Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

73. Дзейнасць нехрысціянскіх канфесій на Беларусі (іўдаізм, іслам, рэлігійнае сектанцтва).

Іудаізм на Беларусі з’явіўся разам з міграцыяй яўрэйскага насельніцтва з еўрапейскіх краін у канцы ХІV ст. Там яны цярпелі ганенні і праследаванні з-за сваёй веры.

Вялікія князі літоўскія прыхільна ставіліся да перасяленцаў, даравалі ім прывілеі. Таму іх колькасць на беларускіх землях павялічвалася, асабліва пасля яўрэйскіх пагромаў у сярэдзіне ХVІІ–ХVІІІ ст.ст. на Украіне (падчас т. зв. «гайдамацкага руху»).

У канцы ХVІІІ ст. (пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі) іх колькасць складала тут прыкладна ад 200 да 250 тыс. чалавек, а ў канцы ХІХ ст. — ужо 890 тыс. Гэта было абумоўлена ўвядзеннем расійскімі ўладамі так званай «рысы аседласці».

Іудаізм, які спавядаюць яўрэі, з’яўляецца адной з самых старажытных рэлігій свету. Практычна ён даў пачатак двум другім сусветным рэлігіям — хрысціянству і ісламу. Свой пачатак бярэ прыкладна з канца ХІІІ ст. да н. э.

Асноўныя прынцыпы іудаізма.

1. Цар Сусвету — адзіны Бог Яхвэ, уладар прыроды і гісторыі.

2. Значная падзея, з якой бярэ пачатак іудаізм — зыход яўрэяў з егіпецкага рабства (каля 1280 г. да н. э.) і Божы Запавет Маiсею на гары Сінай (10 запаведзяў — аснова іудаізма).

3. Богавыбранасць яўрэйскага народу. Бог выбраў гэты народ сваім, адзіным. Абяцаў ім шчасце, калі яны будуць слухаць і паважаць Бога. Яны павінны несці сваю веру па ўсім свеце (iншыя рэлігіі такой перавагі над другімі народамі не маюць).

4. Ідэя саюза (запавета) паміж Богам і яўрэйскім народам. Яўрэі павінны жыць па законах Торы («не рабі другім тое, што ненавісна табе»).

5. Святасць Iерусаліма. Прывітанне яўрэяў ва ўсім свеце: «У наступным годзе — у Iерусаліме.» Моляцца, павярнуўшыся тварам у бок Іерусаліма.

6. Ахвярапрынашэнні Богу: ежу і пітво (быкоў, ягнят, валоў, для бедных — галубоў і інш.). Гэты абрад зараз амаль забыты.

7. Вера ў выратавальніцкую ролю Месіі, суд над грэшнымі. Але іудзеі не вераць у першае прышэсце Хрыста, як выратавальніка ад грахоў у хрысціянстве.

Іудзеі свята берагуць сваю веру. Калі грэчаскі цар Анціох забараніў іудаізм, Тору чыталі тайна, хоць маглі быць пакараны смерцю.

Яўрэйская Біблія Танах (Тора) — Ветхі завет. Складаецца з трох раздзелаў: пяцікніжжа Маiсея, кніга Прарокаў і Пісанні.

Іўдаізм падзяляецца на артадаксальны і прагрэсіўны. Колькасць іудзейскіх абшчын на Беларусі павялічылася за 10 год у 3,6 раза (з 10 у 1992 г. — 36 у 2002г.: 25 абшчын — артадаксальныя іудзеі і 11 — рэфарматары). Ад агульнай колькасці вернікаў складаюць 1,3%. У свеце іудзеяў прыкладна 15 млн.

Іслам, як веравызнанне, на Беларусь прыйшоў разам з татарамі, як лічаць некаторыя даследчыкі, у канцы ХІІІ — пачатку XIV ст.ст. Татары служылі ў войску вялікіх князёў Літоўскіх Гедыміна і Вітаўта. Іх бралі ў палон пад час ваенных паходаў на Залатую Арду, а таксама яны дабраахвотна перасяляліся ў ВКЛ.

Найбольшая іх колькасць з’явілася ў канцы XIV ст. пры Вітаўце, які дазволіў ім свабоду веравызнання, надзяляў зямлёй. За ваенныя заслугі воінам- татарам прысвайвалі нават шляхецкія званні.

Іслам (ад араб. — пакорнасць Богу-Алаху) у свеце спавядаюць звыш 1 млрд. вернікаў. На Беларусі ў XIV ст., спавядаючых іслам, пражывала каля 200 тысяч. Зараз існуе 27 мусульманскіх абшчын — гэта прыкладна 1% ад усіх вернікаў Беларусі. Дзесяць год назад было ўсяго 3 абшчыны.

Іслам бярэ пачатак з VІІ стагоддзя н. э. Прарок Мухамед (рэальная асоба) нарадзіўся ў 570 г., у 610 годзе ў сне бачыў прывіды, што ён веснік Алаха.

