- •1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.
- •2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі. Знакамітыя беларускія гісторыкі.
- •3. Праблемы перыядызацыі гісторыі Беларусі.
- •4. Старажытныя цывілізацыі. Першабытнае насельніцтва Беларусі.
- •5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенэзу.
- •6. Этнічныя адметнасці беларусаў, іх антрапалагічны склад, асаблівасці характару, імены і прозвішчы.
- •7. Этнічныя меншасці і міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі.
- •8. Вытокі беларускай дзяржаўнасці. Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае становішча і грамадска-палітычны лад першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
- •10. Культура Беларусі, як частка сусветнай культуры, яе паняцце, сутнасць і структура.
- •11. Асаблівасці культуры старажытнай Беларусі.
- •12. Пісьменнасць, кніжная асвета і літаратура ў х – хііі ст.Ст. Духоўная і асветніцкая дзейнасць е. Полацкай і к. Тураўскага.
- •13. Прадумовы ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы ў хііі – хv ст.Ст.
- •1 Перыяд - Наваградскі
- •2 Перыяд – Віленскі
- •14. Грамадска-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Федэратыўная структура вкл.
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Вялікага княства Літоўскага. Аграрная рэформа хvі ст. І яе наступствы.
- •16. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (хііі– хvі ст.Ст.)
- •17. Вядучая роля беларускай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •18. Адраджэнне і Рэфармацыя на Беларусі, іх асаблівасці.
- •19. Палітычная і прававая культура беларускага народа. Статуты вкл – выдатныя помнікі прававой і палітычнай культуры.
- •20. Пачатак беларускага кнігадрукавання. Грамадская думка, асвета, адукацыя. Дзейнасць ф. Скарыны, с. Буднага і іншых асветнікаў.
- •21. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай.
- •22. Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •23. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •24. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзел паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.
- •25. Люблінская ўнія і яе наступствы для культуры беларусаў. Контррэфармацыя на Беларусі, яе змест, мэты і вынікі.
- •26. Асветніцтва на Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі і яе значэнне.
- •27. Беларуская літаратура і мастацтва ў XVII–XVIII ст.Ст. С. Полацкі і і. Капіевіч – праваднікі беларускай культуры ў Маскве.
- •28. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі і палітычная мадэрнізацыя ў краінах Заходняй Еўропы і Беларусі.
- •29. Палітыка царскай Расіі на Беларусі з канца XVIII– пачатку XX ст.Ст.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у хіх– пачатку хх ст.Ст. Аграрныя рэформы хіх ст.
- •31. Грамадска-палітычнае становішча і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі з канца xvііі– пачатку хх ст.Ст.
- •32. Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой беларускага народа.
- •33. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі з канца xvііі-пачатку хх ст.Ст.
- •34. Стан адукацыі на Беларусі з канца хvііі ст., яе развіцце і рэформы.
- •35. Архітэктура, скульптура і мастацтва на Беларусі. Мастацкія стылі х1х-пачатку хх стагоддзя.
- •36. Музычна-тэатральнае жыцце Беларусі (канец хvііі–пачатак хх ст.Ст.).
- •37. Станаўленне беларускай нацыянальнай літаратуры і мовы (хіх–пач.Хх ст.Ст.).
- •38. Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1917 годзе. Прадумовы беларускага дзяржаўнага аднаўлення.
- •39. Бнр, яе дзейнасць, лёс і значэнне.
- •40. Утварэнне і развіцце бсср – дзяржавы з абмежаваным суверэнітэтам.
- •41. Новая эканамічная палітыка і яе асаблівасці ў Беларусі.
- •42. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў Беларусі ў 20-30 гады хх ст.
- •43. Фарміраванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 20-30 гады хх ст.
- •44. Асаблівасці культурнага развіцця беларускага народа ў паслякастрычнінскі перыяд і перабудова адукацыі.
- •45. Беларусізацыя 20-30-х гг., яе сутнасць і змест. Моўная палітыка.
- •46. Развіцце архітэктуры, скульптуры і жывапісу на Беларусі ў 20-30-х гады хх ст.
