Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

68. Беларускае замежжа ў сістэме міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь.

Сярод адносін РБ з іншымі краінамі важнае месца займаюць адносны з беларускай дыяспарай – нашыя родзічы за мяжой. Па розных падліках, беларуская дыяспара складае 3-3,5 млн. беларусаў. Да пачатку перабудовы мы амаль нічога не ведалі пра яе. У савецкія часы ўсіх эмігрантаў падзялялі на прагрэсіўных (падтрымлівалі камуністычную ўладу) і нацыяналістаў (да іх адносіны былі адмоўныя). Адзіны канал сувязі з дыяспарай – гэта "Таварыства па культурных сувязях з суродзічамі за мяжой" (1964 г.). Выдавалася ў Мінску газета "Голас Радзімы" і пастаўлялася ў многія краіны. Але ва ўмовах "халоднай вайны" тыя арганізацыі, створаныя беларускай дыяспарай, хто падтрымліваў бальшавікоў, разганяліся. Напрыклад, Саюз беларусаў Аргенціны быў разагнаны. Многія замежныя беларусы былі "непрагрэсіўнымі" нацыяналістамі. Найбольш актыўна адносіны пачалі развівацца з канца 80-пачатку 90-х гадоў. Цесныя кантакты з замежнымі суайчыннікамі будуць спрыяць:

  1. распаўсюджванню ведаў аб РБ як незалежай дзяржаве

  2. умацаванню міжнароднага аўтарытэту РБ

  3. адраджэнню нацыянальнай самасвядомасці

  4. адраджэнню нацыянальнай гісторыі, культуры, мовы

  5. наладжванне палітычных, эканамічных, культурных сувязей з іншымі дзяржавамі

  6. прыцягненне сродкаў для ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі 1986 года

  7. садзейнічасць запавольванню асіміляцыі беларускага этнасу з іншымі народамі.

Аднаўленне кантактаў беларусаў свету спрыяе дзейнасць розных таварыстваў. Перш за ўсё згруртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", устаноўчая канферэнцыя якой адбылася ў верасні 1990 года. Яе галоўная мэта – духоўнае і арганізацыйнае аб'яднанне беларусаў, якія пакінулі бацькаўшчыну па розных прычынах, захаванне і паглыбленне іх беларускасці.

Вельмі важную ролю адыграў Міжнародны кангрэс беларусістаў (Мінск, 1991 г.). У 1992 годзе адбыўся з'езд беларусаў былога СССР. У ліпені 1993 года першы з'езд беларусаў свету прымалі на дзяржаўным узроўні. Але ўжо з 1996 года адносіны з беларускай дыяспарай пачалі пагаршацца У 1997 годзе адбыўся другі з'езд беларусаў свету. На яго не прыехалі беларусы ЗША, а тыя, хто прыехаў, не былі прыняты на дзяржаўным узроўні (прэзідэнт не прыняў). 1999 год – трэці з'езд беларусаў свету, але прыехалі толькі з постсавецкай прасторы.

У 1993 годзе на Беларусі была прынята праграма "Беларусы ў свеце", разлічаная на пяцігадовы тэрмін – да 1997 года. Яна была прапанавана НАН Беларусі з пазіцыі неабходнасці кансалідацыі нацыі праз асэнсаванне цэласнасці беларускага народа ў свеце, умацавання духоўных сувязей з замежнымі суайчыннікамі. Развіццё сувязей РБ з беларускай дыяспарай уяўлялася ў Праграме як садзеянне забеспячэнню нацыянальна-культурных патрэб замежных суайчыннікаў. Прадугледжваўся шэраг мер з упорам на патрэбы, звязаныя з захаваннем роднай мовы і нацыянальных традыцый: забесячэнне беларускіх школ падручнікамі; прадастаўленне магчымасці маладым суайчыннікам атрымліваць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю ў ВНУ і сяр. спец.установах Беларусі; арганізацыя лекцый высокакваліфікаваных выкладчыкаў ВНУ і вучоных для беларускай дыяспары, рэгулярнае правядзенне сустрэч дзеячаў навукі і культуры РБ з прадстаўнікамі беларускай дыяспары; падтрымка перыядычных выданняў беларускіх таварыстваў за мяжой.

На жаль, праграма не была выканана ў поўным аб'ёме. Не рэалізаваны трэці яе раздзел, які датычыцца эканамічнай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Цяжкасці ў захаванні беларускай прысутнасці за межамі Беларусі ўзнікаюць з-за індыферэнтнасці пэўнай колькасці замежных беларусаў, значнай іх асіміляцыі. На постсавецкай прасторы расшырэнню нацыянальна-культурнай дзейнасці перашкаджае цяжкае эканамічнае становішча суайчыннікаў. Слабая матэрыяльнай база нацыянальнай, грамадскай, культурна-асветніцкай дзейнасці тлумачыцца сціплай падтрымкай мясцовых улад, недастатковай увагай да гэтай справы з боку дзярж.органаў Беларусі.