Асноўныя дагматы іслама (у Каране, з 114 сур):

  1. Вера ў адзінага Бога Алаха.

  2. Вера ў анёлаў, у т. л. і Джабрыэля (Гаўрыіла).

  3. Вера ва ўсе святыя Божыя кнігі (Тора, Евангелля, Куран).

  4. Вера ва ўсіх прарокаў — пасланнікаў Алаха (Маiсея-Мусу, Хрыста і, вядома ж, Мухамеда).

  5. Вера ў прадвызначэнне, канец свету, судны дзень, уваскрашэнне мёртвых, нават у чысцілішча.

Акрамя дагматаў іслам трымаецца на пяці стаўпах веры:

Паўтараць асноўнае спавяданне веры: «Няма Бога, акрамя Алаха і Мухамед — яго прарок» — «Ла ілаха — Ілалах». Гэта крэда носіць назву Шахады.

Абавязковая малітва — 5 разоў у дзень.

3. Адзін раз у год прытрымлівацца посту на працягу аднаго месяца (рамадана) — з усходу да заходу сонца.

4. Пілігрымка (паломніцтва, хадж) у Мекку да Чорнага каменя — хоць адзін раз у жыцці.

5. Прытрымлівацца закона «закят» — кожны мусульманін павінен аддаваць бедным 2% сваіх даходаў або матэрыяльную ўласнасць.

Мусульмане падзяляюцца на дзве плыні: 1) суніты (2/3 ад усіх) — паслядоўнікі Алі, зяця Мухамеда, і яго сыноў; 2) шыіты (1/3 прызнаюць законасць усіх чатырох дынастый, у тым ліку і вучняў Мухамеда. Есць вахабіты ад імя рэфарматара ісламу XVIII ст. Вахаба — з мэтай адбудовы артадаксальнага ісламу.

Зараз на Беларусі пражывае прыблізна 35 тыс. мусульман (азербайд-жанцы, башкіры, казахі, татары, узбекі і інш.).

Акрамя іудаізма і ісламу на Беларусі зарэгістраваны і дзейнічаюць: 6 абшчын бахаі, 7 — крышнаіты, 3 — мармоны, оамота — 1 абшчына. У 1992 г. створана 1 абшчына будыстаў, але ў 1997 г. распушчана, бо была незарэгістраванай.

З дэмакратызацыяй беларускага грамадства і абвяшчэннем рэлігійнай свабоды на пачатку 90-х гг., узніклі новыя праблемы, звязаныя са з’яўленнем розных нетрадыцыйных канфесій, дэструктыўных арганізацый (Белае брацтва, Аум Сінрыкё і інш.), якія акрамя шкоды нічога не нясуць грамадству.

У канцы ХХ ст. было адмоўлена ў рэгістрацыі пяці рэлігійным арганізацыям: Царкве вучняў Іісуса Хрыста, Ахмадыйскай рэлігійнай абшчыне, Беларускай народнай праваслаўнай царкве, Царкве апошняга Запавету (Вісарыёна) і Царкве аб’яднання Муна. Акрамя таго была праведзена экспертыза 27 статутаў розных рэлігійных арганізацый, у выніку якой было выяўлена 17 дэструктыўных сект 11-ці накірункаў, што дзейнічаюць у пяці гарадах: Мінску (10), Брэсце (2), Гродне (2), Гомелі (2) і Светлагорску (1). Некаторыя дэструктыўныя арганізацыі перайшлі на нелегальнае становішча, у тым ліку Ліга духоўнага адраджэння Санатана Дхарма. У гарадах Мінску, Брэсце, Гомелі, Зельве і іншых узніклі аб’яднанні сатаністаў. Культ пакланення сатане звязаны з ахвярапрынашэннямі птушак, жывёл і нават людзей. Такія выпадкі вядомы ў Расіі.

Пры ўсёй разнастайнасці поглядаў дэструктыўных сект і арганізацый, іх аб’ядноўвае скрытая канфрантацыя ў адносінах да асноўных напрамкаў хрысціянства, наяўнасць містыкі ў рэлігійнай практыцы, адпраўленні культаў.

Такім чынам, можна прыйсці да высновы, што РБ, як і на працягу сваёй шматвяковай гісторыі, застаецца шматканфесійнай, верацярпімай дзяржавай. За апошнія дзесяць год незалежнасці змяніліся адносіны паміж царквой і дзяржавай, значна ўзрасла колькасць рэлігійных арганізацый, што прывяло да ўзнікнення новых праблем.

Беларускае грамадства, установы адукацыі і культуры павінны выкарыстоўваць станоўчую ролю традыцыйных рэлігій у выхаванні людзей, асабліва дзяцей і моладзі і, вядома ж, выкрываць шкодныя, дэструктыўныя культы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]