- •47. Развіцце літаратуры, тэатра і музыкі беларускага народа (20-30-я гг. Хх ст.).
- •48. Культурнае развіцце ў Заходняй Беларусі. Далучэнне Заходняй Беларусі да бсср.
- •49. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў беларускай культуры (20-30-я гг. Хх ст.).
- •50. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны. Дагавор паміж фашыцкай Германіяй і Савецкім Саюзам аб ненападзе.
- •51. Пачатак Другой сусветнай вайны і палітыка Савецкага Саюза. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •52. Вялікая Айчынная вайна, яе характар і асаблівасці.
- •53. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.
- •54. Усталяванне і дзейнасць акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Эканамічная, сацыяльная і ідэялагічная палітыка фашыстаў. Беларускія калабаранты.
- •55. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Армія Краёва.
- •56. Стратэгічная аперацыя “Баграціён” і вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •57. Вызваленне еўрапейскіх краін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны і яе вынікі.
- •58. Культурнае жыцце беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •59. Адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гг. У пасляваенным жыцці і ў сучаснай культуры Беларусі.
- •60. Беларусь ў пасляваенныя гады. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі.
- •61. Грамадска-палітычнае жыццё бсср ва ўмовах хрушчоўскай адлігі і адыходу ад яе, бсср у гады т.Зв.Застоя.
- •62. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-80-я гг.Хх ст. Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-80-я гг.
- •63. Развіцце культуры Беларусі з другой паловы 40-х–80-я гады хх ст.
- •64. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і канстытуцыйнае замацаванне яе суверэнітэту.
- •65. Змены ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Рэспублікі Беларусь у 90-я гады хх ст.
- •66. Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 годы.
- •67. Знешняя палітыка суверэннай Беларусі.
- •68. Беларускае замежжа ў сістэме міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь.
- •69. Фарміраванне беларускай дыяспары за мяжой і асноўныя этапы яе фарміравання.
- •70. Дахрысціянскія вераванні нашых продкаў. Язычніцтва на Беларусі.
- •71. Хрысціянства, яго сутнасць і прычыны ўзнікнення. Далучэнне да хрысціянства беларускіх зямель.
- •72. Асноўныя плыні хрысціянства і іх асаблівасці ва ўмовах Беларусі (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм, уніяцтва).
- •73. Дзейнасць нехрысціянскіх канфесій на Беларусі (іўдаізм, іслам, рэлігійнае сектанцтва).
- •74. Сучасная культура Беларусі. Пашырэнне “масавай культуры”. Праблемы захавання беларускай мовы і нацыянальнай культуры.
- •75. Славутасці Беларусі: грамадска-палітычныя і вайсковыя дзеячы ( х – хх ст.Ст.).
- •76. Славутасці Беларусі:сусветна вядомыя навукоўцы і вынаходнікі Беларусі.
- •77. Славутасці Беларусі: сусветна вядомыя літаратары і філосафы беларускага паходжання.
- •78. Славутасці Беларусі: мастакі і музыканты.
29. Палітыка царскай Расіі на Беларусі з канца XVIII– пачатку XX ст.Ст.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'ядноўваючую палітыку з канчатковай мэтай іх зліцця з асноўнымі рускімі рэгіёнамі:
Беларускія землі падзелены на 2 генерал-губернатарствы (Літоўскае
(Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні)). Уся неабмежаваная ўлада – ў генерал-губернатара.
Уводзілася расійская адміністрацыйна-судзебная сістэма кіравання.
Скасавана Магдэбурскае права.
Уводзілася пашпартная сістэма рэгістрацыі і кантроля за міграцыяй беларускага насельніцтва (без пашпарта забаранялася займацца промыслам, а пашпарты выдаваліся суддзямі са згоды памешчыкаў – пачатак прыгоннага права).
Распаўсюджана расійская сістэма падаткаў і павіннасцей (сяляне і мяшчане павінны былі плаціць дзяржаве замест ранейшага падымнага падушны падатак, які быў значна цяжэйшым. Ён раскладваўся на мужчынскія "душы", на мяшчан ускладваўся падатак на ўтрыманне гарадскіх улад, паліцыі, турмаў).
