Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

71. Хрысціянства, яго сутнасць і прычыны ўзнікнення. Далучэнне да хрысціянства беларускіх зямель.

Хрысціянства (ад грэч. Christos — памазаннік) — адна з самых распаўсюджаных і развітых рэлігій свету, паслядоўнікі якой пакланяюцца Ісусу Хрысту.

Рэлігія (ад лац. religio — набожнасць, святыня, прадмет культа) — гэта светапогляд, заснаваны на веры ў існаванне Бога, звышнатуральных сіл, кіруючых усім светам (Бог — санскрыцкае Бхога).

Царква [aд греч. kуriake (oikia) — божы дом] — мае два значэнні: 1) тып арганізацыі духавенства і вернікаў якой-небудзь рэлігіі; 2) культавая пабудова, храм, у якім адбываюцца хрысціянскія набажэнствы. Асноўны элемент царквы– алтар: у праваслаўных арыентаваны на Усход, у католікаў — на Захад. Назвы маюць розныя: у праваслаўных — царква, у католікаў — касцёл, у лютэран — кірха, у кальвіністаў — збор.

Хрысціянства з’яўляецца монатэістычнай рэлігіяй, якая прызнае адзінага Бога, як вышэйшы абсалют, што стварыў свет і чалавека «па вобразу і падабенству свайму» (у адрозненне ад язычніцкага шматбожжа).

Дзе і калі ўзнікла хрысціянства?

Хрысціянства ўзнікла ў першай палове І веку нашай эры ва усходніх правінцыях Рымскай імперыі сярод іудзейскага сектанцтва, яго ніжэйшых слаёў. Пазней пачало распаўсюджвацца сярод іншых этнічных і сацыяльных груп.

На працягу доўгага часу хрысціянства падвяргалася ганенням з боку рымскіх уладаў, ішла жорсткая барацьба з язычніцтвам. І толькі ў ІV-м стагоддзі, распазнаўшы сутнасць хрысціянскай ідэалогіі, рымскія імператары для забеспячэння пакорнасці народных мас сталі абапірацца на хрысціянскую арганізацыю. Былі закрыты ўсе язычніцкія храмы, а хрысціянства з праследуемай рэлігіі ператварылася ў дзяржаўную і хутка набыло сусветны характар (каталіцызм — ад лац. сусветны, універсальны, касмапалітычны).

З VI стагоддзя хрысціянства пачынае распаўсюджвацца па ўсёй заходняй Еўропе, а з канца Х ст. яго прымаюць усходнія славяне — Кіеўская зямля, Наўгародская, Полацкая.

Якія прычыны садзейнічалі хрысціянізацыі Еўропы?

1. Хрысціянская ідэалогія звярталася да ўсіх людзей свету без уліку іх этнічнай, нацыянальнай прыналежнасці.

2. Яна адпавядала інтарэсам усіх сацыяльных слаёў (і бедных, і багатых), без уліку сацыяльнай прыналежнасці.

3. Язычніцкая рэлігія ўжо не задавальняла патрэбы грамадства: яна стала тормазам у станаўленні новага феадальнага ладу, яго палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Бо не магла забяспечыць новых адносін панавання і падпарадкавання, прыводзіла да дарэмнага знішчэння матэрыяльных і людскіх рэсурсаў.

4. Язычніцтва не спрыяла развіццю нацыянальнай культуры, бо тармазіла міжнародныя сувязі з хрысціянскімі краінамі і ўскладняла азнаямленне з дасягненнямі замежнай цывілізацыі.

5. Хрысціянскі Бог станавіўся тайнай для людзей, язычніцкія ж (і грэчас-кія, і рымскія, і славянскія) такімі не былі — жылі побач з людзьмі, займаліся часта распустай, здрадай. Ім больш не верылі людзі.

І таму колькасць паслядоўнікаў хрысціян павялічвалася даволі хутка.

Зараз у свеце налічваецца звыш 2 млрд. хрысціян — найбольш іх у Еўропе, Амерыцы, а таксама ёсць у Афрыцы, Азіі, Аўстраліі.

Якія ж асноўныя дагматы хрысціянскай рэлігіі?

