў Маскве ў мяшчанскай слабадзе жыло 612 беларускіх сем'яў. Увогуле, паводле падлікаў вучоных, у другой палове 17 ст. беларускія эмігранты складалі каля 20% насельніцтва Масквы.

У заходнія краіны беларускія эмігранты пераязджалі па эканамічных і палітычных прычынах. Даследчык беларускай эміграцыі, які выйшаў з амерыканскай беларускай дыяспары, Яўген Калубовіч падлічыў, што з перыяду падзелу Рэчы Паспалітай да 90-х гадоў 20 ст. адбылося 8 хваляў беларускай палітычнай эміграцыі ("Нёман", 1992, №2, с. 136-150).

Першая хваля звязана з паўстаннем Т.Касцюшкі. У выніку 12 тысяч паўстанцаў ўгнана ў Расію, 20 тысяч – Аўстрыю, больш за 40 тысяч – у Францыю, Венецыю, ЗША.

Другая хваля звязана з нашэсцем Напальёна на Расію. Напальён узрадзіў ВКЛ. Пасля яго паражэння ўдзельнікі баёў на яго баку вымушаны былі эміграваць за мяжу (члены ўрада, ваенныя фарміраванні).

Трэцяя хваля эміграцыі звязана з паўстаннем 1831 года. Пасля яго паражэння больш 10 тысяч паўстанцаў дабралася да Францыі. Для іх апекі французскі ўрад арганізаваў спецыяльны камітэт на чале з генералам Лафайетам і асігнаваў на іх пенсіі 3 млн. франкаў у год. Беларускія эмігранты сяліліся ў Парыжы і ў 24 эмігранцкіх цэнтрах Францыі.

Чацвертая хваля эміграцыі звязана з паўстаннем за незалежнасць у 1863-1864 гадах пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Царская Расія жорстка расправілася з паўстанцамі: шмат забіта на месцы, 128 расстраляна і павешана, 853 адпраўлены на катаргу, 11502 – у ссылку ў Сібір.7 тысяч актыўных удзельнікаў паўстання перабраліся на Захад.

Пятая хваля працягвалася з 1870 па 1914 гады, выклікана рэвалюцыяй 1905-1907 гадоў. Паскарэнне развіцця капіталістычных адносін, абеззямельванне сялянства і з'яўленне лішку рабочых рук, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян у іншыя рэгіёны Расіі ў пошуках вольнай ці больш таннай зямлі, а таксама за мяжу, дзе быў попыт на танную рабочую сілу і магчымасць лепшага заробку. 700 тысяч беларусаў перасяліліся ў Сібір (Далёкі Ўсход, Кіргізіі, Усурыйскі край). 500-600 тысяч беларусаў эмігравалі да першай сусветнай вайны на амерыканскі кантынент – ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, Чылі.

Сярод гэтай хвалі эміграцыі трэба адзначыць Адама Кіркора, выдаўшага за мяжой першую кнігу па гісторыі беларускай літаратуры з 12 ст.; Ігнація Даймейку (з-пад Міра), які стаў нацыянальным героем Чылі. Там ён арганізаваў і 16 гадоў быў рэктарам першага чылійскага ўніверсітэта у Сант'яга.

Шостая хваля звязана з першай сусветнай вайной і рэвалюцыямі 1917 года. Больш за 122 тысячы жыхароў Беларусі, якія выехалі на Захад і больш 1 млн. 300 тысяч эвакуіравалася на Ўсход.

Сёмая хваля прайшла ў 1924-1939 гг., калі ў пошуках лепшага жыцця жыхары Заходняй Беларусі выязджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Заходняй Еўропы, Аўстраліі, Новай Зеландыі. Па падліках даследчыкаў, за гэты перыяд толькі ў заходнія краіны эмігравала ад 180 да 250 тысяч чалавек. Рэпрэсіравана, планава набрана на работу каля 617 тысяч чалавек.

Восьмая хваля звязана з другой сусветнай вайной. Яна склалася з эміграцыі розных нацыянальных бларускіх арганізацый і ваенных фарміраванняў, узнікшых у гады вайны. Гэта эміграцыя Беларускай Рады на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім, членаў Саюза беларускай моладзі, Сабора епіскапаў беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Панцялеймонам, прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У гэтую хвалю ўвайшлі 400 тысяч беларусаў, вывезеныя на працу ў Нямеччыну, а таксама вязні і паланныя немцаў, паліцаі, пасобнікі немцаў і іх сем'і. 1,5 млн. беларусаў, якія былі эвакуіраваны на ўсход.

Трэба адзначыць, што па патрабаванню савецкага ўрада з заходніх краін у канца вайны да 1 сакавіка 1946 года ў СССР рэпатрыявана 520 тысяч беларусаў. Асаблівасцю рэпатрыяцыі быў як абавязковы характар, у тым ліку і прымусовы, на што савецкая ўлада дабілася згоды саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. Яна абумоўлівалася патрэбамі ў рабочай сіле для аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, і не ў апошнюю чаргу – спробай прадухіліць масавую эміграцыю, стварэнне яе ў антысавецкіх захадах. Але нягледзячы на рэпатрыяцыю, па звестках замежных даследчыкаў, на Захадзе пасля другой сусветнай вайны толькі ў ЗША і Канадзе засталося па 50 тысяч эмігрантаў беларускага паходжання.

З пачаткам перабудовы і дэмакратызацыі пачалася дзевятая хваля беларускай эміграцыі. Яе складаюць пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, высокакваліфікаваных рабочых, спартсменаў. Толькі за 1990 год на сталае жыццё за мяжу выехала 34 тысячы чалавек.

Важна адзначыць, што многія беларусы апынуліся за мяжой сваёй рэспублікі ў выніку няправільнага ўсталявання межаў Беларусі, а таксама масавых дэпартацый беларусаў у 1940-1941 гадах і пасляваенны перыяд. Было вывезена на Ўсход каля 2 млн. чалавек. Міграцыі беларусаў за межы рэспублікі садзейнічала і асобая дзяржаўная палітыка КПСС. Яна рознымі сродкамі стымулявалася, заахвочвалася праз арганізаваную вярбоўку працоўных, грамадскія заклікі на новабудоўлі, засваенне цаліны, БАМ, планавае размеркаванне спецыялістаў, служба ў Савецкай Арміі. У выніку ўсяго гэтага толькі ў перыяд з 1959 па 1989 гады колькасць беларусаў усходняй дыяспары (на абшарах былога СССР) павялічылася і склала больш за 1 млн. чалавек. Гэта значыць, што кожны пяты беларус пражываў па-за межамі бацькаўшчыны. Вынікам міграцыі з'яўляецца тое, што колькасць карэннага насельніцтва ў складзе жыхароў Беларусі за апошнія 30 гадоў скарацілася на 3,2% і наадварот, у складзе насельніцтва рэспублікі вырасла колькасць небеларусаў.Прыязджалі ў асноўным рускія, пасланыя сюды на кіруючыя пасады ў партыйныя і савецкія органы, у армію, КДБ, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]