Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

43. Фарміраванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 20-30 гады хх ст.

Асноўным метадам будаўніцтва сацыялізму стала рэпрэсіўная палітыка, якая стала праводзіцца ў краіне. Для гэтага органам унутраных спраў і бяспекі НКВД былі дадзены практычна неабмежаваныя правы: яны былі падпарадкаваны асабіста Сталіну і пастаўлены вышэй закона.

У пачатку 30-х гадоў сфарміравалася камандна-адміністратыўная сістэма. Перавага аддавалася колькаснаму, а не якаснаму паказчыку вытворчасці, бо бюракратыі лягчэй было рабіць справаздачу па колькасці. Прычыны, якія абумовілі стварэнне камандна-адміністратыўнай сістэмы:

  1. ідэя марксізма аб дыктатуры пралетарыята як сродка і інструмента пабудовы сацыялізму. На практыцы ў адсталай сялянскай краіне гэта дало магутны бюракратычны апарат, які сканцатраваў усю ўладу.

  2. адсталасць і патрыярхальнасць асноўнай масы насельніцтва СССР, якое не мела вопыту дэмакратыі.

  3. нізкі ўзровень адукаванасці кіруючых колаў СССР.

  4. адукацыйны ўзровень партработнікаў: у 1937 годзе вышэйшую і сярэднюю адукацыю мелі 13%, а пачатковую або зусім не мелі - 87%.

Выкарыстанне працы мільёнаў асуджаных у ГУЛАГу, штучна зроблены энтузіазм савецкіх людзей за тры гады былі выкананы нормы пяцігодкі (11929-1932 гг.; 1933-1937 гг.; 1938-1941 гг.) і пабудавана гіганцкая прамысловасць. Гэта дало магчымасць у гады ВАВ забяспечыць Чырвоную армію перадавой ваеннай тэхнікай і ўзбраеннем.

У палітычным жыцці стварыўся таталітарны рэжым улады – рэпрэсіўны метад кіравання грамадствам. Цікава, што Канстытуцыя СССР 1936 г. і яе копія Канстытуцыя 1937 г. па сваім змесце былі дэмакратычнымі. У іх абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, мітынгаў. Такім чынам на паперы былі прапісаны ўсе дэмакратычныя атрыбуты ўлады.

А на практыцы:

  • Органы НКУС- Народны камісарыят унутраных спраў (пазней КДБ) па прыгавору троек на аснове нечалавечых каштоўнасцей прыгаварвалі людзей да высшай меры пакарання.

  • Ідэалогія, заснаваная на тэорыі аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

  • Культ асобы Сталіна (узвелічэнне ролі правадыра).

  • "Дзяржаўны сацыялізм".

  • Безальтэрнатыўны парадак выбараў

  • Дыктатура пралетарыята(поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця).

  • Былыя інтэлігенты страчвалі правы.

  • Правядзенне чыстак у ВНУ ад дзяцей арыстакратыі

  • Манаполія адной партыі

  • З канца 20-х пачаліся рэпрэсіі, свайго піку дасягнулі ў 1937 годзе

  • Класавая і нацыянальная нецярпімасць

  • Пачалося перапісванне гісторыі Беларусі

  • У 1939 г. забаронены перапіс насельніцтва, бо шмат каго не далічыліся

  • Замест беларусаў на пасадах – з іншых краін. 75% улады на Беларусі мелькі толькі пачатковую адукацыю.

  • Існаванне аднапартыйнай сістэмы.

44. Асаблівасці культурнага развіцця беларускага народа ў паслякастрычнінскі перыяд і перабудова адукацыі.

Перыяд першай сусветнай вайны вельмі адмоўна адбіўся на развіцці Беларусі. Значныя страты панесла насельніцтва, былі зруйнаваны гарады і вёскі, знішчаны шматлікія культурныя каштоўнасці. Многа таленавітых людзей з'ехала з родных мясцін. Але і ў гэтыя гады беларускія палітычныя і культурныя дзеячы клапаціліся аб развіцці культуры, захаванні яе спадчыны. Намаганнямі А. Луцкевіча, А. Смоліча, Б. Пачобкі, Б. Тарашкевіча і іншых ішоў працэс упарадкавання беларускай мовы, стварэння беларускамоўных школ, пошук і захаванне культурных каштоўнасцей, друкаваліся новыя літаратурныя творы.

Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў паслярэвалюцыйныя 20-я – 30-я гады праходзіла ў вострай барацьбе розных сіл: нацыянальна-патрыятычных, што выступалі за развіццё беларускай нацыянальнай культуры і сіл, якія прапагандавалі ідэі сацыялізма, інтэрнацыяналізма. Сказваўся таксама і нізкі культурны ўзровень насельніцтва, рэвалюцыйны патрыятызм. Таму культурнае будаўніцтва ў гэты перыяд ажыццяўлялася пад назвай «культурная рэвалюцыя». Яе галоўнымі мэтамі былі: стварэнне новай, сацыялістычнай па зместу, культуры; ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці; стварэнне ўмоў для далучэння народных мас да культуры праз развіццё сеткі хат-чытальняў, бібліятэк, клубаў, музеяў; стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі; барацьба супраць рэлігійных, буржуазных поглядаў і г. д. На культуру першых паслярэвалюцыйных гадоў значны ўплыў меў Пралеткульт, які дзейнічаў з 1917 па 1920 гг. Ён адмаўляў былую культуру, выступаў за наватарства ў мастацтве і стварэнне новай пралетарскай.

Пасля 1917 г. пачынаецца рэвалюцыйная ломка ўсяго старога, і найперш праводзіцца перабудова адукацыі. Адукацыя пачынае ажыццяўляцца на новых прынцыпах: сувязі яе з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі; праве ўсіх народаў на адукацыю на роднай мове; прынцыпе пераемнасці ўсіх звенняў сістэмы адукацыі; ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці; бясплатнасці адукацыі.

Адразу былі ліквідаваны саслоўныя, рэлігійныя і нацыянальныя прывілеі, а таксама дарэвалюцыйныя органы адукацыі. Забаранялася выкладанне рэлігіі і рэлігійных абрадаў. Стваралася новая сістэма адукацыі — працоўная школа двух ступеняў: першая — з 5-гадовым тэрмінам навучання (з 8 да 13 гадоў), і другая– з 4-гадовым тэрмінам для дзяцей 13–17 гадоў. Завяршалася навучанне 9-гадовай сярэдняй школай. Да 9-гадовай школы далучаўся дзіцячы садок для падлеткаў ад 6 да 8 гадоў. Але эканамічныя цяжкасці не дазволілі гэта выканаць. 3 1921 г. замест 9-гадовай, галоўным тыпам масавай школы уводзілася сямігадовая. Пасля сямігодкі навучанне працягвалася ў 3–4-гадовых тэхнікумах, а потым у трохгадовых ВНУ.

Больш бурнае развіццё сістэмы адукацыі пачалося пасля заканчэння ў 1920 г. ваенных дзеянняў і ў перыяд правядзення палітыкі беларусізацыі. Разам з развіццём сістэмы адукацыі ішоў працэс і ліквідацыі непісьменнасці. Да 1921 г. усяго 503 тыс.чалавек (39% ад агульнай колькасці насельніцтва таго часу) навучыліся грамаце. Для яе далейшай ліквідацыі ў 1924 г. быў прыняты 10-га-довы план. Адначасова з ліквідацыяй непісьменнасці ствараліся школы для малапісьменных.

Складвалася сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Спецыялістаў народнай гаспадаркі з 1919 г. пачаў рыхтаваць адноўлены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, з 1921 г. — БДУ. У ім спачатку было два факультэты — грамадскіх навук і медыцынскі, а ў 1922 г. быў заснаваны педагагічны факультэт з чатырма аддзяленнямі — сацыяльна-гістарычным, літаратурна-лінгвістычным, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым. У першы год навучання ва універсітэце вучылася 1250 студэнтаў, заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. На базе педагагічнага факультэта БДУ ў 1931 г. адчынены Вышэйшы педагагічны інстытут; медыцынскага — Мінскі медыцынскі інстытут.

Спалучэнне намаганняў сістэмы адукацыі і шматлікіх грамадскіх арганізацый тыпу «Далоў непісьменнасць» дазволіла да канца 30-х гадоў непісьменнасць у асноўным ліквідаваць. Колькасць пісьменных узрасла з 53,1% у 1927 г. — да 78,9% у 1939 годзе. Спрыяла гэтаму ўведзеная ў 1926 г. сістэма абавязковага пачатковага, а ў 1932 г. — сямігадовага навучання.

Сетка навучальных устаноў паступова пашыралася. Аднак у яе сістэме было шмат недахопаў. Была дрэннай матэрыяльная база, адсутнічала адзіная сістэма ацэнкі ведаў, у ВНУ і тэхнікумах шырока ўжываўся брыгадны метад падрыхтоўкі. У адпаведнасці з ім адмяняўся персанальны ўлік паспяховасці, дыпломныя работы студэнтаў. Ацэнку атрымлівала ўся група, брыгада. Не апраўдвалі сябе і датэрміновыя выпускі ўдарных груп, брыгад. Негатыўны ўплыў меў і г. зв. класавы прынцып набору студэнтаў, калі пры залічэнні на вучобу перавага аддавалася рабочым, сялянам і іх дзецям. У мэтах паляпшэння класавага складу студэнтаў прымаліся і надзвычайныя меры: перарэгістрацыі, праверкі залічаных, чысткі. Напрыклад, у час чысткі, якая праводзілася ў 1924 г. у БДУ, з 1949 студэнтаў універсітэта было выключана 790, у Віцебскім педінстытуце з 328 правераных — выключана 110, у Горацкім сельска-гаспадарчым інстытуце з 834 — адлічана 221. Студэнтаў выключалі за непралетарскае паходжанне, па палітычных матывах. Набіралі іх па асобных курыях, рэкамендацыях партыйных і савецкіх органаў, арганізоўваліся наборы членаў партыі, камсамола, рабочых ад станка. Для падрыхтоўкі рабочых, сялян і іх дзяцей да вучобы ў ВНУ ствараліся рабфакі, якіх у 1925 г. дзейнічала чатыры.