Зменены вобраз Бога: у хрысціянстве ён — глыбокая тайна, любоў да чалавека; бог — творца ўсяго свету і людзей таксама; трыадзінства Бога — Бог адзіны, але ў трох асобах: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы; вера ў Месію, божага выратавальніка, другое прышэсце Хрыста; сын Божы — ёсць сапраўдны Бог, народжаны ад Бога Айца праз Духа Святога; сын Божы народжаны (ад звычайнай жанчыны), а не створаны (праз беззаганнае зачацце дзевы Марыі); з’яднанне ў Хрысце двух пачаткаў — божага і чалавечага; падзел на два пачаткі ў чалавеку: духоўнае і цялеснае (у хрысціян — перавага духа над целам, у старажытных язычнікаў-грэкаў: перавага цялеснага — моцныя фізічна атлеты); роўнасць усіх людзей перад Богам (Хрыстос — абаронца бедных, негатыўныя адносіны да багатых у раннім хрысціянстве); сусветная грахоўнасць людзей, пачынаючы з першароднага грэху; існаванне дабра і зла ў свеце. Пачатак злу ідзе ад Адама і Евы; смяротнасць чалавека, бессмяротнасць душы, яе выратаванне шляхам бесперапыннага духоўнага ўдасканалення; вера ў страшны суд, выратаванне.

Галоўная каштоўнасць хрысціянства — маральна-этычная праблематыка (ад іудзеяў — 10 запаведзяў Маiсея. І яе вяршыня — Нагорная пропаведзь Хрыста (гл. Евангелле ад Матфея, гл. V). Хрысціянства паклала пачатак новай культуры, прызнала ў чалавеку асобу. Чалавек — зямное ўвасабленне Бога, створанае па вобразу і падабенству свайму.

Сувязь хрысціянства з язычніцтвам, запазычанні з яго.

Асноўныя дагматы змешчаны ў Свяшчэннай кнізе хрысціян — Бібліі, якая складаецца з двух частак — Ветхага запавету (іудзейская Тора) і выключна хрысціянскай — Новага запавету (з 4-х Евангелляў).

Далучэнне да хрысціянства ў Беларусі ў канцы Х ст. мела свае асаблівасці:

1. У адрозненне ад Рымскай імперыі, дзе яно ўзнікла і перамагала знутры, да нас прыйшло ў гатовым выглядзе з адшліфаванымі дагматамі, з Ветхім і Новым запаветамі, з культамі Хрыста, Багародзіцы, святых.

2. Калі ў Рымскай імперыі яно ўзнікла і развівалася ў напрамку ад народа да вярхоў, эліты, улады, то ў беларусаў хрысціянская вера ўкаранялася зверху — ад эліты да нізоў.

Адкуль і калі прыйшло хрысціянства на Беларусь, як ішла барацьба з язычніцтвам, — адназначнага адказу гістарычныя крыніцы не даюць, бо, як вядома, Полацкі летапіс быў згублены, а ў іншых — звестак няма.

Вядома толькі, як язычнік Уладзімір у 988 годзе хрысціў Кіеўскую зямлю, Ноўгарад і іншыя: дубінамі, крывёю, мячом. Загнаўшы ўсіх у Днепр — прымусам ахрысціў. Перад хрышчэннем князь абвясціў: хто не прыйдзе да Дняпра, той вораг яму. І кіяне прыйшлі.

Гістарычныя крыніцы сцвярджаюць, што полацкая епархія існавала ўжо ў 992 годзе. У пачатку ХІ ст. хрысціянства прынялі жыхары Тураўскага і Смаленскага княстваў. Першымі хрысціянамі былі Рагнеда, яе сын Ізяслаў і інш. Але прыняўшых новую рэлігію было яшчэ няшмат. Так, Усяслаў Чарадзей, хоць і пабудававў Сафійскі сабор у Полацку ў сярэдзіне ХІ ст., але сам заставаўся язычнікам, як і большасць жыхароў яго дзяржавы. Храмы будаваліся толькі ў некаторых гарадах, а вёска была язычніцкай. Першае, вядомае з летапісу біскупства на Полаччыне з’явілася толькі ў 1105 годзе, а Тураўскае — у 1114 годзе.

Працэс хрысціянізацыі тут зацягнуўся на некалькі стагоддзяў, бо сутыкнуўся з моцнымі язычніцкімі традыцыямі і завяршыўся ў канцы ХІІІ стагоддзя.