Падаткі на Беларусі да 1811 года збіраліся не асігнацыямі (кацярынкамі), як гэта было ў рускіх губернях, а срэбрам і золатам, рэальны курс якіх быў значна вышэйшым. Такім чынам з Беларусі ішла выкачка золата і срэбра.
З'явілася рэкруцкая павіннасць (адзін рэкрут выдзяляўся ад 200, а з 1820 г. – ад 125 душ мужчынскага полу. Значная частка сувораўскіх "чудо-богатырей", якія штурамавалі Альпы, былі беларусамі з Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай губерні).
Паншчына 4-5 дзён, аброк, павіннасці (прыгонныя сяляне за карыстанне памешчыцкай ці дзяржаўнай зямлёй).
У 1794 г. была ўведзена рыса аседласці яўрэйскага насельніцтва ў межах Беларускага генерал-губернатарства (забаранялася мець карчму, пастаялыя двары, маёнткі, прамысловыя прадпрыемствы, у яўрэйскіх купцоў і рамеснікаў падаткі ў 2 разы больш, чым для беларусаў).
"Разбор шляхты" (дробная шляхта часта не мела дакументаў на дваранскае званне і пераводзілася ў саслоўе аднадворцаў. На Беларусі шляхты было 12% насельніцтва, а ў Расіі дваранства сладала 1%).
Шляхта страціла правы:
выбіраць манарха
збіраць ваяводскія і павятовыя соймікі
ствараць узброеныя сілы (канфедэрацыі) для абароны сваіх прывілеяў.
Але каб схіліць шляхту на расійскі бок, царскі ўрад зрабіў некаторыя паслабленні і прывілеі:
*захаваўся Статут ВКЛ 1588 г. як асноўны заканадаўчы кодэкс
*калі шляхта прымала прысягу на вернасць расійскай кароне, за ёй захоўвалі маёнткі з сялянамі
*шляхта вызвалялася ад падаткаў і цялесных пакаранняў, абавязкаў знаходзіцца на дзяржаўнай службе
*ёй дазвалялася выбіраць членаў павятовых і губернскіх судоў, калі яна валодала не менш чым 10 прыгоннымі мужчынскага полу
*захоўвалася склаўшаяся канфесійная сітуацыя
*шырокая раздача зямель з прыгоннымі сялянамі сваім генералам, буйным чыноўнікам і памешчыкам (раздаваліся дзяржаўныя ўладанні, канфіскаваныя маёнткі мясцовых памешчыкаў, што не пажадалі прысягнуць Расіі. У выніку ўжо ў 80-х гг. 18 ст. ва ўсходніх беларускіх землях з'явілася каля 200 рускіх памешчыкаў. Усяго Кацярына ІІ і яе сын Павел І перадалі сваім набліжаным у Беларусі больш 210 тысяч сялян мужчынскага полу)
*беларуская шляхта і магнаты, якія да гэтага часу апалячыліся, імкнуліся задобрыць праз тое, што польскую мову не адмянялі, а ў школе ўводзілася руская мова. Пра беларускую мову ніхто не ўспамінаў, а выдатных дзеячоў беларускага народа, якіх ведаў увесь свет, афіцыйна сталі лічыць палякамі (Восіп Казлоўскі)
*на вышэйшыя пасады ў краі прызначаліся расійскія генералы і старшыя афіцэры. Звяртацца да вышэйшых улад шляхце дазвалялася толькі ад уласнага імя і пасля папярэдняга дазволу мясцовых расійскіх чыноўнікаў
У канцы 20-30-х гадоў 19 ст. у адказ на дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў, пасля падаўлення паўстанняў 1830-1831 гг., 1863 г. царскія ўлады ў 1832 годзе закрылі Віленскі універсітэт, 1839 г. – забаранілі ўніяцкую царкву (80% сялян пры далучэнні былі ўніятамі і яе вырашылі знішчыць і далучыць да праваслаўя, таму што гэта быў нацыянальны стрыжань), пачалі праводзіць больш жорсткую палітыку:
1. ад чыноўнікаў дзяржаўнага апарата сталі патрабаваць падпіску аб палітычнай надзейнасці і няўдзелу ў тайных таварыствах
2. 1816 г. – цэнзурная рэформа (забарона адпраўляць моладзь вучыцца за мяжу, у тым ліку і ў Польшчу)
3. скасаванне дзеянне Статута 1588 г. (у 1831 г. – у Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 – на ўсёй тэрыторыі Беларусі)
4. Справаводства пераводзлася на рускую мову, забараняліся беларуская і польская
5. Тэрыторыя, у якую ўваходзіла Беларусь, стала называцца Паўночна-Заходнім краем.