Каардынуе дзейнасць дзяржаўных і грамадскіх структур па развіцці сувязей з беларусамі замежжа Дзяржаўны камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцей. Падтрымка беларусаў у дзяржавах СНД і Балтыі, у Польшчы – прыярытэт работы Міністэрства замежных спраў РБ. У 2003 годзе задача наладзіць сувязі ў галіне эканоміке і культуры з замежнымі суайчыннікамі пастаўлена перад аблвыканкамамі і гарвыканкамамі. Цесныя кантакты з замежнымі беларусамі падтрымліваюць грамадскія аб'яднанні: Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (таварыства "Радзіма"), Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Задзіночанне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

У 1996 годзе РБ і Рэспубліка Казахстан (РК) заключылі двухбаковы Дагавор аб прававым статусе грамадзян РБ, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РК, і грамадзян РК, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РБ.

У 1998 годзе – Дагавор паміж РБ і РФ аб роўных правах грамадзян (атрыманні сярэдняй, сяр.спец., выш. і поствузаўскай прафесійнай адукацыі; правы на працаўладкаванне, аплату працы і іншых сацыяльна-прававых гарантый на тэрыторыі Беларусі і Расіі; на сац. забеспячэнне, мед.дапамогу.

Важнай задачай з'яўляецца забеспячэнне замежных суайчыннікаў дакладнай і праўдзівай інфармацыяй аб Беларусі, яе ўнутранай і знешняй палітыцы. Пры садзеянні Міністэрства замежных спраў і Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей выдаецца газета "Голас Радзімы", прызначаная для суайчыннікаў за мяжой. З 1 студзеня 2005 года на замежныя краіны здзяйсняе вяшчанне міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь-ТБ", створаны Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй РБ для замежных тэлегледачоў, перш за ўсё для руска- і беларускамоўных жыхароў постсавецкай прасторы. Зараз ён здзяйсняе вяшчанне ў кабельных сетках 12 краін з 20, якія знаходзяцца ў зоне распаўсюджання сігналу спадарожніка (Расія, Украіна, Малдова, Казахстан, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Узбекістан, Аўстралія, Грузія, Арменія).

У наш час вядзецца распрацоўка праекта Закона РБ "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой". Яго прыняцце будзе садзейнічаць удасканаленню адносін беларускай дзяржавы з дыяспарай і нацыянальнымі супольнасцямі. Канцэпцыя законапраекта распрацоўвалася ў 2001-2002 гг., аднак з-за шэрага прычын работа над ім была прыпынена.

Калі ў агульным плане прааналізаваць напрамкі ўзаемадзення дзяржаўных органаў з беларускай дыяспарай, то можна вылучыць наступнае:

  1. прававая падтрымка замежных суайчыннікаў (міжнародныя пагадненні аб абароне правоў нац. меншасцей)

  2. узаемадзеянне ў культурна-асветніцкай сферы (захаванне і развіццё нац. самасвядомасці беларускай дыяспары)

  3. супрацоўніцтва ў навуковай сферы (падтрымка навуковых даследаванняў, накіраваных на вывучэнне гісторыі, культуры, духоўнага жыцця беларускай дыяспары)

  4. інфармацыйная падтрымка (рэалізацыя дзярж. палітыкі ў адносінах да суайчыннікаў, а таксама падзеі, што адбываюцца на іх гістарычнай радзіме)

  5. ніякіх захадаў не робіцца для падтрымкі суайчыннікаў у эканамічнай і сацыяльных галінах (Напрыклад, у Расіі ёсць Закон "Аб дзяржаўнай палітыцы РФ ў адносінах да суайчыннікаў за мяжой", які прадугледжвае, што органы дзяржаўнай улады РФ садзейнічаюць стварэнню сумесных арганізацый, заахвочваюць сувязі расійскіх арганізацый незалежна ад форм уласнаці з замежнымі прадпрыемствамі, на якіх працуюць пераважна суайчыннікі).

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ўрад праводзіць актыўную палітыку па ўмацаванні сувязей з замежнымі суайчыннікамі, але яе рэалізацыі перашкаджаюць аб'ектыўныя фактары:

  1. недастаткова распрацавана нарматыўна-прававая база ў дадзенай галіне

  2. існуюць раз'яднанасць унутры самой дыяспары

эканамічныя цяжкасці, недахоп сродкаў фінансавання праграм і праектаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]