Барацьба хрысціянства з язычніцтвам ішла па двух напрамках: а) па-першае, пачалі ганьбіць язычнікаў, знішчаць месцы адпраўлення іх культаў, а замест іх будаваць хрысціянскія храмы, спальваць драўляных ідалаў, каменных — скідваць у рэкі і інш.;

б) па-другое, ішло прыстасаванне язычніцтва да хрысціянства: многія язычніцкія абрады і святы перайшлі ў хрысціянскія (Дзяды, Радуніца, Каляды, Купалле і інш.); культ агню (лампады, свечкі), культ вады (хрышчэнне); пакланенне ідалам, амулетам замянялі крыжамі, абразамі, скульптурамі, мошчамі святых.

Пад час прыходу хрысціянства на Беларусь яно яшчэ было адзіным: падзел на заходні і усходні абрады адбыўся ў 1054 г., канчаткова аформіўся ў 1204 годзе, калі ўся Еўропа была ўжо хрысціянскай. Рымскім епіскапам (з V ст. — папам) супрацьстаялі канстанцінопальскія патрыярхі.

Як сведчаць некаторыя гісторыкі, хрысціянства усходняга абраду (пазней — праваслаўе) у Полацкім княстве было перанята непасрэдна з Візантыі, улічваючы яго знаходжанне на шляху «з варагаў у грэкі», а таксама сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскімі імператарамі (дачка Усяслава Чарадзея — жонка візантыйскага імператара Аляксея Комніна, маці Еўфрасінні Полацкай таксама была з таго ж роду).

Даследчыкі лічаць, што першымі епіскапамі на Беларусі былі грэкі і балгары, а запрошаныя святары з Кіева, таксама — выхадцы з Візантыі.

Але хрысціянства да нас ішло не толькі з Усходу (Візантыі), але і з Захаду (з Рыма). Аб гэтым сведчаць летапісы і дадзеныя раскопак. Вядома, што адзін з першых лацінскіх прапаведнікаў св. Баніфацый быў забіты язычнікамі на Беларусі ў 1009 г. Каля 1010 г. тураўскі князь Святаполк разам са сваімі падданымі прыняў хрост паводле заходняга абраду (пазней каталіцызм). Пад кіраўніцтвам Тураўскага біскупства на пачатку ХІІ ст. знаходзіліся гарады Пінск, Наваградак, Гародня, Бярэсце, Ваўкавыск, Слуцк і інш. (гэтыя землі Заходняй Беларусі, як вядома, у ХІІІ ст. стануць асновай ВКЛ. Знойдзена таксама шмат лацінскіх (заходніх) бажніц у ХІІ ст. у Полацку і Смаленску).

Але значную перавагу тут мела хрысціянства усходняга абраду — праваслаўе.

Далучэнне да хрысціянства беларускіх зямель стала знакавай падзеяй у нашай гісторыі. Яно станоўча паўплывала на ўсе бакі жыцця беларусаў, змяніла іх быт, мараль, светаадчуванне, узровень цывілізацыі.

1. Паскорылася замена першабытнаабшчыннага ладу феадальным, у выніку чаго ўзмацнілася княжацкая ўлада, умацавалася дзяржаўная самастойнасць.

2. Хрысціянства стварыла новы светапогляд, які змяніў сямейна-шлюбныя адносіны: замест язычніцкай палігаміі ўмацоўвалася манагамная сям’я. Гэта спрыяла, у сваю чаргу, развіццю вытворчасці. Спынілася практыка забойства шматлікіх жонак і слуг і пахаванне іх разам з памерлым гаспадаром, а таксама значных матэрыяльных каштоўнасцей.

3. Новая рэлігія садзейнічала ўмацаванню міжнародных сувязей з дзяржавамі больш высокай культуры, найперш з Візантыяй, антычныя традыцыі якой аж да ХІІ ст. былі на больш высокім узроўні, чым у іншых еўрапейскіх краінах.

4. З прыняццем хрысціянства высокімі тэмпамі пачала развівацца беларуская культура: паскорыўся працэс распаўсюджвання пісьменства, адукацыі, кніжнай асветы, літаратуры, жывапісу і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]