Контррэформы 80-90-х гг. 19 ст., праведзеныя царскімі ўладамі, спрыялі развіццю капіталістычных адносін, стваралі на ўсёй Расійскай імперыі адзіную сістэму кіравання, ліквідавалі мясцовыя асаблівасці:
1)судовая рэформа праведзена на Беларусі ў 1872 годзе, на 12 гадоў пазней чым у Расіі (замена саслоўных судоў агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася незалежнасць суда ад урада, у паветах уводзіліся міравыя, а ў губернях – акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці – прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне: вінаваты падсудны, ці не. Старшыня і два члены суда, улічваючы іх рашэнне, вызначалі меру пакарання або вызвалялі падсуднага. Падсудным аказвалі дапамогу адвакаты, якія не залежылі ад урада).
Асаблівасцю гэтай рэформы на Беларусі было тое, што ў адрозненне ад цэнтральных раёнаў Расіі, тут міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды ўвогуле былі ўведзены толькі ў 1833 годзе, прычым улады пакідалі за сабою права фарміраваць склад прысяжных засядацеляў.
2)гарадская рэформа ў 1875 г. (выбранне органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы – на аснове маёмаснага цензу. Жыхары горада дзяліліся на 3 сходы (курыі: багатыя, сярэднія, астатнія). Кожная з курый выбірала 1/3 гласных (дэпутатаў). Гарадская дума выбірала выканаўчы орган – гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою. Органы гарадскога самакіравання займаліся пытаннямі добраўпарадкавання гарадоў, развіцця камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, аховы здароўя, адукацыі. Але на Беларусі гарадскі глава не выбіраўся думай, а прызначаўся распараджэннем міністра ўнутраных спраў).
3)земская рэформа на Беларусі праведзена ў 1911 г.(у Расіі ў 1864 г.) прадугледжвала самакіраванне, праводзілася толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерніях.
Гэтыя рэформы хоць і насілі прагрэсіўны характар, але былі непаслядоўнымі і супярэчлівымі. Яны спрыялі развіццю капіталізму, але не закранулі самадзяржаўя і самаўладдзя царскіх чыноўнікаў, пакінулі мноства феадальных перажыткаў, не ліквідавалі саслоўнай і нацыянальнай непаўнапраўнасці грамадзян.
У Беларусі гэтыя рэформы вызначаліся асаблівасцямі, якія яшчэ больш насілі рэакцыйны, абмежаваны характар. На Беларусі доўгі час захоўвалася ваеннае становішча, уведзенае пасля паўстання 1863-1864 гг. Абмяжоўвалі гэтыя рэформы і контррэформы 80-90-х гадоў Аляксандра ІІІ. У прынятых ім законах і палажэннях узмацнялася цэнзура, прыгляд за сістэмай народнай асветы. Школа падпарадкоўвалася праваслаўнаму духавенству, зноў больш абмяжоўваліся правы яўрэяў, пашыраліся паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай бяспекі. Улада магла адмаўляць (без тлумачэння прычын) у выдачы пасведчанняў аб палітычнай добранадзейнасці, без якіх грамадзяне не маглі займацца многімі відамі дзейнасці, паступіць у ВНУ ці на службу. Расія паступова ператваралася ў паліцэйскую дзяржаву, і гэта балюча адлюстравалася на карэнных жыхарах Паўночна-Заходняга краю.