У 1934 г. у краіне праведзена ўніфікацыя сістэмы адукацыі. Стваралася пачатковая (І–ІV класы), няпоўная сярэдняя (І–VII класы) і сярэдняя (І–Х класы) школа. Уводзілася пяць ступеняў ацэнкі паспяховасці ў школах і ВНУ: 1– вельмі дрэнна, 2 — дрэнна, 3 — пасрэдна, 4 — добра, 5 — выдатна. Ствараліся адзіныя падручнікі па розных прадметах, уводзіліся пасады дырэктара школы, класнага кіраўніка, званні для настаўнікаў (настаўнік пачатковай, сярэдняй, заслужаны настаўнік школы). Для студэнтаў уводзіліся стыпендыі, для выкладчыкаў — стаўкі. Усё гэта спрыяла паляпшэнню сістэмы адукацы і яе далейшаму развіццю. Да І936 г. у Беларусі ўжо працавала 31 вышэйшая навучальная ўстанова, 104 сярэднія спецыяльныя, 7015 школ.

Разам з гэтым у дзейнасці школ існавала таксама шмат праблем. Многія школы мелі дрэнную паспяховасць, шмат вучняў заставаліся на другі год. Напрыклад, у 1935/36 навучальным годзе на другі год было пакінута 110 тыс. вучняў, што складала 12% ад іх агульнай колькасці.

На выніках навучання сказвалася дрэнная матэрыяльная база школ. Шмат з іх працавалі ў непрыстасаваных памяшканнях, у тры змены. Не хапала падручнікаў, сказвалася недастатковая падрыхтоўка настаўнікаў. Так, у 1939 г. з 39740 настаўнікаў усходніх абласцей незакончаную сярэднюю адукацыю мелі 11710; толькі 3900 настаўнікаў валодалі вышэйшай адукацыяй. Нават нарком асветы БССР Еўдакія Ўралава, якая ў ліпені 1938 г. была прызначана на гэтую пасаду, мела пачатковую адукацыю.

Высокаадукаваныя настаўнікі часта пазбаўляліся працы ў час рэгулярна праводзімых атэстацый. Напрыклад, у 1936 г. з 5896 атэставаных настаўнікаў 4512 былі не атэставаны і пазбаўлены працы.

Некалькі лепшай была сітуацыя ў вышэйшых навучальных установах.

У заключэнне першага пытання важна адзначыць, што з 1 верасня 1940 г. у VIII–Х класах сярэдняй школы, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах была ўведзена плата за навучанне. 3 1 лістапада 1940 г. стыпендыя выдавалася толькі тым студэнтам, якія на экзаменах атрымалі 75% адзнак «выдатна» і астатнія — «добра». У выніку гэтага многія вучні, студэнты вымушаны былі пакінуць вучобу. Так, 80 студэнтаў першага курса Віцебскага педінстытута падалі заявы аб выключэнні. Усяго толькі ў педагагічных і настаўніцкіх інстытутах з 8414 студэнтаў з 1 верасня па 1 студзеня 1941 г. па аналагічнай прычыне пакінулі вучобу 2607 студэнтаў.

У верасні 1939 г. Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Тут пача-лася праца па стварэнню савецкай сістэмы адукацыі. У снежні 1939 г. у за-ходніх абласцях працавала 5633 школы, у якіх вучыліся 746655 вучняў. Уся-го ў 1940/41 навучальным годзе ў аб´яднанай рэспубліцы працавала 13043 школы. У асноўным быў выкананы план пачатковага навучання і на 60% — сямігадовай адукацыі, падрыхтавана новая інтэлігенцыя. На 1 студзеня 1941 г. у рэспубліцы працавала 27,7 тыс. спецыялістаў з вышэйшай і каля 60 тыс. — з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Але гэтага было недастаткова. Амаль трэць пасад, патрабуючых спецыяльнай адукацыі, займалі людзі з поўнай і няпоўнай сярэдняй школай. Эфектыўнасць іх працы не магла быць высокай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]